ch
Feedback
КЛІК

КЛІК

前往频道在 Telegram

КЛІК – месца, дзе беларуская музыка гучыць! Patreon: https://www.patreon.com/klikmusic Website: https://klik.music/ Instagram: https://www.instagram.com/klik__music Прапанаваць рэліз у рэдакцыю: https://klik.music/submit-release

显示更多
4 296
订阅者
无数据24 小时
+107 天
-330 天
帖子存档
+4
Неделя возвращений, надежд и мазафаки Просто Лера – «ПОГОДА ЛЮБИТЬ 2» Genre: Pop, Rock После паузы в несколько лет Лера возвращается с сиквелом своего пока самого успешного альбома – «ПОГОДА ЛЮБИТЬ». Новый альбом – это попытка вернуться в свой прайм. Сам тейп использует практически те же приёмы, которые работали на первой пластинке, словно этих пяти лет и не было. Если же вы хотели тех самых песен от Леры, то альбом вам понравится.  Андрей Катиков – «Можно ли» Genre: Pop, Funk Судя по всему, выпускник Berklee не только пишет музыку по университетским конспектам, но и вполне системно развивает карьеру: громкие фиты, комьюнити и медиа, а по последней информации – ещё и сотрудничество с крупным лейблом. Поэтому в ближайший год мы бы ждали от Андрея альбом, который окончательно выведет его из категории фрешменов и закрепит как самостоятельную крупную единицу. Про саму песню пока хочется говорить чуть меньше, чем про контекст вокруг: это классический Катиков – мелодичный, аккуратный и просто как мёд для ушей. Но мы ждём от артиста уже больших форм. ФРИК ПАТИ – «Sorry» Genre: Rock, Pop Если вы скучаете по музыке времён первого альбома Пошлой Молли, а saypink! для вас звучат слишком мрачно, то, возможно, стоит открыть для себя ФРИК ПАТИ. Несмотря на то, что артист делает подростковый поп-рок, ФРИК ПАТИ не пытается изображать из себя подростка и прямо в песнях шутит про собственный возраст: «тебе нравятся дрыщи, а я скуф». Поп-рок в духе новой искренности, но без лишней серьёзности. Бронепаровоз, КУКЛЫ Sankicrew – «Едут вперед» Genre: Nu metal Адносна маладая кроў закалабілася з ветэранамі беларускай мазафакі. Даслухаць трохвілінны трэк да канца было няпростай справай. Увесь трэк нас суправаджае няўцямны рэчытатыў з банальнымі рыфмамі пра тое, што хлопцы лабаюць хардкор і яшчэ не ўсё згублена. Нам невядома, хто і калі нарок у нашых шыротах мазафаку хардкорам, але гэта заўсёды раздражняе і штурхае да таго, каб падказаць артыстам вучыць матчастку. Падсумуем: за калабу тлусты плюс, а пра астатняе напісана вышэй.  Гарадскі Фальклор – «Крах» Genre: Hardcore punk Менскія панкі выпусцілі першы паўнавартасны сінгл «Крах». Яго варта паслухаць усім, хто засумаваў па старым добрым хардкор-панку з яго сырым гукам, надрыўным вакалам і бязлітаснай энергіяй. Хлопцы раздалі дзве хвіліны чыстага драйву, пад які хочацца рубіцца пад сцэнай падчас шэраговага DIY-канцэрту. Усе гэтыя і іншыя свежыя трэкі ўжо ў нашым плэйлісце «ВЫБАР: КЛIК».

+4
На гэтым тыдні кожны/ая страждае па-свойму da kostka & Lastouski – «Džała» Genre: Indie Дуэт паэткі Дар’і Бялькевіч і музыкі Lastouski не часта радуе рэлізамі. Іх адсутнасць у медыйным полі адчуваецца досыць востра. Яны занялі амаль пустуючае месца беларускамоўнага індзі: мінімалістычнага, з увагай да дробязей і без намаганняў нешта даказваць. «Džała» – не хіт, ды і слова «хіт» тут было б недарэчным. Гэта трэк, які бярэ цябе ў свае абдымкі і гіпнатызуе мелодыкай і вакалам. Exist M – «Шлях» Genre: Modern metal Менскія металісты выпусцілі новы беларускамоўны сінгл «Шлях», а ўздагонку – яшчэ і кліп на яго. Гэта вельмі моцная праца, у якой цудоўна ўсё: ад запісу і рыфаў да тэксту і адсылак. Дарэчы, яна тут як мінімум адна і адсылае да адной з культавых песень нулявых. Цікава, ці здагадаецеся, пра які трэк гаворка? Kapela Kotra – «Strelachka» Genre: Folk  Kapela Kotra – беларуска-аўстралійскі фальклорны гурт, які выконвае традыцыйную беларускую музыку, літвацкі фальклор і аўтарскія творы. Рэліз уключае дзве купальскія песні – «Jak Na Ivana» і «Strelachka», якія аб’ядноўваюцца ў светлае святкаванне найдаўжэйшага дня, найкарацейшай ночы і самай цёплай урачыстасці беларускага народнага календара.  NNAIA – «Тишина» Genre: Electronic NNAIA возвращается с y2k-ребрендингом. «Тишина» – трек о наказании молчанием. Это личная история о болезненной манипуляции и моменте выхода из порочного круга молчания и обид в конфликт. Вайб трека – разговор по душам со старой подругой на тёмной кухне, вайб визуала – другой.  Prypiać – «Калыханка» Genre: Indie-rock Prypiać – беларускі пост-панк/індзі-рок гурт, заснаваны 18-гадовым Казімірам Савіцкім (сонграйтар і вакаліст), яго бацькам Цімафеем Савіцкім з Петли пристрастия (бас-гітара) і Дзянісам Тарасенка з Разбітага сэрца пацана (гітара). Па словах гурта, «Калыханка» – песня пра вяртанне дадому, якога, магчыма, ужо няма. Цяжкая і кранальная тэма пад бадзёрым інструменталам, які быццам намякае, што жыццё ідзе далей і напрыканцы ўсё будзе добра.  Все эти и другие свежие треки уже в нашем плейлисте «ВЫБАР: КЛIК». Сохраняйте и открывайте для себя новые имена.

