uk
Feedback
Бу-бу-будучыня

Бу-бу-будучыня

Відкрити в Telegram

Тое, на чым варта затрымаць позірк: дзіўнае, прыгожае, трывожнае, захапляльнае, недаацэненае. Мікрадоза будучыні, каб разумець сучаснасць, якая з кожным днём робіцца больш чужой. Аляхновіч за кадрам пра тэхна, відзік, асабістае: @aliakhnovich

Показати більше
1 705
Підписники
-124 години
+37 днів
-230 день
Архів дописів
+1
🦷 Прылада, прыдуманая для людзей з паралічам, за два дні стала прадметам жадання тых, у каго з рукамі ўсё добра. Стартап Augmental адкрыў продаж MouthPad — сэнсарнай панэлі, якая садзіцца на паднябенне і ператварае рухі языка ў курсор. $1400 плюс сотня за скан у стаматолага. Кампанія піша пра сябе без падвойнага дна: будуем перш за ўсё для людзей з квадрыплегіяй, БАС і траўмамі спіннога мозгу. Больш за сотню карыстальнікаў, некаторыя карыстаюць да шаснаццаці гадзін на дзень. А потым ролік разышоўся сярод акселерацыяністаў. "Гэта аптымальны сэтап для вайб-кодынгу", — напісаў адзін з іх найгучнейшых прапаведнікаў. Ім карціць зрасціся з машынай, і калі імплант у чэрап пакуль не прадаюць, сыдзе і чужая капа. Для аднаго чалавека гэта магчымасць упершыню самастойна зрабіць фотаздымак. Для другога — магчымасць не адрывацца ад тэрмінала з AI-ашентам 🫠 @bububudududu

🧫 Браян Джонсан абвясціў, што скланаваў сябе "у выглядзе немаўляці", і гэтае немаўля цяпер жыве ў чашцы Петры. 48-гадовы бія
🧫 Браян Джонсан абвясціў, што скланаваў сябе "у выглядзе немаўляці", і гэтае немаўля цяпер жыве ў чашцы Петры. 48-гадовы біяхакер, вядомы праектам вечнай маладосці Blueprint, напісаў у твітары, што цяпер можа стаць уласным донарам крыві, правяраць на "клоне" тэрапіі і вырошчваць сабе органы на замену. Штуршком стаў яго дыягназ — аўтаімунны гастрыт, які не лечыцца і пры якім імунітэт паядае слізістую ўласнага страўніка. За гучнымі словамі, аднак, ніякага клона няма. Гэта індуцыраваныя плюрыпатэнтныя ствалавыя клеткі: у Джонсана ўзялі кроў, апрацавалі клеткі фактарамі Яманакі і "адкруцілі" іх назад да эмбрыянальнага стану. Такія клеткі сапраўды могуць ператварыцца ў нейроны ці клеткі сэрца, але да цэлага органа, прыдатнага для перасадкі, рэгенератыўная медыцына ідзе дзесяцігоддзямі і пакуль не дайшла. Цікавае тут не тое, што ён зрабіў, а тое, як ён гэта назваў. "Немаўля-Браян" — гэта не біялогія, гэта маркетынг несмяротнасці: чалавек з вялікімі грашыма і вялікім страхам смерці знайшоў словы, ад якіх па скуры бягуць мурашкі. Сёння ў чашцы Петры — жменька клетак. Заўтра, паводле аўтара, — запасны ён сам. @bububudududu

🌀 Інжынеры зрабілі дрон-невідзімку. Прынамсі, намагаліся. Ён не празрысты, але вока не паспявае яго разгледзець Phantom Twist робіць да 25 абаротаў на секунду. У звычайнага квадракопкцера круцяцца толькі прапелеры, а корпус вісіць нерухомы і выразны. Тут наадварот: адзін матор, адзін прапелер, а ўсё астатняе цела круціцца ў супрацьлеглы бок. Нерухомых частак не застаецца: толькі цьмяная пляма, якая размазваецца ў фон. Форму падбіраў не чалавек. Алгарытм згенераваў каля 20 тысяч канфігурацый, здольных лятаць, потым мадэль чалавечага зроку ацэньвала, наколькі кожная з іх кідаецца ў вочы на сотні рэальных фонаў. Пераможца, па ацэнках, прыкладна ў дзесяць разоў менш прыкметны за звычайны квадракопцер. Прыдумлялі яго дзеля назірання за птушкамі і інспекцыі мастоў: дрон, які нікога не палохае, бо яго ніхто не заўважае. Бяда толькі з гукам, яго ўсё яшчэ выразна чуваць 😅 @bububudududu

