Бу-бу-будучыня
Открыть в Telegram
Тое, на чым варта затрымаць позірк: дзіўнае, прыгожае, трывожнае, захапляльнае, недаацэненае. Мікрадоза будучыні, каб разумець сучаснасць, якая з кожным днём робіцца больш чужой. Аляхновіч за кадрам пра тэхна, відзік, асабістае: @aliakhnovich
Больше1 702
Подписчики
Нет данных24 часа
-27 дней
-1330 день
Архив постов
1 702
🐄 На галандскай малочнай ферме цяпер вырошчваюць мяса, не забіваючы ніводнай жывёлы, а карыстаючы іх клеткі.
У вёсцы Шыплёйдэн адкрылі першую ў свеце такую ферму: невялікі ўзор тканіны кладуць у біярэактар, дзе пад кантролем тэмпературы, кіслароду і пажыўных рэчываў ён вырастае ў сапраўднае мяса.
Гэта пілотная ўстаноўка, каб зразумець, што працуе ў маштабе фермы і колькі гэта каштуе.
На продаж пакуль нічога, бо ў ЕС культываванае мяса не дазволенае. Ноту супраць сінтэтычнага мяса ў абарону фермераў падпісалі Італія, Аўстрыя, Францыя, Чэхія, Кіпр, Грэцыя, Венгрыя, Люксембург, Літва, Мальта, Румынія і Славакія.
Нідэрланды і Данія, наадварот, выступілі за, спаслаўшыся на патрэбу ў альтэрнатыўных крыніцах бялку.
@bububudududu
1 702
+1
Доооообрай раніцы, Найт Сіці!
Учорашняя латарэя падліку трупаў спынілася на цвёрдай трыццатачцы!..
Ой, чакайце, гэта ж з кіберпанка. 🤔 А білборды з заклікам "спыніцца наймаць людзей" рэальныя, з вуліц Сан-Францыска і Нью-Ёрка.
Кампанія Artisan вывесіла білборды, а потым напісала доўгае эсэ, каб патлумачыць, што мела на ўвазе не зусім гэта.
Artisan прадае Ava. Нейрасетку для халодных продажаў, тых самых тысяч аднолькавых лістоў незнаёмцам з прапановай павялічыць іх піпку купіць якую небудзь бздуру.
Заснавальнік піша: гэты білборд пра катэгорыю працы, а не пра людзей. Маўляў, рассыланне шаблонных лістоў ніколі не было добрым заняткам для чалавека: сярэдні работнік на гэтай пасадзе выгарае ўжо праз чатырнаццаць месяцаў, дык няхай руціну забярэ алгарытм. А званкі, голас, жывы кантакт няхай застаюцца людзям.
Каб апраўдаць тры словы на сцяне, чалавек распісвае веру ва ўсеагульны базавы даход, чатырохдзённы тыдзень і свет, дзе людзі працуюць менш і жывуць больш.
Трывожыць толькі, што «перастаньце наймаць людзей» у 2026-м для працадаўцаў ужо гучыць як нармальная дзелавая прапанова, а не як жарт-спасылка на Найт-Сіці.
@bububudududu
1 702
🧹 Стартап Shift бясплатна прыбірае кватэры, але працэс запісвае на відэа, каб навучаць робатаў
Прыбіральшчыкі працуюць у спецыяльным капелюшы з камерай. Мыццё вокнаў, пыласос, шараванне пасуды і ўнітаза — трэніровачныя даныя для будучых хатніх робатаў. І чым бруднейшая кватэра, тым лепш
Кампанія кажа, што кошт сабраных данных з запасам пакрывае кошт прыбірання. Твары і асабістыя данныя абяцаюць размываць і ананімізаваць.
Пакуль сэрвіс працуе толькі ў Нью-Ёрку, але плануе распаўсюдзіцца ў Сан-Францыска, Лондане, Цюрыху і Мюнхене.
