Бу-бу-будучыня
Open in Telegram
Тое, на чым варта затрымаць позірк: дзіўнае, прыгожае, трывожнае, захапляльнае, недаацэненае. Мікрадоза будучыні, каб разумець сучаснасць, якая з кожным днём робіцца больш чужой. Аляхновіч за кадрам пра тэхна, відзік, асабістае: @aliakhnovich
Show more1 703
Subscribers
-124 hours
-27 days
-130 days
Posts Archive
1 703
🚽 Будучыня — гэта калі ты нават на ўнітаз не ходзіш, бо ён сам да цябе прыедзе
Кітайская кампанія Yueban прадставіла на выставе тэхнікі для пажылых і людзей з абмежаванай мабільнасцю прыладу Xiaoban — самаходны ўнітаз.
Ён ездзіць па кватэры на тых самых тэхналогіях, што і дарагія робаты-пыласосы: лідар, ультрагукавыя датчыкі, маршрут з абыходам перашкод і лесвіц. Паклікаць яго можна голасам або пультам.
Замест паперы струмень вады і цёплая сушка, ультрафіялет супраць бактэрый, герметычны кантэйнер для адходаў. Скончыў — і ўнітаз едзе на станцыю: падзарадзіцца, напоўніць рэзервуары, спустошыцца. Калі на станцыі няма каналізацыі, ён сам заязджае ў прыбіральню і выкачвае змесціва ў звычайны ўнітаз.
Гучыць канешне як абсурд, але за ім рэальная праблема: на падыходзе пакаленне мільёнаў адзінокіх пажылых стрымераў, блогераў, інфлюенсераў людзей, для якіх дайсці да прыбіральні штодня цяжка ці балюча.
Каштуе каля $4300.
1 703
🏓 На відэа Міу Хірана, якая калісьці была пятай ракеткай свету па пінг-понгу, прайграе аўтаномнаму робату Ace ад Sony AI.
З лютага па красавік 2026-га ён выйграў матчы ў сямі прафесійных гульцоў з афіцыйным сусветным рэйтынгам, па правілах ITTF і з ліцэнзаванымі суддзямі.
Самае нязручнае для суперніцы робата была не хуткасць механічнай рукі, а тое, што Хірана не змагла зрабіць з робатам нічога з таго, што заўжды робіць з людзьмі. У тэнісе перамагаюць не толькі ўдарам, а псіхалогіяй: чытаюць суперніка, ловяць на эмоцыях, ціснуць, калі той пачынае губляцца. Робат жа нічога не баіцца, не нервуецца і пасля памылкі проста абнуляецца. Чытаць няма каго.
@bububudududu
1 703
🧬 Навукоўцы ўпершыню дакладна паправілі ДНК у чалавечым эмбрыёне і амаль адразу знайшлі, каму гэта прадаць.
Група з Калумбійскага ўніверсітэта скарысталася не звычайным CRISPR, які груба выразае кавалкі ДНК, а так званым base editing — больш тонкай тэхнікай, што мяняе асобныя літары генетычнага коду. Цэлілі ў два гены: адзін павышае рызыку хвароб сэрца, другі звязаны з серпападобнаклеткавай анеміяй.
Часам атрымлівалася без пашкоджанняў. А часам не.
Амаль 80% эмбрыёнаў ператварыліся ў "мазаікі" — генетычную сумесь адрэдагаваных і неадрэдагаваных клетак. Калі б з такога эмбрыёна вырас чалавек, хвароба, хутчэй за ўсё, нікуды б не дзелася.
Работу нават яшчэ не правералі незалежныя навукоўцы. Зараз яна вісіць як прэпрынт.
Самае трывожнае не навука, а грошы за ёй. Даследаванне фінансуе кампанія Genomic Prediction, што гандлюе скрынінгам эмбрыёнаў: бацькам прадаюць балы рызыкі не толькі хвароб, але і росту, колеру вачэй і IQ. Яе кіраўнік называе рэдагаванне генаў "пашырэннем стэка генетычнай аптымізацыі".
