Klub "Apora"
رفتن به کانال در Telegram
Дабраахвотніцкае аб'яднанне беларусаў у Літве. Зваротная сувязь: @Licvinybot 🌐 https://apora.lt/
نمایش بیشتر637
مشترکین
اطلاعاتی وجود ندارد24 ساعت
-27 روز
+130 روز
در حال بارگیری داده...
کانالهای مشابه
ابر برچسبها
هیچ دادهای
مشکلی وجود دارد؟ لطفاً صفحه را تازه کنید یا با مدیر پشتیبانی ما تماس بگیرید.
اشارات ورودی و خروجی
---
---
---
---
---
---
جذب مشترکین
سپتامبر '26
سپتامبر '26
+12
در 0 کانالها
اوت '26
+39
در 4 کانالها
Get PRO
ژوئیه '26
+20
در 2 کانالها
Get PRO
ژوئن '26
+10
در 1 کانالها
Get PRO
مه '26
+125
در 4 کانالها
Get PRO
آوریل '260
در 0 کانالها
Get PRO
مارس '260
در 1 کانالها
Get PRO
فوریه '260
در 3 کانالها
Get PRO
ژانویه '260
در 2 کانالها
Get PRO
دسامبر '250
در 0 کانالها
Get PRO
نوامبر '250
در 3 کانالها
Get PRO
اکتبر '250
در 1 کانالها
Get PRO
سپتامبر '250
در 2 کانالها
Get PRO
اوت '250
در 4 کانالها
Get PRO
ژوئیه '250
در 2 کانالها
Get PRO
ژوئن '250
در 2 کانالها
Get PRO
مه '250
در 5 کانالها
Get PRO
آوریل '250
در 0 کانالها
Get PRO
مارس '250
در 4 کانالها
Get PRO
فوریه '250
در 2 کانالها
Get PRO
ژانویه '250
در 4 کانالها
Get PRO
دسامبر '24
+19
در 1 کانالها
Get PRO
نوامبر '24
+25
در 10 کانالها
Get PRO
اکتبر '24
+40
در 6 کانالها
Get PRO
سپتامبر '24
+15
در 4 کانالها
Get PRO
اوت '24
+36
در 6 کانالها
Get PRO
ژوئیه '24
+9
در 3 کانالها
Get PRO
ژوئن '24
+8
در 4 کانالها
Get PRO
مه '24
+12
در 7 کانالها
Get PRO
آوریل '24
+22
در 9 کانالها
Get PRO
مارس '24
+25
در 11 کانالها
Get PRO
فوریه '24
+13
در 5 کانالها
Get PRO
ژانویه '24
+35
در 9 کانالها
Get PRO
دسامبر '23
+16
در 15 کانالها
Get PRO
نوامبر '23
+40
در 9 کانالها
Get PRO
اکتبر '23
+321
در 3 کانالها
| تاریخ | رشد مشترکین | اشارات | کانالها | |
| 22 سپتامبر | 0 | |||
| 21 سپتامبر | 0 | |||
| 20 سپتامبر | 0 | |||
| 19 سپتامبر | +1 | |||
| 18 سپتامبر | 0 | |||
| 17 سپتامبر | 0 | |||
| 16 سپتامبر | 0 | |||
| 15 سپتامبر | 0 | |||
| 14 سپتامبر | 0 | |||
| 13 سپتامبر | +1 | |||
| 12 سپتامبر | +1 | |||
| 11 سپتامبر | +1 | |||
| 10 سپتامبر | +1 | |||
| 09 سپتامبر | 0 | |||
| 08 سپتامبر | +1 | |||
| 07 سپتامبر | +2 | |||
| 06 سپتامبر | 0 | |||
| 05 سپتامبر | +1 | |||
| 04 سپتامبر | +1 | |||
| 03 سپتامبر | +1 | |||
| 02 سپتامبر | 0 | |||
| 01 سپتامبر | +1 |
پستهای کانال
🔥8 верасня 1514 года — дзень, калі маскалёў навучылі павазе: славутая перамога ВКЛ пад Воршай
У гэты дзень войска ВКЛ пад камандаваннем вялікага гетмана Канстанціна Астрожскага ўшчэнт разбіла маскоўскія навалы. Менавіта таму сёння мы адзначаем Дзень беларускай вайсковай славы.
