en
Feedback
Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі

Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі

Open in Telegram

Мэдыя пра навуку, тэхналёгіі, дызайн, архітэктуру, бізнэс і лайфстайл. Працуем на карысьць беларушчыны ў свой вольны час: калі ласка, падтрымайце нашую матывацыю ананімна: buymeacoffee.com/techleadmedia Бот для сувязі: @techleadbybot

Show more
1 813
Subscribers
No data24 hours
-47 days
-1730 days
Posts Archive
Google прэзэнтавала GenCast: новую мадэль ШІ для дакладнага прагназаваньня надвор’я Яна была навучаная з выкарыстаньнем гіста
Google прэзэнтавала GenCast: новую мадэль ШІ для дакладнага прагназаваньня надвор’я Яна была навучаная з выкарыстаньнем гістарычных мэтэаралягічных зьвестак за 40 гадоў і пераўзыйшла дзейную сыстэму Эўрапейскага цэнтру сярэднетэрміновых прагнозаў (ECMWF). У тэстах GenCast аказалася ад 97,2% да 99,8% дакладнейшая, чым мадэль ECMWF.

Youtube запускае аўтаматычны дубляж на дзевяці мовах YouTube паказаў новую функцыю аўтаматычнага дубляжу, якая робіць кантэнт
Youtube запускае аўтаматычны дубляж на дзевяці мовах YouTube паказаў новую функцыю аўтаматычнага дубляжу, якая робіць кантэнт даступным на розных мовах. Функцыя стане даступная для сотняў тысяч каналаў, прысьвечаных пазнавальным тэмам. Атрымаць аўтаматычны дубляж змогуць аўтары, якія, напрыклад, вядуць кулінарныя каналы або расказваюць пра падарожжы. У пэрспэктыве функцыя стане даступная і аўтарам іншага тыпу кантэнту. Пакуль плятформа падтрымлівае ангельскую, францускую, нямецкую, індыйскую, інданэзійскую, італьянскую, японскую, партугальскую і гішпанскую мовы. Google папярэджвае, што штучны інтэлект можа дапускаць граматычныя, стылістычныя і фанэтычныя памылкі, а тэмбр дубляжу можа адрозьнівацца ад арыгінальнага.

😮 Мы зьмяняем назву. А разам з гэтым канал становіцца яшчэ лепшы! У гэты дзень два гады таму на канале быў апублікаваны перш
😮 Мы зьмяняем назву. А разам з гэтым канал становіцца яшчэ лепшы! У гэты дзень два гады таму на канале быў апублікаваны першы допіс. Увесь гэты час мы намагаліся пісаць для вас збольшага навіны пра навуку і тэхналёгіі. Але надыйшоў час разьвівацца. Мы вырашылі дадаць новыя тэмы, каб вы маглі чытаць па-беларуску яшчэ больш цікавага матэрыялу. Зьмянілі і назву. Wow [ўаў] – гэта ангельскі выклічнік, які абазначае зьдзіўленьне і захапленьне. У гэтым слове палягае канцэпцыя нашага мэдыя: распавядаць вам пра падзеі, людзей і гісторыі, якія зьдзіўляюць, захапляюць і натхняюць. Канал працягне асьвятляць навіны тэхналёгій, дызайну, навукі, архітэктуры. Разам з тым, мы дадалі такія тэмы, як бізнэс, прырода, ежа, лайфстайл. Зьмянілася назва, дадаліся тэмы. Але нязьменным засталося галоўнае: якасная клясычная беларуская мова. Дапамажэце нам рэпостам, калі ласка! Гэты праект некамэрцыйны, таму рост аўдыторыі, сярод якое мы можам прасоўваць беларушчыну, – гэта адзіная матывацыя для нас працягваць працу. Падзяліцеся гэтаю публікацыяй або спасылкаю на наш канал з сваімі сябрамі і роднымі, распаўсюдзьце інфармацыю пра нас у сваіх групавых чатах. Дзякуй, што вы з намі! P.S. Мы па-ранейшаму шукаем аўтараў.

