Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі
Open in Telegram
Мэдыя пра навуку, тэхналёгіі, дызайн, архітэктуру, бізнэс і лайфстайл. Працуем на карысьць беларушчыны ў свой вольны час: калі ласка, падтрымайце нашую матывацыю ананімна: buymeacoffee.com/techleadmedia Бот для сувязі: @techleadbybot
Show more1 813
Subscribers
No data24 hours
-47 days
-1730 days
Posts Archive
Зьявіўся нашыйнік, які дазваляе паразмаўляць з сабакам або катом
Стартап Personifi AI з Тэхасу прэзэнтаваў гаджэт, аб якім мараць усе ўладальнікі хатніх гадаванцаў. Разумны нашыйнік Shazam Band перакладае на чалавечую мову тое, што кажа жывёла.
Паводле вытворцы, прылада абсталяваная штучным інтэлектам, які навучаны на сотні тысячаў запісаў брэху і мяўканьня розных пародаў сабак і катоў. Акрамя таго, нашыйнік мае датчыкі, якія разумеюць стан гадаванца, напрыклад, як шмат ён сёньня паеў і ці адчувае ён стрэс.
Цана Shazam Band – $495, але дадаткова трэба плаціць за падпіску на штучны інтэлект па $295 штогод.
+3
Японская кампанія стварыла празрыстую куртку, якая падвышае тэмпэратуру ўнутры на 19°С
Кампанія Sumitomo Metal Mining Co распрацавала і паказала на фэсьце SXSW у Тэхасе інавацыйны цеплаўтваральны матэрыял Solament. Каб прадэманстраваць ягоны патэнцыял, спэцыялісты стварылі куртку. Яна нагадвае звычайны пухавік, але паміж пластамі матэрыялу замест пуху або сынтэпону знаходзіцца пустата.
Матэрыял Solament здольны паглынаць блізкае інфрачырвонае сьвятло, нябачнае для чалавечага вока, і ператвараць яго ў цеплыню, што дазваляе хутка падняць тэмпэратуру пад курткаю ажно на 19°С.
У пошуках жыцьця на спадарожніку Юпітэра
14 кастрычніка касьмічны карабель Europa Clipper стартаваў у доўгае падарожжа да Юпітэра. Там ён будзе дасьледаваць Эўропу, спадарожнік зь велізарным падлёдным акіянам, дзе могуць быць прыдатныя для жыцьця ўмовы.
Падрабязнасьці аб новай місіі NASA – на картках вышэй.
Ісьляндыя пераходзіць на чатырохдзённы працоўны тыдзень
Экспэрымэнт, у рамках якога з 2020 па 2024 год каля 60% жыхароў краіны скарацілі працоўны тыдзень да чатырох дзён, паказаў станоўчыя вынікі: прадукцыйнасьць працы захавалася або нават вырасла, а беспрацоўе дасягнула мінімальных паказьнікаў сярод эўрапейскіх краінаў.
Спэцыялісты адзначаюць, што палепшыўся агульны дабрабыт людзей — ад зьніжэньня ўзроўню стрэсу і рызыкі выгараньня на працы да паляпшэньня здароўя і гармоніі паміж працаю і асабістым жыцьцём.
Болей за тое, за 2023 год ВУП Ісьляндыі вырас на 5%. Для параўнаньня, да пераходу на чатырохдзёнку сярэднія тэмпы росту эканомікі складалі толькі каля 2% за год.
Папулярны некалі сэрвіс для адказаў на ананімныя пытаньні Ask.fm закрываецца
“На жаль, плятформа больш не адказвае патрабаваньням сучасных карыстальнікаў сацсетак”, – гаворыцца ў прэс-рэлізе кампаніі.
Сацсетка працягне працу да 1 сьнежня, пасьля чаго асабістыя зьвесткі карыстальнікаў пачнуць паступова выдаляць.
Сэрвіс карыстаўся вялікаю папулярнасьцю ў 2010-я гады. У 2014-м яго штомесячная аўдыторыя ацэньвалася ў 180 мільёнаў карыстальнікаў.
Запрашаем падпісацца на каналы нашых партнэраў:
@poshtabel — Беларусь на вінтажных паштоўках і здымках. Параўнаньні “было-стала”, гісторыя беларускіх паштовак і фатаграфіі ды рознае цікавае на гэтую тэму.
@moj_rodny_huk — праект “Мой родны гук” займаецца прафэсійнаю агучкаю фільмаў на беларускай мове. Агучку можна заказаць.
@belaiplatform — карысныя і цікавыя навіны, якія зьвязаныя з штучным інтэлектам у сьвеце і ў Беларусі.
