Skaryna Library and Museum
Open in Telegram
Бібліятэка і музэй імя Францішка Скарыны ў Лёндане https://skaryna.org/ Інстаграм: https://instagram.com/skarynalibrary Фэйсбук: https://www.facebook.com/skaryna
Show more253
Subscribers
-124 hours
No data7 days
+130 days
Data loading in progress...
Similar Channels
Tags Cloud
No data
Any problems? Please refresh the page or contact our support manager.
Incoming and Outgoing Mentions
---
---
---
---
---
---
Attracting Subscribers
September '24
September '24
+6
in 0 channels
August '24
+3
in 1 channels
Get PRO
July '24
+4
in 1 channels
Get PRO
June '24
+9
in 1 channels
Get PRO
May '24
+5
in 1 channels
Get PRO
April '24
+10
in 1 channels
Get PRO
March '24
+6
in 2 channels
Get PRO
February '24
+17
in 3 channels
Get PRO
January '24
+250
in 0 channels
| Date | Subscriber Growth | Mentions | Channels | |
| 20 September | 0 | |||
| 19 September | +1 | |||
| 18 September | 0 | |||
| 17 September | 0 | |||
| 16 September | 0 | |||
| 15 September | 0 | |||
| 14 September | 0 | |||
| 13 September | +1 | |||
| 12 September | 0 | |||
| 11 September | 0 | |||
| 10 September | 0 | |||
| 09 September | +1 | |||
| 08 September | 0 | |||
| 07 September | +1 | |||
| 06 September | 0 | |||
| 05 September | +1 | |||
| 04 September | 0 | |||
| 03 September | 0 | |||
| 02 September | 0 | |||
| 01 September | +1 |
Channel Posts
Чытаньні на 100-годзьдзе Васіля Быкава
⏰ Калі: субота 15 чэрвеня 2024, пачатак а 15:00
📍Дзе: Скарынаўская бібліятэка, 37 Holden Road, London, N12 8HS, а таксама праз zoom.
Яго называлі сумленьнем нацыі. А таксама апошнім рэалістам... 19 чэрвеня споўніцца 100 год з дня нараджэньня Васіля Быкава - сусьветна вядомага аўтара ваеннай прозы, публіцыста, незалежніка, па-сапраўднаму народнага пісьменьніка Беларусі.
Запрашаем вас у суботу 15 чэрвеня далучыцца да нас у Скарынаўскай бібліятэцы, каб ушанаваць памяць Васіля Быкава, падзяліцца думкамі пра яго жыцьцё і творчасьць ды пачытаць улюбёныя тэксты.
Імпрэза пройдзе ў гібрыдным фармаце, далучыцца праз зум можна будзе па спасылцы.
#сустрэчыўскарынаўцы
| 2 | 🧐 Чаму менавіта Беларуская бібліятэка і музей у Лондане сталі найбольш маштабным праектам беларускай дыяспары ХХ стагоддзя?
💬 Лёс нашай бацькаўшчыны, будучыня мовы перадусім залежаць ад тых, хто застаецца ў Беларусі, піша Алесь Нешчарда ў «Нашай Ніве». Але вось што нам кажа досвед дыяспары ХХ стагоддзя.
❤️ Многія з нашых суайчыннікаў, што пасля вайны апынуліся ў «вольным свеце», былі свядомымі беларусамі. Актыўна займаючыся рознымі формамі нацыянальнай дзейнасці на радзіме, не хацелі яны гэтага кідаць і ў выгнанні. Але для таго, каб такая праца была эфектыўная, патрэбныя лідары і структуры
Падрабязней 🫂 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN. | 207 |
| 3 | Шаноўныя сябры!
Скарынаўка сымбалічна далучаецца да Ночы Музэяў (у нашых музэйных залях ідзе рэканструкцыя і іх пашырэньне, гасьцей запрашаць няма як). Паслухайма ў гэтую ноч галасы мінулага, а на наступны год абяцаем зладзіць штось цікавае ў бібліятэцы.
