Беларуская служба Польскага радыё | Polskie Radio dla Zagranicy
Open in Telegram
Самыя цікавыя навіны Беларускай службы Польскага радыё ў зручным фармаце
Show more420
Subscribers
No data24 hours
No data7 days
-130 days
Posts Archive
Андрэй Саннікаў: У Захадa ёсць усе інструменты супраць Лукашэнкі
«Любая нерэшучасць і любыя крокі да прызнання рэжыму абарочваюцца больш агрэсіўнымі паводзінамі рэжыму. Гэта ж азбука, і гэта падштурхоўвае дыктатараў да жорсткіх дзеянняў супраць дэмакратычных дзяржаў па ўсім свеце».
https://www.polskieradio.pl/396/7816/Artykul/3741004
Генадзь Гудкоў пра адмену санкцый на расійскае паліва: Пуцін аб’явіць пра сваю перамогу
«Пуцін не толькі задаволены такім развіццём падзей, але ўжо і прыняў пэўныя ўнутраныя меры. Ён склікаў нараду ў Крамлі і сказаў: "Я ж казаў вам, што яны саступяць і што Трамп — наш". Мяркую, менавіта такія словы ён выкарыстаў у размове са сваімі паплечнікамі, падкрэсліваючы, што перахітрыў усіх».
https://www.polskieradio.pl/396/9758/Artykul/3740993
У Нідэрландах абмяркоўваюць праблему «масавых донараў» спермы. У рэкардсмена тысяча дзяцей
Галандскі ўрад аб'явіў аб правядзенні праверак у клініках лячэння бяслоднасці.
https://www.polskieradio.pl/396/7818/Artykul/3740953
У Беларусь з ААЭ экстрадзіравалі грамадзяніна Мадагаскара, якога вінавацяць у арганізацыі незаконнай міграцыі
Яго перадалі беларускім прадстаўнікам у аэрапорце Дубая і даставілі ў Мінск.
https://www.polskieradio.pl/396/7816/Artykul/3740973
Звыш сотні маладых людзей былі затрыманыя пасля маштабных праверак навучальных устаноў і сеціва
Прэм'ер-міністр прызнаў, што нядаўнія падзеі выклікалі моцныя эмоцыі. Ён абвясціў, што сітуацыя ў школах будзе і надалей адсочвацца, і паведаміў, што ў кантраляванні бяспекі навучальных устаноў будуць удзельнічаць 10 тысяч супрацоўнікаў праваахоўных органаў.
https://www.polskieradio.pl/396/7817/Artykul/3740944
Ці польскія ўлады павінны імкнуцца да таго, каб як мага больш палякаў з Беларусі пераехалі жыць у Польшчу?
«У інтарэсах Польшчы, каб палякі, заставаліся, захоўвалі ідэнтычнасць, выступалі ў ролі нашых амбасадараў у Беларусі. З іншага боку, мы таксама разумеем тых, хто хоча пакінуць краіну».
https://www.polskieradio.pl/396/7819/Artykul/3740199
Паліцыі стала вядома пра падрыхтоўку замаху на прэм’ер-міністра і міністра абароны Польшчы
У Агенцтве ўнутранай бяспекі (ABW) адбудзецца нарада наконт магчымага замаху на прэм'ер-міністра і міністра нацыянальнай абароны, паведаміў Яцэк Дабжынскі, прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў.
https://www.polskieradio.pl/396/7817/Artykul/3740946
Заява Трампа пра намер купляць расійскае паліва сарвала перамовы аб спыненні вайны ва Украіне
Паводле амерыканскага лідара, Уладзімір Зяленскі мог бы ўжо скончыць вайну, але не хоча гэтага рабіць. Пры гэтым Трамп не ўсклаў на Расію адказнасці за працяг баявых дзеянняў.
https://www.polskieradio.pl/396/9758/Artykul/3740912
🚕 У Беларусі не працуе «Яндэкс-таксі» пасля атакі дронаў на дата-цэнтр ва Уладзіміры
У ноч на 11 кастрычніка дроны атакавалі дата-цэнтр «Яндэкса» ў расійскім Уладзіміры. Інфраструктура аб’екта пашкоджаная, яго праца цалкам спыненая. Збоі закранулі некалькі краін, у тым ліку Беларусь. Карыстальнікі не могуць замовіць таксі, а кіроўцы паведамляюць пра праблемы з уваходам у акаўнты і навігацыяй.
Перабоі таксама закранулі іншыя сэрвісы кампаніі. Паводле паведамленняў карыстальнікаў, праблемы ўзніклі з «Яндекс Про» і «Яндекс Pay». Частка людзей таксама скардзіцца на недаступнасць дадаткаў Fix Price і «Магніт».
Гэта ўжо трэцяя атака на дата-цэнтры «Яндэкса» за чатыры дні. Папярэднія атакі адбыліся 8 кастрычніка ў Сасаве Разанскай вобласці і 9 кастрычніка ў Калузе.