Як mnogolun на Burning Man з'ездзіла З 1986 года Burning Man аб’ядноўвае самых творчых і свабодных людзей, а з 1990-га робіць гэта ў пустыні Блэк-Рок, што ў штаце Невада. У гэтым годзе жыхары і жыхаркі пустыні ўпершыню пачулі беларускую музыку лайвам. Трошкі кантэксту: у траўні мы з рэдакцыяй правялі другі сезон конкурсу для беларускіх музыкаў ВЫКЛІК. Галоўны прыз – паездку і выступленне на Бёрне пры падтрымцы MARA Camp – атрымалі mnogolun і Applepicker, але праз бюракратычныя пытанні на фестываль трапіла толькі Айлар. Дык вось, не паспела Айлар дадому вярнуцца, як я напала на яе з распытамі пра гэты досвед. Дзялюся гэтай гісторыяй самапазнання і мэтанакіраванасці з вамі. Так бы мовіць, з першых вуснаў. Рэфлексія і першыя высновы І адразу папраўка ад гераіні – ніфіга гэта не фестываль, а цэлая культурная падзея. Усе, хто туды трапляе, вяртаюцца дадому новымі людзьмі. «Burning Man – гэта выпрабаванне, якое пройдзе не кожны/ая. Часам не ўсе жывымі адтуль выходзяць, як выявілася. Але я прайшла, і гэта маё жыццё вельмі моцна змяніла. Я думала, што знайду адказы, а атрымала яшчэ больш пытанняў. Але затое колькі ўнутраных адчуванняў!», – Айлар. Тэма гэтага Burning Man – пошук сваёй вертыкалі. Гэтая падзея агаляе твае сапраўдныя адносіны са светам, апраўданні і гісторыі, якія ты звык/ла расказваць сабе кожны дзень. Па словах Айлар, у горадзе ці на тэрапіі працэс асэнсавання цягнецца гадамі, а ў пустыні ты атрымліваеш каласальны аб'ём фідбэку ўсяго за тыдзень. У звычайным жыцці лёгка захраснуць у побыце ды стрэсе і страціць сябе, а Бёрн жорстка падсвечвае тваё сапраўднае «я». Там дзейнічае заклік да радыкальнага самавыяўлення, і гэтая шчырасць уключаецца ў табе аўтаматычна, хочаш ты таго ці не. Артыстка падзялілася, што ў пустыні ўсвядоміла, наколькі ілюзорныя грошы. Калі гэты звыклы фінансавы канструкт знікае, ты больш не можаш проста заплаціць і «замовіць музыку». Узнікае пытанне: што рабіць з гэтай абсалютнай свабодай? Прыкрыцца няма чым – застаешся толькі ты, тваё сапраўднае ўнутранае жаданне, пустыня і іншыя людзі. У гэты момант ты выбіраеш: псіхаваць і плакаць ці браць і будаваць лагер. «Гэта ўзрушэнне паказала, наколькі моцна нас разбэсцілі звыклыя тэхналогіі. Для мяне фестываль стаў жорсткім дэтэктарам хлусні і праявіў мае асабістыя ліміты. Я выйшла з гэтага вопыту больш сумленнай, смелай, адкрытай і свежай. Нягледзячы на ўсе складанасці ў моманце, сувязі з людзьмі, якія там утварыліся, далі мне рэдкае пачуццё – я сапраўды адчула сябе як дома», – Айлар. Сітуацыя, якую Айлар запомніць надоўга Тут нават я афігела. Пераказваю: першы whiteout (пясчаная бура). Да гэтага Айлар трымалася людзей, з якімі прыехала, але тут застаецца адна на плаі (ў пустыні) пасярод ночы. Падымаецца моцная бура, усё занесла. Айлар шукае ежу і перасякаецца з чуваком на скутэры, едзе з ім. Мяце так, што бачнасць нулявая, незразумела, хто едзе насустрач. Праз пяць хвілін уладальнік скутэра губляецца, а Айлар застаецца адна ў поўнай прастрацыі. Арт-кары (стылізаваныя машыны) сталі, хтосьці з рупарамі спрабуе рэгуляваць рух, частка людзей панікуе, а іншыя працягваюць танцаваць проста ў буру. «Раптам прыйшло выразнае разуменне: вось ён, сапраўдны Burning Man, і зараз толькі я сама нясу за сябе адказнасць. Трэба выцягваць сябе самастойна. Калі я, не без дапамогі людзей, вярнулася ў сваю палатку, мяне асяніла: палова маіх надуманых праблем увогуле не мае значэння, а любыя складанасці ілюзорныя. Усё проста: калі ты нешта хочаш – бяры і рабі. Гэтая бура вярнула мне суб'ектнасць і ўнутраную самастойнасць», – Айлар. Чаканні VS рэальнасць У артысткі не было завышаных чаканняў – хутчэй, здарылася жорсткае несупадзенне рэальнасці з тым, як яна ўсё сабе ўяўляла. «Я ў чарговы раз пераканалася, што ЗША – абсалютна мая краіна. Мне суперлёгка заводзіць кантакты з людзьмі, адкрываюцца магчымасці, мяне слухаюць і мной шчыра цікавяцца. Амерыканцы даюць тое самае залучэнне, якога мне часта не хапае ў нашых краях. Мне ўвогуле бліжэй іх заходні аптымізм, чым наш звыклы нігілізм», – Айлар. А вось што стала нечаканасцю – дык гэта колькасць працы. Хлопцы і дзяўчаты з MARA Сamp дапамаглі артыстцы трапіць у ЗША і на сам івэнт, забяспечылі ўсім патрэбным для камфортнага жыцця, а выступ ужо рыхтавала сама артыстка. Нечакана для самой сябе Айлар зрабіла музычную праграму для кэмпа і шукала патрэбную апаратуру. «Нягледзячы на менструацыю, я хадзіла па іншых кэмпах, шукала кабелі, пастаянна штосьці муціла, каб гук проста працаваў. Я цалкам ахвяравала асабістым камфортам, кайфам і адпачынкам дзеля адказнасці, якая апынулася ў разы большай за запланаваную. Гэта каштавала мне велізарных намаганняў, і гэта мой асабісты подзвіг. Упэўнена, жанчыны мяне зразумеюць і папляскаюць», – Айлар. Пра тое, як пустыня пачула беларускі лайв аж двойчы Першае выступленне ў лагеры пайшло не па плане. У той дзень Айлар была адначасова і за артыстку, і за гукарэжысёрку, менеджарку і візажыстку. Так атрымалася, што яна засталася адна пасярод раздачы дранікаў – абяссіленая пасля ўсіх арганізацыйных дзён. «Я разумела, што выйсці і праспяваць неабходна. Вельмі падтрымлівала тое, што прыйшлі людзі з іншых кэмпаў – мне нават падарылі крутыя завушніцы з японскага бісеру ад беларускіх майстроў. Было трохі крыўдна, што сукэмпаўцы разышліся па сваіх справах, але я вырашыла сканцэнтравацца на тых, хто мяне слухаў і атрымліваў задавальненне. Але тут, як кажуць, no strings attached», – Айлар. Валерый, сузаснавальнік MARA Camp, таксама падзяліўся сваімі ўражаннямі. «Кэмп робім другі год. У мінулым годзе асабліва зайшлі дранікі і лазня, таму іх рабілі зноў. Шмат хто цікавіўся і прапанаваў дапамогу, людзі хадзілі да нас па некалькі дзён. Гэта для Бёрна была ўнікальная прапанова з лепшай лазняй. У гэтым годзе спрабавалі яшчэ зрабіць музычны лаўндж, але не хапіла прафесійнай апаратуры і спецыялістаў. Але запрасіў выступіць суседні кэмп — і там ўсё прайшло атмасферна і класна: была і добрая апаратура, і людзі, якія гэтым займаюцца. Калі ў наступным годзе зноў збяромся — зможам зрабіць больш прафесійна». Па словах артысткі, беларускае музло ў выніку больш за ўсё зайшло менавіта замежнік/цам. Хоць Айлар і была моцна засмучаная тым, як усё прайшло, гэтая гісторыя атрымала нечаканы працяг. Адзін з лідараў суседняга лагера прапанаваў сыграць сэт на іх арт-кары. У апошні дзень фэсту, ў лакацыі, дзе ўсе машыны выбудоўваюцца ў чаканні спальвання Мэна, здарыўся другі лайв. Там усё прайшло ідэальна: быў гукач, сабраўся выдатны натоўп, і народ проста раз'ё*ываўся пад беларускія трэкі. «Пад мой новы трэк «Цётка» адна дзяўчына нават дастала плётку і пачала жартаўліва сцябаць свайго хлопца. Калі я спускалася з арт-кара, атрымала велізарную падтрымку ад народа. Вось тады, у самы апошні дзень, мяне нарэшце папусціла: я зразумела, што цалкам выканала місію, дзеля якой прыехала», – Айлар. Вось такая атрымалася гісторыя адной заяўкі на конкурс. Неідэальная, але натхняльная і павучальная. З яе мы з рэдакцыяй таксама зрабілі важныя высновы на будучыя сезоны ВЫКЛІК. А пакуль – шалёна ганарымся Айлар і Мікітам і дзякуем партнёрам, з якімі усё гэта стала магчымым. Меркаванне аўтаркi можа не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.

