cookie

Utilizamos cookies para mejorar tu experiencia de navegación. Al hacer clic en "Aceptar todo", aceptas el uso de cookies.

avatar

Беларускі праваслаўны прыход у Вільнi

Publicaciones publicitarias
446
Suscriptores
Sin datos24 horas
+37 días
Sin datos30 días

Carga de datos en curso...

Tasa de crecimiento de suscriptores

Carga de datos en curso...

Сёння ў суботу 13.07 а 18й гадзіне Вячэрня. Пасля Вячэрні для жадаючых размова са святаром і споведзь.
Mostrar todo...
4
Усім вітанне! Божае Слова - сілкаванне нашай душы. Калі не чытаем яго, не паглыбляемся ў сэнсы, то нашая духоўная прырода не атрымоўвае неабходнейшага. Запрашаем сёння на ПІР БОЖАГА СЛОВА! Нашы парафіяльныя біблійныя чытанні адбудуцца сёння а 18.40 у нашым прыходскім доме. Крышку пазней, чым звычайна. Бо сёння дзень смерці і дзень памяці Алеся Пушкіна а 18-й гадзіне мы ўсе запрошаныя на вечар памяці ў беларускую краму "КРОПКА".
Mostrar todo...
👍 10🙏 6 1
Сёння мы адзначаем Свята ўсіх беларускіх святых. Далучыцца да службы можна анлайн па спасылцы.
Mostrar todo...
Воскресная служба в беларуском приходе Вильнюсе

🙏 10 2
Photo unavailableShow in Telegram
Найцудоўнейшы старажытнахрысціянскі гімн "Ціхае святло святой славы..." Так прыгожа і па-сапраўднаму паэтычна называецца Хрыстос. Ён параўноўваецца з ціхай вячэрняй зарою. Запрашаю сёння на Вячэрнюю сустрэчу з ціхім святлом Хрыста! Вячэрняе набажэнства адбудзецца а 18й гадзіне ў нашай царкве на Бокшто, 4. І памаліцца можна будзе і пасля выйсці ў горад на шпацыр ды насалодзіцца вячэрнім святлом.
Mostrar todo...
14
Photo unavailableShow in Telegram
Бліжэйшая нядзеля 7 ліпеня - СВЯТА НЯБЕСНАЙ БЕЛАРУСІ! СВЯТА УСІХ БЕЛАРУСКІХ СВЯТЫХ! Гэта дзень, калі мы містычна перажываем нашую еднасць з усімі тымі нашымі суайчыннікамі, якія сцвердзілі Хрыстову праўду ў жыцці зямной Айчыны і знайшлі дарогу да Айчыны Нябеснай! Усе яны працягваюць змагацца за тое, каб зло і няпраўда не апанавалі наш беларускі народ. Яны - нашыя сябры, настаўнікі ў евангельскай праўдзе, праваднікі да Божага Валадарства. Запрашаем усіх на Літургію ў гонар нашых святых суайчыннікаў. Багаслужэнне пачнецца а 10-й гадзіне раніцы па адрасу Bokšto g.4. Пасля Літургіі - святочная сябрына ў гонар Свята Усіх беларускіх святых.
Mostrar todo...
15
А памятаеце, паўгады таму мы перайшлі на Новаюліанскі каляндар? Што гэта такое і навошта, мы распавядалі вось у гэтым роліку. А заўтра нас дагоніць яшчэ адзін эфект ад нашага пераходу - заўтра ў нас свята (і служба) Пятра і Паўла! Гэта адно з самых прыгожых летніх царкоўных святаў. Так што, калі вы не прыдумалі куды падацца гарачай Віленскай раніцай, у нас ёсць выдатны варыянт: прыходзьце да нас у храм :) Калі: 29 чэрвеня 2024, 10:00 раніцы Дзе: Bokšto g. 4 😇🌸🐱 З сабой мець запас вады і панамку ад сонца! 🤍Patreon (для бяспечных данатаў з Беларусі), ❤️BYSOL (толькі для ахвяраванняў з-за мяжы), 🤍PayPal (толькі для ахвяраванняў з-за мяжы).
Mostrar todo...
👍 10🥰 3🙏 1
"Пяцідзесятніцу святкуем і ДУХА ЭПІДЭМІЮ (распаўсюджанне, гр. ἐπιδημίαν) і час ажыццяўлення абяцання і надзеі спаўненне"! (сціхіра свята). Эпідэмія нябеснага натхнення, вогненнай любові і радасці. Усё лепшае, што мы робім, мы робім у натхненні ДУХА. Ён дыхае, дзе хоча! Яго агонь запальвацца ў самы нечаканы час і ў непрадказальных месцах. ДУХ адкрывае незвычайныя шляхі, дае найлепшыя словы і найглыбейшыя перажыванні! Ён яднае непадобнае, натхняе творчасць, адорвае таямнічымі дарамі! Натхненне ДУХА няхай ахоплівае і перапаўняе ўсіх нас! Са святам!
Mostrar todo...
16🥰 1🕊 1
Усім шчырыя і сардэчныя вітанні! Мы набліжаемся да свята Пяцідзесятніцы (Троіцы, Сёмухі). РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ. Заўтра Субота 22.06 - Троіцкая бацькоўская субота - заўпакойная Літургія а 10й гадзіне (служба будзе на славянскай і літоўскай мовах). Служыць будзе настаяцель Літоўскай парафіі - а. Гінтарас. Вечарам 22.06 а 18-й гадзіне СВЯТОЧНАЯ ВЯЧЭРНЯ З ЛІЦІЁЙ напярэдадні свята Пяцідзесятніцы. Нядзеля 23.06. - Пяцідзесятніца, свята Святой Тройцы. 10.00 - Святочная ЛІТУРГІЯ Bokšto g. 4 Хто жадае, можа далучыцца таксама да шматмоўнай Літургіі ў Транапалісе - Verkių g. 70. Усіх жадаючых запрашае літоўская грамада. 24.06 Панядзелак. ДЗЕНЬ СВЯТОГА ДУХА І СВЯТА ЯНА ХРЫСЦІЦЕЛЯ (дзяржаўны выходны ў Літве). 10.00 - Святочная Літургія Bokšto g. 4. Сябрына.
Mostrar todo...
🙏 9 2👍 1
Elige un Plan Diferente

Tu plan actual sólo permite el análisis de 5 canales. Para obtener más, elige otro plan.