en
Feedback
Каардынацыйная Рада

Каардынацыйная Рада

Open in Telegram

Прадстаўнічы орган дэмакратычнай часткі грамадства. Сайт: https://rada.vision/ Далучыцца да адкрытага чату КР: https://t.me/+v6zi--CSwMkyOThi

Show more
3 278
Subscribers
No data24 hours
+17 days
-3230 days
Posts Archive
Repost from N/a
Лукашэнка — не «пасярэднік». Лукашэнка — агрэсар і прамы саюзнік Крамля «Мы не бачым абсалютна ніякіх зменаў у рэпрэсіўнай унутранай палітыцы Лукашэнкі. Калі палітычныя зняволеныя выходзяць на волю, рэжым адпраўляе ў турму новых людзей на іх месца. Сёння гэта ператварылася ў канвеер рэпрэсій», — адзначыў чалец дэлегацыі Каардынацыйнай Рады ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Павел Латушка падчас брыфінгу па сітуацыі ў Беларусі для Еўрапейскай народнай партыі ў межах восеньскай сесіі ПАРЕ. Падчас брыфінгу Павел Латушка адзначыў:
«Шырокамаштабныя рэпрэсіі працягваюцца штодня. Паводле інфармацыі праваабарончых арганізацый, толькі за апошнія некалькі дзён у Беларусі паводле палітычна матываваных абвінавачанняў былі асуджаныя дзесяткі людзей. Сярод іх — ветэрынар, настаўніцы, работніцы дзіцячага садку, IT-спецыяліст, супрацоўнік банка і спецыяліст галіны авіяцыі. Рэжым пераследуе людзей кожнай прафесіі і ўсіх слаёў беларускага грамадства».
Асобна Павел Латушка падкрэсліў, што апошнім часам былі распачатыя дзесяткі маштабных вайсковых вучэнняў з удзелам узброеных сіл усіх родаў войскаў. Лукашэнка таксама актыўна садзейнічае расійскай агрэсіі. Сотні беларускіх прадпрыемстваў працуюць на абарончую прамысловасць Расіі. Расія выкарыстоўвае беларускую інфраструктуру для забеспячэння і навядзення ўдараў беспілотнікаў па Украіне, а цяпер яшчэ і па рэгіёне Балтыйскага мора. «Важна не мець ніякіх ілюзій з гэтай нагоды: Лукашэнка — не "пасярэднік". Лукашэнка — агрэсар і прамы саюзнік Крамля». Падчас брыфінгу Павел Латушка падкрэсліў, што вітае і падтрымлівае намаганні Злучаных Штатаў па вызваленні палітычных зняволеных у Беларусі. Аднак фундаментальная праблема застаецца: канвеер рэпрэсій.
«Таму, каб дасягнуць рэальных, а не касметычных палітычных зменаў у нашай краіне, мы прапануем стратэгію двух накірункаў.
Па-першае, Злучаныя Штаты, выкарыстоўваючы свае санкцыйныя механізмы бязлітаснага ўплыву на рэжым, а таксама інструменты нетрадыцыйнай дыпламатыі, валодаюць неабходным уплывам і рэсурсамі для вызвалення ўсіх палітычных зняволеных і спынення рэпрэсій.
Па-другое, мы заклікаем Еўрапейскі Саюз і іншыя дэмакратычныя краіны паслядоўна ўжываць санкцыйныя механізмы як рычаг для дасягнення рэальных, сістэмных зменаў у Беларусі».
Падчас брыфінгу падкрэслена, што стратэгія двух накірункаў — гэта адзіная пазіцыя Аб'яднанага Пераходнага Кабінета на чале са Святланай Цiханоўскай і большасці Каардынацыйнай Рады:
«Нацыянальны дыялог з выкарыстаннем механізму круглага стала неабходны для выхаду з глыбокага ўнутранага палітычнага крызісу ў Беларусі».
Павел Латушка падкрэсліў, што стратэгія нацыянальнага дыялогу, якую мы прапануем, таксама падтрымліваецца Еўрапейскім Саюзам. У Высновах Рады ЕС па Беларусі за 2024 год у пункце 5 зазначаецца: «Еўрасаюз заклікае ўлады Беларусі далучыцца да сапраўднага і інклюзіўнага дыялогу з усімі коламі грамадства з мэтай правядзення свабодных і сумленных выбараў...» «Наш фундаментальны прынцып застаецца нязменным: “Нічога пра беларусаў без беларусаў”», — адзначыў Павел Латушка.

📣 6 кастрычніка Каардынацыйная Рада правядзе слуханні пра смяротнае пакаранне ў Беларусі У межах Тыдня супраць смяротнага пакарання тэма выйдзе і на палітычны ўзровень. 6 кастрычніка а 19:00 па ініцыятыве фракцыі «Кааліцыя Латушка і Рух “За Свабоду”» адбудуцца слуханні Каардынацыйнай Рады, прысвечаныя смяротнаму пакаранню ў Беларусі. Запрошанымі экспертамі выступяць: ▪️ Андрэй Палуда — каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі»; ▪️ Валянцін Стэфановіч — праваабаронца «Вясны», віцэ-прэзідэнт FIDH, эксперт кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі». Размова будзе пра сітуацыю са смяротным пакараннем у Беларусі, праваабарончыя аспекты яго прымянення і неабходнасць яго поўнай адмены. Гэта ўжо не першая такая дыскусія ў Каардынацыйнай Радзе. Летась па выніках слуханняў КР трэцяга склікання быў прыняты мемарандум адносна смяротнага пакарання, да якога далучыліся прадстаўнікі і прадстаўніцы іншых беларускіх арганізацый. Сёлета вынікам слуханняў можа стаць прыняцце рэзалюцыі супраць смяротнага пакарання, калі яе падтрымаюць дэлегаты і дэлегаткі Каардынацыйнай Рады. Слуханні пройдуць у межах агульнага пасяджэння КР і будуць адкрытыя для ўсіх анлайн. 📅 6 кастрычніка, 19:00 📺 Трансляцыя — на YouTube-канале Каардынацыйнай Рады.

