БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў
Ir al canal en Telegram
Найбуйнейшае беларускае незалежнае аб'яднанне медыяпрафесіяналаў. Супольнасць, магчымасці, падтрымка. Сайт https://baj.media Patreon patreon.com/baj_media Insta instagram.com/baj.media.by Сувязь office@baj.media We support 🇺🇦
Mostrar más1 667
Suscriptores
+324 horas
+37 días
-1830 días
Archivo de publicaciones
Сёння ў Варшаве ладзіцца V Турнір Беларускай Салідарнасці — Кубак Мелказёрава
Плануецца, што цягам дня за кубак будуць змагацца больш за 20 каманд.
Будзе забаўляльная зона для дзяцей, кропкі з вулічнай ежай і дабрачынная латарэя ад BYSOL з падарункамі ад вядомых беларусаў.Арганізатары запрашаюць усіх жадаючых, уваход вольны. Турнір адбудецца па адрасе ul. Marymoncka 34, Варшава, Акадэмія фізічнага выхавання. Пачатак — а 10-й. Падрабязнасці тут без впн ————————— 📎 Вы за мяжой, а да вашых сваякоў прыйшлі з ператрусам — парады юрыста
Высылка политзаключенных журналистов и блогеров: как это происходило?
Никто из заключенных журналистов не знал заранее об освобождении и высылке. Более того, большинство из них никогда не подписывали прошение о помиловании.
Ни у кого из журналистов не было запрошено ни формального, ни неформального согласия на высылку из страны, и никто из них такого согласия не давал.
Освобождение и высылка происходили в обстановке неопределенности и психологического давления. В процессе высылки никто не объяснял журналистам, что с ними происходит.Как минимум, речь идет о нарушениях следующих основополагающих прав и свобод человека, гарантированных Международным Пактом о гражданских и политических правах. Подробности без впн Читать по-английски/Read in English ❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️ Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
Пракуратура Брэстчыны накіравала ў суды 117 заяў аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі «экстрэмісцкай»
Органы пракуратуры Брэсцкай вобласці ў першай палове 2026 года накіравалі ў суды 117 заяў аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі «экстрэмісцкімі матэрыяламі».
Падрабязнасці
без впн
—————————
📎 Вы за мяжой, а да вашых сваякоў прыйшлі з ператрусам — парады юрыста
#магчымасці
Ізноў пятніца, што азначае, што мы падрыхтавалі для вас традыцыйную штотыднёвую падборку магчымасцяў
🫧 Медыякэмп «Кропкі сувязі»: сустрэча беларускай медыясупольнасці пад Вільняй (рэгістрацыя да 10 жніўня)
Аднадзённая нефармальная сустрэча
🫧 II сезон прэміі «Голас пакалення свабоды» (дэдлайн — 31 ліпеня)
Для выбітных асобаў беларускай праваабарончай, літаратарскай і журналісцкай супольнасці ва ўзросце 65+
🫧 Магістратура ў ЗША для беларусаў і беларусак (дэдлайн — 2 жніўня)
Падчас навучання можна прайсці прафесійную стажыроўку
🫧 «Шуфлядка» — конкурс беларускамоўных рукапісаў (дэдлайн — 3 жніўня)
Ад фестывалю інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA
🫧 Акрэдытацыя на канферэнцыю «Новая Беларусь-2026» (8–9 жніўня, Варшава)
Адказ будзе дасланы цягам 3 дзён з моманту запаўнення формы
🫧 Праграма стыпендый Х’юберта Хамфры (дэдлайн — 9 жніўня)
Мінімум 5 гадоў прафесійнага досведу
Фота: Yaraslau
❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
Вяртаецца гістарычны відэапраект «Сармат»
Гістарычны серыял «Сармат», прысвечаны шляхецкай культуры, вяртаецца на Youtube-канал «Будзьма беларусамі!».
Вядоўцам праекта застаецца актор, рэжысёр, фехтавальшчык, заснавальнік рэканструктарскага клуба «Invictus 1863» Васіль Калач.
Падрабязнасці
без впн
❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
#майстэрня
Як журналісту не згарэць ад навін, працы і жыцця ў эміграцыі: чэк-ліст ад БАЖ
Журналіст можа знаходзіцца за тысячы кіламетраў ад месца трагедыі і ўсё адно перажываць яе амаль як непасрэдны ўдзельнік.
Звонку быццам нічога не адбываецца, але цела працягвае рэагаваць на пачутае і ўбачанае. У выніку чалавек спачатку можа стаць надзвычай прадуктыўным, потым — раздражняльным, а затым заўважыць, што не хоча ўжо нічога.
