uz
Feedback
БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Kanalga Telegram’da o‘tish

Найбуйнейшае беларускае незалежнае аб'яднанне медыяпрафесіяналаў. Супольнасць, магчымасці, падтрымка. Сайт https://baj.media Patreon patreon.com/baj_media Insta instagram.com/baj.media.by Сувязь office@baj.media We support 🇺🇦

Ko'proq ko'rsatish
1 667
Obunachilar
+324 soatlar
+37 kunlar
-1830 kunlar
Postlar arxiv
Сёння ў Варшаве ладзіцца V Турнір Беларускай Салідарнасці — Кубак Мелказёрава Плануецца, што цягам дня за кубак будуць змагац
Сёння ў Варшаве ладзіцца V Турнір Беларускай Салідарнасці — Кубак Мелказёрава Плануецца, што цягам дня за кубак будуць змагацца больш за 20 каманд.
Будзе забаўляльная зона для дзяцей, кропкі з вулічнай ежай і дабрачынная латарэя ад BYSOL з падарункамі ад вядомых беларусаў.
Арганізатары запрашаюць усіх жадаючых, уваход вольны. Турнір адбудецца па адрасе ul. Marymoncka 34, Варшава, Акадэмія фізічнага выхавання. Пачатак — а 10-й. Падрабязнасці тут без впн ————————— 📎 Вы за мяжой, а да вашых сваякоў прыйшлі з ператрусам — парады юрыста

Высылка политзаключенных журналистов и блогеров: как это происходило? Никто из заключенных журналистов не знал заранее об осв
Высылка политзаключенных журналистов и блогеров: как это происходило? Никто из заключенных журналистов не знал заранее об освобождении и высылке. Более того, большинство из них никогда не подписывали прошение о помиловании. Ни у кого из журналистов не было запрошено ни формального, ни неформального согласия на высылку из страны, и никто из них такого согласия не давал.
Освобождение и высылка происходили в обстановке неопределенности и психологического давления. В процессе высылки никто не объяснял журналистам, что с ними происходит.
Как минимум, речь идет о нарушениях следующих основополагающих прав и свобод человека, гарантированных Международным Пактом о гражданских и политических правах. Подробности без впн Читать по-английски/Read in English ❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️ Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon

Пракуратура Брэстчыны накіравала ў суды 117 заяў аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі «экстрэмісцкай» Органы пракуратуры Брэс
Пракуратура Брэстчыны накіравала ў суды 117 заяў аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі «экстрэмісцкай» Органы пракуратуры Брэсцкай вобласці ў першай палове 2026 года накіравалі ў суды 117 заяў аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Падрабязнасці без впн ————————— 📎 Вы за мяжой, а да вашых сваякоў прыйшлі з ператрусам — парады юрыста

#магчымасці Ізноў пятніца, што азначае, што мы падрыхтавалі для вас традыцыйную штотыднёвую падборку магчымасцяў 🫧 Медыякэмп
#магчымасці Ізноў пятніца, што азначае, што мы падрыхтавалі для вас традыцыйную штотыднёвую падборку магчымасцяў 🫧 Медыякэмп «Кропкі сувязі»: сустрэча беларускай медыясупольнасці пад Вільняй (рэгістрацыя да 10 жніўня) Аднадзённая нефармальная сустрэча 🫧 II сезон прэміі «Голас пакалення свабоды» (дэдлайн — 31 ліпеня) Для выбітных асобаў беларускай праваабарончай, літаратарскай і журналісцкай супольнасці ва ўзросце 65+ 🫧 Магістратура ў ЗША для беларусаў і беларусак (дэдлайн — 2 жніўня) Падчас навучання можна прайсці прафесійную стажыроўку 🫧 «Шуфлядка» — конкурс беларускамоўных рукапісаў (дэдлайн — 3 жніўня) Ад фестывалю інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA 🫧 Акрэдытацыя на канферэнцыю «Новая Беларусь-2026» (8–9 жніўня, Варшава) Адказ будзе дасланы цягам 3 дзён з моманту запаўнення формы 🫧 Праграма стыпендый Х’юберта Хамфры (дэдлайн — 9 жніўня) Мінімум 5 гадоў прафесійнага досведу Фота: Yaraslau ❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️ Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon

Вяртаецца гістарычны відэапраект «Сармат» Гістарычны серыял «Сармат», прысвечаны шляхецкай культуры, вяртаецца на Youtube-кан
Вяртаецца гістарычны відэапраект «Сармат» Гістарычны серыял «Сармат», прысвечаны шляхецкай культуры, вяртаецца на Youtube-канал «Будзьма беларусамі!». Вядоўцам праекта застаецца актор, рэжысёр, фехтавальшчык, заснавальнік рэканструктарскага клуба «Invictus 1863» Васіль Калач. Падрабязнасці без впн ❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️ Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon

#майстэрня Як журналісту не згарэць ад навін, працы і жыцця ў эміграцыі: чэк-ліст ад БАЖ Журналіст можа знаходзіцца за тысячы
#майстэрня Як журналісту не згарэць ад навін, працы і жыцця ў эміграцыі: чэк-ліст ад БАЖ Журналіст можа знаходзіцца за тысячы кіламетраў ад месца трагедыі і ўсё адно перажываць яе амаль як непасрэдны ўдзельнік. Звонку быццам нічога не адбываецца, але цела працягвае рэагаваць на пачутае і ўбачанае. У выніку чалавек спачатку можа стаць надзвычай прадуктыўным, потым — раздражняльным, а затым заўважыць, што не хоча ўжо нічога.
Пра тое, як распазнаць складаны стан і дапамагчы сабе, журналісты размаўлялі з псіхатэрапеўткай Ганнай Матуляк падчас прафесійнага рэтрыту.
Падрабязнасці ————————— 📎 Вы за мяжой, а да вашых сваякоў прыйшлі з ператрусам — парады юрыста

BYSOL запускае школьны збор для дзяцей палітзняволеных Фонд BYSOL распачаў дабрачынны збор у падтрымку для самых малых — дзяц
BYSOL запускае школьны збор для дзяцей палітзняволеных Фонд BYSOL распачаў дабрачынны збор у падтрымку для самых малых — дзяцей беларускіх палітзняволеных унутры краіны і за мяжой.
Мэта збора — 10 тысяч еўра. У выпадку вялікай колькасці заявак на дапамогу, гэтая сума можа павялічыцца.
Сёлета збор стартуе не з нуля. Падчас прагляда фінала Чэмпіяната свету па фтуболе BYSOL разам з партнёрамі зладзіў дабрачынны розыгрыш прызоў. Гэта дазволіла сабраць 1177 еўра на карысць дзіцячага збора. Дапамагчы дзецям палітзняволеных без впн ————————— 📎 Вы за мяжой, а да вашых сваякоў прыйшлі з ператрусам — парады юрыста

Польскае інфармагенцтва адрэагавала на абвінавачванні ў «экстрэмізме» PAP падкрэсліла, што будзе працягваць асвятляць падзеі
Польскае інфармагенцтва адрэагавала на абвінавачванні ў «экстрэмізме» PAP падкрэсліла, што будзе працягваць асвятляць падзеі ў Беларусі ў адпаведнасці са стандартамі прафесійнай журналістыкі.
«Мы разглядаем рашэнне беларускага суда як спробу абмежаваць доступ да надзейнай і незалежнай інфармацыі».
Падрабязнасці без впн ❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️ Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon

Прэзідэнт Чэхіі наведаў гонкі «Формулы‑1» як фатограф Петр Павел прыехаў на Гран-пры са сваім фотаабсталяваннем і афіцыйнай а
Прэзідэнт Чэхіі наведаў гонкі «Формулы‑1» як фатограф Петр Павел прыехаў на Гран-пры са сваім фотаабсталяваннем і афіцыйнай акрэдытацыяй ад Міжнароднай аўтамабільнай федэрацыі, піша Детектор медіа.
На спаборніцтвах ён таксама сустракаўся з прэм’ер-міністрам Венгрыі Петэрам Мадзярам.
Падрабязнасці тут без впн

#магчымасці Адкрыты набор на стыпендыю імя Святланы Ціханоўскай у Аўстрыі (дэдлайн — 31 сакавіка) Беларусы і беларускі, якія
#магчымасці Адкрыты набор на стыпендыю імя Святланы Ціханоўскай у Аўстрыі (дэдлайн — 31 сакавіка) Беларусы і беларускі, якія плануюць пачаць навучанне восенню 2027 года, могуць падацца на стыпендыяльную праграму Цэнтра менеджмента Інсбрука (MCI). Сярод даступных кірункаў — бізнес і менеджмент, прадпрымальніцтва, міжнароднае права, камунікацыі і IT, турызм, біятэхналогіі, энергетыка і інжынерыя, медыцынскія і спартыўныя тэхналогіі. Падрабязнасці тут без впн ——————————————————— 📎 Другі сезон прэміі «Голас пакалення свабоды» для выбітных асобаў беларускай праваабарончай, літаратарскай і журналісцкай супольнасці ва ўзросце 65+