Зняцце абмежаванняў з «Беларуськалія» — легітымацыя і фінансаванне структуры, замяшанай у ваенных злачынствах «Беларускі калі
+1
Зняцце абмежаванняў з «Беларуськалія» — легітымацыя і фінансаванне структуры, замяшанай у ваенных злачынствах «Беларускі калій — гэта інструмент здзяйснення ваенных злачынстваў», — заявіў чалец дэлегацыі Каардынацыйнай Рады ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Павел Латушка падчас пасяджэння Парламенцкага аб'яднання па сітуацыі украінскіх дзяцей у межах восеньскай сесіі ПАРЕ. Падчас пасяджэння Павел Латушка адзначыў, што НАУ дэталёва задакументавала сістэму супрацьпраўнага вывазу ўкраінскіх дзяцей з часова акупаваных тэрыторый Украіны ў Беларусь з іх далейшай ідэалагічнай індактрынацыяй у ідэалогіі «расійскага свету». У выніку чаго не менш за 3 500 украінскіх дзяцей было дэпартавана ў Беларусь. Павел Латушка адзначыў таксама, што НАУ перадало дзве афіцыйныя камунікацыі ў Офіс Пракурора Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе па дадзеным ваенным злачынстве, а таксама даў сведчанні разам з супрацоўнікамі НАУ ў якасці сведкаў для Генеральнай пракуратуры Украіны і Генеральнай пракуратуры Літвы, якія пачалі па гэтых фактах расследаванні. «Пасля візіту ў Кіеў і сустрэчы ў Каардынацыйным штабе па пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі я перадаў украінскаму боку спіс дзяцей-сірот у якасці аказання дапамогі ў іх вяртанні дадому». Таксама падчас пасяджэння Парламенцкага аб'яднання па сітуацыі украінскіх дзяцей ў межах восеньскай сесіі ПАРЕ Павел Латушка падкрэсліў, што больш за 2 050 украінскіх дзяцей былі накіраваныя ў дзіцячы лагер «Дубрава», які знаходзіцца ва ўласнасці ААТ «Беларуськалій». У яго сценах ажыццяўляліся сістэматычныя дзеянні, накіраваныя на сціранне нацыянальнай ідэнтычнасці ўкраінскіх дзяцей. А былы гендырэктар Іван Галаваты асабіста падпісваў дакументы, вылучаў фінансаванне і прадастаўляў аўтобусы для транспартавання дзяцей, а таксама даваў дакладныя інструкцыі па функцыянаванні лагера падчас знаходжання дзяцей. «Зняцце абмежаванняў або разблакіроўка рэсурсаў ААТ "Беларуськалій" стане прамой легітымацыяй і фінансаваннем структуры, замяшанай у ваенных злачынствах». Падчас восеньскай сесіі ПАРЕ ад імя дэмакратычных сіл Беларусі Павел Латушка звярнуўся з просьбай да парламентарыяў краін-сябраў Рады Еўропы: 1. Катэгарычна адхіліць усялякія ініцыятывы па зняцці, паслабленні або ўвядзенні выключэнняў у дачыненні да імпарту і транзіту беларускіх калійных угнаенняў у ЕС і праз тэрыторыю ЕС. 2. Захаваць жорсткі і бескампрамісны рэжым санкцый у дачыненні да ААТ «Беларуськалій», бо гэта кампанія фінансавала фактычна ваенныя злачынствы.

Зняцце абмежаванняў з «Беларуськалія» — легітымацыя і фінансаванне структуры, замяшанай у ваенных злачынствах «Беларускі калі
Зняцце абмежаванняў з «Беларуськалія» — легітымацыя і фінансаванне структуры, замяшанай у ваенных злачынствах «Беларускі калій — гэта інструмент здзяйснення ваенных злачынстваў», — заявіў чалец дэлегацыі Каардынацыйнай Рады ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Павел Латушка падчас пасяджэння Парламенцкага аб'яднання па сітуацыі украінскіх дзяцей у межах восеньскай сесіі ПАРЕ. Падчас пасяджэння Павел Латушка адзначыў, што НАУ дэталёва задакументавала сістэму супрацьпраўнага вывазу ўкраінскіх дзяцей з часова акупаваных тэрыторый Украіны ў Беларусь з іх далейшай ідэалагічнай індактрынацыяй у ідэалогіі «расійскага свету». У выніку чаго не менш за 3 500 украінскіх дзяцей было дэпартавана ў Беларусь. Павел Латушка адзначыў таксама, што НАУ перадало дзве афіцыйныя камунікацыі ў Офіс Пракурора Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе па дадзеным ваенным злачынстве, а таксама даў сведчанні разам з супрацоўнікамі НАУ ў якасці сведкаў для Генеральнай пракуратуры Украіны і Генеральнай пракуратуры Літвы, якія пачалі па гэтых фактах расследаванні. «Пасля візіту ў Кіеў і сустрэчы ў Каардынацыйным штабе па пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі я перадаў украінскаму боку спіс дзяцей-сірот у якасці аказання дапамогі ў іх вяртанні дадому». Таксама падчас пасяджэння Парламенцкага аб'яднання па сітуацыі украінскіх дзяцей ў межах восеньскай сесіі ПАРЕ Павел Латушка падкрэсліў, што больш за 2 050 украінскіх дзяцей былі накіраваныя ў дзіцячы лагер «Дубрава», які знаходзіцца ва ўласнасці ААТ «Беларуськалій». У яго сценах ажыццяўляліся сістэматычныя дзеянні, накіраваныя на сціранне нацыянальнай ідэнтычнасці ўкраінскіх дзяцей. А былы гендырэктар Іван Галаваты асабіста падпісваў дакументы, вылучаў фінансаванне і прадастаўляў аўтобусы для транспартавання дзяцей, а таксама даваў дакладныя інструкцыі па функцыянаванні лагера падчас знаходжання дзяцей. «Зняцце абмежаванняў або разблакіроўка рэсурсаў ААТ "Беларуськалій" стане прамой легітымацыяй і фінансаваннем структуры, замяшанай у ваенных злачынствах». Падчас восеньскай сесіі ПАРЕ ад імя дэмакратычных сіл Беларусі Павел Латушка звярнуўся з просьбай да парламентарыяў краін-сябраў Рады Еўропы: 1. Катэгарычна адхіліць усялякія ініцыятывы па зняцці, паслабленні або ўвядзенні выключэнняў у дачыненні да імпарту і транзіту беларускіх калійных угнаенняў у ЕС і праз тэрыторыю ЕС. 2. Захаваць жорсткі і бескампрамісны рэжым санкцый у дачыненні да ААТ «Беларуськалій», бо гэта кампанія фінансавала фактычна ваенныя злачынствы.