+1
🥊 У Шэньчжэні адкрылася першая ў свеце ліга рукапашных баёў чалавекападобных робатаў Завецца яна URKL, Ultimate Robot Knock-out Legend. На адкрыцці ў Наньшаньскім культурна-спартовым цэнтры сышліся два робаты — чорны і белы T800 ад EngineAI. Усе б'юцца аднолькавымі робатамі. Пакуль што. Поўнарослыя, з уласнымі алгарытмамі раўнавагі і рэальнымі ўдарамі. Чэмпіёну дадуць залаты пояс на дзесяць кілаграмаў коштам амаль паўтары мільёны долараў. Ліга адкрытая для ўніверсітэтаў, кампаній і даследчых лабараторый. Першая бойка закончылася дэкапітацыяй чоргана робата. 🙈 @bububudududu

🌞 Амерыканскаму стартапу дазволілі свяціць на зямлю з космасу Кампанія Reflect Orbital атрымала афіцыйны дазвол вешаць у небе люстэрка, каб свяціць сонцам туды, дзе ўжо ноч. Ідэя: з дапамогай спадарожніка на арбіце злавіць сонечнае святло ў космасе і накіраваць яго вузкім промнем на канкрэтную кропку Зямлі. Каб сонечныя панэлі працавалі і пасля заходу сонца, каб святло прыходзіла туды, дзе яго не хапае. Кампанія сама прызнае: цемра мае значэнне. Астраномія, начныя жывёлы, сон, зорнае неба над галавой — усё гэта яны абяцаюць улічваць і абмяжоўваць яркасць. Але сама пастаноўка пытання ўжо кажа многае: неба перастае быць агульным і становіцца рэсурсам, які нехта ліцэнзуе і на якім нехта зарабляе. Свой першы дэманстрацыйны спадарожнік Eärendil-1 збіраюцца запусціць ужо ў гэтым годзе. @bububudududu

🚽 Будучыня — гэта калі ты нават на ўнітаз не ходзіш, бо ён сам да цябе прыедзе Кітайская кампанія Yueban прадставіла на выставе тэхнікі для пажылых і людзей з абмежаванай мабільнасцю прыладу Xiaoban — самаходны ўнітаз. Ён ездзіць па кватэры на тых самых тэхналогіях, што і дарагія робаты-пыласосы: лідар, ультрагукавыя датчыкі, маршрут з абыходам перашкод і лесвіц. Паклікаць яго можна голасам або пультам. Замест паперы струмень вады і цёплая сушка, ультрафіялет супраць бактэрый, герметычны кантэйнер для адходаў. Скончыў — і ўнітаз едзе на станцыю: падзарадзіцца, напоўніць рэзервуары, спустошыцца. Калі на станцыі няма каналізацыі, ён сам заязджае ў прыбіральню і выкачвае змесціва ў звычайны ўнітаз. Гучыць канешне як абсурд, але за ім рэальная праблема: на падыходзе пакаленне мільёнаў адзінокіх пажылых стрымераў, блогераў, інфлюенсераў людзей, для якіх дайсці да прыбіральні штодня цяжка ці балюча. Каштуе каля $4300.

🏓 На відэа Міу Хірана, якая калісьці была пятай ракеткай свету па пінг-понгу, прайграе аўтаномнаму робату Ace ад Sony AI. З лютага па красавік 2026-га ён выйграў матчы ў сямі прафесійных гульцоў з афіцыйным сусветным рэйтынгам, па правілах ITTF і з ліцэнзаванымі суддзямі. Самае нязручнае для суперніцы робата была не хуткасць механічнай рукі, а тое, што Хірана не змагла зрабіць з робатам нічога з таго, што заўжды робіць з людзьмі. У тэнісе перамагаюць не толькі ўдарам, а псіхалогіяй: чытаюць суперніка, ловяць на эмоцыях, ціснуць, калі той пачынае губляцца. Робат жа нічога не баіцца, не нервуецца і пасля памылкі проста абнуляецца. Чытаць няма каго. @bububudududu