Калі ласка, вашае ўвазе прадстаўляем урыўкі з запісаў прамоваў прафэсара Робэрта Оці, арцыбіскупа Дамініка Энрычы, біскупа Часлава Сіповіча, айца Язэпа Гэрмановіча, грамадзкіх дзеячаў Раісы Жук-Грышкевіч і Яна Міхалюка на адкрыцьці бібліятэкі, якое адбылося 15 траўня 1971. | 192 |
| 4 | Сардэчна дзякуем усім, хто змог далучыцца да ўчорашняга традыцыйнага сьвяткаваньня Юр’і ў садзе бібліятэкі.
Мы былі радыя бачыць і старых сяброў, і тых, хто завітаў да нас упершыню. Гэта цудоўна, што маем магчымасьць зьбірацца разам каб ушаноўваць нашыя старажытныя традыцыі.
Далучайцеся і вы – у нас цікава.
#сустрэчыўскарынаўцы | 244 |
| 5 | “Юр’я, устань рана!”Скарынаўская бібліятэка запрашае ўсіх аматараў беларускіх народных традыцый адзначыць старажытнае веснавое сьвята Юр’я.
⏰ Калі: субота 4 траўня 2024, 13:00-16:00
📍Дзе: сад Скарынаўскай бібліятэкі, 37 Holden Road, London, N12 8HS
Будзем сьпяваць, вадзіць карагоды, есьці абрадавы каравай і яешню, гуляць у гульні ды проста тусіць.
Прыходзьце ў народных строях і прыносьце з сабою добры гумор і ежу й пітво для пікніка (асабліва яешню і караваі)🍻🍳🍪.
#сустрэчыўскарынаўцы | 585 |
| 6 | Штогадовая канфэрэнцыя «Беларусазнаўства ў XXI стагодзьдзі» пачала працу ва Ўнівэрсытэцкім каледжы Лёндану (UCL).
Першы дзень канфэрэнцыі пачаўся добрай навіной: праф. Пітар Брага паведаміў, што з восені ў каледжы – найвялікшай у Лёндане вышэйшай навучальнай установе – пачне працу 10-тыднёвы сэмінар, прысьвечаны Беларусі, для студэнтаў бакаляўрэацкіх і магістарскіх праграм.
Заўтра канфэрэнцыя працягне працу ў Скарынаўскай бібліятэцы. | 227 |
| 7 | ❤️🩹Айцец Аляксандр Надсан і дапамога ахвярам Чарнобыля
😔26 красавіка 1986 года на чацвёртым энэргаблоку Чарнобыльскай АЭС адбылася буйная аварыя. Больш за 70% радыёактыўнага пылу выпала на тэрыторыю Беларусі. Найбольш пацярпелі Гомельская і Магілёўская вобласці. У зоне высокай забруджанасці апынуліся больш за 2,2 млн чалавек, амаль пятая частка жыхароў Беларусі. Дапамогу пацярпелым ускладняла пазіцыя цэнтральных і рэспубліканскіх савецкіх уладаў. Інфармацыя захоўвалася ў строгай тайне ад грамадства.
🫂Па інцыятыве айца Аляксандра Надсана ў Лондане быў створаны Камітэт дапамогі ахвярам радыяцыі. Камітэт збіраў ахвяраванні і дастаўляў гуманітарныя грузы з лекамі ў Беларусь, арганізоўваў аздараўленне беларускіх дзяцей у Вялікабрытаніі.
Як гэта было і з якімі цяжкасцямі і рэпрэсіямі з боку беларускіх уладаў сутыкаўся айцец Надсан і сябры камітэта, распавядаем у артыкуле.👇🏻
Падрабязней ✔️Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN. | 185 |
| 8 | Сёньня спаўняецца 95 год з дня нараджэньня Юрыя Туронка (1929-1919) - вядомага гісторыка і дзеяча беларускай дыяспары ў Польшчы, аўтара знакавых манаграфій “Беларусь пад нямецкай акупацыяй” і “Вацлаў Іваноўскі і адраджэньне Беларусі”, “Людзі СБМ” ды іншых.
