en
Feedback
BELARUSIUM

BELARUSIUM

Open in Telegram

BELARUSIUM – гэта канал пра гісторыю Беларусі ў старых мапах, здымках, малюнках і допісах. Не пагарджаюць тутай і цікавінкамі з сусьветнае гісторыі. Далучаймася! Тэрмін аўтавыдаленьня рэклямы — тыдзень. NO POLITICS

Show more
1 261
Subscribers
No data24 hours
-67 days
-2030 days
Posts Archive
Падзеі 27 ліпеня: 1320 — бітва пад Меднікамі. 1644 — паводле прывілея караля Уладзіслава IV Вазы заснаваны Скідзель. 1812 — б
Падзеі 27 ліпеня: 1320 — бітва пад Меднікамі. 1644 — паводле прывілея караля Уладзіслава IV Вазы заснаваны Скідзель. 1812 — бітва пад Кобрынам. 1919 — польскія ўлады забаранілі газэту «Беларуская думка». 1941 — пачала выдавацца «Менская газэта». 1990 — прынятая Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце Рэспублікі Беларусь. Нараджэньні: 1877 — Уладзімер Перцаў, беларускі гісторык. 1906 — Ежы Гедройць, польскі публіцыст беларускага паходжаньня. 1949 — Юры Чантурыя, беларускі архітэктар, гісторык. 1955 — Барыс Лазука, беларускі мастацтвазнавец. 1970 — Зьміцер Салошкін, беларускі дзяржаўна-грамадзкі дзяяч. 1978 — Пётар Рудкоўскі, беларускі палітоляг, філёзаф. 1981 — Арцём Арашонак, беларускі пісьменьнік, перакладнік. Сьмерці: 1697 — Дамінік Мікалай Радзівіл, дзяржаўны дзяяч ВКЛ. 1903 — Юльян Крачкоўскі, беларускі фальклярыст, этнограф, гісторык. 1910 — Уладыслаў Дыбоўскі, беларуска-польскі навуковец. 1969 — Яўхім Кіпель, беларускі грамадзкі дзяяч. 1984 — Зіновій Бабій, украінска-беларускі сьпявак.

Падзеі 26 ліпеня: 1662 — манарх Ян II Казімер Ваза граматаю абавязаў менскіх мяшчан падпарадкоўвацца гарадзкім законам і магі
Падзеі 26 ліпеня: 1662 — манарх Ян II Казімер Ваза граматаю абавязаў менскіх мяшчан падпарадкоўвацца гарадзкім законам і магістрату. 1997 — у Менску адбыўся 2-гі зьезд беларусаў сьвету. Нараджэньні: 1875 — Марцін Кухта, летувіскі друкар. 1896 — Уладзімер Варава, беларускі пісьменьнік і журналіст. 1953 — Галіна Крываблоцкая, беларуская мастачка. 1965 — Зьміцер Саўка, беларускі філёляг. 1981 — Аксана Бязьлепкіна, беларуская пісьменьніца, літаратуразнаўца, крытык. Сьмерці: 1931 — Міхал Пятроўскі, беларускі грамадзка-рэлігійны дзяяч. 1933 — Францішак Грынкевіч, беларускі каталіцкі дзяяч.

Падзеі 25 ліпеня: 1410 — войскі Польшчы і ВКЛ пачалі аблогу сталіцы Тэўтонскага ордэну Марыенбурга. 2004 — паводка ў Менску.
Падзеі 25 ліпеня: 1410 — войскі Польшчы і ВКЛ пачалі аблогу сталіцы Тэўтонскага ордэну Марыенбурга. 2004 — паводка ў Менску. Нараджэньні: 1840 — Юльян Крачкоўскі, фальклярыст, этнограф, гісторык. 1903 — Мікалай Несьцяровіч, беларускі навуковец. 1910 — Генадзь Цітовіч, беларускі кампазытар, фальклярыст. 1917 — Міхаіл Барысенка, савецкі навуковец і канструктар беларускага паходжаньня. 1912 — Сяргей Астрэйка, беларускі паэт. 1937 — Аляксандр Беразоўскі, архітэктар. 1937 — Зьміцер Смольскі, кампазытар. 1947 — Аляксандар Мілінкевіч, палітык і навукоўца. 1949 — Леў Крыштаповіч, філёзаф. 1954 — Валянціна Аколава, паэтка, перакладніца. 1990 — Кірыл Стаселька, пісьменьнік. Сьмерці: 1939 — Эдвард фон Роп, рэлігійны й грамадзка-палітычны дзяяч Беларусі й Летувы. 1945 — Станіслаў Грынкевіч, грамадзка-палітычны дзяяч. 1984 — Уладзімер Караткевіч, пісьменьнік. 1997 — Натальля Арсеньнева, паэтка. 2001 — Дзяніс Хвастоўскі, паэт. 2006 — Янка Брыль, пісьменьнік. 2025 — Вячка Станкевіч, грамадзкі дзяяч.

