en
Feedback
Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі

Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі

Open in Telegram

Мэдыя пра навуку, тэхналёгіі, дызайн, архітэктуру, бізнэс і лайфстайл. Працуем на карысьць беларушчыны ў свой вольны час: калі ласка, падтрымайце нашую матывацыю ананімна: buymeacoffee.com/techleadmedia Бот для сувязі: @techleadbybot

Show more
1 813
Subscribers
No data24 hours
-47 days
-1730 days
Posts Archive
У Аўстраліі знайшлі новы від насякомага даўжынёю 40 см У горных лясах паўночнага Квінслэнду навукоўцы выявілі невядомы раней від палачніка — Acrophylla alta. Ягоная даўжыня дасягае 40 сантымэтраў, а вага пераўзыходзіць вагу гіганцкага таракана-насарога — найцяжэйшага насякомага Аўстраліі (да 35 грамаў). Адкрыцьцё адбылося дзякуючы фота ў сацыяльных сетках. Навукоўцы некалькі начэй шукалі насякомае і знайшлі вялікую самку высока ў верхавінах дрэваў. Цяпер яны вывучаюць яе яйкі і працягваюць пошук самца, які можа выглядаць зусім інакш. Мяркуецца, што вялікія памеры палачніка — вынік адаптацыі да халоднага і вільготнага клімату. 👍 Падтрымаць Tech Lead

Кіраўнік OpenAI назваў тэмы, якіх лепш пазьбягаць у гутарцы з ChatGPT Генэральны дырэктар кампаніі OpenAI Сэм Альтман растлум
Кіраўнік OpenAI назваў тэмы, якіх лепш пазьбягаць у гутарцы з ChatGPT Генэральны дырэктар кампаніі OpenAI Сэм Альтман растлумачыў, што зьвяртацца да ChatGPT па эмацыйную падтрымку — не найлепшая ідэя, і прычына гэтаму вельмі простая. Рэч у тым, што чат-боты з штучным інтэлектам, такія як ChatGPT, ня маюць абавязку захоўваць канфідэнцыйнасьць, у адрозьненьне ад мэдыцынскіх спэцыялістаў ці псыхатэрапэўтаў. Паводле Сэма Альтмана, у выпадку неабходнасьці суд можа пастанавіць, каб кампанія раскрыла перапіску карыстальніка з ChatGPT. Гэта варта мець на ўвазе, перш чым дзяліцца з штучным інтэлектам сваімі патаемнымі думкамі, пачуцьцямі ці праблемамі. Альтман таксама зазначыў, што людзі часта выкарыстоўваюць ШІ ў якасьці псыхалягічнае падтрымкі. Асабліва гэта распаўсюджана сярод моладзі. 📱 Падтрымаць Tech Lead

Microsoft стала другою ў гісторыі кампаніяй коштам $4 трыльёны Microsoft дасягнула гістарычнае адзнакі — яе рынкавы кошт пера
Microsoft стала другою ў гісторыі кампаніяй коштам $4 трыльёны Microsoft дасягнула гістарычнае адзнакі — яе рынкавы кошт перавысіў $4 трыльёны. Гэта стала магчымым пасьля апублікаваньня фінансавых вынікаў, што пераўзышлі чаканьні, і ўпершыню раскрытым зьвесткам па даходах воблачнага сэрвісу Azure — больш за $75 мільярдаў за фінансавы год. Microsoft стала другою кампаніяю ў сьвеце з такою капіталізацыяй — пасьля Nvidia, якая дасягнула $4 трыльёны раней у гэтым месяцы. Воблачны бізнэс Azure, што задзейнічаны амаль на ўсіх кірунках працы кампаніі — ад штучнага інтэлекту і Office да Windows і Xbox, — стаў ключавым фактарам росту. У наступным квартале Microsoft плянуе ўкласьці яшчэ $30 мільярдаў у ШІ-інфраструктуру. 📱 Падтрымаць Tech Lead

