es
Feedback
WARTA – беларускае нацыянальнае медыя

WARTA – беларускае нацыянальнае медыя

Ir al canal en Telegram
751
Suscriptores
Sin datos24 horas
+27 días
-430 días
Archivo de publicaciones
У сталіцы Азербайджана Баку дэмантуюць вывеску "Русского дома" пасьля яго закрыцьця Нагадаем, раней у Баку быў ліквідаваны "Русскі дом" — адна з сядзібаў агентурнай сеткі, праз якую Расея распаўсюджвае сваю "мяккую сілу" і ідэю "рускага сьвету". Фактычна, падобныя "дамы" па ўсёй планеце з'яўляюцца рэзідэнтурай расейскіх спецслужб. Закрыцьцё гэтай установы ў Азербайджане выклікала шквал з Масквы. У Беларусі ж існуе ажно некалькі падобных устаноў. Усе яны будуць ліквідаваныя пасьля вызваленьня Беларусі з-пад акупацыі.

Украіна пагадзілася даць доступ ЗША да каштоўных мінералаў на $500 млрд за ваенную дапамогу, — Дональд Трамп

Repost from N/a
"Мужыцкая праўда" ёсьць першая беларускамоўная газэта, што выдавалася Кастусём Каліноўскім разам з паплечнікамі лацінкай. У ёй яскрава гучаць ідэі рэвалюцыі, барацьбы з царызмам, вяртаньня да сваёй веры. Выйшла ўсяго 7 нумароў газэты з ліпеня 1862 па чэрвень 1863 года. Распаўсюджвалася "Мужыцкая праўда" па ўсёй Беларусі і Польшчы, Літве, Латвіі, а таксама ў паўночна-заходніх рэгіёнах Расеі. https://youtu.be/0fcbl7ur9aw?si=IC5z2NUg_qCo43Nf

На вайне супраць расейскіх акупантаў загінуў яшчэ адзін беларус — Аляксандр «Розпад» Новік Аб гэтым паведаміў Беларускі Дабраахвотніцкі Корпус: "Загінуў наш паплечнік — Аляксандр «Розпад» Новік. Беларус, нацыяналіст, інтэлектуал. Браў удзел у шмат якіх ініцыятывах, добра разумеў, дзе сапраўднае і прытрымліваўся сапраўднага. У размовах, заўсёды прамы і шчыры, ён адзначаў неабходнасьць быць карысным і эфектыўным на вайне". «Розпад» загінуў 20 студзеня на Луганшчыне, каля вёскі Новаягораўка. Ягонае жыцьцё абарвалася ў баі, ва ўзросьце 22 гадоў. Аляксандр Новік пахаваны на алее Славы Броварского Броварскіх могілак. БДК абвесьціў збор дапамогі сям'і загінулага: https://t.me/BDK022/240 Вечная слава і пашана Герою! Жыве Беларусь!

❗️Зянон Пазьняк заклікаў палітыкаў зьмяніць стратэгію вызваленьня палітвязьняў: "Трэба весьці перамовы з тэрарыстамі аб вызваленьні закладнікаў" https://youtu.be/ewIe15J5MuY

Патрэбныя рэальныя дамовы з тэрарыстычным рэжымам аб вызваленьні турэмных закладнікаў. Зянон Пазьняк апублікаваў даклад, прапанаваны ім для ўдзелу ў Форуме “Касьцюшкі” ў Гданьску. “Ветлівыя арганізатары Канфэрэнцыі, як гэта цяпер прынята, не адказалі на мой ліст. Я не палічыў магчымым прысутнічаць, але напісаны даклад вырашыў апублікаваць”. Чытаць цалкам: https://warta.media/2606

Repost from Белсат
❤️ «Нізкі паклон людзям, якія клапаціліся пра мяне…» Пасля слоў падзякі за вызваленне, Паліна Шарэнда-Панасюк распавяла пра палітзняволеную Вікторыю Кульшу. Па словах Паліны, тая знаходзіцца ў вельмі кепскім стане

Былая палітзьняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк зьехала з Беларусі Пра гэта ў Facebook паведаміў яе муж Андрэй Шарэнда. Паліна
Былая палітзьняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк зьехала з Беларусі Пра гэта ў Facebook паведаміў яе муж Андрэй Шарэнда. Паліна Шарэнда-Панасюк была затрымана 3 студзеня 2021 года і з таго часу знаходзілася за кратамі. За час зняволеньня ў Паліны пагоршыўся стан здароўя, з'явіўся хранічны панкрэатыт. На волі жанчыну чакала двое сыноў — Славамір і Стах. Паліна выйшла з-за кратаў 1 лютага.

