Музей народнай архітэктуры і побыту
前往频道在 Telegram
显示更多
未指定国家未指定类别
297
订阅者
-124 小时
无数据7 天
+830 天
帖子数量
数据加载中...
反应
评论
Telegram 星星
按以下排序的热门帖子
数据加载中...
发布分析
帖子 | 浏览量动态 | |||||
🇧🇾 Сёння Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту прымаў асаблівых гасцей — удзельнікаў V Фестывалю мастацтваў беларусаў свету.
🌐 Вялікая дэлегацыя, у складзе якой 230 таленавітых суайчыннікаў з розных краін, наведала музей, каб бліжэй пазнаёміцца з беларускай гісторыяй, культурай і спадчынай.
🥮 Гасцей сустрэлі традыцыйна — з духмяным караваем.
🔆 Падчас экскурсій яны пазнаёміліся з экспазіцыямі музея, а пасля далучыліся да беларускіх народных танцаў.
😊 Завяршылася сустрэча цёплымі праводзінамі і пачастункамі.
Такія сустрэчы асабліва важныя, бо дапамагаюць захоўваць сувязь беларусаў з роднай культурай і традыцыямі, дзе б яны ні жылі. | 59 | 1 | 0 | 6 | 登录以查看统计数据 | |
🧵 Рубрыка «Матуліны скарбы»
Працягваем знаёмства з традыцыйным тэкстылем! Сёння вашай увазе — дыван, зроблены ў тэхніцы падвойнага (двухасноўнага) ткацтва 🪡
Гэта не проста дыван. Гэта сапраўдны тэкстыльны цуд, дзе адзін і той жа ўзор існуе ў двух колерах адначасова — як пазітыў і негатыў фотаздымка 📸
Як жа гэта рабілася?
🧶 Ніткі асновы двух кантрастных колераў пры навіванні на навой ткацкага станка падзялялі на два пласты і пракідалі ў 4 ніты, звязаныя з панажамі (падножкамі).
🧶 Для ўтку бралі ніткі тых жа двух кантрастных колераў.
🧶 У працэсе ткання, у выніку складанага ходу панажоў, утвараліся 2 слаі асновы (2 зевы).
🧶 Мяняючы рознакаляровыя ніткі верхняга і ніжняга слаёў дошчачкай-бральніцай, пракладвалі ўткі: спачатку адным колерам па ўсёй шырыні верхняга пласта, а пры ўзняцці ніжняга — іншым.
Такім чынам атрымліваўся кантрастны малюнак. З абодвух бакоў тканіна мае палатнянае перапляценне, а ўзор — гэта пазітыў і негатыў аднаго малюнка ✨
Падвойныя дываны выраблялі на Гродзеншчыне і Брэстчыне.
🖼 А цяпер — канкрэтны экспанат!
Падвойны дыван быў зроблены ў в. Падбела, Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці ў 1951–1980 гг.
Сшыты з дзвюх полак даматканага палатна і аздоблены махрамі.
Палатно саткана з шарсцяных нітак цёмна-сіняга і жоўтага колераў на звычайных кроснах у дзве столкі — два пласты асновы, пракіданыя ў чатыры ніты, з выкарыстаннем двух уткоў тых жа колераў.
🌿 Узор — раслінны: кветкі з лісцем па ўсім полі, вянок з кветак і лісця ў цэнтры, унутры вянка — васьміпрамянёвая зорка, па перыметры — зігзагападобныя лініі.
Дзякуючы наяўнасці дзвюх асноў:
🔵 З аднаго боку — жоўты малюнак на цёмна-сінім фоне
🟡 З другога — цёмна-сіні на жоўтым фоне
Дыван аздоблены махрамі такіх жа колераў.
📏 Памеры: 191 х 154 см.
У Камянецкім раёне падвойны шарсцяны дыван лічыўся знакам заможнасці і быў абавязковай часткай пасагу 💍
📚 Пра двухасноўнае ткацтва можна пачытаць:
— кароткая інфармацыя: артыкул «Падвойнае ткацтва» ў кнізе «Этнаграфія Беларусі: Энцыкл.» (1989);
— разгорнута: глава «Падвойныя дываны» ў кнізе В.А. Лабачэўскай «Беларускія посцілкі і дываны: антрапалогія і мастацтва традыцыйнай рэчы» (3-е выд., 2023). | 77 | 3 | 0 | 7 | 登录以查看统计数据 | |
没有文字... | 75 | 1 | 0 | 0 | 登录以查看统计数据 | |
🇧🇾 Министерство культуры Республики Беларусь ведёт системную работу по выявлению, возвращению и введению в культурный оборот культурных ценностей, находящихся за пределами страны.