Гэта быў сапраўдны майстар-клас па ваенным мастацтве: каля 35 тысяч нашых ваяроў прымусілі ўцякаць армію ворага, якая перабольшвала іх амаль удвая (гісторыкі называюць лічбу да 80 тысяч). Тактычны геній Астрожскага, артылерыйская засада і выключная мужнасць Продкаў зрабілі Аршанскую бітву легендарнай.
@klub_apora
| 2 | ❓️Маеце пытанне ці прапанову? Пішыце нам!
Калі хочаце звязацца з APORA, шукаць бота зваротнай сувязі неабавязкова.
💬 Проста націскайце кнопку «Напісаць» у апісанні канала, каб выйсці на сувязь наўпрост.
Бот зваротнай сувязі таксама працуе — выбірайце любы зручны спосаб.
Мы на сувязі! @klub_apora | 259 |
| 3 | 🔥 Шчыры і дэталёвы водгук аб КМБ ад аднаго з нашых удзельнікаў!
Атмасфера, якасць навучання, тактычная медыцына, беларуская мова і новы падыход да падрыхтоўкі — гартайце карткі, каб прачытаць усе ўражанні! 🔎
@klub_apora | 638 |
| 4 | 🔥Дзень, калі Беларусь нарэшце вырвалася з савецкай цемры!
35 гадоў таму, 25 жніўня 1991 года Вярхоўны Савет БССР надаў Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце статус канстытуцыйнага закону. Гэта рашэнне замацавала вяршэнства беларускіх законаў над «саюзнымі» і абвясціла незалежнасць нашай краіны дэ-юрэ.
Гістарычнае галасаванне адбылося на пазачарговай сесіі адразу пасля паразы жнівеньскага путчу ў Маскве — пад ціскам дэпутатаў апазіцыі БНФ на чале з Зянонам Пазняком.
А ўжо ў снежні, пасля Белавежскіх пагадненняў, імперыя згарэла дазвання, і Беларусь набыла сапраўдную незалежнасць дэ-факта.
Віншуем са святам! ⚪🔴⚪
@klub_apora | 505 |
| 5 | 🕯35 гадоў з дня гібелі апошняга абаронцы незалежнай Літвы
21 жніўня 1991 года падчас абароны Сейма ў Вільнюсе загінуў 22-гадовы літоўскі добраахвотнік Артурас Сакалаўскас. Ён прыняў бой з савецкім спецназам на фоне краху жнівеньскага путчу і стаў апошняй ахвярай барацьбы за незалежнасць краіны ў XX стагоддзі.
Свабода ніколі не даецца задарма — яна трымаецца на адвазе тых, хто гатовы стаць на абарону сваёй краіны ў самы цёмны час.
Свабодная і незалежная Літва — лепшы помнік яго мужнасці. Шануем памяць герояў. 🇱🇹 | 531 |
| 6 | ⚡ Апошні шанец: Курс маладога байца для жыхароў Вільні ад Клуба «Апора»
Вы не ведаеце, калі гэтыя веды спатрэбяцца. Але калі спатрэбяцца — будзе позна вучыцца.
Старт: 22-га жніўня (субота). 10 тыдняў, адзін раз на выходных. Практыка, а не тэорыя.
Што вас чакае на курсе:
🔫 Узаемадзеянне ў падраздзяленні і індывідуальнае валоданне зброяй
🩹 Першая дапамога пры раненні — па прызнаных пратаколах, на манекенах
🚁 Кіраванне дронамі — асновы і прынцыпы
📚 Тэарэтычная вайсковая падрыхтоўка
🎯 Заняткі ў ціры
✅ Навыкі, якія будуць карысныя і ў мірным жыцці
Ад вас — павага да нашай працы і жаданне вучыцца. Усё астатняе бяром на сябе.