А пасля прыбірання хочуць узяцца за сантэхнічныя справы, кулінарыю, будоўлю. Каб усё карыснае, што здольны рабіць чалавек, стала датасэтам для робатаў, якія ў тэорыі будуць рабіць усё тое самае спрытней і танней.
@bububudududu
1 702
💰 Амерыканцы супраць сачэння за пакупніком і электронных цэннікаў, якія будуць дынамічна змяняцца ў залежнасці ад таго, хто перад імі стаіць
Простыя амерыканцы хочуць цалкам забараніць электронныя цэннікі ў крамах, бо баяцца, што тыя ператвораць кожны паход па прадукты ў гульню супраць алгарытму.
Логіка наступная: лічбавы цэннік можна мяняць некалькі разоў на дзень. Цэнтралізавана і даволі хутка. Спякотна? Вада даражэе.
Крама счытала твой пакупніцкі профіль на ўваходзе. Ведае, што ты шмат выдаткоўваеш на бздуры, добра зарабляеш і гатовы плаціць больш? Кошт расце менавіта для цябе, калі ты падыходзіш да цэнніка і прабіваеш прадукт на касе.
Гэта называюць "цэнаўтварэннем праз сачэнне". Яно практыкуецца актыўна ў лічбавых сэрвісах: канчатковая цана можа залежыць ад лакацыі, мабільнай АС (Android ці iOS), гісторыі браўзінга (ці заходзіў ты некалькі разоў на старонку з таварам).
@bububudududu
1 702
🌒 Камандзір Artemis II Рыд Уайзман зняў захад Зямлі на iPhone 17 Pro Max — такое будзённае, і такое... жахлівае?
Экіпаж расказаў пасля вяртання. На прэс-канферэнцыі журналістка нагадала пра Эдгара Мітчэла з «Апалона-14», які перажыў эфект агляду (змены ва ўсведамленні адносна Зямлі) і пасля палёту на Месяц прысвяціў рэшту жыцця вывучэнню прыроды свядомасці. І спытала: ці перажыў экіпаж нешта падобнае?
Уайзман адказаў «так» і змоўк на некалькі секундаў. Потым расказаў, як па вяртанні на Зямлю на караблі запрасіў капелана — не будучы рэлігійным чалавекам — і расплакаўся, убачыўшы крыж на каўняры.
"Я не думаю, што чалавецтва дастаткова эвалюцыянавала, каб усвядоміць тое, на што мы глядзелі", — сказаў ён пра момант, калі Сонца зайшло за Месяц.
Ёсць словы для гэтага — "узнёслае, узвышанае", the sublime. Кант казаў, што яно прычыняе боль пачуццям і страх розуму.
Гэта надзвычайнае, грандыёзнае адчуванне: нечага адначасова прыгожага і жахлівага — бо маштаб перавышае здольнасць чалавечага розуму яго ўмясціць і усвядоміць.
@bububudududu
1 702
🌊 Атлантычнае цячэнне, якое трымае клімат Еўропы, можа знікнуць яшчэ на нашым жыцці
Навукоўцы перагледзелі прагнозы для AMOC — атлантычнай цыркуляцыі, якая, уласна, і робіць Еўропу прыемнай для пражывання. І новыя лічбы горш за ўсё, пра што папярэджвалі раней.
Навукоўцы параўналі дзесяткі сімуляцый з рэальнымі назіраннямі і высветлілася, што самыя «песімістычныя» мадэлі якраз найлепш апісваюць рэальнасць. Паводле іх, да 2100 года цячэнне запаволіцца на 42–58%, а гэта амаль гарантаваны калапс.
Для Еўропы гэта значыць: лютыя зімы, засухі летам, рост узроўню мора. Для Афрыкі і Амерыкі — зрух трапічных ападкаў, ад якіх залежаць мільёны.
Даследчык, які вывучае AMOC 35 гадоў, кажа, што за 100 тысяч апошнізх гадоў гісторыі Зямлі самыя драматычныя кліматычныя змены адбываліся менавіта тады, калі AMOC пераключаўся ў іншы стан.
