1 273
Subscribers
+224 hours
+107 days
+1230 days
Posts Archive
Лэнд-ліз. Ці перамог бы СССР без яго Нямеччыну?
У СССР у часе Другой сусветнай вайны вельмі моцна дзякавалі ЗША за ленд-ліз, нават асабіста Іосіф Сталін, а пасля пачалі гэта ўсяляк прымяншаць. Аднак ці мог бы Савецкі Саюз перамагчы Трэці Райх без замежнай дапамогі і што такое ленд-ліз? Падрабязнасці ў праграме "Міфы вайны" ад вядоўцы Зміцера Міцкевіча.
Ці «аджыў» сваё Дзень Перамогі? Як нам ставіцца да гэтага свята ва ўмовах палітычнага маніпулявання ім?
Круглы стол гісторыкаў
📅 5 траўня
⏰18:00
🌐 он-лайн
Дзень Перамогі (9 мая) паўстаў як дзяржаўнае свята, прызначанае адзначыць выключную ролю Савецкага Саюза ў перамозе над нацысцкай Германіяй. Само свята перажыло шмат трансфармацый: яно стала цэнтрам гістарычнай памяці для многіх постсавецкіх краін, але ў апошнія гады ўсё больш атаясамліваецца з агрэсіўнай палітыкай Расеі. Дзень Перамогі і ўвесь комплекс памяці пра Вялікую Айчынную вайну выкарыстоўваюцца як сімвалічны рэсурс для апраўдання барацьбы з «украінскімі фашыстамі» і нават з заходнееўрапейскім светам. Калі раней перамога над нацызмам разглядалася як аснова маральнага кансенсусу пасляваеннага ладу — калі дакладна было вядома, дзе зло, а дзе дабро — дык цяпер мы назіраем, як памяць пра вайну выкарыстоўваецца для ўсталявання новых падзелаў і раздзьмування канфліктаў.
Па-свойму выкарыстоўвае гэту памяць пра вайну і ўрад Лукашэнкі, які таксама не саромеецца атаясамляць сваіх апанентаў з калабарантамі і спадчыннікамі нацызму, а тэма "генацыду беларускага народа" стала дамінантнай у публічным дыскурсе.
Да 80-годдзя перамогі над нацысцкай Германіяй Беларускі інстытут публічнай гісторыі ініцыюе дыскусію, у рамках плануецца абмеркаванне пытанняў:
Ці «аджыў» сваё Дзень Перамогі і як нам ставіцца да гэтага свята ва ўмовах палітычнага маніпулявання ім?
Як ацэньваць пашырэнне практыкі знішчэння мемарыялаў савецкага войска ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе?
Ці існуе нейкая альтэрнатыва канцэпцыі «генацыду беларускага народа» для адлюстравання жахаў нацысцкай акупацыі на тэрыторыі Беларусі?
Ці можна выключыць Беларусь і Расею з агульнаеўрапейскай памяці пра Другую сусветную вайну?
Удзельнікі: акадэмічны дырэктар і сябры Беларускага інстытута публічнай гісторыі
Аляксей Ластоўскі, кандыдат сацыялагічных навук (Вільня Літва)
Ірына Кашталян, PhD in History (Веймар, Германія)
Уладзімір Лобач, доктар гістарычных навук (Варшава, Польшча)
Павел Церашковіч, кандыдат гістарычных навук (Вільня, Літва)
Паглядзець трансляцыю дыскусіі і задаць свае пытанні можна будзе па спасылцы
Амністыя: гуманізм ці палітычны фарс?
У Беларусі рыхтуецца чарговы закон аб амністыі з нагоды 80-годдзя Перамогі ў вайне. З пачатку масавых пратэстаў 2020 года, калі ў краіне стала «не да законаў», а колькасць палітычных вязняў не зніжаецца некалькі год запар, гэта ўжо трэцяя амністыя. Гуманізм — адзін з прынцыпаў «крымінальна-выканаўчай палітыкі ў Беларусі», а амністыя — адна з форм яго рэалізацыі, сцвярджаў летась сайт Лукашэнкі. Аднак ніводная з трох амністый, нават да так званага «Дня народнага адзінства», не прадэманстравала гуманізму ў дачыненні да палітычных зняволеных.
