Лекар Белавешкін пра здаровы лад жыцця.
Open in Telegram
Здароў'е на беларускай мове. Навіны, лайфхакі і цікавосткі. Больш на сайце: belaveshkin.org
Show more666
Subscribers
No data24 hours
-47 days
-1030 days
Posts Archive
Самая небяспечная акупацыя пачынаецца не тады, калі ў горад уваходзяць войскі.
Яна пачынаецца тады, калі варожая ідэя ўваходзіць у сэрца чалавека.
«Кожная справа мае дзве ручкі: адну, за якую яе можна несці, і другую, за якую несці нельга. Калі твой брат учыніць несправядлівасць, не глядзі на справу з боку здзейсненай несправядлівасці, бо гэта тая ручка, за якую несці нельга. Глядзі на справу з таго боку, што ён твой брат, што вы разам выхоўваліся. Такім чынам ты возьмешся за тую ручку, за якую можна несці».
— Эпіктэт, Энхірыдыён (XLIII)
«Ваш бацька — д'ябал, і вы хочаце выконваць жаданні бацькі вашага. Ён быў чалавеказабойцам ад пачатку і не ўстаяў у праўдзе, бо няма ў ім праўды. Калі ён гаворыць няпраўду, гаворыць сваё, бо ён хлус і бацька хлусні». (Ян 8:44)
Сцвярджэнне пра тое, што рэальнасць рана ці позна прымусіць людзей адмовіцца ад ілюзій і прапаганды («халадзільнік перамагае прапаганду»), з’яўляецца памылковым, пра што сведчаць эксперыменты з самастымуляцыяй у мышэй, дзе жывёлы працягвалі націскаць рычаг узнагароды і ігнаравалі ежу і ваду аж да смерці ад знясілення.
Repost from Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)
🔥 «Дгаммапада» ўжо на пляцоўках!
🪷 Слухаем адзін з найважнейшых твораў будыйскай літаратуры ў перакладзе і агучцы Макса Шчура.
Зборнік вершаваных афарызмаў, аўтарства якіх прыпісваецца заснавальніку буддызму Будду Шак'ямуні (свецкае імя Сіддгартха Гаўтама, 563 – 483 да н. э.), належыць да самых папулярных кніг Тыпітакі — палійскага канону буддызму. Перадаваныя вусна з пакалення ў пакаленне, Буддавы прынагодныя вершаваныя выслоўі адлюстроўваюць асноўныя прынцыпы ягонага вучэння і тычацца адвечных чалавечых тэмаў, такіх як старасць, шчасце, гнеў, прагнасць, загана, цнота ды іншыя.
🎧 Агучыў Макс Шчур, а паслухаць бясплатна можна па спасылцы на нашым сайце.
Repost from Толькі пра мову
У назьве месяца чэрвень — водгалас эпохі, калі нашыя продкі забясьпечвалі ўсю Эўропу эстэтычна і сымбалічна значным экспартным таварам. Якім? Расказваем.
Лекарская дзэнская мудрасць кажа: правільны ліст прызначэнняў — гэта не той, у які ўжо няма чаго дадаць, а той, з якога ўжо нельга нічога прыбраць.
Другая дзэнская лекарская мудрасць кажа, што не прызначыць нешта часам складаней, чым прызначыць. :)
Бо свядомае ўстрыманне ад лішніх прызначэнняў звычайна не цэніцца і застаецца незаўважаным.
Крычаць "я па-за палітыкай" - гэта якраз вельмі разбуральная палітыка. Непрыманне рашэнняў - гэта рашэнне. Адмова дзейнічаць - гэта дзеянне.
Крычаць "я па-за палітыкай" - гэта якраз вельмі разбуральная палітыка. Непрыманне рашэнняў - гэта рашэнне. Адмова дзейнічаць - гэта дзеянне.
Дай пяць: 5 ідэй пра здароўе для лепшага жыцця (23)
✅1 Расслабленне вачэй.
Кірунак погляду і напружанне вачных мышцаў уплываюць на постаць усяго цела. Доўгае глядзенне ў экран назапашвае напружанне па ўсім целе. Што дапамагае: рэгулярна глядзіце ўдаль — зафіксуйце погляд на нечым не бліжэй за 4 метры (добра падыдзе фота або карціна з перспектывай), зачыняйце вочы на 10–30 секунд як міні-перапынак, і паспрабуйце вось гэта: уявіце свае вочныя яблыкі як два цяжкія цёплыя шары, якія павольна круцяцца ў вачніцах. Нават 10–20 секунд з заплюшчанымі вачамі падчас працы за экранам скідвае напружанне — і да таго ж паляпшае запамінанне.
✅2 Танцы.
Сярод усіх відаў руху, якія вывучаліся як умяшанне пры дэпрэсіі, танцы выходзяць на першае месца. Дадайце нават адну хвіліну ў разагрэў або сканчэнне трэніроўкі. Паспрабуйце танец перамогі пасля ўдачы або вытанчыце стрэс, калі ён назапашваецца. Танцы — самы моцны стымулятар нейрапластычнасці мозга сярод усіх відаў руху, і развіваюць маторную памяць з доўгатэрміновай карысцю.