🧬 Навукоўцы ўпершыню дакладна паправілі ДНК у чалавечым эмбрыёне і амаль адразу знайшлі, каму гэта прадаць. Група з Калумбій
🧬 Навукоўцы ўпершыню дакладна паправілі ДНК у чалавечым эмбрыёне і амаль адразу знайшлі, каму гэта прадаць. Група з Калумбійскага ўніверсітэта скарысталася не звычайным CRISPR, які груба выразае кавалкі ДНК, а так званым base editing — больш тонкай тэхнікай, што мяняе асобныя літары генетычнага коду. Цэлілі ў два гены: адзін павышае рызыку хвароб сэрца, другі звязаны з серпападобнаклеткавай анеміяй. Часам атрымлівалася без пашкоджанняў. А часам не. Амаль 80% эмбрыёнаў ператварыліся ў "мазаікі" — генетычную сумесь адрэдагаваных і неадрэдагаваных клетак. Калі б з такога эмбрыёна вырас чалавек, хвароба, хутчэй за ўсё, нікуды б не дзелася. Работу нават яшчэ не правералі незалежныя навукоўцы. Зараз яна вісіць як прэпрынт. Самае трывожнае не навука, а грошы за ёй. Даследаванне фінансуе кампанія Genomic Prediction, што гандлюе скрынінгам эмбрыёнаў: бацькам прадаюць балы рызыкі не толькі хвароб, але і росту, колеру вачэй і IQ. Яе кіраўнік называе рэдагаванне генаў "пашырэннем стэка генетычнай аптымізацыі". У 2018-м кітайскі навуковец ужо рэдагаваў эмбрыёны і сеў у турму. @bububudududu

🐄 На галандскай малочнай ферме цяпер вырошчваюць мяса, не забіваючы ніводнай жывёлы, а карыстаючы іх клеткі. У вёсцы Шыплёйдэн адкрылі першую ў свеце такую ферму: невялікі ўзор тканіны кладуць у біярэактар, дзе пад кантролем тэмпературы, кіслароду і пажыўных рэчываў ён вырастае ў сапраўднае мяса. Гэта пілотная ўстаноўка, каб зразумець, што працуе ў маштабе фермы і колькі гэта каштуе. На продаж пакуль нічога, бо ў ЕС культываванае мяса не дазволенае. Ноту супраць сінтэтычнага мяса ў абарону фермераў падпісалі Італія, Аўстрыя, Францыя, Чэхія, Кіпр, Грэцыя, Венгрыя, Люксембург, Літва, Мальта, Румынія і Славакія. Нідэрланды і Данія, наадварот, выступілі за, спаслаўшыся на патрэбу ў альтэрнатыўных крыніцах бялку. @bububudududu

Доооообрай раніцы, Найт Сіці! Учорашняя латарэя падліку трупаў спынілася на цвёрдай трыццатачцы!.. Ой, чакайце, гэта ж з кібе
+1
Доооообрай раніцы, Найт Сіці! Учорашняя латарэя падліку трупаў спынілася на цвёрдай трыццатачцы!.. Ой, чакайце, гэта ж з кіберпанка. 🤔 А білборды з заклікам "спыніцца наймаць людзей" рэальныя, з вуліц Сан-Францыска і Нью-Ёрка. Кампанія Artisan вывесіла білборды, а потым напісала доўгае эсэ, каб патлумачыць, што мела на ўвазе не зусім гэта. Artisan прадае Ava. Нейрасетку для халодных продажаў, тых самых тысяч аднолькавых лістоў незнаёмцам з прапановай павялічыць іх піпку купіць якую небудзь бздуру. Заснавальнік піша: гэты білборд пра катэгорыю працы, а не пра людзей. Маўляў, рассыланне шаблонных лістоў ніколі не было добрым заняткам для чалавека: сярэдні работнік на гэтай пасадзе выгарае ўжо праз чатырнаццаць месяцаў, дык няхай руціну забярэ алгарытм. А званкі, голас, жывы кантакт няхай застаюцца людзям. Каб апраўдаць тры словы на сцяне, чалавек распісвае веру ва ўсеагульны базавы даход, чатырохдзённы тыдзень і свет, дзе людзі працуюць менш і жывуць больш. Трывожыць толькі, што «перастаньце наймаць людзей» у 2026-м для працадаўцаў ужо гучыць як нармальная дзелавая прапанова, а не як жарт-спасылка на Найт-Сіці. @bububudududu

🧹 Стартап Shift бясплатна прыбірае кватэры, але працэс запісвае на відэа, каб навучаць робатаў Прыбіральшчыкі працуюць у спецыяльным капелюшы з камерай. Мыццё вокнаў, пыласос, шараванне пасуды і ўнітаза — трэніровачныя даныя для будучых хатніх робатаў. І чым бруднейшая кватэра, тым лепш Кампанія кажа, што кошт сабраных данных з запасам пакрывае кошт прыбірання. Твары і асабістыя данныя абяцаюць размываць і ананімізаваць. Пакуль сэрвіс працуе толькі ў Нью-Ёрку, але плануе распаўсюдзіцца ў Сан-Францыска, Лондане, Цюрыху і Мюнхене. А пасля прыбірання хочуць узяцца за сантэхнічныя справы, кулінарыю, будоўлю. Каб усё карыснае, што здольны рабіць чалавек, стала датасэтам для робатаў, якія ў тэорыі будуць рабіць усё тое самае спрытней і танней. @bububudududu

