en
Feedback

Don't get caught by a cheater! Telemetrio finds and tags such channels 👉 If you want to see the tag, subscribe

КЛІК

КЛІК

Open in Telegram

КЛІК – месца, дзе беларуская музыка гучыць! Patreon: https://www.patreon.com/klikmusic Website: https://klik.music/ Instagram: https://www.instagram.com/klik__music Прапанаваць рэліз у рэдакцыю: https://klik.music/submit-release

Show more
4 278
Subscribers
No data24 hours
+77 days
-330 days
Posts Archive
+4
Мультиязычность, гитарные рифы и позитивные вибрации mrrrmaid – «Верыш?»  Genre: dark-pop Артыстка mrrrmaid выпусціла сінгл адначасова на дзвюх мовах: беларускай і англійскай. Па словах спявачкі, песня натхнёная адчуваннем бяссілля перад патокам дрэнных навін і трагедый. З іншага боку, у трэку адчуваецца надзея, і завяршаецца ён мантравымі словамі «ўсё праходзіць». Гэта адлюстравана і ў музыцы: яна адначасова трывожная і супакойлівая. Nürnberg, Tomorrows Letters – «Ahresija» Genre: Synth Pop Сумавалі па Nürnberg? Новы EP з двух трэкаў у калабарацыі з мінскім праектам Tomorrows Letters пад’ехаў! Паслухайце, як сінт-поп дадае знаёмаму пост-панку магічнага, амаль трансавага флёру. Канешне, гэты мікс ужо даўно не новы, але кожны раз кранае штосьці глыбока ўнутры. Rise in Rage – «Сонца больш не ўзыдзе»  Genre: Modern metal Менскія металісты Rise in Rage сёлета ўзнавілі сваю дзейнасць і бадзёра пачалі радаваць слухачоў сінгламі. «Сонца больш не ўзыдзе» – ужо трэці за гэты год, што дае надзею на паўнавартасны альбом. Тут, акрамя фірменнага тлустага гучання і грувавых рыфаў, вы можаце пачуць чысты вакал. Эпічны пяціхвілінны баевік, які адначасова падыдзе і для мошпіту, і для простых шпацыраў у адзіноце. Wawula – «Magdalena»  Genre: Electronic Wawula пишет, что «Magdalena» – это трек, о котором не хочется кричать. Кричать, может, и не хочется, но рассказывать – определенно да. Двуязычие в тексте намекает на диалог между двумя людьми. Предмет разговора – возможна ли любовь? Вся эта лирика классно приправлена электронным инструменталом с атмосферой храма, а саму композицию хочется переслушивать и открывать новые ветви развития этой истории. Бакей – «Кожа» Genre: Hip-Hop Едва успели отойти от «Побега», а Бакей снова радует новинкой. На этот раз никакой агрессии – только позитивные вибрации. Идея трека в том, что только ты сам/а выбираешь свое будущее. Какими бы глубокими ни были шрамы прошлого, нужно принимать новую реальность и двигаться дальше. Уверены, этому миру нужно больше таких песен-аффирмаций. Усе гэтыя і іншыя свежыя трэкі ўжо ў нашым плэйлісце «ВЫБАР: КЛIК».
20 Nov, 11:03

+4
Мультиязычность, гитарные рифы и позитивные вибрации Rise in Rage – «Сонца больш не ўзыдзе»  Genre: Modern metal Менскія металісты Rise in Rage сёлета ўзнавілі сваю дзейнасць і бадзёра пачалі радаваць слухачоў сінгламі. «Сонца больш не ўзыдзе» – ужо трэці за гэты год, што дае надзею на паўнавартасны альбом. Тут, акрамя фірменнага тлустага гучання і грувавых рыфаў, вы можаце пачуць чысты вакал. Эпічны пяціхвілінны баевік, які адначасова падыдзе і для мошпіту, і для простых шпацыраў у адзіноце. mrrrmaid – «Верыш?»  Genre: dark-pop Артыстка mrrrmaid выпусціла сінгл адначасова на дзвюх мовах: беларускай і англійскай. Па словах спявачкі, песня натхнёная адчуваннем бяссілля перад патокам дрэнных навін і трагедый. З іншага боку, у трэку адчуваецца надзея, і завяршаецца ён мантравымі словамі «ўсё праходзіць». Гэта адлюстравана і ў музыцы: яна адначасова трывожная і супакойлівая. Wawula – «Magdalena»  Genre: Electronic Wawula пишет, что «Magdalena» – это трек, о котором не хочется кричать. Кричать, может, и не хочется, но рассказывать – определенно да. Двуязычие в тексте намекает на диалог между двумя людьми. Предмет разговора – возможна ли любовь? Вся эта лирика классно приправлена электронным инструменталом с атмосферой храма, а саму композицию хочется переслушивать и открывать новые ветви развития этой истории. Бакей – «Кожа» Genre: Hip-Hop Едва успели отойти от «Побега», а Бакей снова радует новинкой. На этот раз никакой агрессии – только позитивные вибрации. Идея трека в том, что только ты сам/а выбираешь свое будущее. Какими бы глубокими ни были шрамы прошлого, нужно принимать новую реальность и двигаться дальше. Уверены, этому миру нужно больше таких песен-аффирмаций. Nürnberg, Tomorrows Letters – «Ahresija» Genre: Synth Pop Сумавалі па Nürnberg? Новы EP з двух трэкаў у калабарацыі з мінскім праектам Tomorrows Letters пад’ехаў! Паслухайце, як сінт-поп дадае знаёмаму пост-панку магічнага, амаль трансавага флёру. Канешне, гэты мікс ужо даўно не новы, але кожны раз кранае штосьці глыбока ўнутры. Усе гэтыя і іншыя свежыя трэкі ўжо ў нашым плэйлісце «ВЫБАР: КЛIК».
20 Nov, 11:00
20 Nov, ~11:02

«Нас носили на руках»: Elis’Ladder о туре по девяти городам Китая Eli’s Ladder – беларуская shoegaze / midwest emo группа из
+4
«Нас носили на руках»: Elis’Ladder о туре по девяти городам Китая Eli’s Ladder – беларуская shoegaze / midwest emo группа из Варшавы. Ребята выпустили свой первый EP в 2024 году, а уже в 2026-м им пришла весточка из Китая – приглашение выступить с концертами в Поднебесной. Которую они, конечно же, сначала приняли за скам. Но реальность оказалась куда интереснее, чем они ожидали. В результате они «вкрашились в китайцев» и научились раскачивать даже самых угрюмых и трезвых людей в зале. Мы расспросили ребят про очереди за автографами, работу с местным букингом и о том, смогли ли они заработать что-то кроме историй и опыта. ЧИТАТЬ
15 Nov, 11:07