📩 Запісацца і задаць пытанні: @Klub_Apora
⏰ Дэдлайн: вечар 16-га жніўня
Месцаў мала. Не адкладвайце. | 2 401 |
| 7 | 9 жніўня. Не забыліся.
Шэсць гадоў таму рэжым паспрабаваў скрасці выбар беларусаў і адказаў на волю людзей гвалтам.
Дубінкі, катаванні, ператрусы, турмы, забітыя і тысячы зламаных лёсаў.
Не атрымалася прымусіць нас забыцца.
Фальшывы пратакол не становіцца праўдай ад таго, што яго падпісалі.
Турма не становіцца справядлівасцю.
А гвалт не становіцца ўладай.
Мы памятаем 2020 год.
Памятаем тых, хто выйшаў.
Памятаем тых, хто не вярнуўся дадому.
Памятаем тых, хто страціў свабоду.
І мы не будзем называць чорнае белым.
Беларусь не прагаласавала за страх. Беларусь не прагаласавала за турму. Беларусь не прагаласавала за хлусню.
Сёння — не дзень жалю.
Гэта дзень памяці. Дзень абвінавачання.
І тым, хто думае, што час усё сатрэ: НЕ САТРЭ.
Мы памятаем і называем рэчы сваімі імёнамі.
Беларусь будзе вольнай! | 625 |
| 8 | ⚠️ Прапусцілі абвестку? Нагадваем!
Да пачатку Курсу маладога байца (КМБ) у Вільні застаўся ўсяго адзін тыдзень!
Гэта ваш шанец атрымаць базавыя навыкі, якія могуць уратаваць жыццё ў надзвычайнай сітуацыі:
✔️ Тактычная медыцына
✔️ Узаемадзеянне ў падраздзяленні
✔️ Базавыя веды пра дроны
✔️ Тэарэтычная падрыхтоўка і заняткі ў ціры
Хто выкладае: Ветэраны з баявым вопытам ва УСУ.
Калі: 1 раз на тыдзень (у выходны дзень).
Умовы: Бясплатна (кампенсацыя затрат).
Бяспека: Абавязковая верыфікацыя.
Заняткі праводзяцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Літвы. Запрашаем людзей розных нацыянальнасцяў!
🛡 Час прымаць рашэнне — месцы абмежаваныя!
📲 Запісацца або задаць пытанне ў Telegram: @Klub_Apora | 853 |
| 9 | КУРС МАЛАДОГА БАЙЦА ад Клуба «Апора»
📍Вільня, старт — канец жніўня | Трэці набор
Клуб «Апора», клуб ветэранаў і неабыякавых беларусаў у Вільні, аб'яўляе трэці набор на Курс маладога байца.
Курс для тых, хто мала ведае пра вайсковую справу, але хоча быць гатовы да крытычных сітуацый і абароны блізкіх, праўда, не мае магчымасці ўступіць у шэрагі літоўскіх стралкоў.
🧭 Чаму навучаць:
— узаемадзеянне ў падраздзяленні
— першая дапамога пры раненні
— азнаямленне з дронамі
— тэарэтычная вайсковая падрыхтоўка
— заняткі ў ціры
— веды, якія будуць карысныя і ў цывільным жыцці
Хто выкладае: ветэраны беларускіх падраздзяленняў, якія ваявалі ва УСУ.
Фармат: раз на тыдзень у выходны дзень.
Кошт: удзел бясплатны — на аснове кампенсацыі затрат.
Умова: патрабуецца верыфікацыя.
Усе заняткі праводзяцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Літвы.
Запрашаем людзей розных нацыянальнасцяў. Будзем асабліва рады нашым літоўскім і ўкраінскім сябрам.
