WARTA – беларускае нацыянальнае медыя
الذهاب إلى القناة على Telegram
WARTA - Беларускае нацыянальнае медыя Падтрымаць: https://buymeacoffee.com/wartabelarus YouTube: https://www.youtube.com/@wartabelarus https://warta.media/ https://www.facebook.com/wartabelarus
إظهار المزيد752
المشتركون
لا توجد بيانات24 ساعات
+27 أيام
-430 أيام
أرشيف المشاركات
Disney скарачае свае ініцыятывы ў галіне разнастайнасьці, роўнасьці і інклюзіі (DEI)
Як вынікае са штогадовай справаздачы мэдыя гіганта, спынена праграма Reimagine Tomorrow, у рамках якой асьвятляліся гісторыі людзей з «непрадстаўленых супольнасцяў».
Таксама Disney зьменіць фармулёўку папярэджаньня, якое зьяўляецца перад некаторымі старымі фільмамі студыі, напрыклад, «Дамбо» і «Пітэр Пэн». Цяпер у ім сказана, што фільм «утрымлівае негатыўныя вобразы і/або дрэннае стаўленьне да людзей або культур».
Новая вэрсія будзе гучаць так: «Гэтая карціна прадстаўлена ў тым выглядзе, у якім яна была створана арыгінальна, і можа ўтрымліваць стэрэатыпы або негатыўныя вобразы».
Гэта падзея адбываецца на фоне таго, што прэзідэнт Трамп узмацніў намаганьні па ліквідацыі праграм DEI на фэдэральным узроўні.
«Мая адміністрацыя прыняла меры для скасаваньня ўсяго гэтай дыскрымінацыйнай лухты пра разнастайнасьць, роўнасьць і інклюзію», — заявіў Трамп падчас выступу на Сусьветным эканамічным форуме ў Давосе.
Шэраг буйных кампаній таксама зрабілі аналагічныя крокі ў апошнія тыдні, сярод іх Target (TGT), Meta (META), Walmart (WMT), McDonald's (MCD), Lowe’s (LOW), Ford (F), Tractor Supply (TSCO) і John Deere (DE).
У сталіцы Азербайджана Баку дэмантуюць вывеску "Русского дома" пасьля яго закрыцьця
Нагадаем, раней у Баку быў ліквідаваны "Русскі дом" — адна з сядзібаў агентурнай сеткі, праз якую Расея распаўсюджвае сваю "мяккую сілу" і ідэю "рускага сьвету". Фактычна, падобныя "дамы" па ўсёй планеце з'яўляюцца рэзідэнтурай расейскіх спецслужб. Закрыцьцё гэтай установы ў Азербайджане выклікала шквал з Масквы.
У Беларусі ж існуе ажно некалькі падобных устаноў. Усе яны будуць ліквідаваныя пасьля вызваленьня Беларусі з-пад акупацыі.
Украіна пагадзілася даць доступ ЗША да каштоўных мінералаў на $500 млрд за ваенную дапамогу, — Дональд Трамп
Repost from N/a
"Мужыцкая праўда" ёсьць першая беларускамоўная газэта, што выдавалася Кастусём Каліноўскім разам з паплечнікамі лацінкай. У ёй яскрава гучаць ідэі рэвалюцыі, барацьбы з царызмам, вяртаньня да сваёй веры. Выйшла ўсяго 7 нумароў газэты з ліпеня 1862 па чэрвень 1863 года. Распаўсюджвалася "Мужыцкая праўда" па ўсёй Беларусі і Польшчы, Літве, Латвіі, а таксама ў паўночна-заходніх рэгіёнах Расеі.
https://youtu.be/0fcbl7ur9aw?si=IC5z2NUg_qCo43Nf
На вайне супраць расейскіх акупантаў загінуў яшчэ адзін беларус — Аляксандр «Розпад» Новік
Аб гэтым паведаміў Беларускі Дабраахвотніцкі Корпус: "Загінуў наш паплечнік — Аляксандр «Розпад» Новік. Беларус, нацыяналіст, інтэлектуал. Браў удзел у шмат якіх ініцыятывах, добра разумеў, дзе сапраўднае і прытрымліваўся сапраўднага. У размовах, заўсёды прамы і шчыры, ён адзначаў неабходнасьць быць карысным і эфектыўным на вайне".
«Розпад» загінуў 20 студзеня на Луганшчыне, каля вёскі Новаягораўка. Ягонае жыцьцё абарвалася ў баі, ва ўзросьце 22 гадоў. Аляксандр Новік пахаваны на алее Славы Броварского Броварскіх могілак. БДК абвесьціў збор дапамогі сям'і загінулага: https://t.me/BDK022/240
Вечная слава і пашана Герою!
Жыве Беларусь!
❗️Зянон Пазьняк заклікаў палітыкаў зьмяніць стратэгію вызваленьня палітвязьняў: "Трэба весьці перамовы з тэрарыстамі аб вызваленьні закладнікаў"
https://youtu.be/ewIe15J5MuY
Патрэбныя рэальныя дамовы з тэрарыстычным рэжымам аб вызваленьні турэмных закладнікаў.
