WARTA – беларускае нацыянальнае медыя
Open in Telegram
WARTA - Беларускае нацыянальнае медыя Падтрымаць: https://buymeacoffee.com/wartabelarus YouTube: https://www.youtube.com/@wartabelarus https://warta.media/ https://www.facebook.com/wartabelarus
Show more752
Subscribers
+224 hours
+37 days
-630 days
Posts Archive
ЗША прапанавалі Індыі замяніць расейскую нафту венесуэльскай — Reuters
«Злучаныя Штаты, якія летась увялі мыты ў дачыненьні да Індыі за набыцьцё венесуэльскай нафты, паведамілі Нью-Дэлі, што могуць у найбліжэйшы час аднавіць гэтыя пастаўкі, каб дапамагчы замяніць імпарт расейскай нафты, — паведамілі Reuters тры крыніцы, знаёмыя з гэтым пытаньнем», — гаворыцца ў заметцы выданьня, на якую зьвярнула ўвагу «Агенцтва».
Repost from ‡ Р У Х ‡
☺️ KALINOŬSKI MARŠ 2026
🔥 Марш у гонар дня народзінаў Кастуся Каліноўскага і ўшанаваньня памяці герояў Паўстаньня 1863-64 гадоў.
⏺1 ЛЮТАГА (нядзеля)
Пешы марш і аўтапрабег па мясьцінах Беласточчыны, зьвязаных з Кастусём Каліноўскім, да месца нараджэньня героя ў вёсцы Мастаўляны.
У Мастаўлянах адбудуцца ўрачыстасьці ў гонар Кастуся Каліноўскага і герояў Паўстаньня 1863-64 гадоў.
🔔 УДЗЕЛ ПА ЗАПІСУ! (колькасьць удзельнікаў абмежавана з улікам памежнай зоны і колькасьці машынаў)
📝 Па запісу і ўсім падрабязнасьцям пісаць:
t.me/Vaukalak8283
⏺Цэнтралізаваны старт адбудзецца зь Беластоку, але пры наяўнасьці машыны можна далучыцца і зь іншых гарадоў.
☺️ КАГО ЛЮБІШ?! 🇧🇾
Беларусы адмаўляюцца здаваць кватэры расейцам
Аб гэтым пішуць самі расейцы ў сацсетках. Гэтак, пара расейцаў атрымала ўжо 20 адмоваў ад гаспадароў кватэр у Менску пасьля таго, як яны чулі пра пашпарт РФ.
Падобна, што беларусы адмаўляюцца здаваць кватэры людзям з расейскімі пашпартамі.
Відэа з прэзентацыі новай кнігі Зянона Пазьняка "Стаць у праломе мура" ў Варшаве.
https://youtu.be/6vseX67lJGU
Ад сёньня ўсе расейскія пераводы ў ЭЗ будуць па змоўчаньні лічыцца "падазронымі"
Ад атрымальнікаў пераводаў будуць патрабаваць даказаць лягальнасьць іх паходжаньня.
Расейскае войска прасоўваецца ва Ўкраіне на 15–70 мэтраў на дзень — гэта антырэкорд у гісторыі войнаў за апошнія 100 гадоў
У вайне з Украінай Расея страціла прыкладна 1,2 мільёна чалавек забітымі, параненымі і зьніклымі бязь вестак. Колькасьць загінулых з 2022 году дасягнула 325 тысяч чалавек — такую ацэнку прыводзіць вашынгтонскі Цэнтар стратэгічных і міжнародных дасьледаваньняў (CSIS). Ніводная буйная дзяржава не панесла такіх стратаў ні ў адной вайне з часоў Другой сусьветнай вайны.
Страты Ўзброеных сілаў Украіны Цэнтар ацэньвае ў 500–600 тысяч чалавек, у тым ліку ад 100 да 140 тысяч загінулых. Пры цяперашніх тэмпах да вясны 2026 году сумарныя страты ЎС РФ і ЎСУ могуць скласьці 2 мільёны чалавек.
Пры гэтым хуткасьць прасоўваньня ЎС РФ пасьля захопу ініцыятывы ў 2024 годзе складае 15–70 мэтраў на дзень падчас сваіх найбольш маштабных наступаў — гэта «павольней, чым амаль любая буйная наступальная кампанія ў любой вайне за апошняе стагодзьдзе». З пачатку 2024 году Расея захапіла менш за 1,5% тэрыторыі Ўкраіны.
У агульнай складанасьці ЎС РФ акупавалі 75 000 кв. км, або 12% тэрыторыі Ўкраіны з моманту ўварваньня ў 2022 годзе. Усяго Расея кантралюе каля 20% тэрыторыі Ўкраіны, уключна з акупаванымі да 2022 году Крымам і гарадамі Данбасу.
