Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі
Open in Telegram
Мэдыя пра навуку, тэхналёгіі, дызайн, архітэктуру, бізнэс і лайфстайл. Працуем на карысьць беларушчыны ў свой вольны час: калі ласка, падтрымайце нашую матывацыю ананімна: buymeacoffee.com/techleadmedia Бот для сувязі: @techleadbybot
Show more1 813
Subscribers
No data24 hours
-47 days
-1730 days
Posts Archive
Экспэрты заявілі пра крытычныя праблемы з аплікацыяй DeepSeek і раяць усім яе выдаліць
Паводле экспэртаў амэрыканскае кампаніі NowSecure, аплікацыя зьбірае прыватныя зьвесткі пра карыстальнікаў і без шыфраваньня перасылае гэта на сэрвэры кітайскае карпарацыі ByteDance, якая валодае сацыяльнай сеткай TikTok і лічыцца зьвязанай з кітайскімі ўладамі.
Асабліва гэта тычыцца апэрацыйнай сыстэмы iOS, якая выкарыстоўваецца на прыладах Apple.
Экспэрты адзначылі, што аплікацыя DeepSeek адключае на прыладах Apple сыстэму App Transport Security (ATS), якая абараняе даныя карыстальнікаў ад перахопу ў інтэрнэце. Гэта азначае, што хакеры ці спэцслужбы, дзякуючы DeepSeek, могуць узламаць прылады карыстальнікаў ці нават атрымаць над імі поўны дыстанцыйны кантроль.
👍 Tech Lead
Жывога морскага чорта ўпершыню зьнялі на відэа пры дзённым сьвятле
Каля берагоў Тэнэрыфэ навукоўцы заўважылі рыбу-вудзільніка (Melanocetus johnsonii), за свой застрашальны выгляд празваную морскім чортам.
Гэта першы вядомы ў сьвеце выпадак дакументальна пацверджанага назіраньня жывога дарослага Melanocetus johnsonii у дзённы час. Раней атрымлівалася ўбачыць толькі загінулых асобін або “лярваў”.
Чорны вудзільнік Джонсана — драпежная рыбіна, якая жыве на вялікіх глыбінях, куды не даходзіць сонечнае сьвятло. Яна палюе, прыцягваючы здабычу з дапамогаю “вуды”, якая сьвеціцца на галаве. Чаму морскі чорт падняўся на паверхню, не вядома. Гэта магло адбыцца праз падводныя плыні, напад драпежніка або хваробу.
👍 Tech Lead
“Вікіпэдыю” аб’ядналі з TikTok, і атрымаўся WikiTok
WikiTok – гэта праект у стылі TikTok або Instagram Reels, але замест кароткіх відэа ў стужцы – выпадковыя артыкулы з “Вікіпэдыі”.
Сэрвіс распрацаваў і выклаў на Github распрацоўнік Ісаак Джэмаль. WikiTok працуе на 14 мовах, уключаючы ангельскую і расейскую.
Распрацоўнік так пракамэнтаваў сваю працу:
“Я стварыў гэта, убачыўшы, як нехта папрасіў пра гэта ў Twitter. Была ўжо палова на першую ночы, але я ня мог прапусьціць магчымасьць зрабіць гэта”.👍 Tech Lead
Названы самы прадаваны смартфон 2024 году
Паводле Counterpoint Research, у дзясятку самых прадаваных смартфонаў мінулага году трапілі гаджэты двух брэндаў – Samsung і Apple.
Тройка лідэраў складаецца з розных вэрсій iPhone 15: на трэцім месцы – iPhone 15 Pro, на другім – iPhone 15 Pro Max, на першым – базавы iPhone 15.
У сьпіс самых прадаваных смартфонаў таксама патрапілі iPhone 16 Pro Max і iPhone 16 Pro, якія выйшлі ў верасьні мінулага году. Яны занялі пятае і дзявятае месцы. Папулярнасьцю карыстаўся і iPhone 14: ён разьмясьціўся на восьмым радку рэйтынгу.