OpenAI дадала рэжым навучньня у ChatGPT Кампанія абвясьціла аб запуску новае бясплатнае функцыі Study Mode у ChatGPT. Яна дап
OpenAI дадала рэжым навучньня у ChatGPT Кампанія абвясьціла аб запуску новае бясплатнае функцыі Study Mode у ChatGPT. Яна дапамагае студэнтам разьвіваць крытычнае мысьленьне і асэнсавана вучыцца, а ня проста атрымліваць гатовыя адказы на пытаньні. У рэжыме Study Mode ChatGPT не сьпяшаецца выдаваць гатовыя рашэньні, а замест гэтага задае навадныя пытаньні, правярае ўзровень разуменьня тэмы і стымулюе самастойнае разважаньне карыстальніка. У некаторых выпадках бот можа нават адмовіць у простым адказе, калі студэнт не праяўляе актыўнае уцягнутасьці ў матэрыял, што вывучаецца. Нядаўняе дасьледаваньне паказала, што ў студэнтаў, якія выкарыстоўваюць ChatGPT для напісаньня твораў, фіксуецца больш нізкая мазгавая актыўнасьць у параўнаньні з тымі, хто карыстаецца вэб-пошукам або ўвогуле не зьвяртаецца да дапамогі лічбавых інструмэнтаў. 📱 Падтрымаць Tech Lead

Праз Сонечную сыстэму ляціць аб’ект, паводзіны якога нагадваюць кіраваны касьмічны карабель У пачатку ліпеня астраномы выявілі трэці міжзорны аб’ект у гісторыі — камэту 3I/ATLAS, якая прыляцела да нас з-за межаў Сонечнае сыстэмы. І яе паводзіны не даюць навукоўцам спакою. Аб’ект рухаецца амаль у плоскасьці плянэтаў Сонечнае сыстэмы, але супраць іх руху — такое супадзеньне лічыцца надзвычай рэдкім. На сваім шляху 3I/ATLAS зробіць тры гравітацыйныя манэўры каля Вэнэры, Марса і Юпітэра — звычайна менавіта так касьмічныя апараты набіраюць хуткасьць, а імавернасьць такое траекторыі ў звычайнае камэты — толькі 0,005%. Аб’ект цяжка заўважыць зь Зямлі, нібы ён сьвядома “хаваецца”, пры гэтым памер у яго немаленькі: каля 20 км у даўжыню. Больш за тое, ён прыляцеў з кірунку Галяктычнага цэнтру, дзе шчыльнасьць зорак ускладняе выяўленьне малых аб’ектаў. Навукоўцы не сьцвярджаюць, што гэта штучны апарат, створаны іншымі цывілізацыямі, але заклікаюць не адкідваць такую магчымасьць. 👍 Падтрымаць Tech Lead

Берасьцеец высек ванну зь сямітоннага валуна “3,5 месяца. Камень вагою 7,5 тоны. Ніякае дапамогі — толькі я, інструмэнт і вел
Берасьцеец высек ванну зь сямітоннага валуна “3,5 месяца. Камень вагою 7,5 тоны. Ніякае дапамогі — толькі я, інструмэнт і велізарнае жаданьне зрабіць тое, чаго ў Беларусі яшчэ не рабіў ніхто. Гэта быў адзін з самых складаных і маштабных праектаў у маім жыцьці. Я хацеў стварыць ня проста купель — а прадмет сілы, высечаны з суцэльнага каменю, які прастаіць даўжэй, чым я сам”, — напісаў у сваім Instagram Уладзіслаў Саўчанка. 👍 Падтрымаць Tech Lead

Берасьцеец высек ванну зь сямітоннага валуна “3,5 месяца. Камень вагою 7,5 тоны. Ніякае дапамогі — толькі я, інструмэнт і вел
Берасьцеец высек ванну зь сямітоннага валуна “3,5 месяца. Камень вагою 7,5 тоны. Ніякае дапамогі — толькі я, інструмэнт і велізарнае жаданьне зрабіць тое, чаго ў Беларусі яшчэ не рабіў ніхто. Гэта быў адзін з самых складаных і маштабных праектаў у маім жыцьці. Я хацеў стварыць ня проста купель — а прадмет сілы, высечаны з суцэльнага каменю, які прастаіць даўжэй, чым я сам”, — напісаў у сваім Instagram Уладзіслаў Саўчанка. 👍 Падтрымаць Tech Lead

