en
Feedback
Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі

Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі

Open in Telegram

Мэдыя пра навуку, тэхналёгіі, дызайн, архітэктуру, бізнэс і лайфстайл. Працуем на карысьць беларушчыны ў свой вольны час: калі ласка, падтрымайце нашую матывацыю ананімна: buymeacoffee.com/techleadmedia Бот для сувязі: @techleadbybot

Show more
1 813
Subscribers
No data24 hours
-47 days
-1730 days
Posts Archive
У ChatGPT зьявілася новая функцыя ChatGPT атрымаў функцыю Tasks (“Задачы”) для плянаваньня дзеяньняў і ўсталяваньня напамінаў. Напрыклад, можна папрасіць, каб чат-бот дасылаў прагноз надвор’я штогадзіну або зводку навінаў штораніцу. На відэа дэманструецца, як карыстальнік просіць ChatGPT нагадваць кожную раніцу а 9:30 аб тым, што трэба пайсьці на трэнінг, і суправадзіць гэта матывацыйнаю прамоваю. Адначасова можна ставіць да дзесяці задачаў і напамінкаў. Пакуль функцыя даступная толькі карыстальнікам з платнаю падпіскаю.

Паглядзеце на першы ў сьвеце абутак, згенэраваны ШІ і надрукаваны на 3D-друкарцы Амэрыканская кампанія Syntilay стварыла незв
+3
Паглядзеце на першы ў сьвеце абутак, згенэраваны ШІ і надрукаваны на 3D-друкарцы Амэрыканская кампанія Syntilay стварыла незвычайны абутак. Дызайн распрацавалі з дапамогаю нэўрасеткі Midjourney, затым малюнак прапусьцілі празь іншы сэрвіс на базе штучнага інтэлекту Vizkom, каб стварыць аб’ёмную мадэль. Тое, што атрымалася, раздрукавалі на 3D-друкарцы з выкарыстаньнем тэрмаплястычнага паліўрэтану. Цяпер кампанія прапануе індывідуальнае друкаваньне гэтага абутку. Вырабы выпускаюцца ў пяці колерах і прадаюцца па $150 даляраў. 🎁 Tech Lead

Гарадзенскі будынак патрапіў у шорт-ліст міжнароднае архітэктурнае прэміі Гандлёвы будынак на вуліцы Вялікая Траецкая, 25 пат
+5
Гарадзенскі будынак патрапіў у шорт-ліст міжнароднае архітэктурнае прэміі Гандлёвы будынак на вуліцы Вялікая Траецкая, 25 патрапіў у шорт-ліст міжнароднае прэміі TraMod Awards у намінацыі “Архітэктура / Рэалізаваныя праекты”. TraMod Awards арганізоўвае акадэмія ў Турэччыне, якая вывучае ўзаемадзеяньне традыцый і сучаснасьці ў архітэктуры і дызайне. Гэтым разам у конкурсе бяруць удзел архітэктары і дызайнэры з Турэччыны, Індыі, Канады, Аўстраліі, Гішпаніі, Англіі і іншых краінаў. 🌲 Tech Lead

@belarus_sacral - гэта ўласны досвед тутэйшага валацугі ў пошуках згубленай і невядомай Беларусі. Закінутыя маёнткі і храмы ў
@belarus_sacral - гэта ўласны досвед тутэйшага валацугі ў пошуках згубленай і невядомай Беларусі. Закінутыя маёнткі і храмы ў перамешку з музеямі ды мэйнстрымнымі комплексамі. І канешне, старыя могілкі. Шмат могілак! Далучайцеся. Будзем спазнаваць родную гісторыю навобмацак разам!