У 2018-м кітайскі навуковец ужо рэдагаваў эмбрыёны і сеў у турму.
@bububudududu
1 703
🐄 На галандскай малочнай ферме цяпер вырошчваюць мяса, не забіваючы ніводнай жывёлы, а карыстаючы іх клеткі.
У вёсцы Шыплёйдэн адкрылі першую ў свеце такую ферму: невялікі ўзор тканіны кладуць у біярэактар, дзе пад кантролем тэмпературы, кіслароду і пажыўных рэчываў ён вырастае ў сапраўднае мяса.
Гэта пілотная ўстаноўка, каб зразумець, што працуе ў маштабе фермы і колькі гэта каштуе.
На продаж пакуль нічога, бо ў ЕС культываванае мяса не дазволенае. Ноту супраць сінтэтычнага мяса ў абарону фермераў падпісалі Італія, Аўстрыя, Францыя, Чэхія, Кіпр, Грэцыя, Венгрыя, Люксембург, Літва, Мальта, Румынія і Славакія.
Нідэрланды і Данія, наадварот, выступілі за, спаслаўшыся на патрэбу ў альтэрнатыўных крыніцах бялку.
@bububudududu
1 703
+1
Доооообрай раніцы, Найт Сіці!
Учорашняя латарэя падліку трупаў спынілася на цвёрдай трыццатачцы!..
Ой, чакайце, гэта ж з кіберпанка. 🤔 А білборды з заклікам "спыніцца наймаць людзей" рэальныя, з вуліц Сан-Францыска і Нью-Ёрка.
Кампанія Artisan вывесіла білборды, а потым напісала доўгае эсэ, каб патлумачыць, што мела на ўвазе не зусім гэта.
Artisan прадае Ava. Нейрасетку для халодных продажаў, тых самых тысяч аднолькавых лістоў незнаёмцам з прапановай павялічыць іх піпку купіць якую небудзь бздуру.
Заснавальнік піша: гэты білборд пра катэгорыю працы, а не пра людзей. Маўляў, рассыланне шаблонных лістоў ніколі не было добрым заняткам для чалавека: сярэдні работнік на гэтай пасадзе выгарае ўжо праз чатырнаццаць месяцаў, дык няхай руціну забярэ алгарытм. А званкі, голас, жывы кантакт няхай застаюцца людзям.
Каб апраўдаць тры словы на сцяне, чалавек распісвае веру ва ўсеагульны базавы даход, чатырохдзённы тыдзень і свет, дзе людзі працуюць менш і жывуць больш.
Трывожыць толькі, што «перастаньце наймаць людзей» у 2026-м для працадаўцаў ужо гучыць як нармальная дзелавая прапанова, а не як жарт-спасылка на Найт-Сіці.
@bububudududu
1 703
🧹 Стартап Shift бясплатна прыбірае кватэры, але працэс запісвае на відэа, каб навучаць робатаў
Прыбіральшчыкі працуюць у спецыяльным капелюшы з камерай. Мыццё вокнаў, пыласос, шараванне пасуды і ўнітаза — трэніровачныя даныя для будучых хатніх робатаў. І чым бруднейшая кватэра, тым лепш
Кампанія кажа, што кошт сабраных данных з запасам пакрывае кошт прыбірання. Твары і асабістыя данныя абяцаюць размываць і ананімізаваць.
Пакуль сэрвіс працуе толькі ў Нью-Ёрку, але плануе распаўсюдзіцца ў Сан-Францыска, Лондане, Цюрыху і Мюнхене.
А пасля прыбірання хочуць узяцца за сантэхнічныя справы, кулінарыю, будоўлю. Каб усё карыснае, што здольны рабіць чалавек, стала датасэтам для робатаў, якія ў тэорыі будуць рабіць усё тое самае спрытней і танней.