«Занзібар» Сяргея Дубаўца выйдзе ў фармаце аўдыякнігі Выданне агучыць сам аўтар. Летась гэтая кніга стала пераможцай Прэміі Г
«Занзібар» Сяргея Дубаўца выйдзе ў фармаце аўдыякнігі Выданне агучыць сам аўтар. Летась гэтая кніга стала пераможцай Прэміі Гедройця — галоўнай незалежнай беларускай літаратурнай ўзнагароды. Падрабязнасці тут без впн ❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️ Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon

У Варшаве пройдзе футбольны турнір «Кубак Мелказёрава» Плануецца, што цягам дня згуляюць 24 каманды. Будзе забаўляльная зона
У Варшаве пройдзе футбольны турнір «Кубак Мелказёрава» Плануецца, што цягам дня згуляюць 24 каманды. Будзе забаўляльная зона для дзяцей, кропкі з вулічнай ежай і дабрачынная латарэя ад BYSOL з падарункамі ад вядомых беларусаў.
«Для Мікіты гэты турнір быў вельмі важны. Таму давайце і мы будзем разам у гэты дзень».
Падрабязнасці тут без впн ————————— 📎 Вы за мяжой, а да вашых сваякоў прыйшлі з ператрусам — парады юрыста

Улады абвесцілі «экстрэмісцкімі матэрыяламі» сайт польскага інфармагенцтва РАР і Telegram-канал Ігара Лосіка Міністэрства інф
Улады абвесцілі «экстрэмісцкімі матэрыяламі» сайт польскага інфармагенцтва РАР і Telegram-канал Ігара Лосіка Міністэрства інфармацыі Беларусі 30 ліпеня ў чарговы раз папоўніла на сваім сайце Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Падрабязнасці без впн ❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️ Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon

#магчымасці Ужо заўтра заканчваецца прыём заявак на гэтыя пяць магчымасцяў. Не ўпусці свой шанец! 🔦 II сезон прэміі «Голас п
#магчымасці Ужо заўтра заканчваецца прыём заявак на гэтыя пяць магчымасцяў. Не ўпусці свой шанец! 🔦 II сезон прэміі «Голас пакалення свабоды» (дэдлайн — 31 ліпеня) Для выбітных асобаў беларускай праваабарончай, літаратарскай і журналісцкай супольнасці ва ўзросце 65+. Заснавальнікі: Беларускі ПЭН у партнёрстве з Беларускай асацыяцыяй журналістаў, Праваабарончым цэнтрам «Вясна», Прэс-клубам Беларусь, фондам «Свабодная прэса для Усходняй Еўропы» і Фондам Алеся Бяляцкага. 🔦 Гранты для незалежных медыяў у краінах Балтыі (дэдлайн — 31 ліпеня) The Baltic Centre for Media Excellence (BCME) пры падтрымцы Міністэрства Еўропы і замежных спраў Францыі запускае праграму Baltic Shield: Strengthening Independent Media (Балтыйскі шчыт: Умацаванне незалежных медыяў). Могуць падавацца беларускія журналісты. 🔦 Kometa Fellows: грошы на журналісцкі або фатаграфічны праект (дэдлайн — 31 ліпеня) Часопіс Kometa Fellows падтрымлівае амбітныя палявыя праекты ў сферы журналістыкі, дакументальнай фатаграфіі і літаратурнага нон-фікшну. Фінансаванне 10 000 еўра на праект 🔦 Прэмія імя Дафны Каруаны Галіцыі ў галіне журналістыкі (дэдлайн — 31 ліпеня) Еўрапейскі парламент штогод прысуджае прэмію за выдатныя журналісцкія працы, якія прасоўваюць або абараняюць асноўныя прынцыпы і каштоўнасці Еўрапейскага саюза, такія як чалавечая годнасць, свабода, дэмакратыя, роўнасць, вяршэнства права і правы чалавека.Пераможца атрымае 20 000 еўра. 🔦 Стыпендыя імя Вернера Шульца 2026: тры месяцы ў Берліне (дэдлайн — 31 ліпеня) Фонд Генрыха Бёля прысуджае дзве стыпендыі для прадстаўнікоў_ц грамадзянскай супольнасці, пераважна з Усходняй Германіі, Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Фота: Eneida Nieves для Pexels.com ❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️ Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon

#замежжа З Францыі высылаюць расійскую прапагандыстку Ксенія Фёдарава раней узначальвала французскае аддзяленне расійскага дз
#замежжа З Францыі высылаюць расійскую прапагандыстку Ксенія Фёдарава раней узначальвала французскае аддзяленне расійскага дзяржаўнага тэлеканала RT France, які фінансаваўся Крамлём. Паводле МУС Францыі, Фёдарава распаўсюджвае шкодныя наратывы, а яе знаходжанне ў краіне ўяўляе сур’ёзную пагрозу грамадскаму парадку, піша Наша Ніва. Падрабязнасці тут без впн

☕️ Кожны чацвер у нас мэйлавая рассылка з галоўнымі навінамі і магчымасцямі за тыдзень. Рассылку чытаюць больш за 2000 падпіс
☕️ Кожны чацвер у нас мэйлавая рассылка з галоўнымі навінамі і магчымасцямі за тыдзень. Рассылку чытаюць больш за 2000 падпісчыкаў і падпісчыц! 🙂 Далучайся! 🪪 Прэс-карты. Сябры БАЖ па-ранейшаму могуць атрымаць міжнародныя прэс-карты. Чым яны дапамагаюць і як замовіць? Фота: Cottonbro studio

Навошта сёння наогул патрэбныя ранішнія эфіры? Што яны могуць даць чалавеку, чаго не даюць YouTube або TikTok? Калі чалавек м
+9
Навошта сёння наогул патрэбныя ранішнія эфіры? Што яны могуць даць чалавеку, чаго не даюць YouTube або TikTok? Калі чалавек можа паглядзець ўсё ў любы момант — навошта яму ўвогуле прачынацца разам з медыя? БАЖ разабраўся ў пытанні. Падрабязнасці без впн ❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️ Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon

#магчымасці Гранты Transition Accelerator для еўрапейскіх медыя (дэдлайн — 9 верасня) Міжнародны інстытут прэсы прымае заяўкі
#магчымасці Гранты Transition Accelerator для еўрапейскіх медыя (дэдлайн — 9 верасня) Міжнародны інстытут прэсы прымае заяўкі на ўдзел у праграме Transition Accelerator 2026, якая падтрымлівае незалежныя еўрапейскія медыя ў працэсе лічбавай трансфармацыі і развіцця аўдыторыі. Абраныя ўдзельнікі атрымаюць: 🔹 грант да 25 000 еўра на рэалізацыю праекта; 🔹 арганізацыйны аўдыт; 🔹 8 месяцаў навучання, воркшопаў і індывідуальнага ментарства; 🔹 экспертную падтрымку; 🔹 доступ да прафесійнай сеткі IPI і новых магчымасцяў для супрацоўніцтва. Падрабязнасці і рэгістрацыя без впн ❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️ Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon

Чаты Claude з асабістымі дадзенымі трапілі ў пошук Google Сярод праіндэксаваных старонак аказаліся медычныя дакументы, унутра
Чаты Claude з асабістымі дадзенымі трапілі ў пошук Google Сярод праіндэксаваных старонак аказаліся медычныя дакументы, унутраныя матэрыялы кампаній, крыптаключы, а таксама імёны і тэлефоны дзяцей, піша Devby.io.
Уцечка закранула размовы, для якіх карыстальнікі стварылі публічную спасылку.
Падрабязнасці тут без впн

Кацярына Ваданосава: «Мне трэба заўсёды гарэць» Reform.news у спецпраекце «Плэйліст экстрэміста: права на гучанне ў Беларусі»
Кацярына Ваданосава: «Мне трэба заўсёды гарэць» Reform.news у спецпраекце «Плэйліст экстрэміста: права на гучанне ў Беларусі» распавядае гісторыю паэткі, музыкі, вядоўцы і рэканструктаркі гістарычных касцюмаў Кацярыны Ваданосавай.
Стараюся напоўніцу выкарыстоўваць кожную секунду свайго жыцця, пакуль яно ў мяне ёсць.
Чытайце тут без впн