1 702
🪄 Nvidia хоча рабіць карцінку ў гульнях амаль неадрознай ад рэальнасці
Кампанія анансавала тэхналогію DLSS 5. У новай версіі восенню з'явіцца нейрасетка, якая «разумее» сцэну: адрознівае скуру ад металу, лісце ад тканіны і накладвае на ўсё гэта фізічна дакладнае асвятленне.
Тым самым НІБЫТА паляпшае візуал гульнявога мастацкага твору. У разуменні Nvidia лепш — гэта калі падобрна да рэальнасці ў тым выглядзе, у якім гэтую рэальнасць здольная генераваць нейрасетка.
Дэманстрацыя прайшла на рэальных гульнях — Resident Evil Requiem, Hogwarts Legacy, Starfield, Assassin's Creed Shadows.
Ёсць тонкасць: дэма запускалі на двух RTX 5090 адначасова: адна карта паказвае гульню, другая цалкам занятая DLSS 5. Да выхаду ў канцы 2026 года Nvidia абяцае ўпісаць усё гэта ў адзін GPU.
@bububudududu
1 702
Tembo — гэта драўляная драм-машына, якая выглядае як настольная гульня
Замест кнопак і экранаў карыстальнікі выкладваюць драўляныя фішкі на магнітную сетку, праграмуючы такім чынам рытмы на пяціканальным секвенсары.
У прыладзе ёсць восем убудаваных набораў сэмплаў, мікрафон і лінейны ўваход для ўласных запісаў, а таксама базавыя эфекты і лупер.
Tembo разлічаны перш за ўсё на даступнасць і атрыманне задавальнення ад музыкі — без складаных функцый і тэхнічных парогаў.
Зараз прылада збірае фінансаванне на Kickstarter: цана для першых пакупнікоў складае $369, а ў рознічным продажы вырасце да $550.
1 702
Кампанія Unihertz прадставіла новы смартфон Titan 2 Elite з фізічнай QWERTY-клавіятурай, які вельмі нагадвае легендарны BlackBerry.
Прылада атрымалася больш кампактнай і элегантнай за папярэдніка: OLED-экран 4,05 цалі, закругленыя бакавіны і модны аранжавы колер.
Клавіятура таксама выконвае ролю трэкпада, а фізічныя клавішы можна праграмаваць пад уласныя патрэбы.
Цана пакуль не абвешчана, аднак запуск на Kickstarter чакаецца ў сакавіку.
@bububudududu
1 702
🔪 Першы ў свеце ўльтрагукавы кухонны нож
Амерыканская кампанія Seattle Ultrasonics гатовая прадаваць свой C-200. Гэта першы ў свеце кухонны нож з ультрагукавой вібрацыяй. Лязо з японскай сталі вібруе з частатой 33 000 разоў у секунду, дзякуючы чаму рэжа лягчэй, чысцей і амаль без супраціву.
Асабліва ўражвае праца з памідорамі, рыбай, зелянінай і нават тоўстымі кавалкамі мяса. Нож літаральна праходзіць праз іх, нібы праз масла. Менш наліпае часнык, цыбуля, а свініное мяса наразаецца значна хутчэй.
Вібрацыя ў C-200 адбываецца дзякуючы п’езаэлектрычным крышталікам.
Унутры ручкі нажа ўсталяваныя керамічныя элементы тыпу PZT-8 (lead zirconate titanate). Калі на іх падаецца электрычны ток з акумулятара, яны пачынаюць імгненна змяняць сваю форму — літаральна пашырацца і сціскацца дзясяткі тысяч разоў у секунду.
У выніку лязо не проста “дрыжыць”, а здзяйсняе мікраскапічныя ваганні з вельмі высокай частатой. Гэта зніжае трэнне, стварае эфект мікра-пілы, памяншае супраціў пры разразанні, і дазваляе рэзаць чысцей, асабліва далікатныя прадукты.