📲 Калі хочаш далучыцца ці ёсць пытанні — пішы ў Тэлеграм: @Klub_Apora | 4 178 |
| 10 | ⚔️ 15 ліпеня — Дзень славутай перамогі пад Грунвальдам!
15 ліпеня 1410 года саюзныя войскі Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага ўшчэнт разбілі магутны Тэўтонскі ордэн.
Чаму гэтая дата важная для нас?
◾️ Нашы продкі разам з палякамі, літоўцамі і ўкраінцамі выступілі адзіным фронтам, каб абараніць сваю свабоду ад знешняй пагрозы.
◾️ Вайсковая стратэгія і жалезная стойкасць нашых харугваў (сярод якіх былі атрады з Полацка, Гародні, Наваградка, Мсціслава і іншых гарадоў) прывялі да поўнага разгрому ваеннай эліты крыжакоў.
◾️ Перамога пад Грунвальдам назаўжды зламала хрыбет Тэўтонскаму ордэну і вызначыла лёс рэгіёна на стагоддзі наперад.
Гісторыю можна спрабаваць перапісаць у сучасных падручніках, але памяць пра веліч нашых продкаў сцерці немагчыма 🛡
✔️ Заклікаем беларусаў у Літве, Польшчы і па ўсім свеце падтрымаць ініцыятыву па усталяванні на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу Грунвальдскай бітвы гістарычны бел-чырвона-белы штандар і паставіць свой подпіс.
Жыве Беларусь! ⬜🟥⬜
@klub_apora | 615 |
| 11 | 💔 Сям’і загінулага беларускага добраахвотніка патрэбна дапамога
Валерыя — шматдзетная маці і ўдава беларускага героя, які аддаў жыццё за свабоду Украіны. Пасля гібелі мужа ўся адказнасць за траіх дзяцей лягла на яе плечы, і сям'я апынулася ў вельмі складаным становішчы.
З-за пастаяннага ціску і пераследу жанчына доўга не магла знайсці працу, а яе цяперашняга заробку ў $400 ледзьве хапае на ежу.
Сёння сям'і тэрмінова патрэбна €5000, каб закрыць даўгі за камуналку, купіць дзецям адзенне і адрамантаваць дах дома, які ўжо працякае.
Гэты збор цалкам ананімны, бо Валерыя з дзецьмі застаецца ў Беларусі і кожны дзень рызыкуе сваёй бяспекай. Выява згенеравана з дапамогай ШІ.
🔗 Падтрымаць і дапамагчы можна па спасылцы.
@klub_apora | 570 |
| 12 | 🛡️ Грунвальд — гэта і наша гісторыя!
У 1410 годзе пад Грунвальдам плячо ў плячо змагаліся ваяры Вялікага Княства Літоўскага, сярод якіх былі і нашы продкі. Гэтая славутая перамога — адна з найважнейшых старонак супольнага мінулага.
Беларусы выступілі з ініцыятывай усталяваць на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу Грунвальдскай бітвы гістарычны бел-чырвона-белы штандар — як знак памяці і прызнання нашага ўнёску ў разгром Тэўтонскага ордэна.
🤝 Клуб APORA цалкам падтрымлівае гэты крок.
Для нас гэта не проста сцяг. Гэта вяртанне беларусаў у еўрапейскую гістарычную прастору, права шанаваць сваіх герояў і захоўваць сувязь пакаленняў. Наш штандар мае поўнае права быць там, дзе продкі здабывалі славу.
✍️ Далучайцеся!
Заклікаем беларусаў у Літве, Польшчы і па ўсім свеце падтрымаць ініцыятыву і паставіць свой подпіс.
Жыве Беларусь! ⬜🟥⬜
@klub_apora | 648 |
| 13 | 🩺 Беларусы ў Польшчы: не адкладайце здароўе на потым!
Калі вы знаходзіцеся ў працэдуры міжнароднай абароны або маеце часовую абарону ў Польшчы — вы маеце права на БЯСПЛАТНУЮ медыцынскую дапамогу.