Зняцце абмежаванняў з «Беларуськалія» — легітымацыя і фінансаванне структуры, замяшанай у ваенных злачынствах «Беларускі калі
Зняцце абмежаванняў з «Беларуськалія» — легітымацыя і фінансаванне структуры, замяшанай у ваенных злачынствах «Беларускі калій — гэта інструмент здзяйснення ваенных злачынстваў», — заявіў чалец дэлегацыі Каардынацыйнай Рады ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Павел Латушка падчас пасяджэння Парламенцкага аб'яднання па сітуацыі украінскіх дзяцей у межах восеньскай сесіі ПАРЕ. Падчас пасяджэння Павел Латушка адзначыў, што НАУ дэталёва задакументавала сістэму супрацьпраўнага вывазу ўкраінскіх дзяцей з часова акупаваных тэрыторый Украіны ў Беларусь з іх далейшай ідэалагічнай індактрынацыяй у ідэалогіі «расійскага свету». У выніку чаго не менш за 3 500 украінскіх дзяцей было дэпартавана ў Беларусь. Павел Латушка адзначыў таксама, што НАУ перадало дзве афіцыйныя камунікацыі ў Офіс Пракурора Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе па дадзеным ваенным злачынстве, а таксама даў сведчанні разам з супрацоўнікамі НАУ ў якасці сведкаў для Генеральнай пракуратуры Украіны і Генеральнай пракуратуры Літвы, якія пачалі па гэтых фактах расследаванні. «Пасля візіту ў Кіеў і сустрэчы ў Каардынацыйным штабе па пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі я перадаў украінскаму боку спіс дзяцей-сірот у якасці аказання дапамогі ў іх вяртанні дадому». Таксама падчас пасяджэння Парламенцкага аб'яднання па сітуацыі украінскіх дзяцей ў межах восеньскай сесіі ПАРЕ Павел Латушка падкрэсліў, што больш за 2 050 украінскіх дзяцей былі накіраваныя ў дзіцячы лагер «Дубрава», які знаходзіцца ва ўласнасці ААТ «Беларуськалій». У яго сценах ажыццяўляліся сістэматычныя дзеянні, накіраваныя на сціранне нацыянальнай ідэнтычнасці ўкраінскіх дзяцей. А былы гендырэктар Іван Галаваты асабіста падпісваў дакументы, вылучаў фінансаванне і прадастаўляў аўтобусы для транспартавання дзяцей, а таксама даваў дакладныя інструкцыі па функцыянаванні лагера падчас знаходжання дзяцей. «Зняцце абмежаванняў або разблакіроўка рэсурсаў ААТ "Беларуськалій" стане прамой легітымацыяй і фінансаваннем структуры, замяшанай у ваенных злачынствах». Падчас восеньскай сесіі ПАРЕ ад імя дэмакратычных сіл Беларусі Павел Латушка звярнуўся з просьбай да парламентарыяў краін-сябраў Рады Еўропы: 1. Катэгарычна адхіліць усялякія ініцыятывы па зняцці, паслабленні або ўвядзенні выключэнняў у дачыненні да імпарту і транзіту беларускіх калійных угнаенняў у ЕС і праз тэрыторыю ЕС. 2. Захаваць жорсткі і бескампрамісны рэжым санкцый у дачыненні да ААТ «Беларуськалій», бо гэта кампанія фінансавала фактычна ваенныя злачынствы.

Працягваецца праца Дэлегацыі беларускіх дэмакратычных сіл у ПАРЕ, сфармаванай з чальцоў Каардынацыйнай рады Цягам кадэнцыі Дэ
+1
Працягваецца праца Дэлегацыі беларускіх дэмакратычных сіл у ПАРЕ, сфармаванай з чальцоў Каардынацыйнай рады Цягам кадэнцыі Дэлегацыя засяродзіць свае намаганні на падрыхтоўцы палітычнай рэзалюцыі па ацэнцы сітуацыі ў Беларусі, дакладчыкам з'яўляецца Эмануэліс Зінгерыс (Літва). Адначасова ідзе падрыхтоўка дакладу ПАРЕ з рэкамэндацыямі краінам-сябрам Рады Еўропы па падтрымцы культуры, як па-за, так і ўнутры Беларусі. Дэлегацыя працягне працу па прыцягненні да адказнасці Лукашэнкі і яго саўдзельнікаў за ўчыненне злачынстваў і агрэсіі супраць Украіны, а таксама за незаконнае перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей; будзе працаваць у напрамку падтрымкі Міжнароднага крымінальнага суда, гэтая тэма знаходзіцца ў прыярытэце ПАРЕ. Палітычныя зняволеныя застаюцца галоўнай тэмай у фокусе беларускай Дэлегацыі. Мы рэгулярна інфармуем краіны-партнёры аб рэальным становішчы спраў з правамі чалавека ў Беларусі, працягам рэпрэсій і непасрэдным стане палітычных зняволеных, як тых, хто да гэтага часу знаходзіцца за кратамі, так і тых, хто ўжо выйшаў, быў гвалтоўна дэпартаваны, альбо знаходзіцца пад пільным кантролем унутры Беларусі. Распачата праца над падрыхтоўкай дакладу ПАРЕ аб становішчы беларускіх незалежных медыя і рэпрэсіях супраць незалежных СМІ ў Беларусі, персанальных рэпрэсіях супраць журналістаў, транснацыянальных рэпрэсіях як непазбежным наступстве крымінальнага пераследу. Ціск на беларускія медыя і незалежных журналістаў застаецца беспрэцэндэнтным, свабода слова амаль недасяжнай унутры краіны, беларусы змагаюцца за права свабоды слова, аддаючы неверагодны кошт за тое, што з'яўляецца натуральным у любой дэмакратычнай краіне. Працягваецца праца па прасоўванні інтарэсаў беларусаў, у тым ліку легалізацыі. Дэлегацыя і надалей будзе прасоўваць Люксембургскія рашэнні, прынятыя спецыяльна для таго, каб краіны-члены Савета Еўропы прытрымліваліся падыходаў, скіраваных на тое, каб спрашчаць магчымасці легалізацыі беларусаў у краінах-членах арганізацыі. У першы дзень працы на восеньскай сесіі новаствораная дэлегацыя прадставіла сваю стратэгію Прэзідэнтцы ПАРЕ. Петра Байр выказала падтрымку барацьбе беларусаў увогуле і работы Дэлегацыі ў прыватнасці, адзначыла важнасць пашырэння паўнамоцтваў у рабоце з палітычнымі групамі і камітэтамі ў рамках ПАРЕ, а таксама выкарыстанне ўзаемадзеяння з камітэтамі для таго, каб прыцягваць увагу парламентарыяў еўрапейскіх краін да сітуацыі ў Беларусі.

Выбары намесніка Сакратара Каардынацыйнай Рады. Агульнае паседжанне / 29.09.2026 Сёння, 29 верасня, а 19:00 па варшаўскім часе адбудзецца Агульнае паседжанне Каардынацыйнай Рады IV склікання. На паседжанні будуць разгледжаныя два пытанні: 1. Выбары намесніка Сакратара Каардынацыйнай Рады 2. Прэзентацыя прыярытэтаў міжнароднай дзейнасці - праект, зацверджаны Міжнароднай камісіяй 📺 Далучайцеся да жывой трансляцыі і пакідайце свае пытанні ды меркаванні ў чаце.