Зянон Пазьняк апублікаваў даклад, прапанаваны ім для ўдзелу ў Форуме “Касьцюшкі” ў Гданьску.
“Ветлівыя арганізатары Канфэрэнцыі, як гэта цяпер прынята, не адказалі на мой ліст. Я не палічыў магчымым прысутнічаць, але напісаны даклад вырашыў апублікаваць”.
Чытаць цалкам: https://warta.media/2606
Былая палітзьняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк зьехала з Беларусі
Пра гэта ў Facebook паведаміў яе муж Андрэй Шарэнда.
Паліна Шарэнда-Панасюк была затрымана 3 студзеня 2021 года і з таго часу знаходзілася за кратамі. За час зняволеньня ў Паліны пагоршыўся стан здароўя, з'явіўся хранічны панкрэатыт. На волі жанчыну чакала двое сыноў — Славамір і Стах.
Паліна выйшла з-за кратаў 1 лютага.
❗️Хлопца-героя са Жлобіна, які выратаваў на возеры пенсіянера, асудзілі за тое, што ён сарваў лукашысцкі чырвона-зялёны сьцяг
На выязным пасяджэньні суда Жлобінскага раёна асудзілі Канстанціна Ціхамірава паводле арт. 370 КК (здзек з дзяржаўных сімвалаў). Суддзя Святлана Андрэева прызначыла хлопцу адзін год абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»). Судовае пасяджэньне адбылося на базе Жлобінскага металургічнага каледжа, дзе вучыўся Канстанцін.
Год таму, на сцэне актавай залы Металургічнага каледжа, хлопца разам з трыма іншымі навучэнцамі ўрачыста віншавалі і ўзнагароджвалі лістамі падзякі — юнакі выратавалі пенсіянера з вады.
Пра гераічны ўчынак падлеткаў тады нават напісала прапагандысцкая «СБ. Беларусь сегодня» — хлопцы запаўзлі на лёд і з дапамогай знойдзеных побач друкоў змаглі выцягнуць з вадаёма пенсіянера і ўратаваць яму жыццё.
Крыніца: Вясна
Зянон Пазьняк падвёў двухгадовыя вынікі дзейнасьці Фундацыі "Вольная Беларусь"
"Часам зьдзіўляешся, як ўдалося столькі шмат зрабіць на энтузіязьме некалькіх чалавек".
Чытаць цалкам:
https://warta.media/2604
+4
16-гадовы падлетак з Ваўкавыску зрэзаў карніцкі чырвона-зялёны сьцяг і атрымаў за гэта 1 год «хатняй хіміі»
У судзе Ваўкавыскагаг раёна 21 студзеня асудзілі Леаніда Трафімовіча паводле арт. 370 КК (здзек з дзяржаўнаў сімволікі). Справу ў закрытым рэжыме разглядаў суддзя Мікалай Сяргейка.
Паводле матэрыялаў следства, Леанід, знаходзячыся на даху будынка, зрэзаў нажом чырвона-зялёны сьцяг.
Паведамлялася, што падлетак у пад’ездзе чакаў сябра. Узламаўшы дзверы на дах шматпавярховага дома, ён убачыў сцяг, зрэзаў яго сцізорыкам і схаваў ў сябе дома ў шафе. Пазней супрацоўнікі ЖКГ заўважылі знікненьне і звярнуліся ў міліцыю.
Чырвона-зялёны сьцяг з'яўляецца сымбалем лукашысцкага рэжыму, акупацыі і зьнішчэньня Беларусі.
Гістарычны Бел-Чырвона-Белы сьцяг — сымбаль свабоды, Незалежнасьці і будучыні Беларусі.
+1
У Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі» фотальбом пра святкаваньне стагоддзя БНР і кнігу пра Курапаты
Гаворка пра альбом «БНР-100 сьвяткаваньне 100-гадовага юбiлею ў Беларусi i ў замежжы» і выданьне «НКВД забiваў у Курапатах…». Акрамя таго, у «экстрэмісцкі» спіс дадалі часопіс «Абажур № 3 (124), які выдаваўся ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў", 2018».
Крыніца: Вясна
Repost from Historyja
+1
4 лютага 1929 нарадзіўся Лявон Баразна - беларускі мастак дэкаратыўна-ужытковага мастацтва і даследчык культуры, актывіст захавання гісторыка-культурнай спадчыны. Разам з Зянонам Пазняком стварылі ў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут суполку пад назвай «Аматары беларускага мастацтва», ладзілі экскурсіі па старым Менску. Працаваў галоўным мастаком Мастацкага фонду БССР. У 1967 яму даручылі афармленне Менска да 900-гадовага юбілею, але неўзабаве ён быў адхілены ад працы. Моцна сябраваў з Уладзімірам Караткевічам. У 1969 з З. Пазняком выступаў у абарону вуліцы Няміга. Іх сумесны артыкул надрукавала газета «Правда», дзякуючы чаму Машэраў на 3 гады прыпыніў знішчэнне Нямігі. У 1972 Баразна рыхтаваў публічную акцыю пратэсту супраць разбурэння Нямігі.
