uk
Feedback

Не попадись на ботовода! Telemetrio знаходить і позначає такі канали мітками 👉 Хочеш бачити мітку, оформляй підписку

The Бульба

The Бульба

Відкрити в Telegram

Канал, нетронутый лукашистской пропагандой. Здесь показывают весь треш, который происходит в нашей стране по вине ОДНОГО таракана. Чат: https://t.me/+k9uKx4khfuhiMGU5 Связь: @ivan_nester Почта: thebulbaa@protonmail.com

Показати більше
1 752
Підписники
-424 години
+17 днів
-730 днів
Архів дописів
Дапамогу дзецям-сіротам на акупаваных тэрыторыях Украіны прыраўнялі да злачынства ў Беларусі У Беларусі пачаўся закрыты суд н
Дапамогу дзецям-сіротам на акупаваных тэрыторыях Украіны прыраўнялі да злачынства ў Беларусі У Беларусі пачаўся закрыты суд над Андрэем і Варварай Латышэвічамі, якія прысвяцілі сябе дапамозе дзецям-сіротам. Сужэнцы стаялі ля вытокаў дабрачыннага аб’яднання «З любоўю — дзецям» і дапамагалі людзям, у тым ліку дзецям з акупаваных Расіяй тэрыторый Украіны. За гэтую гуманітарную дзейнасць яны апынуліся за кратамі. Іх затрымалі ў сакавіку 2026 года, а Андрэя экстрадавалі з Масквы. Пакуль беларускі рэжым заплюшчваюць вочы на дзеянні Расіі на ўкраінскіх акупаваных тэрыторыях, дапамога ахвярам вайны становіцца падставай для крымінальнага пераследу. Рэжымныя службы ў Беларусі пераследуюць тых, хто спрабуе дапамагчы найбольш безабаронным, — дзецям, якія засталіся без бацькоў пад час вайны. Дабрачыннасць, міласэрнасць і дапамога сіротам не павінны быць злачынствам. Але ў сённяшняй Беларусі нават чалавечнасць можа прывесці за краты.
28 лист, 05:10

Repost from N/a
Салідарнасць толькі на словах, або чаму былыя палітвязні не змаглі знайсці начлег у Варшаве? Напярэдадні сустрэчы беларускіх
+1
Салідарнасць толькі на словах, або чаму былыя палітвязні не змаглі знайсці начлег у Варшаве? Напярэдадні сустрэчы беларускіх палітвязняў у Варшаве, запланаванай на 6 снежня, узнікла сітуацыя, якая выклікае сур'ёзныя пытанні да беларускай супольнасці ў эміграцыі. Былыя беларускія палітвязні з розных гарадоў і нават краін, якія збіраюцца прыехаць на сустрэчу, звярнуліся па дапамогу з начлегам у варшаўскі шелтар. Аднак, паводле паведамленняў удзельнікаў трансляцыі Ціханоўскага, атрымалі адмову нават ад арганізацый, якія займаюцца падтрымкай беларусаў. Асабліва непрыемна выглядае сітуацыя вакол шелтара, звязанага з Ганнай Федаронак, дзе, здавалася б, павінны разумець патрэбы людзей, якія прайшлі праз палітычныя рэпрэсіі і цяжкасці жыцця ў міграцыі, а таксама палітычнай дзейнасьці ў міграцыіі. І калі ў арганізацыі ёсць вялікае памяшканне і магчымасць часова прыняць суайчыннікаў, але замест дапамогі яны сутыкаюцца з адмовай, гэта выклікае цалкам справядлівае абурэнне. Палітвязні не просяць асаблівых умоў, раскошы ці прывілеяў — ім патрэбныя элементарны дах над галавой і чалавечае стаўленне. Асабліва балюча бачыць такое стаўленне ў асяроддзі, якое шмат гаворыць пра салідарнасць, падтрымку і адзінства беларусаў. Нельга будаваць супольнасць на прыгожых словах пра дапамогу, калі ў рэальны момант людзі, якія найбольш маюць у ёй патрэбу, застаюцца сам-насам са сваімі праблемамі. Салідарнасць правяраецца не эфірамі, заявамі і публічнымі выступамі, а канкрэтнымі ўчынкамі. Былыя палітвязні ўжо заплацілі надта высокую цану за свабоду, каб у эміграцыі зноў адчуваць сябе непатрэбнымі. Пры гэтым варта нагадаць, што толькі лістапада 2026 года выданне «Зеркало» апублікавала матэрыял пра канфлікт паміж жыхарамі варшаўскага шелтара і яго адміністрацыяй. Вось і чарговая дадатковая нагода задаць пытанні пра ўмовы пражывання, стаўленне да беларусаў палітвязней і рэальную працу арганізацый, якія заяўляюць пра дапамогу беларусам і бярэ на гэта фінансаванне ў ЕС і ад беларускага народу. https://t.me/Zyvy_Holas/582
27 лист, 12:19

