КЛІК
الذهاب إلى القناة على Telegram
КЛІК – месца, дзе беларуская музыка гучыць! Patreon: https://www.patreon.com/klikmusic Website: https://klik.music/ Instagram: https://www.instagram.com/klik__music Прапанаваць рэліз у рэдакцыю: https://klik.music/submit-release
إظهار المزيد4 387
المشتركون
-324 ساعات
-77 أيام
-930 أيام
أرشيف المشاركات
4 387
+1
Хто ж паедзе на Burning Man і атрымае кантракт з ONErpm?
Гэты сезон ВЫКЛІК запомніцца нам наймацнейшымі заяўкамі. Іх было больш за 200! У два разы больш, чым год таму. Шанец на перамогу меў кожны і кожная. Але балы падлічаныя, і па іх выніках…
Паездку на Burning Man у MARA Camp атрымлівае mnogolun 🎉 Іхняя заяўка з applepicker набрала найбольшую колькасць балаў у сваёй намінацыі.
Прэміум-кантракт з ONErpm забірае лайтовы, Андрэю Курсу і nadzeyea – вы зрабілі гэты сніпет сапраўды чапляльным.
Віншуем пераможцаў і дзякуем кожнаму і кожнай за ўдзел! Менш чым за месяц вы зрабілі неверагодна крутую працу. Вельмі чакаем поўнафарматныя рэлізы і працягнем расказваць пра іх у КЛІК.
Яскравых заявак у гэтым годзе было вельмі шмат. Ганарымся беларусамі і беларускамі і дзякуем вам за вашу смеласць, крэатыў і цікавасць да ВЫКЛІК 2.0 🫶🏻
Падзяліцеся, калі ласка, фідбэкам па гэтым сезоне ВЫКЛІК у каментарах. За каго трымалі кулачкі? Хто для вас стаў асабістым адкрыццём?
4 387
Новинки от участников/-ц ВЫКЛІК и эмоции в каждом треке
Intelligency, Palina – «Вода»
Genre: Electronic
За Intelligency зараз па-сапраўднаму цікава назіраць. Хлопцы зляталі ў ЗША, рыхтуюць беларускамоўны альбом і праграваюць слухачоў на поўную. А пакуль падрыхтоўка ідзе поўным ходам, музыкі вярнуліся да сумеснай працы з Palina. Атрымаўся мінімалістычна-нігілістычны трэк з гучаннем, да якога мы даўно прызвычаіліся. Не стоадсоткавы хіт, але са сваёй глыбінёй, якая паступова раскрываецца з кожным праслухоўваннем.
Паша Пашкевич – «zhubiǔsia»
Genre: Pop
Паша Пашкевич – артыст, які спалучае hip-hop з jersey club, juke, electronic і pop-эстэтыкай. Гэта адчуваецца і ў новым сінгле «zhubiǔsia». Па словах артыста атрымалася вясновая песня пра тое, як энергія, рухі і вайб чалавека могуць паглынуць цябе настолькі, што ўсё навокал губляе сэнс. І сапраўды, гэта той самы поп на беларускай мове, якога не хапае і якога патрэбна як мага больш.
MASHA, Zolotar Nikita – «Čyračka-Ptašečka»
Genre: Folk, Electronic
«Čyračka-Ptašečka» заснавана на беларускай народнай веснавой песні, дзе аўтэнтычны спеў спалучаецца з электронным гучаннем. Маша Пятровіч – беларуская спявачка і акторка. Zolotar Nikita – саўндпрадусар, кампазітар, музыка і актор. Гэта дуа, знаходзячыся ў розных краінах, стварыла аўтэнтычную шматмоўную кампазіцыю, якая адсылае да дому амаль на адлегласці. А яшчэ гэты трэк – адна з першых яскравых заявак на ВЫКЛІК 2.0, якую варта паслухаць.
offline meetup, antisex – «Flip Away»
Genre: Indie, Electronic
Официально самая залипательная композиция этой недели. offline meetup – финалист обоих сезонов ВЫКЛІК. У артиста явно талант делать качественный инди-рок на английском про личные и чисто беларуские проблемы и события. «Flip Away» войдет в первый серьезный EP «ja adpuściŭ ciabie.», который выйдет 7 июня. А пока предлагаем послушать, как здорово offline meetup играет с высотой звука, глитчами и инструментами в этой новинке.