Фактычна гэта тая ж фізіка, што выкарыстоўваецца ў ультрагукавых зварачных апаратах, спецыяльных медыцынскіх скальпелях або нават у ультрагукавых зубных шчотках. Толькі цяпер яна дабралася да кухні.
Але ёсць і нюансы: нож цяжэйшы за звычайныя (328 г), працуе ад акумулятара (каля 20 хвілін без падзарадкі) і каштуе ад $400, а з магнітнай зараднай базай — усе $500.
Тым не менш, ультрагук на кухні выглядае як рэальны тэхналагічны скачок. Прынамсі, першыя аглядальнікі засталіся пазітыўна ўражаныя.
@bububudududu
1 702
Кітайцы зрабілі манітор на рабатызаванай руцэ для самых лянівых
CyboPol One - гэта 4K-экран на робатызаванай руцэ з 6 ступенямі свабоды, які падстройваецца пад вашу паставу: пад’язджае і выраўноўваецца.
Кіраванне праз голас, жэсты і Air Cursor для клікаў і скролу без мышкі. А каб вы не губляліся, што там зразумеў робат, унутры жыве Pauli — маленькі экранны персанаж, які паказвае, у якім рэжыме сістэма і што яна робіць.
Прадаваць збіраюцца па цане ад $2000
@bububudududu
1 702
Раю вам канал пра Тэхналогіі, навуку і гік-культуру - сумленныя і цікавыя навіны ад Bel-Geek
Канал штодзённа маніторыць свет навінаў, адбірае самае важнае і цікавае са сферы IT і навукі, і прыносіць чытачам на талерачцы. Не толькі хваляць прагрэс, але і сумленна крытыкуюць. Абмяркоўваюць ШІ, космас і ўласныя пэт-праекты.
Сардэчна запрашаюць далучыцца да кам’юніці.
Тэлеграм: https://t.me/bel_frontend - тут усё проста: чытаем, часам каментуем.
Сайт: https://bel-geek.com - тут друкуюць аўтарскія артыкулы (вашыя могуць быць таксама).
Discord: https://discord.gg/cssMdghGnp - месца для нетаксічных (і не вельмі) абмеркаванняў і халівараў.
Тут вы даведаецеся "праўду" - як яно працуе на самой справе, вашае гэтае ШІ.
1 702
🚁 Паліцэйскія дроны патрулююць неба ў казахстанскім Алматы
З птушынай вышыні яны ловяць і дарожных «герояў», і тых, хто робіць горад бруднейшым. Беспілотнікі фіксуюць, як нехта праязджае на чырвонае, рэзка перастройваецца, а яшчэ як людзі смецяць, пляюць і проста ігнаруюць правілы паводзінаў.
Паліцыя тлумачыць: мэта не толькі "злавіць", а паспець спыніць, каб на парушэнні рэагавалі хутчэй і каб сам факт назірання працаваў як прафілактыка.
@bububudududu
1 702
+2
🧐 амаль Вечнае сховішча: карту для Microsoft Flight Simulator закадзіравалі ў тонкай пласціне з борасілікатнага шкла
Захоўваць лічбавую інфармацыю стагоддзямі — няпростая задача. Жорсткія дыскі старэюць, зношваюцца, магнітны сігнал можа “плыць”, электроніка памірае. Паклаў у шафу на 100 гадоў і забыўся — не працуе.
Даследчыкі з Microsoft даўно спрабуюць вырашыць гэтую праблему ў рамках Project Silica. Хочуць запісваць даныя адзін раз на шкляны носьбіт і адразу на тысячагоддзі. Для бібліятэк, навуковых архіваў і культурнай памяці.
Пакуль што стрымлівае толькі жыццёвая дробязь — фемтасекундныя лазеры (фемтасекунда — гэта 10 у мінус 15-й ступені секунды) дарагія.
З такім лазерам, дзе імпульс хутчэй за думку, даследчыкі пачалі «выпальваць» унутры шкляной пласціны сотні слаёў мікраскапічных 3D-кропак — вокселяў. Гэта нібы пікселі, толькі ў аб’ёме. Гэтымі вокселямі кадзіруецца інфармацыя.