Першы дзень працы дэлегацыі дэмакратычных сіл Беларусі на сесіі ПАСЕ Дэлегацыя дэмакратычных сіл Беларусі ў абноўленым складз
+3
Першы дзень працы дэлегацыі дэмакратычных сіл Беларусі на сесіі ПАСЕ Дэлегацыя дэмакратычных сіл Беларусі ў абноўленым складзе пачала працу ў Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы. У Страсбург на восеньскую сесію (28 верасня – 2 кастрычніка) прыбылі кіраўнік дэлегацыі Уладзімір Астапенка, Павел Латушка і Ксенія Луцкіна, а таксама намеснікі членаў дэлегацыі Яўген Андрэйчык і Аляксандра Мамаева. Сустрэча з Прэзідэнтам ПАСЕ Петрай Байр Абмеркавалі сітуацыю ў рэгіёне і ў Беларусі, рэпрэсіі, якія працягваюцца, і неабходнасць захоўваць ціск на рэжым. Павел Латушка прадставіў стратэгію беларускіх дэмакратычных сіл і растлумачыў, чаму для беларусаў важны прынцып «ніякіх размоў пра нас без нас». Шмат гаварылі пра палітвязняў: Петра Байр добра ведае тэму і задавала шмат пытанняў, дэлегаты расказалі пра сітуацыю ўнутры краіны. Таксама абмеркавалі працу дэлегацыі, яе планы і пашырэнне прысутнасці дэмакратычных сіл Беларусі ў ПАСЕ. Сустрэча з дэлегацыяй Германіі З нямецкімі калегамі дэлегацыя сустракаецца на кожнай сесіі і цесна супрацоўнічае. Абмеркавалі апошнія вызваленні палітвязняў, дэпартацыі, становішча тых, хто застаецца ў зняволенні, і рэпрэсіі ўнутры краіны. Нямецкі бок адзначыў, што не бачыць прыкмет паляпшэння сітуацыі ў Беларусі. Асобна гаварылі пра беларусаў, якія жывуць у Германіі: пра праблемы з атрыманнем дакументаў і пра тое, як парламенцкае супрацоўніцтва можа дапамагчы ў пытаннях легалізацыі. Таксама абмеркавалі стварэнне ў ПАСЕ групы «За дэмакратычную Беларусь». Сустрэча з дэлегацыяй Польшчы Абмеркавалі становішча ў рэгіёне і супрацоўніцтва з польскай дэлегацыяй у ПАСЕ. Польскі бок запэўніў, што і далей будзе падтрымліваць беларускія ініцыятывы ў асамблеі. Агнешка Памаска расказала пра сваю паездку ў Беласток. У чацвер яна выступіць у камітэце па культуры і закране тэму стану беларускай культуры ў выгнанні. Плануецца тэматычны даклад пра беларускую культуру, які будзе разгледжаны на наступнай сесіі Асамблеі. Акрамя таго, дэлегаты ўзялі ўдзел у пасяджэннях палітычных груп ПАСЕ. Праца ў ПАСЕ будзе ісці ўсю сесію: на наступныя дні запланаваны сустрэчы з нацыянальнымі дэлегацыямі, камітэтамі, дыпламатамі і міністрамі асобных краін.

Мария Колесникова в Страсбурге: «Беларусь — часть Европы, и её нельзя изолировать» Сегодня, 28 сентября, Мария Колесникова вп
+4
Мария Колесникова в Страсбурге: «Беларусь — часть Европы, и её нельзя изолировать» Сегодня, 28 сентября, Мария Колесникова впервые лично выступила перед Парламентской ассамблеей Совета Европы. Речь прозвучала на церемонии вручения премии Вацлава Гавела, которая открывала осеннюю сессию ПАСЕ. Мария Колесникова стояла у истоков Координационного совета в августе 2020 года и входила в Президиум первого созыва. В сентябре 2020-го она была арестована одной из первых среди членов Президиума и провела в заключении более пяти лет. Освобождена в декабре 2025 года. Церемония совпала с рабочим визитом делегации Координационного совета в Страсбург во время осенней сессии ПАСЕ. Делегация присутствовала на выступлении Колесниковой. Колесникова стала лауреатом премии в 2021 году, но приехать за ней не могла — находилась в тюрьме. «Мне трудно передать словами, что значит стоять здесь сегодня и говорить с вами самой», — сказала она. Отдельно Колесникова поблагодарила сестру Татьяну Хомич: «Когда у меня не было голоса, она стала моим голосом. Я стою здесь, потому что она не сдалась. Таня, эта победа — твоя». Центральная мысль речи — Беларусь остаётся частью Европы, и Европа не может от неё отвернуться: «Европа не заканчивается на границах Евросоюза. Это пространство человеческого достоинства, свободы и ответственности друг за друга. Часть Европы, которая в опасности, нельзя изолировать». Колесникова описала, как работает изоляция — человека отрезают от мира, сокращают контакты с близкими, а затем заставляют поверить, что о нём забыли навсегда, — и напомнила, что сама она на свободе, а сотни политзаключённых в Беларуси по-прежнему нет. Обращаясь к депутатам, она попросила поддерживать тех, кто остаётся в стране и в тюрьмах, сохранять живые связи с белорусским обществом и помочь защитить независимость и суверенитет Беларуси. Это те же задачи, с которыми делегация Координационного совета приехала в Страсбург: удерживать Беларусь в европейской повестке и не допустить её изоляции. В рамках визита Колесникова также встретилась с Генеральным секретарём Совета Европы Аленом Берсе. На встрече они детально обсудили подходы Европы к политике в отношении Беларуси. Премия Вацлава Гавела присуждается ПАСЕ совместно с фондом «Хартия 77» за выдающийся вклад гражданского общества в защиту прав человека. В этом году её получила иранская правозащитница Насрин Сотуде.

Агульнае пасяджэнне Каардынацыйнай рады прыняло рашэнне аб стварэнні Камісіі па расследаванні злачынстваў рэжыму Лукашэнкі Аг
Агульнае пасяджэнне Каардынацыйнай рады прыняло рашэнне аб стварэнні Камісіі па расследаванні злачынстваў рэжыму Лукашэнкі Агульным пасяджэннем Каардынацыйнай рады Беларусі прынята рашэнне стварыць Камісію Каардынацыйнай рады Беларусі па расследаванні злачынстваў, учыненых прадстаўнікамі рэжыму Лукашэнкі. Ініцыятарамі стварэння Камісіі выступілі: — Кааліцыя Латушка і Рух «За Свабоду»; — «Хопіць баяцца!»; — Блок беларускіх палітычных зьняволеных «Беларусы дзеяньня»; — Рух «Воля». Камісія будзе займацца зборам, фіксацыяй і захаваннем доказаў, дакументаваннем фактаў злачынстваў і іх абставінаў, а таксама падрыхтоўкай матэрыялаў і рэкамендацый для будучых механізмаў пераходнага правасуддзя. У склад Камісіі ўвайшлі прадстаўнікі розных фракцый Каардынацыйнай рады. Кіраўніком прызначаны Аляксандр Ракіцкі, намеснікам кіраўніка — Міхаіл Кірылюк. Камісія дзейнічае на прынцыпах вяршэнства права, незалежнасці, бесстароннасці і аб’ектыўнасці. Яна не з’яўляецца судом і не вырашае пытанне аб крымінальнай вінаватасці — канчатковая ацэнка доказаў належыць кампетэнтнаму суду.