Юрыя Туронка зьвязвалі зь бібліятэкай Скарыны і з айцом Аляксандрам Надсанам шматгадовае сяброўства - ён наведваў і падтрымліваў бібліятэку, і ягоныя кнігі займаюць важнае мейсца ў нашай калекцыі.
Незадоўга да юбілею Скарынаўка атрымала яшчэ адзін каштоўны падарунак, зьвязаны зь імем гісторыка - васемнаццаць рэдкіх кніг першай паловы ХХ-га стагодзьдзя зь ягонага прыватнага кнігазбору, перададзеных удавой гісторыка сп-няй Зінаідай Туронак. Сярод іх - Зборнік “Нашай Нівы” (1912 г.), “Васількі” Ядвігіна Ш. (1914 г.), рэдкія выданьні айцоў Адама Станкевіча і Канстантына Стэповіча.
Мы шчыра ўдзячныя сп-ні Зінаідзе за шчодры дар і радыя, што ў дзень юбілею кнігі з пазнакай “З кнігазбору Юрыя Туронка” могуць упрыгожыць нашыя паліцы. | 189 |
| 9 | Шаноўныя сябры!
Многія з вас ведаюць, што нашая бібліятэка захоўвае ўнікальную музычную калекцыю і аўдыёархіў. Сярод скарбаў Скарынаўкі - архіў выбітнага беларускага кампазытара Міколы Куліковіча, які падчас другой сусьветнай вайны быў вымушаны пакінуць Беларусь і да сваёй сьмерці жыў у эміграцыі.
Дзякуючы высілкам Галіны Казіміроўскай, якая неаднаразова наведвала нашую бібліятэку і дасьледавала архівы, духоўныя творы Міколы Куліковіча становяцца вядомымі слухачам. У гэтым годзе ёю быў арганізаваны канцэрт “Скарынаўка гучыць” у Варшаве, а зараз паўстаў яшчэ адзін новы праект: запіс харавога альбома і яго прэзэнтацыя ў Лёндане. Гэты праект патрабуе нашае агульнае дапамогі. Больш падрабязна пра яго прачытаць і падтрымаць можна тут.
Давайце разам зробім гэты праект магчымым. | 211 |
| 10 | 👨🎓 Навуковая канферэнцыя "Беларусазнаўства ў XXI стагоддзі" ў Лондане і анлайн
Напрыканцы тыдня, 26 і 27 красавіка, у Лондане Школа славянскіх і ўсходнееўрапейскіх даследаванняў Унівэрсітэцкага каледжа Лондана, Цэнтр Астрагорскага і Беларуская бібліятэка і музэй імя Францішка Скарыны ладзяць 9-ю штогадовую канферэнцыю "Беларусазнаўства ў XXI стагоддзі".
Яна пройдзе ў гібрыдным фармаце: афлайн з магчымасцю анлайн-удзелу.
Трошачку цікавых дакладаў з праграмы:
👉 Сяргей Марозаў "Вялікае Княства Літоўскае ў беларускай палітыцы памяці 2014–2023 гг."
👉 Weikang Zhang, "Шнар, які загойваецца: Чарнобыльскія ўспаміны ў фармуляванні беларускай ідэнтычнасці ў канцы 1990-х гг."
👉 Таня Арцімовіч "На вастрыі: жаночыя галасы ў гісторыі Беларусі"
👉 Robert Gabriel Țicălău "Да савецкага таталітарызму? Эвалюцыя
беларускага рэжыму пасля парламенцкіх выбараў 2024 года"
👉 Павел Вайніцкі "Мова прапаганды ў сучаснай публічнай скульптуры: паміж вайной і дыктатурай"
👉 Алеся Жыткова "Культура Беларусі ў 2022-2023 гадах: вайна, адраджэнне, русіфікацыя"
Як жадаеце паслухаць цікавых дакладаў, рэгіструйцеся па спасылцы ўнізе.
Там жа глядзіце і праграму.