Тым часам CSIS адзначае, што расейская эканоміка адчувае нарастаючы ціск праз вайну: вытворчасьць скарачаецца, спажывецкі попыт слабее, інфляцыя застаецца стабільна высокай, краіна сутыкаецца з дэфіцытам працоўнай сілы. Эканамічны рост запаволіўся да 0,6% у 2025 годзе. Таксама ў краіне адсутнічаюць канкурэнтаздольныя тэхналягічныя кампаніі, якія маглі б спрыяць росту прадукцыйнасьці ў доўгатэрміновай пэрспэктыве. У Расеі няма ніводнай кампаніі, якая ўваходзіць у топ-100 сусьветных тэхналягічных кампаніяў паводле рынкавай капіталізацыі.
+2
❗️ Расейскія дроны-«шахеды» атакавалі пасажырскі цягнік на Харкаўшчыне.
Паводле абласных уладаў, па цягніку ўдарылі тры дроны: два выбухі адбыліся паблізу, яшчэ адзін трапіў непасрэдна ў вагон. У выніку атакі загарэліся вагон і электравоз. На борце знаходзіўся 291 пасажыр.
Паводле ўдакладненых зьвестак, тры чалавекі загінулі, яшчэ двое атрымалі раненьні.
У Дрыбінскім раёну маладзёны зьнішчылі лукашысцкі чырвона-зялёны сьцяг
Паводле матэрыялаў крымінальнай справы, інцыдэнт адбыўся восеньню 2025 года ў адной з вёсак раёна. Сьцвярджаецца, што 20-гадовая дзяўчына падбіла свайго 18-гадовага знаёмага на гэты ўчынак. Падлетак сарваў чырвона-зялёны сьцяг з фасада аддзяленьня банка, пашкодзіўшы пры гэтым як мацаваньне, так і само палатно.
Хлопцу прызначылі адзін год пазбаўленьня волі ўмоўна.
Дзяўчыне прызначылі 3,5 года «хатняй хіміі», а таксама прымусовыя меры бяспекі і лекаваньня.
⚫️ 26 студзеня – 3 гады як загінуў Эдуард Лобаў
Народжаны ў Вільні 1 сьнежня 1988 года беларускі змагар, сустаршыня "Маладога Фронту", палітвязень, бараніў Украіну ад расейскіх акупантаў ужо з 2015 года.
Эдуард Лобаў склаў сваё жыцьцё ў барацьбе супраць расейскай навалы 26 студзеня 2023г. Біўся да апошняга ўздыху прыкрывая адыход параненых байцоў, і камандзіра.
Эдуард Лобаў пахаваны ў Варшаве на Вайсковых могілках Павонзкі.
Вечная памяць героям!
1 лютага з нагоды дня Нараджэньня Кастуся Каліноўскага адбудзецца сустрэча з гісторыкам Васілём Герасімчыкам.
Васіль Герасімчык - гісторык з Гародні, дасьледчык біяграфіі Кастуся Каліноўскага і паўстаньня 1863-1864гг., аўтар кнігі "Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда".
Арганізатары сустрэчы запрашаюць прыяднацца да падарожжа ў часе па невядомых эпізодах паўстаньня.
Пачатак у 18:00. Уваход вольны.
Месца правядзення сустрэчы — беларуская крама Vyraj па адрасе: al. Armii Ludowej 12.
+9
У Закозелі ўрачыста адкрылі адрэстаўраваную неагатычную пярліну беларускай архітэктуры
Пахавальня роду Ажэшкаў была пабудаваная 1849 г. у неагатычным стылі.
Гісторыя капліцы цесна пераплялася з лёсам роду Ажэшкаў і падзеямі паўстання 1863—1864 гадоў. Паводле легенды, менавіта тут, пад высокім шпілем, хаваўся адзін з кіраўнікоў паўстаньня Рамуальд Траўгут, якому дапамагала знакамітая пісьменніца Эліза Ажэшка. Пасля задушэньня паўстаньня расійскія ўлады зачынілі капліцу, і больш за стагодзьдзе капліца разбуралася.