У Саудаўскай Арабіі адкрылі самае сучаснае ў сьвеце мэтро: 45 станцый за раз У Эр-Рыядзе адкрылі сетку мэтро працягласьцю 176
+3
У Саудаўскай Арабіі адкрылі самае сучаснае ў сьвеце мэтро: 45 станцый за раз У Эр-Рыядзе адкрылі сетку мэтро працягласьцю 176 км, якая складаецца з шасьці ліній і 85 станцый. Праект стаў унікальным таму, што ўсю сетку пабудавалі ў адзін этап. Акрамя таго, ва ўсім мэтро будуць выкарыстоўвацца беспілётныя цягнікі і “зялёная” энэргія. Праект абышоўся ўраду краіны ў 23 млрд даляраў. На сёньняшні дзень адкрытыя тры з шасьці ліній – 45 станцый. Яшчэ тры лініі адкрыюцца цягам двух месяцаў. Новая транспартная сетка, акрамя мэтро, ​​будзе ўключаць яшчэ 80 аўтобусных маршрутаў з 2860 прыпынкамі. 👍 Tech Lead

Новая вакцына ад ВІЧ прайшла фінальнае выпрабаваньне. Эфэктыўнасьць — рэкордныя 99% Новая вакцына ад ВІЧ пад назваю ленакапав
Новая вакцына ад ВІЧ прайшла фінальнае выпрабаваньне. Эфэктыўнасьць — рэкордныя 99% Новая вакцына ад ВІЧ пад назваю ленакапавір прайшла апошнюю стадыю клінічных выпрабаваньняў і пасьпяхова абараніла ад вірусу тысячы пацыентаў па ўсім сьвеце, паведамляецца на афіцыйным сайце прыватнага дасьледчага ўнівэрсытэту Эморы, ЗША. Прэпарат дзейнічае на ўзроўні капсіду ВІЧ — зьнешняе бялковае абалонкі віруса, якая адыгрывае важную ролю ў яго пранікненьні ў вузы чалавека. Блякуючы капсід, ленакапавір перашкаджае ВІЧ заражаць новыя вузы і размнажацца. Дазвол па масавы выпуск ленакапавіру можа быць выдадзены ўжо ў наступным годзе.

Паглядзеце, як шлем Apple зьмяняе рэальнасьць Шлем дапоўненае рэальнасьці Apple Vision Pro можа мяняць рэальнасьць у вачах карыстальніка. На відэа ўгары паказана, як выглядае рэальнасьць, а ўнізе – як яе бачыць чалавек з Apple Vision Pro.

Ці падтрымліваеце вы забарону на сацсеткі для дзяцей?
Anonymous voting

У Аўстраліі забароняць падлеткам да 16 гадоў карыстацца сацсеткамі Гэта стане найбольш строгім падобным абмежаваньнем у сьвец
У Аўстраліі забароняць падлеткам да 16 гадоў карыстацца сацсеткамі Гэта стане найбольш строгім падобным абмежаваньнем у сьвеце. Чакаецца, што закон пачне дзейнічаць не раней, як праз год. Пад абмежаваньні не падпадаюць гульнявыя сайты і мэсэнджэры, а таксама плятформы, на якіх можна не рэгістравацца. Напрыклад, YouTube, хутчэй за ўсё, ня будзе забаронены для падлеткаў. Многія падтрымліваюць такую забарону, але крытыкі закону сумняваюцца, што яго выкананьне будзе эфэктыўна адсочвацца. Іх таксама турбуе, ці не прывядзе новы закон да сацыяльнае ізаляцыі падлеткаў.

Lego стварыла набор зь лятальнаю машынаю паводле рысункаў Леанарда да Вінчы У такім “арнітоптары”, паводле задумкі аўтара, ча
+3
Lego стварыла набор зь лятальнаю машынаю паводле рысункаў Леанарда да Вінчы У такім “арнітоптары”, паводле задумкі аўтара, чалавек меўся ляжаць і круціць пэдалі, каб махаць мэханічнымі крыламі і ляцець. Зрэшты, ужо пры жыцьці да Вінчы зразумеў, што на такім апараце далёка не паляціш. А цяперака макет гэтае сярэднявечнае машыны стварыла кампанія Lego. У каробцы – канструктар з 493 дэталей, які каштуе каля $50. У продажы зьявіцца з наступнага году.