Срочно 🚨из Москвы
27 лист, 12:18

😄Сапраўднае паляванне на ліса 🦊🐶
27 лист, 10:15

У Беларусі заблакавалі міжнародную кіберспартыўную платформу FACEIT Беларускія карыстальнікі страцілі доступ да FACEIT — міжн
У Беларусі заблакавалі міжнародную кіберспартыўную платформу FACEIT Беларускія карыстальнікі страцілі доступ да FACEIT — міжнароднай платформы для анлайн-спаборніцтваў, папулярнай перадусім сярод гульцоў Counter-Strike 2. Дамен .faceit.com разам з усімі паддаменамі ўнеслі ў дзяржаўны рэестр інтэрнэт-рэсурсаў з абмежаваным доступам. Ініцыятарам блакіроўкі стаў Следчы камітэт Беларусі. Паводле паведамленняў карыстальнікаў, праблемы ўзніклі з доступам да сайта і працай антычыт-сістэмы, неабходнай для ўдзелу ў рэйтынгавых матчах. Абмежаванні закранулі абанентаў «Белтэлекама», МТС і А1. Пры гэтым у дзяржаўным рэестры не ўказаныя ні нумар справы, ні прычыны блакіроўкі. Падобныя абмежаванні ўжо дзейнічалі з сакавіка па чэрвень 2026 года, але цяпер доступ да платформы зноў абмежаваны. Калі блакіроўку здымуць, пакуль невядома.
27 лист, 08:40

Repost from N/a
🖊Беларусам патрэбны не офіс Ціханоўскай, а незалежнае прадстаўніцтва ўсяго народа У Варшаве адкрылі Офіс Святланы Ціханоўска
🖊Беларусам патрэбны не офіс Ціханоўскай, а незалежнае прадстаўніцтва ўсяго народа У Варшаве адкрылі Офіс Святланы Ціханоўскай. І гэта выклікае цалкам заканамернае пытанне: чаму палітычнае прадстаўніцтва беларусаў павінна насіць імя аднаго чалавека? Хіба ўвесь беларускі народ, у тым ліку той, хто быў вымушаны пакінуць радзіму, зводзіцца да адной палітычнай фігуры? Беларусам у выгнанні патрэбная не персанальная ўстанова, а незалежны орган, які прадстаўляў бы інтарэсы ўсяго народа, а не асобнай палітычнай каманды. Орган, які меў бы грамадскі кантроль, празрыстую структуру, механізм выбарнасці і адказнасць перад людзьмі. За гэтыя гады назапасілася занадта шмат балючых пытанняў. Палітычныя ініцыятывы, якія не атрымалі працягу, страчаная давера, уцечкі інфармацыі, спрэчныя рашэнні, чарговыя міжнародныя паездкі і сустрэчы, пасля якіх беларусы так і не ўбачылі адчувальнай дапамогі. А за ўсім гэтым — людзі, якія сядзяць у турмах, іх сем'і, тыя, хто быў вымушаны з'ехаць, і тыя, хто застаецца пад рэпрэсіямі. Хто адказвае за памылкі? Хто справаздачыцца перад беларусамі? Хто можа паставіць кіраўніцтву крытычныя пытанні і дамагчыся зменаў? Чаму людзей, ад імя якіх выступаюць, фактычна пазбавілі магчымасці ўплываць на прыняцце важных рашэнняў? Нельга бясконца спасылацца на выбары 2020 года як на ўніверсальны адказ на ўсе пытанні. Палітычнае прадстаўніцтва патрабуе пастаяннай легітымнасці, даверу і падсправаздачнасці. Яно не павінна ператварацца ў асабістую ўласнасць аднаго чалавека. Асабліва шкада, што Польшча, якая стала домам для тысяч беларусаў, падтрымала адкрыццё менавіта персанальнага офіса, а не стварэнне шырокай незалежнай беларускай грамадскай інстытуцыі. Нам не патрэбныя палітычныя кабінеты з імёнамі. Нам патрэбная структура, у якой беларусы будуць не гледачамі і не статыстыкай, а паўнавартаснымі ўдзельнікамі прыняцця рашэнняў. Бо Беларусь — гэта не Ціханоўская, не Лукашэнка і не любая іншая асобная палітычная фігура. Беларусь — гэта мільёны людзей. Нават Лукашэнка не называе арганізацыі ў Беларусі сваім імем. І беларусам патрэбны не офіс аднаго чалавека. Беларусам патрэбнае сапраўднае прадстаўніцтва ўласнага народа нават у выгнанні . #Меркаванні_беларусаў
26 лист, 13:17

