cookie

We use cookies to improve your browsing experience. By clicking «Accept all», you agree to the use of cookies.

avatar

Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

Усё пра беларускія аўдыякнігі: рэлізы, інтэрв'ю з аўтарамі і выканаўцамі ды іншыя цікавосткі. Слухай сваё! https://taplink.cc/audiobooks.by Пытанні? Прапановы? Пішыце @mikita12345 альбо [email protected]

Show more
Advertising posts
2 238
Subscribers
-224 hours
-67 days
-630 days

Data loading in progress...

Subscriber growth rate

Data loading in progress...

👋 Вітанкі, даражэнькія! Надоечы мы выкладалі ўрывак нашай надыходзячай навінкі і прапаноўвалі вам угадаць, аб якой кнізе ідзе гаворка. Але гэта выявілася даволі складаным, таму мы падрыхтавалі некалькі фактаў пра раман, які ўжо заўтра з’явіцца на нашым сайце. Кніга з’явілася зусім нядаўна: папяровая версія выйшла ў мінулым годзе ў пражскім выдавецтве. «…Аднойчы восеньскім вечарам, курачы на балконе нашай аднапакаёўкі, я раптам пабачыў перад сабой у цемры лясную дарогу і жаўнера на ёй, і пачуў гук жалейкі. І імгненна прыдумаў гісторыю, у якой адзін вястун хлусіць, каб уратаваць сабе жыццё» — менавіта так аўтар узгадвае момант, калі яму прыйшла ідэя напісання рамана. Назва кнігі — вядомы мінскі тапонім, які ў рамане набывае сімвалічны сэнс. Ці вы здагадаліся? Навінка з’явіцца ўжо заўтра — сачыце за навінамі, каб не прапусціць!
Show all...
🔥 12
Photo unavailableShow in Telegram
🔥 Слухаем «Быкава на свабодзе»! 🤝 Працягваем выкладаць кнігі серыі «Бібліятэка Свабоды». Збор выступаў клясыка беларускай літаратуры ў этэры Радыё Свабода. 🎧 Чытае аўтар, а знайсці і паслухаць можна проста зараз на любой зручнай вам пляцоўцы.
Show all...
👍 13 7🔥 1
Photo unavailableShow in Telegram
💥 Слухаем «Тарас на Парнасе» Канстанціна Вераніцына ад праекта «Беларуская літаратура» 👀 Новая агучка класічнага твора — вельмі раім паслухаць, нават калі вы добра знаёмыя з тэкстам. …Адзін просты дзядзька-беларус трапляе на грэчаскую гару Парнас, дзе п’юць, гуляюць і весяляцца розныя багі і знакамітасці. Усё там, на тым Парнасе, добра так паблытана, тут вам і Марс з Геркулесам, і Пушкін з Гогалем, і бойка, і танцы, і смачная ежа (слухаць галодным не раю, бо заглынецеся слінай). Таму набірайце паветра ў лёгкія – і пачынайце весяліцца разам з паэмай Канстанціна Вераніцына «Тарас на Парнасе»! 🎧 Агучыла каманда праекта «Беларуская літаратура», а знайсці і паслухаць можна проста зараз на YouTube-канале праекта і нашым сайце!
Show all...
🔥 25 4
Photo unavailableShow in Telegram
💥 Слухаем навінку ад «Кніжнага Воза»: «Якуб – срэбраны чуб» Надзеі Ясмінскай Фэнтэзі-казка, напоўненая традыцыямі і персанажамі беларускай міфалогіі. ❗Кнігу пакуль немагчыма прачытаць у друкаванай версіі, таму аўдыя фармат — адзіны спосаб пазнаёміцца з гэтай цудоўнай гісторыяй. …Даўным-даўно, а, можа, і нядаўна, за гарамi i марамi, за пушчамi-дрымушчамi, за гразкiмi балотамi ды вiрлiвымi рэкамi разлягалася сабе вольна зямля вабная-гожая, з травамі шаўковымі ды спевамі птушынымі. Усiм яна прытулак давала: вялiкiм i малым, добрым i лiхiм, жывым i мёртвым. Не абышлi, вядома ж, мясцін тых людзi клапатлівыя: гарады з вёсачкамi збудавалi, жыццё-быццё наладавалі. 🎧 Агучыў Ісай Саістулькін, а паслухаць можна проста зараз на «Кніжным возе»!