OpenAI упершыню распавяла, наколькі папулярны ChatGPT Чат-бот штодня апрацоўвае больш за 2,5 мільярда запытаў з усяго свету.
OpenAI упершыню распавяла, наколькі папулярны ChatGPT Чат-бот штодня апрацоўвае больш за 2,5 мільярда запытаў з усяго свету. Зь іх 330 мільёнаў прыпадае на карыстальнікаў з ЗША. Нягледзячы на тое, што пошукавая сыстэма Google пакуль значна апярэджвае ChatGPT ў аб’ёме — каля 5 трыльёнаў запытаў за год (або амаль 14 мільярдаў пошукаў на дзень), — ChatGPT дэманструе ўражвальныя тэмпы росту. Паводле зьвестак OpenAI, толькі за год чат-бот атрымлівае больш як 912 мільярдаў запытаў. Раней Reuters паведамляла пра пляны OpenAI выпусьціць уласны ШІ-браўзэр, які стане канкурэнтам Google Chrome. Нядаўна кампанія ўжо прэзэнтавала інструмэнт ChatGPT Agent, які дазваляе аўтаномна выконваць задачы на кампутары карыстальніка: ад рэзэрвацыі білетаў да напісаньня лістоў. 📱 Падтрымаць Tech Lead

У тайландзкім лесе знайшлі хлопчыка, якога выхавалі сабакі Хлопчык доўгі час жыў разам з маці ў паўразбуранай хаце на ўскраін
У тайландзкім лесе знайшлі хлопчыка, якога выхавалі сабакі Хлопчык доўгі час жыў разам з маці ў паўразбуранай хаце на ўскраіне лесу. Жанчына мела сур’ёзную залежнасьць ад наркотыкаў і часта пакідала сына аднаго, сама ж тым часам прасіла міласціну ля храмаў. Увесь гэты час хлопчыку дапамагалі выжыць сабакі. Суседзі расказалі, што іншыя дзеці не падыходзілі да хлопчыка, таму ён усё больш сябраваў з сабакамі і пачаў паводзіць сябе так, як яны. Падчас выратаваньня ён, паводле сьведак, брахаў і поўзаў на чатырох канечнасьцях. Цяпер дзіця знаходзіцца ў мясцовым прытулку. Улады называюць яго папросту літараю “А”. Яму будуць аказваць усю неабходную дапамогу і ёсьць надзея, што ён яшчэ зможа наладзіць сваё жыцьцё. 👍 Падтрымаць Tech Lead

Зумеры цяпер не гавораць «алё», а маўчаць у слухаўку Маладое пакаленьне ўсё часьцей адмаўляецца ад звыклага «алё» пры адказе
Зумеры цяпер не гавораць «алё», а маўчаць у слухаўку Маладое пакаленьне ўсё часьцей адмаўляецца ад звыклага «алё» пры адказе на тэлефонныя званкі, перадаючы ініцыятыву ў размове таму, хто набраў нумар. Нагодаю для абмеркаваньня ў сацсетках стаў твіт супрацоўніцы адзьдзела кадраў, якая заўважыла, што маладыя кандыдаты пры прызначаных тэлефонных інтэрвію часьцей за ўсё чакаюць, пакуль першым пачне гаварыць працадаўца, а самі не сьпяшаюцца вітацца. У камэнтарах тысячы карыстальнікаў растлумачылі свае паводзіны новымі рэаліямі лічбавых зносінаў. Галоўныя прычыны адмовы ад традыцыйнага прывітаньня — барацьба з спамам і робазванкамі, якія актывуюцца толькі пасьля пачутага «алё», а таксама асьцярогі, зьвязаныя з магчымасьцю махляроў выкарыстоўваць запіс голасу для стварэньня дыпфэйкаў. Акрамя таго, многія ўважаюць, што этыкет мае зьмяняцца разам з тэхналёгіямі: калі вы тэлефануеце, менавіта вы і павінны пачынаць размову. Экспэрты мяркуюць, што з распаўсюджваньнем мабільнае сувязі звычка гаварыць «алё» можа зьнікнуць, бо людзі звычайна загадзя дамаўляюцца аб званку і не прытрымліваюцца фармальнасьцяў пры асабістых зносінах. 👍 Падтрымаць Tech Lead