✅3 Цела як доступ да інтуіцыі.
У тых галінах, дзе вы маеце сапраўдную кампетэнтнасць, інтуіцыі варта давяраць. Паспрабуйце вось гэта: пакладзіце ўяўную праблему на талерку, вазьміце прыборы і пачніце есці яе кавалачак за кавалачкам — уважліва прыслухоўваючыся да адчуванняў у грудзях, горле і страўніку. Як ваша цела прымае гэта? Той цялесны водгук і ёсць ваш інтуітыўны адказ.
✅4 Самы карысны від фізічнай актыўнасці.
Для даўгалецця даследаванні паслядоўна ўказваюць на адну катэгорыю вышэй за ўсе астатнія: гульні — ад тэніса да баскетбола. Гульні прымушаюць рухацца без адчування намагання, уключаюць разнастайнасць рухаў і натуральна дадаюць сацыяльнае ўзаемадзеянне. Знайсці партнёра на вуліцы або ў зале — адзін з самых простых крокаў да паляпшэння свайго рэжыму.
✅5 Тры фундаментальныя paleo-рухі:
штурхаць, цягнуць, біць нагой. Гэтыя тры рухі ахопліваюць базу таго, для чаго створана чалавечае цела. Штурхаць — удары, кідкі, адціскання, жімы. Цягнуць — падымаць, грэбсці, лазіць, падцягвацца. Біць нагой — скачкі, прысяданні, выпады. Разам яны задзейнічаюць большасць мышачных груп без спецыяльнага абсталявання. У зале: жым лёжачы, цяга, прысяданні. Дома: адціскання, падцягванні, прысяданні.
Patients who are most satisfied with their doctor are associated in some studies with a 12% higher rate of hospitalization and a 26% higher risk of death. Complete satisfaction is not always a sign of the best care. A good doctor should be able to tell you things that may be uncomfortable to hear, because sometimes difficult advice can be the most effective.
Паводле некаторых даследаванняў, пацыенты, якія найбольш задаволеныя сваім урачом, маюць на 12% больш высокую частату шпіталізацыі і на 26% вышэйшую рызыку смерці. Таму поўная задаволенасць не заўсёды сведчыць пра найлепшую медыцынскую дапамогу. Добры ўрач павінен умець казаць рэчы, якія могуць быць непрыемнымі для пацыента, бо часам менавіта такая «горкая пілюля» аказваецца найбольш дзейснай.
Некаторыя бароняць расейшчыну як алкаголік бухло: "мне не шкодзіць", "мне так лягчэй жыць", "у нас так усё робяць", "маё асабістае рашэнне!", не маеш права забараніць", "выпі-ты што мяне не паважаеш", "не пье-ты хворы?", "так павялося, гэта традыцыя". Але вынік адзін - і бухло і рускімір спачатку скалечаць цябе і потым заб'юць.
Навукоўцы просяць ChatGPT напісаць навуковы артыкул. Рэцэнзенты просяць ChatGPT ацаніць гэты артыкул. Чытачы просяць ChatGPT растлумачыць, што ў ім напісана.
Падаецца, што сучасная навука ўсё часцей выглядае як дыскусія паміж рознымі вокнамі ChatGPT.
У цябе ёсць выбар, тваё цела будзе балець праз тое, што ты займаешся спортам, ці праз тое, што ты не займаешся спортам
Каб ацаніць інтэлектуальны патэнцыял абмеркавання трэ прыгледзецца да аргументаў. Ніжэй трэцяга зверху - не варта і ўмешвацца.
Неканструктыўныя ўзроўні (Інтэлектуальная несумленнасць):
🟥Абразы: Напад на чалавека замест аргументаў ("Ты дурань").
🟥Ad Hominem (Пераход на асобу): Крытыка якасцяў, статусу ці матываў апанента ("Чаму мы павінны верыць табе?")
🟥Рэакцыя на тон: Абмеркаванне формы выказвання, а не яго сэнсу ("Вы кажаце гэта занадта агрэсіўна")
🟥Супярэчнасць: Простая заява аб нязгодзе без сур'ёзных доказаў ("Гэта не так, усё інакш").
Канструктыўныя ўзроўні:
🟩Контраргумент: Абгрунтаваная нязгода, якая, аднак, часта чапляецца за другарадныя дэталі.
🟩Абвяржэнне: Пошук канкрэтнай памылкі ў словах апанента і яе доказ з дапамогай фактаў.
🟩Абвяржэнне сутнасці: Скіраванасць на галоўную думку апанента. Разбурае само ядро яго пазіцыі.
☝️Інтэлектуальная несумленнасць: cтрэлка на малюнку паказвае, што чым ніжэй чалавек спускаецца па пірамідзе (да рэакцыі на тон, пераходу на асобы і абраз), тым больш яго паводзіны становяцца інтэлектуальна несумленнымі, бо ён выкарыстоўвае маніпуляцыі замест сумленнага пошуку ісціны.
«Прырода карае не таго, хто злы, а таго, хто слабы.» Ніцшэ