Удзел - 10 фунтаў.
📆 Дата: 26 і 27 красавіка
⏰ Час: з 9.30 (час мясцовы)
📍Месца: UCL Institute of Education, 20 Bedford Way, Лондан | 208 |
| 11 | No text... | 187 |
| 12 | Сёньня — дзень памяці Гая Пікарда
Гай Пікарда — ангельскі дасьледчык беларускай гісторыі і культуры, грамадзка-культурны і рэлігійны сьвецкі дзяяч беларускага замежжа ў Вялікай Брытаніі, музыколяг, фальклярыст, архівіст, выдавец і аранжавальнік беларускай царкоўнай музыкі.
Выпускнік Оксфардзкага і Сарбонскага ўнівэрсытэтаў, Пікарда вывучаў творчасьць беларускіх кампазытараў, жыцьцё і дзейнасьць Францыска Скарыны, распрацоўваў гісторыю перакладаў Бібліі на беларускую мову, праблематыку гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Займаўся пошукам старажытных беларускіх царкоўных сьпеваў і іх выданьнем.
Іншыя памятныя даты 20 красавіка ў матэрыяле «Ўжо сёньня»:
https://smarturl.click/0emxM | 164 |
| 13 | І трошкі гумару:
https://novychas.online/asoba/belaruska-anhelski-humar-jak-zartavau-ajcec-aljak | 218 |
| 14 | 💔 15 красавіка 2015-га года памёр Аляксандр Надсан, беларускі грэка-каталіцкі святар, апостальскі візітар для беларусаў-каталікоў у замежжы і дзеяч беларускай эміграцыі у Вялікабрытаніі
▪️ Дзевяць год таму ня стала — чалавека, які зацікавіў Захад беларускімі даследаваннямі і адкрыў многім брытанцам, а яшчэ як ні дзіўна, і шматлікім зрусіфікаваным беларусам Беларусь.
👶 Прозвішча ад нараджэньня — Бочка. Ягоны бацька, настаўнік Антон Бочка быў у штабе Слуцкага збройнага чыну. Парадаксальна, але ў эміграцыі айцец узяў сабе новае, замежнае прозвішча Надсан або На’дсон (націск на першы склад), паводле тагачасных правілаў беларускай мовы, каб быць непадобным ні на каго. Айцец Аляксандар нарадзіўся ў Гарадзеі, што каля Нясвіжу.
Што пачытаць у дзень памяці Аляксандра Надсана:
✨ Айцец Аляксандр Надсан і дапамога ахвярам Чарнобыля
✨ Сэнс выгнання паводле айца Аляксандра Надсана
✨ Як айцец Надсан змагаўся за навуковую трансьлітарацыю
✨ 10 нечаканых фактаў пра айца Аляксандра Надсана | 191 |
| 15 | 15 красавіка — дзень памяці айца Аляксандра Надсана
У гэты дзень у 2015 годзе ў Лёндане пайшоў з жыцьця айцец Аляксандар Надсан, беларускі грэка-каталіцкі сьвятар і апостальскі візытатар для беларусаў-каталікоў у замежжы. Дырэктар Беларускай бібліятэкі і музэю імя Францішка Скарыны ў Лёндане, гісторык, перакладчык.
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/9zR57 | 157 |
| 16 | Шаноўныя сябры!
Школа Славянскіх і ўсходнеэўрапейскіх дасьледаваньняў Унівэрсытэцкага каледжу Лёндану, Цэнтар Астрагорскага і Беларуская бібліятэка і музэй імя Францішка Скарыны запрашаюць на 9-ю штогадовую канфэрэнцыю «Беларусазнаўства ў XXI стагодзьдзі», якая пройдзе 26-27 красавіка 2024 г. у гібрыдным фармаце.
Даведацца падрабязьней і зарэгістравацца можна тут. | 543 |
| 17 | Скарынаўская бібліятэка пачынае рэканструкцыю аднаго са сваіх памяшканьняў, у якім разьмесьціцца новы Музэй Адраджэньня.
