es
Feedback

¡No caigas en manos de tramposos! Telemetrio encuentra y marca estos canales 👉 Si quieres ver la etiqueta, suscríbete 👈

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Ir al canal en Telegram
1 266
Suscriptores
Sin datos24 horas
Sin datos7 días
-130 días
Archivo de publicaciones
Repost from Наша Ніва
Каля Сафіі ў Полацку паставілі помнік лётчыкам Нічыпарчыку і Куканенку. Але нават не самалёт той мадэлі, на якой яны загінулі
Каля Сафіі ў Полацку паставілі помнік лётчыкам Нічыпарчыку і Куканенку. Але нават не самалёт той мадэлі, на якой яны загінулі, а аэраплан сталінскага часу На тэрыторыі полацкага Верхняга замка ўрачыста адкрылі помнік у гонар герояў-лётчыкаў, якія загінулі ў 2021 годзе. Замест макета сучаснага самалёта Як-130, на якім яны здзейснілі свой подзвіг, тут паставілі савецкі знішчальнік МіГ-15. https://nashaniva.com/395706 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/395706

📬 Ініцыятыва MALDZIS алічбавала архіў парафіі з Гарадзеншчыны Ініцыятыва MALDZIS ажыццявіла алічбаванне набытага сёлета на а
📬 Ініцыятыва MALDZIS алічбавала архіў парафіі з Гарадзеншчыны Ініцыятыва MALDZIS ажыццявіла алічбаванне набытага сёлета на аўкцыёне ў Польшчы старадаўняга капіярыя – рукапіснага зборніка службовых дакументаў і перапіскі з касцёла ў Вялікіх Эйсмантах на Гарадзеншчыне.
Працы па сканаванні былі выкананыя ў Лодзі прадстаўнікамі спецыялізаванай кампаніі – Пятром Скандальскім і Мацеем Невядомскім – дзякуючы падтрымцы рэгулярных ахвярадаўцаў ініцыятывы MALDZIS. Таксама кіраўнікі ініцыятывы выказваюць шчырую падзяку за дапамогу ў арганізацыі алічбавання Алене Шаркевіч.
Падрабязней. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.

21 траўня — пятая гадавіна гібелі Вітольда Ашурка Роўна пяць гадоў таму, 21 траўня 2021 году ў шклоўскай калёніі пры нявысьве
21 траўня — пятая гадавіна гібелі Вітольда Ашурка Роўна пяць гадоў таму, 21 траўня 2021 году ў шклоўскай калёніі пры нявысьветленых абставінах загінуў 50-гадовы палітвязень і актывіст Вітольд Ашурак. Праваабарончы цэнтар «Вясна» заклікае 21 траўня выказаць салідарнасьць з усімі палітвязьнямі Беларусі, прыцягнуць увагу беларускага і міжнароднага грамадзтва да іх праблемаў і чарговы раз запатрабаваць ад уладаў вызваленьня ўсіх палітзьняволеных. Беларусы сьвету правядуць акцыі ў Дзень салідарнасьці з палітвязьнямі Беларусі 21 траўня, у гадавіну сьмерці Вітольда Ашурка. Іншыя падзеі 21 траўня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі: https://smarturl.click/xVzQM

🖼 У арт-рэзідэнцыі «МохнАРТэ» прэзентавалі праекты, прысвечаныя рэпрэсіям 1930-40 і пасля 2020 года 🔸 Адзін з такіх – гэта
🖼 У арт-рэзідэнцыі «МохнАРТэ» прэзентавалі праекты, прысвечаныя рэпрэсіям 1930-40 і пасля 2020 года   🔸 Адзін з такіх – гэта праект Надзі Саяпінай пад назвай «Легендамі не карануйце нас» (узята з верша рэпрэсаванага паэта Ізі Харыка), прысвечаны масавым рэпрэсіям на Беларусі і Кураптам, у прыватнасці.   Падрабязнасці на сайце: https://racyja.com/by/sumezza/u-art-rezidencyi-mochnarte-prezentavali-praekty-prysvecanyja-represijam-1930-40-i-paslja-2020-hoda/

Калі б не гэтыя людзі, беларусы, цалкам магчыма, спалі б дагэтуль На Радыё Свабода Зміцер Гурневіч пра тое, як 120 гадоў таму некалькі маладых энтузіястаў у Пецярбургу стварылі выдавецкую суполку «Загляне сонца і ў наша ваконца». Яны друкавалі беларускія кнігі, буквар, паштоўкі, запускалі «вірусныя» праекты і фактычна стварылі беларускі культурны TikTok пачатку ХХІ стагоддзя. Менавіта яны адкрылі Купалу, выдалі Коласа, навучылі дзяцей чытаць па-беларуску і запусцілі той рух, з якога пазней вырасла сучасная Беларусь