Па разліках, у шкляным чыпе плошчай 12 см² і таўшчынёй 2 мм можна ўмясціць каля 4,84 ТБ даных — гэта як мільёны кніг або тысячы 4K-фільмаў. Прымяніўшы тэхналогіі «паскоранага старэння» пры высокіх тэмпературах яны прыйшлі да высновы, што такі архіў можа пражыць 10 000+ гадоў (а пры звычайнай тэмпературы — яшчэ даўжэй).
Даныя, зразумела ж, потым счытваюцца спецыяльным аўтаматычным мікраскопам.
@bububudududu
1 702
Repost from аляхновіч | відзік, тэхна
У 2019 годзе Beyond Meat была як Tesla ад свету катлет
Кампанія абяцала будучыню без кароў, іх крыві і адчування віны. Акцыі ўзляцелі пад 240 долараў, інвестары верылі, што мы стаім на парозе новай харчовай эпохі, а слова “расліннае мяса” гучала як пароль у лепшую версію чалавецтва.
Але нешта пайшло не так.
Калі б вы тады ўклалі 10 000 долараў у Beyond Meat і проста заснулі, то сёння прачнуліся б амаль ні з чым. Кампанія страціла 99% сваёй вартасці.
Рынак схуднеў. Спажыўцы вярнуліся да звычайнага мяса. А катлета, якая калісьці выглядала як тэхналагічны цуд, раптам стала выглядаць як… ультраапрацаваны артэфакт эпохі, якая не адбылася.
У новым выпуску падкаста Відзік пагаворам:
- пра расліннае мяса;
- узлом роба-пыласосаў DJI;
- абяцанкі Microsoft выправіцца;
- і жудасныя прагнозы для рынку асабістай электронікі.
Прыемнага прагляду па спасылцы:
https://youtu.be/ShERpIQNqPc
1 702
🙊 У жывых стрымах кітайскіх гандляроў жывая мадэль цяпер проста маўчыць
Яна трымае тавар перад зялёным экранам, а ўсё астатняе робіць штучны інтэлект — генеруе тэкст, агучвае яго, сінхранізуе рухі вуснаў і нават перакладае трансляцыю на некалькі моў адначасова. Адна «нямая» мадэль — і адразу продажы на мандарыне, англійскай ці іспанскай.
Гэта ламае эканоміку лайв-камерцыі, дзе топавыя вядоўцы зараблялі прыстойныя грошы за адзін эфір. Калі прадаваць можа алгарытм, навошта плаціць чалавеку?
Сёння дзяўчына — ужо амаль такая ж дэкарацыя. Заўтра, верагодна, не спатрэбіцца і яна.
@bububudududu
1 702
🚘 Хопіць замяняць планшэтам сістэмы кіравання ў аўтамабілі!
Такому прынцыпу з 1 ліпеня 2027 года мусяць адпавядаць кітайскія аўтавытворцы. Каб кіроўца мог кіраваць ключавымі функцыямі на дотык, не ўтыкаючыся вачыма ў экран і адцягваючы ўвагу ад дарогі.
Прымусовы паварот да тактыльнасці інтэрфейсаў адбыўся пасля некалькіх гучных аварый у Кітаі, калі з палаючых электрычак не здолелі выратаваць людзей праз "схаваную" канструкцыю "раузмных" дзвярных ручак.
У новых аўто нават пераключэнне P/R/N/D на аўтаматычнай скрыні толькі праз экран хочуць забараніць. Зараз так рэалізована ў Tesla.
Мясцовыя рэгулятары рыхтуюць абнаўленне стандарту, якое прымусіць вярнуць фізічныя кнопкі і рычажкі для самых важных функцый — ад паваротнікаў і аварыйкі да шклапад’ёмнікаў, дворнікаў і ўключэння сістэмы дапамогі кіроўцу.
