en
Feedback

Don't get caught by a cheater! Telemetrio finds and tags such channels 👉 If you want to see the tag, subscribe 👈

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Open in Telegram
1 265
Subscribers
No data24 hours
No data7 days
-130 days
Posts Archive
Repost from Наша Ніва
Побач з Талстым і Дастаеўскім: у расійскую школьную праграму па літаратуры ўключаць кнігі пра «СВА» Міністр асветы Расіі Сярг
Побач з Талстым і Дастаеўскім: у расійскую школьную праграму па літаратуры ўключаць кнігі пра «СВА» Міністр асветы Расіі Сяргей Краўцоў падтрымаў ініцыятыву ўключыць у школьную праграму літаратурныя творы, прысвечаныя «спецыяльнай ваеннай аперацыі». Хутка расійскія школьнікі пачнуць вывучаць прапагандысцкія кнігі пра баявыя дзеянні ва Украіне. https://nashaniva.com/399202 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/399202

Repost from Новы Час
🇺🇸Рэвалюцыя пад градусам. Як алкаголь дапамог стварыць ЗША Новая кніга амерыканскага гісторыка Брука Барб'е сцвярджае: ром,
🇺🇸Рэвалюцыя пад градусам. Як алкаголь дапамог стварыць ЗША Новая кніга амерыканскага гісторыка Брука Барб'е сцвярджае: ром, эль і віскі былі не толькі любімымі напоямі каланістаў, але і важнымі ўдзельнікамі Амерыканскай рэвалюцыі. Расказваем пра адну з самых арыгінальных гістарычных кніг апошняга часу. Чытаць далей Спасылка без VPN

Абаронца Нью-Ёрку, вершнікі і нават пірат. Расказваем, як ураджэнцы беларускіх зямель дапамагалі ЗША заваяваць незалежнасьць
Абаронца Нью-Ёрку, вершнікі і нават пірат. Расказваем, як ураджэнцы беларускіх зямель дапамагалі ЗША заваяваць незалежнасьць → https://smarturl.click/qQjLv 4 ліпеня ЗША адзначаюць 250-годзьдзе незалежнасьці, абвешчанай падчас вайны 1775–1783 гадоў. Беларусам з школы вядома, што ў ёй удзельнічаў Тадэвуш Касьцюшка, за што быў уганараваны. ❗️Але Касьцюшка быў не адзіным.

😱 Вікінгі стварылі Беларусь? Вядома, гэта клікбэйт, але ў ім і шмат праўды 😉 Сувязі Беларусі і Скандынавіі вельмі даўнія і
😱 Вікінгі стварылі Беларусь? Вядома, гэта клікбэйт, але ў ім і шмат праўды 😉 Сувязі Беларусі і Скандынавіі вельмі даўнія і моцныя, цягнуцца ад вікінгаў да Карла XII. Сляды гэтых сувязяў ёсць і ў гісторыі Гродзеншчыны. Васіль Калач вяртаецца на YouTube канал Hrodna 11:27, каб у новым цыкле відэа расказаць пра стасункі беларускіх земляў з поўначчу, якая, аказваецца, зусім не далёкая - геаграфічна, палітычна і эканамічна мы стагоддзямі былі суседзямі. Першае відэа - уступнае з цыклу. А далей кожны чацвер будзем адкрываць для вас чарговы элемент гэтага беларуска-нардычнага пазла 🧩 👉 https://www.youtube.com/watch?v=SV_HQ1F-EKc Глядзіце, стаўце падабайку, каментуйце і абавязкова дзяліцеся відэа з сябрамі, каб яго пабачыла як мага больш людзей 🔥
🔥 Ваш унёсак у гісторыю: Калі вам падабаецца тое, што мы робім, падтрымайце нашы даследаванні кавай. Кожны данат – гэта новы пост і захаваная гісторыя Гродна! 🫶 ДАНАТ 🫶 👀 Зазірніце ў Гродна! 📸 Больш фота і цікавых фактаў: Дадайце візуальнага Гродна ў сваю стужку! Падпішыцеся на наш Instagram 🎥 Падрабязныя відэа-гісторыі: Глядзіце дакументальныя відэаматэрыялы на YouTube