🗺 Полацкае княства на школьных мапах: чаму ўсё было складаней «Зеркало» пераказвае сучасны погляд даследчыкаў на тое, як вар
🗺 Полацкае княства на школьных мапах: чаму ўсё было складаней «Зеркало» пераказвае сучасны погляд даследчыкаў на тое, як варта гаварыць пра Полацк і іншыя цэнтры Русі ў сярэднявеччы. Звыклыя мапы з дакладнымі межамі «княстваў» хутчэй пераносяць на мінулае сучаснае ўяўленне пра дзяржаву, чым адлюстроўваюць рэальнасць таго часу. У сярэднявечных крыніцах для такіх тэрыторый часцей ужывалася паняцце «зямля» — тэрыторыя, аб’яднаная вакол буйнога горада. Самі землі маглі заставацца адносна стабільнымі, але князі, якія іх кантралявалі, змяняліся пастаянна. Таму «Полацкае княства» з выразнымі межамі — зручная школьная схема, але не дакладная гістарычная карціна. Гэта не змяншае ролі Полацка ў беларускай гісторыі. Наадварот, робіць яе больш жывой і складанай: Полацк быў важным цэнтрам у рухомай палітычнай сістэме, дзе ўлада, спадчына і саюзы перабудоўваліся зноў і зноў. Чытай цалкам на «Зеркало»

Repost from bellitinfo
📖 70-годдзе беларусістыкі ў Польшчы адзначылі адмысловай манаграфіяй. Манаграфія Радаслава Калеты “Мая беларусістыка. З поль
📖 70-годдзе беларусістыкі ў Польшчы адзначылі адмысловай манаграфіяй. Манаграфія Радаслава Калеты “Мая беларусістыка. З польска-беларускіх лінгвістычных і глотадыдактычных даследаванняў” была падрыхтаваная да друку з нагоды 70-годдзя беларусістыкі ў Варшаўскім універсітэце. Кніга змяшчае артыкулы розных гадоў, напісаныя па-польску і па-беларуску. Падрабязней 👈 Чытаць без VPN 🔗

Repost from Наша Ніва
Таямніца аршанскіх падзямелляў: школьнік праваліўся пад зямлю і нечакана адкрыў для навукоўцаў падземны лабірынт Вясной 1926
Таямніца аршанскіх падзямелляў: школьнік праваліўся пад зямлю і нечакана адкрыў для навукоўцаў падземны лабірынт Вясной 1926 года выпадковы абвал зямлі на ўскраіне Оршы ледзь не каштаваў жыцця цікаўным падлеткам, але адкрыў уваход у загадкавае падзямелле. Мясцовыя жыхары спадзяваліся адшукаць там скарб, але аказалася, што хады пабудавалі не для гэтага.  https://nashaniva.com/395517 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/395517

☕️ Кава з гісторыкам пачынае новы сезон 24 траўня а 15:00 у Музеі Вольнай Беларусі (Foksal 11, Warszawa) пройдзе круглы стол
☕️ Кава з гісторыкам пачынае новы сезон 24 траўня а 15:00 у Музеі Вольнай Беларусі (Foksal 11, Warszawa) пройдзе круглы стол «Улада над людзьмі і прасторай. Манархія, імперыя і калоніі ў Новы час». У сустрэчы возьмуць удзел Аляксандр Фядута, Яўген Красулін, Віктар Якубаў і Ігар Бортнік. Размова будзе прысвечаная таму, як у Новы час разумеліся суверэнітэт манарха і народа, як будаваліся і працавалі заморскія каланіяльныя імперыі Еўропы ў Новым свеце, а таксама як выглядала каланіяльная экспансія народаў ВКЛ у Прусіі, Лівоніі, Украіне і Расеі. Асобна ўдзельнікі абмяркуюць адміністратыўную і культурную палітыку Расейскай імперыі на беларускіх землях, а таксама тое, як і чаму ў першай палове ХІХ ст. адбываліся паланізацыя і русіфікацыя. Трансляцыя і запіс сустрэчы будуць на YouTube-канале У новым сезоне запланаваныя тры сустрэчы: пачынаем з каланіялізму, далей — памяць і закон.

Нацыянальны мастацкі музей прыдбаў унікальны экспанат - слуцкі пояс, даўжынёй больш за чатыры метры Цэлы cлуцкі пояс, даўжынё
Нацыянальны мастацкі музей прыдбаў унікальны экспанат - слуцкі пояс, даўжынёй больш за чатыры метры Цэлы cлуцкі пояс, даўжынёй 4 метры 60 сантыметраў, набыты ў прыватнай асобы, з’явіўся ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея. У сюжэце беларускага тэлебачання намякнулі, што кошт пояса ўкладаецца ў лічбу з пяццю нулямі. Гэты выраб захаваўся цалкам, у добрым стане і мае шмат залотных ніцяў. Захаваліся нават махры на канцах пояса, што з’яўляецца вялікай рэдкасцю. Чытаць на сайце або без VPN.

