fa
Feedback

فریب کلاهبرداران را نخورید! تل‌متریو این کانال‌ها را شناسایی و برچسب‌گذاری می‌کند 👉 برای مشاهده برچسب، اشتراک تهیه کنید

Vialikaje Kniastva Numizmatyka 🪙

Vialikaje Kniastva Numizmatyka 🪙

رفتن به کانال در Telegram

Грошы – банкноты, манеты і нават маркі– увасабляюць культуру кожнага народа ды сімвалізуюць сваю эпоху. Гэта значная частка нашай з вами гісторыі, любові і павагі, якія спарадзілі асобную навуку. Акурат ёй і прысвечаны канал – нумізматыцы 🪙

نمایش بیشتر
1 275
مشترکین
+324 ساعت
+57 روز
+1830 روز
آرشیو پست ها
За кожнай манетай стаіць гісторыя, а за кожнай гісторыяй – сэнсы 🪙 Хочам параіць канал нашых сяброў – Я бачыў Бога 👁 📌ЯББ
За кожнай манетай стаіць гісторыя, а за кожнай гісторыяй – сэнсы 🪙 Хочам параіць канал нашых сяброў – Я бачыў Бога 👁 📌ЯББ – аўтарскі праект, які адлюстроўвае людзей, культуру, а таксама суб‘ектыўнасць парадку ў аб‘ектыўным хаўсе. Уплыў культуры, філасофскія пытанні, чалавек у свеце і паміж іншых.
Мы не аб‘ектыўныя і не імкнемся стаць акадэмічнымі. Хаця перыяд быў, трэба адзначыць. Тым не менш гэта ў мінулым. Мы прайшлі праз шмат унутраных праблем. Аднак яны, у выніку, прымушалі нас ісці ўперад, пазнаваць свет і сябе . І гэтае імкненне мы хочам перадаць вам.
Канал для тых, каму ўжо лянота філасофстваваць на папойках, але надаль цікава шукаць новыя пытанні. https://t.me/jabacyuboha

Вугорскі дэнарый Жыгімонта Люксенбургскага і грош яго стрыечнага брата і караля Багеміі Вацлава IV. Гэтыя персанажы, радавому
+3
Вугорскі дэнарый Жыгімонта Люксенбургскага і грош яго стрыечнага брата і караля Багеміі Вацлава IV. Гэтыя персанажы, радавому абывацелю, у першую чаргу вядомыя з гульні Kingdom come. Жыгімонт быў жанаты з старэйшай дачкой памерлага польскага караля і меркавалася, што менавіта Марыя стане каралевай Польшчы, але галоўным патрабаваннем польскай шляхты было пастаяннае знаходжанне каралевы ў Польшчы. Марыя пакінуць Вугоршчыну не магла, бо была яе каралевай, ды і не хацела. Таму каралевай польскай стала яе сястра Ядвіга, на якой ажэніцца Ягайла, шлюб якіх створыць перадумовы для будучай вуніі паміж Польшчай і ВКЛ. Гэта прыклад таго, як ў гісторыі ўсё цесна пераплецена. Падрабязней пра пражскія грошы. #Чэхія #Вугоршчына #нумізматыка VKN

✅ Нацбанк с 20 октября выпускает в обращение монеты «Старадарожскі строй» серии «Беларускі народны касцюм» ⚫️серебряную - номиналом 20 рублей, массой 33,63 г, пробой сплава 925, диаметром 50,00 мм, тиражом 3 000 штук ⚫️медно-никелевую - номиналом 1 рубль, массой 30,00 г, диаметром 50,00 мм, тиражом 5 000 штук ◾️О дате поступления монет в продажу сообщим дополнительно