Створаны ШІ-памочнік, які лепіцца да скуры Стартап Based Hardware прэзэнтаваў прыладу Omi з “мазгавым інтэрфэйсам”. Яе можна насіць на шыі або мацаваць да скуры з дапамогаю плястыру. Гаджэт можа адказваць на пытаньні, рэзюмаваць размовы, нагадваць пра падзеі, плянаваць сустрэчы, перакладаць размовы і ствараць сьпісы справаў. У працэсе працы прылада бесперапынна праслухоўвае і аналізуе размовы, выкарыстоўваючы GPT-4o. Першая вэрсія коштам $89 выйдзе ў другім квартале 2025 года. 🚗 Tech Lead

Чарніцы аказаліся пад пагрозаю зьнікнення ва ўсім сьвеце Пра пагрозу зьнікнення чарніцаў папярэджваюць навукоўцы з унівэрсытэ
Чарніцы аказаліся пад пагрозаю зьнікнення ва ўсім сьвеце Пра пагрозу зьнікнення чарніцаў папярэджваюць навукоўцы з унівэрсытэту штата Паўночная Караліна. Прычына ў распаўсюджаньні мучністае расы — грыбковага захворваньня, якое пагражае сусьветнай чарнічнай індустрыі. Грыбок Erysiphe vaccinii, які выклікае захворваньне, за апошнія 12 гадоў выйшаў за межы Паўночнае Амэрыкі і распаўсюдзіўся на некалькі кантынэнтаў. Інфэкцыя паражае расьліны, пакрываючы іх белым налётам, што перашкаджае фотасынтэзу. Гэта прыводзіць да значнага зьніжэньня ўраджайнасьці і патрабуе выкарыстаньня дарагіх фунгіцыдаў. 🧸 Tech Lead

У ЗША беспілётнае таксі выкрала пасажыра Аўто кампаніі Waymo замест таго, каб высадзіць пасажыра ля тэрміналу ў аэрапорце, ст
У ЗША беспілётнае таксі выкрала пасажыра Аўто кампаніі Waymo замест таго, каб высадзіць пасажыра ля тэрміналу ў аэрапорце, стала кружыць па паркоўцы. Мужчына здолеў зьвязацца з службаю падтрымкі, але ў працэсе размовы стала зразумела, што ён размаўляе не з рэальным чалавекам, а з штучным інтэлектам. Празь некаторы час аўто ўсё ж спынілася. Пасажыр нават пасьпеў на рэйс. Вось толькі асадак застаўся… 🎩 Tech Lead

Японцы паказалі лыжку, якая “соліць” ежу бяз солі Японская кампанія прэзэнтавала на выставе CES у Лос-Анджэлесе лыжку, якая р
Японцы паказалі лыжку, якая “соліць” ежу бяз солі Японская кампанія прэзэнтавала на выставе CES у Лос-Анджэлесе лыжку, якая робіць ежу салёнаю без дадаваньня солі. Яна пасылае слабы электрычны ток, які імітуе “салёны” смак ежы. Прылада вырашае праблему перавышэньня сярэднесутачнае нормы спажываньня солі, што зьвязваюць з павышэньнем ціску, павелічэньнем рызыкі інсультаў і іншых хваробаў. Лыжку ўжо некаторы час пасьпяхова прадаюць у Японіі па $150. Цяпер кампанія Kirin вырашыла пашырыць продажы на ўвесь сьвет. ☃️ Tech Lead

Названыя найлепшыя краіны для жыцьця на пэнсіі. Якое месца заняла Беларусь? Насельніцтва сьвету старэе, і гэта сьведчыць аб п
Названыя найлепшыя краіны для жыцьця на пэнсіі. Якое месца заняла Беларусь? Насельніцтва сьвету старэе, і гэта сьведчыць аб паляпшэньнях у ахове здароўя. У 1950 годзе імавернасьць таго, што дзіця дажыве да 90 гадоў, складала 4,8%. Цяпер яна складае 26,7%, а, паводле прагнозаў, да 2060 году складзе 50%. Навукоўцы з Сынгапуру і ЗША прааналізавалі краіны паводле некалькіх крытэраў, у тым ліку прадукцыйнасьці і ўцягнутасьці, дабрабыту і іншым. Вобласьць прадукцыйнасці і ўцягнутасьці тычыцца ўцягваньня людзей сталага веку ў грамадзтва праз аплатную або валянтэрскую працу. Дабрабыт зьвязаны з даступнасьцю якаснага мэдыцынскага абслугоўваньня. Таксама ўлічвалі раўнамернае разьмеркаваньне рэсурсаў сярод пажылога насельніцтва, прадастаўленьне эканамічнае і фізычнае бясьпекі пажылым людзям. У дзясятку лідэраў увайшлі Швайцарыя, Нарвэгія, Данія, Швэцыя, Ісьляндыя, Новая Зэляндыя, Фінляндыя, Нідэрлянды, Канада і Сынгапур. Беларусь – на 60 месцы. 🦌 Tech Lead