+4
Ад беларускамоўнага дарквэйва да беларускамоўнага тэхна-блюза Nasta Krupko – «Тенью я» Genre: Indie Экс-вакалістка Passive Voice Наста Крупко выпусціла свой дэбютны сінгл. Як яно, напэўна, і павінна быць пасля сыходу з гурта, трэк атрымаўся рэфлексіўным. «Тенью я» – спроба асэнсаваць сябе ў новай ролі і зразумець, што не ўсе людзі на нашым шляху – свае. Песня дакладна зойме месца ў вашым плэйлісце, калі вы яе паслухаеце. Гарманічна складзеная, з запамінальным прыпевам і зразумелымі сэнсамі. Dlina Volny – «Вочы» Genre: Darkwave Dlina Volny пачыналі з расейскай, пасля перайшлі на ангельскую, а зараз дропнулі свой першы сінгл па-беларуску. Па словах саміх музыкаў, «Вочы» – маніфест супраць хлусні і злоўжывання ўладай. Як і бывае з дарквэйвам, атрымаўся вельмі асабісты трэк пра барацьбу з уласнымі дэманамі і немагчымасць мірыцца з хлуснёй навокал. Па гучанні гэта вельмі падобна да Lebanon Hanover, з якімі менчукі аднойчы ездзілі ў тур па Лацінскай Амерыцы. Пра гэта, дарэчы, можаце пачытаць у інтэрв’ю ў нашым першым глянцы пра беларускую музыку, перадзамовіць яго можна тут.  Макс Лакрыцкі – «Ціхі голад» Genre: Psychodelic, jazz Макс Лакрыцкі – сінгер-сонграйтар з Мінску. «Ціхі голад» – яго першы трэк па-беларуску «з глыбокім тэкстам пра штосьці крыху больш сапраўднае і высокае, чым тое, што нам прапануецца ў сённяшнім жыцці». Ну звычайна, пра ўсё высокае. Артыст кажа, што рэліз менавіта спадабаецца аматар/кам творчасці Milton Nascimento, Lô Borges і Daniel Rossen. А мы раім паслухаць усім, хто стаміўся ад звычайнага саўнда. Бонусам – лоўфайнае вайб-відэа з прыродай і жывёлкамі.  Intelligency – «Добры вечар, дзяўчыначка» Genre: Techno-blues Працягваем знаёміцца з надыходзячым беларускамоўным альбомам Intelligency. На чарзе – пераасэнсаваная версія аднайменнай песні ад Песняроў. Пад гэтую навінку хочацца танчыць, як піша гурт, насуперак абставінам. Ён перадае той самы настрой, якога не хапае ўвосень. Alexey Krivdin – «Сценарий» Genre: Pop Новинка от Леши Кривдина снова залетает на репит, как к себе домой. Артист классно передает свое настроение, опыт и мысли через музыку и текст. Слушаешь, и кажется, что знаешь его всю жизнь. Этот трек обнимает сквозь звук и расстояние и ощущается как слова поддержки от лучшего друга в момент, когда вокруг все рушится. Все эти и другие свежие треки уже в нашем плейлисте «ВЫБАР: КЛIК». Сохраняйте и открывайте для себя новые имена.

Mark Formelle пытается стать гламурным и зовёт на помощь nkeeei Mark Formelle выпустили лимитированную коллекцию вместе с рэпером nkeeei. Внутри – оверсайз-футболки, худи, бельё и другие вещи со стразами и леопардом. Леопардовых носочков в коллекции обнаружено не было.

Как проходили минские вечеринки, где диджеи играли только с кассет Игрой на виниле сегодня уже сложно кого-то удивить – хотя это мы уважаем. Но некоторые ребята идут ещё дальше и играют сеты прямо с аудиокассет. В Минске, например, проходили вечеринки «Дека Дэнс», главная фишка которых в том, что музыку там ставили исключительно с кассет. Само пространство тоже оформляли в ретроэстетике. Там расставляли старые телевизоры, а происходящее снимали на VHS-камеру и выводили изображение на большой экран. Одним из участников таких вечеринок был Applepicker. В интервью проекту TVARY он подробнее рассказал о том, как готовился к выступлениям: «Для вечеринок я сам записывал микстейпы. Покупал кассеты на Куфаре, выбирал те, что ещё сохранились в хорошем состоянии, и записывал на них собственные подборки». А чтобы послушать больше ламповых историй про андеграунд 2010-х, смотрите полное интервью с Applepicker.

+4
Вяртанне культавага металу і дзіцячыя песні для дарослых Rise in Rage – «Мертвый груз» Genre: Modern metal Rise in Rage маюць сваю стабільнасць у выпуску новых рэлізаў: апошні трэк у хлопцаў выйшаў 6 гадоў таму. А перад гэтым таксама быў шасцігадовы перапынак. Тым не менш, Rise in Rage былі, ёсць і будуць аднымі з самых крутых метал-калектываў Беларусі. Што казаць, калі над іх дэбютнікам «Серая кровь» працаваў саўнд-прадзюсар In Flames. «Мертвый груз» – працяг усё той жа гісторыі. Тлустыя рыфы, энергічныя запілы і вельмі, вельмі круты гук.  Extermination Dismemberment – «Annihilation Order» Genre: Slam death metal Extermination Dismemberment выпусцілі 8-хвілінны сінгл акурат падчас свайго амерыканскага туру. «Annihilation Order» складаецца з аднаго інтра і двух трэкаў. «The Final Verdict» ужо выходзіў асобным сінглам, і цяпер мы маем больш поўную карціну таго, куды рухаецца гурт. Нягледзячы на тое, што канва застаецца ўсё той жа бязлітасна-мясістай, хлопцы знаходзяць месца для эксперыментаў. Ну а зараз яны раздаюць копаці разам са знакамітымі дэткоршчыкамі All Shall Perish. Лера Яскевич – «Дзед-барадзед» Genre: Indie Падаўшыся ў сольнае плаванне Лера Яскевіч працягвае пераасэнсоўваць сваю ролю як артысткі. Спявачка ўзяла культавую дзіцячую песню «Дзед-барадзед» і дадала туды дарослых сэнсаў. У песні то і знай паўтараецца выраз «Хто я», і менавіта на ім робіцца акцэнт. Такім чынам мы маем не шэраговы кавер, а досыць экзістэнцыйнае перачытанне беларускай класікі. ЗАО «Сомнительные инициативы», kingoftherdark – «Тучка» Genre: Pop Калаба творчых людзей вылілася ў нуар-поп трэк з адсылкамі да Віні-Пуха. За kingoftherdark хаваецца Віктар Сердзюкоў, вакаліст Aspirin Rose і  арт-дырэктар TNT Rock Club. У гэтай калабе музыкі абыгралі нежаданне людзей дзяліцца з навакольным асяроддзем сваімі праблемамі. Атрымалася яшчэ адно дарослае прачытанне дзіцячага твора ў нашай сённяшняй падборцы.  Uhead – «Niebaraka» Rap: Dark, Cloud  Змрок, дарк і рэп? Uhead – артыст і музычны прадзюсар, які цяпер усё больш актыўна раскрываецца як самастойны артыст. У новым рэлізе ён працягвае эксперыментаваць з гучаннем, захоўваючы свой цёмны муд і эстэтыку. Частцы рэдакцыі гэта крыху нагадала ранняга Bones, а хтосьці сказаў, што прыкладна такую музыку мог бы рабіць Yung Lean, калі б бацькі не вывезлі яго з Мінска. Усе гэтыя і іншыя свежыя трэкі ўжо ў нашым плэйлісце «ВЫБАР: КЛIК».

