ch
Feedback
Vialikaje Kniastva Numizmatyka 🪙

Vialikaje Kniastva Numizmatyka 🪙

前往频道在 Telegram

Грошы – банкноты, манеты і нават маркі– увасабляюць культуру кожнага народа ды сімвалізуюць сваю эпоху. Гэта значная частка нашай з вами гісторыі, любові і павагі, якія спарадзілі асобную навуку. Акурат ёй і прысвечаны канал – нумізматыцы 🪙

显示更多
1 223
订阅者
+124 小时
+17
+1430
帖子存档
Паўстаніслаўдор і станіслаўдор У Рэчы Паспалітай манета такога тыпу з'явілася яшчэ пры Аўгусце ІІІ і яе біццё ажыццяўлялася д
+1
Паўстаніслаўдор і станіслаўдор У Рэчы Паспалітай манета такога тыпу з'явілася яшчэ пры Аўгусце ІІІ і яе біццё ажыццяўлялася да 1756 года. Станіслаўдор і паўстаніслаўдор былі ўведзены 8 чэрвеня згодна з дэкрэтам Вышэйшай Народнай Рады аб грашовай рэформе тыражом 5256 і 8114 манет і раўняліся 3 і 1.5 дукатам адпаведна (па іншай, меней папулярнай версіі, 1.5 дуката раўняліся аднаму станіслаўдору). Для іх вырабу было выкарыстана канфіскаванае па распараджэнні Касцюшкі царкоўнае начынне, перададзенае Варшаўскаму манетнаму двару. Апошні раз станіслаўдор і паўстаніслаўдор фіксаваліся на аўкцыёнах у лістападзе 2025 года і былі прададзены за 8383 і 12822 долараў. #нумiзматыка #РэчПаспалітая VKN

Кагосьці зноў надураць на вялікія грошы, будзьце ўважлівыя.
Кагосьці зноў надураць на вялікія грошы, будзьце ўважлівыя.

Расейска-польскія манеты Мікалая І Манеты для Польшчы пачалі біцца яшчэ пры Аляксандры. Мікалай працягнуў біццё гэтых манет б
+9
Расейска-польскія манеты Мікалая І Манеты для Польшчы пачалі біцца яшчэ пры Аляксандры. Мікалай працягнуў біццё гэтых манет без якіх-небудзь значных змен, нават захаваўшы на іх партрэт свайго папярэдніка. Сітуацыя змянілася пасля паўстання 1830-1831 года, якое было падаўлена і пасля якога аўтаномія Польшчы была значна зніжана. Гэта адбілася і на дызайне манет. На іх з'явіліся надпісы на расейскай мове, намінал таксама быў прадубляваны на дзвюх мовах, а надпіс "POLSKICH", які згадвае пра тое, што гэта польскія манеты, быў выдалены. Змены амаль не закранулі толькі мелкія наміналы ў 1, 3, 5, 10 грошаў. Існуюсь манеты 5 капеяк-10 грошаў і 10 капеяк-20 грошаў, але яны вельмі рэдкія, у адрозненні ад проста 10 грошаў, тыраж якіх больш за 60 міліёнаў. Вядома ўсяго пра некалькі дзясяткаў такіх манет. У 1831 годзе некваліфікаваны варшаўскі работнік атрымліваў 40-55 грошаў штодня. Цясляр 145-160 грошаў, а служачы ў магістраце бухгалтар 4000 злотых у год. У 1844 годзе некваліфікаваны работнік ўжо атрымліваў 8-20 рублёў у год (3 рублі=20 злотых=600 грошаў). Пры гэтым у 1831 г. фунт белага хлеба каштаваў каля 6 грошаў, фунт бараніны каля 9 грошаў, цукру 40-50, ~3 літраў гарэлкі 4-6 злотых, а бык 105-315 злотых. #нумiзматыка #Расея #Польшча VKN