У сьпісе знайшлося месца і смартфонам Samsung: Galaxy A15 5G, Galaxy A15 4G, Galaxy S24 Ultra і Galaxy A05 апынуліся на 4-м, 6-м, 7-м і 10-м месцах.
👍 Tech Lead
Ніякага 21 дня. Абвергнуты самы папулярны міт пра звычкі
Многія з нас чулі, што на фармаваньне звычкі чалавеку патрабуецца 21 дзень. Аднак навукоўцы з Унівэрсытэту Паўднёвае Аўстраліі выявілі, што фармаваньне звычак займае значна больш часу.
Дасьледаваньне, у якім узялі ўдзел больш як 2600 чалавек, паказала, што ў сярэднім новыя звычкі пачынаюць фармавацца на працягу двух месяцаў (59—66 дзён), але іх поўнае замацаваньне можа заняць да 335 дзён.
Акрамя таго, існуе шэраг дадатковых фактараў, якія ўплываюць на пасьпяховае фармаваньне звычак.
Посьпех залежыць ад таго, як часта мы паўтараем новае дзеяньне, у які час сутак гэта адбываецца і наколькі яно прыемнае для нас. Калі ўключыць новы рытуал у ранішні расклад, шанцы на яго замацаваньне павялічваюцца. Таксама важна атрымліваць задавальненьне ад працэсу.
👍 Tech Lead
Зьявіўся сэрвіс, які пераўтварае кепскі гук з таннага мікрафону ў прафэсійны
NVIDIA прэзэнтавала функцыю Studio Voice у сваёй праграме Broadcast. Штучны інтэлект прыбірае ўсе шумы, якія запісвае няякасны мікрафон, і пакідае чысты студыйны гук.
Цяпер рабіць якасную агучку будзе нашмат прасьцей і таньней.
👍 Tech Lead
Лідэрства ЗША ў штучным інтэлекце апынулася пад пагрозаю праз новую кітайскую нэўрасетку
20 студзеня кітайская DeepSeek прэзэнтавала сваю мадэль штучнага інтэлекту R1. Кампанія заявіла, што ёй удалося стварыць мадэль, якая пераўзыходзіць заходніх канкурэнтаў, пры гэтым выдаткаваўшы ўсяго $6 млн на яе навучаньне – у разы менш, чым OpenAI. У панядзелак, 27 студзеня, гэта выклікала абвал акцый амэрыканскіх тэхналягічных кампаній, зьвязаных з распрацоўкаю ШІ.
Агенцыі Bloomberg стала вядома, што Microsoft і OpenAI падазраюць DeepSeek у крадзяжы даных для навучаньня сваёй мадэлі. Распрацоўнік ChatGPT і яго галоўны акцыянэр ужо распачалі ўнутранае расьследаваньне.
OpenAI дазваляе іншым кампаніям укараняць яе моўныя мадэлі ў іх уласныя праграмы. Аднак для гэтага трэба заплаціць OpenAI за ліцэнзію. Microsoft мяркуе, што зьвязаныя з кітайскім стартапам людзі вырашылі не плаціць за карыстаньне моўнаю мадэллю OpenAI, а проста скралі даныя, каб выкарыстоўваць іх для навучаньня ўласнае мадэлі.
👍 Tech Lead
📱YouTube паказвае рэкляму цэлую гадзіну тым, хто спрабуе яе заблякаваць
Выглядае на тое, што YouTube спрабуе помсьціць тым, хто выкарыстоўвае браўзэры з блякаваньнем рэклямы. У сацсетках пачалі зьяўляцца гісторыі аб тым, што папулярны відэахостынг паказвае рэкляму працягласьцю ад 1 да 10 гадзін без магчымасьці яе прапусьціць.
У кампаніі Google пракамэнтавалі, што рэкляма ёсьць важнаю крыніцаю даходу для стваральнікаў кантэнту. А яе блякіроўка парушае палітыку YouTube. Кампанія дадала, што просіць карыстальнікаў купляць падпіску, а калі ж сэрвіс фіксуе спробы несумленна абысьці рэкляму, то пакідае за сабою права адключаць прайграваньне відэа.