@pavillie — канал, у якім распавядаецца пра Астравецкі, Ашмянскі, Валожынскі, Маладзечанскі, Вілейскі, Мядзельскі і Смаргоньскі раёны. Іх гісторыя, незвычайныя мясьціны і іншыя цікавінкі.
@allabouttexnologys — тут расказваюць пра навіны тэхналёгій, гульнявога сьвету і яшчэ шмат чаго вельмі цікавага.
У Нарвэгіі плянуюць забараніць сацсеткі дзецям да 15 гадоў
У Нарвэгіі хочуць павысіць узрост, зь якога дзецям можна карыстацца сацсеткамі, ад 13 да 15 гадоў. Гэта будзе адное з самых строгіх падобных абмежаваньняў у сьвеце, адзначае Business Insider.
Нарвэскія ўлады кажуць, што гэта будзе “цяжкая барацьба”, аднак лічаць яе маральным абавязкам, бо “тэхнагіганты настроіліся супраць дзіцячых розумаў”. Новы закон можа быць прыняты налета.
Таксама распрацоўваюцца правілы праверкі веку карыстальнікаў. Там лічаць, што за абарону дзяцей у сеціве маюць несці сумесную адказнасьць бацькі, улады і тэхналягічныя кампаніі. Цяпер большасьць сацсетак дапускае карыстальнікаў ад 13 гадоў.
Акрамя Нарвэгіі, бан на сацсеткі для асобаў, маладзейшых за 16 гадоў, распрацоўваюць у Аўстраліі. А ў Францыі тэстуюць забарону мабільных тэлефонаў у школах для дзяцей да 15 гадоў.
Беларускія IT-спэцыялісты выказаліся за аднаполыя шлюбы
На пытаньне ці трэба ўсім краінам сьвету легалізаваць аднаполыя шлюбы і партнёрствы, а таксама даць магчымасьць аднаполым парам усынаўляць дзяцей, каля 53% адказалі “Хутчэй згодны”, 20% не змаглі вызначыцца з адказам, і каля 27% выказаліся супраць.
Для большасьці ўдзельнікаў анкеты тры самыя галоўныя каштоўнасьці – “добры даход” (больш за 60% рэспандэнтаў паставілі яго на першае або другое месца), “вернасьць” (41% паставілі на першае месца) і “жыць у добрым жытле” (46% паставілі на другое або трэцяе месца).
Каштоўнасьці ўнізе рэйтынгу: “весьці сумесную гаспадарку з партнёрам/партнёркаю”, “бавіць час зь сябрамі або займацца хобі” і “заводзіць дзяцей”.
У анкетаваньні ўзялі ўдзел больш за 960 супрацоўнікаў IT-сфэры: 74% мужчын і 26% жанчын. Амаль палова зь іх — ва ўзросьце ад 25 да 35 гадоў, яшчэ траціна — ад 34 да 45 гадоў. 40,1% удзельнікаў анкеты жывуць у Беларусі, 33,8% — у Польшчы, яшчэ 6,5% — у Літве.
+3
Празь зьмену клімату пачала зелянець Антарктыда
Паверхня Антарктыды ўсё больш пакрываецца зелянінаю. За апошнія 40 гадоў плошча азеляненьня ў Антарктыцы павялічылася ў 10 разоў, паведамляе The Guardian.
Дасьледнікі заўважылі, што ў 2016 годзе марскі лёд у Антарктыцы значна падтаў, што стала адною з прычынаў хуткага росту расьлінаў. Усё гэта вядзе да павелічэньня вільготнасьці. Імхі будуць усё больш “заваёўваць” скалы і ствараць базу для ўтварэньня глебы, а разам з тым пачне пашырацца і тэрыторыя росту іншых расьлінаў.
Клявіятура, якая зьбіраецца, як канструктар
Стартап з Ганконгу прэзэнтаваў на Kickstarter модульную клявіятуру Tmice X з магнітнымі канэктарамі для падлучэньня дадатковых модуляў.
Напрыклад, з аднаго боку можна падлучыць майстар-станцыю або функцыянальныя клявішы, а зь іншага — нампад (лічбавыя клявішы) або макрапад (клявішы, якія можна запраграмаваць пад любыя дзеяньні). У калекцыі пакуль усяго чатыры модулі, але ў будучыні кампанія плянуе пашырыць асартымэнт.
Кошт клявіятуры на этапе папярэдняга замаўленьня стартуе ад $80, а дадатковыя модулі каштуюць ад $25 да $96. Кампанія ўжо сабрала суму, неабходную для запуску вытворчасьці.
Amazon нарэшце выпусьціла каляровую электронную кнігу
Amazon прэзэнтавала доўгачаканую навінку – Kindle Colorsoft Signature Edition з каляровым экранам. Тлумачым, чаму гэта такая важная падзея для ўсіх аматараў электронных кніг.