Часта на манетах, асабліва вялікіх, можна бачыць сляды якія нагадваюць парэз. Многія памылкова думаюць, што гэта сляды ад сел
Часта на манетах, асабліва вялікіх, можна бачыць сляды якія нагадваюць парэз. Многія памылкова думаюць, што гэта сляды ад сельгас тэхнікі ці яшчэ якіх-небудзь вонкавых фактараў, якія наносяць пашкоджанні манеце за тыя сотні гадоў, што яна ляжыць у зямлі, але гэта насамрэч след ад рэжучага прадмета. Для некаторых дзяржаў, як напрыклад для Маскоўскага Княства, асноўнай крыніцай срэбра былі замежныя манеты. Іх секлі на дробныя кавалкі і ўжо з гэтых кавалкаў рабілі свае манеты. Здаралася і такое, што ў чалавека ў кішэні не аказвалася дробязі і адзіным варыянтам было разрэзаць умоўны талер на некалькі частак. Вельмі часта здаралася, што манеты рэзалі не на якім-небудзь пні ці спецыяльнай паверхні, а ў якасці падкладкі выкарыстоўвалі іншую манету, на якой і заставаліся гэтыя сляды. #нумiзматыка #рознае VKN

Цікавіцеся лёсамі выдатных землякоў? Хочаце ведаць, якія таямніцы хавае наша архітэктура? Якія сучасныя цікавосткі існуюць у
Цікавіцеся лёсамі выдатных землякоў? Хочаце ведаць, якія таямніцы хавае наша архітэктура? Якія сучасныя цікавосткі існуюць у Беларусі? Далучайцеся да «Культурнай спадчыны. Беларусь» — месца, дзе гісторыя ажывае ў кожным допісе. Што вы знойдзеце на канале: · Захапляльныя факты пра гісторыю Беларусі. · Цудоўныя фотаздымкі архітэктуры і прыроды. · Апавяданні пра выбітных асобаў, якімі мы ганарымся, і шмат чаго іншага Калі вы любіце родную зямлю і хочаце ведаць пра яе крыху больш — вам сюды. 👉 Далучайцеся: t.me/Bel_aru

Калі ў 16 стагоддзі ВКЛ перажывала пік свайго развіцця, што было выяўлена і ў манетнай справе, грашовай сістэме ў цэлым, то ў
+8
Калі ў 16 стагоддзі ВКЛ перажывала пік свайго развіцця, што было выяўлена і ў манетнай справе, грашовай сістэме ў цэлым, то ў 18 стагоддзі ўсе намаганні папярэдніх гадоў пайшлі на нуль. Падзеі войн сярэдзіны 17 стагоддзя і 7-гадовая вайна прывялі да разбурэння эканомікі і спусташэння гарадоў сучаснай Беларусі. Так, у Бабруйскім старастве, у 1639 г. налічвалася 847 дамоў, а да 1671 г. іх засталося толькі 361. Гродна 1678 года апісваецца як "Горад, калісьці нядрэнны, ляжаў у развалінах. Ад яго, здаецца, толькі і засталося гарадское смецце", а Магілёў у 1708 годзе апісваецца як "У мінулым прыгожы і багаты горад ператварыўся ў бязладную кучу мазанак". Алею ў агонь падлівалі і магнаты са шляхтай, чыё імкненне кантраляваць любую вытворчасць у рамках сваіх уладанняў прывяло да заняпаду гарадскога гандлю і чые дзеянні цалкам знішчылі ўнутрыпалітычную абстаноўку, бо было прынята вырашаць усё праз хабар, панажоўшчыну або праз "ліберум вета". Пісар скарбавы Ігнат Лапацінскі, у сваім асабістым дзённіку, апісвае паседжанне Мсціслаўскага сойміка 1733 г., якое адбывалася ў касцёле і якое Ігнат назіраў асабіста: "Пан Лявон Ілініч, гродскі пісар з партыі Валовіча, маючы ў руках сякерку тонкай працы, хацеў ёю стукнуць падстарасту Шпілеўскага, але той уцёк. Станіслаў Валовіч ускочыў на стол і выхапіў шаблю... сеча працягвалася каля гадзіны". У 1776 г. Варшаўскі сойм прызнаў катастрафічны стан гарадоў Беларусі. Было абвешчана аб пазбаўленні магдэбургскага права і перакладзе на статус сёлаў большасці гарадоў, матывуючы гэта тым, што мяшчане, з-за галечы і голаду, аддалі перавагу займацца не гандлем і рамяством, а земляробствам. Права на самакіраванне захавалі толькі Брэст, Гродна, Навагрудак, Ліда, Ваўкавыск, Пінск, Мазыр і Мінск. Спусташальныя войны і эканамічнае становішча прывялі да дэградацыі манетнай справы. Пры Сабескім яшчэ працягвалі біцца некаторыя наміналы тыпу шастакоў і ортаў, але пры Аўгусце ІІ і Аўгусце ІІІ біццё айчынных манет амаль цалкам спынілася - манеты для Рэчы Паспалітай сталі вырабляць манетныя дворы Саксоніі. #нумiзматыка #РэчПаспалітая VKN

