ru
Feedback

Не попадитесь на канал ботавода! Telemetrio находит и помечает такие каналы 👉 Хотите видеть метку — оформите подписку 👈

Беларуская служба Польскага радыё | Polskie Radio dla Zagranicy

Беларуская служба Польскага радыё | Polskie Radio dla Zagranicy

Открыть в Telegram

Самыя цікавыя навіны Беларускай службы Польскага радыё ў зручным фармаце

Больше
420
Подписчики
Нет данных24 часа
Нет данных7 дней
Нет данных30 дней
Архив постов
Улады Беларусі назвалі атаку беспілотніка на аўтамабіль на Браншчыне наўмыснай У Міністэрства замежных спраў Беларусі выкліка
Улады Беларусі назвалі атаку беспілотніка на аўтамабіль на Браншчыне наўмыснай У Міністэрства замежных спраў Беларусі выклікалі часовага паверанага ў справах Украіны ў Беларусі. Прычынай выкліку дыпламата ў МЗС у Мінску стала атака ўкраінскага беспілотніка на грузавы аўтамабіль з беларускай рэгістрацыяй у Бранскай вобласці суседняй з Беларуссю Расіі. https://www.polskieradio.pl/396/7816/Artykul/3740702

Варшаўскі форум бяспекі пачынаецца ў панядзелак Сярод удзельнікаў — прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і намесніца генераль
Варшаўскі форум бяспекі пачынаецца ў панядзелак Сярод удзельнікаў — прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і намесніца генеральнага сакратара НАТА Радміла Шэкерынска. https://www.polskieradio.pl/396/7817/Artykul/3740699

Беларусы ў Беластоку могуць запісацца ва Універсітэт залатога веку У праграме — фітнес для мозгу, сучасныя лічбавыя тэхналогі
Беларусы ў Беластоку могуць запісацца ва Універсітэт залатога веку У праграме — фітнес для мозгу, сучасныя лічбавыя тэхналогіі, творчыя і спартыўныя заняткі, танцы, сустрэчы з цікавымі людзьмі і нават знаёмства са штучным інтэлектам. https://www.polskieradio.pl/396/7819/Artykul/3740566

«Расія аддзячыць далейшым тэрорам»: Зяленскі раскрытыкаваў змякчэнне санкцый Прэзідэнт Украіны раскрытыкаваў магчымасць змякч
«Расія аддзячыць далейшым тэрорам»: Зяленскі раскрытыкаваў змякчэнне санкцый Прэзідэнт Украіны раскрытыкаваў магчымасць змякчэння санкцый супраць Расіі, заявіўшы, што такія крокі без рэальных дамоўленасцяў аб дээскалацыі толькі заахвочваюць Крэмль працягваць вайну. Паводле Зяленскага, паслабленне санкцый не спыняе расійскі тэрор, а дае Маскве дадатковыя рэсурсы і час для працягу агрэсіі. Зяленскі заявіў, што Украіна гатовая да ўзаемных крокаў дзеля зніжэння эскалацыі. У прыватнасці, Кіеў прапануе дамоўленасць, паводле якой Украіна спыніць удары па расійскіх нафтаперапрацоўчых прадпрыемствах, калі Расія спыніць атакі на ўкраінскую энергетычную інфраструктуру. Прэзідэнт Украіны заклікаў ЗША не змякчаць ціск на Маскву без канкрэтных гарантый і настойваць на рэальных кроках да спынення вайны. На думку ўкраінскага лідара, сапраўдная дээскалацыя магчымая толькі тады, калі абодва бакі будуць выконваць узаемныя абавязацельствы, а не калі аднаму з бакоў даюць магчымасць аднавіць рэсурсы для працягу вайны.

Паводле Eurostat, сталічны рэгіён Польшчы з'яўляецца найлепшым працоўным рынкам у Еўропе Варшава можа пахваліцца самым высокі
Паводле Eurostat, сталічны рэгіён Польшчы з'яўляецца найлепшым працоўным рынкам у Еўропе Варшава можа пахваліцца самым высокім узроўнем занятасці ў Еўропе, а Польшча ўваходзіць у лік краін-лідараў у ЕС па самым нізкім узроўні беспрацоўя. https://www.polskieradio.pl/396/7814/Artykul/3740601