Repost from Спадчына
Каля 250 гістарычных мацэваў, вывезеных з тэрыторыі былых яўрэйскіх могілак на вуліцы Сухой у Мінску, вернуцца на ранейшае ме
+2
Каля 250 гістарычных мацэваў, вывезеных з тэрыторыі былых яўрэйскіх могілак на вуліцы Сухой у Мінску, вернуцца на ранейшае месца ў выглядзе лапідарыя. Паказальна, што тлумачальны допіс адміністрацыі Маскоўскага раёна з'явіўся ў святочны выхадны. Паміж звыклых справаздач з ідэалагічных мерапрыемстваў чыноўнікам давялося аператыўна рэагаваць на грамадскі рэзананс вакол могілак. Паводле сумеснай заявы ўладаў і Іўдзейскага рэлігійнага аб'яднання, надмагільныя камяні, якія дзесяцігоддзямі ляжалі ў Яўрэйскім мемарыяльным парку, разбураліся пад уздзеяннем ападкаў і перападаў тэмператур. Галоўны рабін Мардэхай Райхінштэйн дадаў, што пліты размяшчаліся хаатычна і не супадалі з рэальнымі пахаваннямі. У выніку бакі дамовіліся часова перамясціць мацэвы для каталагізацыі і ачысткі, каб пазней стварыць з іх адзіны архітэктурны ансамбль на Сухой. Крыніца #Мінск #могілкі #яўрэйскаяспадчына #лапідарыі

Repost from Белсат
⚔️ Крылатыя гусары – адзін з самых пазнавальных сімвалаў ваеннай гісторыі Але далёка не крылы зрабілі іх легендаю і войскам,
+6
⚔️ Крылатыя гусары – адзін з самых пазнавальных сімвалаў ваеннай гісторыі Але далёка не крылы зрабілі іх легендаю і войскам, якога баялася ці не ўся Еўропа. Сабралі галоўныя факты пра элітную кавалерыю, якая на працягу многіх дзесяцігоддзяў лічылася адной з найлепшых у Еўропе. 👨‍🦰 А даведацца больш пра «крылатых» вершнікаў можна ў нашай праграме «Вусы Скарыны»

З нагоды «3 ліпеня» рэкамендуем паглядзець дыскусію "Калі сапраўдны Дзень Незалежнасці?", якую летась праводзіў Беларускі інстытут публічнай гісторыі. Дзень Незалежнасці — гэта не толькі дата ў календары, але і важны сімвал, які адлюстроўвае, як беларусы ўспрымаюць сваю гісторыю і будучыню. Таму праблема з "множнасцю" дзён Незалежнасці датычная не толькі выбару даты, але і глыбейшых пытанняў нацыянальнай ідэнтычнасці, гістарычнай памяці і палітычнага сэнсу свята. ▶️https://youtu.be/ktTO4JUOJJo?si=aO1LQCH1UIUq5KPw

Выйшла кніга «Паспалітае рушэнне шляхты ВКЛ пад Пузавічы ў 1698 г.» Праца гісторыка Дзмітрыя Віцько прысвечана маладаследаван
Выйшла кніга «Паспалітае рушэнне шляхты ВКЛ пад Пузавічы ў 1698 г.» Праца гісторыка Дзмітрыя Віцько прысвечана маладаследаванай старонцы грамадзянскай вайны ў Вялікім Княстве Літоўскім 1696-1702 гг., калі праціўнікі Сапегаў склікалі паспалітае рушэнне супраць арміі ВКЛ. Супрацьстаянне бакоў пад в. Пузавічы (у 1964-м перайменавана ў Партызанскую) Гарадзенскага павета скончылася падпісаннем пагаднення, якое прывяло да роспуску паловы войска і аслаблення пазіцый Сапегаў. У кнізе 170 старонак, мяккі пераплёт. Адрасуецца ўсім, хто займаецца вывучэннем гісторыі Бацькаўшчыны ранняга Новага часу і цікавіцца яе мінулым.