— В 2025 году получено более 10 цифровых копий музейных предметов, более 1620 электронных страниц цифровых копий архивных документов, 360 архивных документов различного объёма и 20 кинодокументов, — рассказала Надежда Викторовна Авдей, заместитель начальника управления культуры и народного творчества Министерства культуры Республики Беларусь.
✅ Важная часть этой работы — сотрудничество с зарубежными архивами и музеями.
📌 Так, Музей «Замковый комплекс «Мир» установил деловые контакты с Государственным архивом Российской Федерации и российскими музейными учреждениями, от которых получено 11 электронных фотоснимков документов, относящихся к истории и культуре городского посёлка Мир.
📌 1 июня этого года в дар Национальному историко-культурному музею-заповеднику «Несвиж» внучатым племянником художника Михаила Севрука передано более 50 его картин и графических работ. Этому предшествовала большая работа сотрудников музея.
✅ Активизирован и поиск предметов белорусского культурного наследия на аукционах.
⬆️ Республиканские, областные и районные музеи проводят мониторинг, изучают выявленные предметы, определяют их историческую ценность и рассматривают возможность их приобретения и возвращения в Беларусь.
Всего было проанализировано более 9 тысяч единиц предметов, из которых 198 признаны наиболее ценными. В основном это предметы, относящиеся к коллекции филокартии.
🔥 Такая работа имеет особое значение. Каждый возвращённый предмет, архивный документ, изображение или произведение искусства — это часть исторической памяти страны. Именно такие материалы позволяют сохранять и изучать культурное наследие Беларуси, а также знакомить жителей и гостей республики с богатством и многообразием нашей национальной культуры. | 128 | 0 | 0 | 4 | 登录以查看统计数据 | |
🔆 У Музейна-выставачным комплексе Гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Заслаўе» працуюць два праекты, прысвечаныя традыцыйнай культуры беларусаў.
📌 Як распавялі рэдакцыі газеты «Культура» ва ўстанове, эксклюзіўная выстава калекцыі ліштваў Уладзіміра Цвіркі «Драўляныя карункі» — гэта першая публічная дэманстрацыя сабраных мастаком, дызайнерам і рэстаўратарам драўляных упрыгожанняў ваконных і дзвярных праёмаў з розных рэгіёнаў Беларусі.
Экспазіцыя дапаўняецца фотаздымкамі, зробленымі аўтарам падчас шматлікіх падарожжаў па краіне.
📌 Выстава «Ад злога чаравання да шчаслівага вяртання» Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту прысвечаная феномену абярэга ў традыцыйнай культуры. На ёй прадстаўлены восем экспазіцыйных комплексаў, якія вобразна адлюстроўваюць найважнейшыя клопаты нашых продкаў.
Кожны комплекс уяўляе своeасаблівы «музейны нацюрморт» з музейных прадметаў, прыродных матэрыялаў і фотаздымкаў.
🏛 Сачыце за навінамі разам з газетай «Культура». | 123 | 0 | 0 | 7 | 登录以查看统计数据 | |
⏳ Рубрыка «Наперад у мінулае»
Сёння наш прыпынак – Усходняе Палессе 🌿
Гэта гісторыка-этнаграфічны рэгіён, які займае большую частку Палескай нізіны ў Гомельскай, Мінскай і Брэсцкай абласцях. Мясцовае народнае дойлідства мае шэраг адметнасцяў, якія выяўляюцца ў форме стрэх і канфігурацыях вуглавых злучэнняў зрубаў 🪵
Што тут асаблівага?
🏠 На Усходнім Палессі часцей можна сустрэць жылыя хаты з вальмавымі стрэхамі на тры-чатыры схілы.
🌲 Пашырана было будаўніцтва з кругляка.
🌾 Спарадычна сустракаліся стрэхі «закотам» — утвораныя не толькі над гаспадарчымі, але і над жылымі будынкамі.
Але ёсць і балючы момант 😔
Экспедыцыйны матэрыял па гэтым рэгіёне пасля 1986 года сустракаецца вельмі спарадычна. І гэта звязана з Чарнобыльскай трагедыяй.
Тым больш каштоўныя фотаздымкі помнікаў архітэктуры ўсходнепалескіх вёсак, многія з якіх сёння зніклі з мапы Беларусі:
📍 Спярыжжа
📍 Ясені (Брагінскі раён)
📍 Дзёрнавічы (Нараўлянскі раён)
Кожны здымак — гэта не проста дакумент. Гэта памяць пра вёскі, якіх больш няма 🕯️ | 127 | 1 | 0 | 11 | 登录以查看统计数据 |