Велізарны айсбэрг пагражае жыхарам вёскі ў Грэнляндыі Невялікая вёска Інаарсўіт, што на захадзе Грэнляндыі, апынулася пад паг
+3
Велізарны айсбэрг пагражае жыхарам вёскі ў Грэнляндыі Невялікая вёска Інаарсўіт, што на захадзе Грэнляндыі, апынулася пад пагрозаю празь велізарны айсбэрг, які небясьпечна наблізіўся да берага — літаральна да дамоў мясцовых жыхароў. Ледзяная глыба ўжо некалькі дзён застаецца на тым жа месцы, не рухаючыся, што вельмі нетыпова для падобных айсбэргаў. Гэта выклікала хваляваньне сярод насельніцтва і прымусіла мясцовыя ўлады выдаць афіцыйнае папярэджаньне. Паводле прадстаўнікоў уладаў, у выпадку сутыкненьня зь берагам або разбурэньня айсбэрга, магчымыя моцныя пашкожданьні вёскі. 👍 Падтрымаць Tech Lead

Упершыню ў гісторыі кампанія дасягнула капіталізацыі ў $4 трыльёны Nvidia першай у гісторыі пераадолела адзнаку ў $4 трлн кап
Упершыню ў гісторыі кампанія дасягнула капіталізацыі ў $4 трыльёны Nvidia першай у гісторыі пераадолела адзнаку ў $4 трлн капіталізацыі – кампанія стала найбуйнейшай у сьвеце, абагнаўшы Apple і Microsoft. Рост адбыўся на фоне імклівага попыту на чыпы для ШІ, дзе Nvidia захоўвае манапольнае становішча. Інвэстары ўважаюць, што Nvidia – адзіны дастаўца “рыдлёвак” у залатой ліхаманцы нэўрасетак. За апошні год яе кошт вырас больш як у тры разы. Цяпер кожны анонс новае мадэлі штучнага інтэлекту амаль наўпрост уплывае на кошт акцый Nvidia. 👍 Падтрымаць Tech Lead

Выйшла мінімалістычная гульнявая кансоль памерам з картку У сьвеце, дзе кішэнныя кансолі ўжо даўно не зьмяшчаюцца ў кішэню, G
+4
Выйшла мінімалістычная гульнявая кансоль памерам з картку У сьвеце, дзе кішэнныя кансолі ўжо даўно не зьмяшчаюцца ў кішэню, GamerCard вырашыла выйсьці за рамкі і па таўшчыні (усяго 6,5 мм — як некалькі банкаўскіх картак), і па дызайне. Замест звыклых джойсьцікаў і кнопак — сыліконавыя панэлі. Пад капотам – аднаплатны мінікампутар Raspberry Pi Zero 2W з 512 МБ апэратыўкі і 128 ГБ убудаванае памяці. Экран – 4 цалі, 60 кадраў за сэкунду, абаронены сапфіравым шклом. Важыць цуд тэхнікі ўсяго 100 г, а каштуе каля €145.

Нэўрасетка ад Microsoft дыягнастуе хваробы ў 4 разы дакладней за дактароў Сыстэма MAI Diagnostic Orchestrator прайшла тэст на
Нэўрасетка ад Microsoft дыягнастуе хваробы ў 4 разы дакладней за дактароў Сыстэма MAI Diagnostic Orchestrator прайшла тэст на 304 складаных клінічных выпадках і паказала 85% дакладнасьці. Для параўнаньня, каманда з 21 тэрапэўта без доступу да даведачных матэрыялаў справілася толькі ў 20% выпадкаў. Тэст імітаваў рэальныя кансультацыі: штучны інтэлект задаваў пытаньні, прызначаў аналізы і сам ставіў дыягназ. Акрамя высокае дакладнасьці, MAI апынулася на 20% больш выгадная эканамічна – за кошт скарачэньня непатрэбных працэдураў. 📱 Падтрымаць Tech Lead