Зянон Пазьняк пра антыбеларускую палітыку Нямеччыны і Эўразьвязу, ролю наёмнай апазыцыі (Офісу Ціханоўскай) як інструмэнту гэтае палітыкі:
Ня мае ніякага значэньня антылукашысцкая рыторыка функцыянераў ОСЦ, іхныя пажаданьні шчасьця народу, спачуваньні палітвязьням, іхны эўрапейскі выгляд, касьцюмы, словы і фрызуры. Значэньне мае фінал наёмніцтва – куды яны хочуць прыехаць і каго з сабой прывезьці, -- якія будуць вырашаць лёс Беларусі «вместе с Россіей». Я ўжо не кажу пра паралельныя хваробы заходняга грамадзтва (якія «прыедуць» усьлед), -- прыярытэты палавой збочанасьці, геданізм, бязбожжа ды маральнае абдурэньне грамадзтва. Але калі паўстане рэчаіснасьць «вместе с Россіей», тады гэта ўсё ўжо ня будзе мець значэньня.Чытаць цалкам: https://warta.media/3789
Кадры бою на вуліцы Грушэўскага 22 студзеня 2014 году. Менавіта ў гэтым месцы і ў гэты дзень ад стрэлу ў сэрца загінуў беларус Міхась Жызьнеўскі
Яму было ўсяго 25.
Прайшло 12 год, беларусы працягваюць змагацца супраць расейскага мордара, аддаючы свае жыцьці за свабодную Украіну і Беларусь.
Вечная слава Героям!
Слава Украіне!
Жыве Беларусь!
Repost from WARTA – беларускае нацыянальнае медыя
Кадры бою на вуліцы Грушэўскага 22 студзеня 2014 году. Менавіта ў гэтым месцы і ў гэты дзень ад стрэлу ў сэрца загінуў беларус Міхась Жызьнеўскі
Яму было ўсяго 25.
Прайшло 11 год, беларусы працягваюць змагацца супраць расейскага мордара, аддаючы свае жыцьці за свабодную Украіну і Беларусь.
Вечная слава Героям!
Слава Украіне!
Жыве Беларусь!
+4
12 год таму, 22 студзеня 2014 году, на Майдане ва Ўкраіне загінуў беларус Міхась Жызьнеўскі
Ён стаў адной з першых ахвяраў расстрэлу Майдану.
Міхась Жызьнеўскі быў пасьмяротна ўганараваны званьнем Героя Ўкраіны.
У Полацку ліквідавалі друкарню з векавой гісторыяй
У Полацку спыніла працу друкарня «Спадчына Францішка Скарыны», якая існавала больш як сто гадоў. Цяпер на сайце кансалтынгавага прадпрыемства «Віцебскі абласны цэнтар маркетынгу» выстаўленая на продаж уся яе маёмасьць — ад вытворчага абсталяваньня да мэблі і прадметаў інтэр’еру.
Прадпрыемства выпускала шырокі спэктар паліграфічнай прадукцыі: блянкі, календары, плякаты, рэклямныя матэрыялы. На працягу больш як дзесяці гадоў друкарня таксама была вядомая вырабам этыкетак і ўпакоўкі для харчовай прамысловасьці.
У сьнежні 2018 году друкарня адзначыла сваё 100-годзьдзе. Тады дзяржаўныя СМІ называлі яе «ўзорным» прадпрыемствам. Пра ліквідацыю паведамляе @bajmedia.
Аляксей Лазараў загінуў пад абстрэлам 19-га студзеня 2026-га.
Яго сям'і цяпер патрэбная падтрымка. Вы можаце паўдзельніцаць, перавёўшы грошы на Revolut: https://revolut.me/maksimadelberg. Ці праз BLIK, калі вы знаходзіцеся ў Польшчы: +48518074897.
▪️Ва Ўкраіне загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў.
Загінуў мой сьвет, даражэнькі муж Аляксей Лазараў. У пачатку 2025 году ён павярнуўся на службу ва Ўзброеныя сілы Ўкраіны і годна абараняў неба. Ён ёсьць і быў выдатным сынам беларускай зямлі. Я захаплялася і захапляюся яго прагай да лепшага міру, у якім мы так хацелі стварыць вялікую сям’ю»,— паведаміла ягоная жонка Вераніка Аляксей і ягоная жонка Вераніка былі ў шэрагах полку імя Каліноўскага з сакавіка да лістапада 2022 году. Потым яны сышлі з палка. Загінулага беларуса пахаваюць у Львове, пра дату і месца развітаньня блізкія паведамяць пазьней.
ЗША затрымалі яшчэ адзін танкер цянёвага флоту РФ Sagitta ў Карыбскім басейне. Пра гэта афіцыйна паведаміў Пентагон.
Год таму, 17 студзеня 2025 году, абараняючы Ўкраіну, загінула беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава. За дзень да сьмерці ёй споўнілася 24 гады.
Марыя стала першай жанчынай сярод беларускіх добраахвотнікаў, якія загінулі ў барацьбе з расейскай агрэсіяй супраць Украіны.
Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пасьмяротна ўзнагародзіў Марыю Зайцаву Ордэнам «За мужнасць» трэцяй ступені, а ў сакавіку 2025 году Рада БНР — Ордэнам Жалезнага рыцара.
