fa
Feedback
Музей народнай архітэктуры і побыту

Музей народнай архітэктуры і побыту

رفتن به کانال در Telegram

نمایش بیشتر
کشور مشخص نشده استدسته بندی مشخص نشده است
297
مشترکین
-124 ساعت
اطلاعاتی وجود ندارد7 روز
+830 روز
تعداد پست‌ها

در حال بارگیری داده...

واکنش‌ها
نظرات
ستاره‌های تلگرام
بهترین پست‌ها بر اساس

در حال بارگیری داده...

تجزیه و تحلیل انتشار
پست ها
ديناميک بازديد ها
🇧🇾 Сёння Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту прымаў асаблівых гасцей — удзельнікаў V Фестывалю мастацтв+4
🇧🇾 Сёння Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту прымаў асаблівых гасцей — удзельнікаў V Фестывалю мастацтваў беларусаў свету. 🌐 Вялікая дэлегацыя, у складзе якой 230 таленавітых суайчыннікаў з розных краін, наведала музей, каб бліжэй пазнаёміцца з беларускай гісторыяй, культурай і спадчынай. 🥮 Гасцей сустрэлі традыцыйна — з духмяным караваем. 🔆 Падчас экскурсій яны пазнаёміліся з экспазіцыямі музея, а пасля далучыліся да беларускіх народных танцаў. 😊 Завяршылася сустрэча цёплымі праводзінамі і пачастункамі. Такія сустрэчы асабліва важныя, бо дапамагаюць захоўваць сувязь беларусаў з роднай культурай і традыцыямі, дзе б яны ні жылі.
59106برای مشاهده آمار وارد شوید
🧵 Рубрыка «Матуліны скарбы» Працягваем знаёмства з традыцыйным тэкстылем! Сёння вашай увазе — дыван, зроблены ў тэхніцы падвойнага (двухасноўнага) ткацтва 🪡 Гэта не проста дыван. Гэта сапраўдны тэкстыльны цуд, дзе адзін і той жа ўзор існуе ў двух колерах адначасова — як пазітыў і негатыў фотаздымка 📸 Як жа гэта рабілася? 🧶 Ніткі асновы двух кантрастных колераў пры навіванні на навой ткацкага станка падзялялі на два пласты і пракідалі ў 4 ніты, звязаныя з панажамі (падножкамі). 🧶 Для ўтку бралі ніткі тых жа двух кантрастных колераў. 🧶 У працэсе ткання, у выніку складанага ходу панажоў, утвараліся 2 слаі асновы (2 зевы). 🧶 Мяняючы рознакаляровыя ніткі верхняга і ніжняга слаёў дошчачкай-бральніцай, пракладвалі ўткі: спачатку адным колерам па ўсёй шырыні верхняга пласта, а пры ўзняцці ніжняга — іншым. Такім чынам атрымліваўся кантрастны малюнак. З абодвух бакоў тканіна мае палатнянае перапляценне, а ўзор — гэта пазітыў і негатыў аднаго малюнка ✨ Падвойныя дываны выраблялі на Гродзеншчыне і Брэстчыне. 🖼 А цяпер — канкрэтны экспанат! Падвойны дыван быў зроблены ў в. Падбела, Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці ў 1951–1980 гг. Сшыты з дзвюх полак даматканага палатна і аздоблены махрамі. Палатно саткана з шарсцяных нітак цёмна-сіняга і жоўтага колераў на звычайных кроснах у дзве столкі — два пласты асновы, пракіданыя ў чатыры ніты, з выкарыстаннем двух уткоў тых жа колераў. 🌿 Узор — раслінны: кветкі з лісцем па ўсім полі, вянок з кветак і лісця ў цэнтры, унутры вянка — васьміпрамянёвая зорка, па перыметры — зігзагападобныя лініі. Дзякуючы наяўнасці дзвюх асноў: 🔵 З аднаго боку — жоўты малюнак на цёмна-сінім фоне 🟡 З другога — цёмна-сіні на жоўтым фоне Дыван аздоблены махрамі такіх жа колераў. 📏 Памеры: 191 х 154 см. У Камянецкім раёне падвойны шарсцяны дыван лічыўся знакам заможнасці і быў абавязковай часткай пасагу 💍 📚 Пра двухасноўнае ткацтва можна пачытаць: — кароткая інфармацыя: артыкул «Падвойнае ткацтва» ў кнізе «Этнаграфія Беларусі: Энцыкл.» (1989); — разгорнута: глава «Падвойныя дываны» ў кнізе В.А. Лабачэўскай «Беларускія посцілкі і дываны: антрапалогія і мастацтва традыцыйнай рэчы» (3-е выд., 2023).
77307برای مشاهده آمار وارد شوید
بدون متن...
75100برای مشاهده آمار وارد شوید