WASSSUP – «Мяу»
Genre: Pop
Кажется, Вася WASSSUP живет по принципу «В любой непонятной ситуации – пиши музыку». Иначе как объяснить такой продуктив? В песне артист радуется тому, что наконец нашел своего человека. Многие наверняка испытывали это теплое чувство, когда с появлением партнера/-ки все мелочи внезапно обретают смысл. А если вам оно не знакомо, то попробуйте его прочувствовать в треке Васи. Он-то точно знает, как передавать слушателям/-льницам эмоции прямо через наушники.
Все эти и другие свежие треки уже в нашем плейлисте «ВЫБАР: КЛIК». Сохраняйте и открывайте для себя новые имена.
4 387
Уперад у мінулае: чаму сучасныя артысты вяртаюцца да традыцыйных медыя
Станаўленне ў ролі поп-зоркі для артыста — працэс заўсёды цяжкі. Таму на гэтым шляху ўсе сродкі добрыя. Папулярны музыка — гэта заўсёды чалавек шоу-бізнесу. Рэкламнымі постарамі, продажамі мерча ды паходамі на вячэрнія шоу піяр ніколі не скончваўся.
Але, наколькі б кансерватыўна не выглядалі некаторыя метады прасоўвання, тэндэнцыі год за годам змяняліся і сталі больш гнуткімі. Развіццё інтэрнэту, сацсетак і, у прыватнасці, ТыкТоку дазволіла стаць зоркай абсалютна кожнаму, не ўстаючы з ложку, што істотна змяніла падыход да камунікацыі з публікай.
У нулявых адбыўся адыход ад звыклых метадаў, што ў поп-культуры асабліва было заўважна ва ўсё болей негатыўным стаўленні да тэлебачання: пачынаючы з сораму ад з'яўлення на «тэліку» да адкрытай барацьбы з нафталінавымі кумірамі «скрыні». Аднак у апошнія гады вецер падзьмуў у адваротны бок: вініл атрымлівае сваё другое жыццё, музыкі акупавалі радыё, імкнучыся прасунуць новы рэліз, а з'яўленне зоркі на ТБ ужо не выклікае такога асуджэння. У чым жа прычына звароту да класікі?
Хай сацсеткі і нарадзілі за апошнія гады мноства гучных імёнаў, сама канцэпцыя інтэрнэт-прасоўвання ў сярэднім прыносіць артысту болей благога, чым добрага. Музыкі ўсё часцей пераўтвараюць свае трэкі пад тыкток-стандарты і запісваюць песні наўмысна для таго, каб пад іх можна было зняць новы трэнд. Усё гэта робіцца толькі дзеля шанцу на імклівы поспех. Нам падаецца, што безліч артыстаў праклала сабе такім чынам шлях да славы, але рэальнасць болей суровая: тысячы нікому не вядомых музыкаў паставілі на кон усю сваю кар'еру, каб «асвятліць ім лесвіцу наверх запаленай шапкай».
У такой сітуацыі менш дынамічныя, але больш зразумелыя каналы сувязі прадстаўляюцца калі не лепшай альтэрнатывай, то дадатковым варыянтам. Менавіта таму мы і бачым, як nkeei стаў настаўнікам на «Фактар.BY», Ілля Шынкарэнка ездзіць з канцэртамі па беларускіх школах, а Мэйбі Бэйбі дае інтэрв'ю ў радыёэфіры Studio 21. Выхад на «старпёрскія» медыя — абсалютны win-win condition: у лепшым выпадку шырокая аўдыторыя даведаецца пра новага артыста, у горшым — сам факт з'яўлення на ТБ ці радыё створыць інфаповад, што звярне ўвагу.
Акрамя таго, часта зварот да вялікага шоў-біза элементарна выгадней: менавіта ягоныя правілы дазваляюць як дзесяцігоддзямі заставацца на плаву нават тым дзеячам, песенка якіх ўжо даўно спетая, так і атрымліваць максімум выгады артыстам, чыя зорка толькі узыйшла. Сапраўдным мастакам такі падыход можа слаба падабацца, але калі музыка гатовы ісці на ахвяры дзеля поспеху, то індустрыя, пабудаваная на капіталістычных рэйках, выцягне і накорміць любога, хто прыкладзе дастаткова намаганняў і прыме яе правілы гульні.
