Vialikaje Kniastva Numizmatyka 🪙
Open in Telegram
Грошы – банкноты, манеты і нават маркі– увасабляюць культуру кожнага народа ды сімвалізуюць сваю эпоху. Гэта значная частка нашай з вами гісторыі, любові і павагі, якія спарадзілі асобную навуку. Акурат ёй і прысвечаны канал – нумізматыцы 🪙
Show more1 266
Subscribers
No data24 hours
+87 days
+730 days
Posts Archive
+4
Манеты чытачкі для рубрыкі #Калекцыі_чытачоў
Вы можаце атрымаць бясплатную дапамогу датычна манет і фарміравання вашай калекцыі ў каментарах або ў асабістых паведамленнях канала.
+2
Дэнар Казіміра IV з вельмі цікавым бракам падвойнага ўдару, з-за якога ў каня атрымалася дзве галавы.
#нумiзматыка #РэчПаспалітая
VKN
+3
Візантыйскі солід
Асноўная манета Рымскай Імперыі і, затым, Візантыі. Да з'яўлення фларынаў і дукатаў асноўная залатая манета ў Еўропе, у якой, у перыяд сярэднявечча, золата амаль не здабывалася, а тыя нямногія залатыя манеты, якія ўсё ж чаканіліся, моцна саступалі па якасці солідам.
Грэцкая назва гэтай манеты - намізма. У заходняй Еўропе візантыйскі солід называлі базантам.
Пазней у Германіі солід атрымае назву шылінг, у Францыі - су, у Італіі - сольда, а ў нас - шэляг.
Залатыя манеты Візантыі знаходзяць і ў Беларусі, як, напрыклад, у згаданым у папярэднiм пасту Пінскім скарбе.
#нумiзматыка #Візантыя
VKN
Златнік Уладзіміра Святаславіча
Надзвычай рэдкая манета. Вядома ўсяго аб існаванні 12 златнікаў, 6 з якіх, разам з 14 візантыйскімі манетамі, былі знойдзены ў фармаце скарбу пад Пінскам. Адзін златнік таксама знайшлі ў Пінскім раёне ў вёсцы Ахова. Яшчэ 3 з іх былі знойдзены на Кінбурнскай касе.
Мяркуючы па малой колькасці гэтых манет, выпуск златнікаў быў непрацяглым і абмежаваным (у першую чаргу з-за адсутнасци металу для біцця манет). Аднак сляды звароту гавораць аб тым, што златнікі выкарыстоўваліся як грошы i, хутчэй за ўсё, выпускаліся як сімвал легітымнасці ўлады Уладзіміра.
Відавочна, што ўзорам для златнікаў сталі залатыя манеты Візантыі, з якой Русь мела найбольш моцныя гандлёвыя і культурныя сувязі.
#нумiзматыка #Русь
VKN
+1
Траяк Панятоўскага ў нядрэнным, адносна рэдкім для гэтай манеты, стане.
+2
Пра братоў нашых меншых
Сабакі ўжо даўно сталі неад'емнай часткай жыцця любога чалавека, як простага халопа, так і каралеўскіх асоб.
Так, у Жыгімонта Старога, было шчанюк шпіца (па іншых запісах - пудзеля) па мянушцы "Беліку", а ў Жыгімонта ІІ было наогул 7 любімых паляўнічых сабак, мянушкі якіх не захаваліся.
Сярод усіх чацвераногіх Стэфана Баторыя вылучаліся Шмыга, Абручыца, Харватас і Шукай - паляўнічыя сабакі, якія, па расказах відавочцаў, свабодна бегалі па замку Вільні і нават бавілі час у пакоях свайго гаспадара.
Жыгімонт ІІІ паляванне не любіў, таму аддаваў перавагу спаніэлям, якія нават атрымалі гонар апынуцца на партрэтах караля (на адным з якіх Жыгімонту 2 гады. Спаніэляў ён любіў з дзяцінства).
Ваяўнічы Уладзіслаў IV любіў уладкоўваць крывавыя баі сабак з мядзведзямі прама на тэрыторыі замка. Падчас аднаго з такіх мерапрыемстваў яго цяжарная жонка Цэцылія Рэната, па наіўнасці сваёй, падышла да параненага мядзведзя, каб яго пашкадаваць, але ў выніку падверглася нападу і, як прынята лічыць, неўзабаве памерла ад спалоху.
Паводле Трыбунала абывацеля ВКЛ цана за: "пса домового брехуна три рубли грошей, за набрехника зверинного шесть рублей грошей, за выжла три копы грошей, за щайку подъ ястреба три копы грошей... за меделянского пса и за хорта подсокольего шесть рублей грошей".
Т.ё за хорта у той час прыйшлося б аддаць ажно каля 20 талераў.