Сацсетка Х наблізілася да пераўтварэньня ў «праграму для ўсяго» Напрыканцы 2024 года сацсетка Х (былы Twitter) дасягнула адна
Сацсетка Х наблізілася да пераўтварэньня ў «праграму для ўсяго» Напрыканцы 2024 года сацсетка Х (былы Twitter) дасягнула аднаго мільярда зарэгістраваных карыстальнікаў. Разам з тым стала вядома, што ў 2025 годзе ў ёй зьявяцца новыя сэрвісы, якія, відаць, стануць чарговым крокам да пераўтварэньня Х у «праграму для ўсяго» – менавіта гэтакую мэту агучыў Ілан Маск у 2022 годзе, набываючы Twitter. Нядаўна ў сацсетцы стаў даступны чат-бот з штучным інтэлектам Grok. І вось, гендырэктар анансавала новыя функцыі: X TV, X Money «і іншыя». X Money, імаверна, адкрые магчымасьці для апэрацый з грашовымі пераказамі і онлайн-гандлем таварамі, у той час як X TV мае шанец стаць сур’ёзным канкурэнтам YouTube. 😱 Tech Lead

Як сустракалі 2025 год у розных краінах У Менску гэтым разам афіцыйнага фаервэрку не было. Аднак традыцыйна ва ўсім сьвеце Но
+9
Як сустракалі 2025 год у розных краінах У Менску гэтым разам афіцыйнага фаервэрку не было. Аднак традыцыйна ва ўсім сьвеце Новы год сустракаюць сьвяточнымі салютамі. Паглядзеце, як гэта было ў розных гарадах. Вясёлага новага году! 🎆 Tech Lead

Новыя станцыі мэтро адкрыліся ў Менску Гэта здарылася нечакана. Нягледзячы на ​​тое, што станцыі “Аэрадромная”, “Немаршанскі
+5
Новыя станцыі мэтро адкрыліся ў Менску Гэта здарылася нечакана. Нягледзячы на ​​тое, што станцыі “Аэрадромная”, “Немаршанскі сад” і “Слуцкі гасьцінец” абяцалі запусьціць да канца 2024 года, дакладны дзень іх адкрыцьця да апошняга заставаўся ў сакрэце. Новыя станцыі зьяўляюцца працягам Зялёналускае лініі ў бок мікрараёну Курасоўшчына. Дзьверы на станцыі адчыніліся сёньня а 16 гадзіне. 🛷 Tech Lead

Як 3D-друк вярнуў паралізаванай чарапасе здольнасьць плаваць Чарапаха па мянушцы Шарлёта пацярпела ад сутыкненьня з лодкаю ў
+2
Як 3D-друк вярнуў паралізаванай чарапасе здольнасьць плаваць Чарапаха па мянушцы Шарлёта пацярпела ад сутыкненьня з лодкаю ў 2008 годзе. Аварыя прывяла да паралічу ў жывёлы задніх плаўнікоў і разьвіцьця “сындрому бурбалкі” — стану, пры якім паветра затрымліваецца ў панцыры, перашкаджаючы нармальнаму пагружэньню ў ваду. Вэтэрынарная каманда акварыума ў Канэктыкуце, дзе цяпер жыве Шарлёта, у супрацоўніцтве з кампаніямі Formlabs, Adia і New Balance распрацавала лёгкі, гнуткі і рэгуляваны гарсэт з дапамогаю 3D-друку. Прыстасаваньне дазволіла чарапасе аднавіць натуральныя навыкі плаваньня пасля 16 гадоў цяжкасьцяў. Гэтая гісторыя падкрэсьлівае патэнцыял сучасных тэхналёгій у рэабілітацыі дзікіх жывёлаў і іх вяртаньні да паўнавартаснага жыцьця. 🎆 Tech Lead

