🖊Беларусам патрэбны не офіс Ціханоўскай, а незалежнае прадстаўніцтва ўсяго народа
У Варшаве адкрылі Офіс Святланы Ціханоўскай. І гэта выклікае цалкам заканамернае пытанне: чаму палітычнае прадстаўніцтва беларусаў павінна насіць імя аднаго чалавека? Хіба ўвесь беларускі народ, у тым ліку той, хто быў вымушаны пакінуць радзіму, зводзіцца да адной палітычнай фігуры?
Беларусам у выгнанні патрэбная не персанальная ўстанова, а незалежны орган, які прадстаўляў бы інтарэсы ўсяго народа, а не асобнай палітычнай каманды. Орган, які меў бы грамадскі кантроль, празрыстую структуру, механізм выбарнасці і адказнасць перад людзьмі.
За гэтыя гады назапасілася занадта шмат балючых пытанняў. Палітычныя ініцыятывы, якія не атрымалі працягу, страчаная давера, уцечкі інфармацыі, спрэчныя рашэнні, чарговыя міжнародныя паездкі і сустрэчы, пасля якіх беларусы так і не ўбачылі адчувальнай дапамогі. А за ўсім гэтым — людзі, якія сядзяць у турмах, іх сем'і, тыя, хто быў вымушаны з'ехаць, і тыя, хто застаецца пад рэпрэсіямі.
Хто адказвае за памылкі? Хто справаздачыцца перад беларусамі? Хто можа паставіць кіраўніцтву крытычныя пытанні і дамагчыся зменаў? Чаму людзей, ад імя якіх выступаюць, фактычна пазбавілі магчымасці ўплываць на прыняцце важных рашэнняў?
Нельга бясконца спасылацца на выбары 2020 года як на ўніверсальны адказ на ўсе пытанні. Палітычнае прадстаўніцтва патрабуе пастаяннай легітымнасці, даверу і падсправаздачнасці. Яно не павінна ператварацца ў асабістую ўласнасць аднаго чалавека.
Асабліва шкада, што Польшча, якая стала домам для тысяч беларусаў, падтрымала адкрыццё менавіта персанальнага офіса, а не стварэнне шырокай незалежнай беларускай грамадскай інстытуцыі.
Нам не патрэбныя палітычныя кабінеты з імёнамі. Нам патрэбная структура, у якой беларусы будуць не гледачамі і не статыстыкай, а паўнавартаснымі ўдзельнікамі прыняцця рашэнняў.
Бо Беларусь — гэта не Ціханоўская, не Лукашэнка і не любая іншая асобная палітычная фігура. Беларусь — гэта мільёны людзей. Нават Лукашэнка не называе арганізацыі ў Беларусі сваім імем.
І беларусам патрэбны не офіс аднаго чалавека. Беларусам патрэбнае сапраўднае прадстаўніцтва ўласнага народа нават у выгнанні .
#Меркаванні_беларусаў