Навошта вам часопіс у 2026 годзе? Ужо траціна накладу разышлася, за што мы вам вельмі ўдзячныя. Мы плануем сабраць увесь перадзамоўлены наклад за верасень, каб ужо ў кастрычніку пачаць рыхтаваць часопіс да друку. Таксама хочам папярэдзіць, што пасля завяршэння перадзамовы набыць гэты выпуск ужо будзе нельга. Але акрамя апдэйтаў па продажах мы хацелі б адказаць на некалькі пытанняў і крыху больш расказаць пра наш часопіс. Чаму мы гэта робім?  Па-першае, за ўсю гісторыю сучаснай Беларусі ў нас так і не з’явілася паўнавартаснага глянцавага часопіса пра беларускую музыку на беларускай мове. Нам захацелася запоўніць гэты гэп і зрабіць такі часопіс самім. Па-другое, мы адчуваем агульную стомленасць ад бясконцага анлайн-кантэнту, нейраслопу і пастаяннага інфармацыйнага шуму. Здаецца, што цяпер асабліва хочацца чагосьці фізічнага і рэальнага – таго, што можна ўзяць у рукі, пакінуць на паліцы і вярнуцца да яго праз некалькі гадоў. Па-трэцяе, нам хочацца выбудоўваць больш цесную сувязь з нашым кам’юніці. Такі фізічны артэфакт можа стаць яшчэ адной кропкай, якая аб’ядноўвае людзей вакол беларускай музыкі і КЛIK. І напрыканцы мы заўважылі, што існуе вельмі мала прадуктаў пра сучасную Беларусь, якія можна было б паказаць замежнік(ц)ам. Таму ў будучыні мы плануем падрыхтаваць і англамоўную версію часопіса – каб гэта быў добры спосаб пазнаёміць сяброў/вак з іншых краін з беларускай музыкай. Пра што выпуск? У першым выпуску мы сабралі, як нам здаецца, найбольш удалыя і актуальныя матэрыялы, якія зрабіла наша каманда за 3 гады. Таксама будзе некалькі эксклюзіваў. Мы хочам раз на год рабіць зрэз сучаснай актуальнай беларускай музыкі з фокусам на якасны і стыльны візуал. Але каб зразумець, ці зможам мы выпускаць часопіс рэгулярна, спачатку трэба праверыць, ці будзе дастатковы попыт на такі фармат. Чаму такая цана? Мы арыентуемся на прэміяльны фармат. Нам не хочацца, каб часопіс выглядаў слабей за аналагічныя выданні ў іншых краінах. Наадварот, мы хочам рабіць яго на тым жа ўзроўні або нават лепш. І вы ўбачыце гэта ў кожнай якаснай дробязі. ЗАМОВІЦЬ

Што вы ведаеце пра цёмны бок беларускай музыкі? Адзін з самых яскравых яго прадстаўнікоў – мінскі cold-wave гурт Dlina Volny.
+4
Што вы ведаеце пра цёмны бок беларускай музыкі? Адзін з самых яскравых яго прадстаўнікоў – мінскі cold-wave гурт Dlina Volny. За 10 гадоў сваёй дзейнасці музыкі паспелі падпісаць кантракт з лэйблам Italians Do It Better. На ім, напрыклад, выдаюцца Chromatics і Desire, музыку якіх можна пачуць у культавым фільме «Drive». Яшчэ калектыў з’ездзіў у тур па Лацінскай Амерыцы разам з Lebanon Hanover і ўклаў publishing-пагадненне з брытанскай TRO Essex Music Group. КЛІК пагутарыў з Dlina Volny пра ідэнтычнасць, уплыў архітэктуры на творчасць, барацьбу з ШІ-трэкамі на стрымінгах і пра тое, чаму беларуская музыка – гэта не толькі пра мову ЧЫТАЦЬ

Адкрываем перадзамову першага глянца пра беларускую музыку! Мы сабралі 3 гады працы рэдакцыі КЛІК пад адну вокладку і стварыл
Адкрываем перадзамову першага глянца пра беларускую музыку! Мы сабралі 3 гады працы рэдакцыі КЛІК пад адну вокладку і стварылі глянцавы часопіс пра беларускую музыку. У нумар трапілі нашыя любімыя інтэрв'ю з беларускімі музыкамі, артыкулы і аўтарскія калонкі пра лакальную сцэну. На вокладцы – гурт Dlina Volny, а ўнутры нашыя размовы і фотасесіі з лайтовым, СОЮЗ, Янам Клапоцкім, Domsun і іншымі. Атрымалася каля 150 старонак чыстага стылю. У продаж трапіць усяго 150 асобнікаў, якія мы дашлем у любую краіну са спісу на старонцы перадзамовы цягам 90 дзён. Афармляйце перадзамову, каб паспець забраць дадому кавалачак КЛІК. І цяпер беларуская музыка не толькі гучыць, але і друкуецца ў глянцы! ЗАМОВІЦЬ