Відавочна, працяглая рэкляма, якую нельга прапусьціць, — адзін з інструмэнтаў Google у барацьбе з блякіроўкаю.
👍 Tech Lead
Рыба-месяц засумавала без наведвальнікаў акварыюму і перастала есьці
Рыба-месяц даўжынёю амаль 28 кг прыбыла ў акварыюм Кайкёкан на захадзе Японіі летась. Цягам году яна крыху падрасла і агулам пачувалася добра.
Ад 1 сьнежня распачалася рэканструкцыя акварыюму, і рыбу перасадзілі ў часовы рэзэрвуар. Пасьля гэтага яна перастала есьці і пачала церціся аб шкло. Спачатку супрацоўнікі падумалі, што прычынаю раптоўнае зьмены паводзінаў могуць быць паразыты, але потым зьявілася гіпотэза, што рыба проста пачала сумаваць без наведвальнікаў. Тым больш, яна карысталася вялікаю папулярнасьцю ў іх.
Таму супрацоўнікі акварыюму вырашылі разьвесіць перад рэзэрвуарам здымкі твараў людзей і вопратку, каб стварыць ілюзію натоўпу. І гэта спрацавала: ужо на наступны дзень рыба ела мэдузаў, а потым перастала і церціся аб шкло.
👍 Tech Lead
+2
Куфар старажытнасцяў - цікавы музейны праект, накіраваны на зберажэнне беларускай спадчыны.
‣ Незвычайныя старонкі беларускай гісторыі
‣ Малавядомыя гістарычныя факты і цікавосткі
Менавіта праект Куфар старажытнасцяў нядаўна звярнуў увагу, што калі Язэп Драздовіч прыехаў маляваць у 1929 годзе Крэўскі замак, то прымроіліся яму некаторыя камяні чалавечымі абрысамі. І пакінуў ён іх на сваіх малюнках. Таямніча і прыгожа (глядзіце выявы).
Падпісвайцеся:
@kufar_starazytnasc
Google запусьціла функцыю кіраваньня мімікаю
Новая функцыя Face Control дазваляе кіраваць ноўтбукамі на апэрацыйнай сыстэме ChromeOS з дапамогаю мімікі. Яна будзе асабліва карысная для тых, хто мае рухальныя парушэньні і ня можа кіраваць кампутарам традыцыйнымі мэтадамі.
Face Control выкарыстоўвае мадэлі машыннага навучаньня для стварэньня трохмернае сеткі з 478 пунктаў на твары, каб забясьпечыць дакладнае распазнаньне мімікі карыстальніка ў рэальным часе.
Паводле Google, “хромбукамі” карыстаюцца больш як 50 млн студэнтаў і выкладчыкаў па ўсім сьвеце.
👍 Tech Lead
+2
Створаныя мікраскапічныя робаты, якія могуць “вандраваць” у мазгах
Францускі стартап Robeaute распрацаваў малюсенькіх робатаў даўжынёю 1,8 мм, якія могуць перамяшчацца па ўнутраных ворганах. Іх пасьпяхова выпрабавалі на мёртвых жывёлах. Выпрабаваньні на жывых людзях пройдуць у 2026 годзе.
У якасьці першае мэты кампанія ўзяла для сябе ўзяцьце тканак для біяпсіі, але ў далейшым робат зможа дастаўляць супрацьракавыя прэпараты непасрэдна да неапэрабельных пухлінаў або для імплянтацыі электродаў глыбока ў мазгі для лячэньня хваробы Паркінсана або іншых захворваньняў.
👍 Tech Lead
У трансьляцыі Australian Open замянілі гульцоў іх анімацыйнымі аватарамі
Арганізатары тэніснага турніру Australian Open трансьлююць матч на YouTube, замяняючы гульцоў анімацыйнымі аватарамі, якія сапраўды паўтараюць усе іх рухі.
Гэта зьвязана з продажам правоў на арыгінальныя трансьляцыі тэлеканалам і стрымінгавым сэрвісам. Згодна з умовамі, бясплатна паказваць матчы на адкрытых плятформах нельга, але віртуальныя копіі тэнісістаў дазваляюць абысьці гэтае абмежаваньне.
