cookie

We use cookies to improve your browsing experience. By clicking «Accept all», you agree to the use of cookies.

avatar

Гісторыя з Голасам

Усім прывітанне! Канал "Гісторыя з Голасам” створаны для ўсіх жадаючых ведаць мінулае нашай Радзімы.

Show more
Advertising posts
196
Subscribers
No data24 hours
No data7 days
No data30 days

Data loading in progress...

Subscriber growth rate

Data loading in progress...

Таго ж дня 1831 — уладамі Расейскай імпэрыі было спыненае дзеяньне Статута ВКЛ 1588 году ў Віцебскай і Магілёўскай губэрнях. Па панаваньні Расейскай імпэрыі і СССР на тэрыторыі Беларусі не засталося ніводнага выданьня на старабеларускай мове.
Show all...
1 сту́дзеня 1919 — у Смаленску была абвешчаная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусь.
Show all...
30 снежня 1842 у дачыненьні да Беларусі ўпершыню быў ужыты расейскі імпэрскі тэрмін «Северо-Западный край». Новы тэрмін аб’ядноўваў Віленскую, Віцебскую, Гарадзенскую, Ковенскую, Магілёўскую і Менскую губэрні.
Show all...
Добры вечар, беланацыкі! Так сталася, што нашыя паважаныя гістарычныя Андрэйкі не могуць далей працаваць з каналам па розным прычынам(жыццё маліна толькі ў Мелказёрава - вы ведаеце). Таму ў бліжэйшы час мы напэўна прапануем вам новы фармат. Трэба ж паспяваць за губазам. І мы зараз без жартаў папросім вас прапанаваць вашыя ідэі. Што б вы хацелі ўбачыць, пачуць, прачытаць тут? У нас канешне ёсць варыянты, але хочацца ведаць ваш запыт. Салодкіх сноў! Жыве!
Show all...
Repost from sacral_BY
#воўчын #sacral_catholic Троіцкі касцёл – помнік барока першай паловы XVIII стагоддзя і частка палацавага комплексу рода Чартарыйскіх. Менавіта тут, у Воўчыне, нарадзіўся будучы і апошні кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. У гэтым касцёле быў ахрышчаны і хоць памёр і пахаваны экс-манарх быў у Пецярбургу. Праз шмат гадоў, у 1938-м, цела яго перавезлі і пахавалі тут, на малой радзіме. За гэты час храм паспеў пабыць праваслаўнай царквой і вярнуцца да каталікоў, за саветамі ператварыўся ў руіны. Адноўлены літаральна пару гадоў назад. А Станіслаў Панятоўскі між тым не знаходзіў спакою і ў 1994 пераехаў у Варшаву, дзе спачывае да гэтага часу. Мяркуючы па старому здымку, раней па краях даху стаялі чатыры апостала-евангеліста. Да нас дайшоў толькі адзін – Ян Багаслоў (побач з ім яго маскот – арол). Добрага ранку!
Show all...
Repost from Historyja
Руская ≠ расейская Чарговы прыклад, чаму ў дачыненні расейскай мовы варта пісаць расейская, а не "руская" як у расеізаваным варыянце беларускай мовы. Тады знікае шмат пытанняў і блытаніны. І таксама не блытаць рускае ды расейскае. Бо інакш можна прыйсці да абсурдных высноў, што Вялікае Княства Літоўскае амаль тое самае, што княства Маскоўскае. Якраз падказка для "Нашай Нівы", якая пераклала артыкул
Show all...
3 лістапада 1882 нарадзіўся Яку́́б Ко́лас (сапраўднае імя Канстанці́н Міха́йлавіч Міцке́віч) - клясык беларускае літаратуры, грамадзкі дзяяч, перакладнік, пэдагог, адзін з заснавальнікаў сучаснае беларускае літаратуры й беларускае літаратурнае мовы.
Show all...
Repost from Historyja
Трымайце крыху класікі да Дзядоў
Show all...
1 лістапада 1915 нарадзіўся Міхась Кавыль, беларускі паэт, пэдагог, грамадзкі дзяяч у замежжы. Беларусь б'е ў сэрцы...   Шмат мы зьмералі крокамі даляў‚ Не адзін мілы вобраз пагас; І жывых‚ няжывых пакідалі‚ Але Край‚ родны‚ з намі‚ у нас‚   Ён гамоніць‚ галосіць‚ трызвоніць Цяжкім стогнам разьбітых званоў‚ Гострым мечам нястрымнай Пагоні‚ Гучнай славай палеглых сыноў.   Ён гракоча‚ шуміць і шчабеча Буйнай хвалею Нёман-ракі‚ Разгалосам птушынага веча‚ Ціхім шэптам чароту‚ ракіт...   Ад зямлі непачатага краю‚ Да няведамых тых берагоў Беларусь б'е ў сэрцы‚ гукае Лязгаценьнем чужых ланцугоў.  
Show all...
У ліпені—верасні 1937 супрацоўнікамі НКУС БССР для ўзбуджэння крымінальнай справы і правядзення палітычных працэсаў над дзеячамі Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы была прыдуманай «Беларуская аўтакефальная царква» (шпіёнска-паўстанцкай арганізацыі). 1 лістапада 1937 году ў Курапатах НКВД расстраляў 11 біскупаў і сьвятароў Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. Паводле гісторыка і пісьменьніка Кастуся Тарасава, яшчэ каля 200 сьвятароў Беларускай аўтакефальнай царквы былі высланыя ў сталінскія канцлягеры, дзе бальшыня іх загінула.
Show all...