+4
Развітанне з летам праз хардкор, поп-панк і інструментальную музыку Blackholesun – «Істота» Genre: Melodic hardcore Blackholesun – з тых гуртоў, якіх хацелася б бачыць больш у нашай прасторы. Хлопцы граюць змрочны і эмацыйны мелодык хардкор з вялікім уплывам пост-хардкору і пост-металу. «Істота» – беларускамоўны трэк гурта пра патаенныя жаданні чалавека. Па сутнасці хлопцы запісалі сінгл пра ўласных дэманаў: эмацыйны, драйвовы, тое што патрэбна нам усім перад самым пачаткам верасня. Varjatka – «Pavuki» Genre: Electronic Калі б «Яно» Стывена Кінга мела беларускамоўную кіна-адаптацыю, то новы сінгл Varjatka дакладна стаў бы галоўным саўндтрэкам. Артыстка запісала эксперыментальны трэк, у якім пасябравалі фолк, хіп-хоп і электроніка. Адначасова з гэтым гэта песня-пужалка для дзяцей, у якой кожны знойдзе адсылку да адной культавай песні, калі праслухае трэк да канца.   Artem Ramanau – «Morning in the Field» Genre: Instrumental Арцём Раманаў – беларускі кампазітар і мультыінструменталіст. Яго творчасць спалучае ў сабе неакласічнае фартэпіяна, эмбіент і мяккі джаз. Сам артыст піша, што новы рэліз натхнён цішынёй ранняга ранку і прыгажосцю прыроды. Але нам здаецца, што гэта ідэальны саундтрэк развітання з летам. Такі меланхалічны, але даруючы надзею, што лепшае ўсё роўна наперадзе.  CzesLove – «Ethno Pulse» Genre: Ethno-fusion CzesLove – музычны праект, які аб'ядноўвае культуры праз музыку. Яго гучанне спалучае ў сабе этніку, даб, рэгі, усходнія тэмы і сучасную электроніку. Але на гэты раз – ніякай электронікі. Толькі жывое гучанне і экзатычныя інструменты: берымбаў, дыджэрыду, варган, флейта і этнічная перкусія. Кампазіцыя спалучае традыцыйныя музычныя культуры ў сучаснай інтэрпрэтацыі, ствараючы адметнае гучанне на стыку world music і ethno fusion. Петров и Октябрь – «Снова» Genre: Pop-punk Петров и Октябрь – группа из Минска, играющая на стыке пост-панка, инди, синти-попа и альтернативы. Кто там еще грустит, что пропустил лето? Эта новинка для вас. «Снова» –  это лето, которое человек проспал в четырёх стенах и даже не заметил, потому что был занят телефоном и привычной ленью. Под этот трек хочется наконец взять в себя в руки и начать жить настоящим, даже если призрак про*банного лета до сих пор дышит в спину. Все эти и другие свежие треки уже в нашем плейлисте «ВЫБАР: КЛIК». Сохраняйте и открывайте для себя новые имена.

Вы заметили, как испаноязычная музыка захватила индустрию? В августе Benny Blanco – продюсер хитов Rihanna, Justin Bieber, Ed Sheeran и других гигантов американского попа – выпускает «Hermoso», свой первый альбом полностью на испанском языке. Karol G выпускает «No Me Arrepiento de Sentir Tanto», куда на фиты залетают Drake и Bruno Mars. Rosalía тем временем идёт ещё дальше. Её LUX записан на 13 языках. Это сложный оркестровый поп с оперой, фламенко, электроникой и религиозной мистикой, который как будто вообще не задаётся вопросом, насколько он удобен для глобального рынка.  И, возможно, наиболее ярко эту тенденцию сформулировал Bad Bunny. В начале 2025-го он выпускает альбом, который ещё сильнее погружает его музыку в Пуэрто-Рико, колониальный статус острова и эмиграцию.  После этого он проводит 30 концертов в Пуэрто-Рико. Серия шоу принесла острову сотни миллионов долларов. А когда Bad Bunny объявляет мировой тур, континентальной части США в нём нет. Позже он объяснит, что одной из причин были опасения, что ICE проведёт рейды возле его концертов. А в феврале 2026-го он выступает на Super Bowl полностью на испанском – через год после указа Трампа, объявившего английский официальным языком США. И дело не только в нескольких суперзвёздах. В первой половине 2026 года уже 9,4% всех стримингов США пришлось на испаноязычную музыку – практически каждый десятый стрим. Ещё совсем недавно всё работало иначе: латиноамериканский артист мог быть суперзвездой у себя дома, но для выхода в топ от него ожидали хиты на английском. Ricky Martin уже продавал миллионы испаноязычных альбомов до того, как выпустил первый альбом на английском. Shakira была огромной звездой в Латинской Америке до «Laundry Service», но именно переход на английский должен был окончательно открыть ей мировой рынок. Даже «Despacito» в 2017 году, казалось бы, уже сломавший эту систему, получил дополнительный пропуск в мейнстрим через ремикс с Justin Bieber.  Сегодня этот разворот становится гораздо заметнее. Один из крупнейших британских электронщиков Fred again поехал в Мехико и несколько дней жил внутри творческого процесса LATIN MAFIA, чтобы сделать совместный микстейп. То есть испаноязычная сцена всё меньше выглядит как региональный рынок, артисты которого пытаются прорваться наружу. Она сама становится культурным центром притяжения. Этот феномен не ограничивается Латинской Америкой. Возьмём rusowsky. Руслан Медиавилья родился в испанском Вальядолиде, его мама – беларуска, участница фольклорного коллектива. Именно рядом с ней он с детства занимался музыкой. Ещё недавно rusowsky существовал скорее внутри испанской альтернативной сцены. А в 2025-м выпускает дебютный «DAISY» – и за год оказывается на Tiny Desk, получает номинацию на Latin Grammy, попадает в поле зрения Pitchfork и Variety и выходит на Coachella. Артист не работает по старой логике и не начинает ради этого производить стандартный американский alt-pop.  Долгое время культурам предлагали понятную схему: чтобы тебя услышали, стань более понятным и универсальным. Але сённяшняя музыка ўсё часцей паказвае іншую траекторыю. Bad Bunny не стаў менш пуэртарыканскім, каб трапіць на Super Bowl. Ён прынёс Пуэрта-Рыка на Super Bowl. Самабытнасць больш не перашкаджае глабальнасці – часам яна становіцца яе галоўнай умовай. – Вектор Меркаванне аўтара можа не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.

+4
Снова релизы второго сезона ВЫКЛІК, немного пост-панка и электроники mnogolun, Applepicker – «Ci ŭ bok?» Genre: Jungle-folk-pop Нарэшце! mnogolun і Applepicker дропнулі той самы трэк-пераможцу ВЫКЛІК 2.0. Для тых, хто не знаёмы з гэтымі зоркамі: Айлар – стартуючая поп-дыва, а Мікіта – мультыінструменталіст і саўнд-інжынер. Калі вас яшчэ не расхістаў сніпет – самы час паслухаць поўны рэліз. Гэта супер дынамічны, шматслойны саунд, які мы раім слухаць у навушніках, каб злавіць кожную нотку. Ужо ў гэтую нядзелю рабяты зробяць прэзентацыю рэліза ў клюбе Spatif у Варшаве, а на наступным тыдні – Burning Man, чакай! luvrz – «Никогда» Genre: Alternative luvrz заразились продуктивом после ВЫКЛІК и поделились второй за лето песней-рефлексией. Лирический герой вспоминает школьные времена и свою первую любовь, которая так и не узнала о его чувствах. Однако за классической историей кроется месседж от Егора для себя и других: нужно жить не сомнениями, а моментом. Обращать внимание на то, что вам важно, и слышать себя. Все это под бодрым инструменталом с гитарами и скрипкой и запоминающимся припевом.  Pau Siul – «Sonca» Genre: Electronic  Pau Siul – яшчэ адна зорачка другога сезона ВЫКЛІК. Гэтая заяўка ўвайшла ў фінал (і моцна зачапіла Севу Intelligency – члена журы). Тут магутная харызма, якая перадаецца нават праз экран. Лёгкасць рэлізу не спрашчае трэк, а дае прастору для эмоцый і гуллівых музычных эксперыментаў. Паўнавартасны рэліз атрымаўся такім жа хістаючым і чапляльным, як і сніпет.  peresadka v stambule – «Coin» Genre: Post-punk З першых секунд песні хочацца сказаць: такі пост-панк мы любім. Не класічны, з элементамі электронікі, танцавальны і рэфлексійны. Peresadka v stambule у новым сінгле зайшлі на экзістэнцыяльнае поле, дзе, з аднаго боку, – пакуты выбару, а з іншага – грошы. Гэта шчыры трэк з добрай лірыкай і неблагім прагрэвам для будучага альбома, які выйдзе ў лістападзе.  импли – «Молодость» Genre: Pop-rock, Electronic импли – артист из Минска, который делает музыку для молодых и неформальных слушателей/ниц. «Молодость» – альбом из 21 разного по настроению трека. В нем есть место и танцам, и стебу, и меланхолии. Работа вобрала в себя песни про необходимость быть собой, про молодость, как что-то внезапно исчезнувшее, про любовь и неудачи, а также про важность жить здесь и сейчас. Все эти и другие свежие треки уже в нашем плейлисте «ВЫБАР: КЛIК». Сохраняйте и открывайте для себя новые имена.