Як часта вы ў беларускай музыцы сустракаеце канцэптуальныя рэлізы? Каб не адзін альбом, а цэлых тры, аб’яднаных адной ідэяй,
Як часта вы ў беларускай музыцы сустракаеце канцэптуальныя рэлізы? Каб не адзін альбом, а цэлых тры, аб’яднаных адной ідэяй, вакол якой выбудоўваецца сусвет. Гурт Сербский Нож выпусціў апошні альбом «Царство» са свайго трыпціху. Усё пачалося ў 2023 годзе з альбома «Яма», які, па словах музыкаў, даследаваў чалавечую прыроду ў самых нізкіх яе праявах. Другі рэліз, «Исход», быў прысвечаны зямному жыццю чалавека. На ім было шмат побытавых момантаў. «Царство» ж стала лагічнай кропкай і распавядае пра духоўнае і вечнае. Пра тое, што ў цэлым адрознівае чалавека ад іншых жывых істот. Праз увесь трыпціх скразной лініяй праходзіць тэма рэлігіі. А калі пайсці дарогай Ролана Барта і ўявіць, што аўтар памёр, то ў гэтай гісторыі адкрыецца яшчэ адно вымярэнне. Трайную працу калектыву смела можна разглядаць і ў кантэксце страты каранёў. У «Яме» ты разам з лірычным героем спрабуеш проста выжыць у новых абставінах. Тут не да вялікіх мэтаў. На «Исходе» сталееш і пачынаеш трывала стаяць на нагах. Замест выжывання прыходзіць жыццё, а разам з ім — і выразная пазіцыя наконт яго. Ну а «Царство» робіцца свайго роду прыняццем рэчаіснасці. Прычым прыняцце гэтае прыходзіць не абавязкова з запоўненымі першымі ступенямі піраміды Маслоу. Проста жыць у рэжыме выжывання — шкодна для арганізма. Усе тры альбомы розныя па гучанні. «Царство» атрымалася спакойным, амаль акустычным. Тое самае прыняцце ўвасобілася ў гуку і часткова ў тэкстах. З лірыкай, дарэчы, на альбоме адбываюцца цікавыя метамарфозы. Песні на расейскай мове гучаць больш пафасна, цвёрда, з прэтэнзіяй на вялікія сэнсы. Беларуская мова грае на адваротным баку і выступае з пазіцыі глыбіні і інтымнасці. Сербский Нож правялі вялікую працу. Канцэптуальнасць выйшла за межы проста трох рэлізаў: музыкі замарочыліся не толькі над зместам, але і над формай. Каб у гэтым пераканацца, пагартайце інстаграм калектыву. А лепш прыходзьце на канцэрт, каб пабачыць гурт жыўцом. Ён адбудзецца 22 лістапада ў Варшаве — разам з хлопцамі свае рэлізы прэзентуюць peresadka v stambule і Baisan. СЛУХАЦЬ
14 Nov, 06:26

+4
Неделя музыки для нетакусь Temperer – «Lie my way out» Genre: Alternative Менскія хлопцы Temperer не тое каб часта радуюць рэлізамі. Але калі гэта здараецца, то заўсёды атрымліваецца нешта цікавае. «Lie my way out» не стаў выключэннем. Тут можна пачуць ўплыў Deftones і ўвогуле мадэрновага металу. Музыкі зноў зрабілі стылёва, пры гэтым не скаціўшыся ў аднатыпны гук, на які зараз хварэе сучасны модны метал.  Асфіксія – «Роднае» Genre: Indie Віцебскія рабяты з Асфіксіі дакладна сталі свежым подыхам у беларускай музыцы апошніх гадоў. Музыкі зрабілі, здавалася б, немагчымае: змяшалі ў адзін флакон дрым-поп, шугейз, дадалі туды яшчэ крышачку эма і гранжу – і атрымалася адметная музыка на беларускай мове. «Роднае» – працяг абранага шляху гурта, у якім дрым-попавыя матывы спалучаюцца са шчымліва інтымнай лірыкай. Arrhythmia – «Машина времени» Genre: Indie Медики-альтернативщики из Arrhythmia в новом релизе решили отойти от метала в сторону душещипательной ностальгии. Ребята вспоминают детство и передают до боли знакомое желание оставить все заботы и вернуться туда хоть на денек. В тексте много личных отсылок, но, уверены, слушатели и слушательницы смогут узнать себя в этих строках.  Rich Chamomile – «Rescuer» Genre: Slaygaze Редко, но охренеть как метко. Так можно описать релизы Rich Chamomile. В новинке мы слышим невероятно стильный шугейз на английском с неожиданной каплей речетатива, который попадает в самое сердечко с первой секунды. Серьезно, если вам раньше казалось, что шугейз – это однотипно и скучно, послушайте «Rescuer» и извинитесь.  Syndrom Samazvanca – «Zakliaty skarb (Ty dalioka)» Genre: Psychodelic Rock Syndrom Samazvanca рыхтуе альбом, а «Zakliaty skarb (Ty dalioka)» – яго першы сінгл. Гурт у сваім Instagram вельмі ёміста апісаў гэтую працу: «Жывем у такія часы, калі час ад часу хочацца паскуголіць і пракрычацца, таму выпускаем трохі панкавую па настроі песню-гукалку». Так і атрымалася: бадзёра і гучна. Але ёсць адно пытанне: у гітары насамрэч ёсць уплыў Angine de Poitrine, ці нам пара адпачыць ад сусветнай музыкі?  Усе гэтыя і іншыя свежыя трэкі ўжо ў нашым плэйлісце «ВЫБАР: КЛIК».
13 Nov, 10:00

Хочешь, чтобы Лера Яскевич сделала кавер на твою песню? Мы решили устроить небольшую активность вместе с Лерой. Она послушает песни на беларуском из нашего плейлиста «КЛІК: Выбар» и выберет одну, на которую сделает кавер. Предлагайте песни Лере в инстаграм – свои или те, которые хотите услышать в её исполнении. Давайте поностальгируем по теплым временам каверов и взглянем на любимые треки с новой стороны.
12 Nov, 08:48

Как за 1,5 года прийти к миллионным просмотрам в соцсетях и десяткам тысяч прослушиваний на стримингах? Set To Hate – минская
+4
Как за 1,5 года прийти к миллионным просмотрам в соцсетях и десяткам тысяч прослушиваний на стримингах? Set To Hate – минская groovy-metal группа, состоящая из четырех человек. Несмотря на свой короткий период существования, ребята в металле давно. Создав новый проект, музыканты подошли к нему основательно. Тщательно продумывают структуры песен, хуков и визуальный ряд. Такой подход выстрелил. К Set To Hate постучались американские лейблы, их музыку слушают по всему миру, а сама группа пытается вырастить свою аудиторию с нуля. КЛІК поговорил с вокалистом Александром Рабцом и гитаристом Артемом Пенязем о запланированном успехе, продвижении в соцсетях на мировую аудиторию и о том, насколько сейчас важны лейблы. ЧИТАТЬ
08 Nov, 11:23

