cookie

We use cookies to improve your browsing experience. By clicking «Accept all», you agree to the use of cookies.

avatar

‡ Р У Х ‡

🔥 Вітаем вас на старонцы міжнароднай арганізацыі РУХ ‡ Рух беларускіх нацыяналістаў ‡ 📝 t.me/ruchbelnac_bot 📰 t.me/ruchbelnac 📷 instagram.com/ruchbelnac ⬜⬛⬜ Беларусь перадусім! ⬜🟥⬜

Show more
Advertising posts
1 939
Subscribers
+124 hours
-37 days
-930 days

Data loading in progress...

Subscriber growth rate

Data loading in progress...

Photo unavailableShow in Telegram
Photo unavailableShow in Telegram
🔔 11 ліпеня 2023 году быў забіты мастак, актывіст, беларускі нацыяналіст і палітвязень Алесь Пушкін. Рух беларускіх нацыяналістаў правёў шэраг акцыяў у гонар Алеся Пушкіна. Мы выходзілі на мітынг пасьля забойства мастака. Зладзілі арт-пэрформанс на 9 дзён па ягоным забойству. Да мінулагодняга дня народзінаў Алеся Пушкіна РУХ зрабіў графіці ў памяць аб ім.  Алесь Пушкін нарадзіўся ў мястэчку Бобр каля Крупак. За сваё жыцьцё ён зрабіў мноства актуальных і дзёрзкіх акцый і пэрформансаў. Менавіта Алесь першы за дзесяцігодзьдзі публічна адсьвяткаў Дзень Волі ў Менску ў 1989 годзе, за што атрымаў два гады ўмоўна. Такі ж вырак яму вынесьлі ў 1999 годзе за пэрформанс "Падарунак для прэзыдэнта", калі мастак прывёз тачку з гноем да адміністрацыі Лукашэнкі. Запомніўся і ягоны росьпіс царквы ў родным мястэчку Бобр, дзе Алесь на выяве Суднага дня сярод грэшнікаў намаляваў Лукашэнку, мітрапаліта Філарэта, амапаўцаў і камуністаў. Зь іншага боку ў роспісу каталіцкага храма ў Магілёве ён зьмясьціў сярод праведнікаў выяву Зянона Пазьняка. У 1990-ых гадах. Алесь Пушкін арганізоўваў зьезд беларускіх нацыяналістаў у Віцебску. Таксама Алесь Пушкін маляваў партрэты выбітных дзеячоў антысавецкага супраціву, сярод якіх былі Міхал Вітушка, Усевалад Родзька, Вінцэнт Гадлеўскі, Янка Філістовіч, Расьціслаў Лапіцкі і іншыя. У іх гонар ён рабіў розныя акцыі. У 2021 годзе, праца Алеся Пушкіна выстаўленая ў Горадні, прыцягнула ўвагу сумнавядомай прарасейскай актывісткі Вольгі Бондаравай. Па яе даносу мастака абвінавацілі ў "рэабілітацыі нацызму". Лукашэнкаўцы пабачылі гэта ў партрэце Аўгена Жыхара – апошняга камандзіра арганізацыі Міхала Вітушкі "Чорны кот", які загінуў у 1955 годзе ў баі з савецкімі акупантамі. За гэта мастаку далі 5 гадоў зьняволеньня. У турме Алесю Пушкіну не аказвалі патрэбнай мэдычнай дапамогі і дагляду, што прывяло да хуткай трагедыі. 11 ліпеня 2023 году ён памёр у гарадзенскім шпіталі, што па сутнасьці зьяўляецца забойствам з боку лукашыстаў, якія давялі ягоны стан здароўя да крытычнага стану. АЛЕСЬ ПУШКІН – ГОНАР БЕЛАРУСКАЙ НАЦЫІ! 🇧🇾
Show all...
22 7💔 5 5🔥 4🫡 4😢 2 2❤‍🔥 1🤬 1🙏 1
Photo unavailableShow in Telegram
💬 10 ліпеня 1973 году нарадзіўся Міраслаў Лазоўскі – адзін з былых лідэраў арганізацыі "Белы Легіён" і камандзір беларускіх добраахвотнікаў ва Ўкраіне. «Нацыяналізм – адзіная здаровая ідэалёгія. Так што мы па сваім сьветапоглядзе – звычайныя, нармальныя нацыяналісты. Мы людзі, якія любяць і паважаюць сваю нацыю, дзяржаву, гісторыю і культуу». (Міраслаў Лазоўскі, інтэрвію парталу "Telegraf"). 📰  Аб жыцьці і змаганьні Міраслава Лазоўскага чытайце ў падрыхтаваным РУХам артыкуле
Show all...
28 8 8❤‍🔥 6🫡 6👍 2🙏 2 1🥰 1 1 1
Photo unavailableShow in Telegram
🗣"Радыё Рацыя" і інфармацыйны канал "Баста" асьвятлілі пікет-пратэст РУХУ супраць дыскрымінацыйных пастановаў банку "Santander" у дачыненьні беларусаў. 💬Сваімі камэнтарамі з мэдыа падзяліліся сябры Рады РУХУ Віктар Цыркуновіч і Міхал Родзька. ✔️ РЭПАРТАЖ РАДЫЁ РАЦЫЯ: https://racyja.com/by/hramadstva/piket-suprac-dyskryminacyi-belarusau-u-varsave/ ✔️ МАТЭРЫЯЛ КАНАЛУ "БАСТА": https://t.me/bnkbel/134979
Show all...
👍 25 12🫡 4 3 2🔥 1🥰 1👏 1😍 1🏆 1😎 1