@bububudududu
1 703
💰 Амерыканцы супраць сачэння за пакупніком і электронных цэннікаў, якія будуць дынамічна змяняцца ў залежнасці ад таго, хто перад імі стаіць
Простыя амерыканцы хочуць цалкам забараніць электронныя цэннікі ў крамах, бо баяцца, што тыя ператвораць кожны паход па прадукты ў гульню супраць алгарытму.
Логіка наступная: лічбавы цэннік можна мяняць некалькі разоў на дзень. Цэнтралізавана і даволі хутка. Спякотна? Вада даражэе.
Крама счытала твой пакупніцкі профіль на ўваходзе. Ведае, што ты шмат выдаткоўваеш на бздуры, добра зарабляеш і гатовы плаціць больш? Кошт расце менавіта для цябе, калі ты падыходзіш да цэнніка і прабіваеш прадукт на касе.
Гэта называюць "цэнаўтварэннем праз сачэнне". Яно практыкуецца актыўна ў лічбавых сэрвісах: канчатковая цана можа залежыць ад лакацыі, мабільнай АС (Android ці iOS), гісторыі браўзінга (ці заходзіў ты некалькі разоў на старонку з таварам).
@bububudududu
1 703
🌒 Камандзір Artemis II Рыд Уайзман зняў захад Зямлі на iPhone 17 Pro Max — такое будзённае, і такое... жахлівае?
Экіпаж расказаў пасля вяртання. На прэс-канферэнцыі журналістка нагадала пра Эдгара Мітчэла з «Апалона-14», які перажыў эфект агляду (змены ва ўсведамленні адносна Зямлі) і пасля палёту на Месяц прысвяціў рэшту жыцця вывучэнню прыроды свядомасці. І спытала: ці перажыў экіпаж нешта падобнае?
Уайзман адказаў «так» і змоўк на некалькі секундаў. Потым расказаў, як па вяртанні на Зямлю на караблі запрасіў капелана — не будучы рэлігійным чалавекам — і расплакаўся, убачыўшы крыж на каўняры.
"Я не думаю, што чалавецтва дастаткова эвалюцыянавала, каб усвядоміць тое, на што мы глядзелі", — сказаў ён пра момант, калі Сонца зайшло за Месяц.
Ёсць словы для гэтага — "узнёслае, узвышанае", the sublime. Кант казаў, што яно прычыняе боль пачуццям і страх розуму.
Гэта надзвычайнае, грандыёзнае адчуванне: нечага адначасова прыгожага і жахлівага — бо маштаб перавышае здольнасць чалавечага розуму яго ўмясціць і усвядоміць.
@bububudududu
1 703
🌊 Атлантычнае цячэнне, якое трымае клімат Еўропы, можа знікнуць яшчэ на нашым жыцці
Навукоўцы перагледзелі прагнозы для AMOC — атлантычнай цыркуляцыі, якая, уласна, і робіць Еўропу прыемнай для пражывання. І новыя лічбы горш за ўсё, пра што папярэджвалі раней.
Навукоўцы параўналі дзесяткі сімуляцый з рэальнымі назіраннямі і высветлілася, што самыя «песімістычныя» мадэлі якраз найлепш апісваюць рэальнасць. Паводле іх, да 2100 года цячэнне запаволіцца на 42–58%, а гэта амаль гарантаваны калапс.
Для Еўропы гэта значыць: лютыя зімы, засухі летам, рост узроўню мора. Для Афрыкі і Амерыкі — зрух трапічных ападкаў, ад якіх залежаць мільёны.
Даследчык, які вывучае AMOC 35 гадоў, кажа, што за 100 тысяч апошнізх гадоў гісторыі Зямлі самыя драматычныя кліматычныя змены адбываліся менавіта тады, калі AMOC пераключаўся ў іншы стан.
1 703
🪄 Nvidia хоча рабіць карцінку ў гульнях амаль неадрознай ад рэальнасці
Кампанія анансавала тэхналогію DLSS 5. У новай версіі восенню з'явіцца нейрасетка, якая «разумее» сцэну: адрознівае скуру ад металу, лісце ад тканіны і накладвае на ўсё гэта фізічна дакладнае асвятленне.