+4
Хип-хоп из 90х, позитивные аффирмации и танцевальные синглы  SUTER, Лайтовы – «Кібербульбінг» Genre: Rap Suter і Лайтовы выдалі 2,5-хвілінны трэк, у якім вельмі шчыльная канцэнтрацыя пасхалак. «Кібербульбінг» – танцавальны сінгл, у якім хлопцы адсылаюць да сусветнай і лакальнай культуры і змушваюць танчыць пад запамінальны прыпеў. Тут няма рэфлексій, але пры гэтым песня не выглядае павярхоўнай. І ў гэтым яе галоўная моц.  mr.pёs – «Несовместимы»  Genre: Indie У новым трэку mr.pёs спрабуе адысці ад электроннага гучання ў бок жывых інструментаў. Па словах артыста, звычайна трэк нараджаецца з тэксту. У гэтай сітуацыі выйшла наадварот: песня пачалася з імправізацыі на басу. У выніку атрымалася штосьці сярэдняе паміж Sleaford Mods і Arctic Monkeys. З апошнімі, дарэчы, тут вельмі выразная сувязь. Галоўная мелодыя паўтарае легендарную «Teddy Picker» брытанцаў.  kbkbts. – «gods streets» Genre: Hip-Hop Если вам надоели плейлисты с лоу-фаем из ютуба, а работа без музыки не работается – послушайте kbkbts. За сокращением псевдонима kubik beats стоит музыкант из Минска, который делает теплые биты с вайбом хип-хопа 90х. «gods streets» – ностальгичный бум-бэп сингл, который войдет в ноябрьский альбом «boom bap head». Очень ждем новостей по релизу и добавляем новинку в свои плейлисты для спокойной работы. WASSSUP – «Я не знаю почему» Genre: Indie Во-первых, поздравляем Васю с отметкой в 600к слушателей/ниц на ЯМ. Это очень крутое достижение! Во-вторых, не можем не отметить оригинальность инструментала этой новинки. Не ожидали услышать банджо и восточные мотивы, но это тот самый кейс, когда эксперимент удался. Ну а фразу из трека «Я не знаю почему, но все получается» предлагаем использовать как аффирмацию всем, кому она сейчас актуальна. keelse – «Отдаляюсь» Genre: Electronic Легкая танцевальная новинка от keelse передает атмосферу тусовки с подружками в фиолетовом неоне и разговоров по душам на балконе. Несомненно, чувствуется влияние артистки Луна, но бархатный вокал и запоминающийся припев придают музыке самобытности. Усе гэтыя і іншыя свежыя трэкі ўжо ў нашым плэйлісце «ВЫБАР: КЛIК».
06 Nov, 10:03

+4
Меланхоличное инди, экспериментальный блюз и «Stromae дома» Lightmyfire Orchestra Service – «Blues» Genre: Experimental, Psychodelic Многогранные и абсолютно уникальные Lightmyfire Orchestra Service наконец поделились полной версией композиции из заявки на ВЫКЛІК 2.0. Эта музыка обостряет чувства – все 5 минут трека держали нас в фокусе и предвкушении. У мелодии есть свое (порой неожиданное) развитие, и мы получили настоящее удовольствие от эмоциональных качелей, на которых прокатил нас бэнд на этом релизе.  Almary, A.V.G – «Не звони мне»  Genre: Pop Папулярнасць і феномен Stromae не даюць спакою артыст/кам з постсавецкай прасторы. І калі ў выпадку з бельгійцам мы маем незвычайны талент, памножаны на неверагодную ўнутраную глыбіню, то ў рускамоўным асяроддзі гэта зводзіцца часцей за ўсё да банальшчыны. Адгалоскі Stromae чуваць і ў новым трэку Almary. Мы маем шараговую песню пра каханне, у якой самае цікавае адбываецца ў прыпеве. І цікавае гэта можна падзяліць на два складнікі: вакал артысткі і мелодыю, якая вельмі нагадвае «Alors on danse».  а. смоленский – «umri.» Genre: Indie а. смоленский заметно вырос за последний год в аудитории, только на Яндексе у парня больше 80 тысяч слушателей/ниц в месяц. «umri.» – меланхоличная новинка под стать серой осенней погоде за окном. Наверное, она не станет хитом, но, судя по комментариям в инсте артиста, уже классно резонирует с сердцами аудитории. Борисовский Тракт – «Дворовая романтика»  Genre: Indie Борисовский Тракт працягвае свой лайфстайлацэнтрычны вектар. Гарадская рамантыка ў новым сінгле звузіла фокус да дваровага лакальнага маштабу. У новай песні калектыва вы не пачуеце нешта прынцыпова новага. Гэта ўсё той жа зефірны настрой і ўтульны вайб, у які чамусьці верыцца з цяжкасцю. Магчыма, гэта проста наш скептыцызм, а магчыма – і не. У любым выпадку гурт застаецца адным з самых заўважных на лакальнай сцэне.  Петров и Октябрь – «Рай» Genre: Indie Вместо привычного стеба и веселья Петров и Октябрь принесли мрачноватый релиз с размышлениями на тему ухода близких людей. Ребята пишут: «Эта песня о людях, которых нам не хватает, о словах, которые мы не успели сказать, и о маленькой надежде, что где-то там нас всё-таки ждут». Такие работы заземляют и реально напоминают о том, что на самом деле важно. Не поленитесь, послушайте. Усе гэтыя і іншыя свежыя трэкі ўжо ў нашым плэйлісце «ВЫБАР: КЛIК».
30 Oct, 12:00

+4
Купалле ў кастрычніку, патаемныя таварыства і каханне СОЮЗ – «На досвітку / Na dosvitku» Genre: Fusion Нечаканая навінка ад СОЮЗ – гэта частка кампіляцыі «Everybody’s Got a Song to Sing» ад мексіканскага лэйбла Mexican Summer. Да рэлізу далучыліся 12 артыстаў/к з усяго свету, а трэк беларускага гурта, як выявілася, яшчэ і знакавы, бо стаў першым, які хлопцы запісалі на новай студыі ў Варшаве. Нічога прынцыпова новага вы не пачуеце, ды яно і не трэба. Проста 2 хвіліны прыгожага інструменталу ў лепшых СОЮЗных традыцыях. Filamaty – «Filamaty» Genre: Art rock, progressive Удзельнікі Relikt і Syndrom Samazvanca запісалі дэбютны канцэптуальны альбом, прысвечаны таварыству філаматаў. Гэта патаемнае згуртаванне студэнтаў Віленскага ўніверсітэта. Сярод удзельнікаў былі такія зоркі, як Тамаш Зан, Адам Міцкевіч, Ян Чачот, Ігнат Дамейка і іншыя. Гэтым альбомам хлопцы выканалі адразу некалькі важных задач: нагадалі беларус/кам не самыя мэйнстрымныя старонкі гісторыі і зрабілі гэта праз такую ж музыку. Каб пагрузіцца ў альбом, трэба прыкласці высілкі. Пачытаць артыкулы на тэму патаемных таварыстваў, уважліва паслухаць тэксты музыкаў, але гэта таго вартае. Глыбокае пагружэнне гарантуе і такі ж узровень задавальнення матэрыялам.  LSP, nkeeei – «В нашем стиле» Genre: Pop Ёсць такія артысты, якія працягваюць выпускаць новыя трэкі, але кожны раз пасля праслухоўвання ўзнікае пытанне: «Навошта?». ЛСП якраз сярод такіх артыстаў. На гэты раз віцеблянін зафітаваў з амбасадарам Mark Formelle. Трэк нельга назваць дрэнным, ён добра зроблены, ёсць цікавыя моманты ў лірыцы. Але пры гэтым ён настолькі неабавязковы і бяззубы, што становіцца няёмка, калі мацернае слова запікваецца ў пачатку трэка. Ёсць адчуванне, што Алег настолькі пагрузіўся ў свет пост-мета-звыш-іроніі, што гэта ў выніку перастала быць актуальным.   EVSEVIIA, HYPNXTIC – «KARAHOD» Genre: Electronic, Folk Хто там пакутуе ад восеньскай хандры? Трымайце купальскі рэліз у кастрычніку! EVSEVIIA – маладая і таленавітая артыстка з Гародні, а HYPNXTIС зрабіў для яе бадзёры электронны інструментал. Абодва маюць моцны патэнцыял, таму прапануем падтрымаць музыкаў. А яшчэ хутка Хэлоўін, і нам здаецца, што гэты трэк гарантавана расхістае натоўп на тэматычнай тусоўцы! Маразм Аркадимя – «Иней» Genre: Pop-Punk Лиричная новинка от Маразма Аркадия вызывает теплые чувства тихой радости. Этот трек – признание в любви и обещание оставаться рядом. Он про выбор одного конкретного человека из тысяч других и про уверенность в этом выборе. Прослушивание слегка размазало авторку этого текста, и эти эмоции реально подсвечивают ценность такого живого творчества, как этот релиз. Усе гэтыя і іншыя свежыя трэкі ўжо ў нашым плэйлісце «ВЫБАР: КЛIК».
23 Oct, 11:00