28 чэрвеня ў Варшаве адбыўся пікет-пратэст супраць дыскрымінацыйных пастаноў банку "Santander" у дачыненьні беларусаў. Акцыя была арганізаваная сіламі Варшаўскай філіі Руху беларускіх нацыяналістаў і польскай арганізацыі "Młode Kresy". Пікет прайшоў каля цэнтральнага офісу банку ў Польшчы на Rondo ONZ. ⚠️ Перад пачаткам акцыі паліцыя ачапіла падыходы да офісу "Santandera", праз паведамленьне аб нібы мінаваньне тэрыторыі каля галоўнага ўваходу. Але было зразумела, аб чым адкрыта намякалі і самі прадстаўнікі правапарадку, што гэта было адмыслова справакавана самім банкам, каб не дапусьціць правядзеньне пратэсту. Нягледзячы на такія перашкоды з боку "Santandera" пікет усё роўна адбыўся, але троху далей ад уваходу. 🗣Падчас акцыі выступілі вядомы палітык і лідэр НВР "Вольная Беларусь" Зянон Пазьняк, дырэктар "Беларускага Дому" Алесь Зарэмбюк і кіраўнік арганізацыі "Młode Kresy" Міраслаў Капцэвіч. ✔️ Да пікету РУХ падрыхтаваў банэр з галоўным лёзунгам акцыі: «Santander, STOP dyskryminacji Białorusinów!» (бел. «Santander, СТОП дыскрымінацыі беларусаў!»). А таксама плякаты з рознымі актуальнымі выявамі і подпісам: «Nie mamy praw na Białorusi, nie zabierajcie nam ich w Polsce!» (бел. «Мы ня маем правоў у Беларусі, не забірайце іх у нас у Польшчы!»). 💬 Нагадаем, у чэрвені банк "Santander" у Польшчы пачаў блякаваць доступ да сваіх сэрвісаў нашым суайчыннікам, у якіх няма віду на жыхарства, альбо ён сканчаецца меней, чым праз 12 месяцаў. Беларускім карыстальнікам былі разасланыя СМС з патрабаваньнем прынесьці ва ўстанову дзейны ВНЖ. У адваротным выпадку, "Santander" пагражае вялікім шэрагам абмежаваньняў. Пры гэтым большая частка беларусаў – карыстальнікаў банку як раз ня мае дзейнага віду на жыхарства, даўжэйшага за 12 месяцаў. Частка людзей знаходзіцца ў Польшчы па візе, частка ўсё яшчэ чакае рашэньня па ВНЖ, а частка мае яго, але меншы за вызначаны тэрмін. | Далучыцца да Варшаўскай філіі РУХУ 🔝 | Дапамога РУХУ 🤝 | Чат-бот РУХУ 📝 | Тэлеграм РУХУ 💬 | Інстаграм РУХУ 📹 |
Show all...
👍 22 8 6👎 4🔥 4👏 4❤‍🔥 2😍 2🏆 2🫡 2 2
🔥 22 чэрвеня ў Познані адзначылі Купальле. Сьвята было арганізавана Познаньскай філіяй Руху беларускіх нацыяналістаў, Познаньскім сьпеўным сходам і ініцыятываю "Танцы ў Пазнаньцы". Адзначэньне прайшло на ўскрайку гораду ў лесапарку Szahty і сабрало больш за сотню ўдзельнікаў. Сьвята пачалося з апавяданьня пра народныя традыцыі, абрады, а таксама купальскія варажэньні. Цікавы гістарычны экскурс зьмяніў майстар-кляс па пляценьню вянкоў. Хутка загучалі купальскія сьпевы і ўдзельнікі зладзілі карагод вакол вогнішча. Сьвята працягнулася народнымі танцамі, сярод якіх Лявоніха, Млын і іншыя, а напрыканцы ўдзельнікі згулялі ў народныя гульні – Цяцерка і Шуляк. | Далучыцца да Познаньскай філіі РУХУ 🔝 | Дапамога РУХУ 🤝 | Чат-бот РУХУ 📝 | Тэлеграм РУХУ 💬 | Інстаграм РУХУ 📹 |
Show all...
21🔥 6 5 3 3❤‍🔥 1🥰 1👏 1😍 1🏆 1🤗 1
Photo unavailableShow in Telegram
👍 26 чэрвеня 2022 году, падчас выкананьня заданьня пад Лісічанскам, ваяры Палку Каліноўскага сутыкнуліся з танкавай калёнаю расейскіх акупантаў. Падчас бою былі забітыя камандзір батальёну "Волат" Іван "Брэст" Марчук і ягоныя паплечнікі Васіль "Сябро" Парфянкоў, Васіль "Атам" Грудовік і Вадзім "Папік" Шатроў. Гэта стала першай вялікай па колькасьці ваяроў адначасовай стратаю сярод беларускіх добраахвотнікаў. ГЕРОІ ЖЫВУЦЬ ВЕЧНА!  Слава Івану Марчуку! Слава Васілю Парфянкову! Слава Васілю Грудовіку! Слава Вадзіму Шатрову!Таксама ў тым баю былі ўзятыя ў расейскі палон ваяры Палку Каліноўскага Ян "Тромблі" Дзюрбейка і Сяржук "Клешч" Дзёгцеў. У мінулым годзе РУХ правёў акцыю ў іх падтрымку і напамін аб героях.
Show all...
26🫡 20😢 5💔 5 5 4 3❤‍🔥 2😁 1🙏 1 1
Photo unavailableShow in Telegram
⚠️ STOP dyskryminacji Białorusinów! Пікет-пратэст супраць дыскрымінацыйных пастаноў банку "Santander" у дачыненьні беларусаў. Акцыя пройдзе каля галаўнога офісу банку "Santander" у Варшаве. Запрашаем беларусаў далучыцца да пратэсту ў абарону сваіх правоў! 🌐 Варшава 📆 28 чэрвеня (пятніца)16:00 📍 al. Jana Pawła II 17 (metro Rondo ONZ)
Show all...
👏 25 14👍 7🔥 6 6 4❤‍🔥 2👎 2😍 2🫡 1😎 1
🗣 Рэпартаж мэдыа "WARTA" аб наведваньні Зянонам Пазьняком муралу РУХУ да 100-годзьдзя з нараджэньня Васіля Быкава.
Show all...
Зянон Пазьняк каля муралу Васілю Быкаву ў Варшаве