Show all...
🔥 19👍 4 4
Неверагодная навіна ад audiobooks.by 🔥🔥🔥 Крысціна Дробыш — афіцыйная прадстаўніца праекта! ❓ Што гэта значыць? Крысціна — новая ўдзельніца нашай каманды, якая будзе займацца прасоўваннем нашых кніг, а таксама папулярызацыяй аўдыякніжнага фармату ў цэлым. ❓ А хіба вы гэтым не займаліся раней? Так, але часу і сілаў не заўсёды хапала на эфектыўную працу ў гэтым кірунку. Мы занадта моцна любім сваю справу, і таму вырашылі, што прасоўваннем беларускіх аўдыякніг павінны займацца асобны чалавек — ды яшчэ і такі цудоўны. ❓ Чаму Крысціна цудоўная? Бо хто распавядзе пра аўдыякніжную прастору лепей, чым калісьці актрыса «Купалаўцаў», а цяпер — мэнэджарка, рэдактарка, рэжысёрка і голас праекту «Кніжны воз», які займаецца стварэннем беларускіх аўдыякніг для падлеткаў? ❓ Стоп, дык гэта калабарацыя audiobooks.by і «Кніжнага воза»? Не! Мы працягваем заставацца асобнымі адзінкамі і сяброўскімі праектамі. Проста цяпер нашая супраца ўвасобленая канкрэтным чалавекам. ❓ Я ў захапленні ад навін, і таксама маю ідэі для паляпшэння праекта. Каму мне іх распавесці? Як заўсёды — мы адкрытыя для вашых прапаноў ва ўсіх сацсетках. Застаёмся на сувязі і працягваем ствараць сваё разам!
Show all...
🔥 31👍 16 5
Photo unavailableShow in Telegram
🔥 Слухаем «Свой голас» Зінаіды Бандарэнка ў аўтарскай агучцы! 🤝 Працягваем выкладаць кнігі серыі «Бібліятэка Свабоды». Cучасныя мемуары калішняй дыктаркі і сапраўднай легенды беларускага тэлебачання, якая прапрацавала там амаль сорак гадоў, за якія паспела ўвесці ў моду беларускі нацыянальны строй, пазнаёміцца з усімі тагачаснымі зоркамі, а ў рэшце рэшт — і пасварыцца з дзеючай уладай праз сваю пазіцыю. 📻 Упершыню ўспаміны гучалі на хвалях Радыё Свабода з 28.03.2005 па 29.04.2005. 🎧 Чытае аўтарка, а знайсці і паслухаць можна проста зараз на любой зручнай вам пляцоўцы
Show all...
🔥 19👍 8
Photo unavailableShow in Telegram
🔥 «Пасажыры карабля Тэсея» Сцяпана Стурэйкі ўжо на пляцоўках! Другое месца на Прэміі Гедройця-2023! Аповесці даследчыка культурнай спадчыны Сцяпана Стурэйкі складаюцца з парадаксальных ідэй, чорнага гумару і цікавостак з падарожжаў. Героі заўсёды шукаюць праўду, а знаходзяць толькі сапраўдных сябе. Галоўная думка ўсіх твораў — мы губім тое, што любім. Усё апісанае ў кнізе заснавана на рэальных гісторыях. 🤝 Аўдыякніга была запісаная пры фінансавай падтрымцы беларускіх супрацоўнікаў кампаніі Google. 📖 Папяровую версію можна набыць на сайце Knihauka. 🫂 Першую частку можна паслухаць бясплатна на YouTube. 🎧 Агучыла Ядвіга Дзяюн, а знайсці і паслухаць можна проста зараз на нашым сайце!