⚡️😳У Магілёве абрабавалі банк, а нападнік пагражаў супрацоўніцы прадметам, падобным да пісталета Напад адбыўся сёння каля 17:50. Невядомы мужчына ўварваўся ў аддзяленне банка, пагражаў супрацоўніцы прадметам, падобным да пісталета, і запатрабаваў грошы з касы. Забраўшы наяўныя грошы, нападнік уцёк. Цяпер следчыя высвятляюць абставіны здарэння і шукаюць злачынцу.
26 лист, 13:02

Еўрапарламент прыняў крытычную рэзалюцыю па Грузіі За дакумент прагаласаваў 441 дэпутат, супраць — 47. Рэзалюцыя заклікае ўве
Еўрапарламент прыняў крытычную рэзалюцыю па Грузіі За дакумент прагаласаваў 441 дэпутат, супраць — 47. Рэзалюцыя заклікае ўвесці санкцыі супраць асобаў, адказных за падрыў дэмакратыі і вяршэнства права, а таксама за сур'ёзныя парушэнні правоў чалавека. Сярод тых, каго могуць закрануць абмежаванні, — прэм'ер-міністр, спікер парламента, мэр Тбілісі, заснавальнік кіроўнай партыі, суддзі і пракуроры. Еўрапарламент таксама запатрабаваў вызваліць усіх асуджаных за штурм прэзідэнцкага палаца 4 кастрычніка 2025 года, а таксама былога прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі.
26 лист, 07:51

Repost from N/a
🔥Беларуская каратыстка стала пераможцай міжнароднага турніру ў Варшаве Ліліт Міхалевіч з беларускага клуба «Волат» заняла пе
+5
🔥Беларуская каратыстка стала пераможцай міжнароднага турніру ў Варшаве Ліліт Міхалевіч з беларускага клуба «Волат» заняла першае месца на міжнародным турніры Warsaw Cup 2026. Спартсменка перамагла ў катэгорыі кумітэ сярод дзяўчат да 14 гадоў у вагавой катэгорыі да 42 кг. За перамогу Ліліт атрымала залаты медаль, кубак і дыплом. Віншуем юную спартсменку і яе трэнера! Новых перамог і годных выступленняў пад беларускім імем!
26 лист, 07:48

Медсястра з Рэчыцы стварае сапраўдныя кветкавыя шэдэўры з нітак Наталля Астапенка на працы — медсястра, а дома — таленавітая
Медсястра з Рэчыцы стварае сапраўдныя кветкавыя шэдэўры з нітак Наталля Астапенка на працы — медсястра, а дома — таленавітая майстрыха, здольная ўвасобіць у вязанні, здаецца, любую задуму. Жанчына захапляецца рукадзеллем яшчэ са школьных гадоў. Акрамя незвычайных букетаў, яна стварае стыльныя сумкі, утульныя абрусы і розныя элементы дэкору. Сама Наталля кажа, што вяжа ўсё, што прыходзіць у галаву. І вынікі сапраўды ўражваюць!
26 лист, 07:47