Як амніставалі палітычных ў царскія і савецкія часы, чытайце ў нашым матэрыяле.
Канстытуцы 3 траўня 1791 года - наша спадчына
Ці можна лічыць Канстытуцыю 3 траўня спадчынай беласаў? Ці сапраўды гэта першы асноўны закон ў Еўропе і другі ў свеце? Які ўнёсак у стварэнне гэтага дакумента унесла наша шляхта? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры праграмы "Раніца з "Белсат" адказвае гісторык Андрэй Радаман.
Ці могуць беларусы лічыць Канстытуцыю 3 траўня 1791 года сваёй спадчынай? На гэтае ды іншае пытанні ў эфіры праграмы "Раніца з "Белсатам" адказвае гісторык Андрэй Радаман.
Канстытуцыя 3 траўня 1791 гады. Як нашыя абдурылі Кацярыну II і Расею
3 мая 1791 года была прынята Канстытуцыя Рэчы Паспалітай, якая стала першай у Еўропе і другой у свеце. Але як так выйшла, калі ўсё было пад кантролем Расіі і Прусіі? І што агульнае паміж Канстытуцыяй 1791 года і Канстытуцыяй Беларусі 1994 года? У праграме Цімоха Акудовіча "Вусы скарыны".
Repost from Historyja
Са святам! 3 траўня 1791 года была прынятая Канстытуцыя Рэчы Паспалітай, першая канстытуцыя ў Еўропе і другая ў свеце. Можам ганарыцца, што ў свой час мы былі перадавыя ў юрыдычнай думцы. У свабоднай Беларусі гэты дзень як у суседзяў зможа стаць святочным, а лепшым ушанаваннем стане вяртанне прававой дзяржавы.
Repost from Наша Ніва
Гігін атакуе Эйдэльман за лекцыю пра БНР: Пустое месца, поўны чайнік
Прапаганда не даравала расійскаму гісторыку Тамары Эйдэльман яе лекцыі па гісторыі Беларусі і найперш пра БНР.
https://nashaniva.com/367047
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367047
Repost from De facto. Беларуская навука
Высокая смяротнасць сярод нямецкіх ваеннапалонных на працах у СССР была наступствам не помсты, а халатнасці
Да такой высновы прыйшла аўтар кнігі «Ад зняволення да рэпатрыяцыі: нямецкія ваеннапалонныя ў Савецкім Саюзе» Susan Grunewald. Выданне пабачыла свет у 2024-м, цяпер на яго выходзяць рэцэнзіі.
Пасля вайны ў СССР утрымлівалася 1,5 мільёна нямецкіх ваеннапалонных, якія паэтапна вызваляліся да 1956 года. Працаздольных наўмысна ўтрымлівалі як мага даўжэй. Большасць з 4 тысяч лагераў знаходзіліся ля прадпрыемстваў і будоўлі. З кнігі вынікае, што ў Беларусі ў 1944 - 1951 гг. дзейнічала 199 лагераў. Больш было толькі ва Украіне (699) і Расіі (2858).
Груневальд сцвярджае, што жорсткае абыходжанне з нямецкімі ваеннапалоннымі і высокая смяротнасць сярод іх былі вынікам не помсты, а халатнасці, адсутнасці каардынацыі і голаду пасля вайны. Ваеннапалонных падвяргалі антыфашысцкаму перавыхаванню, некаторыя вязні занялі кіруючыя пасады ў ГДР, адзначаецца ў рэцэнзіі на кнігу ў амерыканскім часопісе Foreign Affairs.