Агульная глабалізацыя хоць і дазволіла творчасці дасягнуць найшырэйшых ахопаў за ўсю сваю гісторыю, але і кратна ўскладніла шлях новай аўдыторыі да яе спажывання. Кожны змагаецца за свой кавалак пірага як можа — і часта правераныя часам метады з'яўляюцца найлепшымі.
– Музклуб
P.S. Меркаванне аўтара не абавязкова супадае з меркаваннем ўсёй рэдакцыі.
4 387
LIVE-REVIEW ФИНАЛІСТАЎ/-К ВЫКЛІК 2.0
Вы прасілі – мы зрабілі.
Заўтра Саша Маніту і Сева Intelligency збяруцца на стрыме, каб паслухаць і ацаніць заяўкі ад фіналістак і фіналістаў ВЫКЛІК 2.0. Залятайце на стрым, будзем разам падтрымліваць фаварытак і фаварытаў.
Калі? 01.06.2026
У колькі? 19:00 (GMT+3)
Дзе? twitch @sahamanitu
4 387
+9
FRESH BLOOD. ФІНАЛІСТЫ/-КІ ВЫКЛІК 2.0
З-за таго, што 90% артыстаў/-к удзельнічалі ў абедзвюх намінацыях, другая дзясятка фіналістаў/-к не будзе такой ужо нечаканасцю. Вашай увазе, ЯНЫ 🤌🏻
5051
Бронепаровоз
Nasta Krupko
nadzeyea
uladz
mnogolun, Applepicker
Паша Пашкевич
SUTER
лайтовы, nadzeyea, Андрей Курс
Pau Siul
Гэтая дзясятка адпраўляецца на праслухоўванне прадстаўнікам міжнароднага сэрвісу дыстрыбуцыі ONErpm. Віншуем кожнага/-ую. З мінулага года памятаем, што вам зайшоў фармат ацэнак на стрымах. Чакайце анонс!
4 387
+9
BURNING MAN. ФІНАЛІСТЫ/-КІ ВЫКЛІК 2.0
Беларусы і беларускі ў прайме, бо мы сабралі больш за 200 заявак на ВЫКЛІК 2.0!
Пасля шматлікіх гадзін ацэнак, сотняў паведамленняў-абмеркаванняў у чатах і тысяч згарэлых нервовых клетак мы гатовыя раскрыць фіналістаў/-к.
У намінацыі Burning Man найбольшую колькасць балаў ад рэдакцыі атрымалі:
luvrz
лайтовы, nadzeyea, Андрей Курс
mnogolun, Applepicker
Nasta Krupko
SUTER
Паша Пашкевич
Varjatka
uladz
offline meetup
Pau Siul
Далей гэтая дзясятка адпраўляецца на ацэнку журы. Пераможца атрымае магчымасць паехаць і выступіць на фестывалі Burning Man у першым беларускім кэмпе Mara Camp з пакрыццём выдаткаў.
На жаль, не ўсе фаварыты/-кі нашай рэдакцыі ўвайшлі ў шорт-ліст. Барацьба была часта з розніцай у 0,1 бала. Па традыцыі мы абавязкова раскажам і пра тых, хто трапіў у нашыя плэйлісты і сэрцайкі па-за фіналам.
4 387
НАМ 4 ГАДЫ!
У гэтым годзе дзень нараджэння нашага медыя выпаў на ВЫКЛІК 2.0, таму абыдземся без вялікіх тэкстаў.
4 гады таму мы пачыналі аглядаць навінкі беларускай музыкі пад чужыя ўсмешкі, што пісаць нам хутка будзе няма пра што. Сёння мы пішам аўтарскія калонкі, артыкулы, інтэрв’ю з класнымі фотасесіямі, здымаем рылс, робім глянцавы часопіс. А яшчэ (самім не верыцца) праводзім маштабныя конкурсы для нашых артыстак і артыстаў з такімі прызамі, дзеля якіх самім хочацца пачаць пісаць музыку.
А галоўнае, што ваш водгук на ўсе нашы імпрэзы кажа нам пра тое, што мы ўсё робім правільна. За гэта вам вялікі дзякуй!
Вы можаце павіншаваць/падтрымаць нас данатам на Patreon і buymeacoffee. Ну а мы пойдзем далей збіраць шортліст фіналістаў/к другога сезона ВЫКЛІК.
