ГОДНЫ СЫН ГОДНЫХ БАЦЬКОЎ
⠀
Андрэя Войніча ведаў даўно. Вельмі добры і годны хлопец, шчыры, мужны. Таму не здзіўляюся яго шляху - удзел у акцыях у абарону дэмакратыі і незалежнасці, пераслед, штрафы, адміністрацыйныя арышты.
⠀
Безумоўна, Андрэй не здолеў застацца ў баку і ў 2020 годзе, пасля чарговых украдзеных выбараў, пасля зверстваў у дачыненні да мірных і безабаронных дэманстрантаў. Быў затрыманы ў верасні 2020 года. Нягледзячы на вялікія праблемы са здароўем, атрымаў 7 гадоў зняволення. У турэмным пекле паводзіў сябе годна. У верасні 2025 года быў прымусова дэпартаваны ў Літву.
⠀
Я лічу, што гонар, годнасць і сумленне - наследныя якасці. У чарговы раз пераканаўся ў гэтым, калі пазнаёміўся з бацькамі Андрэя. Іх годнасць і прыстойнасць для мяне - несумненная крыніца годнасці іх сына.
⠀
Дзякуй за салідарнасць, Андрэй! Ведаю, што табе хутка будуць рабіць аперацыю. Моцнага здароўя табе! Ты патрэбен Беларусі!
⠀
Дзякуй за такога сына, Сяргей і Наталля!
27 نوامبر, 00:33