«Побег», проросший в сердце одной редакторки  Я на самом деле не большая любительница хип-хопа, но очень ценю нетривиальный подход к аранжировкам и текстовые хитросплетения. После прослушивания нового альбома «Побег» от минского хип-хоп исполнителя Бакея захотелось копнуть в материал глубже. Заодно опробуем новую рубрику «track by track», где мы вместе с артистом/кой разбираем новые альбомы по косточкам.  Потерялся (Intro) Бывает же такое: паркуешься у дома, смотришь на желтый свет в окнах и на местных маргиналов, идущих из магазина. И вдруг рождается строчка «Мой район не торчит на станции спортивной» – на окраинах Минска спорт заменяют совсем другие увлечения. 
«Главная фишка трека – резкая смена ритма. Сначала идет спокойный, меланхоличный вайб, а потом неожиданный слом. Это манифест: да, я где-то пропадал, но я вернулся, и мы взлетаем», – Бакей
В тексте есть пасхалка для тех, кто в теме Counter-Strike. Во время творческого застоя артист часто зависал в компьютерных клубах, поэтому оставил отсылку к карте Mirage и геймерскому «WW» (let's go / погнали). Проблема / Дороже 20 Оба трека были записаны лет пять назад на биты беларуского продюсера Влада Эплекса. Тогда Бакею захотелось попробовать себя в звучании «новой школы» – с жирным басом и дерзкой подачей. Его главная фишка – жанровая всеядность. Бакей не любит зажимать себя в рамки одного стиля.
«Проблема» – про сомнения, ошибки в людях и расстановку приоритетов. Единственная реальная проблема – это найти время, чтобы делать рэп», – Бакей
«Дороже 20» – это манифест трушности и укол в сторону молодых рэперов, которые только пришли в культуру, но уже строят из себя богачей», – Бакей
В припеве артист разбивает картинку из инсты – прямо говорит, что никогда не ездил на тачках дороже двадцати тысяч долларов и не расплывался на их задних сиденьях. Бакей всегда пишет только о том, что прожил сам. Цепляюсь за свет Трек начался с челленджа в Инстаграме. Егор Кипа скинул Владу граймовый бит и передал эстафету, мол, напиши куплет и передай дальше. Бит его настолько зацепил, что текст написался мгновенно. 
«Я никогда не называл себя граймером – просто беру бит и делаю так, как чувствую, не зажимая себя в рамки жанровых паттернов. В треке много агрессии и внутренних переживаний, но главный посыл – движение к лучшему», – Бакей
Здесь есть и смысловая мостик-связка с треком «Потерялся»: там артист ищет свет в темноте, а здесь – за него цепляется
«В тексте есть строчка про то, что «Бакей – это бренд». Я скромный человек и не люблю хвастаться бэкграундом или связями, но здесь мне реально захотелось напомнить о своем пути», – Бакей
Голодный Музыку для трека прислал битмейкер Родион Раджин. Текст писался буквально на ходу: по приезде домой текст уже был готов, а через пару дней Бакей уже записал трек.
«Название и текст могут показаться провокационными, но это не история про манипуляции или «тупое мужское эго». Я трепетно отношусь к женщинам, и для меня этот трек – про взаимную любовь и партнерство», – Бакей
Метафора «Я тебя не съем» про то, что я не буду подавлять человека и «съедать» его как личность в отношениях. Побег Бит сделал артист и продюсер BollywoodFM. Бакей говорит, что когда он услышал сэмпл со строчкой «Чтобы не было войны, надо ворона убить», его буквально вскрыло. Артист нечасто пишет классический сторителлинг, но тут текст пошел сам. 
«Во время творческой паузы я столкнулся с морем сомнений и тревоги. Но от себя не убежишь. Пусть это будет напоминание о том, как важно перестать спасать весь мир из гиперответственности и научиться выбирать, любить и слушать себя», – Бакей
Остальные треки оставляем вам самим на подумать. Этим альбомом Бакей хотел показать людям, что они не одни, и на мой взгляд, у него получилось. Он стал для артиста перезапуском, а для меня – свежим воздухом в плейлисте с теми же треками, что я слушала в 16. Послушайте «Побег» и, возможно, вы тоже найдете там что-то про себя. Какой еще альбом еще хотите обсудить? Пишите в комментариях.

+4
Инди, электроника, и любимый эмбиент Baisan & Frantisz –  «Au bout de la nuit» Genre: Electronic «Au bout de la nuit» – першы сінгл з будучага альбома «Čorny snieh». Па словах музыкаў, трохмоўны трэк (беларуская, французская, італьянская) пабудаваны на вобразах цёмнай вады, вулканаў і бурштыну. Атрымаўся ідэальны саўндтрэк для сучаснай турбулентнасці. Халодны, трывожны і гіпнатычны.  Афіцына – «Gožaŭskaje Lieta» Genre: Post-punk Афіцына – one-man band праект, які спалучае пост-панк, шугейз і выконвае ўсё гэта на беларускай мове. Новы сінгл артыста «Gožaŭskaje Lieta» наскрозь прасякнута настальгіяй. Па словах музыкі, песня вяртае слухача ў часы, калі свет здаваўся крыху прасцейшым, а адзіным лекам ад ягоных праблем былі ровар, некалькі танных піва і дарога да найбліжэйшага возера. Лоўфайны гук толькі падкрэслівае гэтую атмасферу. Мыслівец – «Грудная клетка» Genre: Indie Мыслівец – сольны праект беларускага музыкі Ігара Мысліўца, які грае сучасны індзі- і поп-рок з акцэнтам на меладычныя гітары. «Грудная клетка» – песня пра вялізную чорную дзіру ў сэрцы, якая ніякім чынам не запаўняецца. Песня не хіт, але дакладна знойдзе сваіх слухачоў дзякуючы сваёй актуальнасці. импли, ZAMAXIN – «ТЫ НАЭЛЕКТРИЗОВАНА» Genre: Electronic импли – музыкант и продюсер из Беларуси. Парень вырос на тяжелой музыке, и ее влияние слышно даже в электронных релизах, включая «ТЫ НАЭЛЕКТРИЗОВАНА» . Драйвовый инструментал с ноткой футуризма и заедающий припев однозначно раскачают компанию и классно зайдут как саундтрек роуд-трипа с друзьями. Восточный пляж – «Олег Газонокосилка» Genre: Ambient История Восточного пляжа и Олега Газонокосилки наконец трансформировалась в одноименный альбом из шести треков. Что мы имеем: нишевый лор, в котором (судя по всему) разбираются только избранные, полтора часа плотного кассетного звука и многослойных гитар, тотальное расслабление и транс. В довесок к нишевости – альбом вдохновлен авангардными композиторами ХХ века и творчеством японского эмбиент-артиста Kankyō Ongaku. Отдельный шатаут за получасовой трек «Олега здесь нет» – теперь мы окончательно запутались в лоре, но так даже интереснее.  Все эти и другие свежие треки уже в нашем плейлисте «ВЫБАР: КЛIК». Сохраняйте и открывайте для себя новые имена.