Канал «Спадчына» на варце беларускіх скарбаў! 🌟 Калі вам баліць за нашу архітэктурную спадчыну, калі вы хочаце ведаць больш
Канал «Спадчына» на варце беларускіх скарбаў! 🌟 Калі вам баліць за нашу архітэктурную спадчыну, калі вы хочаце ведаць больш пра гісторыка-культурныя каштоўнасці і быць у курсе актуальных навін рэстаўрацыі і захавання спадчыны ў Беларусі, далучайцеся да канала @spadczyna. «Спадчына» шмат гадоў зацята змагаецца з архітэктурнай дэградацыяй краіны, распавядае пра ўнікальныя беларускія помнікі, тлумачыць, чаму наша спадчына не горшая за іншую і як яна звязана з сусветнай культурай. Далучайцеся і будзьце на варце роднай спадчыны! 👉 @spadczyna

Інтэрнэт-статыстыка за 2024 год: сусьветны трафік моцна вырас, а Chrome ёсьць самым папулярным браўзэрам Згодна з дакладам Cl
Інтэрнэт-статыстыка за 2024 год: сусьветны трафік моцна вырас, а Chrome ёсьць самым папулярным браўзэрам Згодна з дакладам Cloudflare, сусьветны аб’ём інтэрнэт-трафіку ў 2024 годзе вырас на 17,2%. Лідэрам сярод браўзэраў ёсьць Google Chrome – яго доля складае 65,8%. На другім месцы Safari (15,5%), потым ідуць Microsoft Edge, Mozilla Firefox і Samsung Internet, доля якіх не перавышае 10%. Больш за 40% сусьветнага трафіку ідзе з мабільных прыладаў. Дзве траціны ўсяго мабільнага трафіку даюць Android-прылады. Прычым больш як у 25 краінах і рэгіёнах на іх прыйшлося больш за 90% трафіку. А ў Даніі, напрыклад, 66% мабільнага трафіку даюць прылады Apple. Таксама Google дамінуе на рынку пашукавікоў, дзе на яго даводзіцца 88,5% запытаў. На другім радку разьмясьціўся расейскі “Яндэкс” (3,1%), далей – кітайскі Baidu (2,7%), Bing (2,6%) і DuckDuckGo (0,9%). Самая наведвальная сацсетка года – гэта ўсё яшчэ Facebook. На другім месцы – TikTok, за ім ідуць Instagram, Х і Snapchat. Telegram заняў трэцяе месца сярод мэсэнджэраў, абагнаўшы Viber і WeChat, аднак ён усё яшчэ саступае WhatsApp і Messenger. ⭐️ Tech Lead

У Эўразьвязе набыў моц закон пра адзіны раздым USB-C Згодна з правіламі, раздымам USB-C (Type-C) маюць быць абсталяваныя усе
У Эўразьвязе набыў моц закон пра адзіны раздым USB-C Згодна з правіламі, раздымам USB-C (Type-C) маюць быць абсталяваныя усе новыя смартфоны, пляншэты, лічбавыя камэры, слухаўкі, гарнітуры, гульнявыя кансолі, партатыўныя калонкі, электронныя кнігі, клявіятуры, мышы, навігатары. Пакуль патрабаваньне не распаўсюджваецца на ноўтбукі — для іх яно набудзе моц у 2026 годзе. Мэта закону — паменшыць нэгатыўнае ўзьдзеяньне на экалёгію. Новыя правілы дазволяць не купляць прылады для ладаваньня і кабэлі для кожнага новага гаджэта. 🍪 Tech Lead

Навукоўцы высьветлілі, што надае энэргіі больш, чым кава Брытанскія навукоўцы знайшлі спосаб, які, у адрозненьне ад кавы, дае
Навукоўцы высьветлілі, што надае энэргіі больш, чым кава Брытанскія навукоўцы знайшлі спосаб, які, у адрозненьне ад кавы, дае доўгатэрміновы зарад энэргіі. Дасьледаваньне паказала, што ўсяго 30 хвілін фізычнае актыўнасьці зранку або ў абедзенны перапынак значна паляпшае працу мазгоў, асабліва памяць — як кароткатэрміновую, гэтак і доўгатэрміновую. Больш за тое, некаторыя атрыманыя даныя засьведчылі, што добры настрой, які зьяўляецца пасля фізычнае актыўнасьці, можа захоўвацца да 24 гадзін, а паказьнікі, зьвязаныя з захаваньнем памяці, застаюцца павышаныя да 48 гадзін пасьля ўмеранае ці інтэнсыўнае фізычнае актыўнасьці. 🧸 Tech Lead

