fa
Feedback

فریب کلاهبرداران را نخورید! تل‌متریو این کانال‌ها را شناسایی و برچسب‌گذاری می‌کند 👉 برای مشاهده برچسب، اشتراک تهیه کنید

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

رفتن به کانال در Telegram
1 273
مشترکین
اطلاعاتی وجود ندارد24 ساعت
+87 روز
+1230 روز
آرشیو پست ها
Repost from Спадчына
У Лошыцкім яры больш няма памятнага крыжа ахвярам бальшавіцкага тэрору, які быў створаны Міколам Купавам і пастаўлены на месц
+1
У Лошыцкім яры больш няма памятнага крыжа ахвярам бальшавіцкага тэрору, які быў створаны Міколам Купавам і пастаўлены на месцы меркаванага пахавання забітых у 1930-я гады. Надзейных сведчанняў пра выкананне расстрэлаў у Лошыцы няма, хоць яр стаў традыцыйным месцам мітынгаў на Дзяды. #Мінск #помнікі #знішчэнне

📌 Дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі ў Варшаве, даследчык сталінскіх рэпрэсій у БССР Ігар Станкевіч склаў мап
📌 Дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі ў Варшаве, даследчык сталінскіх рэпрэсій у БССР Ігар Станкевіч склаў мапу рэпрэсаваных і расстраляных з Воршы і вёсак Аршанскага раёна. 🔻 Мы пагаварылі з Госцем Рацыі пра гэтую мапу. https://racyja.com/by/hramadstva/ihar-stankevic-na-maej-mape-paznacy-veski-zycharou-z-jakich-rasstrelivali-u-vorsy/

Repost from Наша Ніва
З Расіі прыехала выкрываць «міф пра Курапаты» гісторык, якая перапісвае гісторыю Катынскага расстрэлу на карысць чэкістаў У п
З Расіі прыехала выкрываць «міф пра Курапаты» гісторык, якая перапісвае гісторыю Катынскага расстрэлу на карысць чэкістаў У прапагандысцкім рэпартажы на дзяржаўным тэлебачанні яна разабрала выдуманую ёю самой канспіралагічную тэорыю пра «пятую Катынь» у Беларусі, за якой быццам бы стаіць Польшча. https://nashaniva.com/354535 Без VPN — па гэтай спасылцы

Кніга «Senojo Vilniaus skoniai» — «Смакі старой Вільні» — стала самым прадаваным навукова-папулярным выданнем Віленскага ўнів
Кніга «Senojo Vilniaus skoniai» — «Смакі старой Вільні» — стала самым прадаваным навукова-папулярным выданнем Віленскага ўніверсітэта за 2023 год. Уганаравана адмысловай прэміяй 22 кастрычніка на паседжанні Сенату ўніверсітэта. Адзін з яе аўтараў — Алесь Белы, беларускі гісторык, адзін з найлепшых знаўцаў традыцыйнай кухні, аўтар яшчэ аднаго нядаўняга кніжнага хіта «Самы Цымус». Budzma.org пагаварыла з ім пра тое, як ішла праца над кнігай, ці не было канфліктаў паміж даследчыкамі і спробаў дзяліць нацыянальныя кухні і чаму для беларусаў асабліва цяпер надзвычай важна працаваць у міжнародных творчых калектывах.

Repost from Historyja
31 кастрычніка 1905 года каля Віленскага вакзала ў Менску на загад губернатара Паўла Курлова быў расстраляны мітынг супраць с
31 кастрычніка 1905 года каля Віленскага вакзала ў Менску на загад губернатара Паўла Курлова быў расстраляны мітынг супраць самадзяржаўя, загінулі 100 чалавек, 300 былі параненыя.

🎥 З´явіўся новы дакументальны фільм пра сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі «Лес» 📌 Рэжысёрка фільма, Госця Рацыі, Марыя Булавін
🎥 З´явіўся новы дакументальны фільм пра сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі «Лес» 📌 Рэжысёрка фільма, Госця Рацыі, Марыя Булавінская распавядае пра яго стварэнне. Больш на сайце Радыё Рацыя: https://racyja.com/by/hramadstva/maryja-bulavinskaja-pra-dakumentalny-film-les/

Дакументальна-ігравы фільм "Лес" апавядае пра сталінскія рэпрэсіі на Гомельшчыне. Ён пабудаваны вакол гісторыі расстралянага НКВД пад Гомелем, але выжыўшага. Ролю выжыўшага сыграў купалавец Алег Гарбуз.

