en
Feedback
Лекар Белавешкін пра здаровы лад жыцця.

Лекар Белавешкін пра здаровы лад жыцця.

Open in Telegram

Здароў'е на беларускай мове. Навіны, лайфхакі і цікавосткі. Больш на сайце: belaveshkin.org

Show more
666
Subscribers
No data24 hours
-47 days
-1030 days

Data loading in progress...

Tags Cloud
No data
Any problems? Please refresh the page or contact our support manager.
Incoming and Outgoing Mentions
---
---
---
---
---
---
Attracting Subscribers
September '26
September '26
+1
in 0 channels
August '26
+4
in 0 channels
Get PRO
July '26
+6
in 0 channels
Get PRO
June '26
+3
in 0 channels
Get PRO
May '26
+6
in 0 channels
Get PRO
April '26
+9
in 0 channels
Get PRO
March '26
+4
in 0 channels
Get PRO
February '26
+13
in 0 channels
Get PRO
January '26
+3
in 0 channels
Get PRO
December '25
+15
in 0 channels
Get PRO
November '25
+13
in 1 channels
Get PRO
October '25
+8
in 1 channels
Get PRO
September '25
+10
in 0 channels
Get PRO
August '25
+16
in 0 channels
Get PRO
July '25
+39
in 1 channels
Get PRO
June '25
+9
in 1 channels
Get PRO
May '25
+17
in 0 channels
Get PRO
April '25
+18
in 0 channels
Get PRO
March '25
+13
in 0 channels
Get PRO
February '25
+29
in 1 channels
Get PRO
January '25
+22
in 0 channels
Get PRO
December '24
+20
in 1 channels
Get PRO
November '24
+28
in 1 channels
Get PRO
October '24
+186
in 2 channels
Get PRO
September '24
+16
in 1 channels
Get PRO
August '24
+10
in 0 channels
Get PRO
July '24
+13
in 0 channels
Get PRO
June '24
+14
in 0 channels
Get PRO
May '24
+18
in 0 channels
Get PRO
April '24
+7
in 0 channels
Get PRO
March '24
+18
in 0 channels
Get PRO
February '24
+17
in 0 channels
Get PRO
January '24
+68
in 1 channels
Get PRO
December '23
+15
in 0 channels
Get PRO
November '23
+15
in 0 channels
Get PRO
October '23
+18
in 0 channels
Get PRO
September '23
+21
in 0 channels
Get PRO
August '23
+13
in 0 channels
Get PRO
July '23
+19
in 0 channels
Get PRO
June '23
+244
in 0 channels
Get PRO
May '23
+82
in 0 channels
Get PRO
April '23
+19
in 0 channels
Get PRO
March '23
+93
in 0 channels
Get PRO
February '23
+367
in 0 channels
Date
Subscriber Growth
Mentions
Channels
06 September+1
05 September0
04 September0
03 September0
02 September0
01 September0
Channel Posts
Раю: Марк Аўрэлій "Размовы", Сенека "Лісты да Лукрэцыя", Эпіктэт "Энхірыдыён".
Раю: Марк Аўрэлій "Размовы", Сенека "Лісты да Лукрэцыя", Эпіктэт "Энхірыдыён".

2
Кожны раз, калі вы думаеце, што нейкая сітуацыя або нейкі чалавек разбурае ваша жыццё, гэта на самой справе вы разбураеце сва
Кожны раз, калі вы думаеце, што нейкая сітуацыя або нейкі чалавек разбурае ваша жыццё, гэта на самой справе вы разбураеце сваё жыццё. Гэта такая простая ідэя. Адчуваць сябе ахвярай - гэта зусім катастрафічны спосаб прымусіць ісці па жыцці. Калі вы проста лічыце, што, як бы дрэнна гэта ні было, гэта заўсёды часткова і ваша адказнасць, і вы проста выпраўляеце гэта як мага лепш - так званы «жалезны рэцэпт». Чарлі Мангер
173
3
Жадаю табе моцнага псіхічнага здароўя, чалавеча, што гартаеш стужку.