4 387
Прыём заявак на ВЫКЛІК 2.0 завершаны
Дзякуй усім за ўдзел! А пакуль мы ўсёй рэдакцыяй адглядаем вашыя заяўкі, пачынаецца самае цікавае.
Прапануем вам прагуляцца па хэштэгах #ВЫКЛІК2026 і #ВЫКЛІКFreshBlood2026 у Instagram і самастойна зацаніць, як жа шмат якаснай і разнастайнай музыкі ў нас ёсць (і будзе).
Наша галоўная мэта – стварыць нагоду для музыкаў заявіць пра сябе. І кожны прыняты выклік варты ўвагі. Лайкайце, каментуйце, знаходзьце сваіх фаварытаў/к і рабіце музычныя калабы.
4 387
Прыём заявак на ВЫКЛІК 2.0 завершаны
I пакуль мы ўсёй рэдакцыяй адглядаем вашыя працы, пачынаецца самае цікавае.
Прапануем вам прагуляцца па хэштэгах #ВЫКЛІК2026 і #ВЫКЛІКFreshBlood2026 у Instagram і самастойна зацаніць, як жа шмат якасных і разнастайных музыкаў у нас ёсць.
Наша галоўная мэта – стварыць нагоду для музыкаў заявіць пра сябе. І кожны прыняты выклік варты ўвагі. Лайкайце, каментуйце, знаходзьце сваіх фаварытаў/к і рабіце музычныя калабы.
4 387
Открытия редакции, выход за рамки написанного и немного хтони
Грязь – «Прошу»
Genre: Alternative
Дзяніс Астапаў працягвае эксперыментаваць з гучаннем, тым самым спрабуючы выйсці за межы створанага лірычнага вобразу. Музычна ў новым трэку гэта ўдалося зрабіць. Тут чуваць напрацоўкі 2017-га, калі Пошлая Молли была ў прайме. Лірыка стала больш простай і не такой змрочнай, хаця без похвапакутніцтва не абыйшлося. Але Грязь на тое і Грязь, каб пакуты рабіць сваім палівам.
Anastasiya Rydlevskaya – «Pusteča»
Genre: Electronic
Чым нам падабаецца Анастасія Рыдлеўская, дык гэта вялікім дыяпазонам сваёй наслуханасці. Кожны трэк – свайго роду падарожжа па найвялікшых музычных рэферэнсах са ўсяго свету. У «Pusteča» спявачка прынесла нам атмасферу трэкаў Tricky і Nine Inch Nails. Атрымалася змрочна, індустрыяльна і адначасова трып-хопава. Ну а беларускамоўны тэкст стаў доказам, што беларуская музыка можа быць сучаснай і прэтэндаваць на сусветнае прызнанне.
Iliya – «GOOD GIRL»
Genre: Pop
Iliya – свежее открытие нашей редакции. Илия из Беларуси, но живет в США, пишет музыку и даже участвовала в программе HYBE от Dream Academy, в которой взращивают новых k-pop айдолов. Именно там артистка обрела известность в медиа и нашла своих слушателей/льниц. Ее творчество по-хорошему ощущается как музыка из американских сериалов про подростков из нулевых, только с крутым современным продакшном.
Восточный пляж – «Слияние сердец»
Genre: Indie
Восточный пляж поделились медитативной ипишкой, вдохновленной японским музыкантом Kankyō Ongaku. Получилось почти 20 минут гипногогического звучания старых кассет, минимум вокала и текста, максимум хтони и тотального расслабления. А если тоски болотной и так хватает, в инстаграме ребят можно почитать забавную историю про захват их аккаунта минским диджеем Олегом Газонокосилкой.
OFFCOAST – «SAW the LIGHTS»
Genre: Pop, Electronic
«Если я вижу свет в чужих окнах – все не так плохо» – фраза из новинки от OFFCOAST, которая зацепила с первой секунды. А вообще, почему у него еще не миллионы слушателей/льниц? Это та самая добрая музыка, которой порой так не хватает. Очень летний, теплый релиз, под который наша редакция точно будет встречать июньские рассветы.
Все эти и другие свежие треки уже в нашем плейлисте «ВЫБАР: КЛIК». Сохраняйте и открывайте для себя новые имена.
4 387
Repost from INTELLIGENCY
Сейчас будет немножко размышлений беларуса о беларуской музыке.
Ребята из КЛІК пригласили меня поучаствовать в качестве жюри в конкурсе беларуской музыки, который может дать большие шансы начинающему артисту. В том числе шанс выступить на большом международном фестивале!