У Дзень палітвязняў Беларусі Музей Вольнай Беларусі разам з Музеем Незалежнасці Польшчы запрашае на польска-беларускую дыскус
У Дзень палітвязняў Беларусі Музей Вольнай Беларусі разам з Музеем Незалежнасці Польшчы запрашае на польска-беларускую дыскусію «Паўстанне 1863 года. Спадчына двух народаў?». Сустрэча пройдзе ў X Павільёне Варшаўскай Цытадэлі — месцы, дзе чакалі прысуду паплечнікі Каліноўскага. Размова будзе прысвечаная памяці і адказнасці перад гісторыяй: ад паўстання 1863 года да сённяшніх беларускіх палітычных рэпрэсій. У праграме: • выступ групы гістарычных рэканструктараў Invictus 1863, • дыскусія з удзелам беларускіх і польскіх экспертаў, сярод якіх доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук і аўтар шматлікіх публікацый пра паўстанне 1863 года Васіль Герасімчык, доктар гуманітарных навук Krzysztof Bąkała і гісторык Музея X Павільёна Варшаўскай Цытадэлі Michał Cieślak, мадэратарка дыскусіі – Blanka Ciborowska, старшыня Маладзёжнай рады Музея Незалежнасці Польшчы, • прэзентацыя выставы Музея Вольнай Беларусі «Галасы з-за кратаў». 📆 21 мая ⏰16:30 📍 Skazańców 25, Варшава Для ўдзелу запоўніце кароткую ананімную форму

Repost from Белсат
🧸 Можаце сабе ўявіць, каб мядзведзь падчас вайны падносіў жаўнерам снарады? А такое сапраўды было падчас бітвы за Монтэ-Касіна! Мядзведзя звалі Войтэк, і ён стаў адным з сімвалаў арміі Андэрса. Але самае цікавае іншае: у гэтай арміі ваявалі сотні беларусаў. Яны прайшлі праз савецкія лагеры, эвакуацыю ў Іран і ў выніку апынуліся ў Італіі, у адной з самых жорсткіх бітваў Другой сусветнай. У гадавіну перамогі пад Монтэ-Касіна, якая адбылася 18 траўня 1944 года, расказваем гэтую гісторыю. 👨‍🦰Даведацца больш можна ў нашай праграме «Вусы Скарыны».

З нагоды чарговай гадавіны завяршэння бітвы пад Монтэ-Касіна (17 студзеня – 18 траўня 1944) — адной з найбольш вядомых і цяжкіх бітваў Другой сусветнай вайны — рэкамендуем да прагляду інтэрв’ю доктара гістарычных навук, прафесара Варшаўскага ўніверсітэта Юрыя Грыбоўскага. У размове для нашага YouTube-канала гісторык распавядае, чаму ў СССР удзельнікаў бітвы не лічылі героямі і як склаўся лёс жаўнераў, якія прайшлі Монтэ-Касіна. *Размова была запісаная два гады таму — з нагоды 80-годдзя перамогі ў бітве пад Монтэ-Касіна

🧐 Загляне сонца і ў наша ваконца: 120 гадоў легендарнай выдавецкай суполцы 18 траўня 1906 года была заснаваная выдавецкая су
🧐 Загляне сонца і ў наша ваконца: 120 гадоў легендарнай выдавецкай суполцы 18 траўня 1906 года была заснаваная выдавецкая суполка «Загляне сонца і ў наша ваконца», поспехам якой пазайздросцілі б сучасныя беларускія выдаўцы і дзейнасць якой зрабіла важны ўплыў на развіццё ўсёй беларускай культуры. ✍️ З гэтай нагоды «Будзьма беларусамі!» вырашыла ўспомніць гісторыю легендарнага выдавецкага праекта. Працяг па спасылцы. 🔗Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.