Тым самым НІБЫТА паляпшае візуал гульнявога мастацкага твору. У разуменні Nvidia лепш — гэта калі падобрна да рэальнасці ў тым выглядзе, у якім гэтую рэальнасць здольная генераваць нейрасетка.
Дэманстрацыя прайшла на рэальных гульнях — Resident Evil Requiem, Hogwarts Legacy, Starfield, Assassin's Creed Shadows.
Ёсць тонкасць: дэма запускалі на двух RTX 5090 адначасова: адна карта паказвае гульню, другая цалкам занятая DLSS 5. Да выхаду ў канцы 2026 года Nvidia абяцае ўпісаць усё гэта ў адзін GPU.
@bububudududu
1 703
Tembo — гэта драўляная драм-машына, якая выглядае як настольная гульня
Замест кнопак і экранаў карыстальнікі выкладваюць драўляныя фішкі на магнітную сетку, праграмуючы такім чынам рытмы на пяціканальным секвенсары.
У прыладзе ёсць восем убудаваных набораў сэмплаў, мікрафон і лінейны ўваход для ўласных запісаў, а таксама базавыя эфекты і лупер.
Tembo разлічаны перш за ўсё на даступнасць і атрыманне задавальнення ад музыкі — без складаных функцый і тэхнічных парогаў.
Зараз прылада збірае фінансаванне на Kickstarter: цана для першых пакупнікоў складае $369, а ў рознічным продажы вырасце да $550.
1 703
Кампанія Unihertz прадставіла новы смартфон Titan 2 Elite з фізічнай QWERTY-клавіятурай, які вельмі нагадвае легендарны BlackBerry.
Прылада атрымалася больш кампактнай і элегантнай за папярэдніка: OLED-экран 4,05 цалі, закругленыя бакавіны і модны аранжавы колер.
Клавіятура таксама выконвае ролю трэкпада, а фізічныя клавішы можна праграмаваць пад уласныя патрэбы.
Цана пакуль не абвешчана, аднак запуск на Kickstarter чакаецца ў сакавіку.
@bububudududu
1 703
🔪 Першы ў свеце ўльтрагукавы кухонны нож
Амерыканская кампанія Seattle Ultrasonics гатовая прадаваць свой C-200. Гэта першы ў свеце кухонны нож з ультрагукавой вібрацыяй. Лязо з японскай сталі вібруе з частатой 33 000 разоў у секунду, дзякуючы чаму рэжа лягчэй, чысцей і амаль без супраціву.
Асабліва ўражвае праца з памідорамі, рыбай, зелянінай і нават тоўстымі кавалкамі мяса. Нож літаральна праходзіць праз іх, нібы праз масла. Менш наліпае часнык, цыбуля, а свініное мяса наразаецца значна хутчэй.
Вібрацыя ў C-200 адбываецца дзякуючы п’езаэлектрычным крышталікам.
Унутры ручкі нажа ўсталяваныя керамічныя элементы тыпу PZT-8 (lead zirconate titanate). Калі на іх падаецца электрычны ток з акумулятара, яны пачынаюць імгненна змяняць сваю форму — літаральна пашырацца і сціскацца дзясяткі тысяч разоў у секунду.
У выніку лязо не проста “дрыжыць”, а здзяйсняе мікраскапічныя ваганні з вельмі высокай частатой. Гэта зніжае трэнне, стварае эфект мікра-пілы, памяншае супраціў пры разразанні, і дазваляе рэзаць чысцей, асабліва далікатныя прадукты.
Фактычна гэта тая ж фізіка, што выкарыстоўваецца ў ультрагукавых зварачных апаратах, спецыяльных медыцынскіх скальпелях або нават у ультрагукавых зубных шчотках. Толькі цяпер яна дабралася да кухні.
Але ёсць і нюансы: нож цяжэйшы за звычайныя (328 г), працуе ад акумулятара (каля 20 хвілін без падзарадкі) і каштуе ад $400, а з магнітнай зараднай базай — усе $500.