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Менску, меркавана ва ўрочышчы Курапаты, былі расстраляныя 108 беларускіх дзяржаўных, культурных дзеячаў і навукоўцаў. Сярод іх 22 літаратары: паэты, празаікі, перакладчыкі, крытыкі. Самаму старэйшаму з забітых, празаіку і публіцысту Янку Нёманскаму, споўнілася 47 год, а сярод самых маладых – паэт і перакладчык Юлій Таўбін (26 год), літаратурны крытык Пётр Хатулёў (25 год), педагог і школьны настаўнік Іван Жылуцкі (25 год). Расстрэл 29.10.1937 стаў самай трагічнай кропкай хвалі маштабных рэпрэсій супраць нацыянальнай інтэлігенцыі Беларусі. Хваля гэтая доўжылася з 1929 па 1938 год, мела мэтай знішчэнне нацыянальна арыентаваных творцаў, выкладчыкаў, службоўцаў, навукоўцаў і закранула больш за 500 выбітных дзеячаў беларускай культуры. Некалькі соцень чалавек былі высланыя за межы Беларусі, некалькі соцень – расстраляныя, дзясяткі адпраўленыя ў лагеры і загінулі ў ГУЛАГу.

Расея Першую сусветную прайграла, а Украіна выйграла? Таямніцы Берасцейскага міру 1918 года Рэжым заўсёды спрабаваў дыскрэдытаваць усё, што так ці інакш звязана з БНР. Адна з любімых маніпуляцый лукашыстаў - нібыта БНР была ўсяго толькі праектам кайзераўскай Германіі. У якасці доказу, ігнаруючы ўвесь гістарычны кантэкст і абставіны, згадваецца тэлеграма ад 25 красавіка 1918 года ад асобных дзеячаў БНР германскаму кайзеру Вільгельму II і падаецца як кансалідаваная пазіцыя ўсіх дзеячаў БНР. Які ж быў гэты кантэкст і чаму бальшавікі задоўга да беларусаў пайшлі на паклон да немцаў у Брэст, дзе размясцілася стаўка нямецкіх войскаў? Разабрацца ў таямніцах дыпламатыі нам дапамаглі даследнікі з трох краін: - Дарота Міхалюк, прафесар гісторыі, супрацоўніца Універсітэта Мікалая Каперніка ў Торуні, Польшча; - Томаш Блашчак, доктар гістарычных навук, выкладчык Універсітэта Вітаўта Вялікага ў Коўне, Літва; - Андрэй Рукас, кандыдат гістарычных навук, Кіеў, Украіна Аўтар і вядучая - Анастасія Ільіна, гісторык, кандыдат гуманітарных навук

Мінінфарм даручыў кніжным крамам “правесці рэвізію”. Шукаюць кнігі, якія “скажаюць гістарычную праўду, прапагандуюць нетрадыц
Мінінфарм даручыў кніжным крамам “правесці рэвізію”. Шукаюць кнігі, якія “скажаюць гістарычную праўду, прапагандуюць нетрадыцыйныя сексуальныя стасункі” і г.д. Такія ў Беларусі прадавацца не павінны. Таксама Мінінфарм хоча знайсці і зняць з продажу кнігі пра палавое выхаванне дзяцей, якія “могуць сказіць традыцыйныя сямейныя каштоўнасці”. Чыноўнікі хочуць узяцца за культуру Беларусі і збудаваць жалезную заслону

Repost from Historyja
25 кастрычніка 1920 года войскі генерала Станіслава Булак-Балаховіча перайшлі часовую мяжу, пачаўшы ваенныя дзеянні супраць б
25 кастрычніка 1920 года войскі генерала Станіслава Булак-Балаховіча перайшлі часовую мяжу, пачаўшы ваенныя дзеянні супраць бальшавікоў.