Neuralink пачаў выпрабаваньні робарукі, што кіруецца сілаю думкі Нэўрастартап Neuralink Ілана Маска абвясьціў пра пачатак тэс
Neuralink пачаў выпрабаваньні робарукі, што кіруецца сілаю думкі Нэўрастартап Neuralink Ілана Маска абвясьціў пра пачатак тэставаньня тэхналёгіі, якая дазволіць паралізаваным пацыентам кіраваць рабатызаванай рукою. Ідзецца пра першыя выпрабаваньні мазгавога імплянту N1 на людзях, то бок ухваленая рэгулятарамі прылада зьявіцца на рынку не раней, як празь некалькі гадоў. Дзякуючы чыпу пацыенты змогуць кантраляваць робаруку. Іншы імплянт Neuralink, які ўжо дазволены ўладамі і пасьпяхова ўжыўляецца ў чалавечыя мазгі, дазваляе пацыентам кіраваць курсорам на экране манітора і гуляць у відэагульні. Кампанія адзначае, што новая тэхналёгія дасьць карыстальнікам свабоду ня толькі ў віртуальнай прасторы, але і ў фізычнай.

Як мяняліся роварныя шлемы за апошнія 200 гадоў? У 19 стагодзьдзі, калі ровары толькі пачыналі набіраць папулярнасьць, гэты т
+2
Як мяняліся роварныя шлемы за апошнія 200 гадоў? У 19 стагодзьдзі, калі ровары толькі пачыналі набіраць папулярнасьць, гэты транспарт не разглядаўся як сродак для спаборніцтваў на хуткасьць, ды і большасьць дарог тады былі грунтавымі – зваліцца з ровара на іх было ня так ужо небясьпечна. Таму з роляю першых шлемаў так-сяк спраўляліся капелюшы з коркавага дрэва. Яны амаль не ратавалі галаву ад сапраўды сур’ёзных траўмаў, але доўгі час працягвалі выкарыстоўвацца праз адсутнасьць альтэрнатываў. У пачатку 20 стагодзьдзя на зьмену прыйшлі скураныя шлемы, набітыя ватаю. Яны забясьпечвалі лепшую вэнтыляцыю, але таксама не маглі абараніць ад сур’ёзных удараў. А тым часам дарог зь цьвёрдым пакрыцьцём рабілася ўсё больш. Толькі ў 1970-я пачалі выкарыстоўваць пенапляст і плястыкавыя абалонкі. Гэтыя матэрыялы зрабілі шлемы лёгкімі, трывалымі і здольнымі паглынаць энэргію ўдару. У нашыя дні для вытворчасьці шлемаў выкарыстоўваюцца такія інавацыйныя матэрыялы як поліэтылентэрэфталат (PET) і супалімеры, якія робяць іх яшчэ больш трывалымі і лягчэйшымі. За два стагодзьдзі шлемы для раварыстаў сталі ня проста сродкам абароны, але яшчэ і стылёвым аксэсуарам, з дапамогаю якога спартсмэны імкнуцца падкрэсьліць сваю індывідуальнасьць.

У Японіі налета прэзэнтуюць машыну для аўтаматычнага мыцьця людзей Час мыцьця ў машыне Mirai Ningen Sentakuki зойме 15 хвілін
У Японіі налета прэзэнтуюць машыну для аўтаматычнага мыцьця людзей Час мыцьця ў машыне Mirai Ningen Sentakuki зойме 15 хвілін. Працэс адбываецца наступным чынам. Карыстальнік залазіць унутр, зачыняе капсулу, тая часткова запаўняецца цёплаю вадою і пачынаецца працэс мыцьця з дапамогаю рухомых душаў. Сёньня прылада гатовая на 70%.