Пра што спявае Анастасія Рыдлеўская ў новым альбоме «ALCHEMIA»? Я ніколі не слухаю Анастасію фонам. У яе тэксты хочацца ўдумвацца, а ў музыку – услухоўвацца. Маёй музычнай цікаўнасці няма межаў, таму я прыдумала рубрыку track by track, дзе мы разам з артыстамі і артысткамі разбіраем сэнсы і пасхалкі, закладзеныя ў іх рэлізы. Ну а хто я такая, каб не спытаць пра іх у Насці? Увогуле, заварвайце гарбату/каву і сардэчна запрашаем у алхімічную лабараторыю (чытай: душу артысткі). Прадмова да альбома Рэліз пабудаваны як алхімічны працэс са сваімі этапамі стварэння opus magnum: 1. Nigredo (Пачарненне): раскладанне, смерць старой матэрыі і пагружэнне ў хаос. 2. Albedo (Пабяленне): ачышчэнне і зараджэнне духоўнага святла. 3.Citrinitas (Пажаўценне): азарэнне і падрыхтоўка да трансфармацыі (пераход ад срэбра да золата). 4. Rubedo (Пачырваненне): фінальнае аб’яднанне супрацьлегласцей і стварэнне філасофскага каменя. Метафарычна Анастасія прайшла ўсе гэтыя этапы і запісала пра гэта альбом. Этап NIGREDO «Was It All Worth It?»
«Нездарма гэтая песня адкрывае альбом. Я напісала яе праз пару дзён пасля таго, як выйшла з SOR (заўв. рэд.: аддзяленне неадкладнай дапамогі), куды я трапіла, ледзь перажыўшы таксічныя стасункі, у якіх мяне выкарыстоўвалі», – Анастасія Рыдлеўская.
Was it worth it, if I loved? – рэфрэн песні і жыцця артысткі на той момант. «PLUMBUM» feels like, i’m gonna die now in front of people smiling right at me why don’t they see my world just fell apart?
«Як яшчэ перадаць стан, калі твой свет цалкам разбурыўся, але вакол усё гэтак жа пяшчотна свеціць сонца, людзі ўсміхаюцца, займаюцца сваімі справамі, жывуць… а цябе нібыта ўжо няма. І ты сядзіш у гэтай чорнай яме болю і бязгучна выеш, пакуль табе ў твар усміхаецца свет, у якога ўсё гэтак жа, як і было», – Анастасія Рыдлеўская.
Анастасія падзялілася, што гукі песні нагадваюць ёй свінец, які заліваецца ў лёгкія. «KRIS» Гэтая песня прысвечана блізкай сяброўцы Насці, якая пайшла з жыцця, змагаючыся з ракам.
«Я напісала гэтую песню для яе за пару гадзін. Мне было вельмі важна, каб яна паспела яе пачуць. Яна яе пачула», – Анастасія Рыдлеўская.
Этап ALBEDO Этап ачышчэння, які пачаўся дзякуючы гневу.
«Пасля здрады ты пачынаеш часта шукаць прычыны ў сабе: за што? Што я зрабіла не так? Напэўна, заслужыла, сама вінаватая. Пакахала, даверылася, на многае заплюшчвала вочы. Для мяне пачаткам ачышчэння стаў менавіта здаровы гнеў», — Анастасія Рыдлеўская.
Анастасія лічыць, што ў грамадстве гнеў табуяваны, асабліва для жанчын. Калі ты рэагуеш як жывы чалавек на несправядлівасць, то хутчэй пачуеш не падтрымку, а: «Супакойся, ты занадта эмацыйная, не драматызуй, у цябе што, месячныя? Ды проста забудзь». І вось ты ўжо сама думаеш, што ты дрэнная. Але ты не вінаватая ў тым, што з табой дрэнна абышліся. Ты маеш права пражываць боль, злавацца і гаварыць пра гэта, бо эмоцыі робяць цябе не «дрэннай ахвярай», а проста чалавекам. «Pusteča» і «NIGREDO» – якраз тыя песні, якія дазваляюць выказаць і прыняць гнеў як здаровую частку сябе.
«Тут ужо не асабістае nigredo лірычнай гераіні, а фіксацыя распаду іншага чалавека. Лірычная гераіня ўжо перайшла на новы этап, працягвае ачышчэнне гневам і пачынае вяртаць сабе голас», — Анастасія Рыдлеўская.
«Snow Queen» Самая глыбокая па ўнутранай трансфармацыі песня. Той этап, дзе трэба здолець справіцца з болем і не закрыцца ад свету. Не ператварыцца ў цень, які пажырае роспач, і не даць крыўдзе сябе праглынуць. я прыняла адзіноту захуталась у ёй як у мокры плед і седзячы ля адкрытага вакенца даю яму заледзенець на мне Гэтая песня непасрэдна ўступае ў дыялог з песняй «Kachaju» з альбома «Snake Сharmer». Этап CITRINITAS, які плаўна пераходзіць у RUBEDO У завяршальных трэках альбома «Your Woman», «Did You Tell Her?», «I’m Freakin Crazy» і асабліва ў ключавым «LILITH» адбываецца тое самае ператварэнне ў золата праз прыняцце сваёй свабоды, набыццё сілы і адмову ад сораму за ўласнае праяўленне. У кожнай з гэтых песень па-свойму праступае тое самае «золата», то бок вобраз «Unruly Woman», якой у выніку становіцца лірычная гераіня. «Unruly Woman» – гэта сацыякультурны феномен жанчыны-антыгераіні. Гэта голас «нязручнай» жанчыны, які адсылае да вобразу дзікай жанчыны з «Women Who Run With the Wolves», бунтарак з «Złe kobiety» і міфічнай Ліліт.
«Ліліт – галоўны вобраз рэлізу. У маім альбоме яна перарадзілася ў багіню адплаты. Ліліт адмаўляецца ад замоўчвання, ад спробаў быць зручнай ці пакорлівай. Калі цябе ніхто не абараніў, ты абараняеш сябе сама і не саромеешся гэтага», – Анастасія Рыдлеўская.
Асобна Анастасія адзначае літаральна дакументальны трэк «Did You Tell Her?», дзе адкрыта і без сораму, з канкрэтнымі назвамі месцаў, пералічваецца ўсё, што адбылося. Гэта абсалютнае вызваленне: прызнаць тое, што адбылося, наўпрост у песні і перастаць вінаваціць сябе за тое, што ты кахала і даверылася. Мажорны матыў і светлая гармонія трэка наўпрост падкрэсліваюць, што саромецца тут няма чаго.
19 Oct, 11:02