Спадарства! Кожны раз да нас далучаецца ўсё больш і больш суполак! І вось нарэшце папка «Кантэнт 3.0». Дапрацаваны спіс годны
Спадарства! Кожны раз да нас далучаецца ўсё больш і больш суполак! І вось нарэшце папка «Кантэнт 3.0». Дапрацаваны спіс годных паблікаў на самыя розныя тэмы: беларуская мова, мемы, этнаграфія, архітэктура, сэкс-асвета і шмат чаго яшчэ. Трымаемся разам і падтрымліваем беларускамоўны кантэнт! https://t.me/addlist/_NklGl78uM8yNWYy https://t.me/addlist/_NklGl78uM8yNWYy https://t.me/addlist/_NklGl78uM8yNWYy Калі нехта жадае далучыцца да падборкі зьвяртайцеся сюды ў "Прышпільныя коміксы": @pryshpilny_bot

Анёл Манета, атрымаўшая такую назву дзякуючы свайму малюнку, з'явілася ў другой палове 15 стагоддзя пры Эдуардзе IV як замена
+9
Анёл Манета, атрымаўшая такую назву дзякуючы свайму малюнку, з'явілася ў другой палове 15 стагоддзя пры Эдуардзе IV як замена нобля, а яе біццё цалкам спынілася пры Карле І у першай палове 17 стагоддзя. Лічылася, што праз гэтую манету падтрымліваецца сувязь з богам, што яна абараняе чалавека, прыносіць поспех і вылечвае ад хвароб, таму яе часта выкарыстоўвалі як каралі. Надпіс на рэверсе "PER CRUCEM TUAM SALVA NOS CHRISTE REDEMPTOR" перакладаецца як "Да твайго крыжа, збаў нас, о Хрыстос, наш адкупіцель". Сёлета каралеўскі манетны двор Брытаніі выпусціў сучасную інтэрпрэтацыю "Анёла" ў фармаце калекцыйных і інвестыцыйных срэбных і залатых манет, даўшы і нам магчымасць атрымаць такі вось талісман у калекцыю. #Вялікабрытанія #нумізматыка VKN

Прынята лічыць, што перыяд кіравання Аляксандра для княства быў негатыўным, аднак ён здолеў правесці грашовую рэформу, паводл
+5
Прынята лічыць, што перыяд кіравання Аляксандра для княства быў негатыўным, аднак ён здолеў правесці грашовую рэформу, паводле якой у 1492 г. у Вільні быў адкрыты манетны двор і з'явіўся зусім новы намінал, які здолеў выцесніць нават пражскі грош, што для краіны без уласных радовішчаў срэбра было вельмі цяжка. Да з'яўлення літоўскага паўгроша адзінай айчыннай манетай ВКЛ быў дэнарый, а роля асноўнай манеты даставалася пражскаму грошу, але пражскі грош хутка саступіў сваю ролю новай манеце, створанай па заходнееўрапейскім узорам і тэхніке (да гэтага манеты ВКЛ вырабляліся па ўзору татарскіх манет). Пражскія грошы, прадстаўленыя, у асноўным, манетамі Вацлава ІV, мелі курс 14 пенязяў, у той час як паўгрош Аляксандра быў роўны 10. #нумiзматыка #РэчПаспалітая VKN