Windows губляе аўдыторыю: за тры гады — мінус 400 млн карыстальнікаў У сьвежай публікацыі ZDNet паводле гадавое справаздачы M
Windows губляе аўдыторыю: за тры гады — мінус 400 млн карыстальнікаў У сьвежай публікацыі ZDNet паводле гадавое справаздачы Microsoft сьцвярджаецца, што Windows усталяваная на больш як адным мільярдзе актыўных прыладаў. Аднак у 2022 годзе Microsoft паведамляла пра 1,4 мільярда прыладаў з Windows 10 і 11. Сярод магчымых прычынаў экспэрты называюць зьніжэньне цікавасьці да ПК на карысьць смартфонаў і пляншэтаў, якія сталі дастаткова магутнымі для большасьці задач. Таксама спажыўцы ўсё часцей аддаюць перавагу альтэрнатыўным апэрацыйным сыстэмам. Раней Windows утрымлівала пазыцыі за кошт офіснага пакета Microsoft Office, шырокага набору сумяшчальнага ПЗ і больш даступных коштаў на ПК у параўнаньні з Mac. Аднак з ростам папулярнасьці бясплатных вэб-аплікацый, такіх як Google Docs, і паляпшэньнем якасьці браўзэрных рашэньняў, гэта перавага губляе актуальнасьць. 📱 Падтрымаць Tech Lead

Расейскія анлайн-мапы адбіваюць беларускую аўдыторыю ў Google Паводле дасьледаваньня RocketData, за апошнія тры гады папулярн
Расейскія анлайн-мапы адбіваюць беларускую аўдыторыю ў Google Паводле дасьледаваньня RocketData, за апошнія тры гады папулярнасьць анлайн-мапаў Google зьнізілася на 12% — з 81% да 69%. “Яндэкс”, наадварот, прыкладна столькі ж дадаў і цяпер займае 29% рынку. Яшчэ 2% належыць расейскай сыстэме 2ГІС, якая запрацавала ў Беларусі ў канцы 2021 года. Высокая доля Google на беларускім рынку тлумачыцца тым, што яна прыйшла сюды раней за астатніх. Аналітыкі адзначаюць, што калі кампаніі ігнаруюць Google, яны ўпускаюць да 70% інтэрнэт-карыстальнікаў зь Беларусі, а калі адсутнічаюць у “Яндэксе”, то губляюць траціну беларускіх карыстальнікаў. Рост “Яндэкса” забясьпечвае яго экасыстэма: пошук, галасавы памочнік, таксі, дастаўка і іншыя. На думку аналітыкаў, ужо да канца года ён можа стаць паўнавартасным канкурэнтам Google. 2ГІС любяць расейскія турысты, але яны складаюць 97% замежных падарожнікаў, гаворыцца ў справаздачы. 🔥 Зьбіраем грошы на запуск сайта

Repost from cybulinka
У шкляных бутэльках знайшлі больш мікраплястыку, чым у плястыкавых Нечаканыя вынікі атрымалі францускія дасьледнікі з агенцтв
У шкляных бутэльках знайшлі больш мікраплястыку, чым у плястыкавых Нечаканыя вынікі атрымалі францускія дасьледнікі з агенцтва бясьпечнасьці харчовых прадуктаў: у большасьці напояў, што прадаваліся ў шкляных бутэльках, колькасьць мікраплястыку была значна вышэйшай, чым у плястыкавай тары й бляшанках. У такіх напоях, як кола, ліманад, халодная гарбата й піва, у шкляных бутэльках утрымлівалася ў сярэднім каля 100 часьцінак мікраплястыку на літар, што ў 5-50 разоў больш, чым у іншых відах тары. Лябараторныя выпрабаваньні паказалі, што асабліва нізкія ўзроўні мікраплястыку былі ў вадзе (1.6 – 4.5 часьцінак/л) і ў віне незалежна ад тыпу тары. А вось напоі ў бутэльках з мэталічнымі вечкамі мелі парадаксальна высокія канцэнтрацыі мікраплястыку. Выявілася, што колер і склад мікраплястыку ў такіх бутэльках супадаў з фарбай мэталічных элемэнтаў, а на саміх вечках знайшліся мікрадрапіны ад трэньня падчас захоўваньня. Дасьледнікі таксама спрабавалі экспэрымэнтальна паменшыць колькасьць мікраплястыку праз ачыстку вечак. Так, калі ваду закрывалі покрыўкай без ачысткі, то ў літровай бутэльцы потым знаходзілі 287 мікраплястыкавых часьцінак. Пасьля апрацоўкі паветраным струменем іх колькасьць падала да 106, а пры дадатковым прамываньні ў чыстай вадзе й сьпірце – да 87. Пакуль немагчыма сказаць, ці нясуць выяўленыя ўзроўні мікраплястыку пагрозу здароўю, бо сам плястык хімічна інэртны й таксыкалягічныя нормы адсутнічаюць, але аўтары параілі вытворцам перагледзець умовы захоўваньня вечак і склад іхняй фарбы.