Пра тое, як распазнаць складаны стан і дапамагчы сабе, журналісты размаўлялі з псіхатэрапеўткай Ганнай Матуляк падчас прафесійнага рэтрыту.Падрабязнасці ————————— 📎 Вы за мяжой, а да вашых сваякоў прыйшлі з ператрусам — парады юрыста
BYSOL запускае школьны збор для дзяцей палітзняволеных
Фонд BYSOL распачаў дабрачынны збор у падтрымку для самых малых — дзяцей беларускіх палітзняволеных унутры краіны і за мяжой.
Мэта збора — 10 тысяч еўра. У выпадку вялікай колькасці заявак на дапамогу, гэтая сума можа павялічыцца.Сёлета збор стартуе не з нуля. Падчас прагляда фінала Чэмпіяната свету па фтуболе BYSOL разам з партнёрамі зладзіў дабрачынны розыгрыш прызоў. Гэта дазволіла сабраць 1177 еўра на карысць дзіцячага збора. Дапамагчы дзецям палітзняволеных без впн ————————— 📎 Вы за мяжой, а да вашых сваякоў прыйшлі з ператрусам — парады юрыста
Польскае інфармагенцтва адрэагавала на абвінавачванні ў «экстрэмізме»
PAP падкрэсліла, што будзе працягваць асвятляць падзеі ў Беларусі ў адпаведнасці са стандартамі прафесійнай журналістыкі.
«Мы разглядаем рашэнне беларускага суда як спробу абмежаваць доступ да надзейнай і незалежнай інфармацыі».Падрабязнасці без впн ❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️ Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
Прэзідэнт Чэхіі наведаў гонкі «Формулы‑1» як фатограф
Петр Павел прыехаў на Гран-пры са сваім фотаабсталяваннем і афіцыйнай акрэдытацыяй ад Міжнароднай аўтамабільнай федэрацыі, піша Детектор медіа.
На спаборніцтвах ён таксама сустракаўся з прэм’ер-міністрам Венгрыі Петэрам Мадзярам.Падрабязнасці тут без впн
#магчымасці
Адкрыты набор на стыпендыю імя Святланы Ціханоўскай у Аўстрыі (дэдлайн — 31 сакавіка)
Беларусы і беларускі, якія плануюць пачаць навучанне восенню 2027 года, могуць падацца на стыпендыяльную праграму Цэнтра менеджмента Інсбрука (MCI).
Сярод даступных кірункаў — бізнес і менеджмент, прадпрымальніцтва, міжнароднае права, камунікацыі і IT, турызм, біятэхналогіі, энергетыка і інжынерыя, медыцынскія і спартыўныя тэхналогіі.
Падрабязнасці тут
без впн
———————————————————
📎 Другі сезон прэміі «Голас пакалення свабоды» для выбітных асобаў беларускай праваабарончай, літаратарскай і журналісцкай супольнасці ва ўзросце 65+
«Занзібар» Сяргея Дубаўца выйдзе ў фармаце аўдыякнігі
Выданне агучыць сам аўтар.
Летась гэтая кніга стала пераможцай Прэміі Гедройця — галоўнай незалежнай беларускай літаратурнай ўзнагароды.
Падрабязнасці тут
без впн
❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
У Варшаве пройдзе футбольны турнір «Кубак Мелказёрава»
Плануецца, што цягам дня згуляюць 24 каманды. Будзе забаўляльная зона для дзяцей, кропкі з вулічнай ежай і дабрачынная латарэя ад BYSOL з падарункамі ад вядомых беларусаў.
«Для Мікіты гэты турнір быў вельмі важны. Таму давайце і мы будзем разам у гэты дзень».Падрабязнасці тут без впн ————————— 📎 Вы за мяжой, а да вашых сваякоў прыйшлі з ператрусам — парады юрыста
Улады абвесцілі «экстрэмісцкімі матэрыяламі» сайт польскага інфармагенцтва РАР і Telegram-канал Ігара Лосіка
Міністэрства інфармацыі Беларусі 30 ліпеня ў чарговы раз папоўніла на сваім сайце Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Падрабязнасці
без впн
❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
#магчымасці
Ужо заўтра заканчваецца прыём заявак на гэтыя пяць магчымасцяў. Не ўпусці свой шанец!
🔦 II сезон прэміі «Голас пакалення свабоды» (дэдлайн — 31 ліпеня)
Для выбітных асобаў беларускай праваабарончай, літаратарскай і журналісцкай супольнасці ва ўзросце 65+. Заснавальнікі: Беларускі ПЭН у партнёрстве з Беларускай асацыяцыяй журналістаў, Праваабарончым цэнтрам «Вясна», Прэс-клубам Беларусь, фондам «Свабодная прэса для Усходняй Еўропы» і Фондам Алеся Бяляцкага.
