1 271
مشترکین
اطلاعاتی وجود ندارد24 ساعت
+17 روز
-1530 روز
آرشیو پست ها
Repost from Будзьма беларусамі!
🧐 Феміністка, валанцёрка і бабуля беларускай літаратуры — Эліза Ажэшка
🔵Эліза Ажэшка — польская ці беларуская пісьменніца?
🔵Чаму Ажэшка пісала пра жанчын і пры чым тут паўстанне 1863-га? Фемінізм 1870-х — гэта як?
🔵Што такое пазітывізм і хто стаў новым героем літаратуры?
🔵Чаму пра Ажэшку казалі, што яна прыняла юдаізм?
🔵Чаму пісьменніца так і не атрымала Нобелеўскую прэмію і як яе «ўзнагародзіла» Расія?
📺 Эліза Ажэшка і героі яе твораў — у нашым відэа: https://youtu.be/NXSxqxYb8Zk
#смаленневепрука — факты пра беларускую літаратуру, якія не распавядалі ў школе і якія замоўчвалі крытыкі. Сэнсы, што зашыфравалі аўтары. Адкрываем наноў нашу літаратуру і яе герояў. Расказвае Наста Суханосік.
Repost from Historyja
+1
4 červienia 1918 hoda była apublikavana ”Biełaruskaja gramatyka dla škoł” Branisłava Taraškieviča.
4 чэрвеня 1918 года была апублікавана "Biełaruskaja gramatyka dla škoł" ("Беларуская граматыка для школ") Браніслава Тарашкевіча.
Беларускі рэжым працягвае бальшавіцкія традыцыі
Беларускі ПЭН склаў спіс твораў мастацкай літаратуры, гістарычных прац, навуковых матэрыялаў, якія Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь уключыла ў «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». У спісе — некалькі дзясяткаў кніг па гісторыі беларускіх і замежных аўтараў.
+1
Пачалі са знішчэння кніг
3 чэрвеня 1937 г. Галоўліт БССР (цэнзурны орган) выдаў сакрэтны загад №33 «Спіс літаратуры, якая падлягае канфіскацыі з бібліятэк грамадскага карыстання, навучальных устаноў і кнігагандлю». У спісе было 421 найменне — кнігі па гісторыі і этнаграфіі, мовазнаўстве, эканоміцы, мастацкія творы т. зв. ворагаў народу.
У пераліку былі і такія творы, як «Культура цукровых буракоў», «Як кашалі плесці», «Сельскагаспадарчае птушкаводства»… нават звычайныя слоўнікі (!) беларускай навуковай тэрміналогіі.
Забароненыя кнігі загадвалася сабраць і знішчыць праз рэзальныя машыны друкарняў альбо спаліць. Справаздачы накіроўваліся ў аддзел Галоўліта у раёнеі у Менск, а таксама у мясцовы аддзел НКВД.
Да 1 жніўня ва ўнутраным двары Менскай турмы НКВД БССР камуністы спалілі некалькі дзясяткаў тысяч рукапісаў ненадрукаваных твораў, што не прайшлі цэнзуру. Шэраг іх аўтараў бальшавікі заб'юць уначы з 29 на 30 кастрычніка 1937 г.
На здымках адзін з загадаў Галоўліту за 29.04.1937 г. Крыніца
Repost from Беларускія аўторкі Вітрыны
Антрапалогія акупацыі: ІІ Сусветная вайна вачыма беларускіх вяскоўцаў
📆 5 чэрвеня
⏱️18:30
📍Варшаўскі ўніверсітэт, ul. Dobra 55, зала 2.166 (II паверх)
На сустрэчы будзе гаворка пра праўду страшнай вайны ад нашых дзядоў і бабуль. Наш госць антраполаг, гісторык, доктар навук Уладзімір Лобач распавядзе пра вайну без прыўкрашання, пафасу і героікі. Немцы, паліцаі, партызаны і людзі пад стрэхамі вясковых хат - усё гэта будзе тэмай нашай размовы.
Запрашаем!
Repost from Еўрарадыё | Еврорадио
3 чэрвеня — асаблівая дата ў гісторыі Беларусі. 37 гадоў таму выйшаў артыкул Зянона Пазняка і Яўгена Шмыгалёва "Курапаты — дарога смерці".
@euroradio знайшло той самы нумар "Літаратуры і мастацтва" ў Нацыянальнай бібліятэцы (гэта было няпроста) і перадрукавала тэкст, каб вы маглі яго прачытаць і сёння.
