Беларуская служба Польскага радыё | Polskie Radio dla Zagranicy
Відкрити в Telegram
Самыя цікавыя навіны Беларускай службы Польскага радыё ў зручным фармаце
Показати більше420
Підписники
Немає даних24 години
Немає даних7 днів
Немає даних30 днів
Архів дописів
BMW адмаўляецца супрацоўнічаць з «Альтэрнатывай для Германіі»
Спікер ландтагу Саксоніі-Ангальт больш не будзе ездзіць на аўтамабілі гэтай нямецкай кампаніі.
https://www.polskieradio.pl/396/7818/Artykul/3740758
Сёння ва Уроцлаве адкрываецца выстава «Сны палітвязня» беларускага мастака Алеся Папковіча
«Самым складаным для мяне ў зняволенні была не адсутнасць свабоды, а немагчымасць тварыць. Нібыта я страціў частку самога сябе».
https://www.polskieradio.pl/396/7816/Artykul/3740766
Зяленскі: Расія выказала падзяку за рашэнне ЗША зняць санкцыі з расійскага паліва, бамбуючы горад Запарожжа
Прэзідэнт Украіны напісаў, што падарункі Пуціну ў выглядзе зняцця санкцый не прывядуць да міру, і што Расія адплаціць за саступкі яшчэ большым тэрорам.
https://www.polskieradio.pl/396/9758/Artykul/3740775
На наступным тыдні Сенат разгледзіць пытанне блакавання незаконнага кантэнту ў інтэрнэце
Пасля інцыдэнтаў у школах Сейм (ніжняя палата парламента) тэрмінова прыняў закон, які цяпер будзе перададзены ў Сенат, а затым на стол прэзідэнта.
https://www.polskieradio.pl/396/7817/Artykul/3740773
Ураджэнец Беларусі выканаў «Дзень Перамогі» ў варшаўскім аэрапорце
Музыка Іван Каралькевіч, які нарадзіўся ў Беларусі, але шмат гадоў жыве ў Маскве, выканаў песню «Дзень Перамогі» ў аэрапорце імя Фрэдэрыка Шапэна ў Варшаве.
«Палякі былі вельмі задаволеныя», — пракаментаваў свой выступ Каралькевіч.
У аэрапорце ўсталяваныя так званыя «свабодныя піяніна», на якіх можа бясплатна сыграць кожны ахвотны. Каралькевіч скарыстаўся гэтай магчымасцю і выканаў вядомую савецкую песню.
Пасля публікацыі відэа ў сацыяльных сетках з'явіліся сотні каментароў. Частка карыстальнікаў дзякуе музыканту за выступ, аднак яго ўчынак выклікаў і неадназначную рэакцыю.
Пазней з'явілася інфармацыя, што музыканта ўнеслі ў базу ўкраінскага сайта «Міратворац».
Мінпрацы зацвердзіла пералік прафесій, на якія будуць прыцягваць замежнікаў у 2027 годзе
Пастановай прапісана прыцягненне іншаземцаў і асоб без грамадзянства без дазволаў на пастаяннае пражыванне ў Беларусі, «без уліку абмежаванняў па абароне нацыянальнага рынку працы».
https://www.polskieradio.pl/396/7816/Artykul/3740744
Дональд Трамп пагражаў Нарвегіі, бо не атрымаў Нобелеўскую прэмію міру
Прэзідэнт ЗША заявіў у пятніцу, што не забудзе адмовы Нарвегіі прызнаць яму Нобелеўскую прэмію міру. Ён назваў Нобелеўскі камітэт «ворагамі цывілізацыі», а яго рашэнне — ганебным.
https://www.polskieradio.pl/396/7818/Artykul/3740738
Паліцыя затрымала па ўсёй краіне 76 чалавек за пагрозы ў адрас вучняў і настаўнікаў
У чацвер, 8 кастрычніка, у Лешчыдоле-Навінах на Мазоўшы 15-гадовы падлетак параніў траіх работнікаў школы. Адна з пацярпелых, 37-гадовая супрацоўніца, памерла.
https://www.polskieradio.pl/396/7817/Artykul/3740730
Улады Беларусі назвалі атаку беспілотніка на аўтамабіль на Браншчыне наўмыснай
У Міністэрства замежных спраў Беларусі выклікалі часовага паверанага ў справах Украіны ў Беларусі. Прычынай выкліку дыпламата ў МЗС у Мінску стала атака ўкраінскага беспілотніка на грузавы аўтамабіль з беларускай рэгістрацыяй у Бранскай вобласці суседняй з Беларуссю Расіі.
https://www.polskieradio.pl/396/7816/Artykul/3740702
Варшаўскі форум бяспекі пачынаецца ў панядзелак
Сярод удзельнікаў — прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і намесніца генеральнага сакратара НАТА Радміла Шэкерынска.