🔦 Гранты для незалежных медыяў у краінах Балтыі (дэдлайн — 31 ліпеня)
The Baltic Centre for Media Excellence (BCME) пры падтрымцы Міністэрства Еўропы і замежных спраў Францыі запускае праграму Baltic Shield: Strengthening Independent Media (Балтыйскі шчыт: Умацаванне незалежных медыяў). Могуць падавацца беларускія журналісты.
🔦 Kometa Fellows: грошы на журналісцкі або фатаграфічны праект (дэдлайн — 31 ліпеня)
Часопіс Kometa Fellows падтрымлівае амбітныя палявыя праекты ў сферы журналістыкі, дакументальнай фатаграфіі і літаратурнага нон-фікшну. Фінансаванне 10 000 еўра на праект
🔦 Прэмія імя Дафны Каруаны Галіцыі ў галіне журналістыкі (дэдлайн — 31 ліпеня)
Еўрапейскі парламент штогод прысуджае прэмію за выдатныя журналісцкія працы, якія прасоўваюць або абараняюць асноўныя прынцыпы і каштоўнасці Еўрапейскага саюза, такія як чалавечая годнасць, свабода, дэмакратыя, роўнасць, вяршэнства права і правы чалавека.Пераможца атрымае 20 000 еўра.
🔦 Стыпендыя імя Вернера Шульца 2026: тры месяцы ў Берліне (дэдлайн — 31 ліпеня)
Фонд Генрыха Бёля прысуджае дзве стыпендыі для прадстаўнікоў_ц грамадзянскай супольнасці, пераважна з Усходняй Германіі, Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.
Фота: Eneida Nieves для Pexels.com
❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
#замежжа
З Францыі высылаюць расійскую прапагандыстку
Ксенія Фёдарава раней узначальвала французскае аддзяленне расійскага дзяржаўнага тэлеканала RT France, які фінансаваўся Крамлём.
Паводле МУС Францыі, Фёдарава распаўсюджвае шкодныя наратывы, а яе знаходжанне ў краіне ўяўляе сур’ёзную пагрозу грамадскаму парадку, піша Наша Ніва.
Падрабязнасці тут
без впн
☕️ Кожны чацвер у нас мэйлавая рассылка з галоўнымі навінамі і магчымасцямі за тыдзень. Рассылку чытаюць больш за 2000 падпісчыкаў і падпісчыц! 🙂 Далучайся!
🪪 Прэс-карты. Сябры БАЖ па-ранейшаму могуць атрымаць міжнародныя прэс-карты. Чым яны дапамагаюць і як замовіць?
Фота: Cottonbro studio
+9
Навошта сёння наогул патрэбныя ранішнія эфіры? Што яны могуць даць чалавеку, чаго не даюць YouTube або TikTok? Калі чалавек можа паглядзець ўсё ў любы момант — навошта яму ўвогуле прачынацца разам з медыя?
БАЖ разабраўся ў пытанні.
Падрабязнасці
без впн
❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
#магчымасці
Гранты Transition Accelerator для еўрапейскіх медыя (дэдлайн — 9 верасня)
Міжнародны інстытут прэсы прымае заяўкі на ўдзел у праграме Transition Accelerator 2026, якая падтрымлівае незалежныя еўрапейскія медыя ў працэсе лічбавай трансфармацыі і развіцця аўдыторыі.
Абраныя ўдзельнікі атрымаюць:
🔹 грант да 25 000 еўра на рэалізацыю праекта;
🔹 арганізацыйны аўдыт;
🔹 8 месяцаў навучання, воркшопаў і індывідуальнага ментарства;
🔹 экспертную падтрымку;
🔹 доступ да прафесійнай сеткі IPI і новых магчымасцяў для супрацоўніцтва.
Падрабязнасці і рэгістрацыя
без впн
❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
Чаты Claude з асабістымі дадзенымі трапілі ў пошук Google
Сярод праіндэксаваных старонак аказаліся медычныя дакументы, унутраныя матэрыялы кампаній, крыптаключы, а таксама імёны і тэлефоны дзяцей, піша Devby.io.
Уцечка закранула размовы, для якіх карыстальнікі стварылі публічную спасылку.Падрабязнасці тут без впн
Кацярына Ваданосава: «Мне трэба заўсёды гарэць»
Reform.news у спецпраекце «Плэйліст экстрэміста: права на гучанне ў Беларусі» распавядае гісторыю паэткі, музыкі, вядоўцы і рэканструктаркі гістарычных касцюмаў Кацярыны Ваданосавай.
Стараюся напоўніцу выкарыстоўваць кожную секунду свайго жыцця, пакуль яно ў мяне ёсць.Чытайце тут без впн