ЗША разглядаюць магчымасць аказаць ваенную дапамогу Саудаўскай Аравіі пасля ўдару па аэрапорце
Паводле апошніх звестак, у выніку ўдару па аэрапорце Эр-Рыяда загінулі прынамсі 12 чалавек, яшчэ 309 атрымалі раненні. Сярод загінулых — грамадзяне Саудаўскай Аравіі, а таксама Бангладэш, ЗША, Сірыі і Іарданіі.
https://www.polskieradio.pl/396/7818/Artykul/3740899
Улады спрабуюць разабрацца ў прычынах апошніх нападаў у розных навучальных установах
Яшчэ адзін напад адбыўся ўчора ў навучальнай установе ў Варшаве. 21-гадовая вучаніца параніла трох чалавек. Адна з пацярпелых, 17-гадовая дзяўчына, была шпіталізавана з парэзамі перадплечча. Двое іншых пацярпелых (ва ўзросце 17 і 24 гады) атрымалі нязначныя траўмы.
https://www.polskieradio.pl/396/7817/Artykul/3740893
BMW адмаўляецца супрацоўнічаць з «Альтэрнатывай для Германіі»
Спікер ландтагу Саксоніі-Ангальт больш не будзе ездзіць на аўтамабілі гэтай нямецкай кампаніі.
https://www.polskieradio.pl/396/7818/Artykul/3740758
Сёння ва Уроцлаве адкрываецца выстава «Сны палітвязня» беларускага мастака Алеся Папковіча
«Самым складаным для мяне ў зняволенні была не адсутнасць свабоды, а немагчымасць тварыць. Нібыта я страціў частку самога сябе».
https://www.polskieradio.pl/396/7816/Artykul/3740766
Зяленскі: Расія выказала падзяку за рашэнне ЗША зняць санкцыі з расійскага паліва, бамбуючы горад Запарожжа
Прэзідэнт Украіны напісаў, што падарункі Пуціну ў выглядзе зняцця санкцый не прывядуць да міру, і што Расія адплаціць за саступкі яшчэ большым тэрорам.
https://www.polskieradio.pl/396/9758/Artykul/3740775
На наступным тыдні Сенат разгледзіць пытанне блакавання незаконнага кантэнту ў інтэрнэце
Пасля інцыдэнтаў у школах Сейм (ніжняя палата парламента) тэрмінова прыняў закон, які цяпер будзе перададзены ў Сенат, а затым на стол прэзідэнта.
https://www.polskieradio.pl/396/7817/Artykul/3740773
Ураджэнец Беларусі выканаў «Дзень Перамогі» ў варшаўскім аэрапорце
Музыка Іван Каралькевіч, які нарадзіўся ў Беларусі, але шмат гадоў жыве ў Маскве, выканаў песню «Дзень Перамогі» ў аэрапорце імя Фрэдэрыка Шапэна ў Варшаве.
«Палякі былі вельмі задаволеныя», — пракаментаваў свой выступ Каралькевіч.
У аэрапорце ўсталяваныя так званыя «свабодныя піяніна», на якіх можа бясплатна сыграць кожны ахвотны. Каралькевіч скарыстаўся гэтай магчымасцю і выканаў вядомую савецкую песню.
Пасля публікацыі відэа ў сацыяльных сетках з'явіліся сотні каментароў. Частка карыстальнікаў дзякуе музыканту за выступ, аднак яго ўчынак выклікаў і неадназначную рэакцыю.
Пазней з'явілася інфармацыя, што музыканта ўнеслі ў базу ўкраінскага сайта «Міратворац».
Мінпрацы зацвердзіла пералік прафесій, на якія будуць прыцягваць замежнікаў у 2027 годзе
Пастановай прапісана прыцягненне іншаземцаў і асоб без грамадзянства без дазволаў на пастаяннае пражыванне ў Беларусі, «без уліку абмежаванняў па абароне нацыянальнага рынку працы».
https://www.polskieradio.pl/396/7816/Artykul/3740744
Дональд Трамп пагражаў Нарвегіі, бо не атрымаў Нобелеўскую прэмію міру
Прэзідэнт ЗША заявіў у пятніцу, што не забудзе адмовы Нарвегіі прызнаць яму Нобелеўскую прэмію міру. Ён назваў Нобелеўскі камітэт «ворагамі цывілізацыі», а яго рашэнне — ганебным.
https://www.polskieradio.pl/396/7818/Artykul/3740738
Паліцыя затрымала па ўсёй краіне 76 чалавек за пагрозы ў адрас вучняў і настаўнікаў
У чацвер, 8 кастрычніка, у Лешчыдоле-Навінах на Мазоўшы 15-гадовы падлетак параніў траіх работнікаў школы. Адна з пацярпелых, 37-гадовая супрацоўніца, памерла.
https://www.polskieradio.pl/396/7817/Artykul/3740730
Улады Беларусі назвалі атаку беспілотніка на аўтамабіль на Браншчыне наўмыснай
У Міністэрства замежных спраў Беларусі выклікалі часовага паверанага ў справах Украіны ў Беларусі. Прычынай выкліку дыпламата ў МЗС у Мінску стала атака ўкраінскага беспілотніка на грузавы аўтамабіль з беларускай рэгістрацыяй у Бранскай вобласці суседняй з Беларуссю Расіі.
https://www.polskieradio.pl/396/7816/Artykul/3740702