❗️Хлопца-героя са Жлобіна, які выратаваў на возеры пенсіянера, асудзілі за тое, што ён сарваў лукашысцкі чырвона-зялёны сьцяг
❗️Хлопца-героя са Жлобіна, які выратаваў на возеры пенсіянера, асудзілі за тое, што ён сарваў лукашысцкі чырвона-зялёны сьцяг На выязным пасяджэньні суда Жлобінскага раёна асудзілі Канстанціна Ціхамірава паводле арт. 370 КК (здзек з дзяржаўных сімвалаў). Суддзя Святлана Андрэева прызначыла хлопцу адзін год абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»). Судовае пасяджэньне адбылося на базе Жлобінскага металургічнага каледжа, дзе вучыўся Канстанцін. Год таму, на сцэне актавай залы Металургічнага каледжа, хлопца разам з трыма іншымі навучэнцамі ўрачыста віншавалі і ўзнагароджвалі лістамі падзякі — юнакі выратавалі пенсіянера з вады. Пра гераічны ўчынак падлеткаў тады нават напісала прапагандысцкая «СБ. Беларусь сегодня» — хлопцы запаўзлі на лёд і з дапамогай знойдзеных побач друкоў змаглі выцягнуць з вадаёма пенсіянера і ўратаваць яму жыццё. Крыніца: Вясна

Зянон Пазьняк падвёў двухгадовыя вынікі дзейнасьці Фундацыі "Вольная Беларусь" "Часам зьдзіўляешся, як ўдалося столькі шмат зрабіць на энтузіязьме некалькіх чалавек". Чытаць цалкам: https://warta.media/2604

16-гадовы падлетак з Ваўкавыску зрэзаў карніцкі чырвона-зялёны сьцяг і атрымаў за гэта 1 год «хатняй хіміі» У судзе Ваўкавыск
+4
16-гадовы падлетак з Ваўкавыску зрэзаў карніцкі чырвона-зялёны сьцяг і атрымаў за гэта 1 год «хатняй хіміі» У судзе Ваўкавыскагаг раёна 21 студзеня асудзілі Леаніда Трафімовіча паводле арт. 370 КК (здзек з дзяржаўнаў сімволікі). Справу ў закрытым рэжыме разглядаў суддзя Мікалай Сяргейка. Паводле матэрыялаў следства, Леанід, знаходзячыся на даху будынка, зрэзаў нажом чырвона-зялёны сьцяг. Паведамлялася, што падлетак у пад’ездзе чакаў сябра. Узламаўшы дзверы на дах шматпавярховага дома, ён убачыў сцяг, зрэзаў яго сцізорыкам і схаваў ў сябе дома ў шафе. Пазней супрацоўнікі ЖКГ заўважылі знікненьне і звярнуліся ў міліцыю. Чырвона-зялёны сьцяг з'яўляецца сымбалем лукашысцкага рэжыму, акупацыі і зьнішчэньня Беларусі. Гістарычны Бел-Чырвона-Белы сьцяг — сымбаль свабоды, Незалежнасьці і будучыні Беларусі.

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі» фотальбом пра святкаваньне стагоддзя БНР і кнігу пра Курапаты Гаворка пра альбом «БНР-10
+1
У Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі» фотальбом пра святкаваньне стагоддзя БНР і кнігу пра Курапаты Гаворка пра альбом «БНР-100 сьвяткаваньне 100-гадовага юбiлею ў Беларусi i ў замежжы» і выданьне «НКВД забiваў у Курапатах…». Акрамя таго, у «экстрэмісцкі» спіс дадалі часопіс «Абажур № 3 (124), які выдаваўся ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў", 2018». Крыніца: Вясна

Repost from Historyja
4 лютага 1929 нарадзіўся Лявон Баразна - беларускі мастак дэкаратыўна-ужытковага мастацтва і даследчык культуры, актывіст зах
+1
4 лютага 1929 нарадзіўся Лявон Баразна - беларускі мастак дэкаратыўна-ужытковага мастацтва і даследчык культуры, актывіст захавання гісторыка-культурнай спадчыны. Разам з Зянонам Пазняком стварылі ў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут суполку пад назвай «Аматары беларускага мастацтва», ладзілі экскурсіі па старым Менску. Працаваў галоўным мастаком Мастацкага фонду БССР. У 1967 яму даручылі афармленне Менска да 900-гадовага юбілею, але неўзабаве ён быў адхілены ад працы. Моцна сябраваў з Уладзімірам Караткевічам. У 1969 з З. Пазняком выступаў у абарону вуліцы Няміга. Іх сумесны артыкул надрукавала газета «Правда», дзякуючы чаму Машэраў на 3 гады прыпыніў знішчэнне Нямігі. У 1972 Баразна рыхтаваў публічную акцыю пратэсту супраць разбурэння Нямігі. 15 жніўня 1972 у старым горадзе ён кінуўся на вуліцы ратаваць жанчыну, на якую напалі бандыты. Дзяўчына імгненна знікла, а Лявон атрымаў смяротны ўдар. Існуе версія, што гэта была акцыя савецкіх спецслужб.

Сёння ў Кіеве адбылося развітанне з Марыяй Зайцавай, беларускай добраахвотніцай, якая загінула ў баях пад Пакроўскам. Яна слу
+2
Сёння ў Кіеве адбылося развітанне з Марыяй Зайцавай, беларускай добраахвотніцай, якая загінула ў баях пад Пакроўскам. Яна служыла ў Другім Інтэрнацыянальным Легіёне абароны Украіны, змагаючыся супраць расейскай агрэсіі. Марыя — сапраўдная гераіня. Памяць аб ей назаўжды застанецца ў гісторыі вольнай Беларусі!