#нумiзматыка #РэчПаспалітая
VKN
+4
Пераможныя талеры
Талеры Прусіі, а таксама Баварыі, Саксоніі, Вюртэнберга і вольнага горада Брэмена, выпушчаныя ў гонар перамогі ў франка-прускай вайне
Перамога Прусіі ў вайне прывяла да стварэння Германскай Імперыі на чале з самой Прусіяй і да пераходу на марачную сістэму, паводле якой талер быў роўны 3 маркам, а яго выпуск і хаджэнне спыняліся.
#нумiзматыка #Нямеччына
VKN
+3
Паўтарак Яна Казіміра
Пры Яне Казіміры паўтаракі біліся, у асноўным, на манетным двары Познані. Віленскі манетны двор выпускаў іх у 1652 годзе. Выпускі 1661 і 1666 г. трапілі на Львоў і Кракаў.
У перыяд праўлення гэтага караля адбываліся розныя грашовыя рэформы, мяняўся курс манет, утрыманне срэбра ў іх і ў цэлым адбывалася мноства падзей. У сувязі з усім гэтым талер стаў раўняцца 90 грошам і таму на паўтараках пачалі ўказваць намінал 60.
Цікава, што на львоўскіх паўтараках пазначалі намінал 61.
Паўтаракі Яна Казіміра даволі рэдкія, дарагія і ўжо даўно (прынамсі асабіста мне) не сустракаліся на нумізматычным рынку Беларусі.
#нумiзматыка #РэчПаспалітая
VKN
+1
Адносна нядрэнныя 10 грошаў паўстання 1831 г. за вельмi прыемны кошт.
50р
@Huabumbalal
+9
Падборка манет нямецкіх дзяржаў наміналам 1/24 талера
У розных краінах, у розны час, курс адносна гроша мог мяняцца. Дзесьці такая манета была роўная аднаму грошу, дзесьці 1.5 грошам, але курс адносна талера заўсёды заставаўся 24 да 1.
Білі манеты гэтага наміналу паўсюдна на працягу вельмі працяглага часу і таму іх існуе дзясяткі, а то і сотні відаў, што складае вялізны прастор для калекцыянавання.
#нумiзматыка #Нямеччына
VKN
+1
Астролагі аб'явілі тыдзень паўтаракоў
1/24 талера Прусіі-Брандэнбурга
Першыя прускія паўтаракі з'явіліся пры курфюсце Іагане Жыгімонце, які ў 1618 годзе атрымаў у спадчыну і Прусію. Іаган шукаў дадатковыя крыніцы прыбытку і для гэтага прыдумаў вырабляць манеты, якія цалкам паўтаралі дызайн паўтаракоў Рэчы Паспалітай, але мелі ніжэйшае ўтрыманне срэбра.
Вырабляць іх пачалі ў 1619 годзе на манетным двары Кёнінгсберга (у Брандэнбургу яны з'явіліся раней і з іншым дызайнам) і яны актыўна выкарыстоўваліся пры гандлі з РП, хутка распаўсюдзіўшыся па ўсёй краіне.
Так як Прусія была васалам Польшчы, то на гербе намаляваны польскі арол, арол прускі, а таксама памеранскі грыфон і нюрнбергскі леў - тэрыторыі, якія належалі Брандэнбургу. Выява скіпетра ў цэнтры герба намякае на тытул курфюста Свяшчэннай Рымскай Імперыі.
#нумiзматыка #РэчПаспалітая #Нямеччына
VKN
+3
Не так часта я карыстаюся гэтым каналам для продажу пакупкі чаго-небудзь, прашу памідорамі не кідацца🌚
Магчыма камусьцi патрэбныя пау́рублi у вельмі добрым стане, у яркім штэмпельным бляску.
Жадалка за кожны 120 бел.руб.
Магчымы торг.
@Gigaryba
+5
Не так часта я карыстаюся каналам для продажу цi пакупкі чаго-небудзь, прашу памідорамі не кідацца🌚
Магчыма камусьцi патрэбныя рубель і паўрублi у добрым стане, у яркім штэмпельным бляску.
За рубель жадалка 400, за паўрубель 120 бел.руб.
Магчымы торг.
@Gigaryba
+2
Люблін, пачатак 17 ст.
Вы просты рознарабочы, які працуе кожны дзень (і вам вельмі пашчасціла, бо знайсці стабільную працу, ды за якую яшчэ плацяць манетай, справа не простая) не пакладаючы рук і атрымліваючы сярэднестатыстычную, для абранай вамі прафесіі, зарплату ў 10 грошаў, што ажно на 5 грошаў больш, чым плацяць вашым калегам у Кракаве.
За цэлы год сваёй цяжкай працы вы змаглі б назапасіць ~3650 грошаў, што па тагачасным курсе раўнялася аж 40-45 талерам ці 26 дукатам, а за гэтыя грошы можна аформіць арэнду нядрэннага фальварку ў 3345 грошаў штогод.