Repost from bellitinfo
📓 Кніга Анэты Прымакі-Онішк пра балючую гісторыю Падляшша выходзіць па-беларуску. Фонд “Камунікат” выпускае з друку пераклад
📓 Кніга Анэты Прымакі-Онішк пра балючую гісторыю Падляшша выходзіць па-беларуску. Фонд “Камунікат” выпускае з друку пераклад важнай кнігі для захавання памяці беларусаў Беласточчыны аўтарства Анэты Прымакі-Онішк — “Камяні мусілі паляцець. Зацёртая мінуўшчына Падляшша”. З польскай мовы на беларускую кнігу пераклала Наталля Русецкая. Падрабязней 👈

Хатынь vs Катынь Калі ў 1974 годзе прэзідэнт ЗША Рычард Ніксан наведаў Беларусь, яму паказалі манументальны помнік Хатыні. У тагачасных паведамленнях прэсы ў ангельскай або нямецкай транскрыпцыі назва Хатынь змяняецца на Khatyn або нават Katyn. А вось, якую нататку апублікавала газета The New York Times 2 ліпеня 1974 года. Ніксан бачыць Хатынь, савецкі мемарыял, а не Катынскі лес Партызанскі мэмарыял часоў Другой сусветнай вайны ў Хатыні, да якога ўчора прывезлі прэзідэнта Ніксана, ня варта блытаць з Катынскім лесам, дзе падчас вайны былі забітыя каля 10 тысяч польскіх афіцэраў. Мемарыял Хатынь, які знаходзіцца ў 35 мілях на паўночны ўсход ад Менска, у глыбіні партызанскага краю, ушаноўвае 150 беларускіх вяскоўцаў, забітых нямецкімі войскамі ў сакавіку 1943 года. Паводле савецкіх уладаў, сялян сагналі ў хлеў, які падпалілі. Тых, хто імкнуўся вырвацца, забівалі кулямётным агнём. Палякі, забітыя ў Катыні, каля чыгункі ў 15 мілях на захад ад Смаленска, былі ўзятыя ў палон Чырвонай Арміяй, калі яна ўвайшла ў Польшчу ў верасні 1939 г. Немцы, якія акупавалі Смаленшчыну падчас Другой сусветнай вайны, паведамілі ў 1943 г., што яны выявілі масавыя магілы з тысячамі целаў і яны сцвярджалі, што расейцы забілі палонных у сакавіку, 1940 года. На відэа Рычард Ніксан у Хатыні. Архіў AP.

У Беларусі археолагі знайшлі аб’ект фартыфікацыі Вялікага Княства Літоўскага, паказаны на радзівілаўскай мапе XVII стагоддзя
У Беларусі археолагі знайшлі аб’ект фартыфікацыі Вялікага Княства Літоўскага, паказаны на радзівілаўскай мапе XVII стагоддзя У выніку нядаўніх археалагічных даследаванняў на карту Беларусі вярнуўся яшчэ адзін замак канца XVI – першай паловы XVII стагоддзя. Археалагічная экспедыцыя Інстытута гісторыі НАН Беларусі працуе ў Нараўлянскім раёне Гомельскай вобласці. Падчас даследаванняў у вёсцы Антонава выяўлены мураваныя канструкцыі раней навукова не апісаных фартыфікацыйных пабудоў інкастэляванага (абарончага) двара (ці замка) XVI–XVII стагоддзяў старасты аршанскага і знакамітага палеміста Філона Кміты-Чарнабыльскага і яго зяця, двараніна гаспадарскага Лукаша Сапегі, — піша тэлеграм-канал Інстытута гісторыі. Чытаць на сайце або без VPN.

Што памятаюць беларускія гарады? 6 ліпеня адбудзецца анлайн-прэзентацыя новага даследавання, прысвечанага мемаратыўнаму ландш
Што памятаюць беларускія гарады? 6 ліпеня адбудзецца анлайн-прэзентацыя новага даследавання, прысвечанага мемаратыўнаму ландшафту найбуйнейшых гарадоў Беларусі — помнікам, мемарыяльным дошкам, памятным знакам, мемарыялам і іншым аб’ектам, праз якія ў публічнай прасторы фармуецца памяць пра мінулае. Даследаванне працягвае серыю прац Інстытута «Палітычная сфера» пра палітыку памяці і гарадскую прастору Беларусі. На гэты раз у фокусе — Бабруйск, Баранавічы, Барысаў, Ліда, Мазыр, Маладзечна, Наваполацк, Орша, Пінск і Салігорск. Усяго было прааналізавана 690 мемарыяльных аб’ектаў. Падчас прэзентацыі гаворка пойдзе пра тое, якія гістарычныя эпохі, падзеі і асобы дамінуюць у гарадскім ландшафце, наколькі ён застаецца саветызаваным і мілітарызаваным, як прадстаўленыя беларуская нацыянальная памяць, лакальная гісторыя, Халакост, Чарнобыль, савецкія рэпрэсіі і перыяд незалежнай Беларусі. 📅 6 ліпеня 2026 🕑 14.00–15.00 па мінскім часе 📍 Анлайн 🔗 Спасылка на трансляцыю