Жадаю табе моцнага псіхічнага здароўя, чалавеча, што гартаеш стужку.
293
4
— Я не веру, што з адной клеткі можа развіцца складаны арганізм, нават калі даць на гэта мільярды гадоў. — Ты зрабіў гэта ўсяго за дзевяць месяцаў.
351
5
Што такое Воля? Гэта не проста незалежнасьць. Воля – гэта нацыянальнае адраджэнне, гэта сіла, якая выходзіць не ад прымусу, а вырастае з вашых глыбінных каштоўнасцяў. Воля – гэта цвёрдасць Муцыя Сцэвалы, якая перамагае боль і страх. Воля – гэта сэнс, які вы рэалізуеце тут і цяпер, гэта вашы дзеянні, што ператворваюць рэальнасць.  Воля вынікае з унутраных патрэб, а не вонкавых прымусаў. Толькі такая воля робіць вас мацней, а не высільвае. Як казаў Заратустра, «воля вызваляе: так праўдзівая навука пра волю». Воля – гэта жыццё, што перамагае смерць. Воля – гэта заўсёды жывое супраць мёртвага, стварэнне супраць разбурэння, жыццё супраць смерці. Воля – гэта сіла, гэта бурлівы струмень, што змывае і які расчышчае свет ад некрафілаў, якія захлынаюцца нянавісцю і садызмам, няплодных і ўмелых толькі зневажацца і зневажаць. Воля – гэта тая сіла, якая дазваляе далікатнаму парастку прабіваць асфальт, што закрывае ад яго сонца. Воля – гэта сіла, якая ператварае звычайнага чалавека ў Героя. Воля – гэта той патэнцыял, якія ёсць у кожнага з нас.
356
6
У японцаў — «ікігай», у італьянцаў — «дольчэ віта», у скандынаваў — «хюгэ» і «лагом»… а ў беларусаў філасофія жыцця — «воля».
У японцаў — «ікігай», у італьянцаў — «дольчэ віта», у скандынаваў — «хюгэ» і «лагом»… а ў беларусаў філасофія жыцця — «воля».
256
7
Сацыяльныя сеткі — гэта ультраапрацаваная інфармацыя, створаная людзьмі так, каб выклікаць у вас рэакцыю, а не каб вас адукоў
Сацыяльныя сеткі — гэта ультраапрацаваная інфармацыя, створаная людзьмі так, каб выклікаць у вас рэакцыю, а не каб вас адукоўваць. Як і ультраапрацаваная ежа, яна спраектаваная для бясконцага спажывання і напоўненая «ўзмацняльнікамі смаку» — абурэннем, навізной, статусам, страхам — якія прымушаюць вас хацець яшчэ адзін кавалак. Вы спажываеце яе не таму, што галодныя. Вы спажываеце яе таму, што яна створана, каб прымусіць вас адчуць голад/прагу. І, як і ў выпадку з ультраапрацаванай ежай, празмернае спажыванне мае сваю цану.
257
8
Маршы ў Беларусі. 16 жніўня, 2020 года.+3
Маршы ў Беларусі. 16 жніўня, 2020 года.
286
9
Два беларусы, 500 гадоў прамежак, аніякай розніцы акрамя вусоў+1
Два беларусы, 500 гадоў прамежак, аніякай розніцы акрамя вусоў
283
10
Абаронцы расейскага ў Беларусі павінны ведаць фінальную фазу русіфікацыі: гарматнае мяса.
Абаронцы расейскага ў Беларусі павінны ведаць фінальную фазу русіфікацыі: гарматнае мяса.