У цэнтры Варшавы 22-гадовы грамадзянін Украіны ўчыніў самападпал перад будынкам Міністэрства культуры, насупраць Прэзідэнцкага палаца. Паводле выдання Fakt, мужчына на імя Эдвард патлумачыў свой учынак патрабаваннем роўнага стаўлення да ўкраінцаў і палякаў у Польшчы. Першыя на дапамогу прыйшлі відавочцы і супрацоўнікі Службы аховы дзяржавы. З цяжкімі апёкамі пацярпелага даставілі ў бальніцу, дзе ён знаходзіцца ў аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі. Паліцыя высвятляе абставіны здарэння.
25 лист, 18:04

+3
Беларускі крышталь🥂🥂🥂
25 лист, 08:12

🕯 22 лістапада пайшоў з жыцця 27-гадовы беларус, былы палітзняволены, які пасля вызвалення быў вымушаны пакінуць радзіму і а
🕯 22 лістапада пайшоў з жыцця 27-гадовы беларус, былы палітзняволены, які пасля вызвалення быў вымушаны пакінуць радзіму і апошнія гады жыў у Польшчы. Мужчыну затрымалі за ўдзел у пратэстах і асудзілі на тры гады пазбаўлення волі. Пасля вызвалення ён не змог вярнуцца да ранейшага жыцця ў Беларусі і, як многія іншыя былыя палітвязні, мусіў пачынаць усё нанова ў эміграцыі. Турэмны досвед, катаванні, вымушаная страта дому, разлука з блізкімі і адзінота на чужыне — усё гэта можа пакідаць глыбокія псіхалагічныя траўмы. Для многіх людзей вызваленне не азначае, што цяжкія выпрабаванні засталіся ў мінулым. Паводле даследавання, апублікаванага ў *Torture Journal*, значная частка былых беларускіх палітвязняў сутыкаецца з сур'ёзнымі наступствамі для псіхічнага здароўя нават пасля вызвалення. Калі вы самі або нехта з вашых блізкіх перажывае цяжкі эмацыйны стан, адчувае адчай ці сутыкаецца з думкамі пра самагубства, не заставайцеся з гэтым сам-насам. Звярнуцца па дапамогу — не слабасць, а важны крок. 🔹 Free Belarus Center — псіхалагічная дапамога: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSf0XGMvo_Ff829NxJgnIXFaFls824oMsYYLenSjTds-7rjZUg/viewform?usp=send_form 🔹 Беларускі дом у Варшаве — псіхалагічная падтрымка: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSfO2EGN0tK4jw8XHyi72ubH4_UIhmOLsFk1uGYaipUVR12Tww/viewform 🔹 Фонд дапамогі мігрантам «Добры старт»: https://fds.org.pl/home_2/ 🔹 Фонд «Краіна для Жыцця» — псіхалагічная падтрымка: https://www.stranafund.org/ru/proekty-pomoshchi/psyxhology 📞 Тэлефоны даверу ў Польшчы: 📞 +48 22 255 22 02 — лінія падтрымкі для людзей з досведам міграцыі (HELPLINE PFM). 📞 116 123 — крызісная лінія для дарослых у Польшчы. 📞 800 70 2222 — бясплатная кругласутачная лінія фонду ITAKA для людзей у псіхалагічным крызісе і іх блізкіх. 📞 112 — нумар экстранай дапамогі. Збор на развітанне: https://zrzutka.pl/gp3r7d 🕯 Падтрымайце збор, калі маеце магчымасць. Нават невялікі ўнёсак можа дапамагчы блізкім арганізаваць развітанне.
25 лист, 07:54

