Вясна | Брэст
Open in Telegram
канал пра правы чалавека ад берасцейскай Вясны Напісаць нам: @BrestSOS Наш сайт: http://brestspring.org
Show more476
Subscribers
No data24 hours
No data7 days
+530 days
Data loading in progress...
Similar Channels
Tags Cloud
No data
Any problems? Please refresh the page or contact our support manager.
Incoming and Outgoing Mentions
---
---
---
---
---
---
Attracting Subscribers
September '26
September '26
+4
in 0 channels
August '26
+8
in 3 channels
Get PRO
July '26
+8
in 6 channels
Get PRO
June '26
+10
in 3 channels
Get PRO
May '26
+9
in 1 channels
Get PRO
April '26
+7
in 3 channels
Get PRO
March '26
+5
in 3 channels
Get PRO
February '26
+11
in 1 channels
Get PRO
January '26
+7
in 2 channels
Get PRO
December '25
+16
in 5 channels
Get PRO
November '25
+5
in 6 channels
Get PRO
October '25
+7
in 1 channels
Get PRO
September '25
+13
in 4 channels
Get PRO
August '25
+4
in 2 channels
Get PRO
July '25
+5
in 10 channels
Get PRO
June '25
+6
in 3 channels
Get PRO
May '25
+7
in 0 channels
Get PRO
April '25
+13
in 3 channels
Get PRO
March '25
+15
in 2 channels
Get PRO
February '25
+12
in 3 channels
Get PRO
January '25
+26
in 5 channels
Get PRO
December '24
+21
in 11 channels
Get PRO
November '24
+21
in 10 channels
Get PRO
October '24
+24
in 7 channels
Get PRO
September '24
+21
in 18 channels
Get PRO
August '24
+22
in 12 channels
Get PRO
July '24
+22
in 12 channels
Get PRO
June '24
+16
in 8 channels
Get PRO
May '24
+23
in 14 channels
Get PRO
April '24
+22
in 12 channels
Get PRO
March '24
+23
in 11 channels
Get PRO
February '24
+34
in 8 channels
Get PRO
January '24
+49
in 18 channels
Get PRO
December '23
+49
in 14 channels
Get PRO
November '23
+27
in 13 channels
Get PRO
October '23
+19
in 7 channels
Get PRO
September '23
+19
in 0 channels
Get PRO
August '23
+17
in 0 channels
Get PRO
July '23
+10
in 0 channels
Get PRO
June '23
+8
in 0 channels
Get PRO
May '23
+12
in 0 channels
Get PRO
April '23
+10
in 0 channels
Get PRO
March '23
+33
in 0 channels
Get PRO
February '23
+13
in 0 channels
Get PRO
January '23
+18
in 0 channels
Get PRO
December '22
+60
in 0 channels
Get PRO
November '22
+27
in 0 channels
Get PRO
October '22
+21
in 0 channels
Get PRO
September '22
+25
in 0 channels
Get PRO
August '22
+18
in 0 channels
Get PRO
July '22
+22
in 0 channels
Get PRO
June '22
+13
in 0 channels
Get PRO
May '22
+21
in 0 channels
Get PRO
April '22
+50
in 0 channels
Get PRO
March '22
+25
in 0 channels
Get PRO
February '22
+17
in 0 channels
Get PRO
January '22
+11
in 0 channels
Get PRO
December '21
+50
in 0 channels
Get PRO
November '21
+38
in 0 channels
Get PRO
October '21
+42
in 0 channels
Get PRO
September '21
+49
in 0 channels
Get PRO
August '21
+99
in 0 channels
Get PRO
July '21
+156
in 0 channels
Get PRO
June '21
+57
in 0 channels
Get PRO
May '21
+103
in 0 channels
Get PRO
April '21
+92
in 0 channels
Get PRO
March '21
+151
in 0 channels
Get PRO
February '21
+96
in 0 channels
Get PRO
January '21
+490
in 0 channels
| Date | Subscriber Growth | Mentions | Channels | |
| 09 September | 0 | |||
| 08 September | 0 | |||
| 07 September | 0 | |||
| 06 September | 0 | |||
| 05 September | 0 | |||
| 04 September | +2 | |||
| 03 September | 0 | |||
| 02 September | 0 | |||
| 01 September | +2 |
Channel Posts
🧑🏫 Гарадзенская міліцыя выдаліла публікацыю, што нібы можна штрафаваць бацькоў за школьныя прагулы іх дзяцей
6 верасня Гарадзенская абласная міліцыя на сваім сайце і ў сацсетках размясціла публікацыю. Там са спасылкай на словы ўчастковага з Горадні Яўгена Тарасава заяўлялася: калі дзеці прагульваюць школу, бацькоў нібы могуць прыцягнуць да адказнасці па арт.10.3 КоАП.