+4
Дэбют, міні-альбом, запісаны паміж Осла і Мінскам, і шмат чаго яшчэ Wavy Mroy, bayski – «Цягнік Мінск-Осла» Genre: Rap, R’n’B Два прыкметныя прадстаўнікі новай хвалі пачуццёвага рэпчыку, Wavy Mroy з Осла і bayski з Мінска, аб'ядналіся, каб стварыць міні-альбом. Простая форма, сучасныя біты і акуратна пакладзеныя на іх сумневы і думкі, якія не адпускаюць. Перад праслухоўваннем раім азнаёміцца з прома-відэа, у якім іншаземец знаёміць беларусаў у Мінску з беларускай музыкай.  OFFCOAST – «SH got Mental» Genre: Rap, Trap OFFCOAST делает стильный рэпчик и проживает самый успешный год в своей карьере. Пока без особого внимания среди медиа, артист стабильно выпускает релизы, объединённые общим вайбом и звучанием. И это приносит результаты: уже как минимум три трека собирают отличные стриминги. Кажется, после нескольких лет поисков и экспериментов OFFCOAST наконец начал нащупывать свой звук. В свежем треке он пробует чуть более грязный бит и слегка агрессивную подачу. Dusia Shukshina, Gingerhead – «В Минске» Genre: Indie Дзве мінскія індзі-артысткі Dusia Shukshina і Gingerhead выпусцілі трэк пра сяброўства, сталіцу і каханне. З аднаго боку «В Минске» гэта сумны восеньскі трэк, у якім меланхоліяй прасякнуты кожны радок. З другога – іншага саўндтрэку для позняга кастрычніка лепш і не прыдумаць.  Nadzeya Paulouskaya – «Ляці» Genre: Pop  Пасля працяглага перапынку Надзея вяртаецца да аўтарскіх рэлізаў і збірае нанова як сваё жыццё, так і творчасць. «Ляці» — поп-балада з вельмі прыемнай мелодыкай і тэкстам, які час ад часу павяртае ўвагу і не адпускае песню граць на фон. У гэтым трэку шмат пра адзіноту, але яшчэ больш пра жаданне пакінуць гэтае пачуццё пазаду і быць побач з тымі, хто разумее і падтрымае. У голасе артысткі шмат такой мяккай меланхоліі, якая трымае поп-трэк на ўзроўні шчырасці. Baisan, Frantisz – «Strauß» Genre: Electronic Baisan і Frantisz працягваюць ствараць гатычна-трывожны дэнс, знаходзячыся па розныя бакі мяжы. Гэта ўжо другі сінгл артыстаў з надыходзячага альбома. «Strauß» – дынамічны колдвэйв трэк з запамінальным прыпевам і адсылкамі да культавага беларускага гурта Ulis. Усе гэтыя і іншыя свежыя трэкі ўжо ў нашым плэйлісце «ВЫБАР: КЛIК».
18 Oct, 06:27

+4
Мрачный DnB, рэп из Гродно и немного любовных страданий Iva Sativa – «Чорная Цiшыня» Genre: Hip-Hop, DnB, Folk Последние несколько лет Iva Sativa нечасто радует релизами. Поэтому каждая новая работа артистки становится настоящим событием. На нашей памяти это, пожалуй, один из самых мрачных её синглов. Возможно, в нем и раскрывается причина долгой тишины? Так что если вы давно хотели узнать, как звучит тёмная сторона Яны, то сейчас самое время. И если настроение трека для артистки довольно непривычное, то музыкальная составляющая уже более знакомая: динамичный DnB, речитатив и фолк. ODNUSHKANAOKRAINE(H/G)AMBURGA – «опечаткв» Genre: Indie, Rap Самобытный рэпер из Гродно с замысловатым ником ODNUSHKANAOKRAINE(H/G)AMBURGA делится своим новым EP. Ещё после первого релиза редакция обратила внимание на то, что у артиста есть свой узнаваемый стилёк. Если вы любите мрачный, альтернативный, текстоцентричный рэп, в котором автор создаёт миры и знакомит вас с ними, то этот хип-хоп вам определённо должен понравиться. В этот раз про обезьяну и печатную машинку. saypink! – «Ведьма» Genre: Indie, Rock Менскія хлопцы з расейскай прапіскай у новым альбоме змянілі гучанне, але не змянілі сэтынг. «Ведьма» – спроба зрабіць канцэптуальны альбом пра каханне. Прынамсі, так здаецца з інтра, якое распавядае нам пра чарговыя пакуты чарговага пісьменніка. Музычна saypink! зрабілі крок наперад: аранжыроўкі сталі больш складанымі, але ці згуляла гэта ў плюс – пакажа час. Ferenc – «Грин кард» Genre: Indie Вакаліст берасцейскіх індзі-рокераў The Fraiz выпусціў лайв-трэк. Як і ў saypink!, мы бачым чарговую гісторыю кахання, але з іншага боку. «Грин кард» – іранічны трэк пра тое, як каханая дзяўчына атрымала зялёны квіток і паляцела будаваць амерыканскую мару. Гучыць ён стылёва, хукава і адзінае, чаго яму не хапае, – гэта аб’ёму. uniqe – «Худщий пример» Genre: Rap, Pop-rock Uniqe, один из участников барановичского поп-рэп-трио, выпускает сольный сингл, в котором пытается отойти от привычного гламурного рэпа и пробует себя в гламурном поп-роке. Не знаем, насколько сильно на такой выбор повлиял последний альбом Charli XCX, но посмотрим, удастся ли артисту найти новое звучание и отстроиться от образа гламурного рэпера. Усе гэтыя і іншыя свежыя трэкі ўжо ў нашым плэйлісце «ВЫБАР: КЛIК».
10 Oct, 06:39

