The Бульба
رفتن به کانال در Telegram
Канал, нетронутый лукашистской пропагандой. Здесь показывают весь треш, который происходит в нашей стране по вине ОДНОГО таракана. Чат: https://t.me/+k9uKx4khfuhiMGU5 Связь: @ivan_nester Почта: thebulbaa@protonmail.com
نمایش بیشتر1 764
مشترکین
+224 ساعت
اطلاعاتی وجود ندارد7 روز
+1030 روز
آرشیو پست ها
1 764
МУС рэжыму ў Беларусі хоча пашырыць паўнамоцтвы сілавікоў, каб у «асаблівых умовах» дзейнічаць без санкцыі пракурора.
Пра гэта заявіў Іван Кубракоў падчас вучэнняў у Гомелі, дзе адпрацоўваецца падаўленне масавых беспарадкаў.
Міністр таксама заклікаў узмацніць «прафілактыку» на прадпрыемствах і не дапускаць людзей да так званага «дэструктыўнага руху». На вучэннях сілавікі правяраюць гатоўнасць да прымянення зброі і спынення пратэстаў.
Фактычна ўлады зноў працягваюць пашыраць інструменты кантролю над грамадствам і рыхтаваць сілавыя структуры да новых магчымых пратэстаў, якіх рэжым найбольш пужацца.
1 764
Repost from Volny Belarus
⚡️У Польшчы загарэлася станцыя Starlink — разглядаюць версію дыверсіі
Пажар адбыўся ўвечары 23 верасня ў Воля-Крабоўскай у Мазавецкім ваяводстве. Агонь удалося патушыць, аднак былі пашкоджаныя размеркавальны шчыт і электрагенератар. Польскія службы разглядаюць дзве магчымыя прычыны — падпал і кароткае замыканне. Пра здарэнне ўжо паведамілі спецслужбам, таму версія магчымага наўмыснага ўмяшання таксама правяраецца.
Станцыя Starlink мае важнае значэнне для рэгіёну: яна забяспечвае спадарожнікавым інтэрнэтам значную частку Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, у тым ліку Украіну. Пакуль няма пацверджання, што пажар быў дыверсіяй. Але сам факт таго, што гэта інфраструктурны аб’ект, звязаны з сувяззю ў рэгіёне,гаворыцца аб многім.
1 764
🏠 Адпрацаваў патрэбны тэрмін — зможаш выкупіць кватэру
У Беларусі плануюць дазволіць работнікам выкупляць арэнднае жыллё, якое прадпрыемствы будуюць для сваіх супрацоўнікаў.
Аляксандр Лукашэнка даручыў ураду распрацаваць адпаведны механізм.
Права на выкуп можа з'явіцца пасля пэўнага стажу работы на прадпрыемстве — напрыклад, 15, 20 або 25 гадоў. Такім чынам, доўгая праца на адным прадпрыемстве патэнцыйна дазволіць работніку стаць уласнікам арэнднай кватэры.
1 764
Repost from Volny Belarus
🔞 18+ А вось і відэа , як у расійскай арміі катуюць беларусаў, якія пагадзіліся ваяваць на баку Расіі.
На відэа мужчыну, якога называюць «бульбашом», падвесілі да дрэва ўніз галавой і збівалі палкай.
Вось з такой жорсткасцю могуць абыходзіцца з беларускімі грамадзянамі ў расійскім войску.
1 764
+3
😡Беларускае Палессе пад чужым сцягам
«Казачы курэнь Палесься» са Смалявічаў заняў другое месца на фестывалі «Казачья станица» ў Маскве, дзе яго прадставілі як традыцыю Беларусі.
Асабліва паказальна, што арганізатар курэня Стэпан Жэрнасек пазіраваў разам з афіцэркай расійскай арміі, якая ўдзельнічала ў вайне супраць Украіны.
На фестывалі беларускую дэлегацыю называлі адзінай з Беларусі, а «казакоў» звязвалі з удзелам у так званай «СВА».
Зноў пад выглядам «традыцый» і «адзінства народаў» расійская ідэалогія заходзіць у Беларусь і прысвойвае сабе беларускую культуру.
Гэта ўжо не проста фестываль — гэта чарговая спроба Расіі сцерці беларускую самабытнасць і ўцягнуць яе ў сваю ваенную і імперскую прастору.
1 764
У Харкаўскай вобласці знік беларус, які ваяваў на баку Расіі
Беларус Аляксандр Савостюк, які служыў у расійскай арміі, знік без вестак на Харкаўскім кірунку.
20 жніўня ён разам з 52-гадовым расіянінам Васілём Таранам адправіўся на баявое заданне каля вёскі Круглае Ваўчанскага раёна. Пасля гэтага абодва перасталі выходзіць на сувязь, а 22 жніўня іх абвясцілі зніклымі без вестак.