Улады ЗША патрабуюць ад Google прадаць браўзэр Chrome. Кампанія супраць Google выступіла супраць пляну Міністэрства юстыцыі З
Улады ЗША патрабуюць ад Google прадаць браўзэр Chrome. Кампанія супраць Google выступіла супраць пляну Міністэрства юстыцыі ЗША, якое патрабуе прадаць браўзэр Chrome дзеля барацьбы з манаполіяй у сфэры інтэрнэт-пошуку. Кампанія назвала гэтае патрабаваньне «крайнасьцю», якая супярэчыць заканадаўству, і заклікала суд праявіць асьцярожнасьць, каб не паўплываць нэгатыўна на будучыя інавацыі. Google абвінавачваюць у падпісаньні эксклюзыўных дамоваў з распрацоўнікамі браўзэраў, вытворцамі смартфонаў і апэратарамі сувязі, дзякуючы якім пошукавая сыстэма Google і браўзэр Chrome усталёўваліся па змаўчаньні ў прыладах і праграмах. На думку кампаніі, сродкі барацьбы з манаполіяю маюць быць прапарцыйныя парушэньню, але патрабаваньне прадаць Chrome выходзіць за рамкі разумных мер. Пастанова ж суда будзе агучаная ў жніўні 2025 года. Google Chrome ёсьць самым папулярным браўзэрам у сьвеце: ягоная доля на рынку складае каля 65%. 🧦 Tech Lead

Улады ЗША патрабуюць ад Google прадаць браўзэр Chrome. Кампанія супраць Google выступіла з афіцыйнай заявай супраць пляну Міністэрства юстыцыі ЗША, якое патрабуе прадаць браўзэр Chrome для барацьбы з манаполіяй у сфэры інтэрнэт-пошуку. Кампанія назвала гэтае патрабаванне «крайнасьцю», якая супярэчыць заканадаўству, і заклікала суд праявіць асьцярожнасьць, каб не паўплываць нэгатыўна на будучыя інавацыі. У сваёй заяве Google падкрэсліла, што продаж Chrome неадпаведны парушэнням, у якіх кампанію абвінавацілі. Гаворка ідзе аб зняволенні эксклюзіўных дамоў з распрацоўнікамі браўзэраў, вытворцамі смартфонаў і аператарамі сувязі, дзякуючы якім пошукавая сістэма Google усталёўвалася па змаўчанні ў прыладах і прыкладаннях. На думку кампаніі, сродкі барацьбы з антыканкурэнтнымі паводзінамі павінны быць прапарцыйныя, а продаж Chrome выходзіць за рамкі разумных мер. Нагадаем, раней суддзя Аміт Мехта прызнаў незаконнымі кантракты Google, якія забяспечвалі ёй дамінаванне на рынку пошуку. У адказ Міністэрства юстыцыі і пракуроры некалькіх штатаў запатрабавалі, каб кампанія прадала браўзэр Chrome і занесла змены ў свае бізнэс-працэсы для падвышэння канкурэнцыі. Google таксама заявіла аб намеры падаць апеляцыю на рашэнне суда, аднак зможа зрабіць гэта толькі пасля канчатковага вердыкта, які чакаецца ў жніўні 2025 года.

Аліж ты, Haradzienski! 🦌 Гарадзенскі канал не толькі пра Горадню. Гісторыя, актуальнае, культура, заўвагі, цікавосткі і інш.
Аліж ты, Haradzienski! 🦌 Гарадзенскі канал не толькі пра Горадню. Гісторыя, актуальнае, культура, заўвагі, цікавосткі і інш. У гарадзенскім "заходніцкім", еўрапейскім кантэксце. @horadnia