Янка Купала, Міхась Зарэцкі, Міхась Чарот ды Цішка Гартны. Прага. 1927 год.
Янка Купала, Міхась Зарэцкі, Міхась Чарот ды Цішка Гартны. Прага. 1927 год.

Repost from Спадчына
+1
У Сцяпанках Жабінкаўскага раёна згарэла барочная Свята-Міхайлаўская царква, пабудаваная ў 1780 годзе з дрэва. Гэтая царква была прапанаваная на ўключэнне ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА #Сцяпанкі #драўлянаедойлідства #цэрквы #знішчэнне #пажары

Падзеі 24 ліпеня: 1499 — набыла моц Кракаўска-Віленская унія. 1667 — паспалітае рушаньне глыбачанаў дало адпор марадзёрам вуг
Падзеі 24 ліпеня: 1499 — набыла моц Кракаўска-Віленская унія. 1667 — паспалітае рушаньне глыбачанаў дало адпор марадзёрам вугорскае харугвы польнага гетмана В. Валовіча. 1812 — расейскае войска заняло Берасьце. 1831 — адзьдзел рэгулярнае арміі паўстанцаў палкоўніка Бжэжанскага заняў Зьдзецел. 1913 — скончаная паэма Янкі Купалы «Яна і я». 1930 — беларускі навуковец Гаўрыла Гарэцкі арыштаваны ДПУ БССР па справе «Працоўнае сялянскае партыі». 1958 — пасьмяротна рэабілітаваны беларускі пісьменьнік Платон Галавач. Нараджэньні: 1759 — Якуб Ясінскі, польскі й вялікалітоўскі генэрал і паэт. 1820 — Люцыян Крашэўскі, беларуска-польскі мастак, фатограф. 1896 — Аляксандар Орса, беларускі пэдагог і грамадзка-культурны дзяяч. 1927 — Канстантын Кабашнікаў, беларускі фальклярыст. Сьмерці: 1887 — Іван Барычэўскі, беларускі археоляг, гісторык, фальклярыст і этнограф. 1921 — Сьцяпан Булат, беларускі палітычны дзяяч, журналіст.

Слуцак. Інвэнтар царквы сьвятога Юрыя. Першая палова ХХ стагодзьдзя.
Слуцак. Інвэнтар царквы сьвятога Юрыя. Першая палова ХХ стагодзьдзя.

Падзеі 23 ліпеня: 1792 — бітва пад Берасьцем. 1922 — у саборы Сьвятых Пятра й Паўла ў Менску адбыўся царкоўны сынод, на якім
Падзеі 23 ліпеня: 1792 — бітва пад Берасьцем. 1922 — у саборы Сьвятых Пятра й Паўла ў Менску адбыўся царкоўны сынод, на якім было вырашана стварыць аўтаномную беларускую мітраполію. 1941 — апошні абаронца Берасьцейскае фартэцыі Пётра Гаўрылаў трапіў у палон. Нараджэньні: 1896 — Антон Валынчык, харавы дырыгент, кампазытар, выкладчык Наваградзкае беларускае гімназіі. 1964 — Ігар Сідарук, беларускі празаік, драматург. Сьмерці: 1966 — Аляксандар Ружанцоў, беларускі вайсковы дзяяч, пісьменьнік, бібліёграф. 1995 — Алесь Ставер, беларускі паэт, празаік, драматург.

Віктар Казлоўскі, Максім Лужанін, Сяргей Дарожны. Сімеіз, Крым. 1929 год.
Віктар Казлоўскі, Максім Лужанін, Сяргей Дарожны. Сімеіз, Крым. 1929 год.