Савостюк нарадзіўся ў 1969 годзе ў вёсцы Чэрск Брэсцкага раёна, апошнія гады жыў у Краснадарскім краі і, верагодна, служыў у расійскай вайсковай частцы па кантракце.
У 1992 годзе яго асудзілі на 3,5 года калоніі за рабаванне, але менш чым праз год ён выйшаў умоўна-датэрмінова.
1 764
Эрдоган заявил сегодня в в ООН:"Мы искренне надеемся, что война между рф и Украиной завершится сохранением суверенитета и территориальной целостности Украины".
Президент Турции также отметил, что Анкара продолжает контактировать с москвой и Киевом для обеспечения безопасности в Черном Море и завершения войны.
1 764
Repost from ВІЛЬНА БІЛОРУСЬ
🇺🇦🤍❤️🤍🇵🇱🇱🇹
1 кастрычніка, у Дзень абаронцаў і абаронніц Украіны, у Львове адбудзецца ўрачыстае адкрыццё міжнароднай выставы «З Украінай у сэрцы».
Выстава прысвечана памяці беларускіх, польскіх і літоўскіх герояў, якія аддалі сваё жыццё за свабоду і незалежнасць Украіны.
Праект пачынаўся як выстава пра беларускіх добраахвотнікаў, якія загінулі за Украіну. За некалькі гадоў яе ўжо ўбачылі жыхары 29 гарадоў Украіны і Еўропы. Сёння праект выходзіць на новы міжнародны ўзровень, аб’ядноўваючы гісторыі герояў з Беларусі, Польшчы, Літвы і Украіны.
Гэта не толькі выстава. Гэта напамін пра тое, што нашы народы стагоддзямі разам змагаліся за свабоду. Больш за пяцьсот гадоў таму мы разам перамагалі пад Воршай. Сёння мы зноў стаім плячо ў плячо перад агульнай пагрозай.
📅 1 кастрычніка 2026 года
🕘 09:00
📍 Хол першага корпуса Нацыянальнага ўніверсітэта «Львоўская палітэхніка»
(вул. Старосольскіх, 2/4, Львоў)
Вечная памяць героям!
1 764
📉 Акцыі вытворцаў калійных угнаенняў знізіліся пасля заявы Трампа аб здзелцы з Беларуссю.
Прэзідэнт ЗША заявіў, што Вашынгтон працуе над буйной здзелкай па закупцы беларускага калію па цане, ніжэйшай за канадскую.
Пасля гэтай заявы акцыі Nutrien знізіліся на 2,3%, CF Industries — на 1,5%, Mosaic — на 0,4%, а Intrepid Potash — на 2%.
Інвестары асцерагаюцца, што больш танныя пастаўкі з Беларусі могуць паўплываць на сусветны рынак калійных угнаенняў.
1 764
+1
Калі Пуцін усё ж прымусіць Лукашэнку ўступіць у вайну?
Аналітычны матэрыял Unis pour L'Ukraine ад 21 верасня 2026 года смадэляваў сцэнарый нападу Беларусі на Украіну праз Чарнігаўскую вобласць пры падтрымцы Расіі.
Паводле мадэлявання, беларускі сухапутны кампанент налічвае 20 210 вайскоўцаў, а на поўдзень можа быць перакінута 12 000–18 000 чалавек. У непасрэдным наступленні могуць удзельнічаць 7 000–9 000 вайскоўцаў, 90–130 танкаў, 220–320 бронемашын і 100–150 артылерыйскіх сістэм. Украінская абарона спачатку можа задзейнічаць 7 000–10 000 чалавек, а пасля ўзмацнення — да 20 000.
Магчымыя беларускія страты за першы тыдзень у 1 700–2 000 чалавек, з якіх 22–28% могуць загінуць. Паводле гэтага сцэнарыя, тэмп ваеннай лагістыкі Беларусі можа знізіцца на 10–25%, а наступленне — перайсці ў абарону або частковае адступленне.
А пасля ўцягвання РБ рассеяй канчаткова ў вайну будуць цяжкія наступствы для беларускай эканомікі, грамадства і стабільнасці сённяшняга рэжыму .
1 764
Трамп мяняе Канаду на Беларусь дзеля выгаднай угоды?
Трамп заявіў, што ЗША працуюць над буйной угодай па закупцы беларускіх калійных угнаенняў па цане, ніжэйшай за канадскую.
Аднак Лукашэнка сцвярджае, што ў Беларусі няма свабодных аб’ёмаў калію для паставак на Захад.
Паводле яго слоў, усе даступныя аб’ёмы ўжо закантрактаваныя, а гандлёвыя патокі пераарыентаваныя на Усход. Супярэчлівыя заявы, ц,ікава , а ці стане беларускі калій новым пунктам збліжэння Мінска і Вашынгтона?