Зачем я согласился? Потому что я как лейтенант Коломбо вычисляет убийцу - столь же маниакально ищу беларускую музыку уже много лет. Да и в принципе, всю свою жизнь я занимаюсь тем, что пытаюсь изобрести такую «беларускую музыку», которая будет иметь и внутреннее влияние , раскрывая нашу культуру и потенциал наших людей изнутри, и международное влияние, утверждая и нашу музыку в том числе среди международной. Давайте я назову это проще, несмотря на определеную «заплесневелость» термина - НАРОДНУЮ МУЗЫКУ. И у меня всегда было стойкое убеждение, еще с 2015 года, когда мы со своей бандой только стартовали играть на минских улицах электронные сеты, а с нас вполне иногда угорала местная «сложенная» и довольно снобистская тусовка, что наша музыка должна быть следующей, чтобы стать народной - это не только мова, безусловно нет, это не только традиции или отсылки к предкам и некая «архаика», - а это прежде всего то, что ОБЪЕДИНЯЕТ СЛОЖНЫЕ ЧАЯНИЯ НАШИХ ЛЮДЕЙ. Сложные - потому что в нас сплелись и культурные феномены, и лингвистические, и некая очень сложно уловимая вековая мудрость, и стремление к новым формам творчества. Разве Вы не согласитесь, что беларусы - один из самых мудрых народов мира, ввиду его географически состоявшейся реальности ?
Поэтому стать поистине «своим» именно здесь - это не равно спекулировать архаичностью, наши люди достаточно футуристичны и изобретательны; это не равно «делать красиво ТАМ, чтобы стать кем-то ТУТ», нет, это значит стать СНАЧАЛА САМИМ СОБОЙ, и вместе с этим - СТАТЬ БЕЛАРУСОМ.
Я желаю всем участникам этого конкурса: самобытности в поиске формы, а саму форму всегда базировать на содержательности, пусть она раскрывается не всем сразу. Ну а критику воспринимать лишь как топливо для роста, ведь беларуское коммьюнити всегда было ультра требовательным к творчеству. А самое главное, желаю найти в себе беларуса и найти в себе себя самого.
Ваши Intelligency 🐼
4 387
А если твою музыку никто никогда не услышит, ты все равно ее будешь писать?
Я бы хотела быть той, кто сразу ответит «ну конечно же да!». Но со своей музыкой я красноречиво замолкла примерно на 10 лет. Ну, не то чтобы я вообще ничего не писала, но уж точно не выкладывала и не воспринимала свои «мурлыканья под пианино и гитару» как что-то достойное внимания. Точнее, не совсем так: конкретно моя проблема была в том, что я метила на Грэмми, не меньше.
Эго размером с Канье в теле школьницы из Беларуси – это сложно, знаете ли. Ведь Lorde в 16 уже получила эту награду, а мне было 19, потом 20, потом 25…. и как бы зачем тогда и пытаться, если шанс упущен?
А был ли шанс?
Пока я росла и формировалась, я не видела беларуса, который бы выиграл Грэмми за лучшую песню, например. Да вообще за что угодно. Золотой граммофон – да, но это не то, куда я стремилась.
Ну вот мое эго меня съело. Не получило оно, видите ли, поддержки. Хотелось быть уверенной, что если я начну, если я рискну с музыкой, если я отдам все ради нее, то меня ждут мировые стадионы, клипы на MTV, масштаб Бритни Спирс. А такой уверенности у меня не было. Я вообще постоянно шипела на себя: «слишком банально» «убогая мелодия», «слишком посредственный голос», «это уже было придумано до тебя». А ещё мне успели ляпнуть, что с такими кривыми зубами не выступают, да и на гитаре я так себе играю, да и вообще, ни в чем я не исключительная, куда я лезу???
Ну и я замолчала и не лезла.
Но мне часто снился цветок, растущий из бетона между рельс, над которым проносятся поезда. И он такой растет без поддержки, с жесткими препятствиями, без питательной земли, растет и растет. И вот куда ты растешь? Тебя же все равно переедет поезд. А он растет. Как-то так я ощущаю себя, будучи беларуской музыканткой. Насколько это вообще глупо мечтать о таком масштабе, если ты родился в Беларуси? Я спросила у ИИ, каков шанс получить Грэмми музыканту из Беларуси. Вот что выдал Claude:
Грубый расчёт:
Базовая вероятность для любого музыканта в мире: 0.001% в год. Для беларуса добавляем коэффициенты: отсутствие лейблов, офисов стриминговых площадок, языковой барьер.