+4
Неделя возвращений, надежд и мазафаки Просто Лера – «ПОГОДА ЛЮБИТЬ 2» Genre: Pop, Rock После паузы в несколько лет Лера возвращается с сиквелом своего пока самого успешного альбома – «ПОГОДА ЛЮБИТЬ». Новый альбом – это попытка вернуться в свой прайм. Сам тейп использует практически те же приёмы, которые работали на первой пластинке, словно этих пяти лет и не было. Если же вы хотели тех самых песен от Леры, то альбом вам понравится.  Андрей Катиков – «Можно ли» Genre: Pop, Funk Судя по всему, выпускник Berklee не только пишет музыку по университетским конспектам, но и вполне системно развивает карьеру: громкие фиты, комьюнити и медиа, а по последней информации – ещё и сотрудничество с крупным лейблом. Поэтому в ближайший год мы бы ждали от Андрея альбом, который окончательно выведет его из категории фрешменов и закрепит как самостоятельную крупную единицу. Про саму песню пока хочется говорить чуть меньше, чем про контекст вокруг: это классический Катиков – мелодичный, аккуратный и просто как мёд для ушей. Но мы ждём от артиста уже больших форм. ФРИК ПАТИ – «Sorry» Genre: Rock, Pop Если вы скучаете по музыке времён первого альбома Пошлой Молли, а saypink! для вас звучат слишком мрачно, то, возможно, стоит открыть для себя ФРИК ПАТИ. Несмотря на то, что артист делает подростковый поп-рок, ФРИК ПАТИ не пытается изображать из себя подростка и прямо в песнях шутит про собственный возраст: «тебе нравятся дрыщи, а я скуф». Поп-рок в духе новой искренности, но без лишней серьёзности. Бронепаровоз, КУКЛЫ Sankicrew – «Едут вперед» Genre: Nu metal Адносна маладая кроў закалабілася з ветэранамі беларускай мазафакі. Даслухаць трохвілінны трэк да канца было няпростай справай. Увесь трэк нас суправаджае няўцямны рэчытатыў з банальнымі рыфмамі пра тое, што хлопцы лабаюць хардкор і яшчэ не ўсё згублена. Нам невядома, хто і калі нарок у нашых шыротах мазафаку хардкорам, але гэта заўсёды раздражняе і штурхае да таго, каб падказаць артыстам вучыць матчастку. Падсумуем: за калабу тлусты плюс, а пра астатняе напісана вышэй.  Гарадскі Фальклор – «Крах» Genre: Hardcore punk Менскія панкі выпусцілі першы паўнавартасны сінгл «Крах». Яго варта паслухаць усім, хто засумаваў па старым добрым хардкор-панку з яго сырым гукам, надрыўным вакалам і бязлітаснай энергіяй. Хлопцы раздалі дзве хвіліны чыстага драйву, пад які хочацца рубіцца пад сцэнай падчас шэраговага DIY-канцэрту. Усе гэтыя і іншыя свежыя трэкі ўжо ў нашым плэйлісце «ВЫБАР: КЛIК».
03 Oct, 05:00

+4
На гэтым тыдні кожны/ая страждае па-свойму da kostka & Lastouski – «Džała» Genre: Indie Дуэт паэткі Дар’і Бялькевіч і музыкі Lastouski не часта радуе рэлізамі. Іх адсутнасць у медыйным полі адчуваецца досыць востра. Яны занялі амаль пустуючае месца беларускамоўнага індзі: мінімалістычнага, з увагай да дробязей і без намаганняў нешта даказваць. «Džała» – не хіт, ды і слова «хіт» тут было б недарэчным. Гэта трэк, які бярэ цябе ў свае абдымкі і гіпнатызуе мелодыкай і вакалам. Exist M – «Шлях» Genre: Modern metal Менскія металісты выпусцілі новы беларускамоўны сінгл «Шлях», а ўздагонку – яшчэ і кліп на яго. Гэта вельмі моцная праца, у якой цудоўна ўсё: ад запісу і рыфаў да тэксту і адсылак. Дарэчы, яна тут як мінімум адна і адсылае да адной з культавых песень нулявых. Цікава, ці здагадаецеся, пра які трэк гаворка? Kapela Kotra – «Strelachka» Genre: Folk  Kapela Kotra – беларуска-аўстралійскі фальклорны гурт, які выконвае традыцыйную беларускую музыку, літвацкі фальклор і аўтарскія творы. Рэліз уключае дзве купальскія песні – «Jak Na Ivana» і «Strelachka», якія аб’ядноўваюцца ў светлае святкаванне найдаўжэйшага дня, найкарацейшай ночы і самай цёплай урачыстасці беларускага народнага календара.  NNAIA – «Тишина» Genre: Electronic NNAIA возвращается с y2k-ребрендингом. «Тишина» – трек о наказании молчанием. Это личная история о болезненной манипуляции и моменте выхода из порочного круга молчания и обид в конфликт. Вайб трека – разговор по душам со старой подругой на тёмной кухне, вайб визуала – другой.  Prypiać – «Калыханка» Genre: Indie-rock Prypiać – беларускі пост-панк/індзі-рок гурт, заснаваны 18-гадовым Казімірам Савіцкім (сонграйтар і вакаліст), яго бацькам Цімафеем Савіцкім з Петли пристрастия (бас-гітара) і Дзянісам Тарасенка з Разбітага сэрца пацана (гітара). Па словах гурта, «Калыханка» – песня пра вяртанне дадому, якога, магчыма, ужо няма. Цяжкая і кранальная тэма пад бадзёрым інструменталам, які быццам намякае, што жыццё ідзе далей і напрыканцы ўсё будзе добра.  Все эти и другие свежие треки уже в нашем плейлисте «ВЫБАР: КЛIК». Сохраняйте и открывайте для себя новые имена.
26 Sep, 08:15