302
11
Памятайце, сябры: дастатковая гідратацыя — важная частка абароны ад перагрэву. Абязводжванне значна пагаршае здольнасць арган
Памятайце, сябры: дастатковая гідратацыя — важная частка абароны ад перагрэву. Абязводжванне значна пагаршае здольнасць арганізма астуджаць сябе, павялічваючы рызыку цеплавога знясілення і цеплавога ўдару.
395
12
Замест абмеркавання ўбораў брытанскай каралеўскай сям’і, значна карысней вучыцца і пераймаць добрыя практыкі брытанскай эліты. Шмат якія з іх шырока вядомыя, іншыя забываюцца, але ўсе безумоўна спрыяюць здароўю і развіццю. 1. Уменне стрымлівацца. Never complain, never explain («Ніколі не скардзіся і не апраўдвайся») або keep a stiff upper lip — уменне трымаць у руках свае эмоцыі лічылася адметнай рысай статусу. Насуперак распаўсюджаным міфам, стрыманасць умацоўвае самакантроль, а патуранне аслабляе яго. 2. Дзеці рана кладуцца спаць. Ранняе засынанне карыснае для здароўя дзяцей, а таксама для псіхалагічнага дабрабыту і спакою бацькоў. Дзеці, што не спяць да позна, — прыкмета адсутнасці парадку ў сям’і. 3. Манера трымацца. Гэта не толькі выпрацаваная пастава, але і прыродная рухальная пластыка, сабранасць з гадаванасцю. Гэта адчуваецца адразу і развіваецца не аднымі практыкаваннямі — патрэбны адпаведны светапогляд. 4. Самастойнасць дзяцей. З самага маленства заахвочваць і развіваць у дзіцяці самастойнасць. 5. Адсутнасць пакаранняў. Цялесныя пакаранні здаўна лічыліся прыкметай ніжэйшага стану, і тычыліся таксама і дзяцей. Страціць цярпенне з-за дзіцячых свавольстваў — недапушчальна. Толькі спакойная рэакцыя на любыя капрызы. 6. Натуральныя матэрыялы. Натуральныя тканіны і спакойныя колеры ў вопратцы. Варта пазбягаць лэйблаў, а тым больш — хваліцца імі: «чужыя гербы носяць толькі лакеі». 7. Час на прыродзе. Жыццё за межамі горада — прыкмета прэстыжу. Дзяцінства на прыродзе спрыяе гарманічнаму развіццю. Прырода — цудоўны аздараўленчы фактар. 8. Сытны англійскі сняданак. З’явіўся ў XIII стагоддзі ў загарадных сядзібах, каб накарміць гасцей на цэлы дзень. Звычайна гэта багаты бялком сняданак з бабамі, памідорамі і яйкамі. 9. Спорт. Камандны спорт і фізічная актыўнасць — неад’емныя ўмовы здароўя і выхавання пачуцця гонару, адказнасці і супольнасці. 10. Веданне радаводу. Ведаць сваю генеалогію, нават далёкіх сваякоў. Дбаць пра нашчадкаў, назапашваць культурны і фінансавы капітал з пакалення ў пакаленне. 11. Мясцовая ежа. Сезонная ежа з уласнага агароду — найлепшы выбар для здароўя. 12. Простасць і сціпласць. Варта паводзіць сябе проста, не паказваць свайго перавагі. Самапахвала і дэманстрацыя — прыкмета дрэннага тону. 13. Манеры. Ветлівасць і далікатнасць у любой сітуацыі, з любым чалавекам. Прадбачлівасць у зносінах. 14. Выпрацаваная мова. Практыкаванні ў дыскусійных клубах, багатая лексіка, здольнасць гаварыць паўтонамі, валоданне некалькімі мовамі. 15. Густ. Мець уласнае меркаванне, веданне мастацтва, валоданне хаця б адным музычным інструментам. 