Спадзяюся ні хто не супраць, што я свой канал часам выкарыстоўваю ў асабістых мэтах. Куплю які-небудзь талер, канкрэтна шукаю
Спадзяюся ні хто не супраць, што я свой канал часам выкарыстоўваю ў асабістых мэтах. Куплю які-небудзь талер, канкрэтна шукаю патагон без даты і зільбердукат з тыпам рыцара як на фота, любы талер па Фрыдрыху ІІ, але разгледжу і іншыя варыянты. Гэтак жа маю слабасць да разнастайных бракаў і фальшакоў барацінак, еўрапейскіх манет да 17 стагоддзя. @Gogouzeppeli

Альбус/Вайспфеніг Манета, якая адыграла важнае значэнне ў грашовым звароце заходняй Нямеччыны. Такую назву манета (літаральна
+5
Альбус/Вайспфеніг Манета, якая адыграла важнае значэнне ў грашовым звароце заходняй Нямеччыны. Такую назву манета (літаральна белы пфеніг) атрымала дзякуючы свайму яркаму срэбнаму колеру - манета, першапачаткова, была з чыстага срэбра і моцна вылучалася на фоне іншых нізкапробных манет. З'явіўся альбус у 1360-х гадах у Трыры, Кёльне і Майнцы і хутка распаўсюдзіўся па ўсёй заходняй Германіі, знаходзячыся ў абарачэнні аж да 1836 г., а ў некаторых гарадах, такіх як Базэль, аж да 1850 г. Дызайн манеты для кожнага рэгіёна быў свой. Дзесьці малявалі святых, а дзесьці здавольваліся толькі манаграмай правіцеля. #Нямеччына #нумiзматыка VKN

Калі вы бы хацелі пазнаёміцца з відэагульнямі, а таксама з відэагульнявой культурай не проста больш блізка, але і навукова, т
Калі вы бы хацелі пазнаёміцца з відэагульнямі, а таксама з відэагульнявой культурай не проста больш блізка, але і навукова, то завітвайце на канал SMOŬŽ. Аўтар каналу дзеліцца з сваёй аўдыторыяй як у фармаце відэа, так і ў фармаце тэкстаў вынікамі сваіх навуковых даследванняў, што датычаць сферы перасячэння відэагульняў і рэлігіі. Ну і канечне жа коцікамі, што ўпрыгожваюць яго мудрагелістыя публікацыі!  У апошнім жа відэа ён звярнуў увагу на адлюстраванне феномена рэлігіі як інструмента адаптацыі чалавечых папуляцыяў у т. зв. "гістарычных" і "сацыяльных" сімулятарах-стратэгіях. Таму, запрашаем вас да міфічных і поўных таямніцы прыгодаў у лічбе! Будзем пазнаваць іншыя вымярэнні разам!

Манеты чытачкі для рубрыкі #Калекцыі_чытачоў Вы можаце атрымаць бясплатную дапамогу датычна манет і фарміравання вашай калекц
+4
Манеты чытачкі для рубрыкі #Калекцыі_чытачоў Вы можаце атрымаць бясплатную дапамогу датычна манет і фарміравання вашай калекцыі ў каментарах або ў асабістых паведамленнях канала.

Дэнар Казіміра IV з вельмі цікавым бракам падвойнага ўдару, з-за якога ў каня атрымалася дзве галавы. #нумiзматыка #РэчПаспал
+2
Дэнар Казіміра IV з вельмі цікавым бракам падвойнага ўдару, з-за якога ў каня атрымалася дзве галавы. #нумiзматыка #РэчПаспалітая VKN

Візантыйскі солід Асноўная манета Рымскай Імперыі і, затым, Візантыі. Да з'яўлення фларынаў і дукатаў асноўная залатая манета
+3
Візантыйскі солід Асноўная манета Рымскай Імперыі і, затым, Візантыі. Да з'яўлення фларынаў і дукатаў асноўная залатая манета ў Еўропе, у якой, у перыяд сярэднявечча, золата амаль не здабывалася, а тыя нямногія залатыя манеты, якія ўсё ж чаканіліся, моцна саступалі па якасці солідам. Грэцкая назва гэтай манеты - намізма. У заходняй Еўропе візантыйскі солід называлі базантам. Пазней у Германіі солід атрымае назву шылінг, у Францыі - су, у Італіі - сольда, а ў нас - шэляг. Залатыя манеты Візантыі знаходзяць і ў Беларусі, як, напрыклад, у згаданым у папярэднiм пасту Пінскім скарбе. #нумiзматыка #Візантыя VKN