15 жніўня 1972 у старым горадзе ён кінуўся на вуліцы ратаваць жанчыну, на якую напалі бандыты. Дзяўчына імгненна знікла, а Лявон атрымаў смяротны ўдар. Існуе версія, што гэта была акцыя савецкіх спецслужб.
Repost from Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага
+2
Сёння ў Кіеве адбылося развітанне з Марыяй Зайцавай, беларускай добраахвотніцай, якая загінула ў баях пад Пакроўскам. Яна служыла ў Другім Інтэрнацыянальным Легіёне абароны Украіны, змагаючыся супраць расейскай агрэсіі. Марыя — сапраўдная гераіня. Памяць аб ей назаўжды застанецца ў гісторыі вольнай Беларусі!
У Кіеве разьвіталіся зь беларускай дабраахвотніцай Марыяй Зайцавай
3 лютага апоўдні ў Кіеве адбылося разьвітаньне зь беларускай Марыяй Зайцавай, якая загінула на фронце, змагаючыся за Ўкраіну. Пра гэта паведамляе Радыё Свабода.
Беларуская добраахвотніца Ўзброеных сіл Украіны Марыя Зайцава загінула ў баі пад Пакроўскам Данецкай вобласьці 17 студзеня.
16 студзеня, напярэдадні гібелі, Марыі споўнілася 24 гады.
Таксі на вайну. Як шматдзетная беларуска пераганяе машыны на фронт ва Ўкраіну
"Для мяне перамога ў Беларусі, перамога ва Ўкраіне стаяць вышэй, чым магчымы перасьлед ад беларускіх спэцслужбаў"
Матэрыял Радыё Свабоды
https://www.svaboda.org/a/33294997.html
"Хаджэньне на плошчу Бангалор" 2 — дэжавю ад сёньняшніх грузінскіх пратэстаў
Сёньня грузінская апазыцыя заклікала людзей сабрацца на бязлюдным ускрайку Тбілісі, каля гандлёвага цэнтру "Tbilisi Mall", каб перакрыць трасу на выездзе з гораду. Пачаліся сутычкі з паліцыяй.
Тыя, хто цікавіцца палітыкай ня першы год, могуць узгадаць бясконцыя хаджэньні беларускай псэўда-апазыцыі 2000-2010-х гадоў на менскую Плошчу Бангалёр — парк, у якім людзі гуляюць з дзецьмі ды выгульваюць сабак.
Відавочна, што падобныя акцыі толькі выпускаюць пратэстную энэргію ў сьвісток, і ня могуць нават тэарэтычна паўплываць на палітычную сітуацыю ў краіне.
Усё больш ярка выяўлаюцца паралелі ў метадах падаўленьня пратэстаў у Беларусі і ў Грузіі.
+3
1-га лютага 1863 г. -- адна з велічных дат нашай беларускай гісторыі. У гэты дзень у Вільні быў створаны Часовы Урад Беларусі і Літвы, і пачалося паўстаньне супраць расейскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі.
1 лютага 2025 г. у Браме "Страцэнь" Варшаўскай цытадэлі, на сімвалічным месцы гібелі кіраўніка паўстаньня 1831 г. Рамуальда Траўгута і іншых паўстанцаў і змагароў, адбылася акцыя ўшанаваньня памяці інсургентаў 1863-64 гг., арганізаваная Рухам Салідарнасьці "Разам" і беларускімі палякамі-палітвязьнямі.
Акцыя пачалася з агульнай малітвы. З прамовамі выступілі: лідар Руху Салідарнасьць "Разам" Вячаслаў Сіўчык і сустаршыня аргкамітэта Руху Алена Талстая; ад НВР "Вольная Беларусь" -- Галіна Пазьняк; Вольга Быкоўская -- сябра Вітольда Ашурака; Ірэна Бернацкая -- ад Саюзу палякаў Беларусі (былая палітзьняволеная); гісторык Яўген Дудкін; і ад Лігі свабодных нацый -- Ібрагім Яганаў.
Ня гледзячы на халоднае надвор'е, акцыя адбылася ўрачыстая і цёплая.
Repost from N/a
☦ Захаваем магілы выбітных беларусаў у Беластоку!
На праваслаўных могілках Усіх Святых спачываюць асобы, якія прысвяцілі сваё жыццё беларускай справе - захаванню мовы, культуры і нацыянальнай ідэнтычнасці.
❗️Каб захаваць магілы трэба аплаціць запазычанасць і арэнду месцаў, дзе яны пахаваныя, на наступныя 20 гадоў. Калі гэтага не зрабіць, месцы могуць быць аддадзеныя пад іншыя пахаванні.
💶 Мэта — 2 650 €. За падтрымку можна атрымаць сувеніры і нават патрапіць на адмысловую экскурсію!
🙏 Калі ласка падтрымайце збор фінансава або інфармацыйна!