Итого: ~0.0000000075% или примерно 1 шанс из 13 миллиардов. Для сравнения: выиграть грэмми беларусу сложнее, чем дважды подряд сорвать джекпот в лотерею.
пум-пум-пум…
Да, если моя музыка не будет услышана и оценена по достоинству, то я не буду ее делать. Страшно же писать музыку, ещё страшнее ее показывать, а критика… Ой, боже упаси это все переживать. А если и делать, то только достойное всех наград. Идеальное! Сложное и не банальное! Страшно мечтать по-крупному и опозориться.
Страшно, да, но жить в целом очень страшно.
Я прошла путь жизни без музыки и мне было очень больно. Оказалось, гораздо больнее не начать воплощать мечту в реальность, чем воплощать и никогда ее не достичь. Поэтому отныне я буду творить, даже если никогда не получу это долбанное Грэмми. Даже если моя музыка не получит того отклика, на который рассчитывает мое эго размером с Канье. Я буду продолжать, потому что это делает меня счастливой.
И вы – вы тоже продолжайте.
— Анастасия Рыдлевская
P.S. Мнение автора/ки не обязательно совпадает с мнением всей редакции.
4 387
Долгожданные релизы, поиск смыслов и музыка, достойная саундтреков
NOCHY – «НАДОЎГА»
Genre: Indie, Pop
Праз тры гады NOCHY вяртаюцца з новым альбомам «НАДОЎГА». Кожны трэк перадае асобны стан: трывогу, чаканне, злосць, пяшчоту і ўнутранае напружанне. Альбом атрымаўся дастаткова шматжанравым: тут ёсць і інды-поп, і электра-рок, і лірыка. Гурт падзяліўся, што сам рэліз запісваўся без асаблівых чаканняў. Музыкі проста пісалі песні ў кайф, а ў нейкі момант трэкаў сабралася дастаткова, каб скласці іх у альбом і выпусціць. Калі хочаце пачаць з бэнгера – уключайце лід сінгл «Столь». Калі цягне ў лірыку – «Happy Childhood».
Litara eR – «Калянуля»
Genre: Alternative
Litara eR рэдка радуе слухачоў новымі творамі. Але калі прыносіць, то кожны раз гэта тлусты набор з панчаў і з'едлівага сторытэлінга. Славе заўсёды хапае каля двух хвілін, каб перадаць настрой рэфлексуючага беларуса ўнутры Беларусі. «Калянуля» – трэк, які трэба ўважліва слухаць, а яшчэ лепш – чытаць. Бо тэкст там ледзь не кананічны з пункту гледжання цікавых рыфм і словаформаў.
Макс Корж – «Что ты несешь»
Genre: Rap
Калі бацькі міленіялаў казалі ім у дзяцінстве, што «я – апошняя літара ў алафіце», Макс Корж дакладна сачкаваў гэтыя ўрокі жыцця. Жарт жартам, але ад адвечнага аповеда пра свой шлях, каштоўнасці і зграю (аўф) пачынаеш стамляцца. У выніку з новым сінглам артыст не прынёс нічога новага, толькі старае, памножанае на пацанскую філасофію.
Domsun – «Addicted to the Light»
Genre: Electronic
Не успел еще «Run Boy» в плейлистах остыть, как наша зорачка Domsun выпустил очередную новинку. У Бориса есть интересная черта – он ищет смыслы в своих текстах уже после их написания. В новинке артист под «light» подразумевает сценический свет и зависимость от известности, хотя изначально это был просто набор слов. Ставим лайк креативности, бодрому биту и хору на припеве.
Cishynia Ŭspaminaŭ – «Mižśviety (In-Between Worlds)»
Genre: Dark folk
Новы альбом Cishynia Ŭspaminaŭ з першых секунд адчуваецца як набор саўндтрэкаў да беларускай фэнтэзі-гульні. Гэтыя дзевяць трэкаў увабралі ў сябе найлепшае з металу, дарк-фолку і эмбіенту. У кожнай кампазіцыі хаваецца сваё апавяданне і атмасфера, якая выклікае лёгкую меланхолію. Найлепш пра працу кажа сам гурт: «Міжсьветы» – гэта гук, які нарадзіўся дзесьці паміж палескім туманам, старадаўнімі матывамі і тым, што звычайна прыходзіць толькі ў снах. Гэта падарожжа праз туман, агонь, памяць і цішыню».