Repost from N/a
«Беларусы дзеяньня»: вынікі слуханьняў па сацыяльнай палітыцы паказалі запыт на голас саміх палітвязьняў Фракцыя «Беларусы дзеяньня» віншуе Вераніку Станкевіч з перамогай у галасаваньні Каардынацыйнай рады за кандыдатуру прадстаўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэту па сацыяльнай палітыцы. Вераніка Станкевіч атрымала 101 бал і ўпэўнена заняла першае месца. Мы таксама віншуем вылучаную нашай фракцыяй Тацьцяну Лукаянаву, якая атрымала 50 балаў і заняла другое месца, апярэдзіўшы дзейную выканаўцу абавязкаў прадстаўніцы Юлію Міцкевіч, якая атрымала 47 балаў. Паводле пратаколу, Лукаянава атрымала асабліва вялікую колькасьць другіх месцаў, у той час як Міцкевіч значна часьцей аказвалася на апошняй пазыцыі ў бюлетэнях дэлегатаў. Для нас гэта важны палітычны сыгнал. Тацьцяна Лукаянава прыйшла на слуханьні без шматгадовага досьведу працы ў палітычных структурах і без перавагі дзейнай каманды прадстаўніцтва. Тым ня менш яе падыход, у якім палітвязьні, вызваленыя, іх сем’і, дабраахвотнікі-вэтэраны, параненыя і сем’і загінулых дабраахвотнікаў былі названыя сярод непасрэдных прыярытэтаў, атрымаў значную падтрымку дэлегатаў. Слуханьні адначасова выявілі праблему, на якую «Беларусы дзеяньня» і Асацыяцыя палітвязьняў Беларусі зьвярталі ўвагу раней. Прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы сапраўды працуе з тэмай палітвязьняў, удзельнічае ў каардынацыі дапамогі вызваленым і супрацоўнічае з шэрагам праваабарончых і гуманітарных арганізацыяў. Гэтая праца павінна працягвацца. Але на прамое пытаньне дэлегата нашай фракцыі Анатоля Хіневіча пра супрацоўніцтва з Асацыяцыяй палітвязьняў Беларусі Юлія Міцкевіч не змагла назваць сталага мэханізму такога ўзаемадзеяньня і прапанавала магчыма наладзіць яго ў будучыні. Для нас гэта прынцыпова. Нельга выпрацоўваць палітыку для палітвязьняў, не даючы самім палітвязьням паўнавартаснага голасу ў яе фармаваньні. Прафэсійныя гуманітарныя і праваабарончыя арганізацыі патрэбныя і робяць важную працу. Але яны ня могуць замяніць людзей, якія самі прайшлі праз турмы, катаваньні, інкамунікада, страту здароўя, працы, маёмасьці і вымушаную эміграцыю. Палітвязень не павінен заставацца толькі «кейсам», пра які паміж сабой дамаўляюцца прафэсійныя памагатыя. Ён павінен быць удзельнікам прыняцьця рашэньняў. Фракцыя «Беларусы дзеяньня», якая прадстаўляе ў Каардынацыйнай радзе супольнасьць былых палітвязьняў, успрымае вынік галасаваньня як выразны запыт на больш шырокае прадстаўніцтва, больш прамую адказнасьць і больш уважлівае стаўленьне да голасу тых, каго сацыяльная палітыка датычыць непасрэдна. Мы жадаем Вераніцы Станкевіч посьпеху ў новай працы і заклікаем яе захаваць усё эфэктыўнае, што ўжо створана прадстаўніцтвам, але адначасова зрабіць наступны крок: стварыць пастаянны мэханізм непасрэднага ўдзелу былых палітвязьняў і іх прадстаўнічых арганізацыяў у выпрацоўцы рашэньняў, якія датычаць палітвязьняў, вызваленых і іх сем’яў. Гаварыць з палітвязьнямі, а не толькі пра палітвязьняў. Слухаць людзей, а не толькі пасярэднікаў. І ацэньваць сацыяльную палітыку ня колькасьцю сустрэчаў і канцэпцыяў, а тым, ці стала чалавеку пасьля турмы рэальна лягчэй вярнуцца да нармальнага жыцьця. Фракцыя «Беларусы дзеяньня» Каардынацыйнай рады Беларусі

Вераніка Станкевіч прапанаваная КР на пасаду прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы ў АПК Па выніках галасавання Вераніка Станке
Вераніка Станкевіч прапанаваная КР на пасаду прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы ў АПК Па выніках галасавання Вераніка Станкевіч прапанаваная Каардынацыйнай Радай на пасаду прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы ў Аб’яднаным Пераходным Кабінеце. Яна — журналістка па адукацыі, мае досвед працы ў бізнесе, палітычных структурах і грамадзянскай супольнасці. З 2022 года Вераніка кіруе ініцыятывай Volnyja, якая працуе з былымі беларускімі палітзняволенымі і іх сем’ямі. Сярод яе прыярытэтаў — развіццё экстранай дапамогі, прэвентыўнай сацыяльнай палітыкі, падрыхтоўка да пераходнага перыяду і распрацоўка доўгатэрміновых рэформаў для будучай дэмакратычнай Беларусі. Адным з першых інструментаў павінна стаць карта сацыяльных патрэбаў і ўразлівасцяў беларусаў, якая дапаможа выяўляць праблемы і бар’еры ў доступе да падтрымкі. Галоўны прынцып Веранікі — пераход ад рэакцыі на ўжо ўзніклыя праблемы да сістэмнай і прэвентыўнай сацыяльнай палітыкі.

