ar
Feedback
БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

الذهاب إلى القناة على Telegram

Найбуйнейшае беларускае незалежнае аб'яднанне медыяпрафесіяналаў. Супольнасць, магчымасці, падтрымка. Сайт https://baj.media Patreon patreon.com/baj_media Insta instagram.com/baj.media.by Сувязь office@baj.media We support 🇺🇦

إظهار المزيد
1 683
المشتركون
+124 ساعات
+57 أيام
+1330 أيام
أرشيف المشاركات
Юрый Дракахруст скончыў працу на «Радыё Свабода» Вядомы беларускі палітолаг і журналіст Юрый Дракахруст абвясціў пра заканчэн
Юрый Дракахруст скончыў працу на «Радыё Свабода» Вядомы беларускі палітолаг і журналіст Юрый Дракахруст абвясціў пра заканчэнне свайго кантракту з «Радыё Свабода». Ён паведаміў, што 28 чэрвеня быў яго апошні працоўны дзень у штаце выдання. Падрабязнасці

Может ли ChatGPT заменить психолога? Многие используют ИИ в качестве «карманного психотерапевта». Но подходит ли он для этой
Может ли ChatGPT заменить психолога? Многие используют ИИ в качестве «карманного психотерапевта». Но подходит ли он для этой роли? Психотерапевт, психиатр и психоаналитик Елена Карачун отвечает на вопросы про искусственный интеллект и психотерапию в видеоподкасте CityDog.io «Пора к психологу».
«У него нет органов чувств, у него нет психики, у него есть только алгоритм».
Читайте тут без впн

#чытаемБАЖнае Нагадваем вам пра важныя тэксты, якія падрыхтавалі на гэтым тыдні аўтары БАЖ 🪢 Ад адукацыі да дакументавання з
#чытаемБАЖнае Нагадваем вам пра важныя тэксты, якія падрыхтавалі на гэтым тыдні аўтары БАЖ 🪢 Ад адукацыі да дакументавання злачынстваў: як беларуская супольнасць выбудоўвае абарону ад машыны хлусні 🪢 «375 Радыё» стартавала «Раніцай з Дашай і Васілём» 🪢 Крытык vs Блогер: Хто фармуе культурны парадак дня сучаснай Беларусі? 🪢 Журналіст Алесь Любянчук — на волі. БАЖ даведаўся, за што яго судзілі другі раз 🪢 Tribuna.com і яшчэ два медыя далучыліся да Кодэкса этыкі беларускіх журналістаў 🪢 Арыштаванае лецішча журналіста Уладзіміра Хільмановіча ўлады ўсё-такі прадалі. Але на кампенсацыю штрафа не хопіць 🪢 Дэпутат з Германіі стаў сімвалічным хросным Дзяніса Івашына 🪢 У Беларусі спыняць вяшчанне каналы Discovery і Eurosport Фота: Rahime Gül для pexels.com ❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️ Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon

#беларускіТэатр «Сіндром Гаргоны»: у Варшаве беларускі паказалі спектакль пра гвалт і жанчын Спектакль «Сіндром Гаргоны» зʼяв
#беларускіТэатр «Сіндром Гаргоны»: у Варшаве беларускі паказалі спектакль пра гвалт і жанчын Спектакль «Сіндром Гаргоны» зʼявіўся як своеасаблівая рэпліка на забойства ў Варшаве беларускі Лізы ў 2024 годзе. Чацвёра беларускіх акторак у вымушанай эміграцыі сабраліся і прыдумалі сцэнарый. Яны самі прыдумалі і замовілі дэкарацыі для спектаклю і самі выканалі ролі ў ім.
Прэм’ера спектаклю адбылася ў Варшаве яшчэ летась. З таго часу «Сіндром Гаргоны» адзначылі ўзнагародамі за найлепшы сцэнар і найлепшую жаночую ролю на фестывалі Kultur on Tour у Нямеччыне, залучылі ў праграму Міжнароднага фестывалю UAD у Італіі. Спектакль паказалі на адным з найбуйнейшых тэатральных фестываляў – MTF Kontakt у Торуні, а на міжнародным біенале ў Перу спектакль атрымаў трэцюю прэмію.
Падрабязнасці