Кнопка мусіць мець нармальны памер (не менш 10×10 мм), быць у сталым месцы, даваць тактыльны/гукавы водгук, а базавыя функцыі павінны працаваць нават калі сістэма лягла ці знікла сілкаванне.
Будучыня аўтаінтэрфейсаў мусіць быць такой.
@bububudududu
1 702
🧵 Венгерскі стартап Allonic прапануе радыкальна новы спосаб вытворчасці робатаў — праз так званае «3D-пляценне»
Замест зборкі з дзясяткаў дэталяў сістэма спачатку стварае каркас, а потым «аплятае» яго мяккімі, трывалымі валокнамі, адразу ўбудоўваючы прывады, сухажыллі, датчыкі і праводку.
У выніку атрымліваецца гатовае, гнуткае і функцыянальнае цела робата — без шматэтапнай зборкі. Нечым нагадвае опенінг серыяла Westworld.
Тэхналогія дазваляе ствараць складаныя трохмерныя канструкцыі, раўнамерна размяркоўваць нагрузку і хутчэй пераходзіць ад лічбавага дызайну да жывога жалеза.
Каманда з Будапешта прыцягнула на сваю распрацоўку больш за $7 мільёнаў.
@bububudududu
1 702
🍎 На паказе "Чараўніка краіны Оз" у знакамітай Сферы яблыкі літаральна сыплюцца гледачам на галовы
Зразумела ж, як рэквізіт. Але ад захаплення заходзяцца ўсе інстаграмы: з паказу фільма 100 гадовай даўніны зрабілі сапраўдны тэхна-атракцыён. За паўгады ўжо прадалі 2 мільёны квіткоў і зарабілі чвэрць мільярда долараў. І усё гэта ў адным сферычным кінатэатры.
Паказ суправаджаецца і іншымі інтэрактыўнымі спецэфектамі: пылавая завіруха падчас тарнада на экране, манекены малпаў, што лётаюць па залі, пялёсткі кветак у паветры.
Бу-бу-будучыня кінатэатраў можа выглядаць як гэтая Sphere ў Лас-Вегасе. Папкорн у кіно каштуе даражэй за білет, стрымінгі душаць з усіх бакоў, трэба здзіўляць: бярэш культавую класіку і ператвараеш яе ў імэрсіўны досвед, дзе кіно ўжо не на экране, а вакол цябе. Не патрэбныя спецыяльныя акуляры, усё неба над галавой ператвараецца ў экран.
І пакуль попыт не падае, “Оз” будуць круціць хоць дзесяць гадоў. Поспех падштурхнуў і экспансію: абвешчана дамова пра меншы Sphere у раёне Вашынгтона.
1 702
+2
🌱 Месцы на могілках заканчваюцца, у Брукліне знайшлі нестандартны адказ: чалавечы кампост
Гістарычныя могілкі Green-Wood Cemetery хочуць ператвараць целы памерлых ва ўрадлівую глебу — без трунаў, без печаў, без традыцыйных варацілаў пахавальнага бізнэсу, а з дапамогай бактэрый і часу.
Тэхналогія называюць natural organic reduction: цела змяшчаюць у герметычны кантэйнер з саломай і сенам, кантралююць паветра і вільготнасць — і праз некалькі тыдняў застаецца багаты пажыўнымі рэчывамі матэрыяол, які пойдзе на гадаванне дрэваў і лугоў на могілках.
У ЗША такі метад ужо легалізаваны ў 14 штатах, і попыт расце: людзі хочуць больш экалагічных, танных і асабістых рытуалаў развітання. Крытыкі — ад царквы да пахавальнага бізнесу — кажуць пра «знявагу» і рызыкі.
Чалавечыя целы — гэта не бытавое смецце!Але трэнд відавочны: калі месца пад зямлёй заканчваецца, тэхналогіі прапануюць новы цыкл — з чалавека ў дрэва.
Уже доступно! Исследование Telegram 2025 — ключевые инсайты года 