🛩 Найбуйнейшая авіякатастрофа ў Беларусі, пра якую дагэтуль мала гавораць У новым выпуску праекта «Загляне сонца» Саша Івулін распавядае пра трагедыю, якая адбылася 28 чэрвеня 1982 года ў небе над Нараўлянскім раёнам. Пасажырскі самалёт Як-42, які выконваў рэйс з тагачаснага Ленінграда ў Кіеў, разваліўся ў паветры. Загінулі пасажыры і экіпаж. Гэта стала найбуйнейшай авіякатастрофай у гісторыі Беларусі. Аўтары выпуску разбіраюць, чаму адзін з самых сучасных савецкіх самалётаў разбурыўся ў паветры, хто ведаў пра дэфекты Як-42 яшчэ да трагедыі, што бачылі мясцовыя жыхары і дзеці, якія першымі апынуліся на месцы падзення, і чаму адказныя за гібель людзей атрымалі толькі ўмоўныя тэрміны. Гэта гісторыя не толькі пра саму катастрофу, але і пра савецкую сістэму замоўчвання, безадказнасці і пакарання «для выгляду». 🎥 Глядзець выпуск: https://youtu.be/C7g4ZAVXTzE?si=GLjtOqelrBjGRfaX

“Ён прысвяціў сябе сям’і, навуцы і Беларусі”. Унучка легенды амерыканскай касманаўтыкі Барыса Кіта расказала @euroradio пра с
“Ён прысвяціў сябе сям’і, навуцы і Беларусі”. Унучка легенды амерыканскай касманаўтыкі Барыса Кіта расказала @euroradio пра свайго славутага дзеда. "Дома ён размаўляў па-беларуску і на працягу жыцця падтрымліваў ідэю свабоднай і незалежнай Беларусі": https://euroradio.fm/unuchka-barysa-kita-pra-svaygo-dzeda-yon-prysvyaciu-syabe-syami-navucy-i-belarusi Спасылка, якая працуе без VPN

⚖️ Невядомы працэс: суд над ваеннымі злачынцамі ў Кобленцы 6 ліпеня адбудзецца анлайн-дыскусія пра Кобленцкі працэс 1962–1963
⚖️ Невядомы працэс: суд над ваеннымі злачынцамі ў Кобленцы 6 ліпеня адбудзецца анлайн-дыскусія пра Кобленцкі працэс 1962–1963 гадоў і асэнсаванне нацысцкіх злачынстваў на Усходзе і Захадзе. У 1946–1947 гадах у БССР праходзілі суды над нямецкімі ваеннымі злачынцамі ў Мінску, Віцебску, Гомелі і Бабруйску. Пазней, у 1962–1963 гадах, у Кобленцы адбыўся адкрыты суд над адзінаццаццю абвінавачанымі, якія ў 1941–1944 гадах здзяйснялі злачынствы на тэрыторыі Беларусі. Аднак гэты працэс застаўся амаль незаўважаным у беларускай гістарыяграфіі. У дыскусіі возьмуць удзел Францыска Экселер, Аляксандр Фрыдман і Ясмін Зёнэр. Мадэруе сустрэчу Віктар Шадурскі. Уводнае слова — Ірына Кашталян. 🗓 6 ліпеня, 18:00–19:30 (па Мінску) 💻 Анлайн 🌐 Беларуская і нямецкая мовы з сінхронным перакладам Рэгістрацыя — па спасылцы

Гэты дзень у гісторыі. 1-га ліпеня 1974 года ў Мінску пабываў прэзідэнт ЗША Рычард Ніксан. І сустрэўся з кіраўніком тагачасна
+4
Гэты дзень у гісторыі. 1-га ліпеня 1974 года ў Мінску пабываў прэзідэнт ЗША Рычард Ніксан. І сустрэўся з кіраўніком тагачаснай Беларусі Пятром Машэравым. Ніксан наведаў Мінск у сувязі з 30-годдзем вызвалення горада ад немцаў. Ён усклаў вянок на плошчы Перамогі і пабываў у Хатыні. А крыху больш, як праз месяц — 9-га жніўня 1974 года — вырашыў сыйсці ў адстаўку, не чакаючы вынікаў імпічмента, да якога прывёў Уотэргейтскі скандал.