За кантрабанду цыгарэт у Польшчы былі затрыманыя два беларусы Абвінавачванні супраць іх прадугледжваюць мінімальнае пакаранне
За кантрабанду цыгарэт у Польшчы былі затрыманыя два беларусы Абвінавачванні супраць іх прадугледжваюць мінімальнае пакаранне ў выглядзе трох гадоў пазбаўлення волі. https://www.polskieradio.pl/396/7816/Artykul/3740531

Большасць палякаў не жадаюць, каб прэзідэнт Наўроцкі сустрэўся з Пуціным 63,5% палякаў выступаюць супраць магчымай сустрэчы п
Большасць палякаў не жадаюць, каб прэзідэнт Наўроцкі сустрэўся з Пуціным 63,5% палякаў выступаюць супраць магчымай сустрэчы паміж прэзідэнтам Польшчы Каралем Наўроцкім і Уладзімірам Пуціным падчас саміту G20. https://www.polskieradio.pl/396/7815/Artykul/3740559

Польскі генерал: Расія зробіць шмат спробаў пасунуць «чырвоную лінію» Генерал-лейтэнант Дарыюш Парылак заявіў, што Сувалскі к
Польскі генерал: Расія зробіць шмат спробаў пасунуць «чырвоную лінію» Генерал-лейтэнант Дарыюш Парылак заявіў, што Сувалскі калідор — гэта мяккае падбрушша ўсходняга флангу НАТА. Па-першае, гэта крытычна важнае месца, захоп якога дазволіць Расіі адрэзаць Літву, Латвію і Эстонію ад НАТА і адрадзіць Савецкі Саюз. Са стратэгічнага пункту гледжання, гэта самы просты і кароткі шлях да рэалізацыі дадзенай мэты. https://www.polskieradio.pl/396/7817/Artykul/3740471

У Германіі тры чалавекі загінулі ў выніку стральбы Паліцыі пакуль не ўдалося высветліць матывы злачынцаў, следчыя расследуюць
У Германіі тры чалавекі загінулі ў выніку стральбы Паліцыі пакуль не ўдалося высветліць матывы злачынцаў, следчыя расследуюць абставіны абодвух інцыдэнтаў. https://www.polskieradio.pl/396/7818/Artykul/3740476

Павел Севярынец: Мы, беларусы, — дзеці Святла «Соль зямлі», новую кнігу Паўла Севярынца, упершыню прэзентавалі ў Варшаве. Гэт
Павел Севярынец: Мы, беларусы, — дзеці Святла «Соль зямлі», новую кнігу Паўла Севярынца, упершыню прэзентавалі ў Варшаве. Гэта першая з цэлага шэрагу прэзентацый, якія адбудуцца на працягу бліжэйшых тыдняў па ўсёй Польшчы. https://www.polskieradio.pl/396/7819/Artykul/3740408

У Беларусі знікла яшчэ адна вёска Гэта ўжо 20-ты выпадак скасавання населенага пункта ў Беларусі ў 2026 годзе. https://www.po
У Беларусі знікла яшчэ адна вёска Гэта ўжо 20-ты выпадак скасавання населенага пункта ў Беларусі ў 2026 годзе. https://www.polskieradio.pl/396/7816/Artykul/3740507

100 гадоў таму нарадзіўся Кшыштаф Скубішэўскі — першы кіраўнік польскай дыпламатыі пасля 1989 года Менавіта Кшыштаф Скубішэўс
100 гадоў таму нарадзіўся Кшыштаф Скубішэўскі — першы кіраўнік польскай дыпламатыі пасля 1989 года Менавіта Кшыштаф Скубішэўскі падпісваў польска-германскі дагавор, які пацвердзіў мяжу па Одэры і Нысе, а таксама заключаў канкардат з Ватыканам. https://www.polskieradio.pl/396/8175/Artykul/3740543

Вераніка Станкевіч прызначаная на пасаду прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы АПК Беларусі Вераніка — каардынатарка ініцыятывы
Вераніка Станкевіч прызначаная на пасаду прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы АПК Беларусі Вераніка — каардынатарка ініцыятывы «Вольныя», якая дапамагае былым палітычным зняволеным адаптавацца да жыцця на волі. https://www.polskieradio.pl/396/7816/Artykul/3740498