Telegram тэстуе новую функцыю – сьпісы задач Яна ўжо зьявілася ў бэта-вэрсіі 11.13 для iOS і дазваляе адпраўляць чэк-ліст як звычайнае паведамленьне ў чат, дадаючы туды да 30 пунктаў. Сьпісы працуюць у асабістых і групавых чатах. Аўтар можа дазволіць іншым удзельнікам рэдагаваць задачы. Выкананыя пункты адзначаюцца з аватаркамі тых, хто іх закрыў 🔥 Зьбіраем грошы на запуск сайта

У якім узросьце эўрапейкі становяцца мамамі ўпершыню? На гэтай мапе паказаны сярэдні ўзрост, у якім жанчыны ў розных краінах
У якім узросьце эўрапейкі становяцца мамамі ўпершыню? На гэтай мапе паказаны сярэдні ўзрост, у якім жанчыны ў розных краінах Эўропы нараджаюць сваіх першых дзяцей. Адрозьненьні паміж краінамі даволі значныя: напрыклад, у Італіі і Гішпаніі гэты ўзрост перавышае 31 год, а ў краінах Усходняе Эўропы дасягае 26–28 гадоў. Яшчэ 50 гадоў таму сярэдні ўзрост маці пры першых родах быў прыкладна на 4–5 гадоў меншы: у 1970-х гадах у многіх эўрапейскіх краінах жанчыны нараджалі першых дзяцей у сярэднім у 22–24 гады. А яшчэ сто гадоў таму — і раней за 20. На павелічэньне ўзросту ўплывае адразу некалькі фактараў: – большая даступнасьць і папулярнасьць вышэйшае адукацыі; – эканамічная нестабільнасьць і высокія выдаткі на жыцьцё ў гарадах; – магчымасьць плянаваць цяжарнасьць дзякуючы сучасным мэдыцынскім і кантрацэпцыйным сродкам; – зьмена прыярытэтаў: многія жанчыны спачатку будуюць кар’еру, падарожнічаюць, шукаюць стабільнага партнэра. 🔥 Зьбіраем грошы на запуск сайта

🧲 Магнітны полюс уцякае ў Сібір. Ці варта ўжо хавацца ў бульбу? Паўночны магнітны полюс пакінуў Канаду і з шалёнай хуткасцю
🧲 Магнітны полюс уцякае ў Сібір. Ці варта ўжо хавацца ў бульбу? Паўночны магнітны полюс пакінуў Канаду і з шалёнай хуткасцю нясецца ў бок Сібіры. Усё б нічога, але менавіта магнітнае поле абараняе нас ад касмічнага выпраменьвання. Ці не пачнецца з-за яго змен сапраўдны апакаліпсіс? А мо нас чакае змена полюсаў, як гэта ўжо здаралася раней? https://youtu.be/dgO4SsIVf6Y У відэа: – як полюс паскорыўся, нібы мінчук на апошнюю маршрутку – што здарылася з неандэртальцамі падчас апошняга магнітнага вэрхалу – ці варта мазаць охру на твар і шыць футра на выпадак інверсіі 🎤 За мікрафонам — Віталь Аляхновіч. Глядзіце да канца — будзе і навука, і жарты, і крыху экзістэнцыйнай роспачы. Падпісацца на ТГ | Наведаць сайт