Вось ён: https://euroradio.fm/kurapaty-daroga-smerci
Без VPN
Repost from Радыё Свабода — Беларусь
Чаму Берасьцейскую крэпасьць не далучаць да сьпісу сусьветнай спадчыны UNESCO і што беларусам варта туды прапаноўваць замест яе
https://smarturl.click/OLGoz
Беларусь зараз мае чатыры аб’екты, унесеныя ў сьпіс сусьветнай спадчыны UNESCO.
Яшчэ шэсьць — у папярэднім сьпісе. Паразмаўлялі з экспэртам пра тое, ці ёсьць шанцы дадаць у асноўны сьпіс нешта яшчэ.
Віцебскай ратушы — 250 гадоў!
У 2025 годзе Віцебская ратуша адзначае 250-годдзе з моманту свайго ўзвядзення. Гэты выбітны помнік архітэктуры стаў сімвалам гарадскога самакіравання і важнай часткай гісторыка-культурнай спадчыны Віцебска.
Ратуша ўзведзеная ў 1775 годзе на месцы драўлянай будыніны, што згарэла падчас пажару. Яе будаванне звязана з Магдэбургскім правам, якое Віцебск атрымаў яшчэ ў 1597 годзе, што сведчыць пра багатую гісторыю мясцовага самакіравання.
Сёння Віцебская ратуша — гэта не толькі помнік архітэктуры, але і частка гісторыка-краязнаўчага музея. З вежы адкрываецца ўражлівы від на горад з вышыні птушынага палёту. Ратуша стала сімвалам незалежнасці і культурнай самасвядомасці Віцебска.
Крыніца: Віцебскі кур’ер
Repost from Еўрарадыё | Еврорадио
Самаабвешчаны генацыд. Як рэжым праз кіно замацоўвае сваю ўладу
“Беларусьфільм” зняў дылогію “Спаленыя вёскі” і “Лагеры смерці”, каб абвінаваціць у фашызме Захад і праціўнікаў рэжыму. @euroradio паглядзела гэты “шэдэўр”: https://euroradio.fm/samaabveshchany-genacyd-yak-rezhym-praz-kino-zamacouvae-svayu-uladu
Спасылка, якая працуе без VPN
У цэнтры Гародні абвалілася сцяна старажытнага дома: будынак знаходзіўся на рэканструкцыі
Паводле папярэдняй інфармацыі, ніхто не пацярпеў.
Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам
Раскопкі гарадзішча на Менцы, якое і было летапісным Менскам, далі магчымасць дакладна вызначыць, калі будавалася сталіца Беларусі. Адкрыццё стала вынікам супрацы археолагаў і батанікаў.
https://nashaniva.com/368941
Repost from Радыё Свабода — Беларусь
Беларусь выключылі з апякунскай рады нямецкага фонду «Памяць, адказнасьць і будучыня»
https://smarturl.click/13wVY
Пра гэта паведаміў 1 чэрвеня амбасадар Украіны ў Нямеччыне Аляксей Макееў. тПаводле яго слоў, якія прыводзіць выданьне Deutsche Welle, такое рашэньне было прынятае 24 сакавіка 2025 году, пасьля таго як папраўкі ў адпаведны закон зацьвердзілі дэпутаты Бундэстагу.
«Новыя нормы дазваляюць прыпыніць членства ў выпадку, калі яно супярэчыць мэтам фонду або нясе рэпутацыйныя рызыкі або рызыкі бясьпекі. У выніку сяброўства РФ і Беларусі прыпыненае як мінімум да жніўня 2028 году», — адзначыў Макееў.
"Апавяданьні паштовых марак пра Вялікае Княства"
Кніга Лявона Карповіча выдавецтва Kamunikat.org — гэта незвычайнае падарожжа ў гісторыю нашай краіны. Незвычайнае, бо ў ёй незвычайна шмат ілюстрацый у выглядзе паштовых выданняў. Незвычайнае, бо ў ёй пра гісторыю Вялікага Княства апавядаюць паштовыя маркі. Таму ў ёй можна сустрэць тое, чаго няма ў навуковых выданнях, але і адсутнічаюць многія падзеі, бо іх няма на марках.
Кніга для зацікаўленых гісторыяй ВКЛ і для філатэлістаў, як дапаможнік па стварэнні калекцыі
Лавон Карповіч - беларускі краязнаўца і філатэліст. Аўтар шэрагу кніг, у тым ліку „Беларускія паштовыя маркі: ад пачатку да эміграцыі і Незалежнасьці”, „Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі”, „Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі”.
Кніга налічвае 208 добра ілюстраваных старонак. Набыць яе можна па спасылцы.