Кароткая гісторыя Беларусі за 21 хвіліну
Мікіта Мелказёраў ў праграме "Загляне сонца" паспрабаваў коратка расказаць пра галоўныя рэчы, якія зрабілі нас тымі, кім мы ёсць цяпер.
Repost from Беларускае Радыё Рацыя
+2
☑️ На Усіхсвяцкіх могілках у Беластоку з’явіліся спецыяльныя шыльды на магілах выбітных беларускіх дзеячаў
🔻 Ініцыятыва стала часткай праекта па ахове і ўшанаванні беларускай культурнай спадчыны на Падляшшы.
Больш на сайце Радыё Рацыя:
https://racyja.com/by/sumezza/syldy-pamjaci-u-belastoku-paznacyli-mahily-vybitnych-belarusau/
Repost from De facto. Беларуская навука
У пасляваеннай БССР наладзіць працу пратэстанцкіх абшчын дазволіў падмурак, закладзены ў Заходняй Беларусі
Пра гэта піша гісторык Таццяна Лісоўская ў «Часопісе БДУ. Гісторыя». У пачатку 1920-х гг. моладзь ішла ў абшчыны евангельскіх хрысціян і баптыстаў, адвентыстаў сёмага дня і пяцідзесятнікаў з-за імкнення знайсці новыя духоўныя арыенціры ва ўмовах палітычных і ваенных узрушэнняў, паслаблення ўплыву праваслаўнай і каталіцкай цэркваў, прывілеяў у пытанні службы ў арміі.
У БССР у 1920-30-я гг. нядзельныя школы і іншыя формы рэлігійнага навучання былі забаронены. У той жа час у Заходняй Беларусі пры абшчынах актыўна ствараліся моладзевыя гурткі і таварыствы. Сістэмны падыход у Заходняй Беларусі дазволіў хутка адрадзіць рэлігійную працу ў пасляваенны перыяд.
Аднак ва ўмовах савецкіх абмежаванняў у БССР у 1945 - 1991 гг. пратэстанцкія абшчыны былі вымушаны адмовіцца ад сістэмных форм на карысць нелегальных моладзевых сходаў у царкве, сустрэч на прыватных кватэрах, аб'яднання ў рамках харавой дзейнасці.
Увесь горад выйшаў на вуліцы патрабаваць вызвалення палітвязняў - і трапіў пад агонь
Сто дваццаць год таму тысячы менчукоў пад кіраўніцтвам абураных чыгуначнікаў выйшлі на вуліцы патрабаваць вызваленьня палітвязьняў. Здавалася, што да пратэстаў далучыўся ўвесь горад – па некаторых ацэнках, у іх удзельнічала да траціны насельніцтва Менска. І ў гараджан як быццам атрымалася: улады саступілі патрабаванням народа і адпусцілі частку вязняў. Але калі дасягнулі свайго людзі сталі радавацца, салдаты адкрылі па іх агонь. За некалькі хвілін былі забітыя больш за паўсотні мужчын і жанчын, яшчэ каля трохсот - параненыя. "Люстэрка" апавядае аб тых падзеях.
Што стала з палоннымі немцамі?
Колькі жаўнераў Вермахту трапілі ў савецкі палон? Колькі з іх выжыла? Чаму ад 6-й арміі генерала Паўлюса, якая здалася пад Сталінградам, засталося 5%? Што такое структура НКВД ГУПВИ і да чаго тут ГУЛАГ? Як жылі і што елі палонныя: на паперы ды ў рэальнасці? Што рабіў з людзьмі голад: самазабойствы, бойкі за ежу, шаленства… Нязручная для СССР гісторыя пра нямецкіх палонных – праграме "Трызуб і Пагоня" з Кацярынай Ваданосавай.