Стварыць каляровы Kindle было ня так проста, як можа падацца. Асноўная складанасьць абумоўленая асаблівасьцямі тэхналёгіі электроннага чарніла. Экраны E Ink вядомыя сваёй энэргаэфэктыўнасьцю: яны могуць тыднямі працаваць без падзарадкі, бо спажываюць энэргію толькі пры зьмене выявы (напрыклад, пры перагортваньні старонкі). Пасьля абнаўленьня малюнку экран не патрабуе сілкаваньня для яго ўтрыманьня, у параўнаньні з дысплэямі смартфонаў і пляншэтаў, якія ўвесь час спажываюць энэргію.
Але раней у чорна-белым фармаце гэтая тэхналёгія працавала значна лепей, чым з колерам. Спробы стварыць каляровыя E Inc дысплэі сутыкаліся з шэрагам праблемаў: колеры былі бляклымі, экраны абнаўляліся павольна, а выразнасьць выявы зьніжалася.
Amazon выдаткавала гады на распрацоўку новае тэхналёгіі, каб пераадолець гэтыя абмежаваньні. У Kindle Colorsoft выкарыстоўваецца абноўлены аксідны пласт, які паскарае рух часьцінак чарніла на экране, а таксама новыя святлодыёдныя піксэлі, якія асьвятляюцца па асобнасьці, робячы колеры больш яскравымі.
Некаторыя кампаніі ўжо маюць у сваім асартымэнце прылады з каляровым E Ink экранам. Аднак ім не ўдалося дасягнуць высокіх паказчыкаў насычанасьці, яскравасьці і разрозьненьня, а таксама працяглага часу працы без падзарадкі.
Цяпер, калі Amazon давяла тэхналёгію да дасканаласьці, каляровыя экраны з электронным чарнілам маюць усе шанцы стаць стандартам для новага пакаленьня электронных кніг.
Шукаем аўтараў пастоў
Шаноўныя чытачы! Зусім хутка нашаму каналу споўніцца два гады. Да гэтае даты мы рыхтуем рэбрэндынг, пасьля якога цікавых тэмаў стане яшчэ больш, навіны будуць публікавацца часьцей, а кантэнт стане болей якасным.
Таму цяпер мы шукаем аўтараў пастоў, якія хочуць стаць часткаю нашае каманды.
Калі ты рэгулярна сочыш за навінамі ў сьвеце, хочаш падзяліцца досьведам або навучыцца пісаць навіны і гатовы выдаткаваць трошкі вольнага часу на карысьць беларушчыны, пішы ў наш бот @techleadbybot або проста ў камэнтары да гэтага паста, абмяркуем усе дэталі. Калі ж гэта не тваё, калі ласка, падзяліся пастом з тымі, каму гэта можа быць цікава.
Давайце разам рабіць сучаснае беларускамоўнае мэдыя!
+9
Абвешчаныя пераможцы прэміі за найлепшыя здымкі дзікае прыроды
Музэй натуральнае гісторыі Лёндану вызначыў сёлетніх пераможцаў штогадовае прэміі Wildlife Photographer of the Year. Сярод герояў найлепшых кадраў – апалонікі заходнеамэрыканскае жабы, рысь з расейскага Прыморскага краю, шатляндзкія лішайнікі, чырвоныя лясныя мурашы і многія іншыя. Работы-пераможцы былі абраныя з амаль 60 тысяч заявак з усяго сьвету.
Конкурс Wildlife Photographer of the Year праводзіцца з 1965 году. Гэта адзін з самых прэстыжных конкурсаў фатаграфіі дзікае прыроды ў сьвеце.
Папулярнаму дамэну .io пагражае закрыцьцё
У пачатку кастрычніка ўрад Вялікае Брытаніі абвясьціў, што адмаўляецца ад сувэрэнітэту над архіпэлягам Чагас у Індыйскім акіяне і перадае яго Маўрыкію.
Дамэн .io шырока выкарыстоўваецца тэхналягічнымі кампаніямі. Ён прывязаны якраз да брытанскае тэрыторыі ў Індыйскім акіяне, якая складаецца з архіпэлягу Чагас. Як толькі будзе падпісанае пагадненьне паміж Вялікаю Брытаніяй і Маўрыкіем, заморская тэрыторыя спыніць існаваньне, а міжнародная арганізацыя па стандартызацыі (ISO) павінна будзе выдаліць код краіны IO са сваёй спэцыфікацыі.
Кунгфу-чарапаха: робат-гадаванец, які рэагуе на голас і дакрананьні гаспадара
На краўдфандынгавай плятформе Kickstarter завяршыўся збор грошай на выпуск настольнага робата-гадаванца KT2 Kungfu Turtle. Малы нагадае аб перапынку, калі вы засядзеліся за кампутарам, падкажа, якую разьмінку лепш зрабіць, заўсёды гатовы пагуляць з вамі, рэагуе на датыканьні і нават можа адказваць на галасавыя каманды.