Копысь, гэтак званы дом Пятра I, пабудаваны ў ХVIII стагодзьдзі. 1901 год.
Копысь, гэтак званы дом Пятра I, пабудаваны ў ХVIII стагодзьдзі. 1901 год.

Падзеі 22 ліпеня: 1654 — маскоўскія войскі авалодалі Амсьціславам ды ўчынілі ў месьце масавае забойства насельніцтва, вядомае
Падзеі 22 ліпеня: 1654 — маскоўскія войскі авалодалі Амсьціславам ды ўчынілі ў месьце масавае забойства насельніцтва, вядомае як «Трубяцкая разьня». 1918 — сфармаваны Ўрад БНР на чале зь Янам Серадом. Нараджэньні: 1727 — Ігнацы Якуб Масальскі, рэлігійны, грамадзкі й палітычны дзяяч Рэчы Паспалітае, мэцэнат. 1916 — Уладзімер Юрэвіч, беларускі пісьменьнік і літаратуразнаўца. 1919 — Міхаіл Булахаў, беларускі мовазнавец. 1932 — Леанід Яўменаў, беларускі філёзаф, пісьменьнік. 1936 — Вячаслаў Чамярыцкі, беларускі літаратуразнаўца. 1942 — Рыгор Сурус, беларускі кампазытар. Сьмерці: 1983 — Георгі Халасьцякоў, савецкі вайсковы дзяяч беларускага паходжаньня.

Калоская царква Барыса й Глеба ў Гародні. 19 стагодзьдзе.
+2
Калоская царква Барыса й Глеба ў Гародні. 19 стагодзьдзе.

Барыс Сачанка з дачкою Сьвятланаю. 1970 год.
Барыс Сачанка з дачкою Сьвятланаю. 1970 год.

Пратакол вобшуку ў кватэры Міхася Зарэцкага, які адбыўся 3 лістапада 1936 году (у гэты ж дзень Зарэцкага арыштавалі) ў яго кв
Пратакол вобшуку ў кватэры Міхася Зарэцкага, які адбыўся 3 лістапада 1936 году (у гэты ж дзень Зарэцкага арыштавалі) ў яго кватэры па вуліцы Абутковай, д. 23, кв. 3.
Взято для доставления в НКВД Белоруссии следующее: Паспорт. Заграничный паспорт. Удостоверение СП № 1543. Другие документы: писем — 44 штуки, открытки — 13 шт., адресов телеф. и телег. — 10 штук, телеграмм — 3 шт., 9 пакетов с выписками из контрреволюционной троцкистской литературы, 19 записных книжек, 20 тетрадей с разными записями, фотокарточек — 20 шт., групповых фото — 50 шт., написанных общих тетрадей — 2 шт. Рукопись на 3129 листах. Разная переписка на 953 листах… Книг с автографами — 83 шт., книг разных авторов и изданий — 80 шт., Зарецкий — сочинения — 36 шт.
Рукапіс на 3129 лістох! Колькі страчаных шэдэўраў...

Падзеі 21 ліпеня: 1918 — у Маскве скончыўся Ўсерасейскі зьезд уцекачоў зь Беларусі. 1995 — распачало вяшчаньне беларускае Рад
Падзеі 21 ліпеня: 1918 — у Маскве скончыўся Ўсерасейскі зьезд уцекачоў зь Беларусі. 1995 — распачало вяшчаньне беларускае Радыё 101,2. Нараджэньні: 1579 — Януш Радзівіл, вялікалітоўскі дзяржаўны дзяяч. 1664 — Пётар Пузына, дзяяч каталіцкага касьцёлу, тэоляг і пэдагог. 1860 — Антон Каменскі, беларускі, польскі й францускі ілюстратар і графік. 1863 — Уладзімер Красьнянскі, беларускі гісторык і краязнавец. 1891 — Сымон Кандыбовіч, беларускі дзяржаўны дзяяч, гісторык. 1905 — Янка Бобрык, беларускі паэт. 1929 — Віктар Каваленка, беларускі крытык, літаратуразнавец, празаік. 1947 — Барыс Хрусталёў, беларускі навукоўца-вынаходнік і акадэмік. 1956 — Мікола Шэляговіч, стваральнік і ідэоляг руху за аўтаномію Палесься, апалягет ідэі вылучэньня асобнага палескага этнасу на землях Піншчыны й Берасьцейшчыны, адзін з рэдактараў пэрыёдыка «Збудінне». Сьмерці: 1992 — Зьдзіслаў Стома, беларускі актор. 2008 — Пятро Рашэтнік, сябра СБМ, ахвяра палітычных рэпрэсіяў, вэтэран нацыянальнага руху.