16. Без тэлевізара. Альбо хаця б не трымаць яго ў гасцінай. 17. Прыгожае адзенне нават дома, сярод сям’і. 18. Амбіцыйнасць. Брацца за складанае і годнае, нават калі патрабуе вялікіх высілкаў. 19. Загартоўка. Напрыклад, хлопчыкі да 8 гадоў носяць толькі шорты. Лёгкае адзенне і вытрымка холаду — паказчык стойкасці і здароўя. 20. Часціна жыцця — гумар. Гумар мусіць суправаджаць штодзённасць, дапамагае зірнуць на сябе і свет з лёгкасцю, высмеяць усё, нават уласныя недахопы. 21. Чытай штодня. Класіка, гісторыя, філасофія — чытанне ўзбагачае густ, мысленне і сілу характару. 22. Кіруй часам. Пунктуальнасць і рэжым — аснова самадысцыпліны і ўпарадкаванасці. 23. Выхаваныя паводзіны. Манеры — не фармальнасць, а штодзённая павага да іншых. 24. Стрыманасць — прыкмета густу. Сціпласць у вопратцы, інтэр’еры, паводзінах — лепш, чым любы паказ. 25. Служы з годнасцю. Высокае паходжанне — не прывілей, а абавязак рабіць карыснае ціха і годна. Якія пункты вам падабаюцца найбольш? Што вы ўжо ўвасабілі ў сваім жыцці?
337
13
Толькі размовы пра Адысею і Іліяду! А ці ведаеце вы што ў беларусаў е Радзівіліяда - сапраўдны гістарычны эпас? Храбрае племя айчынных вайскоўцаў сюды ён кіруе. Хутка пяхота ідзе ды напорыста конніца мчыцца, Войска вялікае: віленцы, з імі й сыны твае, Кунас, Тыя яшчэ, хто жывуць на ўзбярэжжы, дзе Нярыс магутны Нізкай далінай цячэ ды хаваецца ў Хронавых водах; Выхадцы з Трокаў яшчэ ды з магутнага Віцебска, з імі Тыя, якіх гадавалі прасторы цудоўнае Оршы; Хтосьці між пушчаў жыве, між прывабных лугоў і палеткаў — Гожа Бярэзіна там берагі пакрывае чаротам; Волаты з даўняга Полацка крочаць, магутныя сэрцам, Слаўнага Мінска сыны, жыхары старадаўняй Гартыны1, Тыя, хто з Ліды паходзяць, хто бачаць празрыстую Ваку, Іншыя — Марсаў народ — Эрдзівілавы нівы2 абходзяць, Землі твае, Магілёў, ды суседняга краю прасторы. Там на адных пазіраюць аршанскія дахі, на іншых З вежаў сваіх чатырнаццаці годна глядзіць Азярышча. Я не забуду сказаць пра муры і гасцінцы старыя Даўняга Брэста, а з ім і маленькую Рэчыцу ўспомню. Гомельцы ў войску, мазырцы, ды іншыя ратнікі разам: Іх, вельмі здатных да бітвы, гадуе прываблівы Остэр. Як не сказаць пра ашмянцаў, мужоў з узбярэжжа Ластаі, Іншых, што маюць раллю блізу жоўтага Нёмана кручы. Мушу і тых прыгадаць, хто на кобрынскіх землях шчыруюць, П’юць з Аксіяка ваду ды ўраджай здабываюць багаты. Тых гадавалі прасторы Мсціслаўля, тых — Ула, якая Поўніла хуткія воды крывёю маскоўцаў, а гэтых — Землі Іванска, збялелыя скрозь ад касцей чалавечых; Крэва яшчэ — напамін пра забітага Кейстута. Побач Слонімскіх волатаў раць, жыхары Ваўкавыска і русы, З імі — язігі яшчэ, непахісныя ў бітве, што часам Шлемам сваю сівізну прыкрываюць, аб смерці не дбаюць; Побач — мужы, што аруць узбярэжжа празрыстае Свенты. Тут — Самагітыі плоднай, зямлі меданоснай, тубыльцы, Там — ваўкамерцаў атрад, а таксама браслаўцаў харугва. Мноства плямёнаў, адважных народаў, якімі Правіў Баторый тады непахіснаю, цвёрдай рукою.