https://www.polskieradio.pl/396/7817/Artykul/3740699
Беларусы ў Беластоку могуць запісацца ва Універсітэт залатога веку
У праграме — фітнес для мозгу, сучасныя лічбавыя тэхналогіі, творчыя і спартыўныя заняткі, танцы, сустрэчы з цікавымі людзьмі і нават знаёмства са штучным інтэлектам.
https://www.polskieradio.pl/396/7819/Artykul/3740566
«Расія аддзячыць далейшым тэрорам»: Зяленскі раскрытыкаваў змякчэнне санкцый
Прэзідэнт Украіны раскрытыкаваў магчымасць змякчэння санкцый супраць Расіі, заявіўшы, што такія крокі без рэальных дамоўленасцяў аб дээскалацыі толькі заахвочваюць Крэмль працягваць вайну. Паводле Зяленскага, паслабленне санкцый не спыняе расійскі тэрор, а дае Маскве дадатковыя рэсурсы і час для працягу агрэсіі.
Зяленскі заявіў, што Украіна гатовая да ўзаемных крокаў дзеля зніжэння эскалацыі. У прыватнасці, Кіеў прапануе дамоўленасць, паводле якой Украіна спыніць удары па расійскіх нафтаперапрацоўчых прадпрыемствах, калі Расія спыніць атакі на ўкраінскую энергетычную інфраструктуру.
Прэзідэнт Украіны заклікаў ЗША не змякчаць ціск на Маскву без канкрэтных гарантый і настойваць на рэальных кроках да спынення вайны.
На думку ўкраінскага лідара, сапраўдная дээскалацыя магчымая толькі тады, калі абодва бакі будуць выконваць узаемныя абавязацельствы, а не калі аднаму з бакоў даюць магчымасць аднавіць рэсурсы для працягу вайны.
Санкцыі — за і супраць. Дыскутуюць Павал Усаў і Аксана Колб
Запрашаем паслухаць і пачытаць дыскусію палітолага і журналісткі пра санкцыі супраць Беларусі.
https://www.polskieradio.pl/396/7815/Artykul/3740173
Паводле Eurostat, сталічны рэгіён Польшчы з'яўляецца найлепшым працоўным рынкам у Еўропе
Варшава можа пахваліцца самым высокім узроўнем занятасці ў Еўропе, а Польшча ўваходзіць у лік краін-лідараў у ЕС па самым нізкім узроўні беспрацоўя.
https://www.polskieradio.pl/396/7814/Artykul/3740601
За кантрабанду цыгарэт у Польшчы былі затрыманыя два беларусы
Абвінавачванні супраць іх прадугледжваюць мінімальнае пакаранне ў выглядзе трох гадоў пазбаўлення волі.
https://www.polskieradio.pl/396/7816/Artykul/3740531
Большасць палякаў не жадаюць, каб прэзідэнт Наўроцкі сустрэўся з Пуціным
63,5% палякаў выступаюць супраць магчымай сустрэчы паміж прэзідэнтам Польшчы Каралем Наўроцкім і Уладзімірам Пуціным падчас саміту G20.
https://www.polskieradio.pl/396/7815/Artykul/3740559
Польскі генерал: Расія зробіць шмат спробаў пасунуць «чырвоную лінію»
Генерал-лейтэнант Дарыюш Парылак заявіў, што Сувалскі калідор — гэта мяккае падбрушша ўсходняга флангу НАТА. Па-першае, гэта крытычна важнае месца, захоп якога дазволіць Расіі адрэзаць Літву, Латвію і Эстонію ад НАТА і адрадзіць Савецкі Саюз. Са стратэгічнага пункту гледжання, гэта самы просты і кароткі шлях да рэалізацыі дадзенай мэты.
https://www.polskieradio.pl/396/7817/Artykul/3740471
У Германіі тры чалавекі загінулі ў выніку стральбы
Паліцыі пакуль не ўдалося высветліць матывы злачынцаў, следчыя расследуюць абставіны абодвух інцыдэнтаў.
https://www.polskieradio.pl/396/7818/Artykul/3740476
Павел Севярынец: Мы, беларусы, — дзеці Святла
«Соль зямлі», новую кнігу Паўла Севярынца, упершыню прэзентавалі ў Варшаве. Гэта першая з цэлага шэрагу прэзентацый, якія адбудуцца на працягу бліжэйшых тыдняў па ўсёй Польшчы.
https://www.polskieradio.pl/396/7819/Artykul/3740408
У Беларусі знікла яшчэ адна вёска
Гэта ўжо 20-ты выпадак скасавання населенага пункта ў Беларусі ў 2026 годзе.
https://www.polskieradio.pl/396/7816/Artykul/3740507