🇧🇾 Министерство культуры Республики Беларусь ведёт системную работу по выявлению, возвращению и введению в культурный оборот культурных ценностей, находящихся за пределами страны. — В 2025 году получено более 10 цифровых копий музейных предметов, более 1620 электронных страниц цифровых копий архивных документов, 360 архивных документов различного объёма и 20 кинодокументов, — рассказала Надежда Викторовна Авдей, заместитель начальника управления культуры и народного творчества Министерства культуры Республики Беларусь. ✅ Важная часть этой работы — сотрудничество с зарубежными архивами и музеями. 📌 Так, Музей «Замковый комплекс «Мир» установил деловые контакты с Государственным архивом Российской Федерации и российскими музейными учреждениями, от которых получено 11 электронных фотоснимков документов, относящихся к истории и культуре городского посёлка Мир. 📌 1 июня этого года в дар Национальному историко-культурному музею-заповеднику «Несвиж» внучатым племянником художника Михаила Севрука передано более 50 его картин и графических работ. Этому предшествовала большая работа сотрудников музея. ✅ Активизирован и поиск предметов белорусского культурного наследия на аукционах. ⬆️ Республиканские, областные и районные музеи проводят мониторинг, изучают выявленные предметы, определяют их историческую ценность и рассматривают возможность их приобретения и возвращения в Беларусь. Всего было проанализировано более 9 тысяч единиц предметов, из которых 198 признаны наиболее ценными. В основном это предметы, относящиеся к коллекции филокартии. 🔥 Такая работа имеет особое значение. Каждый возвращённый предмет, архивный документ, изображение или произведение искусства — это часть исторической памяти страны. Именно такие материалы позволяют сохранять и изучать культурное наследие Беларуси, а также знакомить жителей и гостей республики с богатством и многообразием нашей национальной культуры.
128004برای مشاهده آمار وارد شوید
🔆 У Музейна-выставачным комплексе Гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Заслаўе» працуюць два праекты, прысвечаныя традыц+7
🔆 У Музейна-выставачным комплексе Гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Заслаўе» працуюць два праекты, прысвечаныя традыцыйнай культуры беларусаў. 📌 Як распавялі рэдакцыі газеты «Культура» ва ўстанове, эксклюзіўная выстава калекцыі ліштваў Уладзіміра Цвіркі «Драўляныя карункі» — гэта першая публічная дэманстрацыя сабраных мастаком, дызайнерам і рэстаўратарам драўляных упрыгожанняў ваконных і дзвярных праёмаў з розных рэгіёнаў Беларусі. Экспазіцыя дапаўняецца фотаздымкамі, зробленымі аўтарам падчас шматлікіх падарожжаў па краіне. 📌 Выстава «Ад злога чаравання да шчаслівага вяртання» Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту прысвечаная феномену абярэга ў традыцыйнай культуры. На ёй прадстаўлены восем экспазіцыйных комплексаў, якія вобразна адлюстроўваюць найважнейшыя клопаты нашых продкаў. Кожны комплекс уяўляе своeасаблівы «музейны нацюрморт» з музейных прадметаў, прыродных матэрыялаў і фотаздымкаў. 🏛 Сачыце за навінамі разам з газетай «Культура».
123007برای مشاهده آمار وارد شوید
⏳ Рубрыка «Наперад у мінулае» Сёння наш прыпынак – Усходняе Палессе 🌿 Гэта гісторыка-этнаграфічны рэгіён, які займае большую+8
⏳ Рубрыка «Наперад у мінулае» Сёння наш прыпынак – Усходняе Палессе 🌿 Гэта гісторыка-этнаграфічны рэгіён, які займае большую частку Палескай нізіны ў Гомельскай, Мінскай і Брэсцкай абласцях. Мясцовае народнае дойлідства мае шэраг адметнасцяў, якія выяўляюцца ў форме стрэх і канфігурацыях вуглавых злучэнняў зрубаў 🪵 Што тут асаблівага? 🏠 На Усходнім Палессі часцей можна сустрэць жылыя хаты з вальмавымі стрэхамі на тры-чатыры схілы. 🌲 Пашырана было будаўніцтва з кругляка. 🌾 Спарадычна сустракаліся стрэхі «закотам» — утвораныя не толькі над гаспадарчымі, але і над жылымі будынкамі. Але ёсць і балючы момант 😔 Экспедыцыйны матэрыял па гэтым рэгіёне пасля 1986 года сустракаецца вельмі спарадычна. І гэта звязана з Чарнобыльскай трагедыяй. Тым больш каштоўныя фотаздымкі помнікаў архітэктуры ўсходнепалескіх вёсак, многія з якіх сёння зніклі з мапы Беларусі: 📍 Спярыжжа 📍 Ясені (Брагінскі раён) 📍 Дзёрнавічы (Нараўлянскі раён) Кожны здымак — гэта не проста дакумент. Гэта памяць пра вёскі, якіх больш няма 🕯️
1271011برای مشاهده آمار وارد شوید