Музей народнай архітэктуры і побыту
Ir al canal en Telegram
Mostrar más
El país no está especificadoLa categoría no está especificada
290
Suscriptores
+124 horas
+57 días
+3430 días
Número de Publicaciones
Carga de datos en curso...
Reacciones
Comentarios
Estrellas de Telegram
PUBLICACIONES TOP por
Carga de datos en curso...
Análisis de publicación
Mensajes | Ver dinámicas | |||||
🎨 Перад вамі — палатно «Матчын абраз» з пранізлівага цыкла «Чарнобыльская трагедыя». Яго аўтар — выдатны беларускі мастак і мастацтвазнаўца Віктар Фёдаравіч Шматаў (1936–2006), які прысвяціў наступствам той страшнай аварыі цэлы жывапісны цыкл.
🏚 На карціне адлюстраваны драматычны момант: жыхарка вёскі Калыбань (Брагінскі раён, Гомельская вобласць) назаўсёды пакідае сваю хату пасля чарнобыльскай катастрофы.
🕯 Гэтая кампазіцыя — магутны сімвал тысяч маці. Тых, хто да апошняга не хацеў пакідаць зямлю продкаў, і тых, хто з болем сыходзіў, забіраючы з сабой толькі самае дарагое і святое — сямейны абраз. У абліччы гэтай жанчыны сабраны ўвесь боль страчанай радзімы, шчымлівы смутак развітання і, адначасова, непахісная сіла беларускага духу.
🕊 «Матчын абраз» — гэта сапраўдны помнік нашым жанчынам, якія прайшлі праз найцяжэйшыя выпрабаванні, калі рушыўся звыклы ўклад, а родныя хаты станавіліся часткай чужой і бязмоўнай зоны адчужэння. Але нават тады яны змаглі захаваць чалавечую годнасць, веру, надзею і бязмежную любоў да свайго краю. | 71 | 0 | 0 | 7 | Loading... | |
Рубрыка «Матуліны скарбы»
Дарагія сябры! Сёння, у Год беларускай жанчыны, мы хочам падзяліцца з вамі асаблівым творам з фондаў Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту. Гэта карціна, якая кранае да самай глыбіні душы і прымушае спыніцца... | 70 | 0 | 0 | 0 | Loading... | |
🔆 Цікавосткі з гісторыі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту 🏡
✨ Ідэя беларускага скансэна нарадзілася больш за 100 гадоў таму.
🎨 Стварыць музей народнай архітэктуры пад адкрытым небам прапанаваў у 1908 годзе мастак Фердынанд Рушчыц.
❌ Аднак Першая сусветная вайна, а потым Вялікая Айчынная перашкодзілі ажыццяўленню гэтае задумы.
📜 9 снежня 1976 года ўрадам рэспублікі была прынята Пастанова № 347 «Аб стварэнні Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту». Для яе рэалізацыі загадам Міністэрства культуры арганізавана адпаведная рабочая група.
✍🏻 Пачалася вялікая навукова-экспедыцыйная работа па рэгіёнах краіны з мэтай вывучэння, пошуку, фіксацыі і перавозкі помнікаў народнай драўлянай архітэктуры, прадметаў побыту, рамёстваў і промыслаў музейнага значэння.
✅ Сёння ў склад экспазіцыі музея ўваходзяць каля 30 аб'ектаў, частка якіх знаходзіцца ў стадыі рэстаўрацыі.
🏛 Сачыце за навінамі разам з газетай «Культура». | 129 | 0 | 0 | 5 | Loading... | |
Наперад у мінулае 🕰
Працягваем знаёміцца з архівам Рабочай групы Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту канца 1970–1980-х гг.
Сёння ў нашым фокусе — рэгіён Панямонне. Чым ён адметны?
- Архітэктурай драўляных касцёлаў ⛪️
- Традыцыйнымі хатамі са стрэхамі з «залобкам» і «прычолкам» 🏡
- Цікавымі гаспадарчымі пабудовамі: свіронкамі і лямусамі з адмысловымі галерэямі на галоўным фасадзе.
🔎 Унікальная знаходка:
У вёсцы Падбалоцце (Зэльвенскі раён) даследчыкі зафіксавалі і абмералі рэдкую хату са страхой «на сохах».
Гэта вельмі старажытны спосаб уладкавання даху, пры якім асноўнымі апорнымі элементамі каркаса страхі выступаюць магутныя дубовыя слупы. Яны ўкапваліся прама ў зямлю ўздоўж падоўжнай восі будынка. | 140 | 4 | 0 | 4 | Loading... | |
🔆 Цікавосткі з гісторыі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту 🏡
✨ Ідэя беларускага скансэна нарадзілася больш за 100 гадоў таму.
🎨 Стварыць музей народнай архітэктуры пад адкрытым небам прапанаваў у 1908 годзе мастак Фердынанд Рушчыц.
❌ Аднак Першая сусветная вайна, а потым Вялікая Айчынная перашкодзілі ажыццяўленню гэтае задумы.
📜 9 снежня 1976 года ўрадам рэспублікі была прынята Пастанова № 347 «Аб стварэнні Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту». Для яе рэалізацыі загадам Міністэрства культуры арганізавана адпаведная рабочая група.
✍🏻 Пачалася вялікая навукова-экспедыцыйная работа па рэгіёнах краіны з мэтай вывучэння, пошуку, фіксацыі і перавозкі помнікаў народнай драўлянай архітэктуры, прадметаў побыту, рамёстваў і промыслаў музейнага значэння.
✅ Сёння ў склад экспазіцыі музея ўваходзяць каля 30 аб'ектаў, частка якіх знаходзіцца ў стадыі рэстаўрацыі. | 122 | 2 | 0 | 7 | Loading... |