Як mnogolun на Burning Man з'ездзіла З 1986 года Burning Man аб’ядноўвае самых творчых і свабодных людзей, а з 1990-га робіць гэта ў пустыні Блэк-Рок, што ў штаце Невада. У гэтым годзе жыхары і жыхаркі пустыні ўпершыню пачулі беларускую музыку лайвам. Трошкі кантэксту: у траўні мы з рэдакцыяй правялі другі сезон конкурсу для беларускіх музыкаў ВЫКЛІК. Галоўны прыз – паездку і выступленне на Бёрне пры падтрымцы MARA Camp – атрымалі mnogolun і Applepicker, але праз бюракратычныя пытанні на фестываль трапіла толькі Айлар. Дык вось, не паспела Айлар дадому вярнуцца, як я напала на яе з распытамі пра гэты досвед. Дзялюся гэтай гісторыяй самапазнання і мэтанакіраванасці з вамі. Так бы мовіць, з першых вуснаў. Рэфлексія і першыя высновы І адразу папраўка ад гераіні – ніфіга гэта не фестываль, а цэлая культурная падзея. Усе, хто туды трапляе, вяртаюцца дадому новымі людзьмі. «Burning Man – гэта выпрабаванне, якое пройдзе не кожны/ая. Часам не ўсе жывымі адтуль выходзяць, як выявілася. Але я прайшла, і гэта маё жыццё вельмі моцна змяніла. Я думала, што знайду адказы, а атрымала яшчэ больш пытанняў. Але затое колькі ўнутраных адчуванняў!», – Айлар. Тэма гэтага Burning Man – пошук сваёй вертыкалі. Гэтая падзея агаляе твае сапраўдныя адносіны са светам, апраўданні і гісторыі, якія ты звык/ла расказваць сабе кожны дзень. Па словах Айлар, у горадзе ці на тэрапіі працэс асэнсавання цягнецца гадамі, а ў пустыні ты атрымліваеш каласальны аб'ём фідбэку ўсяго за тыдзень. У звычайным жыцці лёгка захраснуць у побыце ды стрэсе і страціць сябе, а Бёрн жорстка падсвечвае тваё сапраўднае «я». Там дзейнічае заклік да радыкальнага самавыяўлення, і гэтая шчырасць уключаецца ў табе аўтаматычна, хочаш ты таго ці не. Артыстка падзялілася, што ў пустыні ўсвядоміла, наколькі ілюзорныя грошы. Калі гэты звыклы фінансавы канструкт знікае, ты больш не можаш проста заплаціць і «замовіць музыку». Узнікае пытанне: што рабіць з гэтай абсалютнай свабодай? Прыкрыцца няма чым – застаешся толькі ты, тваё сапраўднае ўнутранае жаданне, пустыня і іншыя людзі. У гэты момант ты выбіраеш: псіхаваць і плакаць ці браць і будаваць лагер. «Гэта ўзрушэнне паказала, наколькі моцна нас разбэсцілі звыклыя тэхналогіі. Для мяне фестываль стаў жорсткім дэтэктарам хлусні і праявіў мае асабістыя ліміты. Я выйшла з гэтага вопыту больш сумленнай, смелай, адкрытай і свежай. Нягледзячы на ўсе складанасці ў моманце, сувязі з людзьмі, якія там утварыліся, далі мне рэдкае пачуццё – я сапраўды адчула сябе як дома», – Айлар. Сітуацыя, якую Айлар запомніць надоўга Тут нават я афігела. Пераказваю: першы whiteout (пясчаная бура). Да гэтага Айлар трымалася людзей, з якімі прыехала, але тут застаецца адна на плаі (ў пустыні) пасярод ночы. Падымаецца моцная бура, усё занесла. Айлар шукае ежу і перасякаецца з чуваком на скутэры, едзе з ім. Мяце так, што бачнасць нулявая, незразумела, хто едзе насустрач. Праз пяць хвілін уладальнік скутэра губляецца, а Айлар застаецца адна ў поўнай прастрацыі. Арт-кары (стылізаваныя машыны) сталі, хтосьці з рупарамі спрабуе рэгуляваць рух, частка людзей панікуе, а іншыя працягваюць танцаваць проста ў буру. «Раптам прыйшло выразнае разуменне: вось ён, сапраўдны Burning Man, і зараз толькі я сама нясу за сябе адказнасць. Трэба выцягваць сябе самастойна. Калі я, не без дапамогі людзей, вярнулася ў сваю палатку, мяне асяніла: палова маіх надуманых праблем увогуле не мае значэння, а любыя складанасці ілюзорныя. Усё проста: калі ты нешта хочаш – бяры і рабі. Гэтая бура вярнула мне суб'ектнасць і ўнутраную самастойнасць», – Айлар. Чаканні VS рэальнасць У артысткі не было завышаных чаканняў – хутчэй, здарылася жорсткае несупадзенне рэальнасці з тым, як яна ўсё сабе ўяўляла. «Я ў чарговы раз пераканалася, што ЗША – абсалютна мая краіна. Мне суперлёгка заводзіць кантакты з людзьмі, адкрываюцца магчымасці, мяне слухаюць і мной шчыра цікавяцца. Амерыканцы даюць тое самае залучэнне, якога мне часта не хапае ў нашых краях. Мне ўвогуле бліжэй іх заходні аптымізм, чым наш звыклы нігілізм», – Айлар. А вось што стала нечаканасцю – дык гэта колькасць працы. Хлопцы і дзяўчаты з MARA Сamp дапамаглі артыстцы трапіць у ЗША і на сам івэнт, забяспечылі ўсім патрэбным для камфортнага жыцця, а выступ ужо рыхтавала сама артыстка. Нечакана для самой сябе Айлар зрабіла музычную праграму для кэмпа і шукала патрэбную апаратуру. «Нягледзячы на менструацыю, я хадзіла па іншых кэмпах, шукала кабелі, пастаянна штосьці муціла, каб гук проста працаваў. Я цалкам ахвяравала асабістым камфортам, кайфам і адпачынкам дзеля адказнасці, якая апынулася ў разы большай за запланаваную. Гэта каштавала мне велізарных намаганняў, і гэта мой асабісты подзвіг. Упэўнена, жанчыны мяне зразумеюць і папляскаюць», – Айлар. Пра тое, як пустыня пачула беларускі лайв аж двойчы Першае выступленне ў лагеры пайшло не па плане. У той дзень Айлар была адначасова і за артыстку, і за гукарэжысёрку, менеджарку і візажыстку. Так атрымалася, што яна засталася адна пасярод раздачы дранікаў – абяссіленая пасля ўсіх арганізацыйных дзён. «Я разумела, што выйсці і праспяваць неабходна. Вельмі падтрымлівала тое, што прыйшлі людзі з іншых кэмпаў – мне нават падарылі крутыя завушніцы з японскага бісеру ад беларускіх майстроў. Было трохі крыўдна, што сукэмпаўцы разышліся па сваіх справах, але я вырашыла сканцэнтравацца на тых, хто мяне слухаў і атрымліваў задавальненне. Але тут, як кажуць, no strings attached», – Айлар. Валерый, сузаснавальнік MARA Camp, таксама падзяліўся сваімі ўражаннямі. «Кэмп робім другі год. У мінулым годзе асабліва зайшлі дранікі і лазня, таму іх рабілі зноў. Шмат хто цікавіўся і прапанаваў дапамогу, людзі хадзілі да нас па некалькі дзён. Гэта для Бёрна была ўнікальная прапанова з лепшай лазняй. У гэтым годзе спрабавалі яшчэ зрабіць музычны лаўндж, але не хапіла прафесійнай апаратуры і спецыялістаў. Але запрасіў выступіць суседні кэмп — і там ўсё прайшло атмасферна і класна: была і добрая апаратура, і людзі, якія гэтым займаюцца. Калі ў наступным годзе зноў збяромся — зможам зрабіць больш прафесійна». Па словах артысткі, беларускае музло ў выніку больш за ўсё зайшло менавіта замежнік/цам. Хоць Айлар і была моцна засмучаная тым, як усё прайшло, гэтая гісторыя атрымала нечаканы працяг. Адзін з лідараў суседняга лагера прапанаваў сыграць сэт на іх арт-кары. У апошні дзень фэсту, ў лакацыі, дзе ўсе машыны выбудоўваюцца ў чаканні спальвання Мэна, здарыўся другі лайв. Там усё прайшло ідэальна: быў гукач, сабраўся выдатны натоўп, і народ проста раз'ё*ываўся пад беларускія трэкі. «Пад мой новы трэк «Цётка» адна дзяўчына нават дастала плётку і пачала жартаўліва сцябаць свайго хлопца. Калі я спускалася з арт-кара, атрымала велізарную падтрымку ад народа. Вось тады, у самы апошні дзень, мяне нарэшце папусціла: я зразумела, што цалкам выканала місію, дзеля якой прыехала», – Айлар. Вось такая атрымалася гісторыя адной заяўкі на конкурс. Неідэальная, але натхняльная і павучальная. З яе мы з рэдакцыяй таксама зрабілі важныя высновы на будучыя сезоны ВЫКЛІК. А пакуль – шалёна ганарымся Айлар і Мікітам і дзякуем партнёрам, з якімі усё гэта стала магчымым. Меркаванне аўтаркi можа не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.
20 Sep, 11:16