⭐️ Выйшаў альбом, прысвечаны паўстанцам 1863 году Даследчык і літаратар Язэп Янушкевіч паведаміў пра перавыданне сваёй грунто
⭐️ Выйшаў альбом, прысвечаны паўстанцам 1863 году Даследчык і літаратар Язэп Янушкевіч паведаміў пра перавыданне сваёй грунтоўнай працы — альбому «Абліччы Паўстаньня 1863-1865», што выйшаў напрыканцы чэрвеня, піша «Суполка беларускіх пісьменнікаў».
Ён складаецца з 300 фотапартрэтаў, а апісанні ідуць адразу на трох мовах: беларускай, літоўскай ды польскай.
Падрабязней. 🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.

⛪️ У касцёле каля магілы Багушэвіча гістарычную падлогу замянілі на бетон. На рамонт паскардзіліся ў Мінкульт В аграгарадку Ж
⛪️ У касцёле каля магілы Багушэвіча гістарычную падлогу замянілі на бетон. На рамонт паскардзіліся ў Мінкульт В аграгарадку Жупраны Ашмянскага раёна завяршыўся рамонт неагатычнага касцёла Святых Пятра і Паўла — помніка архітэктуры XIX стагоддзя. Аднак праведзеныя работы выклікалі пытанні ў даследчыкаў гісторыка-культурнай спадчыны. Як паведамляе Telegram-канал «Спадчына», падчас рамонту знішчылі элементы гістарычнага інтэр’еру храма, які ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі. Што здарылася? Чытайце і глядзіце фота на Hrodna.life. 💥 https://storage.googleapis.com/hrodna/read.html?page=/www/2026/06/30/ramont-kastsyola-zhuprany/?utm_source=tg

Суполка «Наваградства» апублікавала відэа-запісам лекцыі Міколы Волкава прысвечанай гісторыі і архітэктуры Наваградскага замка.
Замак Міндоўга, першая сталіца ВКЛ, адзіны сямівежавы замак на Беларусі… Але ёсць праблема: тое, як мы яго ўяўляем, можа быць проста “міфалагічным легендарным вобразам” Мы маем мала пісьмовых крыніц. Супярэчлівыя археалагічныя дадзеныя. І навуковыя інтэрпрэтацыі савецкага часу, якія сёння выклікаюць пытанні.
📍Ці сапраўды Наваградскі замак быў замкам Міндоўга? 📍Ці выглядаў замак так, як мы прывыклі бачыць яго ў школьных падручніках і манаграфіях? 📍Што насамрэч не так з археалогіяй савецкага часу ў Наваградку? 📍Як вучоныя аднаўляюць гісторыю месца, пра якое амаль няма крыніц? 📍Як ішло будаўніцтва замка ў першай сталіцы ВКЛ? 🎦Адказы на ўсе гэтыя пытанні вы можаце знайсці ў відэазапісе лекцыі: https://youtu.be/ZJfhY1yVh1s?si=SgZ5e7vnDR4mXQ5c

Repost from Белсат
🔻 Пераадолець культ асобы, нават калі няма асобы 70 гадоў таму, 30 чэрвеня 1956 года, ва ўсіх цэнтральных газетах СССР была
🔻 Пераадолець культ асобы, нават калі няма асобы 70 гадоў таму, 30 чэрвеня 1956 года, ва ўсіх цэнтральных газетах СССР была апублікаваная пастанова ЦК КПСС «Аб пераадоленні культу асобы і яго наступстваў». А за чатыры месяцы да публікацыі пастановы, на закрытым паседжанні XX з'езду КПСС першы сакратар ЦК КПСС Мікіта Хрушчоў цэлых шэсць гадзінаў чытаў даклад «Аб кульце асобы і яго наступствах». Чытайце аўтарскую калонку Любові Лунёвай: 📍 Без VPN ✅ Або тут, калі вы ў Беларусі