Самая высокая і самая нізкая жанчыны ў сьвеце сустрэліся У дзень Кнігі рэкордаў Гінэса самая высокая і самая нізкая жанчыны с
+3
Самая высокая і самая нізкая жанчыны ў сьвеце сустрэліся У дзень Кнігі рэкордаў Гінэса самая высокая і самая нізкая жанчыны сьвету сустрэліся, каб разам выпіць гарбаты ў Лёндане. Самаю высокаю жанчынаю ў сьвеце ёсьць 27-гадовая Румэйса Гэлгі, турэцкая вэб-распрацоўніца з ростам 215,16 см. За самую нізкую жанчыну ў сьвеце ўважаюць 30-гадовую індыйскую актрысу Джыёці Амге, рост якое складае 62,8 см. Гэлгі мае рэдкае захворваньне – сындром Вівэра. Яно выклікае паскораны рост і дэфармацыі шкілету. Яе выпадак стаў толькі 27-м дыягнаставаным выпадкам у сьвеце і першым у Турцыі. Амге ж мае форму карлікавасьці, якая называецца ахондраплязія. Аднак гэта не перашкодзіла яе акцёрскай кар’еры.

Nike выпусьціла красоўкі, надрукаваныя на 3D-друкарцы Новыя красоўкі Air Max 1000 – гэта абноўленая вэрсія Air Max 1, якія дэ
+2
Nike выпусьціла красоўкі, надрукаваныя на 3D-друкарцы Новыя красоўкі Air Max 1000 – гэта абноўленая вэрсія Air Max 1, якія дэбютавалі ў 1987 годзе і сталі першымі красоўкамі Nike з паветранаю падушкаю ў пятцы. Выкарыстаньне 3D-друку дазволіла Nike рэалізаваць контурны дызайн, які немагчыма стварыць пры дапамозе традыцыйных тэхналёгій. У верхняй частцы красовак выкарыстоўваецца больш гнуткі матэрыял, які дазваляе апранаць і здымаць абутак без выкарыстаньня шнуркоў. Кошт навінкі пакуль невядомы, але можна меркаваць, што ён будзе немалы: Air Max 1000 выйдуць лімітаванаю калекцыяй — толькі 1000 параў.

Пасажырскія ракеты могуць замяніць самалёты для пералётаў паміж далёкімі краінамі Ілан Маск прапануе замяніць пасажырскія самалёты на ракеты Starship для далёкіх пералётаў. Яны здольныя разьмясьціць на борце каля 1000 пасажыраў. Паводле SpaceX, Starship можа даставіць людзей зь Лёндану ў Нью-Ёрк за 30 хвілінаў, зь Нью-Ёрку ў Шанхай – за 39 хвілінаў, зь Цюрыху ў Сыднэй – за 50 хвілінаў. Аднак пасажыры будуць сутыкацца зь перагрузкамі падчас узлёту і пасадкі, а кошт білетаў складзе каля $10 000. Асноўнаю ж мэтаю Starship ёсьць перавозка людзей далей, а менавіта на Месяц і на іншыя плянэты. Мяркуецца, што ў 2026 годзе на Месяц высадзяцца чатыры астранаўты ў рамках місіі НАСА «Артэміда-3», а ў 2028 годзе Starship упершыню адправіць людзей на Марс.

Адзін з самых высокіх хмарачосаў Эўропы пабудуюць у мястэчку з насельніцтвам 7,5 тысяч чалавек Самы высокі будынак Заходняе Э
Адзін з самых высокіх хмарачосаў Эўропы пабудуюць у мястэчку з насельніцтвам 7,5 тысяч чалавек Самы высокі будынак Заходняе Эўропы плянуюць пабудаваць зусім не ў мэгаполісе, а ў невялічкім мястэчку Брандзе, што на дацкім паўвостраве Ютляндыя, дзе жыве толькі 7,5 тысячы чалавек. Вежу будзе відаць за 60 км. Рэч у тым, што ў Брандзе знаходзіцца штаб-кватэра кампаніі Bestseller, буйнога вытворцы адзеньня. Менавіта яго галоўны офіс мае разьмясьціцца ў 320-мэтровым хмарачосе. Будынак перавысіць лёнданскі хмарачос The Shard, які цяперака ўважаецца за самы высокі будынак Заходняе Эўропы, аднак апынецца ўсё ж на чатыры мэтры ніжэйшы за Эйфэлеву вежу ў Парыжы.