+4
Ад беларускамоўнага дарквэйва да беларускамоўнага тэхна-блюза Nasta Krupko – «Тенью я» Genre: Indie Экс-вакалістка Passive Voice Наста Крупко выпусціла свой дэбютны сінгл. Як яно, напэўна, і павінна быць пасля сыходу з гурта, трэк атрымаўся рэфлексіўным. «Тенью я» – спроба асэнсаваць сябе ў новай ролі і зразумець, што не ўсе людзі на нашым шляху – свае. Песня дакладна зойме месца ў вашым плэйлісце, калі вы яе паслухаеце. Гарманічна складзеная, з запамінальным прыпевам і зразумелымі сэнсамі. Dlina Volny – «Вочы» Genre: Darkwave Dlina Volny пачыналі з расейскай, пасля перайшлі на ангельскую, а зараз дропнулі свой першы сінгл па-беларуску. Па словах саміх музыкаў, «Вочы» – маніфест супраць хлусні і злоўжывання ўладай. Як і бывае з дарквэйвам, атрымаўся вельмі асабісты трэк пра барацьбу з уласнымі дэманамі і немагчымасць мірыцца з хлуснёй навокал. Па гучанні гэта вельмі падобна да Lebanon Hanover, з якімі менчукі аднойчы ездзілі ў тур па Лацінскай Амерыцы. Пра гэта, дарэчы, можаце пачытаць у інтэрв’ю ў нашым першым глянцы пра беларускую музыку, перадзамовіць яго можна тут.  Макс Лакрыцкі – «Ціхі голад» Genre: Psychodelic, jazz Макс Лакрыцкі – сінгер-сонграйтар з Мінску. «Ціхі голад» – яго першы трэк па-беларуску «з глыбокім тэкстам пра штосьці крыху больш сапраўднае і высокае, чым тое, што нам прапануецца ў сённяшнім жыцці». Ну звычайна, пра ўсё высокае. Артыст кажа, што рэліз менавіта спадабаецца аматар/кам творчасці Milton Nascimento, Lô Borges і Daniel Rossen. А мы раім паслухаць усім, хто стаміўся ад звычайнага саўнда. Бонусам – лоўфайнае вайб-відэа з прыродай і жывёлкамі.  Intelligency – «Добры вечар, дзяўчыначка» Genre: Techno-blues Працягваем знаёміцца з надыходзячым беларускамоўным альбомам Intelligency. На чарзе – пераасэнсаваная версія аднайменнай песні ад Песняроў. Пад гэтую навінку хочацца танчыць, як піша гурт, насуперак абставінам. Ён перадае той самы настрой, якога не хапае ўвосень. Alexey Krivdin – «Сценарий» Genre: Pop Новинка от Леши Кривдина снова залетает на репит, как к себе домой. Артист классно передает свое настроение, опыт и мысли через музыку и текст. Слушаешь, и кажется, что знаешь его всю жизнь. Этот трек обнимает сквозь звук и расстояние и ощущается как слова поддержки от лучшего друга в момент, когда вокруг все рушится. Все эти и другие свежие треки уже в нашем плейлисте «ВЫБАР: КЛIК». Сохраняйте и открывайте для себя новые имена.
18 Sep, 11:00

Mark Formelle пытается стать гламурным и зовёт на помощь nkeeei Mark Formelle выпустили лимитированную коллекцию вместе с рэпером nkeeei. Внутри – оверсайз-футболки, худи, бельё и другие вещи со стразами и леопардом. Леопардовых носочков в коллекции обнаружено не было.
09 Sep, 11:05

Как проходили минские вечеринки, где диджеи играли только с кассет Игрой на виниле сегодня уже сложно кого-то удивить – хотя это мы уважаем. Но некоторые ребята идут ещё дальше и играют сеты прямо с аудиокассет. В Минске, например, проходили вечеринки «Дека Дэнс», главная фишка которых в том, что музыку там ставили исключительно с кассет. Само пространство тоже оформляли в ретроэстетике. Там расставляли старые телевизоры, а происходящее снимали на VHS-камеру и выводили изображение на большой экран. Одним из участников таких вечеринок был Applepicker. В интервью проекту TVARY он подробнее рассказал о том, как готовился к выступлениям: «Для вечеринок я сам записывал микстейпы. Покупал кассеты на Куфаре, выбирал те, что ещё сохранились в хорошем состоянии, и записывал на них собственные подборки». А чтобы послушать больше ламповых историй про андеграунд 2010-х, смотрите полное интервью с Applepicker.
08 Sep, 08:15

+4
Вяртанне культавага металу і дзіцячыя песні для дарослых Rise in Rage – «Мертвый груз» Genre: Modern metal Rise in Rage маюць сваю стабільнасць у выпуску новых рэлізаў: апошні трэк у хлопцаў выйшаў 6 гадоў таму. А перад гэтым таксама быў шасцігадовы перапынак. Тым не менш, Rise in Rage былі, ёсць і будуць аднымі з самых крутых метал-калектываў Беларусі. Што казаць, калі над іх дэбютнікам «Серая кровь» працаваў саўнд-прадзюсар In Flames. «Мертвый груз» – працяг усё той жа гісторыі. Тлустыя рыфы, энергічныя запілы і вельмі, вельмі круты гук.  Extermination Dismemberment – «Annihilation Order» Genre: Slam death metal Extermination Dismemberment выпусцілі 8-хвілінны сінгл акурат падчас свайго амерыканскага туру. «Annihilation Order» складаецца з аднаго інтра і двух трэкаў. «The Final Verdict» ужо выходзіў асобным сінглам, і цяпер мы маем больш поўную карціну таго, куды рухаецца гурт. Нягледзячы на тое, што канва застаецца ўсё той жа бязлітасна-мясістай, хлопцы знаходзяць месца для эксперыментаў. Ну а зараз яны раздаюць копаці разам са знакамітымі дэткоршчыкамі All Shall Perish. Лера Яскевич – «Дзед-барадзед» Genre: Indie Падаўшыся ў сольнае плаванне Лера Яскевіч працягвае пераасэнсоўваць сваю ролю як артысткі. Спявачка ўзяла культавую дзіцячую песню «Дзед-барадзед» і дадала туды дарослых сэнсаў. У песні то і знай паўтараецца выраз «Хто я», і менавіта на ім робіцца акцэнт. Такім чынам мы маем не шэраговы кавер, а досыць экзістэнцыйнае перачытанне беларускай класікі. ЗАО «Сомнительные инициативы», kingoftherdark – «Тучка» Genre: Pop Калаба творчых людзей вылілася ў нуар-поп трэк з адсылкамі да Віні-Пуха. За kingoftherdark хаваецца Віктар Сердзюкоў, вакаліст Aspirin Rose і  арт-дырэктар TNT Rock Club. У гэтай калабе музыкі абыгралі нежаданне людзей дзяліцца з навакольным асяроддзем сваімі праблемамі. Атрымалася яшчэ адно дарослае прачытанне дзіцячага твора ў нашай сённяшняй падборцы.  Uhead – «Niebaraka» Rap: Dark, Cloud  Змрок, дарк і рэп? Uhead – артыст і музычны прадзюсар, які цяпер усё больш актыўна раскрываецца як самастойны артыст. У новым рэлізе ён працягвае эксперыментаваць з гучаннем, захоўваючы свой цёмны муд і эстэтыку. Частцы рэдакцыі гэта крыху нагадала ранняга Bones, а хтосьці сказаў, што прыкладна такую музыку мог бы рабіць Yung Lean, калі б бацькі не вывезлі яго з Мінска. Усе гэтыя і іншыя свежыя трэкі ўжо ў нашым плэйлісце «ВЫБАР: КЛIК».
04 Sep, 11:17