Гэта датычыцца не толькі тэрапеўта, але і кансультацый вузкіх спецыялістаў, стаматалогіі, неабходных лекаў і іншых паслуг.
Куды звяртацца для запісу і кансультацый:
☎️ +48 22112 0206
💬 cudzoziemcy@petramedica.pl
Беражыце сябе! Падзяліцеся гэтым пастом з тымі, каму гэта важна прама зараз. 🙏
@Klub_Apora | 549 |
| 14 | 🤝Псіхалагічная падтрымка для былых добраахвотнікаў
Калі вы адчуваеце патрэбу ў дапамозе ці падтрымцы, мы гатовыя быць побач. Прапануем прафесійную псіхатэрапеўтычную дапамогу.
🔹 Фармат: анлайн (па ўсім свеце).
Таксама пры неабходнасці магчыма арганізаваць афлайн-сустрэчы.
🔹 Верыфікацыя: праз ц’ютараў.
Каб запісацца ці задаць пытанні, пішыце ў бот: @Licvinybot | 451 |
| 15 | 🛡Крок наперад: новае імя для новай сілы
Чатыры гады таму мы абралі імя ў гонар агульнай гісторыі нашых народаў. Чатыры гады мы даказваем — не словам, а справай — хто мы ёсць: падтрымліваем беларускіх ваяроў, што змагаюцца за свабоду Украіны і Еўропы, стаім побач з ветэранамі, калі ім цяжка, трэніруемся, арганізоўваем, будуем жывыя сувязі паміж людзьмі.
Пры ўсім гэтым нам даводзілася зноў і зноў тлумачыць, кім мы не з’яўляемся. Інфармацыйныя атакі, палітычныя спекуляцыі, спробы выкарыстаць наша імя — каму для ўнутранага парадку дня ў Літве, каму для таго, каб разбурыць салідарнасць паміж нашымі народамі.
Мы выстаялі пад ціскам правакацый беларускіх спецслужбаў, недальнабачных палітыкаў-папулістаў. Нас не зламалі. Мы працягваем сваю дзейнасць. Але мы зрабілі высновы. Мы змяняем імя паводле ўласнага рашэння — таму што выраслі.
Сёння мы абвяшчаем новае імя клуба: APORA / Atrama.
Па-беларуску і па-літоўску — адно слова, адзін сэнс: апора. Мы працягнем быць апорай для беларускай дыяспары тут, у Літве. Апорай для нашых добраахвотнікаў. Апорай для сяброў — беларускіх і літоўскіх — якія вераць, што нашы народы мацнейшыя разам.
Мы застаёмся тымі ж людзьмі. З тымі ж каштоўнасцямі. З той жа рашучасцю. Проста цяпер у нас ёсць імя, якое адчыняе дзверы, а не патрабуе тлумачэнняў.
Гэта не крок назад. Гэта рух наперад і развіццё. Калі найважнейшае — гэта рука, працягнутая суседу дзеля супрацы і даверу. | 557 |
| 16 | 🕯 Загінуў беларускі добраахвотнік Ціхан «Франц» Клюкач
9 траўня 2026 года падчас выкананьня баявога заданьня ва Украіне загінуў былы палітвязень Ціхан Клюкач, паведамілі ягоныя пабрацімы.
⚪️🔴⚪️Гонар і вечная памяць! | 1 762 |
| 17 | 💥 Трэніроўкі: Праца ў двойках і TCCC
На нашых занятках мы сумяшчаем тактыку і выжыванне, бо ў рэальным баі гэтыя рэчы непадзельныя.
Мы ствараем максімальна стрэсавыя ўмовы, каб навучыцца:
▪️ Не губляцца пры кантакце
▪️ Хутка прымаць рашэнні
▪️ Працаваць з напарнікам
▪️ TCCC (Tactical Combat Casualty Care)
Чаму ТССС — гэта важна?
Мы вучым базавым пратаколам аказання дапамогі ў баі:
— Спыненне крытычных крывацёкаў.