У Кіеве разьвіталіся зь беларускай дабраахвотніцай Марыяй Зайцавай 3 лютага апоўдні ў Кіеве адбылося разьвітаньне зь беларуск
У Кіеве разьвіталіся зь беларускай дабраахвотніцай Марыяй Зайцавай 3 лютага апоўдні ў Кіеве адбылося разьвітаньне зь беларускай Марыяй Зайцавай, якая загінула на фронце, змагаючыся за Ўкраіну. Пра гэта паведамляе Радыё Свабода. Беларуская добраахвотніца Ўзброеных сіл Украіны Марыя Зайцава загінула ў баі пад Пакроўскам Данецкай вобласьці 17 студзеня. 16 студзеня, напярэдадні гібелі, Марыі споўнілася 24 гады.

Таксі на вайну. Як шматдзетная беларуска пераганяе машыны на фронт ва Ўкраіну "Для мяне перамога ў Беларусі, перамога ва Ўкраіне стаяць вышэй, чым магчымы перасьлед ад беларускіх спэцслужбаў" Матэрыял Радыё Свабоды https://www.svaboda.org/a/33294997.html

"Хаджэньне на плошчу Бангалор" 2 — дэжавю ад сёньняшніх грузінскіх пратэстаў Сёньня грузінская апазыцыя заклікала людзей сабрацца на бязлюдным ускрайку Тбілісі, каля гандлёвага цэнтру "Tbilisi Mall", каб перакрыць трасу на выездзе з гораду. Пачаліся сутычкі з паліцыяй. Тыя, хто цікавіцца палітыкай ня першы год, могуць узгадаць бясконцыя хаджэньні беларускай псэўда-апазыцыі 2000-2010-х гадоў на менскую Плошчу Бангалёр — парк, у якім людзі гуляюць з дзецьмі ды выгульваюць сабак. Відавочна, што падобныя акцыі толькі выпускаюць пратэстную энэргію ў сьвісток, і ня могуць нават тэарэтычна паўплываць на палітычную сітуацыю ў краіне. Усё больш ярка выяўлаюцца паралелі ў метадах падаўленьня пратэстаў у Беларусі і ў Грузіі.

1-га лютага 1863 г. -- адна з велічных дат нашай беларускай гісторыі. У гэты дзень у Вільні быў створаны Часовы Урад Беларусі
+3
1-га лютага 1863 г. -- адна з велічных дат нашай беларускай гісторыі. У гэты дзень у Вільні быў створаны Часовы Урад Беларусі і Літвы, і пачалося паўстаньне супраць расейскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. 1 лютага 2025 г. у Браме "Страцэнь" Варшаўскай цытадэлі, на сімвалічным месцы гібелі кіраўніка паўстаньня 1831 г. Рамуальда Траўгута і іншых паўстанцаў і змагароў, адбылася акцыя ўшанаваньня памяці інсургентаў 1863-64 гг., арганізаваная Рухам Салідарнасьці "Разам" і беларускімі палякамі-палітвязьнямі. Акцыя пачалася з агульнай малітвы. З прамовамі выступілі: лідар Руху Салідарнасьць "Разам" Вячаслаў Сіўчык і сустаршыня аргкамітэта Руху Алена Талстая; ад НВР "Вольная Беларусь" -- Галіна Пазьняк; Вольга Быкоўская -- сябра Вітольда Ашурака; Ірэна Бернацкая -- ад Саюзу палякаў Беларусі (былая палітзьняволеная); гісторык Яўген Дудкін; і ад Лігі свабодных нацый -- Ібрагім Яганаў. Ня гледзячы на халоднае надвор'е, акцыя адбылася ўрачыстая і цёплая.

Repost from N/a
☦ Захаваем магілы выбітных беларусаў у Беластоку! На праваслаўных могілках Усіх Святых спачываюць асобы, якія прысвяцілі сваё
Захаваем магілы выбітных беларусаў у Беластоку! На праваслаўных могілках Усіх Святых спачываюць асобы, якія прысвяцілі сваё жыццё беларускай справе - захаванню мовы, культуры і нацыянальнай ідэнтычнасці. ❗️Каб захаваць магілы трэба аплаціць запазычанасць і арэнду месцаў, дзе яны пахаваныя, на наступныя 20 гадоў. Калі гэтага не зрабіць, месцы могуць быць аддадзеныя пад іншыя пахаванні. 💶 Мэта — 2 650 €. За падтрымку можна атрымаць сувеніры і нават патрапіць на адмысловую экскурсію! 🙏 Калі ласка падтрымайце збор фінансава або інфармацыйна!

❤️  2 лютага 1838 нарадзіўся Вінцэнт-Канстанцін Каліноўскі, вядомы таксама як Кастусь Каліноўскі - беларускі кіраўнік нацыянальна-вызвольнага паўстання 1863-64, адзін са стваральнікаў беларускага нацыянальнага руху. Каго любіш?