Ужо сёньня: 120 год таму была заснаваная беларуская выдавецкая суполка «Загляне сонца і ў наша ваконца» 18 траўня 1906 года ў
Ужо сёньня: 120 год таму была заснаваная беларуская выдавецкая суполка «Загляне сонца і ў наша ваконца» 18 траўня 1906 года ў Пецярбургу была заснаваная беларуская выдавецкая суполка «Загляне сонца і ў наша ваконца» (існавала да 1914). Яе стваральнікам быў Вацлаў Іваноўскі. Суполка выдавала кнігі кірыліцай і лацінкай, агульны наклад іх перавысіў 100 тысяч. https://smarturl.click/mBdaB

Repost from Наша Ніва
Ёзэф Менгеле. Швейцарыя адкрывае сакрэтныя файлы пра «Анёла смерці» Аўшвіца Гісторыкі неаднаразова патрабавалі доступу да гэт
Ёзэф Менгеле. Швейцарыя адкрывае сакрэтныя файлы пра «Анёла смерці» Аўшвіца Гісторыкі неаднаразова патрабавалі доступу да гэтых файлаў, але да гэтага часу швейцарскія ўлады адмаўлялі. https://nashaniva.com/395423 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/395423

Нарвэжцы сьвяткуюць галоўнае нацыянальнае сьвята. Нагадваем, як Беларусь магла стаць калёніяй Нарвэгіі https://smarturl.click
Нарвэжцы сьвяткуюць галоўнае нацыянальнае сьвята. Нагадваем, як Беларусь магла стаць калёніяй Нарвэгіі https://smarturl.click/9oyY4 У старажытнаскандынаўскай мове ёсьць слова Austerveg. Яно азначае «ўсходні шлях» вікінгаў праз Балтыку і славянскія краіны ў Канстантынопаль. У часы II сусьветнай вайны ў Осла быў створаны аднайменны інстытут. Яго задачай было пашырэньне прасторы Нарвэгіі ва ўсходнім напрамку. Важнае месца ў гэтым праекце займала Беларусь. Генэральная акруга Беларусь у выпадку перамогі Гітлера ў вайне плянавалася ператварыць у пратэктарат Нарвэгіі.

На канале Scholars for Belarus выйшла відэа-лекцыя кандыдата гістарычных навук, этнолага Ірыны Махоўскай «Смерць у традыцыйнай беларускай культуры: міфалогія, абрады і таямніцы» Смерць у традыцыйнай беларускай культуры была не толькі заканчэннем шляху, але і пачаткам новага важнага цыкла. Гэты пераход заўсёды патрабаваў дакладных рытуалаў, бо лічылася, што ад іх залежаў спакой памерлага і бяспека жывых. У гэтым відэа разглядаецца, як беларусы ўспрымалі смерць і ўяўлялі сувязь паміж «тым» і «гэтым» светам. Гаворым пра галоўныя абрады пераходу — нараджэнне, вяселле і смерць. Падрабязна разглядаем пахавальныя і памінальныя практыкі, а таксама страхі, забароны і ўяўленні, якія стаялі за гэтымі традыцыямі.

Згадваем імёны Свабоды 16 траўня дзень памяці паэта і сьвятара Казімера Сваяка – ён памёр 100 гадоў таму. Адну зь першых сваі
Згадваем імёны Свабоды 16 траўня дзень памяці паэта і сьвятара Казімера Сваяка – ён памёр 100 гадоў таму. Адну зь першых сваіх казаняў на беларускай мове ксёндз Канстанцін Стаповіч, вядомы як паэт Казімер Сваяк, прамовіў у 1915 годзе ў касьцёле Сьвятога Яўхіма ў вёсцы Клюшчаны Астравецкага раёну. Ён зладзіў у касьцёле парафіяльны хор, сам сьпяваў у хоры і граў на скрыпцы. У Клюшчанах у часы Сваяка ўзьнік нелегальны гурток «Хаўрус Сваякоў», галоўнай задачай якога была самаадукацыя на аснове хрысьціянскай этыкі. Намаганьнямі сьвятара ў навакольлі пачалі дзейнічаць сем беларускіх школаў. У 2017 годзе ўнікальны драўляны касьцёл XVIII стагодзьдзя, у якім служыў Казімер Сваяк, згарэў. Пра Казімера Сваяка можна пачытаць на сайце Свабоды.

Repost from Белсат
🔨 «Суды над мёртвымі людзьмі – нонсэнс з пункту гледжання элементарных асноваў крымінальнага права» Лукашэнкаўцы ўжо каля 5 гадоў прасоўваюць абноўлены варыянт сваёй ідэалогіі, у якім адно з цэнтральных месцаў займае «генацыд беларускага народу». Адным з цікавых адгалінаванняў гэтай канцэпцыі сталі «суды над мёртвымі», якія больш нагадваюць спектакль і ідэалагічную гульню, чым сапраўдны суд. Разбіраемся з гісторыкамі ды юрыстамі, навошта рэжым Лукашэнкі вытрачае рэсурсы на гэтыя дзіўныя мерапрыемствы, і які сэнс у гэта закладаецца. 🔹Чытайце матэрыял на нашым сайце 🔗 Пераходзьце сюды, каб прачытаць з Беларусі