Все эти и другие свежие треки уже в нашем плейлисте «ВЫБАР: КЛIК». Сохраняйте и открывайте для себя новые имена.
4 387
Новинки на подумать, понастольгировать, и повайбить
пазнякс – «Хороший день»
Genre: Rap
Меньше чем за год Дима Позняк стал, возможно, одним из самых ярких рэперов сегодня. За это время Дима успел выпустить хиты «Отдыхаем» и «Гавайская пицца», получить фиты и респекты от AAA-артистов, а также подписаться на лейбл. Теперь логичный следующий шаг – первый сольный альбом.
Релиз упакован по всем коммерческим канонам: попсовый лид-сингл, качественный продакшн, мемный клип, громкие фиты, рифмы и панчи. Но не затеряется ли за всем этим тот самый паренек из Гродно, который подкупал всех своей искренностью?
Prastora – «Жывое»
Genre: Indie
Prastora – сольны праект дызайнера Улада Рубанава. «Жывое» – другі альбом артыста. На рэлізе мы чуем гуманістычны спокен-ворд, у якім чалавек перадусім. Тут ёсць кпіны ў бок капіталістычнага свету з яго гонкай за лічбамі. А яшчэ – шмат рэфлексіі і медытатыўнасці, якая дазваляе зазямліцца разам з рэлізам.
CHORNABROVA – «MOTHER (SCVRLΞ†† remix)»
Genre: Witch house
Чуем беларускі вічхаус – пішам пра беларускі вічхаус. SCVRLΞ†† сэмпліць традыцыйныя беларускія замовы і шэпты і стварае якасны саунд, ад якога мурашкі бягуць па скуры. У гэтым рэміксе на трэк CHORNABROVA можна пачуць шэпт жанчыны, які быў запісаны падчас этнаграфічнай экспедыцыі на Палессе. Замова мусіць нейтралізаваць яды і засцерагаць ад небяспекі. Лічым, што гэта асабіста ўдалая калаба і жадаем пачуць больш такога музла.
Tony Tonite – «Одинак»
Genre: Rap
Брэсцкі артыст прайшоў шлях ад фітоў з Niletto да ўваходу ва ўкраінскі шоў-біз. «Одинак» – новы сінгл спевака на ўкраінскай мове. Гэта павольны трэк з зацыкленым бітом. У ім шмат рэфлексіі пра свой шлях і вось гэтае ўсё, пра што варта казаць падчас крызісу сярэдняга ўзросту.
rareeast – «nightwalk»
Genre: Ambient, electronic
Если вы уже пресытились суетой и шумом – послушайте меланхоличную электронную новинку от rareeast. Этот молодой продюсер уже собрал приличную базу регулярных слушателей/льниц, но жанр его музыки почему-то редко обсуждают – а зря. Чаще всего такие треки используют как фон для коротких видео, но стоит лишь прислушаться, и «nightwalk» вытащит наружу колючие, волнующие чувства. Минута трека, и ты уже мысленно погружен(а) в ту самую вечернюю прогулку летом 2016. Пахнет мокрым асфальтом, дует легкий ветер, а на душе хо-ро-шо.
Все эти и другие свежие треки уже в нашем плейлисте «ВЫБАР: КЛIК». Сохраняйте и открывайте для себя новые имена.
4 387
Хто і як будзе ацэньваць заяўкі на ВЫКЛІК 2.0?
Працягваем расказваць падрабязнасці ВЫКЛІК 2.0! Сёння знаёмім вас са складам журы і крытэрыямі адзнакі у намінацыях Burning Man і Fresh Blood.
Palina – інды-поп спявачка, аўтарка песень, саўнд-прадзюсерка.
Саша Маніту – журналіст, блогер, музыка.
Сева (Intelligency) – вакаліст і гітарыст гурта Intelligency.
Alex Bystriakov – музычны супервайзер для фільмаў і серыялаў, развівае прысутнасць ONErpm ва Ўсходняй Еўропе.
Dasha Madsangria – рэжысёрка музычных кліпаў, супрацоўнічае з Sony Music Poland.
Што ацэньвае журы?