Для папярэдняга заказу робата дастаткова было ахвяраваць на Kickstarter $99. Колькі ён будзе каштаваць пасьля камэрцыйнага запуску, пакуль невядома.
+5
Архіватар WinRAR выпусьціў фірмовае адзеньне разам з модным брэндам Tern
Да выбару – майкі, байкі, джынсы, кепкі і торба ў выглядзе лягатыпу. Самая простая майка каштуе $37, а самы дарагі бомбэр – $225.
Мікраробаты памерам 1 мм правялі пасьпяховую апэрацыю
Нямецкія навукоўцы стварылі мэдыцынскіх робатаў TrainBots памерам каля аднаго мілімэтра, якія прызначаныя для дастаўкі лекаў унутры цела і правядзеньня хірургічных працэдураў.
Аб’яднаўшы некалькі такіх робатаў у каманду, навукоўцы здолелі правесьці апэрацыю ў жоўцевым праводзе. TrainBots даставілі эндаскапічную прыладу з электродам да мейсца закаркаваньня жоўцевага праводу, што дазволіла выдаліць тканку мэтадам электракаагуляцыі.
Робаты, якія кіруюцца магнітным полем, могуць перамяшчацца па складаных біялягічных структурах, пераадольваючы абмежаваньні традыцыйных прыладаў.
У Польшчы зьявілася першая нанакапліца з АІ-асыстэнтам
У Познані адкрылася першая кругласутачная нанакапліца, якая спалучае сучасныя тэхналёгіі з духоўнымі практыкамі. Уваход ажыцьцяўляецца з дапамогаю праграмы, а духоўную параду дае АІ на базе ChatGPT.
Пробашч тлумачыць, што многія вернікі хочуць зайсьці памаліцца зранку перад працаю або ўвечары пасьля 21:00, калі звычайныя касьцёлы закрытыя. Дзякуючы разьвіцьцю тэхналёгій наведваць нанакапліцу можна будзе ў любы час сутак. Яна выкарыстоўвае софт для “разумнага дома”: у праграме трэба націснуць кнопку “адчыніць дзверы”, якая спрацоўвае пасьля вэрыфікацыі.
Таксама тут выкарыстоўваецца АІ-асыстэнт, які дапамагае арыентавацца ў капліцы і яе абсталяваньні. Зь ім можна пагутарыць на розныя тэмы, у тым ліку рэлігіі і жыцьця парафіі.
Капліцу можна выкарыстоўваць ня толькі ў якасьці месца для малітваў, але і для сустрэчаў, дыскусій і нават як каворкінг. Для гэтага тут ёсьць Wi-Fi, кавамашына і прыбіральня.
+1
Беларускі мабільны апэратар зьмяніў скандальны дызайн сайту
Апэратар life:) абвясьціў аб запуску сайту ў новым дызайне. Канчаткова сышла эпоха сьмелага візуальнага стылю, які кампанія прэзэнтавала шэсць гадоў таму, выклікаўшы шмат спрэчак празь імкненьне «разбураць стэрэатыпы і ўсталёўваць трэнды». У тым жа 2018 годзе апэратар адмовіўся і ад беларускамоўнае вэрсіі сайту.
Новае афармленьне куды больш клясычнае і звыклае. У кампаніі яго называюць сучасным і інтуітыўна зразумелым.
На першым малюнку - новая вэрсія сайту, на другім - старая.
“Правіла 10 хвілін” Стыва Джобса сапраўды прымушае мазгі працаваць лепш – нэўрабіёлягі
Што рабіць, калі ўжо 10 хвілін у вас не атрымоўваецца вырашыць складаную задачу? Заснавальнік Apple Стыў Джобс уважаў, што ў такім выпадку трэба прайсьціся, піша Inc.
Аб звычцы Джобса пісаў у яго біяграфіі Ўолтар Айзэксан. Легендарны дызайнэр Джоні Айв успамінаў, што яны з Джобсам правялі шмат часу, проста моўчкі шпацыруючы.
Магчыма, ён падсьвядома разумеў тое, чаму цяпер знаходзяць пацьверджаньне навукоўцы: шпацыр стымулюе працу мазгоў.
Мазгі нельга параўноўваць зь цягліцамі. Фізычную працу можна выконваць да таго моманту, пакуль цягліцы ня стомяцца, і чым больш прыкладаецца намаганьняў, тым больш вынікаў.
З мазгамі ж усё іначай: калі доўга сядзець і думаць, прыдумаць нешта карыснае можа быць усё складаней. Шпацыр дапамагае “праветрыць” мазгі і атрымаць сьвежыя ідэі.