👍 Tech Lead
Historyja - samy vialiki kanał pra našu historyju ŭ biełaruskim tg ⏳
Hadaviny, staryja zdymki, dakumenty, dumki historykaŭ, mienš i bolš viadomyja fakty.
Tut naša @historyja
Упершыню ў гісторыі на камэру трапіў момант, як мэтэарыт б’ецца аб зямлю
Камэра дамафона на канадзкім востраве Прынца Эдуарда зафіксавала ня толькі відэа падзеньня мэтэарыта, але і гук яго ўдару аб тратуар, што, імаверна, зьяўляецца першым падобным выпадкам у сьвеце. Цікава, што за некалькі хвілін да падзеньня мэтэарыта гаспадар дома знаходзіўся акурат на месцы ўдару.
Мэтэарыты часта трапляюць у атмасфэру Зямлі, але толькі нешматлікія зь іх дасягаюць паверхні. Каля 48,5 тон мэтэарытнага рэчыва трапляе ў атмасфэру штодня, але большая частка згарае і выпарваецца. Буйныя кавалкі зьяўляюцца некалькі дзясяткаў разоў на год, і большасьць зь іх падае ў акіян.
🔄 Падобны мэтэарыт заўважылі ў Беларусі. 25 сьнежня ён праляцеў над Менскам і прызямліўся паблізу Смалявічаў у выглядзе мэтэарыта, піша kraj.by. Менскі плянэтарый прапануе далучыцца да яго пошукаў.
👍 Tech Lead
Швэцыя вырашыла замяніць кнігі кампутарамі 15 гадоў таму, а цяпер хоча вярнуць усё назад
У 2009 годзе Швэцыя пачала мадэрнізаваць школы, замяняючы друкаваныя кнігі кампутарамі. Мэтаю было падрыхтаваць вучняў да жыцьця ў сьвеце, дзе пануюць тэхналёгіі. Улады ўважалі, што кампутары і пляншэты зробяць вучобу больш займальнаю і даступнаю. Але з часам выявіліся нэгатыўныя бакі прагрэсу.
Паводле дасьледаваньняў, пры чытаньні з экрана вочы напружваюцца больш, чым пры чытаньні звычайных кніг, увага засяроджваецца горш, а таксама зьніжаецца разуменьне і запамінаньне прачытанага. Акрамя таго, з гаджэтамі ў руках дзеці адцягваюцца на гульні і інтэрнэт замест таго, каб слухаць настаўніка.
Таксама ў Швэцыі заўважылі пагаршэньне сярод школьнікаў ключавых навыкаў: чытаньня і пісаньня.
Швэдзкія ўлады прызналі, што адмова ад звыклых мэтадаў навучаньня была памылкаю, і вырашылі зьмяніць курс. Ад 2022 да 2025 года будзе выдзелена €104 млн, каб вярнуць папяровыя кнігі ў навучальны працэс.
👍 Tech Lead
Ацаніце, наколькі вам цікавыя навіны, якія мы публікуем?
Касьмічны карабель эпічна выбухнуў у небе над Амэрыкаю
Starship S33 выбухнуў падчас сёмага выпрабавальнага палёту.
Ракета-носьбіт Super Heavy пасьпяхова вярнулася на стартавую пляцоўку ў Тэхасе (на першым відэа), але сам карабель пацярпеў крушэньне. Ён разьляцеўся на шмат дробных кавалкаў, якія прыгожа дагаралі, падаючы на Зямлю.
👍 Tech Lead
Nokia сыходзіць з рынку смартфонаў
Кампанія HMD Global перастане выпускаць смартфоны Nokia. Гаджэты фінскага брэнду ня вытрымалі канкурэнцыі на рынку, і ад іх вырашылі адмовіцца.
Але Nokia не сыходзіць канчаткова – кампанія працягне пастаўляць шматфункцыянальныя бюджэтныя мабільныя тэлефоны з кнопкамі, якія ў пачатку 2000-х зрабілі брэнд адным з самых папулярных у сьвеце.
👍 Tech Lead