Музэй будзе апавядаць пра беларускую гісторыю і культуру з канца 19-га стагодзьдзя і да сёньняшніх дзён. Экспанаты музэю будуць выстаўленыя ня толькі ў адрэканструяванай залі, але і ў віртуальнай прасторы.
Мы запрашаем усіх нашых сяброў і добразычліўцаў далучыцца да гэтага амбітнага праекту.
Вы можаце
🤝 падтрымаць нас фінансава (дэталі можна знайсьці тут);
🤝 перадаць экспанаты для музэю;
🤝 алічбоўваць дакумэнты;
🤝 прафэсыянальна фатаграфаваць экспанаты;
🤝 рэдагаваць артыкулы для вэбсайту музэю;
🤝 паўдзельнічаць у будаўніцтве, прыборке;
🤝 знодзецца і іншая праца.
Вам цікава? Напішыце нам, калі ласка на library@skaryna.org.uk.
Шчыры дзякуй! | 287 |
| 18 | Пашпарт Гая Пікады, маркі Асобнага атрада і ўнікальны здымак беларускага прадстаўніцтва ў Канстанцінопалі. Даведаліся, якая спадчына БНР захоўваецца ў лонданскіх скарбах «Скарынаўкі»? https://reform.by/pashpart-gaja-pikady-marki-asobnaga-atrada-i-nikalny-zdymak-belaruskaga-pradsta-nictva-kanstancinopali-jakaja-spadchyna-bnr-zaho-vaecca-londanskih-skarbah-skaryna-ki | 226 |
| 19 | Выйшлі з друку рэпрадукцыі шасьці здымкаў з этнаграфічнай экспэдыцыі пад кіраўніцтвам Вацлава Ластоўскага на Случчыну і Мазыршчыну ў 1928 г. Іх можна набыць у кнігарні выдавецтва “Скарына”.
Арыгінальны альбом экспэдыцыі захоўваецца ў нашай бібліятэцы. Зусім хутка фотаматэрыялы альбома выйдуць дыхтоўнай кнігай — сачыце за абвесткамі.
Якасныя 148 х 210 мм рэпрадукцыі прыблізна ў чатыры разы большыя за арыгінальныя здымкі ў альбоме. Яны даюць магчымасць яшчэ лепш ацаніць адметнасьці народнай матэрыяльнай культуры, якая ўжо не існуе, але якую пасьпела зафіксаваць экспэдыцыя; а таксама майстэрства фотамастака Тодара Гальмаджана.
Падрабязьней пра альбом — на сайце бібліятэкі. | 415 |
| 20 | (Працяг)
Загадчыца катэдры праф. Ёанна Гэтка падкрэсьліла важнасьць супрацоўніцтва і для катэдры, паколькі яно дазволіць “студэнтам спалучаць акадэмічныя веды з практычным досьведам. У сучасным сьвеце неабходна ня толькі ведаць, але ўмець на практыцы гэта рэалізоўваць. І калі маем інстытуцыю з такім досьведам як у Беларускай бібліятэкі і музэя імя Францішка Скарыны, то лепшага партнэра для супрацоўніцтва знайсьці немагчыма”.
Намесьнік загадчыцы катэдрай праф. Юры Грыбоўскі прызнаў, што ў рэгіёне недастатковыя веды «пра Беларусь, якая ёсьць часткай Эўропы і ў гістарычным, і ў цывілізацыйным, і ў культурным сэнсе, пра беларускую культуру, яе мінуўшчыну і сучаснасьць». Ён адзначыў, што «мэтай нашага супрацоўніцтва, між іншым, зьяўляецца тое, каб гэтую сытуацыю палепшыць і паспрыяць таму, каб асабліва маладое пакаленьне, студэнцтва, пачало больш цікавіцца беларускімі праблемамі, датычнымі культуры і гісторыі. Нашая катэдра, займаецца гэтым на працягу апошніх гадоў і падпісаная дамова, павінна надаць гэтаму новы імпульс». | 251 |