На жаль, у наш век тэхналогій, гэтыя самыя тэхналогіі часта выкарыстоўваюцца і для падману. Не сакрэт, што нумізматыка наводнена падробкамі. Часцей за ўсё, калі чалавек у гэтай справе не прам аматар-аматар, падробка разгадваецца лёгка і хутка. Але якасць падробак вельмі вырасла і ужо патрэбен сапраўды велізарны досвед ці нават адмысловая тэхніка. Ні хто не застрахаваны (я так сама пападаў на падробкі) і не існуе прам 100%-ых гарантый, але каб мінімізаваць рызыку варта выконваць гэтыя базавыя правілы: 1) Самае галоўнае. Калі ў вас ёсць любы, нават самы маленькі сумнеў наконт манеты - не купляйце яе. Пры куплі такіх прадметаў трэба быць поўнасцю ўпэўненым. 2) Не купляйце калі ў прадаўца ў апісанні ёсць такія фразы як: "Прадаю калекцыю дзеда, я ў гэтым не разбіраюся, адказнасць не нясу". Ва ўсім яны разбіраюцца і ўсё яны ведаюць. Ні хто не пойдзе прадаваць штосьці загадзя не прабіўшы пра гэта інфармацыю ў інтэрнэце. 3) Заўсёды, нават калі вы гуру нумізматыкі з 60-гадовым стажам, правярайце жаданую манету з фатаграфіямі ў каталогах. 4) Не купляйце манеты па няякасным фота. Вядома, бываюць выпадкі, калі ў чалавека слабая камера, але амаль заўсёды праз дрэнную якасць проста спрабуюць схаваць сумнеўныя моманты, асабліва калі фота манеты робяць пад рознымі вугламі, а не проста прама. 5) Самыя цяжкія месцы для любой падробкі гэта кант і гурт. Недзе нешта крыва - праходзім міма. Прадавец адмаўляецца паказаць фота гэтых месцаў - праходзім міма. Выключэнне могуць складаць толькі манеты, створаныя да з'яўлення стандартызацыі. 6) Калі прадавец адмаўляецца ад асабістай сустрэчы каб вы маглі пабачыць манету ў жывую да яе пакупкі i калі ігнаруе вашыя пытанні - міма. 7) Ведайце што і ў каго купляеце. Амаль усе падробленыя ost-капейкі, напрыклад, пайшлі з Беларусі, а так асноўную масу фуфла да нас завозяць з такіх гарадоў як Растоў. Лепш усё ж пашукаць праверанага прадаўца з якім вы асабіста знаёмыя. Асноўнай нумізматычнай пляцоўкай у РБ з'яўляецца сайт ay.by, таму ў каментарах прадстаўлю некалькі персанажаў якія прадаюць падробленыя прадметы, але майце на ўвазе, што яны часта мяняюць нікнэймы і што ў іх ёсць фэйкавыя акаўнты.