Беларускім даследчыкам даступныя для вывучэння дакументы рэпрэсаваных з архіву КДБ. Прынамсі 951 справа. Тэчкі трапілі ў Варш
+2
Беларускім даследчыкам даступныя для вывучэння дакументы рэпрэсаваных з архіву КДБ. Прынамсі 951 справа. Тэчкі трапілі ў Варшаву ў Archiwum akt nowych на пачатку 90-х, але пакуль мала вядомыя беларускім навукоўцам. Што гэта за дакументы, і што карыснага ў іх можна знайсці, распавядае даследчык сталінскіх рэпрэсій, дырэктар Беларускага інстытуту публічнай гісторыі Ігар Станкевіч. На здымках: - вокладка справы рэпрэсаванага Эдуара Клімовіча (5 гадоў лагераў); - здымак студэнта 3-га курса Літфака Гілярыя Краеўскага, асуджанага да 8 гадоў лагераў па групавой справе; - выпіска з пратакола №173 паседжання Асобай Тройкі НКВД БССР ад 13 лістапада 1938 г. аб асуджэнні 7 чалавек. Аднаго - Леаніда Курака прыгаварылі да расстрэлу, астатніх - да 10 гадоў лагераў. Іх імёны адсутнічаюць у адкрытых базах рэпрэсаваных.

ЦЭНТР БЕЛАРУСКІХ І РЭГІЯНАЛЬНЫХ ДАСЛЕДАВАННЯЎ ЕГУ ЗАПРАШАЕ! 29 кастрычніка ў ЕГУ у 303 аўдыторыі а 18.30 пройдзе прэзентацыя
ЦЭНТР БЕЛАРУСКІХ І РЭГІЯНАЛЬНЫХ ДАСЛЕДАВАННЯЎ ЕГУ ЗАПРАШАЕ! 29 кастрычніка ў ЕГУ у 303 аўдыторыі а 18.30 пройдзе прэзентацыя кнігі гісторыка, прафэсара Варшаўскага ўніверсітэта, доктара габілітаванага Юрыя Грыбоўскага “Беларусы ў Польскім Войску (1919 – 1947)”. Гэтая кніга распавядае пра ўдзел беларусаў у рэгулярных фармаваннях Польскага Войска ў перыяд польска-савецкай вайны, міжваенны час, у гады Другой сусветнай вайны і пасля яе заканчэння. Праца напісана на падставе арыгінальных крыніц з архіваў Беларусі, Вялікабрытаніі, Канады, Літвы, Нямеччыны, Польшчы і іншых краінаў. Аўтар асвятляе адзін з найбольш трагічных перыядаў у гісторыі беларусаў і палякаў, паказвае баявое братэрства абодвух народаў. Распавядаецца ў кнізе пра іх лёс і пасля вайны. Мадэратар – дацэнт Сцяпан Захаркевіч, выкладчык Дэпартамента гуманітарных навук і мастацтваў. Прэзентацыя будзе трансліравацца анлайн. Спасылка на форму рэгістрацыі

Repost from Historyja
23 кастрычніка 1956 года ў паняволенай саветамі Венгрыі ўскалыхнула Венгерскае паўстанне, вядомае таксама як рэвалюцыя. Мэты
+9
23 кастрычніка 1956 года ў паняволенай саветамі Венгрыі ўскалыхнула Венгерскае паўстанне, вядомае таксама як рэвалюцыя. Мэты былі наступныя: вызваленне ад камуністычнага таталітарызму, які трымаўся на савецкіх штыках. У краіне адсутнічала свабода, а эканамічная сітуацыя была цяжкай. "Talpra magyar, hí a haza, minden ruszki menjen haza" У выніку саветы перамаглі, тысячы венграў былі забітыя, дзясяткі тысяч раненыя, а каля 200 тыс. эмігравала. Аднак уздым мацней кансалідаваў нацыю, а дзень 23 X – гэта сёння Нацыянальны дзень. Акрамя таго некаторыя "карысныя ідыёты" на Захадзе расплюшчылі вочы ў дачыненні камунізму. Хоць мінула шмат гадоў, але ўжо ў незалежнай Венгрыі некаторыя злачынцы былі пакараныя.