Repost from N/a
Дэпартацыі беларусаў з ЗША: справаздача BRS перададзена Святлане Ціханоўскай Глеб Івашкевіч, сябра фракцыі ‘Еўрапейскі выбар’
Дэпартацыі беларусаў з ЗША: справаздача BRS перададзена Святлане Ціханоўскай Глеб Івашкевіч, сябра фракцыі ‘Еўрапейскі выбар’, перадаў Святлане Ціханоўскай справаздачу арганізацыі Belarusian Refugee Support (BRS) пра дэпартацыі грамадзян Беларусі са Злучаных Штатаў. Лічбы прамаўляюць самі за сябе: паводле афіцыйнай статыстыкі Іміграцыйнай і мытнай службы ЗША (ICE), з 1 кастрычніка 2024 года па 5 жніўня 2026 года зафіксаваны 71 выпадак дэпартацыі беларусаў. Дадзеныя атрыманыя па запыце ў рамках Закона аб свабодзе інфармацыі (FOIA) і апублікаваныя праектам Deportation Data Project. За кожнай з гэтых лічбаў - чалавек, які ў выпадку вяртання ў Беларусь можа сутыкнуцца з палітычна матываваным пераследам. Беларуская дыяспара ў ЗША і BRS, заснавальнікам якого з’яўляецца Глеб, уважліва сочаць за сітуацыяй і дапамагаюць тым, каму пагражае небяспека. BRS стала супрацоўнічае з юрыдычнай камандай Офіса Святланы Ціханоўскай - разам яны працуюць над найбольш складанымі справамі. Міграцыйная палітыка ЗША становіцца ўсё больш жорсткай, і рызыкі для нашых суайчыннікаў растуць. Мы будзем і надалей трымаць гэтае пытанне ў фокусе, узаемадзейнічаць з дыяспарай, праваабаронцамі і партнёрамі, каб ніводны беларус не апынуўся сам-насам з пагрозай вяртання ў рукі рэжыму.

Кандыдаткі на пасаду прадстаўніцы па Сацыяльнай палітыцы ў АПК. Агульнае паседжанне / 22.09.2026 Сёння, 22 верасня, а 19:00 па варшаўскім часе адбудзецца Агульнае паседжанне Каардынацыйнай Рады IV склікання. На паседжанні будуць разгледжаныя тры пытанні: 1. Слуханні кандыдатак на пасаду прадстаўніцы па Сацыяльнай палітыцы ў АПК 2. Аб стварэнні Камісіі Каардынацыйнай рады Беларусі па расследаванні злачынстваў, учыненых прадстаўнікамі рэжыму Лукашэнкі 3. Скарачэнне тэрміну правядзення конкурса на пасаду Намесніка сакратара з 14 да 7 дзён 📺 Далучайцеся да жывой трансляцыі і пакідайце свае пытанні ды меркаванні ў чаце. https://www.youtube.com/live/7TNgNpoUJK4?si=I4vUH3N114rvcNIb

Мы заклікаем ЕС ўжываць санкцыйныя механізмы як рычаг уплыву для дасягнення сістэмных зменаў у Беларусі Сітуацыя ў Беларусі,
+3
Мы заклікаем ЕС ўжываць санкцыйныя механізмы як рычаг уплыву для дасягнення сістэмных зменаў у Беларусі Сітуацыя ў Беларусі, пытанні адказнасці рэжыму Лукашэнкі, а таксама магчымасці выхаду з глыбокага ўнутрыпалітычнага крызісу ў Беларусі сталі галоўнымі тэмамі абмеркавання падчас сустрэчы намесніка кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, дэлегата Каардынацыйнай Рады Паўла Латушкі з дэлегацыяй Фламандскага інстытута міру і парламентарыямі Парламента Фландрыі — суб'екта федэрацыі і паўночнага рэгіёна Бельгіі. Падчас сустрэчы, якая прайшла ў Музеі Вольнай Беларусі, Павел Латушка праінфармаваў прадстаўнікоў Фландрыі пра драматычную сітуацыю ўнутры Беларусі і пра працяг беспрэцэдэнтных палітычных рэпрэсій у краіне, якія набылі характар канвеера. У сустрэчы таксама прынялі ўдзел спікер Каардынацыйнай Рады Арцём Брухан і прадстаўнік па міжнародным і еўрапейскім супрацоўніцтве Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўніка дэлегацыі КР у Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Уладзімір Астапенка. Асобна намеснік кіраўніцы Кабінета расказаў пра інстытуты дэмакратычных сіл Беларусі і пабудаваную сетку арганізацый грамадзянскай супольнасці і ініцыятыў. Было падкрэслена, што гэта ўнікальная сітуацыя, а дзеючыя інстытуты з’яўляюцца альтэрнатывай рэжыму Лукашэнкі ў міжнароднай палітыцы. Павел Латушка адзначыў важнасць працы, якая вядзецца па прыцягненні прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі да адказнасці за ваеннае злачынства — дэпартацыю ўкраінскіх дзяцей у Беларусь, злачынства агрэсіі, злачынствы супраць чалавечнасці супраць беларускага народа, а таксама распавёў пра падрымку рэжымам Лукашэнкі агрэсіі Расіі супраць Украіны. Павел Латушка падчас сустрэчы прадставіў стратэгію двух кірункаў: «Злучаныя Штаты, выкарыстоўваючы свае санкцыйныя механізмы супраць рэжыму, а таксама метады нетрадыцыйнай дыпламатыі, валодаюць неабходнай сілай і рэсурсамі для забеспячэння вызвалення ўсіх палітвязняў і спынення рэпрэсій. Па-другое, мы заклікаем Еўрапейскі Саюз і іншыя дэмакратычныя краіны паслядоўна ўжываць санкцыйныя механізмы як рычаг уплыву для дасягнення рэальных, сістэмных зменаў у Беларусі». Адказваючы на пытанне прадстаўніка Фландрыі пра эфектыўнасць санкцый, Уладзімір Астапенка падкрэсліў, што яны сур’ёзна ўплываюць на рэжым Лукашэнкі, пры гэтым важна, каб у санкцыях, скіраваных супраць рэжыму, прадугледжвалася гнуткасць у дачыненні да беларускага грамадства. Уладзімір Астапенка асобна адзначыў, што ў падпісаным Пагадненні пра партнёрства і супрацоўніцтва між Еўрапейскім cаюзам і Беларуссю ад 1995 года ўтрымліваўся пункт пра тое, што для ЕС правы чалавека маюць істотнае значэнне для падтрымання гандлёва-эканамічных адносін. Менавіта на гэтым Еўрапейскі Саюз будуе свае адносіны з іншымі дзяржавамі. Спікер Каардынацыйнай Рады Арцём Брухан падрабязна расказаў пра ідэю рэалізацыі Круглага стала ў Беларусі, з якімі праблемамі гэта ініцыятыва можа сутыкнуцца і якую карысць ад яго атрымае Беларусь і беларускае грамадства. Таксама спікер КР асобна падкрэсліў важнасць выбараў у Каардынацыйную Раду і тое, якія беспрэцэдэнтныя намаганні прыкладаў рэжым, каб сарваць выбары ў прадстаўнічы орган беларусаў.