На жаль, у наш век тэхналогій, гэтыя самыя тэхналогіі часта выкарыстоўваюцца і для падману. Не сакрэт, што нумізматыка наводнена падробкамі. У 90% выпадкаў, калі чалавек у гэтай справе не прам аматар-аматар, падробка разгадваецца лёгка і хутка. У астатніх выпадках ужо патрэбен сапраўды велізарны досвед ці нават адмысловая тэхніка. Ні хто не застрахаваны (і нават я пападаў на падробкі) і не існуе прам 100%-ых гарантый, але каб мінімізаваць рызыку варта выконваць гэтыя базавыя правілы: 1) Самае галоўнае. Калі ў вас ёсць любы, нават самы маленькі сумнеў наконт манеты - не купляйце яе. Пры куплі такіх прадметаў трэба быць поўнасцю ўпэўненым. 2) Не купляйце калі ў прадаўца ў апісанні ёсць такія фразы як: "Прадаю калекцыю дзеда, я ў гэтым не разбіраюся, адказнасць не нясу". Ва ўсім яны разбіраюцца і ўсё яны ведаюць. Ні хто не пойдзе прадаваць штосьці загадзя не прабіўшы пра гэта інфармацыю ў інтэрнэце. 3) Заўсёды, нават калі вы гуру нумізматыкі з 60-гадовым стажам, правярайце жаданую манету з фатаграфіямі ў каталогах. 4) Не купляйце манеты па няякасным фота. Вядома, бываюць выпадкі, калі ў чалавека слабая камера, але амаль заўсёды праз дрэнную якасць проста спрабуюць схаваць сумнеўныя моманты, асабліва калі фота манеты робяць пад рознымі вугламі, а не проста прама. 5) Самыя цяжкія месцы для любой падробкі гэта кант і гурт. Недзе нешта крыва - праходзім міма. Прадавец адмаўляецца паказаць фота гэтых месцаў - праходзім міма. Выключэнне могуць складаць толькі манеты, створаныя да з'яўлення стандартызацыі. 6) Ведайце што і ў каго купляеце. Амаль усе падробленыя ost-капейкі, напрыклад, пайшлі з Беларусі, а так асноўную масу фуфла да нас завозяць з такіх гарадоў як Растоў. Лепш усё ж пашукаць праверанага прадаўца са 100% пазітыўных водгукаў (але і гэта не гарант). Асноўнай нумізматычнай пляцоўкай у РБ з'яўляецца сайт ay.by, таму на скрынах прадстаўлю аднаго з тых ёлупняў (мусіць самага вядомага), якія 100% прадаюць падробленыя прадметы. Так сама трэба разумець, што яны часта змяняюць нікнэймы і акрамя асноўных акаўнтаў ё дадатковыя.

✅В кассы Нацбанка 2 июня поступят памятные монеты: «Касцёл Святога Міхаіла ў Навагрудку» и «Тарпан» серии «Коні» Стоимость монет: «Касцёл Святога Міхаіла ў Навагрудку» ⚫️медно-никелевых номиналом 1 рубль - 60 рублей ⚫️серебряных номиналом 20 рублей - 590 рублей «Тарпан» ⚫️серебряных номиналом 20 рублей - 590 рублей Приобрести монеты можно будет по адресу: г.Минск, ул.Толстого, 6

У 1697 годзе саксонскі курфюст Аўгуст Моцны становіцца каралём Рэчы Паспалітай. Няхай Аўгуст спрабаваў правесці нейкія рэформ
+9
У 1697 годзе саксонскі курфюст Аўгуст Моцны становіцца каралём Рэчы Паспалітай. Няхай Аўгуст спрабаваў правесці нейкія рэформы для ўзмацнення каралеўскай улады, але яго знешняя палітыка была катастрафічна правальнай. Уступленне ў паўночную вайну на баку Пятра не толькі ўвяла краіну ў васальны ад Расеі стан, але ўвяла Рэч Паспалітую ў стан поўнай анархіі, у тым ліку эканамічнай. Пры Аўгусце II праца манетных двароў РП, акрамя эпізадычных, фармальных выпускаў менніц Торуні, Гданьска і Эльбланга, адноўлена не была і краіна была абмежавана грашыма выпушчанымі каралямі-папярэднікамі і замежнай манетай, у асноўным саксонскай і прускай. У пошуках выхаду з жахлівай эканамічнай сітуацыі рабіліся розныя меры і прапаноўваліся розныя праекты. Так, напрыклад, на Варшаўскім сойме 1733 года паслы Брэсцкага ваяводства прапанавалі праект закона, паводле якога жанчыны, якія выходзяць замуж за замежніка, пазбаўляліся права на прыданае, каб ніякія сумы за граніцу не былі вывезеныя. #нумiзматыка #РэчПаспалітая #Нямеччына VKN

Подборка файных 'Ядвіг'-Палоній. Манеты наміналам у 2 злотых, у добрым стане, сустракаюцца значна меньш у сувязі з тым, что я
+5
Подборка файных 'Ядвіг'-Палоній. Манеты наміналам у 2 злотых, у добрым стане, сустракаюцца значна меньш у сувязі з тым, что яны куды часцей траплялі ў абарачэнне. Магчыма продаж - @Hryzap #Польшча #нумiзматыка VKN