Тым не менш, ультрагук на кухні выглядае як рэальны тэхналагічны скачок. Прынамсі, першыя аглядальнікі засталіся пазітыўна ўражаныя.
@bububudududu
1 703
Кітайцы зрабілі манітор на рабатызаванай руцэ для самых лянівых
CyboPol One - гэта 4K-экран на робатызаванай руцэ з 6 ступенямі свабоды, які падстройваецца пад вашу паставу: пад’язджае і выраўноўваецца.
Кіраванне праз голас, жэсты і Air Cursor для клікаў і скролу без мышкі. А каб вы не губляліся, што там зразумеў робат, унутры жыве Pauli — маленькі экранны персанаж, які паказвае, у якім рэжыме сістэма і што яна робіць.
Прадаваць збіраюцца па цане ад $2000
@bububudududu
1 703
Раю вам канал пра Тэхналогіі, навуку і гік-культуру - сумленныя і цікавыя навіны ад Bel-Geek
Канал штодзённа маніторыць свет навінаў, адбірае самае важнае і цікавае са сферы IT і навукі, і прыносіць чытачам на талерачцы. Не толькі хваляць прагрэс, але і сумленна крытыкуюць. Абмяркоўваюць ШІ, космас і ўласныя пэт-праекты.
Сардэчна запрашаюць далучыцца да кам’юніці.
Тэлеграм: https://t.me/bel_frontend - тут усё проста: чытаем, часам каментуем.
Сайт: https://bel-geek.com - тут друкуюць аўтарскія артыкулы (вашыя могуць быць таксама).
Discord: https://discord.gg/cssMdghGnp - месца для нетаксічных (і не вельмі) абмеркаванняў і халівараў.
Тут вы даведаецеся "праўду" - як яно працуе на самой справе, вашае гэтае ШІ.
1 703
🚁 Паліцэйскія дроны патрулююць неба ў казахстанскім Алматы
З птушынай вышыні яны ловяць і дарожных «герояў», і тых, хто робіць горад бруднейшым. Беспілотнікі фіксуюць, як нехта праязджае на чырвонае, рэзка перастройваецца, а яшчэ як людзі смецяць, пляюць і проста ігнаруюць правілы паводзінаў.
Паліцыя тлумачыць: мэта не толькі "злавіць", а паспець спыніць, каб на парушэнні рэагавалі хутчэй і каб сам факт назірання працаваў як прафілактыка.
@bububudududu
1 703
+2
🧐 амаль Вечнае сховішча: карту для Microsoft Flight Simulator закадзіравалі ў тонкай пласціне з борасілікатнага шкла
Захоўваць лічбавую інфармацыю стагоддзямі — няпростая задача. Жорсткія дыскі старэюць, зношваюцца, магнітны сігнал можа “плыць”, электроніка памірае. Паклаў у шафу на 100 гадоў і забыўся — не працуе.
Даследчыкі з Microsoft даўно спрабуюць вырашыць гэтую праблему ў рамках Project Silica. Хочуць запісваць даныя адзін раз на шкляны носьбіт і адразу на тысячагоддзі. Для бібліятэк, навуковых архіваў і культурнай памяці.
Пакуль што стрымлівае толькі жыццёвая дробязь — фемтасекундныя лазеры (фемтасекунда — гэта 10 у мінус 15-й ступені секунды) дарагія.
З такім лазерам, дзе імпульс хутчэй за думку, даследчыкі пачалі «выпальваць» унутры шкляной пласціны сотні слаёў мікраскапічных 3D-кропак — вокселяў. Гэта нібы пікселі, толькі ў аб’ёме. Гэтымі вокселямі кадзіруецца інфармацыя.