Блогеры супраць крытыкаў: чыя возьме Пра ўзмацненне ролі блогераў у асвятленні сучаснага беларускага тэатра гаварыла падчас м
Блогеры супраць крытыкаў: чыя возьме Пра ўзмацненне ролі блогераў у асвятленні сучаснага беларускага тэатра гаварыла падчас міждысціплінарнай навуковай канферэнцыі «Культура ў палоне мінулага», што ладзіў Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча, тэатральны крытык Настасся Панкратава.
«Маштабнае перафарматаванне беларускага прафесійнага поля не магло прайсці бясследна: у выніку ключавыя пазіцыі ў асвятленні сучаснага тэатра пачалі займаць блогеры».
Падрабязнасці без впн ❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️ Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon

‼️ Журналіста Кірыла Пазняка і ягоную дачку Яніну пакаралі пазбаўленнем волі 26 чэрвеня Менскі гарадскі суд вынес прысуды жур
+1
‼️ Журналіста Кірыла Пазняка і ягоную дачку Яніну пакаралі пазбаўленнем волі 26 чэрвеня Менскі гарадскі суд вынес прысуды журналісту Кірылу Пазняку і ягонай дачцэ Яніне. Аб гэтым стала вядома з крыніцаў «Белсату».
Абвінавачанне прасіла пакараць бацьку і дачку пазбаўленнем волі на тры з паловай і тры гады адпаведна.
Падрабязнасці без впн

#магчымасці Гатовая чарговая штопятнічная падборка магчымасцяў. Глядзім, што трапіла ў яе гэтым разам 🟠 Гонар. Мужнасць. Сва
#магчымасці Гатовая чарговая штопятнічная падборка магчымасцяў. Глядзім, што трапіла ў яе гэтым разам 🟠 Гонар. Мужнасць. Свабода. Адкрытая сустрэча з Кацярынай Андрэевай у Вільні 3 ліпеня, пятніца, 18:00 Віленскі беларускі музей імя І. Луцкевіча (Vilniaus, 20) 🟠 Сустрэча «Beyond Grants. Грошы, прыватныя фонды і дарослы фандрайзінг» Гэта афлайн-івент па фандрайзінгу ў Варшаве 🟠 Адкрыты конкурс артыкулаў у рамках ініцыятывы In Varietate Concordia Калонкі і атыкулы для Еўрапейскага цэнтра культурнай спадчыны 🟠 Гранты на праект для фатографак Women Photograph Grants (дэдлайн — 30 чэрвеня) грант у памеры 10 000 долараў ЗША 🟠 Моладзевы відэафестываль PLURAL+ (дэдлайн — 30 чэрвеня) Аўтары да 25 гадоў 🟠 Грант Фонду Стэнлі Грына для пачынаючых фатографаў (дэдлайн — 1 ліпеня) Грант у памеры 10 000 долараў ЗША 🟠 Сёмы Летнік разнастайнасці набірае ўдзельнікаў і ўдзельніц (дэдлайн — 3 ліпеня) 13–17 жніўня бліз Варшавы 🟠 Глабальная стыпендыя сэра Гары Эванса для маладых журналістаў (дэдлайн — 10 ліпеня) Стыпендыя больш за 5000 еўра Фота: Federico Tomasoni для Pexels.com ❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️ Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon

Аляксей Дзікавіцкі напісаў прыгодніцкі раман Гэтую навіну журналіст распавёў на сваёй старонцы Facebook. «Пінск 80‑х/90‑х, ка
Аляксей Дзікавіцкі напісаў прыгодніцкі раман Гэтую навіну журналіст распавёў на сваёй старонцы Facebook.
«Пінск 80‑х/90‑х, каханне, міжваеннае Палессе і таксама палескія чараўніцы, Варшава, спецслужбы, “палітычнае” выкраданне – усё на фоне хард-року і празмернай колькасці філасофскіх разважанняў галоўнага героя».
Падрабязнасці тут без впн ❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️ Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon

Дзе зараз экс-дэкан журфака БДУ Вольга Самусевіч, якая рэпрэсавала студэнтаў у 2020‑м? Новым дэканам факультэта журналістыкі
Дзе зараз экс-дэкан журфака БДУ Вольга Самусевіч, якая рэпрэсавала студэнтаў у 2020‑м? Новым дэканам факультэта журналістыкі БДУ стала экс-намесніца дэкана па вучэбнай рабоце і адукацыйных інавацыях Лізавета Хмель. А што стала з яе папярэднікамі? Даведалася Наша Ніва. Падрабязнасці тут без впн

«Для Беларусі цяпер важна ўжо думаць пра наступны крок». Апублікаваная Канцэпцыя прыцягнення да адказнасці за рэпрэсіі ў Бела
«Для Беларусі цяпер важна ўжо думаць пра наступны крок». Апублікаваная Канцэпцыя прыцягнення да адказнасці за рэпрэсіі ў Беларусі На афіцыйным сайце Святланы Ціханоўскай апублікаваная Канцэпцыя прыцягнення да адказнасці за рэпрэсіі ў Беларусі, падрыхтаваная юрыдычнай камандай Офіса.
Дакумент апісвае, як у будучай дэмакратычнай Беларусі могуць расследавацца грубыя парушэнні правоў чалавека, учыненыя пасля 2020 года.
Падрабязнасці без впн

Google пачала разгортваць пошукавых агентаў, якія манітораць інтэрнэт за вас 24/7 Гэтыя агенты самастойна аналізуюць блогі, н
Google пачала разгортваць пошукавых агентаў, якія манітораць інтэрнэт за вас 24/7 Гэтыя агенты самастойна аналізуюць блогі, навіны, сацсеткі, а таксама фінансавыя, спартыўныя і гандлёвыя пляцоўкі з абнаўленнямі ў рэальным часе, каб адсочваць любыя змены па канкрэтным запыце карыстальніка, распавядае devby.io. Падрабязнасці тут без впн

«Жыць ёй два дні». Як расійскія эмігранцкія газеты ў ЗША пісалі пра Беларусь у 1920‑х У газетных архівах акрамя гісторыі можн
«Жыць ёй два дні». Як расійскія эмігранцкія газеты ў ЗША пісалі пра Беларусь у 1920‑х У газетных архівах акрамя гісторыі можна знайсці нават голас уласнай сям’і. Журналіст «Новага Часу» Павел Хадзінскі шукаў, што пісалі пра Беларусь у расійскіх эмігранцкіх газетах ЗША ў 1920‑х гадах. І сярод паведамленняў пра БНР, Заходнюю Беларусь, савецкую аграрную палітыку, беларускія сходы ў Мічыгане і Нью-Ёрку раптам убачыў допісы Аляксея Лаўнічука, брата свайго прадзеда, які эміграваў з Беларусі ў Дэтройт. Чытайце тут без впн

#магчымасці Моладзевы відэафестываль PLURAL+ (дэдлайн — 30 чэрвеня) Маладыя аўтары (да 25 гадоў) могуць прадставіць на фестыв
#магчымасці Моладзевы відэафестываль PLURAL+ (дэдлайн — 30 чэрвеня) Маладыя аўтары (да 25 гадоў) могуць прадставіць на фестываль фільмы пра міграцыю, разнастайнасць, сацыяльную інтэграцыю і прадухіленне ксенафобіі. ▪️ На конкурс прымаюцца відэа даўжынёй не больш за пяць хвілін, праца над якімі была скончана пасля 1 студзеня 2023 года. 🔹 Асобная ўзнагарода чакае відэаролік, які выкарыстоўвае магчымасці ШІ. Падрабязнасці і рэгістрацыя без впн ❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️ Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon

#бяспека Пераслед беларусаў ў небяспечных краінах: парады юрыстаў Як працуюць механізмы міжнароднага вышуку, у якія краіны бе
#бяспека Пераслед беларусаў ў небяспечных краінах: парады юрыстаў Як працуюць механізмы міжнароднага вышуку, у якія краіны беларусам нельга ездзіць, што рабіць пры затрыманні на мяжы — вялікі гайд ад «Вясны».
Пагроза не абмяжоўваецца Інтэрполам. Заўсёды застаюцца прамыя запыты аб экстрадыцыі паміж асобнымі дзяржавамі і лакальныя базы даных спецслужбаў адных краінаў на тэрыторыі іншых. Таму нават са статусам уцекача пры планаванні паездкі неабходна ўлічваць палітычны кантэкст. 
Чытайце тут без впн ——————————— 📎 Самыя небяспечныя краіны рэгіёну для беларускіх журналістаў. Складаем рэйтынг

Суд адмовіўся разглядаць справу затрыманай у Кіеве беларускай журналісткі Кардаш Падрыхтоўчае паседжанне суду ў справе Іны Ка
Суд адмовіўся разглядаць справу затрыманай у Кіеве беларускай журналісткі Кардаш Падрыхтоўчае паседжанне суду ў справе Іны Кардаш адбылося, але статус абвінаваўчага акту не вызначылі. У чым прычына, распавядае Радыё Свабода. Чытайце тут без впн

Прапагандысты Гродна стварылі свой каталог. Ён падобны на ліквідаваны «экстрэмісцкі» партал У інтэрнэце з’явіўся партал «База
Прапагандысты Гродна стварылі свой каталог. Ён падобны на ліквідаваны «экстрэмісцкі» партал У інтэрнэце з’явіўся партал «Базар Гарадзенскі». Сайт мае каталог і стужку навін. Даменам валодае дзяржгазета «Гродзенская праўда», а прынцып працы партала нагадвае ліквідаваны прыватны сайт Grodno in, заўважыў Hrodna.life. Падрабязнасі тут без впн

#магчымасці Гранты на праект для фатографак Women Photograph Grants (дэдлайн — 30 чэрвеня) Праграма прапануе грант у памеры 1
#магчымасці Гранты на праект для фатографак Women Photograph Grants (дэдлайн — 30 чэрвеня) Праграма прапануе грант у памеры 10 000 долараў ЗША на стварэнне новага або развіццё ўжо распачатага дакументальнага фотапраекта. Падавацца могуць жанчыны і небінарныя фатографкі-дакументалісткі з любой краіны. Падрабязнаці і рэгістрацыя без впн ❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️ Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon

🩴 Лета. Якому месяцу вы аддаеце перавагу для адпачынку?
Anonymous voting

#магчымасці Серыя вэбінараў па легалізацыі ў Польшчы: міжнародная абарона і ўз’яднанне сям’і Серыя складаецца з дзвюх сустрэч
#магчымасці Серыя вэбінараў па легалізацыі ў Польшчы: міжнародная абарона і ўз’яднанне сям’і Серыя складаецца з дзвюх сустрэч: ▪️ «Міжнародная абарона ў Польшчы і Дублінская працэдура», 25 чэрвеня, 17:00 па Варшаве (18:00 па Мінску) Падрыхтоўка дакументаў, працэс падачы, правы і абмежаванні пасля, альтэрнатывы (у т.л. Карта паляка), частыя памылкі заяўнікаў + Q&A. ▪️ «Легалізацыя членаў сем’і бенефіцыяраў міжнароднай абароны», 30 чэрвеня, 17:00 па Варшаве (18:00 па Мінску) Уз’яднанне сям’і, легалізацыя праз працаўладкаванне, практычныя пытанні падачы дакументаў + Q&A. ⚪️ Спікерка — Альвіна Мінгазова, адвакатка з 17-гадовым досведам у Беларусі, польска-беларуская юрыстка, юрыстка Free Belarus Center. Падрабязнасці і рэгістрацыя без впн