Хібы алгарытмаў і парадокс выбару. Чаму я стаў менш слухаць сучасную музыку Я стаміўся ад музыкі. Не, не так. Я стаміўся ад той колькасці кантэнту, які штодзень залятае з усіх шчылін. У нейкі момант я заўважыў, што зноў слухаю музыку альбомамі. Вывучаю канцэпты, паглыбляюся ў тэксты і шукаю сэнсы, якіх не бачна сярод безлічы прыгожых, але пустых сніпетаў. Раней было як? Музыка была скарбам. Каб знайсці штосьці для сябе, патрэбна было марнаваць гадзіны ў пошуках па сеціве. Потым ішоў марудны працэс запампоўкі. Як цяпер памятаю, адну песню System of a Down я спампоўваў каля гадзіны. Пасля таго як бацькі давалі бярозавай кашы за рахунак за інтэрнэт, я выкарчоўваў вінчэстэр і крочыў з ім да сяброў. Там спампоўваў гігабайты музыкі і адбіраў самае каштоўнае. Зараз, калі ўваходзіш у стрымінгі, то адчуваеш глыбокую фрустрацыю. Што слухаць? Каго? І галоўнае – навошта? Спачатку я падумаў, што гэта хібы ўзросту. Вядома, калі сталееш, то ўжо менш слухаеш музыку, а калі і слухаеш, то тую, што торкала ў маладосці. Бо тады трава была зелянейшая і песні – больш асэнсаванымі. Не тое, што зараз, – усё соевае і бялковае. Але не. Амерыканскі псіхолаг Бары Шварц папулярызаваў канцэпцыю парадоксу выбару. Яна пра тое, што багацце варыянтаў не робіць чалавека больш шчаслівым. Наадварот. Мы адчуваем велізарны стрэс і ў выніку не можам прыняць рашэнне. Гэта датычыцца не толькі музыкі, а ўвогуле ўсіх сфер жыцця. Здаецца, на дапамогу з выбарам прыйшлі алгарытмы. Заходзіш у Spotify, а ён табе адразу падсоўвае музыку пад настрой. Але алгарытмы працуюць вельмі недакладна, вымываючы індывідуальнасць. Доктар філасофіі Майкл Філімовіч у адным са сваіх артыкулаў пісаў, што, нягледзячы на беспрэцэдэнтную складанасць алгарытмаў, слухачы ўсё часцей называюць досвед стрымінгу «безасабовым», нават калі гэтыя ж алгарытмы безукорна б'юць у іх упадабанні. Плюс з прыходам алгарытмаў усё больш людзей сталі слухаць музыку фонам. Гэта самая вялікая катэгорыя спажывання музыкі зараз. Адсюль мы назіраем і скарачэнне хранаметражу трэкаў. Музыкі стала так шмат, яна стала настолькі фонавай, што, каб зачапіць слухача, трэба танцаваць танцы з бубнамі і страляць хукамі з першых секунд. Такі падыход рэальна стамляе. Асабліва калі ты лічыш музыку мастацтвам, а не інструментам інтэртэйменту. Таму я вельмі рады, калі музыкі выходзяць за межы генерацыі сніпетаў у больш глыбокія фарматы прасоўвання сваёй творчасці. Напрыклад, гурт Vokkr зрабіў настольную гульню паводле свайго сусвету. Torf гуляе ў іронію і даў ужо два тэатралізаваныя канцэрты ў Гомелі і Менску. А магілёўскі эмбіент-праект SLØBORN увогуле пра стомленасць і перагружанасць чалавека словамі, інфармацыяй і рознага кшталту кантэнтам. Нам з вамі ўжо нікуды не схавацца ад алгарытмаў, нейраслопу і іншага музычнага смецця. Але мы ўсё яшчэ вольныя выбіраць, каго слухаць і падтрымліваць. Алгарытмы спрабуюць паслабіць волю, робячы выбар за слухача. І адзінае выйсце, якое я зараз бачу, – гэта зноў вяртацца да першабытных інструментаў пошуку. Чытаць/глядзець любімых блогераў ці журналістаў. Падпісвацца на тэматычныя паблікі, паглыбляцца ў лор артыстаў і рабіць праслухоўванне музыкі больш асэнсаваным. Так і інтэлект прапампуем, і музыкам будзе прыемна, што іх творчасць не патанула ў шэраговым плэйлісце для заняткаў спортам. Меркаванне аўтара можа не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.