Паўтарак Або 1/24 талера. Срэбная манета з'явілася пры Жыгімонце трэцім у 1614 годзе, калі стала зразумела, што краіне патрэб
+4
Паўтарак Або 1/24 талера. Срэбная манета з'явілася пры Жыгімонце трэцім у 1614 годзе, калі стала зразумела, што краіне патрэбная манета паміж грошам і траяком. Пазней паўтарак гэтак жа стане злучным звяном паміж барацінкамі і паўнавартаснымі срэбнымі наміналамі. Адна з самых масавых манет Рэчы Паспалітай, асабліва папулярная ў канцы 17 стагоддзя, калі айчынная срэбная манета не выпускалася або выпускалася вельмі абмежавана. 12 снежня 1668 г. Ян Казімір дае аршанскаму харунжаму Самуілі Кміту (правобраз Анжэя Кміціца з кніг Сянкевіча) прывілей на спагнанне маставой пошліны за перапраўку праз Заходнюю Дзвіну па паўтараку з воза. Пры пераліку падатковых паступленняў у казну Магілёва знойдзена "пултораков фальшованых и гладких... - усих ликом золотых 72", т.ё 2160 "няякасных" паўтаракоў. Злоты - разліковая адзінка абазначае 30 чаго-небудзь. Пад "гладкімі" маюцца на ўвазе манеты дрэннай захаванасці, малюнак якіх быў сцёрты за дзясяткі гадоў іх выкарыстання. #нумiзматыка #РэчПаспалітая VKN

✅В кассы Нацбанка 29 апреля в продажу поступят монеты «Мінскі трактарны завод. 80 гадоў» - первые памятные монеты, отчеканенные в Беларуси Стоимость монет: ⚫️нейзильберовых номиналом 1 рубль - 60 рублей ⚫️серебряных номиналом 20 рублей - 400 рублей 📎Нейзильбер впервые использован при чеканке белорусских монет. Это коррозионно-стойкий сплав меди с никелем и цинком, внешне напоминающий серебро Приобрести монеты можно будет по адресу: г.Минск, ул.Толстого, 6

28 шцюбераў Або, як гэтую манету яшчэ называюць, фларын, гульдэн і 2/3 талера, бо намінальна 28 штюбераў былі роўныя гэтым ма
+3
28 шцюбераў Або, як гэтую манету яшчэ называюць, фларын, гульдэн і 2/3 талера, бо намінальна 28 штюбераў былі роўныя гэтым манетам. Адна з самых папулярных манет свайго часу, якая масава білася ў 1630-1650 гадах ў Ольдэнбургу, Цволле, Еверы і Эмдэне, без указання даты біцця. На аверсе намаляваны герб горада, на рэверсе імперскі арол і імя, частка тытулаў імператара, намінал. Велізарная манета, памерам з талер (але куды лягчэйшая за яго), у Беларусі сёння ацэньваецца ў раёне 280 рублёў у сярэднім стане. У добрым стане яны сустракаюць вельмі рэдка. #Нямеччына #нумiзматыка VKN

Шцюбер Дробная манета, якая білася ў гарадах паўночна-заходняй частцы сучаснай Нямеччыны. Першапачаткова срэбная, а пазней ме
+6
Шцюбер Дробная манета, якая білася ў гарадах паўночна-заходняй частцы сучаснай Нямеччыны. Першапачаткова срэбная, а пазней медная манета, была перайманнем галандскага сцювера. Шцюбер быў надзвычай масавай манетай, якая здолела выцесніць альбусы і шылінгі, але масаваць так сама прывяла да зніжэння якасці і абясцэньвання. Так, у пачатку 16 стагоддзя 1 залаты гульден быў роўны 24 шцюберам, а па ходзе 30-гадовай вайны стаў раўняцца ўжо 30. Такія манеты, асабліва наміналам у 28 шцюбераў, ня рэдка знаходзяць і ў Беларусі. #Нямеччына #нумiзматыка VKN