Златнік Уладзіміра Святаславіча Надзвычай рэдкая манета. Вядома ўсяго аб існаванні 12 златнікаў, 6 з якіх, разам з 14 візанты
Златнік Уладзіміра Святаславіча Надзвычай рэдкая манета. Вядома ўсяго аб існаванні 12 златнікаў, 6 з якіх, разам з 14 візантыйскімі манетамі, былі знойдзены ў фармаце скарбу пад Пінскам. Адзін златнік таксама знайшлі ў Пінскім раёне ў вёсцы Ахова. Яшчэ 3 з іх былі знойдзены на Кінбурнскай касе. Мяркуючы па малой колькасці гэтых манет, выпуск златнікаў быў непрацяглым і абмежаваным (у першую чаргу з-за адсутнасци металу для біцця манет). Аднак сляды звароту гавораць аб тым, што златнікі выкарыстоўваліся як грошы i, хутчэй за ўсё, выпускаліся як сімвал легітымнасці ўлады Уладзіміра. Відавочна, што ўзорам для златнікаў сталі залатыя манеты Візантыі, з якой Русь мела найбольш моцныя гандлёвыя і культурныя сувязі. #нумiзматыка #Русь VKN

Траяк Панятоўскага ў нядрэнным, адносна рэдкім для гэтай манеты, стане.
+1
Траяк Панятоўскага ў нядрэнным, адносна рэдкім для гэтай манеты, стане.

Пра братоў нашых меншых Сабакі ўжо даўно сталі неад'емнай часткай жыцця любога чалавека, як простага халопа, так і каралеўскі
+2
Пра братоў нашых меншых Сабакі ўжо даўно сталі неад'емнай часткай жыцця любога чалавека, як простага халопа, так і каралеўскіх асоб. Так, у Жыгімонта Старога, было шчанюк шпіца (па іншых запісах - пудзеля) па мянушцы "Беліку", а ў Жыгімонта ІІ было наогул 7 любімых паляўнічых сабак, мянушкі якіх не захаваліся. Сярод усіх чацвераногіх Стэфана Баторыя вылучаліся Шмыга, Абручыца, Харватас і Шукай - паляўнічыя сабакі, якія, па расказах відавочцаў, свабодна бегалі па замку Вільні і нават бавілі час у пакоях свайго гаспадара. Жыгімонт ІІІ паляванне не любіў, таму аддаваў перавагу спаніэлям, якія нават атрымалі гонар апынуцца на партрэтах караля (на адным з якіх Жыгімонту 2 гады. Спаніэляў ён любіў з дзяцінства). Ваяўнічы Уладзіслаў IV любіў уладкоўваць крывавыя баі сабак з мядзведзямі прама на тэрыторыі замка. Падчас аднаго з такіх мерапрыемстваў яго цяжарная жонка Цэцылія Рэната, па наіўнасці сваёй, падышла да параненага мядзведзя, каб яго пашкадаваць, але ў выніку падверглася нападу і, як прынята лічыць, неўзабаве памерла ад спалоху. Паводле Трыбунала абывацеля ВКЛ цана за: "пса домового брехуна три рубли грошей, за набрехника зверинного шесть рублей грошей, за выжла три копы грошей, за щайку подъ ястреба три копы грошей... за меделянского пса и за хорта подсокольего шесть рублей грошей". Т.ё за хорта у той час прыйшлося б аддаць ажно каля 20 талераў. #нумiзматыка #РэчПаспалітая VKN