💰 Амерыканцы супраць сачэння за пакупніком і электронных цэннікаў, якія будуць дынамічна змяняцца ў залежнасці ад таго, хто
💰 Амерыканцы супраць сачэння за пакупніком і электронных цэннікаў, якія будуць дынамічна змяняцца ў залежнасці ад таго, хто перад імі стаіць Простыя амерыканцы хочуць цалкам забараніць электронныя цэннікі ў крамах, бо баяцца, што тыя ператвораць кожны паход па прадукты ў гульню супраць алгарытму. Логіка наступная: лічбавы цэннік можна мяняць некалькі разоў на дзень. Цэнтралізавана і даволі хутка. Спякотна? Вада даражэе. Крама счытала твой пакупніцкі профіль на ўваходзе. Ведае, што ты шмат выдаткоўваеш на бздуры, добра зарабляеш і гатовы плаціць больш? Кошт расце менавіта для цябе, калі ты падыходзіш да цэнніка і прабіваеш прадукт на касе. Гэта называюць "цэнаўтварэннем праз сачэнне". Яно практыкуецца актыўна ў лічбавых сэрвісах: канчатковая цана можа залежыць ад лакацыі, мабільнай АС (Android ці iOS), гісторыі браўзінга (ці заходзіў ты некалькі разоў на старонку з таварам). @bububudududu

🌒 Камандзір Artemis II Рыд Уайзман зняў захад Зямлі на iPhone 17 Pro Max — такое будзённае, і такое... жахлівае? Экіпаж расказаў пасля вяртання. На прэс-канферэнцыі журналістка нагадала пра Эдгара Мітчэла з «Апалона-14», які перажыў эфект агляду (змены ва ўсведамленні адносна Зямлі) і пасля палёту на Месяц прысвяціў рэшту жыцця вывучэнню прыроды свядомасці. І спытала: ці перажыў экіпаж нешта падобнае? Уайзман адказаў «так» і змоўк на некалькі секундаў. Потым расказаў, як па вяртанні на Зямлю на караблі запрасіў капелана — не будучы рэлігійным чалавекам — і расплакаўся, убачыўшы крыж на каўняры. "Я не думаю, што чалавецтва дастаткова эвалюцыянавала, каб усвядоміць тое, на што мы глядзелі", — сказаў ён пра момант, калі Сонца зайшло за Месяц. Ёсць словы для гэтага — "узнёслае, узвышанае", the sublime. Кант казаў, што яно прычыняе боль пачуццям і страх розуму. Гэта надзвычайнае, грандыёзнае адчуванне: нечага адначасова прыгожага і жахлівага — бо маштаб перавышае здольнасць чалавечага розуму яго ўмясціць і усвядоміць. @bububudududu

🌊 Атлантычнае цячэнне, якое трымае клімат Еўропы, можа знікнуць яшчэ на нашым жыцці Навукоўцы перагледзелі прагнозы для AMOC — атлантычнай цыркуляцыі, якая, уласна, і робіць Еўропу прыемнай для пражывання. І новыя лічбы горш за ўсё, пра што папярэджвалі раней. Навукоўцы параўналі дзесяткі сімуляцый з рэальнымі назіраннямі і высветлілася, што самыя «песімістычныя» мадэлі якраз найлепш апісваюць рэальнасць. Паводле іх, да 2100 года цячэнне запаволіцца на 42–58%, а гэта амаль гарантаваны калапс. Для Еўропы гэта значыць: лютыя зімы, засухі летам, рост узроўню мора. Для Афрыкі і Амерыкі — зрух трапічных ападкаў, ад якіх залежаць мільёны. Даследчык, які вывучае AMOC 35 гадоў, кажа, што за 100 тысяч апошнізх гадоў гісторыі Зямлі самыя драматычныя кліматычныя змены адбываліся менавіта тады, калі AMOC пераключаўся ў іншы стан.

