ar
Feedback
Музей народнай архітэктуры і побыту

Музей народнай архітэктуры і побыту

الذهاب إلى القناة على Telegram

إظهار المزيد
لم يتم تحديد البلدالفئة غير محددة
290
المشتركون
+124 ساعات
+57 أيام
+3430 أيام
عدد المنشورات

جاري تحميل البيانات...

التفاعلات
التعليقات
نجوم تيليجرام
أفضل المنشورات حسب

جاري تحميل البيانات...

تحليل النشر
المشاركات
ديناميات المشاهدات
🎨 Перад вамі — палатно «Матчын абраз» з пранізлівага цыкла «Чарнобыльская трагедыя». Яго аўтар — выдатны беларускі мастак і мастацтвазнаўца Віктар Фёдаравіч Шматаў (1936–2006), які прысвяціў наступствам той страшнай аварыі цэлы жывапісны цыкл. 🏚 На карціне адлюстраваны драматычны момант: жыхарка вёскі Калыбань (Брагінскі раён, Гомельская вобласць) назаўсёды пакідае сваю хату пасля чарнобыльскай катастрофы. 🕯 Гэтая кампазіцыя — магутны сімвал тысяч маці. Тых, хто да апошняга не хацеў пакідаць зямлю продкаў, і тых, хто з болем сыходзіў, забіраючы з сабой толькі самае дарагое і святое — сямейны абраз. У абліччы гэтай жанчыны сабраны ўвесь боль страчанай радзімы, шчымлівы смутак развітання і, адначасова, непахісная сіла беларускага духу. 🕊 «Матчын абраз» — гэта сапраўдны помнік нашым жанчынам, якія прайшлі праз найцяжэйшыя выпрабаванні, калі рушыўся звыклы ўклад, а родныя хаты станавіліся часткай чужой і бязмоўнай зоны адчужэння. Але нават тады яны змаглі захаваць чалавечую годнасць, веру, надзею і бязмежную любоў да свайго краю.
62007Loading...
Рубрыка «Матуліны скарбы» Дарагія сябры! Сёння, у Год беларускай жанчыны, мы хочам падзяліцца з вамі асаблівым творам з фонда
Рубрыка «Матуліны скарбы» Дарагія сябры! Сёння, у Год беларускай жанчыны, мы хочам падзяліцца з вамі асаблівым творам з фондаў Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту. Гэта карціна, якая кранае да самай глыбіні душы і прымушае спыніцца...
61000Loading...
🔆 Цікавосткі з гісторыі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту 🏡 ✨ Ідэя беларускага скансэна нарадзіла+1
🔆 Цікавосткі з гісторыі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту 🏡 ✨ Ідэя беларускага скансэна нарадзілася больш за 100 гадоў таму. 🎨 Стварыць музей народнай архітэктуры пад адкрытым небам прапанаваў у 1908 годзе мастак Фердынанд Рушчыц. ❌ Аднак Першая сусветная вайна, а потым Вялікая Айчынная перашкодзілі ажыццяўленню гэтае задумы. 📜 9 снежня 1976 года ўрадам рэспублікі была прынята Пастанова № 347 «Аб стварэнні Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту». Для яе рэалізацыі загадам Міністэрства культуры арганізавана адпаведная рабочая група. ✍🏻 Пачалася вялікая навукова-экспедыцыйная работа па рэгіёнах краіны з мэтай вывучэння, пошуку, фіксацыі і перавозкі помнікаў народнай драўлянай архітэктуры, прадметаў побыту, рамёстваў і промыслаў музейнага значэння. ✅ Сёння ў склад экспазіцыі музея ўваходзяць каля 30 аб'ектаў, частка якіх знаходзіцца ў стадыі рэстаўрацыі. 🏛 Сачыце за навінамі разам з газетай «Культура».
121005Loading...
Наперад у мінулае 🕰 Працягваем знаёміцца з архівам Рабочай групы Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту+6
Наперад у мінулае 🕰 Працягваем знаёміцца з архівам Рабочай групы Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту канца 1970–1980-х гг. Сёння ў нашым фокусе — рэгіён Панямонне. Чым ён адметны? - Архітэктурай драўляных касцёлаў ⛪️ - Традыцыйнымі хатамі са стрэхамі з «залобкам» і «прычолкам» 🏡 - Цікавымі гаспадарчымі пабудовамі: свіронкамі і лямусамі з адмысловымі галерэямі на галоўным фасадзе. 🔎 Унікальная знаходка: У вёсцы Падбалоцце (Зэльвенскі раён) даследчыкі зафіксавалі і абмералі рэдкую хату са страхой «на сохах». Гэта вельмі старажытны спосаб уладкавання даху, пры якім асноўнымі апорнымі элементамі каркаса страхі выступаюць магутныя дубовыя слупы. Яны ўкапваліся прама ў зямлю ўздоўж падоўжнай восі будынка.
131404Loading...
🔆 Цікавосткі з гісторыі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту 🏡 ✨ Ідэя беларускага скансэна нарадзіла+5
🔆 Цікавосткі з гісторыі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту 🏡 ✨ Ідэя беларускага скансэна нарадзілася больш за 100 гадоў таму. 🎨 Стварыць музей народнай архітэктуры пад адкрытым небам прапанаваў у 1908 годзе мастак Фердынанд Рушчыц. ❌ Аднак Першая сусветная вайна, а потым Вялікая Айчынная перашкодзілі ажыццяўленню гэтае задумы. 📜 9 снежня 1976 года ўрадам рэспублікі была прынята Пастанова № 347 «Аб стварэнні Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту». Для яе рэалізацыі загадам Міністэрства культуры арганізавана адпаведная рабочая група. ✍🏻 Пачалася вялікая навукова-экспедыцыйная работа па рэгіёнах краіны з мэтай вывучэння, пошуку, фіксацыі і перавозкі помнікаў народнай драўлянай архітэктуры, прадметаў побыту, рамёстваў і промыслаў музейнага значэння. ✅ Сёння ў склад экспазіцыі музея ўваходзяць каля 30 аб'ектаў, частка якіх знаходзіцца ў стадыі рэстаўрацыі.
117207Loading...