Пераможныя талеры Талеры Прусіі, а таксама Баварыі, Саксоніі, Вюртэнберга і вольнага горада Брэмена, выпушчаныя ў гонар перам
+4
Пераможныя талеры Талеры Прусіі, а таксама Баварыі, Саксоніі, Вюртэнберга і вольнага горада Брэмена, выпушчаныя ў гонар перамогі ў франка-прускай вайне Перамога Прусіі ў вайне прывяла да стварэння Германскай Імперыі на чале з самой Прусіяй і да пераходу на марачную сістэму, паводле якой талер быў роўны 3 маркам, а яго выпуск і хаджэнне спыняліся. #нумiзматыка #Нямеччына VKN

Паўтарак Яна Казіміра Пры Яне Казіміры паўтаракі біліся, у асноўным, на манетным двары Познані. Віленскі манетны двор выпуска
+3
Паўтарак Яна Казіміра Пры Яне Казіміры паўтаракі біліся, у асноўным, на манетным двары Познані. Віленскі манетны двор выпускаў іх у 1652 годзе. Выпускі 1661 і 1666 г. трапілі на Львоў і Кракаў. У перыяд праўлення гэтага караля адбываліся розныя грашовыя рэформы, мяняўся курс манет, утрыманне срэбра ў іх і ў цэлым адбывалася мноства падзей. У сувязі з усім гэтым талер стаў раўняцца 90 грошам і таму на паўтараках пачалі ўказваць намінал 60. Цікава, што на львоўскіх паўтараках пазначалі намінал 61. Паўтаракі Яна Казіміра даволі рэдкія, дарагія і ўжо даўно (прынамсі асабіста мне) не сустракаліся на нумізматычным рынку Беларусі. #нумiзматыка #РэчПаспалітая VKN

Адносна нядрэнныя 10 грошаў паўстання 1831 г. за вельмi прыемны кошт. 50р @Huabumbalal
+1
Адносна нядрэнныя 10 грошаў паўстання 1831 г. за вельмi прыемны кошт. 50р @Huabumbalal

Падборка манет нямецкіх дзяржаў наміналам 1/24 талера У розных краінах, у розны час, курс адносна гроша мог мяняцца. Дзесьці
+9
Падборка манет нямецкіх дзяржаў наміналам 1/24 талера У розных краінах, у розны час, курс адносна гроша мог мяняцца. Дзесьці такая манета была роўная аднаму грошу, дзесьці 1.5 грошам, але курс адносна талера заўсёды заставаўся 24 да 1. Білі манеты гэтага наміналу паўсюдна на працягу вельмі працяглага часу і таму іх існуе дзясяткі, а то і сотні відаў, што складае вялізны прастор для калекцыянавання. #нумiзматыка #Нямеччына VKN

Астролагі аб'явілі тыдзень паўтаракоў 1/24 талера Прусіі-Брандэнбурга Першыя прускія паўтаракі з'явіліся пры курфюсце Іагане
+1
Астролагі аб'явілі тыдзень паўтаракоў 1/24 талера Прусіі-Брандэнбурга Першыя прускія паўтаракі з'явіліся пры курфюсце Іагане Жыгімонце, які ў 1618 годзе атрымаў у спадчыну і Прусію. Іаган шукаў дадатковыя крыніцы прыбытку і для гэтага прыдумаў вырабляць манеты, якія цалкам паўтаралі дызайн паўтаракоў Рэчы Паспалітай, але мелі ніжэйшае ўтрыманне срэбра. Вырабляць іх пачалі ў 1619 годзе на манетным двары Кёнінгсберга (у Брандэнбургу яны з'явіліся раней і з іншым дызайнам) і яны актыўна выкарыстоўваліся пры гандлі з РП, хутка распаўсюдзіўшыся па ўсёй краіне. Так як Прусія была васалам Польшчы, то на гербе намаляваны польскі арол, арол прускі, а таксама памеранскі грыфон і нюрнбергскі леў - тэрыторыі, якія належалі Брандэнбургу. Выява скіпетра ў цэнтры герба намякае на тытул курфюста Свяшчэннай Рымскай Імперыі. #нумiзматыка #РэчПаспалітая #Нямеччына VKN