Па разліках, у шкляным чыпе плошчай 12 см² і таўшчынёй 2 мм можна ўмясціць каля 4,84 ТБ даных — гэта як мільёны кніг або тысячы 4K-фільмаў. Прымяніўшы тэхналогіі «паскоранага старэння» пры высокіх тэмпературах яны прыйшлі да высновы, што такі архіў можа пражыць 10 000+ гадоў (а пры звычайнай тэмпературы — яшчэ даўжэй).
Даныя, зразумела ж, потым счытваюцца спецыяльным аўтаматычным мікраскопам.
@bububudududu
1 703
Repost from аляхновіч | відзік, тэхна
У 2019 годзе Beyond Meat была як Tesla ад свету катлет
Кампанія абяцала будучыню без кароў, іх крыві і адчування віны. Акцыі ўзляцелі пад 240 долараў, інвестары верылі, што мы стаім на парозе новай харчовай эпохі, а слова “расліннае мяса” гучала як пароль у лепшую версію чалавецтва.
Але нешта пайшло не так.
Калі б вы тады ўклалі 10 000 долараў у Beyond Meat і проста заснулі, то сёння прачнуліся б амаль ні з чым. Кампанія страціла 99% сваёй вартасці.
Рынак схуднеў. Спажыўцы вярнуліся да звычайнага мяса. А катлета, якая калісьці выглядала як тэхналагічны цуд, раптам стала выглядаць як… ультраапрацаваны артэфакт эпохі, якая не адбылася.
У новым выпуску падкаста Відзік пагаворам:
- пра расліннае мяса;
- узлом роба-пыласосаў DJI;
- абяцанкі Microsoft выправіцца;
- і жудасныя прагнозы для рынку асабістай электронікі.
Прыемнага прагляду па спасылцы:
https://youtu.be/ShERpIQNqPc
1 703
🙊 У жывых стрымах кітайскіх гандляроў жывая мадэль цяпер проста маўчыць
Яна трымае тавар перад зялёным экранам, а ўсё астатняе робіць штучны інтэлект — генеруе тэкст, агучвае яго, сінхранізуе рухі вуснаў і нават перакладае трансляцыю на некалькі моў адначасова. Адна «нямая» мадэль — і адразу продажы на мандарыне, англійскай ці іспанскай.
Гэта ламае эканоміку лайв-камерцыі, дзе топавыя вядоўцы зараблялі прыстойныя грошы за адзін эфір. Калі прадаваць можа алгарытм, навошта плаціць чалавеку?
Сёння дзяўчына — ужо амаль такая ж дэкарацыя. Заўтра, верагодна, не спатрэбіцца і яна.
@bububudududu
1 703
🚘 Хопіць замяняць планшэтам сістэмы кіравання ў аўтамабілі!
Такому прынцыпу з 1 ліпеня 2027 года мусяць адпавядаць кітайскія аўтавытворцы. Каб кіроўца мог кіраваць ключавымі функцыямі на дотык, не ўтыкаючыся вачыма ў экран і адцягваючы ўвагу ад дарогі.
Прымусовы паварот да тактыльнасці інтэрфейсаў адбыўся пасля некалькіх гучных аварый у Кітаі, калі з палаючых электрычак не здолелі выратаваць людзей праз "схаваную" канструкцыю "раузмных" дзвярных ручак.
У новых аўто нават пераключэнне P/R/N/D на аўтаматычнай скрыні толькі праз экран хочуць забараніць. Зараз так рэалізована ў Tesla.
Мясцовыя рэгулятары рыхтуюць абнаўленне стандарту, якое прымусіць вярнуць фізічныя кнопкі і рычажкі для самых важных функцый — ад паваротнікаў і аварыйкі да шклапад’ёмнікаў, дворнікаў і ўключэння сістэмы дапамогі кіроўцу.
Кнопка мусіць мець нармальны памер (не менш 10×10 мм), быць у сталым месцы, даваць тактыльны/гукавы водгук, а базавыя функцыі павінны працаваць нават калі сістэма лягла ці знікла сілкаванне.
Будучыня аўтаінтэрфейсаў мусіць быць такой.
@bububudududu
Available now! Telegram Research 2025 — the year's key insights 