Repost from N/a
ЗАЯВА АСАЦЫЯЦЫІ ПАЛІТВЯЗЬНЯЎ БЕЛАРУСІ Напярэдадні слуханьняў у Каардынацыйнай радзе па кандыдатуры прадстаўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэту па сацыяльнай палітыцы Асацыяцыя палітвязьняў Беларусі лічыць неабходным патлумачыць сваю пазыцыю. Для людзей, якія прайшлі праз турмы, інкамунікада, катаваньні, страту здароўя, працы і маёмасьці, сацыяльная палітыка не зьяўляецца абстрактнай тэмай. Гэта пытаньне таго, ці ёсьць чалавеку куды пайсьці пасьля вызваленьня, дзе жыць, як аднавіць дакумэнты, атрымаць мэдычную дапамогу, знайсьці працу і вярнуцца да нармальнага жыцьця. Мы ведаем, што прадстаўніцтва АПК па сацыяльнай палітыцы займаецца дапамогай палітвязьням і іх сем’ям. У яго афіцыйна вызначаныя такія кірункі, а Юлія Міцкевіч у апошнія месяцы ўдзельнічала ў падрыхтоўцы да прыёму новых групаў вызваленых палітвязьняў. Гэта было б несправядліва замоўчваць. Але менавіта таму ў нас узьнікаюць пытаньні не пра намеры, а пра вынікі. Юлія Міцкевіч працуе ў прадстаўніцтве з 2024 году, спачатку як першая намесьніца, а з жніўня 2026 году выконвае абавязкі прадстаўніцы. Яе прафэсійны профіль на працягу многіх гадоў быў зьвязаны перадусім з гендэрнай палітыкай, правамі жанчын, антыдыскрымінацыяй і правамі ЛГБТК+ супольнасьці. Гэта яе легітымная сфэра экспэртызы. Але партфэль сацыяльнай палітыкі значна шырэйшы. Палітвязьням важна разумець, што зроблена ня толькі ў выглядзе канцэпцыяў, форумаў і планаў, але непасрэдна для людзей. Колькі былых палітвязьняў атрымалі праз прадстаўніцтва дапамогу ў працаўладкаваньні? Колькі атрымалі падтрымку ў пошуку жыльля, легалізацыі, перанавучаньні, мэдычнай або псыхалягічнай рэабілітацыі? Якія пастаянныя праграмы створаныя для людзей з інваліднасьцю, пэнсіянэраў і старэйшых беларусаў у вымушанай эміграцыі? Якія рэсурсы былі прыцягнутыя непасрэдна на гэтую дапамогу? Для нас асобна важнае яшчэ адно пытаньне: наколькі самі былыя палітвязьні ўдзельнічаюць у выпрацоўцы рашэньняў, якія іх датычаць. Мы ня хочам быць толькі катэгорыяй у чужой праграме. Людзі, якія прайшлі праз беларускія турмы, маюць уласны досьвед і добра ведаюць, дзе існая сыстэма дапамогі не працуе. Таму нармальная сацыяльная палітыка павінна будавацца з удзелам саміх пацярпелых. У нас ёсьць і вельмі канкрэтныя прыклады, якія патрабуюць адказу. Былыя палітвязьні сталага ўзросту і людзі з інваліднасьцю пасьля вызваленьня сутыкаюцца з праблемамі жыльля, мэдыцыны, дакумэнтаў і сацыяльнай адаптацыі. Калі гэтыя пытаньні даводзіцца самастойна вырашаць самім былым вязьням і іх ініцыятывам, натуральна спытаць, дзе ў гэтай сыстэме знаходзіцца прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы. Менавіта з гэтай пэрспэктывы мы разглядаем кандыдатуру Тацьцяны Лукаянавай. У яе праграме палітвязьні, былыя палітвязьні і іх сем’і вылучаныя ў асобны прыярытэт. Асобна прапісаныя мэдычная і псыхалягічная рэабілітацыя, працаўладкаваньне, сацыяльная адаптацыя, дапамога беларусам у вымушанай эміграцыі, людзям з інваліднасьцю, а таксама беларускім вэтэранам, параненым і сем’ям загінулых. Для нас важны і сам падыход: дапамога чалавеку не павінна заканчвацца аднаразовай выплатай або перанакіраваньнем у іншую арганізацыю. Калі адна і тая ж праблема паўтараецца ў дзясяткаў людзей, трэба шукаць ужо не разавае, а сыстэмнае рашэньне. Таму Асацыяцыя палітвязьняў Беларусі падтрымлівае кандыдатуру Тацьцяны Лукаянавай на пасаду прадстаўніцы АПК па сацыяльнай палітыцы. Гэтая падтрымка не азначае, што мы загадзя выдаём ёй карт-блянш. Наадварот, мы будзем патрабаваць ад яе таго ж, чаго патрабуем ад любога чалавека на гэтай пасадзе: канкрэтных вынікаў, адкрытай справаздачнасьці і пастаяннага дыялёгу з тымі, дзеля каго існуе сацыяльная палітыка. Для нас галоўны крытэр вельмі просты: ці стала жыцьцё людзей, якія прайшлі праз рэпрэсіі, хаця б крыху лягчэйшым у выніку працы прадстаўніцтва. Менавіта па гэтым, а не па колькасьці канцэпцыяў і публічных мерапрыемстваў, варта ацэньваць вынік.

Адкрыты прыём заявак на пасаду намеснікаў сакратара Каардынацыйнай рады Усе, хто ўпэўнены, што валодае неабходнымі кампетэнцы
Адкрыты прыём заявак на пасаду намеснікаў сакратара Каардынацыйнай рады Усе, хто ўпэўнены, што валодае неабходнымі кампетэнцыямі і здольны дапамагчы забяспечыць эфектыўную арганізацыйную працу КР, могуць прапанаваць сваю кандыдатуру і накіраваць CV на электронны адрас: secretariat@rada.vision. Звяртаем увагу: згодна з Рэгламентам Каардынацыйнай рады, кандыдатаў на пасаду намесніка сакратара афіцыйна вылучаюць фракцыі. Таму для ўдзелу ў галасаванні кандыдат павінен заручыцца падтрымкай прынамсі адной з фракцый КР. Папярэдняя падтрымка фракцыі не з’яўляецца ўмовай для падачы заяўкі. Дасылайце сваё CV — яно будзе даступнае фракцыям КР для азнаямлення, і кожная з іх зможа прапанаваць вам падтрымку і афіцыйна вылучыць вашу кандыдатуру. Запрашаем усіх, хто гатовы прапанаваць свае веды, досвед і прафесійныя навыкі для забеспячэння стабільнай і эфектыўнай працы Каардынацыйнай рады.