Гісторык: Беларускамоўная публіцыстыка ХІХ — пачатку ХХ ст. часта наследавала традыцыі рэлігійнага пісьменства
Размаўляем з гісторыкам Аляксандрам Пагарэлым пра гісторыю беларускага нацыянальнага руху, ролю прэсы ў ім, і як польскія палітычныя дзеячы адаптавалі польскія тэксты да беларускай мовы сялян.
https://www.polskieradio.pl/396/7811/Artykul/3514907
Repost from Беларускае Радыё Рацыя
✔️ Катыньская трагедыя
🔻 85 гадоў таму, вясной 1940 года НКУС СССР расстраляў каля 22 тысяч польскіх ваеннапалонных, сярод якіх былі і беларусы.
🗓 Калі спісы расстраляных у Расеі і Украіне сёння вядомыя, то «беларускі катыньскі спіс» у Заходняй Беларусі да гэтага часу засакрэчаны.
Больш на сайце Радыё Рацыя:
https://racyja.com/by/sumezza/pra-belaruski-katynski-spis-havaryli-u-varsave/
Лепшы фальшываманетчык ВКЛ і Рэчы Паспалітай БУРРАЦІНІ. Барацінкі і партугал
Ціта Лівіа Бураціні (Tito Livio Burattini) – вынаходнік, які прыдумаў метр і пачаў біць у Вільні і Брэсце барацінкі. А яшчэ ён найлепшы фальшываманетчык ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Як так выйшла, што за манета партугал і адкуль назва злоты? Аб гэтым Цімафей Акудовіч распавядзе ў новым выпуску праграмы па гісторыі Беларусі "Вусы Скарыны":
Ці давяралі б вы сёння ўладам, калі б адбылася падобная катастрофа?
39 гадоў з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС
26 красавіка 1986 года адбылася найбуйнейшая тэхнагенная катастрофа ў Еўропе - аварыя на Чарнобыльскай АЭС. Яе наступствы адчувальныя і па сённяшні дзень.
Інфармацыйная палітыка савецкіх уладаў пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС — адзін з самых яскравых прыкладаў замоўчвання і скажэння праўды. Спачатку ўлады спрабавалі мінімізаваць значэнне аварыі, каб не правакаваць паніку сярод насельніцтва і захаваць вобраз "непахіснай" савецкай сістэмы.
Першая афіцыйная інфармацыя пра выбух з'явілася толькі праз некалькі дзён — 28 красавіка — і была вельмі кароткай: "На Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі адбылася аварыя. Пашкоджаны адзін з атамных рэактараў. Прымаюцца меры па ліквідацыі наступстваў аварыі. Пацярпелым аказваецца дапамога". Ніякіх падрабязнасцяў пра маштаб катастрофы, пра выкіды радыяцыі або пра рэальную пагрозу здароўю людзей агучана не было.
Толькі калі шведскія ўлады выявілі павышаны ўзровень радыяцыі на атамнай станцыі "Форсмарк" і запатрабавалі тлумачэнняў ад СССР, савецкае кіраўніцтва было змушана даць хоць нейкую афіцыйную інфармацыю. Масква часткова прызнала аварыю, але і тады інфармацыя падавалася выбарачна і з маніпуляцыямі.
29 красавіка ў галоўнай навіновай праграме савецкага тэлебачання "Время" прагучала абвінавачванне заходніх СМІ у распаўсюджванні ілжывых звестках пра тысячы загінулых. Прапаганда сцвярджала, што разбурэння АЭС не адбылося, падчас выбуху загінулі толькі 2 чалавекі, пацярпелі 197 чалавек, 49 з якіх пасля абследавання пакінулі шпіталі. Паведамлялася, што праца прадпрыемстваў, калгасаў і саўгасаў працягвалася ў звычайным рэжыме.
Крыніца відэа chernobyl_archive
Repost from Наша Ніва
Тры новаўвядзенні амністыі-2025 — палёгка па наркатычных артыкулах і пажылым зняволеным. Але не палітвязням
@NashaNiva ўважліва прачытала тэкст законапраекта і параўнала яго з тэкстам папярэдняй амністыі, якая адбылася ў 2024 годзе.
https://nashaniva.com/366635
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366635