Repost from Наша Ніва
«Самая вялікая каштоўнасць, якую трэба вярнуць у Беларусь, — гэта людзі» Гісторык Цімох Акудовіч паразважаў над тым, наколькі
«Самая вялікая каштоўнасць, якую трэба вярнуць у Беларусь, — гэта людзі» Гісторык Цімох Акудовіч паразважаў над тым, наколькі важна вяртаць культурныя каштоўнасці ў сучасную Беларусь. https://nashaniva.com/353810 Без VPN — па гэтай спасылцы.

Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай – гэта ў тым ліку вострыя супрацьстаянні, гарачыя канфлікты паміж рознымі групамі грамадства і дзяржаўнай уладай. Шляхта паўставала ў рокашах, дзяржаву скалыналі грамадскія войны. Войска і шляхта ў канфедэрацыях адкрыта выступалі супраць манархаў, якіх яны лічылі нявартымі пасады. Як шляхта ВКЛ стварала прававыя рамкі і супраціўлялася абсалютысцкім памкненням манарха? Каго лічылі “тыранам”, а каго “добрым каралём” у Еўропе і ВКЛ? Як выспявалі ідэі палітычных правоў грамадзян і неабходнасці выконваць закон для ўсіх жыхароў дзяржавы? Як змяняўся “абавязак грамадзяніна” ў адносінах з дзяржавай эпохі Новага часу? Якія правы і механізмы да рэалізацыі уласнай волі мелі манарх і шляхецкія карпарацыі ў Рэчы Паспалітай? Як сучаснікі рокашаў, паўстанняў і рэвалюцый іх асэнсоўвалі? Якія асабістыя стратэгіі яны абіралі і чаго каштаваў удзел ва ўнутрыпалітычных канфліктах? Удзельнікі дыскусіі гісторыкі Віктар Якубаў, Андрэй Радаман, Андрэй Мацук, Ігар Бортнік. Мадэратарка - Ніна Скеп’ян

У чарговым выпуску «Няпростай гісторыі” разам з доктарам гістарычных навук Аляксандрам Грушам спрабуем разгадаць шматлікія загадкі, якія пакінуў нам Скарына. Давайце разам разгадаем загадку манаграмы на знакамітым аўтапартрэце Францыска Скарыны! Вы сапраўды яе бачылі, але ці ведаеце, што яна можа азначаць сапраўдны ўзрост Скарыны? А ці ведалі вы, што некаторыя гісторыкі лічаць, што ў Скарыны... не было вусоў? У новым выпуску «Няпростай гісторыі» вывучым жыццё і творчасць Францыска Скарыны: ці сапраўды ён быў каралеўскім садоўнікам у Чэхіі і сакратаром дацкага караля? І галоўнае, чаму так складана знайсці месца яго пахавання?

19 кастрычніка 1905 года ў Менску адбыўся Курлоўскі расстрэл. Ад 60 да 100 загінулых (афіцыйная лічба - 51, але дакладных лічбаў няма па сённяшні дзень), 300 параненых. І спроба генерал-губернатара Паўла Курлова адмазацца ад забойстваў праз шмат гадоў пасля. Помнік тым падзеям ёсць у Менску

Repost from MALDZIS
✨ Ініцыятыва MALDZIS вяртае Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588-га года (Трэці Статут), надрукаваны ў Вільні ў 1693-ім го
+9
✨ Ініцыятыва MALDZIS вяртае Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588-га года (Трэці Статут), надрукаваны ў Вільні ў 1693-ім годзе на польскай мове. Старадрук знойдзены ў антыкварнай краме ў Калішы і набыты на сродкі беларускіх ахвярадаўцаў: Сяргея Казлоўскага, Рамана Андрыянава, Філіпа Дайнэкі і Дар’і Сліж. Статут будзе выстаўляцца на адмысловых мерапрыемствах па-за Беларуссю, але праз некаторы час будзе перададзены ў першую меркаваную сталіцу ВКЛ – Наваградак, у мясцовы гісторыка-краязнаўчы музей, у якасці грамадскага падарунка. 👉 Чытаць падрабязней 👉 Падтрымаць нашу дзейнасць

Repost from Historyja
Марш Свабоды, 17 кастрычніка 1999 года. Крыніца