220
14
Роўна 108 год таму, 5 жніўня 1918 года Сакратарыят БНР прыняў закон пра сімволіку, бел-чырвона-белы сцяг стаў дзяржаўным сымб
Роўна 108 год таму, 5 жніўня 1918 года Сакратарыят БНР прыняў закон пра сімволіку, бел-чырвона-белы сцяг стаў дзяржаўным сымбалем. З таго моменту і дагэтуль у нашых сэрцах.
213
15
No text...
239
16
Эпідэмія азартных гульняў. Калі вы возьмеце ў рукі звычайны латарэйны білет, ён выглядае бяспечна ў параўнанні з ін'екцыйнымі наркотыкамі — але можа наносіць параўнальную шкоду. Людзі даўно заўважылі згубны ўплыў азартных гульняў: Платон і Арыстоцель крытыкавалі азарт як заган, які вядзе да страты самакантролю. У «Сігалавада-сутце» азартныя гульні названы адной з прычын заняпаду чалавека і разглядаюцца як занятак, які ўзмацняе прывязанасць і пакуты. Азартныя гульні прама забаронены Каранам (5:90–91) як «мярзота з учынкаў шайтана». Не выпадкова ў 1878 г. Вярхоўным судом ЗША латарэі былі прызнаны «гульнёй, якая пазбаўляе чалавека маральнага аблічча» — але пазней грошы ўсё ж перамаглі. Чаму ж мозг падтрымлівае схільнасць да рызыкі дзеля нявызначанай узнагароды? Эвалюцыя сфарміравала мозг так, каб нявызначанасць сама па сабе ўзмацняла матывацыю. У прыродзе рэсурсы непрадказальныя, і калі б паводзіны згасалі пасля кожнай няўдачы, многія жывёлы проста не выжылі б. Таму непрадказальная ўзнагарода стала магутным стымулам: мозг успрымае непрадказальнасць як патэнцыйную пагрозу выжыванню і рэзка ўзмацняе дафамінавую матывацыю. Такая настойлівасць карысная, калі мы засвойваем навык. Напрыклад, вучымся кідаць мяч у кошык: першыя спробы няўдалыя, але мозг заўважае паляпшэнні — мы прамахваемся ўсё бліжэй, атрымліваем дафамінавы сігнал прагрэсу і захоўваем матывацыю. У выпадковай гульні або анлайн-стаўках усё інакш: вынік не залежыць ад папярэдніх спроб, таму «амаль поспех» — гэта толькі ілюзія прагрэсу, а не навучанне. З нейрабіялагічнага пункту гледжання гэмблінг — гэта эксплуатацыя механізму навучання на аснове зменнага падмацавання: мозг пачынае імкнуцца не да выйгрышу як такога, а да стану нявызначанага чакання, якое суправаджаецца выкідамі дафаміну і паступова можа станавіцца кампульсіўным. І такія паводзіны вельмі шырока распаўсюджваюцца: казіно, стаўкі, крыпта, прагнозы, аўтаматы, стаўкі на спорт, латарэі, фондавы рынак і многае-многае іншае — аж да алгарытмаў бясконцай стужкі ў сацыяльных сетках. Галоўная праблема — гэта не проста страта грошай або часу. Гэта — дэфармацыя асобы. Працяглая стымуляцыя халяўным дафамінам руйнуе характар, робіць імпульсіўным, зніжае самакантроль, агрубляе, вядзе да выгарання, страты цікавасці да сям'і, хобі, працы, зніжэння эмпатыі. Як мудра было заўважана: «адно з найвялікшых няшчасцяў, якія могуць здарыцца з чалавекам, — выйгрыш на скачках у маладыя гады». Дармовы дафамін і салодкаснае чаканне дармовага дафаміну — гэта іржа, якая раз'ядае асобу. У рэшце рэшт, казіно заўсёды выйгрывае, а вы заўсёды прайграеце. Замест анлайн-рызыкі нявызначанасці — прымайце афлайн-рызыку нявызначанасці: адпраўляйцеся ў падарожжа, развівайце навык, знаёмцеся з людзьмі, запускайце свае праекты, пачынайце адносіны. Там, дзе вы прыкладаеце рэальныя намаганні, вучыцеся вытрымліваць нявызначанасць, справляцца з фрустрацыяй ад адмоваў і паразаў і развіваць навыкі — там ваш мозг будзе ўзнагароджаны добрым карысным дафамінам.