+4
Гомельскае рэггі, дэнс, а яшчэ кінадэбют Intelligency –  «нiмфа» Genre: Electronic, Dance Пасля некалькіх месяцаў прагрэва Intelligency нарэшце робяць першы крок да свайго новага амбіцыйнага этапу. Сева распавядаў, што толькі праз 12 гадоў напісання музыкі змог па-сапраўднаму прыйсці да сябе. Цяпер музыкі хочуць запісаць альбом на беларускай мове, які будзе гучаць свежа і зможа спадабацца нават чалавеку, які не ведае беларускай мовы. «Німфа» – першая вестачка з будучага альбома. Пакуль гэта хутчэй знаёмства з яго настроем, чым паўнавартаснае раскрыццё карт. Змрок, мова і дэнс. І, здаецца, менавіта такім будзе новы Intelligency. Nevika – «ПАДМАНІ МЯНЕ» Genre: Pop Nevika ўжо ўпэўнена заняла нішу лакальнай поп-зоркі. Актыўна фестываліць, дапамагае маладым рэперам з гучаннем і пастаянна залятае ў новыя калабы. Для поўнага камплекту засталося толькі напісаць той самы хіт, які аднойчы будзе гучаць з кожнай тачкі замест ІІ-радыё. І хто ведае, можа, гэта якраз ён? RUSLANA – «A Fuego» Genre: Pop RUSLANA – артистка, которая выросла в Минске и там же сделала первые шаги в музыке, выпустила новый трек «A Fuego», который стал саундтреком к одноимённому испанскому фильму. Но одним саундтреком дело не ограничилось. В этой же картине Руслана дебютирует как актриса. Сам фильм выйдет уже 21 августа. В центре сюжета танцы, тусовки, дружба и попытка заново собрать себя после потери близкого человека. Поздравляем Руслану с кинодебютом и ждём премьеру. лайтовы, Андрей Курс – «Цудоўны сон» Genre: Rap Пакуль адны месяцамі будуюць прома-кампаніі і грэюць аўдыторыю да новых рэлізаў, лайтовы проста ўзяў і без анонсаў выпусціў новы сінгл з Андрэем Курсам. Асабліва нечакана, бо зараз хлопцы якраз актыўна рыхтуюць нас да новага EP. А тут замест чарговага прагрэва – «Цудоўны сон». Сам трэк гучыць як невялікая медытацыя і афірмацыя адначасова. Нагода хаця б на некалькі хвілін выбрацца з паўсядзённай мітусні, запаволіцца і проста пабыць у моманце. Заадно музыкі анансавалі яшчэ адзін новы этап. Гэта іх першы рэліз, які выйшаў сумесна з ONErpm.  Мікола Косміч – «Горад сонца» Genre: Reggae Музыка з Гомеля Мікола Косміч запісаў песню пра свой родны горад. Цікавы падыход да назвы, бо звычайна ў Беларусі горадам сонца прынята лічыць Менск. Калі ж глядзець яшчэ шырэй, то назва адсылае нас да знакамітай утапічнай працы італьянскага філосафа Тамаза Кампанэла. «Горад сонца» – настальгічны рэггі-трэк пра родны горад артыста. Песня прасякнута светлай тугой і шчырай любоўю да Гомеля.  Все эти и другие свежие треки уже в нашем плейлисте «ВЫБАР: КЛIК». Сохраняйте и открывайте для себя новые имена.

Тэрапеўтычнасць спеваў і захаванне беларускага фальклёра Сучасная фолькавая музыка – гэта ня толькі даніна караням, але яшчэ
+4
Тэрапеўтычнасць спеваў і захаванне беларускага фальклёра Сучасная фолькавая музыка – гэта ня толькі даніна караням, але яшчэ і суперскі інструмент творчай рэалізацыі. Пра гэта нам распавяла Дар’я Зуева – лідарка фольк-гурта Brama Mora і заснавальніца Спеўнай Майстэрні. У гэтым інтерв’ю КЛІК паразмаўляў з Дар’яй пра яе творчы шлях, тэрапеўтычнасць спеваў і яе погляд на прычыны разпаду гурта Ralla. ЧЫТАЦЬ

+4
Аудиовизуальный треш от Рыдлевской, гродненский хип-хоп и свежее инди Anastasia Rydlevskaya – «I'm Freaking Crazy» Genre: Electronic Такую Анастасію Рыдлеўскую вы яшчэ ня бачылі. Электроніка ў стылі brat, трэш, глэм і эмоцыі, якія немагчыма сыграць. Артыстка піша: «Гэта песня вызвалення. Песня-тэрапія для ўсіх, хто таксама доўга назапашваў боль, злосць і агрэсію ў адказ на несправядлівасць свету, каб урэшце выпусціць усё гэта вонкі». Асабістай увагі заслугоўвае кліп ад беларускай рэжысёркі Валерыі Чарнасліў і яе каманды Skrash Prod – гэта чысты апакаліпсіс, вар’яцтва і агрэсія.  rareeast – «bluewave dreams» Genre: Ambient Кажется, эмбиент в пятничной подборке новинок стал новой традицией. Новинка от rareeast снова отправила нашу редакцию в меланхоличный трип по воспоминаниям. Слушаем, а в голове рисуется темный зимний вечер, желтый свет в комнате, какая-то программа по телеку и ощущение безопасности. Весьма терапевтично, хоть и немного грустно. xxxsanek – «большой» Genre: Rap После прошлогоднего успеха пазнякса многие обратили внимание на гродненскую хип-хоп-сцену. Сам пазик активно подтягивает пацанов из Гродно на фиты и даже записал с одним из них совместный альбом, а именно с xxxsanek. Журналисты и журналистки профильных блогов уже называют его «next up». Сам артист выделяется прикольными панчами и при этом сохраняет собственный стилек. Трек «большой» отличается от прошлых работ: здесь фокус скорее не на тексте, а на вайбе. Как раз то, что нужно для одной из таких пятниц. пазнякс – «суперспособность» Genre: Rap пазнякс сегодня празднует свой день рождения. А что может быть лучше для молодого артиста, чем порадовать себя и свою аудиторию новым релизом? Поэтому сейчас у вас есть отличная возможность поздравить именинника и послушать его новый бэнгер. Желаем Диме не сбавлять темп, продолжать развиваться, выпустить ещё много хитов, ну и, конечно, купить бате Porsche или Lamborghini. Mytnik – «Не удержался» Genre: Indie Дэбютны сінгл Стаса Мытніка – вакаліста Akute. У адрозненні ад гурта, Стас вырашыў спяваць на расейскай мове. Мова, дарэчы, з’яўляецца галоўным адрозненнем паміж сольнай дзейнасцю і творчасцю знакамітага калектыва. У астатнім мы бачым такую ж слабую лірыку і такія ж цэпкія мелодыі. І калі ў Akute няўцямную лірыку хавала прыгажосць беларускай мовы, то ва ў «Не удержался» усе хібы вершаскладання вылазяць на паверхню. Гэта, бадай, адзінае, што псуе ўражанне ад трэка. У астатнім мы чуем фірмовае магілёўскае індзі, якое адразу чапляе. Аўтар гэтых радкоў, напрыклад, ужо праслухаў трэк некалькі разоў.  Все эти и другие свежие треки уже в нашем плейлисте «ВЫБАР: КЛIК». Сохраняйте и открывайте для себя новые имена.

Хлопцы з беларускага мужчынскага хору Kasary зняліся ў Netflix Музыкі прынялі ўдзел у здымках другой серыі трэцяга сезона «16
+1
Хлопцы з беларускага мужчынскага хору Kasary зняліся ў Netflix Музыкі прынялі ўдзел у здымках другой серыі трэцяга сезона «1670» – сатырычнага польскага мак’юментары пра шляхту XVII стагоддзя. «1670» стаў адным з галоўных польскіх камедыйных хітоў Netflix апошніх гадоў. Пасля прэм’еры першы сезон серыяла трапіў у топ-10 платформы ў 24 краінах. Аляксандр Драгавоз, удзельнік хору, распавёў нам, што музычны прадзюсар Netflix шукаў спевакоў з Усходняй Еўропы, на Падляшшы яму і параілі «Касароў». У серыяле яны зыгралі ўкраінскіх казакаў, якія спяваюць і лупяць у бубен.
«Арганізатары з павагай ставіліся да ўсіх: ад галоўных актораў да масоўкі. Самы яркі ўспамін – калі напярэдадні галоўных здымак, падчас прагону, раптам пачаўся лівень. Мы ўсе – акторы, здымачная каманда, рэжысёр – схаваліся ў вялікім казацкім намёце. Каб хутчэй выйшла сонца, мы з хлопцамі заспявалі беларускую народную песню "Ой, да сонца». Гэта быў вельмі кранальны і аб'яднальны момант» – дзеліцца Аляксандр.