+2
🪄 Nvidia хоча рабіць карцінку ў гульнях амаль неадрознай ад рэальнасці Кампанія анансавала тэхналогію DLSS 5. У новай версіі восенню з'явіцца нейрасетка, якая «разумее» сцэну: адрознівае скуру ад металу, лісце ад тканіны і накладвае на ўсё гэта фізічна дакладнае асвятленне. Тым самым НІБЫТА паляпшае візуал гульнявога мастацкага твору. У разуменні Nvidia лепш — гэта калі падобрна да рэальнасці ў тым выглядзе, у якім гэтую рэальнасць здольная генераваць нейрасетка. Дэманстрацыя прайшла на рэальных гульнях — Resident Evil Requiem, Hogwarts Legacy, Starfield, Assassin's Creed Shadows. Ёсць тонкасць: дэма запускалі на двух RTX 5090 адначасова: адна карта паказвае гульню, другая цалкам занятая DLSS 5. Да выхаду ў канцы 2026 года Nvidia абяцае ўпісаць усё гэта ў адзін GPU. @bububudududu

Tembo — гэта драўляная драм-машына, якая выглядае як настольная гульня Замест кнопак і экранаў карыстальнікі выкладваюць драўляныя фішкі на магнітную сетку, праграмуючы такім чынам рытмы на пяціканальным секвенсары. У прыладзе ёсць восем убудаваных набораў сэмплаў, мікрафон і лінейны ўваход для ўласных запісаў, а таксама базавыя эфекты і лупер. Tembo разлічаны перш за ўсё на даступнасць і атрыманне задавальнення ад музыкі — без складаных функцый і тэхнічных парогаў. Зараз прылада збірае фінансаванне на Kickstarter: цана для першых пакупнікоў складае $369, а ў рознічным продажы вырасце да $550.

+3
Кампанія Unihertz прадставіла новы смартфон Titan 2 Elite з фізічнай QWERTY-клавіятурай, які вельмі нагадвае легендарны BlackBerry. Прылада атрымалася больш кампактнай і элегантнай за папярэдніка: OLED-экран 4,05 цалі, закругленыя бакавіны і модны аранжавы колер. Клавіятура таксама выконвае ролю трэкпада, а фізічныя клавішы можна праграмаваць пад уласныя патрэбы. Цана пакуль не абвешчана, аднак запуск на Kickstarter чакаецца ў сакавіку. @bububudududu

🔪 Першы ў свеце ўльтрагукавы кухонны нож Амерыканская кампанія Seattle Ultrasonics гатовая прадаваць свой C-200. Гэта першы ў свеце кухонны нож з ультрагукавой вібрацыяй. Лязо з японскай сталі вібруе з частатой 33 000 разоў у секунду, дзякуючы чаму рэжа лягчэй, чысцей і амаль без супраціву. Асабліва ўражвае праца з памідорамі, рыбай, зелянінай і нават тоўстымі кавалкамі мяса. Нож літаральна праходзіць праз іх, нібы праз масла. Менш наліпае часнык, цыбуля, а свініное мяса наразаецца значна хутчэй. Вібрацыя ў C-200 адбываецца дзякуючы п’езаэлектрычным крышталікам. Унутры ручкі нажа ўсталяваныя керамічныя элементы тыпу PZT-8 (lead zirconate titanate). Калі на іх падаецца электрычны ток з акумулятара, яны пачынаюць імгненна змяняць сваю форму — літаральна пашырацца і сціскацца дзясяткі тысяч разоў у секунду. У выніку лязо не проста “дрыжыць”, а здзяйсняе мікраскапічныя ваганні з вельмі высокай частатой. Гэта зніжае трэнне, стварае эфект мікра-пілы, памяншае супраціў пры разразанні, і дазваляе рэзаць чысцей, асабліва далікатныя прадукты. Фактычна гэта тая ж фізіка, што выкарыстоўваецца ў ультрагукавых зварачных апаратах, спецыяльных медыцынскіх скальпелях або нават у ультрагукавых зубных шчотках. Толькі цяпер яна дабралася да кухні. Але ёсць і нюансы: нож цяжэйшы за звычайныя (328 г), працуе ад акумулятара (каля 20 хвілін без падзарадкі) і каштуе ад $400, а з магнітнай зараднай базай — усе $500. Тым не менш, ультрагук на кухні выглядае як рэальны тэхналагічны скачок. Прынамсі, першыя аглядальнікі засталіся пазітыўна ўражаныя. @bububudududu

Кітайцы зрабілі манітор на рабатызаванай руцэ для самых лянівых CyboPol One - гэта 4K-экран на робатызаванай руцэ з 6 ступенямі свабоды, які падстройваецца пад вашу паставу: пад’язджае і выраўноўваецца. Кіраванне праз голас, жэсты і Air Cursor для клікаў і скролу без мышкі. А каб вы не губляліся, што там зразумеў робат, унутры жыве Pauli — маленькі экранны персанаж, які паказвае, у якім рэжыме сістэма і што яна робіць. Прадаваць збіраюцца па цане ад $2000 @bububudududu