Repost from Historyja
Як у Беларусі разрывалі беларускі сцяг
У траўні 1995 года адбыўся незаконны рэферэндум, у якім таксама было пытанне аб змене сімвалаў. Без чакання на афіцыйнае ўвядзенне ў сілу незаконных законаў, кіраўнік справамі Лукашэнкі Іван Ціцянкоў (таксама як Лукашэнка былы кіраўнік саўгаса з Магілёўшчыны) з таварышамі дэманстратыўна з даху Дома ўраду зняў і разарваў на кавалкі нацыянальны беларускі сцяг.
Repost from Еўрарадыё | Еврорадио
Затрыманні і ціск: як жыве беларуская Вікіпедыя падчас рэпрэсій?
Пра тое, чаму ўлады змагаюцца з аўтарамі Вікіпедыі і як цяпер абнаўляецца самая папулярная анлайн-энцыклапедыя, @euroradio пагутарыла з яе рэдактарам.
Чытаць тут: euroradio.fm/zatrymanni-i-cisk-yak-zhyve-belaruskaya-vikipedyya-padchas-represiy
А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Разбіраемся ў магнацкіх родах ВКЛ
У іх была ўлада, якая і не снілася некаторым каралям. Іх імёны былі звязаныя са шматлікімі бітвамі, важнымі палітычнымі рашэннямі і галоўнымі законамі краіны. Магнацкія і княжацкія роды былі рухавікамі ў палітыцы, гісторыі і культуры Вялікага княства Літоўскага.
PALATNO расказвае пра Радзівілаў, Сапегаў, Астрожскіх і іншыя роды.
Repost from De facto. Беларуская навука
На Менцы стартаваў археалагічны сезон: ужо знайшлі шыла X стагоддзя
Археалагічны сезон традыцыйна адкрыўся раскопкамі ўчастка, звязанага з ювелірным рамяством. Да даследавання далучыліся студэнты-практыканты Універсітэта культуры. Ужо ў першыя дні раскопак зафіксаваны значныя знаходкі: знойдзена жалезнае шыла, якое датуецца X стагоддзем (на здымку), паведаміў Інстытут гісторыі ў пятніцу 30 мая.
Артэфакт можа быць звязаны з ювелірнай або гарбарнай вытворчасцю, што пацвярджае гіпотэзу аб рамеснай зоне на тэрыторыі комплексу.
Раней навукоўцы высветлілі, калі будавалася гарадзішча на рацэ Менка. Таксама нагадваем, што валанцёраў запрашаюць далучыцца да Асавецкай археалагічнай экспедыцыі, якая адбудзецца з 28 ліпеня па 10 жніўня.
Repost from Historyja
30 траўня 1999 года на Нямізе здарылася трагедыя.
Замест ешывы - Еўраопт?
У пасёлку Радунь прадалі старую ешыву. Цяпер уласнік можа перабудаваць яе для сваіх патрэб. Падрабязней на Hrodna.live.
Repost from Спадчына
У Заслаўі да Дажынак 2025 дабіваюць рэшткі гістарычнай забудовы, незаконна выключанай з Дзяржаўнага спісу дзесяць гадоў таму. Прама сёння бульдозерам руйнавалі драўляны дом па Савецкай вуліцы, 45.
Дом, які як лічыцца быў пабудаваны ў 1927 годзе, калі пад Заслаўем праходзіла савецка-польская мяжа, быў узяты пад ахову ў 1994 годзе, у Дзяржаўны спіс перанесены ў 2007 годзе (шыфр 613Г000333). У спісе ён заставаўся прынамсі да 2012 года.
З Дзяржаўнага спісу гэта і шэраг іншых будынкаў былі выключаны ў 2014 да Дня беларускага пісьменства. У спісе за 2019 год яго ўжо няма.
У пачатку вясны мясцовыя ўлады гэтак жа знішчылі будынкі карчмы і аптэкі на той жа Савецкай вуліцы.
Згодна з Кодэксам аб культуры пазбавіць помнік статусу можна, калі ён быў знішчаны або страціў адметнасці, якія абумовілі яму наданне статусу, і немагчымае ягонае навукова абгрунтаванне аднаўленне. Паколькі будынкі з 1994 года, калі атрымалі статус, ніяк не змяніліся, а іх выгляд добра вядомы, выключэнне са спісу незаконнае.
Крыніца
#Заслаўе #знішчэнне #гістарычнаязабудова #драўлянаедойлідства
اکنون در دسترس! پژوهش تلگرام ۲۰۲۵ — مهمترین بینشهای سال 