Show all...
32
Photo unavailableShow in Telegram
🔥 Слухаем «Імёны Свабоды» Уладзіміра Арлова ў аўтарскай агучцы! 🤝 Працягваем выкладаць кнігі серыі «Бібліятэка Свабоды». Кніга змяшчае аўдыяверсыі мініэссэ Ўладзіміра Арлова «Імёны Свабоды», якія гучалі на хвалях «Радыё Свабода» ў 2006, 2007 і 2015 гг. 🎧 Чытае аўтар, а знайсці і паслухаць можна проста зараз на любой зручнай вам пляцоўцы.
Show all...
👍 16 3
🤝 Дабрыдзень, даражэнькія! Як заўсёды, пачынаем новы аўдыякніжны месяц тым, што падводзім вынікі мінулага. Што адбывалася ў красавіку ў нас і нашых калег?: 📗 Кніжны воз разам з выдавецтвам «Gutenberg Publisher» і праектам «Бэйбус» выпусцілі аўдыяверсію серыі вершаў Андрэя Скурко «Хто жыве ў гаражы: вершы пра машынкі». А яшчэ зусім нядаўна на «Возе» выйшла «Усмешка жалобнай каралевы, альбо Таямніца магнітнага замка» Сержа Мінскевіча — захапляльнае беларускае фэнтэзі з квэстамі і экшанам. 📖 На канале «Беларускай літаратуры» «Паром на бурнай рацэ» Уладзіміра Караткевіча — новая версія класічнага твора, які пераносіць слухача ў часы паўстання Kacтycя Kaлiнoўcкaга. 🤝 У межах нашай супрацы з Радыё Свабода на лічбавых пляцоўках з’явілася шмат цікавых навінак: «Клініка кітайскага дантыста» Зьмітра Бартосіка — падарожжа па «забытых адрасах» культуры, у межах якога вы даведаецеся, сярод іншага, пра беларускія карані Гіёма Апалінэра. Таксама раім паслухаць «Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі» Сяргея Абламейкі — кнігу пра аднаго з галоўных беларускіх герояў і ягоны ўплыў на сучасную нацыянальную ідэнтычнасць. Не забудзьцеся на «Дуліну ад Барадуліна» і «Пошукі свайго выраю» Пётры Садоўскага — класіку «Бібліятэкі Свабоды». 📕 Нашая каманда таксама не сядзела без справы — мы амаль скончылі працу над двума ачуменнымі навінкамі, якія будуць дасяжныя ўжо вельмі (вельмі 😉) хутка. ❤️ Дзякуем, што застаяцеся з намі, даражэнькія. Сачыце за навінамі — працягваем запісваць, выпускаць і слухаць сваё!
Show all...
🔥 23👍 5
Photo unavailableShow in Telegram
👋 Вітанкі, даражэнькія! Надышоў час адкрыць таямніцу нашай чацвёртай (ваў, ужо чацвёртай!) аўдыякнігі-неспадзяванкі. У красавіку вы слухалі «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без» Уладзімра Някляева — кнігу-ўспамін пра падзеі апошніх 70 гадоў, якія ва многім сфармавалі як самога пісьменніка, так і шмат каго з нас. І, вядома, працягваюць адгукацца ў беларускім кантэксце і па сёння. А тым часам новая аўдыякніга-неспадзяванка ўжо на нашым ютуб-канале! Нагадваем умовы: раз на месяц мы выкладаем адну платную аўдыякнігу на ютуб без назвы і аўтара. Вы слухаеце — і тым самым кідаеце выклік самім сабе: ці гатовыя вы прысвяціць некалькі гадзін свайго жыцця невядомаму тэксту? Ці даверыцеся лёсу? Ніякіх папярэдніх стэрэатыпаў ці чаканняў. Проста аўдыякніга і вы. 🎧 Шукайце спасылку на новую кнігу ў нашых сторыс, а таксама ў тэлеграме і ютубе!
Show all...
31👍 6