⚠️«Крывавая пятніца» ў Польшчы: паліцыя затрымала 10 чалавек Пасля некалькіх дзён нападаў і пагроз у польскіх школах паліцыя праверыла больш за 10 000 навучальных устаноў па ўсёй краіне. Сярод затрыманых — непаўналетнія школьнікі: ▪️Варшава: 13-гадовы падлетак адправіў у школьны чат фота нажа і пагрозы на адрас іншага вучня. Іншага 14-гадовага хлопца затрымалі непасрэдна ў школе — пры ім знайшлі нож са схаваным лязом і 11 петард. Яшчэ адзін 16-гадовы школьнік прынёс у заплечніку нож-матылёк. ▪️Юзэфаў: 14-гадовы падлетак збіраўся прынесці нож у школу, але паліцыю папярэдзіў іншы вучань. ▪️Прушкаў: двое 15-гадовых падлеткаў апублікавалі відэа з пагрозамі забойства. ▪️Шчытна: 16-гадовы школьнік запісаў ролік з пагрозай нападу на канкрэтных людзей, а пазней заявіў, што зрабіў гэта «жартам». ▪️Мшчонаў: 15-гадовага падлетка затрымалі праз пагрозы людзям у сацыяльных сетках. Пры ім таксама знайшлі востры прадмет.

Былая паліцэйская пра напады ў школе: бацькі павінны размаўляць з дзецьмі, нельга пашыраць паніку Сродкі масавай інфармацыі ш
Былая паліцэйская пра напады ў школе: бацькі павінны размаўляць з дзецьмі, нельга пашыраць паніку Сродкі масавай інфармацыі шмат увагі прысвячаюць трагічным здарэнням, якія мелі месца на працягу апошніх дзён у Польшчы, калі падлеткі нападалі з нажом на сваіх калег або іншых асоб. https://www.polskieradio.pl/396/7819/Artykul/3740500

Наванэтхэм Пілэй атрымала прэмію міру Паўднёваафрыканская юрыстка і суддзя Наванэтхэм «Наві» Пілэй была ўзнагароджана Нобелеў
Наванэтхэм Пілэй атрымала прэмію міру Паўднёваафрыканская юрыстка і суддзя Наванэтхэм «Наві» Пілэй была ўзнагароджана Нобелеўскай прэміяй міру за свае намаганні па садзейнічанні міру і міжнароднаму праву. https://www.polskieradio.pl/396/7818/Artykul/3740456

Замасць. Ідэал эпохі Адраджэння, які перажыў стагоддзі Сёння мы адпраўляемся ў незвычайнае падарожжа па Расточчы, каб пазнаём
+4
Замасць. Ідэал эпохі Адраджэння, які перажыў стагоддзі Сёння мы адпраўляемся ў незвычайнае падарожжа па Расточчы, каб пазнаёміцца з горадам, які кінуў выклік тэорыям эпохі Адраджэння і стаў наглядным доказам таго, што смелыя архітэктурныя задумы можна ператварыць у рэальнасць. https://www.polskieradio.pl/396/7811/Artykul/3740439

Украінская дэлегацыя ў ЗША абмяркоўвае пытанні міру Тым часам напярэдадні перамоваў дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіа заявіў
Украінская дэлегацыя ў ЗША абмяркоўвае пытанні міру Тым часам напярэдадні перамоваў дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіа заявіў, што няма ніякіх перспектыў дыпламатычнага ўрэгулявання канфлікту, які зайшоў у «стратэгічны тупік». https://www.polskieradio.pl/396/9758/Artykul/3740402

Грамадзянін Беларусі абвінавачваецца ў падрыхтоўцы палітычных забойстваў у Літве Вадзім Дубойскі ўваходзіць у лік шасці абвін
Грамадзянін Беларусі абвінавачваецца ў падрыхтоўцы палітычных забойстваў у Літве Вадзім Дубойскі ўваходзіць у лік шасці абвінавачаных у справе аб падрыхтоўцы забойстваў грамадскага дзеяча Валдаса Барткявічуса і лідара башкірскага нацыянальнага руху Руслана Габасава, які пражывае ў Літве. https://www.polskieradio.pl/396/7816/Artykul/3740397

Яраслаў Іванюк: Сітуацыя вельмі складана, я знаходжуся ў расійскім крымінальным вышуку Выдавец зазначыў, што вядзе кансультац
Яраслаў Іванюк: Сітуацыя вельмі складана, я знаходжуся ў расійскім крымінальным вышуку Выдавец зазначыў, што вядзе кансультацыі з юрыстамі ды разлічвае на дапамогу з боку польскай дзяржавы, з боку арганізацый, якія займаюцца аховай правоў чалавека. https://www.polskieradio.pl/396/7816/Artykul/3740392