Не так часта я карыстаюся гэтым каналам для продажу пакупкі чаго-небудзь, прашу памідорамі не кідацца🌚 Магчыма камусьцi патр
+3
Не так часта я карыстаюся гэтым каналам для продажу пакупкі чаго-небудзь, прашу памідорамі не кідацца🌚 Магчыма камусьцi патрэбныя пау́рублi у вельмі добрым стане, у яркім штэмпельным бляску. Жадалка за кожны 120 бел.руб. Магчымы торг. @Gigaryba

Не так часта я карыстаюся каналам для продажу цi пакупкі чаго-небудзь, прашу памідорамі не кідацца🌚 Магчыма камусьцi патрэбн
+5
Не так часта я карыстаюся каналам для продажу цi пакупкі чаго-небудзь, прашу памідорамі не кідацца🌚 Магчыма камусьцi патрэбныя рубель і паўрублi у добрым стане, у яркім штэмпельным бляску. За рубель жадалка 400, за паўрубель 120 бел.руб. Магчымы торг. @Gigaryba

Люблін, пачатак 17 ст. Вы просты рознарабочы, які працуе кожны дзень (і вам вельмі пашчасціла, бо знайсці стабільную працу, д
+2
Люблін, пачатак 17 ст. Вы просты рознарабочы, які працуе кожны дзень (і вам вельмі пашчасціла, бо знайсці стабільную працу, ды за якую яшчэ плацяць манетай, справа не простая) не пакладаючы рук і атрымліваючы сярэднестатыстычную, для абранай вамі прафесіі, зарплату ў 10 грошаў, што ажно на 5 грошаў больш, чым плацяць вашым калегам у Кракаве. За цэлы год сваёй цяжкай працы вы змаглі б назапасіць ~3650 грошаў, што па тагачасным курсе раўнялася аж 40-45 талерам ці 26 дукатам, а за гэтыя грошы можна аформіць арэнду нядрэннага фальварку ў 3345 грошаў штогод. Але не будзеце ж вы хадзіць голым і босым. Вы хлопец модны, пры грошах і жадаеце вылучыцца і таму вырашаеце купіць кажух за 120, туфлі за 30 і модны капялюш за 44 гроша. Гэтак жа на працягу ўсяго года трэба нешта есці і піць, не энергіяй сонца ж вы харчаваліся і тут вам вельмі пашанцавала нарадзіцца менавіта ў 17 стагоддзі, бо ваду апрацоўваць тады яшчэ не дадумаліся і каб не захварэць людзі выбіралі піва, якое мела тады зусім нізкія кошты, нейкіх 3 грошы за ~4 літры . Віно і гарэлка, у той жа колькасці, абышліся б вам у 35 і 20 грошаў адпаведна. Пры гэтым ~70 літраў пшаніцы і гароху абышліся б у 34 і 150 грошаў, курыца і заяц у 10 і 24 грошы, 60 яек гэтак жа каштавалі 24 грошы, а 4 літры алею і 50 кг ялавічыны 70 і 170 грошаў. Калі ў вас апетыт здаровага чалавека, то ў вас ледзь застануцца грошы нават на гадавую арэнду кватэры - 750 грошаў, не кажучы ўжо аб вышэй згаданым фальварку і тым больш цэлай вёсцы "Канапніца" - старажытнай, размешчанай на важным гандлёвым маршруце, але якая патрабуе 27.000 грошаў штогод. Таму вы вырашаеце нешта мяняць, купляеце сякеру за 13 з паловай грошаў, аб'ядноўваецеся са сваімі аднадумцамі і ідзеце на бліжэйшы тракт рабаваць караваны. На фота прадстаўлены грош, траяк і шастак манетнага двара Любліна. #нумiзматыка #РэчПаспалітая VKN