— Аказанне дапамогі ў «чырвонай» і «жоўтай» зонах.
— Эвакуацыя параненага пад прыкрыццём напарніка.
Ніякай сухой тэорыі. Толькі практыка, рэальныя сцэнары і поўны адрэналін.
❓️Хочаш навучыцца дзейнічаць упэўнена, а не губляцца?
🛡Далучайся да трэніровак клуба!
Далучыцца да клубу: @Licvinybot
❤️🩹Дапамагчы клубу і беларускім дабраахвотнікам
🌐Сайт
⚪️Інстаграм
🔴Фэйсбук
⚪️Тэлеграм LT | 621 |
| 18 | 🛡 Серыя правакацый: што стаіць за надпісамі на помніках?
Апошнім часам ў Вільнюсе амаль штотыдзень з’яўляюцца паведамленні пра апаганьванне мемарыялаў — ад помніка Кудзірку да мемарыяла ахвярам 13 студзеня. Гэта не выпадковае хуліганства, а спланаваная гібрыдная аперацыя.
Спецслужбы Літвы (VSD і AOTD) адзначаюць, што інтэнсіўнасць правакацый расце. Мэта — пастаянна «біць у балючыя кропкі» гістарычнай памяці.
⚠️ Заказчыкі шукаюць выканаўцаў (студэнтаў, беспрацоўных) праз Telegram. За горшы ім прапануюць наносіць правакацыйныя надпісы («Вільня наша», фразы пра літвінаў і г.д.) або псаваць помнікі.
Кіраўнік Нацыянальнага цэнтра кіравання крызісамі Вілмантас Віткаўскас і прэм’ер-міністр Інга Ругінене напрамую звязваюць такія інцыдэнты з гібрыднымі атакамі варожых дзяржаў.
❗️Кожны такі надпіс — гэта не меркаванне супольнасці, а танная спроба пасварыць суседзяў. Не вядзіцеся на эмоцыі, якіх ад вас чакаюць.
@Licviny_klub | 693 |
| 19 | 🇱🇹 Літва уводзіць сацыяльныя гарантыі для добраахвотнікаў і валанцёраў
Сейм прыняў важныя змены ў закон аб медстрахаванні (Sveikatos draudimo įstatymas № I-1343). Цяпер дзяржава будзе аплачваць страхоўку тым, хто выязджаў на фронт ці з валанцёрскай місіяй.
☑️ Што гэта мяняе на практыцы?
➕ Няма даўгоў па PSD. Раней пасля вяртання з фронту людзі атрымлівалі велізарныя рахункі за «прапушчаныя» месяцы.
➕ Страхоўка не знікае. Нават калі вы доўга былі па-за Літвой, вы застаяцеся ў сістэме.
➕ Гарантаваная дапамога. Доступ да шпіталізацыі, аперацый і рэабілітацыі застаецца адкрытым адразу па вяртанні.
🛡Чаму гэта перамога?
Да гэтага часу валанцёры і добраахвотнікі часта апыналіся ў «шэрай зоне»: паехаў дапамагаць — вярнуўся без правоў на медыцыну і з фінансавай запазычанасцю.
"Маральны абавязак Літвы — дапамагчы людзям, якія ахвяруюць сабой, сваім часам і нават рызыкуюць жыццём, дапамагаючы абаронцам Украіны" - адзначыў былы міністр абароны Літвы Laurynas Kasčiūnas.
@Licviny_klub | 613 |
| 20 | Ми тактична група Кривцова. Звертаємось до вас по допомогу в зборі коштів на два прохідні квадроцикли щоб мати можливість здійснювати ротаціі особового складу в таких умовах і місцях, де ніякий інший транспорт окрім квадріка пройти не може.
Дякуємо всім небайдужим!
Слава Україні!
https://send.monobank.ua/jar/59m2wo7RKm
PayPal: levin.tattoo@gmail.com | 537 |