Архіерэйскае набажэнства ў Альбэртыне. 5 ліпеня 1931 году.
Архіерэйскае набажэнства ў Альбэртыне. 5 ліпеня 1931 году.

Падзеі 20 ліпеня: 1492 — Аляксандар Ягелончык стаўся вялікім князем ВКЛ. 1567 — бітва пад Чашнікамі. 1852 — Лепелю наданы гер
Падзеі 20 ліпеня: 1492 — Аляксандар Ягелончык стаўся вялікім князем ВКЛ. 1567 — бітва пад Чашнікамі. 1852 — Лепелю наданы герб. 1919 — за ўдзел у выданьні газэты «Родны край» палякамі арыштаваная Паўліна Мядзёлка. 1922 — цела Андрэя Баболі гвалтоўна вывезьлі з Полацка ў Маскву, дзе яно было зьмешчанае ў будынку Гігіенічнае выставы народнага камісарыяту здароўя як абразчык «муміі». 1930 — за верш «За ўсе краі, за ўсе народы сьвету» арыштаваны Ўладзімер Дубоўка. 1994 — Аляксандар Лукашэнка афіцыйна стаў прэзыдэнтам Беларусі. Нараджэньні: 1880 — Гальляш Леўчык, паэт, музыка. 1924 — Уладзімер Анічэнка, беларускі мовазнавец. 1971 — Зьміцер Вайцюшкевіч, беларускі музыка. Сьмерці: 1636 — Альбрэхт Уладзіслаў Радзівіл, вялікалітоўскі дзяржаўны й вайсковы дзяяч. 1926 — Фэлікс Дзяржынскі, найбольш вядомы бальшавік беларускага паходжаньня. 2021 — Эльжбета Радзівіл, князёўна, дачка перадапошняга ардынату Нясьвіжу Альбрэхта Радзівіла. 2021 — Уладзімер Сіўчыкаў, беларускі пісьменьнік, мастак.

Падзеі 19 чэрвеня: 1930 — арыштаваныя Максім Гарэцкі ды Флярыян Ждановіч. 1972 — Івану Мележу й Івану Шамякіну нададзеныя зва
Падзеі 19 чэрвеня: 1930 — арыштаваныя Максім Гарэцкі ды Флярыян Ждановіч. 1972 — Івану Мележу й Івану Шамякіну нададзеныя званьні народных пісьменьнікаў Беларусі. Нараджэньні: 1869 — Лявон Вітан-Дубейкаўскі, беларускі архітэктар, пэдагог ды грамадзкі дзяяч. 1909 — Сяргей Грыцавец, знакаміты савецкі лётчык-зьнішчальнік 1930-х, Двойчы герой Савецкага Саюзу. 1915 — Антон Шукелойць, беларускі грамадзкі дзяяч у ЗША. 1927 — Міхась Саўка, беларускі й бэльгійскі мастак-рэстаўратар. Сьмерці: 1851 — Тамаш Зан, паэт, сябра таварыства філяматаў. 1957 — Мікола Засім, беларускі паэт. 2010 — Ігар Дабралюбаў, беларускі рэжысэр, сцэнарыст.

Язэп Драздовіч (справа) ля вытоку Нямігі ў прадмесьці Менску Грушаўцы. Чэрвень 1920 году. Здымак Льва Дашкевіча.
Язэп Драздовіч (справа) ля вытоку Нямігі ў прадмесьці Менску Грушаўцы. Чэрвень 1920 году. Здымак Льва Дашкевіча.

Паўлюк Трус, Яўгенія Пфляўмбаўм, Андрэй Александровіч, Кузьма Чорны. 1926 год.
Паўлюк Трус, Яўгенія Пфляўмбаўм, Андрэй Александровіч, Кузьма Чорны. 1926 год.