У Варшаве зьявілася выява з Васілём Быкавым і ягонымі цытатамі Твор прысьвечаны 100-годзьдзю з дня нараджэньня славутага беларускага пісьменьніка. Аўтары муралу — арганізацыя беларускіх нацыяналістаў «Рух». У аснове — вядомы фотаздымак Васіля Быкава на плошчы Перамогі ў Менску з подпісам «Сумленьне нацыі», як народнага пісьменьніка называлі яшчэ пры жыцьці. Вакол выявы знаходзяцца актуальныя цытаты Васіля Быкава пра Беларусь, беларускі нацыяналізм, волю і незалежнасьць, мову і сьвядомасьць. Мурал знаходзіцца ў падземным пераходзе каля Беларускага Дома.

14👍 9 9❤‍🔥 3 3👏 2😍 2🏆 1🤗 1🫡 1😎 1
01:51
Video unavailableShow in Telegram
🗣 Рэпартаж тэлеканалу "Белсат" пра мурал РУХУ да 100-годзьдзя з нараджэньня Васіля Быкава.
Show all...
14.01 MB
19👍 9 6 5❤‍🔥 2👏 2 1🔥 1😍 1🏆 1😎 1
Choose a Different Plan

Your current plan allows analytics for only 5 channels. To get more, please choose a different plan.