250
17
Фуфламіцыны - гэта вельмі карысныя лекі. Калі вам іх прызначае лекар, вы эканоміце час і зніжаеце рызыкі здароў'ю, бо адразу пачынаеце шукаць новага лекара.
227
18
Даследчыкі выявілі, што ў людзей, якія былі абмежаваныя ў спажыванні цукру ад перыяду цяжарнасці іх маці і прыкладна да двухг
Даследчыкі выявілі, што ў людзей, якія былі абмежаваныя ў спажыванні цукру ад перыяду цяжарнасці іх маці і прыкладна да двухгадовага ўзросту, рызыка развіцця хваробы Альцгеймера была на 46% ніжэйшая ў параўнанні з тымі, хто не меў такіх абмежаванняў. Таксама ў іх у далейшым жыцці назіралася ніжэйшая рызыка дэменцыі, трывожных расстройстваў і дэпрэсіі.
275
19
Нішто не прадказвае будучыя паводзіны лепш, чым беспакаранасць у мінулым. Ёсць два шляхі знішчыць краіну: караць невінаватых і не караць вінаватых. Сёння мы ўсё часцей бачым абодва адначасова. Безпакараныя публічныя злачынствы пасылаюць небяспечны сігнал усяму свету: за злачынства можна не панесці пакарання. Яшчэ дзве тысячы гадоў таму Цыцэрон сказаў: «Надзея на беспакаранасць — наймацнейшая спакуса да зла». Даследаванні гэта пацвярджаюць. Злачынствы стрымлівае не столькі суровасць пакарання, колькі яго непазбежнасць. Павелічэнне беспакаранасці ўсяго на 1% звязана з ростам гвалтоўных злачынстваў на 1,4%. Там, дзе больш злачынцаў выяўляюць і караюць, узровень злачыннасці зніжаецца. Гэтая заканамернасць назіраецца па ўсім свеце. У Гандурасе каля 95% забойстваў застаюцца беспакаранымі. У Венесуэле разбурэнне даверу да судоў і беспакаранасць уладаў папярэднічалі рэзкаму росту забойстваў. На Філіпінах пасля пазасудовых забойстваў колькасць рабаванняў і крадзяжоў вырасла на 20–30%, пры гэтым узровень злачынстваў, звязаных з наркотыкамі, не знізіўся. Беспакаранасць стварае замкнёнае кола: ахвяры перастаюць паведамляць пра злачынствы, злачынцы адчуваюць усё большую смеласць, а гвалт распаўсюджваецца. Наадварот, у краінах, дзе пакаранне непазбежнае і раскрываецца больш злачынстваў, узровень забойстваў значна ніжэйшы. Як трапна адзначыла Наомі Кляйн: «Уладныя кормяць масы ідэалогіяй, як фастфудам, а самі смакуюць самы рэдкі дэлікатэс — беспакаранасць». Выснова простая: менавіта непазбежнасць адказнасці, а не жорсткасць пакаранняў, з'яўляецца адным з наймацнейшых сродкаў зніжэння злачыннасці. Аніводнай злачынства не мае быць забыта, кожны злачынец мае быць пакараны.
291
20
Вось пераклад на беларускую:
1