У Беларусі плануюць павысіць пенсіі вайскоўцам Лукашэнка прыняў рашэнне ўнесці ў Палату прадстаўнікоў законапраект аб удаскан
У Беларусі плануюць павысіць пенсіі вайскоўцам Лукашэнка прыняў рашэнне ўнесці ў Палату прадстаўнікоў законапраект аб удасканаленні пенсійнага забеспячэння вайскоўцаў. У яго прэс-службе гэта патлумачылі неабходнасцю ўмацавання нацыянальнай бяспекі і павышэння сацыяльнай абароненасці людзей у пагонах. Падрабязнасці будучага павышэння пакуль не паведамляюцца. На фоне пастаяннага ўзмацнення ваеннай рыторыкі ўлады абяцаюць дадатковыя сацыяльныя гарантыі тым, хто служыць у сілавых структурах.
25 лист, 04:37

Instagram-акаўнт AutoGrodno.by прызналі экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адпаведнае рашэнне 24 лістапада 2026 года прыняў лукашыст
+1
Instagram-акаўнт AutoGrodno.by прызналі экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адпаведнае рашэнне 24 лістапада 2026 года прыняў лукашыстскі суд Ленінскага раёна Гродна па заяве рэжымнага пракурора. Падставай стала наяўнасць у акаўнце прадукцыі, раней унесенай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Разам з Instagram у рашэнні згадваюцца сайт AutoGrodno.by і старонкі ў TikTok, «УКантакце», Viber, Telegram і YouTube, а таксама іх лагатыпы. Пакуль незразумела, ці прызнаныя экстрэмісцкімі ўсе гэтыя рэсурсы, бо на 24 лістапада іх яшчэ не было ў рэспубліканскім спісе.
25 лист, 03:13

Repost from STATKEVICH M
7%-НАЯ САЦЫЯЛОГІЯ У Беларусі, па замове германскага Фонду імя Конрада Адэнаўэра, было праведзенае тэлефоннае сацыялагічнае апытанне. Пагадзіліся адказваць на пытанні сацыёлагаў толькі 7% рэспандэнтаў. Беларусам прычыны такой звышпасіўнасці тлумачыць не трэба. Тым не меньш, па выніках апытання былі зроблены высновы, што 87% беларусаў прымаюць існуючы парадак у Беларусі, а 70% станоўча ставяцца да Расеі, не зважаючы на тое, што яна робіць з Украінай. Не ведаю, як лепей патлумачыць замоўнікам даследавання, чаго вартыя такія апытаньні ў нашых умовах. Паспрабую скарыстацца аналогіямі з германскай гісторыі. Уявіце, што, напрыклад, брытанская BBC праводзіць тэлефоннае сацыялагічнае апытанне насельніцтва Германіі дзе-небудзь у 1944 годзе, каб высветліць стаўленне немцаў да Гітлера, да знішчэння яўрэяў і працягу вайны. Пераважная большасць апытаных, пачуўшы, хто іх пытаецца, адразу ж кінуць слухаўку, бо ў канцлагер ніхто не хоча. Некалькі працэнтаў функцыянераў рэжыму, магчыма, нават адкажуць на пытанні: распавядуць пра "геній фюрэра", неабходнасць "вырашэння яўрэйскага пытання" і "вайну да пераможнага канца". Каб потым кінуцца ў бліжэйшы аддзел гестапа, дзе распавесці пра гнюсную правакацыю міжнароднай плутакратыі і сваё супрацьдзеянне ёй. А сацыёлагі з BBC зробяць выснову пра 100%-ную без выключэнняў падтрымку немцамі нацыстаў. Мне падаецца, што сацыялагічная каштоўнасць сучаснага апытання ў Беларусі па замове германскага фонда і ўяўнага, апісанага мной апытання ў нацысцкай Германіі, прыблізна аднолькавая. Шкада толькі, што некаторыя СМІ пачалі тыражаваць вынікі сучаснага апытання, як бясспрэчную ісціну.
25 лист, 03:09

☝️Зяленскі адказаў Лукашэнку: «Няхай Лукашэнка возьме Пуціна і прыляціць у Кіеў. Мы гарантуем ім бяспечны прыём».
24 лист, 18:01

☝️Зяленскі адказаў Лукашэнку: «Няхай Лукашэнка возьме Пуціна і прыляціць у Кіеў. Мы гарантуем ім бяспечны прыём».
24 лист, 16:13
24 лист, ~18:00