▫️Заява ў падтрымку Юліі Міцкевіч на надыходзячым слуханні ў КР   На мінулым тыдні ў КР пачалося вылучэнне кандыдат_ак на пасаду Прадстаўні_цы па сацыяльнай палітыцы ў Аб’яднаным пераходнымі кабінеце. Мы вітаем тое, што ўсе тры кандыдатуры – жанчыны.  Адна з кандыдатур, Юлія Міцкевіч, – сузаснавальніца і чаліня Фемгрупы Беларусь. Ад моманту ўзнікнення групы ў жніўні 2020 года мэтай нашай працы мы бачылі клопат аб бачнасці і падтрымку жанчын і прадстаўні_ц уразлівых сацыяльных груп. Менавіта таму мы лічым важным крокам стварэнне пасады па гендарнай роўнасці і ўразлівых групах у межах Аб’яднанага пераходнага кабінета ў 2024 годзе, якую заняла Юлія Міцкевіч. Мы таксама вылучалі Юлію Міцкевіч на пасаду прадстаўніцы па сацыяльных пытаннях, што знайшло падтрымку і ў больш шырокай фемінісцкай і грамадзянскай супольнасці.  ✅ Менавіта з гэтым звязаная наша падтрымка Юліі Міцкевіч на гэтую пасаду і сёння. Мы ўбачылі, што за два гады сваёй працы ў АПК Юлія Міцкевіч здолела аб’яднасць свой досвед працы ў сферы беларускай грамадзянскай супольнасці з дасведчанасцю ў міжнародным супрацоўніцтве (больш падрабязна тут) . Мы таксама высока цэнім задачу змяшчэння прыярытэтнага для нас пытання вызвалення беларускіх палітзняволеных у больш шырокі кантэкст сацыяльнай палітыкі, важнай у датычэнні да ўразлівага становішча шматлікіх беларусак і беларусаў як у дыяспаральнай супольнасці, так і знутры Беларусі сёння. Для нас таксама з’яўляецца надзвычай каштоўнай экспертная дзейнасць Юліі Міцкевіч, якая паказвае, што мы мусім думаць не толькі пра сучаснасць, але і пра будучыню Беларусі. ⚡️ Мы вельмі спадзяваемся, што ў Каардынацыйная радзе будзе выпрацаваная працэдура па слуханні, а таксама забяспечаныя празрыстыя і справядлівыя ўмовы для ацэнкі бачання і праграмы кожнай кандыдат_кі на пасаду Прадстаўні_цы па сацыяльнай палітыцы, паколькі спроба правесці працэс у сціслыя тэрміны без загадзя зацверджанай і зразумелай працэдуры стварае рызыкі для якасці і даверу да выніку. Мы таксама рэкамендуем зрабіць слуханне публічным і забяспечыць яго трансляцыю.  ✅ Зычым Юліі Міцкевіч належнай падтрымкі на надыходзячым слуханні ў КР.

Repost from N/a
«Беларусы дзеяньня» вылучылі Тацьцяну Лукаянаву кандыдаткай на пасаду прадстаўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэту па сацыяльнай палітыцы Фракцыя «Беларусы дзеяньня» ў Каардынацыйнай радзе вылучыла Тацьцяну Лукаянаву кандыдаткай на пасаду прадстаўніцы АПК па сацыяльнай палітыцы. Тацьцяна мае больш за 25 гадоў прафэсійнага досьведу ў адукацыі, бізнэсе, кіраваньні, мэдычным сэктары і сфэры безнаяўных разьлікаў. На працягу адзінаццаці гадоў яна працавала адміністратаркай у мэдычным цэнтры, раней кіравала ўласным бізнэсам і працавала ў сфэры продажаў і арганізацыі працы. Пасьля 2020 году значную частку яе жыцьця заняла грамадзкая дзейнасьць: дваровая самаарганізацыя, узаемадапамога, падтрымка людзей, якія пацярпелі ад рэпрэсіяў, палітычных зьняволеных і іх сем’яў. Рэпрэсіі закранулі і яе асабіста. Тацьцяна прайшла праз затрыманьні, страціла працу і ў 2024 годзе была вымушаная пакінуць Беларусь. Сёньня яна працягвае працаваць з людзьмі, якія прайшлі праз палітычны перасьлед, у тым ліку як мэнтарка ініцыятывы «Вольныя». У сваёй праграме Тацьцяна прапануе засяродзіць працу прадстаўніцтва на некалькіх практычных кірунках: • падтрымцы палітычных зьняволеных, вызваленых і іх сем’яў; • мэдычнай і псыхалягічнай рэабілітацыі ахвяраў рэпрэсіяў; • дапамозе беларусам у вымушанай эміграцыі; • працаўладкаваньні, перанавучаньні і вяртаньні людзей да самастойнага жыцьця; • супрацоўніцтве з беларускімі грамадзкімі арганізацыямі, бізнэсам і міжнароднымі партнэрамі; • падрыхтоўцы мадэляў сацыяльнай рэабілітацыі для будучай дэмакратычнай Беларусі. Асобны прынцып яе праграмы — не ствараць яшчэ адну структуру, якая дублюе ўжо існуючыя беларускія ініцыятывы, а злучаць іх магчымасьці і выкарыстоўваць палітычны статус АПК для вырашэньня праблемаў, якія патрабуюць інстытуцыйнага або міжнароднага ўзроўню. Для Тацьцяны сацыяльная палітыка — гэта ня толькі праграмы і дакумэнты. Гэта сыстэма, у якой чалавек, што апынуўся ў бядзе, павінен разумець, куды зьвярнуцца і якую дапамогу ён можа атрымаць. Наперадзе — адкрытыя слуханьні ў Каардынацыйнай радзе, дзе кандыдатка прадставіць сваю праграму і адкажа на пытаньні дэлегатаў.

Юлія Міцкевіч была вылучана на пасаду Прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы ў Аб’яднаным Пераходным Кабінеце Беларусі групай з
Юлія Міцкевіч была вылучана на пасаду Прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы ў Аб’яднаным Пераходным Кабінеце Беларусі групай з 9 дэлегатаў ад розных фракцый. Юлія Міцкевіч мае двухгадовы досвед працы ў Кабінеце. Спачатку яна працавала намесніцай Прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы па пытаннях гендарнай роўнасці і ўразлівых груп, а апошнія паўтара месяца — выконваючай абавязкі Прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы. Яна ведае ўнутраныя працэсы працы Кабінета, нормы і стандарты, якімі ён кіруецца ў сваёй дзейнасці. Юлія таксама ўдзельнічала ў распрацоўцы Этычнага кодэкса Прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы. Юлія Міцкевіч мае досвед міжнароднага супрацоўніцтва і шырокую сетку прафесійных сувязяў. Яна была сяброўкай Кантактнай групы Рады Еўропы па Беларусі, суарганізатаркай Першага жаночага палітычнага форуму ў Стакгольме ў 2025 годзе і Форуму «Моладзь, гендар і дэмакратыя для Беларусі» ў 2026 годзе. Юлія Міцкевіч — лаўрэатка прэміі Ірландскай лейбарысцкай партыі за сацыяльную справядлівасць 2011 года і нямецкай прэміі імя Ганны Кляйн 2025 года.