+3
Прэзэнтаваны мікраскоп для тэлефона за $49 Стартап iMicro зьбірае на Kickstarter грошы на выпуск міні-мікраскопу Q3p. Прылада вагою менш за 0,5 грама прымацоўваецца да камэры смартфона і дазваляе павялічыць выяву ў 1200 разоў. Дзякуючы функцыі палярызацыі iMicro Q3p дазваляе дэталёва дасьледаваць структуры крышталяў і мінэралаў, а ягоны кошт складае толькі $49. Неабходная для выпуску гаджэта сума ўжо сабраная. Аднак збор грошай працягваецца, таму яшчэ ёсьць магчымасьць зрабіць перадзамову, каб атрымаць мікраскоп адным зь першых. Калі будзе запушчаная масавая вытворчасць, не паведамляецца.

Створаны робат-бармэн, які падбірае і робіць кактэйлі пад настрой госьця На мінулым тыдні ў Шанхаі завяршылася штогадовая між
Створаны робат-бармэн, які падбірае і робіць кактэйлі пад настрой госьця На мінулым тыдні ў Шанхаі завяршылася штогадовая міжнародная выстава імпартных прадуктаў CIIE 2024. На ёй кампанія Siemens прадэманстравала свайго робата-бармэна з штучным інтэлектам. Робат абсталяваны тэхналёгіяй распазнаньня асобы і аналізуе эмоцыі, каб прапанаваць кактэйлі, якія найбольш пасуюць пад настрой госьця. Калі той выбраў адзін з прапанаваных напояў, робат сам гатуе яго, зьмешваючы ўсе інгрэдыенты ў ідэальных прапорцыях.

Створаны рэвалюцыйны ШІ, які дыягнастуе рак з дакладнасьцю да 96% Навукоўцы з Гарварду прэзэнтавалі штучны інтэлект пад назва
Створаны рэвалюцыйны ШІ, які дыягнастуе рак з дакладнасьцю да 96% Навукоўцы з Гарварду прэзэнтавалі штучны інтэлект пад назваю CHIEF, які можа дыягнаставаць і прагназаваць розныя тыпы раку. Навучаны на мільёнах малюнкаў, ён выяўляе ракавыя вузы і прагназуе выжывальнасьць пацыентаў з высокаю дакладнасьцю. У 5 наборах даных біяпсіі, сабраных зь незалежных крыніцаў, CHIEF дасягнуў 96% дакладнасьці для розных тыпаў раку, уключаючы рак страваходу, страўніка, тоўстае кішкі і прастаты. Калі дасьледнікі праверылі мадэль CHIEF на слайдах з выдаленымі хірургічным шляхам пухлінамі тоўстае кішкі, лёгкіх, малочнае залозы і шыйкі маціцы, яна адпрацавала з дакладнасьцю больш як 90%.

Першы ў сьвеце драўляны спадарожнік адпраўляецца ў космас Японскі спадарожнік LignoSat, распрацаваны Кіёцкім унівэрсытэтам і
Першы ў сьвеце драўляны спадарожнік адпраўляецца ў космас Японскі спадарожнік LignoSat, распрацаваны Кіёцкім унівэрсытэтам і кампаніяй Sumitomo Forestry, адправіцца на Міжнародную касьмічную станцыю з дапамогаю ракеты SpaceX. Адтуль апарат запусьцяць на арбіту вышынёю 400 км над паверхняю Зямлі. Корпус LignoSat зроблены з драўніны ханакі. Гэта від магнолій, які ў Японіі выкарыстоўваюць для стварэньня футаралаў для мячоў. Стваральнікі LignoSat хочуць даказаць, што драўніна – прыдатны для выкарыстаньня ў космасе матэрыял. На арбіце спадарожнік будзе знаходзіцца 6 месяцаў. Яго электронныя кампанэнты будуць сачыць за тым, як драўніна пераносіць экстрэмальныя ўмовы космасу, дзе тэмпэратура вагаецца ад -100 да +100 °С.