У намінацыі Burning Man па шкале ад 1 да 5 мы ацэньваем заяўкі па шэрагу крытэрыяў: беларуская айдэнтыка, музычнасць, трапленне ў фармат фестывалю Burning Man, публічны вобраз, патэнцыял да далейшага развіцця.
У намінацыі Fresh Blood шэраг крытэрыяў крыху адрозневаецца – замест траплення у фармат Burning Man суддзі адзначаць эмацыйны водгук ад заяўкі. На нашым сайце klik.music вы знойдзеце агульны рэгламент з усімі падрабязнасцямі.
Нагадваем – заяўкі прымаем да 24 мая ўключна. Паспейце запісаць відэа і адзначыць у Instagram наш профіль klik_music з хэштэгам #ВЫКЛІК2026 (намінацыя Burning Man), #ВЫКЛІКFreshBlood2026 (намінацыя Fresh Blood).
4 387
Як Кино прывяло мяне да The Cure, а Nirvana – да Fugazi
Нам патрэбна любая музыка. Калі я кажу слова любая, то маю на ўвазе нават самыя вычварэнныя віды музычнага мастацтва, якое раз-пораз вылазіць у кожнага пад відам гілці плэжа. Але калісьці яно было зусім не гілці, а самае што ні на ёсць плэжа.
Уваход у музыку рэдка калі бывае прыгожым. Усе мы пачынаем з чагосьці простага, банальнага і часцяком — сорамнага. Я, напрыклад, пачынаў свой самастойны шлях аматара музыкі з касетаў «Руки Вверх» і Дэцла. Пасля быў рускі рок рознага гатунку.
Час ад часу я бачу, як адная частка людзей кпіць над густамі (ці безгустоўем) іншай часткі. У такіх выпадках мяне адразу флэшбэчыць у школьныя гады, дзе быў залаты выраз «рэп – говно, попса – параша, панки – хой, победа наша». Вось толькі на самой справе сітуацыя куды больш глыбейшая.
Любая музыка мае свой парог уваходжання. Поп-музыка на тое і поп, каб зрабіць гэты уваход простым і незаўважным. Ты не шукаеш песню, песня знаходзіць цябе і пачынае жыць сваім жыццём у тваіх слухаўках.
У мяне так было з гуртом Кино. Я не думаў, што гэта за гурт і пра што ён. Проста вучыў акорды, каб пасля бубнець «Когда твоя девушка больна». А вось з іх бацькамі, гуртом The Cure, я ужо пазнаёміўся асэнсавана. Калі пачаў паглыбляцца і шукаць першакрыніцы. Тое ж самае было і з Rammstein. Задоўга пасля любові з першага праслухоўвання я адкрыў для сябе Laibach, Ministry і Nine Inch Nails.
Любая якасная поп-музыка ствараецца на крутых рэферэнсах. Гэта як масавае кіно, што бярэ найлепшыя нарыхтоўкі ў незалежнага. Гэтую глыбіню часцей за ўсё можна і не заўважыць.
Я шчыра лічу, што музычны густ развіваецца разам з чалавекам. Немагчыма ўсё жыццё слухаць музычны джанк-фуд. Рана ці позна ты даходзіш да кропкі, дзе пачынаеш шукаць першакрыніцы, і замест «In Utero» Nirvana уключаеш «Waiting Room» Fugazi (асабіста я так і прыйшоў да творчасці Яна Макея).
Уявіце, колькі людзей даведалася пра паэта Барыса Рыжага пасля «Судна» ад Molchat Doma? А колькі новых слухачоў з’явілася ў Дэвіда Боўі пасля неверагоднага кавера «The Man Who Sold The World» ад Nirvana?
Зразумела, я таксама чалавек, і час ад часу мяне раздражняе неверагодная папулярнасць таго ці іншага артыста. І тады я іду ўважліва яго слухаць, каб знайсці адказы, якія раскрыюць гэтую папулярнасць. І калі знаходжу — пазл складваецца, а ўнутраны сноб засынае. Бо калі за гэтай музыкай хаваецца не проста прамая бочка, то рана ці позна яе слухач прыйдзе да куды больш складаных першакрыніц.
– Вадзім Барысевіч
P.S. Мнение автора/ки не обязательно совпадает с мнением всей редакции.
متاح الآن! بحث تيليغرام 2025 — أهم رؤى العام 