Але не будзеце ж вы хадзіць голым і босым. Вы хлопец модны, пры грошах і жадаеце вылучыцца і таму вырашаеце купіць кажух за 120, туфлі за 30 і модны капялюш за 44 гроша.
Гэтак жа на працягу ўсяго года трэба нешта есці і піць, не энергіяй сонца ж вы харчаваліся і тут вам вельмі пашанцавала нарадзіцца менавіта ў 17 стагоддзі, бо ваду апрацоўваць тады яшчэ не дадумаліся і каб не захварэць людзі выбіралі піва, якое мела тады зусім нізкія кошты, нейкіх 3 грошы за ~4 літры . Віно і гарэлка, у той жа колькасці, абышліся б вам у 35 і 20 грошаў адпаведна. Пры гэтым ~70 літраў пшаніцы і гароху абышліся б у 34 і 150 грошаў, курыца і заяц у 10 і 24 грошы, 60 яек гэтак жа каштавалі 24 грошы, а 4 літры алею і 50 кг ялавічыны 70 і 170 грошаў.
Калі ў вас апетыт здаровага чалавека, то ў вас ледзь застануцца грошы нават на гадавую арэнду кватэры - 750 грошаў, не кажучы ўжо аб вышэй згаданым фальварку і тым больш цэлай вёсцы "Канапніца" - старажытнай, размешчанай на важным гандлёвым маршруце, але якая патрабуе 27.000 грошаў штогод.
Таму вы вырашаеце нешта мяняць, купляеце сякеру за 13 з паловай грошаў, аб'ядноўваецеся са сваімі аднадумцамі і ідзеце на бліжэйшы тракт рабаваць караваны.
На фота прадстаўлены грош, траяк і шастак манетнага двара Любліна.
#нумiзматыка #РэчПаспалітая
VKN
+3
Аднабаковы талер
Рэдкія вугорскія манеты, якія біліся падчас баявых дзеянняў і выява на якіх была толькі з аднаго боку.
Такі дызайн быў абраны ў сувязі з неабходнасцю ў хуткім вырабе манет для аплаты вайскоўцам або ў сувязі з аблогай, падчас якой не было магчымасці вырабіць паўнавартасныя штэмпелі.
У наш час такія талеры можна бачыць у Варшаўскім і Вугорскім нацыянальных музеях, аднак 99% усіх вайсковых талераў знаходзяцца ў прыватных калекцыях.
#нумiзматыка #Вугоршчына
VKN
Чарговы шэдэўр народных умельцаў.
Падробка на орт тыпу "лебядзіная шыя", якіх на ўсю планету вядома ўсяго каля 320 штук.
+1
500 лір "Каравэлы"
Або, як яшчэ завуць гэтую манету, "караблікі".
Манета папулярная ў Беларусі, ды і ва ўсёй Еўропе, якая, ў асноўным, успрымаецца як інвестыцыя ў метал.
На рэверсе намалявана жанчына ў рэнесансным стылі - алегорыя на Італію і гербы 19 гарадоў Італіі.
Аверс паказвае "Ніну", "Пінту" і "Санта-Марыю" - караблі Калумба, якія плывуць па хвалях, у якіх пазначана імя аўтара манеты.
Манета выпускалася з 1958 да 2001 года.
Існуе гэтак жа пробныя 500 лір 1957 года, кошт якіх можа дасягаць некалькіх тысяч долараў. "Караблікі" не рэдкіх гадоў выпуску рэдка калі дасягаюць коштаў вышэй за 30-40 долараў.
#нумiзматыка #Італія
VKN
Кветнік словаў - месца, дзе мову можна ўбачыць.
Новае беларускае слова кожны дзень. Далучайцеся!
Verbarium
+1
Драйпелькеры шведскай акупацыі
Шведскія драйпелькеры (у перакладзе з нямецкага - тры паўгрошы) ці проста паўтаракі біліся пры Густаве ІІ, Крысціне і Карле Х ў Эльблонгу і ў Рызе пасля захопу іх шведскімі войскамі падчас чарады шведска-польскіх войн.
Гэтыя манеты былі прывязаны да грашовай сістэмы Рэчы Паспалітай, але біліся ад імя шведскіх каралёў (існуюць разнавіднасці Эльблонскіх драйпелькераў, якія біліся не ад імя Густава, а ад імя вольнага горада Эльблонга) і з выявай шведскай геральдыкі.
Цікава, што паўтаракі Густава Адольфа працягвалі біцца і ў 1633 г. пасля яго смерці ў 1632 годзе.
#РэчПаспалітая #Швецыя #нумізматыка
VKN
Давайце разыграем такі вось паўтарачок
Умовы:
1) Напісаць у каментарах пад гэтай пасадай 'Бяру ўдзел'
2) Быць падпісаным на канал VKN
Вынікі 23.07 а 21:00
https://t.me/skarbmin