Пасля таго, як мы абверглі словы міліцыянта, гарадзенская міліцыя вырашыла публікацыю адусюль выдаліць.
У ідэале, канешне, гарадзенская міліцыя мелася б яшчэ і зрабіць новую публікацыю, дзе тлумачыла б, што няма ніякіх штрафаў бацькам за школьныя прагулы дзяцей.
Бо памылковая заява гарадзенскага міліцыянта (якая спачатку з'явілася менавіта на рэсурсах гарадзенскай абласной міліцыі) разышлася вельмі шырока, і па розных медыях. Значыць, шмат якія беларусы ўжо маглі пачуць памылковую інфармацыю, і запомніць яе. А афіцыйнага абвяржэння на дадзены момант няма (ва ўсякім разе, мы не знайшлі). Хаця памылковая заява была выдалена яшчэ ўчора днём.
| 2 | ❗️ Невядомыя прапануюць былым палітвязням запоўніць фэйкавую форму для атрымання дапамогі
«Вясне» стала вядома, што з акаўнта @dapamoga_pzk былым палітвязням пішуць невядомыя і прапануюць запоўніць фэйкавую форму нібыта для атрымання дапамогі.
Паводле звестак праваабаронцаў, гэты акаўнт можа быць звязаны з беларускімі сілавікамі.
Невядомыя могуць прадстаўляцца супрацоўнікамі арганізацый і ініцыятыў, якія дапамагаюць палітвязням і былым палітвязням, у тым ліку «Вясны».
Заклікаем не перадаваць асабістыя звесткі невядомым асобам і не запаўняць падазроныя формы. Будзьце пільнымі і верыфікуйце акаўнты, якія прапануюць дапамогу, праз афіцыйныя сайты і сацсеткі праваабарончых арганізацый і ініцыятыў.
📌 Калі нехта звязваецца з вамі ад імя «Вясны», вы заўсёды можаце спраўдзіць, ці сапраўды гэты акаўнт належыць нашай арганізацыі, праз @ViasnaSOS.
✍️ Калі вам таксама прапаноўвалі запоўніць форму, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo. | 58 |
| 3 | Уладзь Лабковіч: «Нашая місія яшчэ працягваецца, наперадзе шмат выклікаў, але і перамог»
Мінула амаль дзевяць месяцаў з таго часу, як лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі і праваабаронца Уладзімір Лабковіч былі вызваленыя з турмы, а таксама шэсць месяцаў з моманту вызвалення і прымусовай дэпартацыі за межы краіны праваабаронцаў Марфы Рабковай, Валянціна Стэфановіча і Насты Лойкі.
У цыкле інтэрв’ю, падрыхтаваным у супрацы Праваабарончым цэнтрам "Вясна", Беларускім Домам правоў чалавека імя Барыса Звозскава і Фондам Дамоў правоў чалавека, былыя палітзняволеныя праваабаронцы разважаюць пра жыццё ў выгнанні пасля несправядлівага зняволення, вяртанне да прафесійнай дзейнасці і надзеі на будучыню.
«Першыя тры месяцы пасля вызвалення я не мог спаць па начах. Ірацыянальна я баяўся, што толькі я засну, толькі я згублю кантроль над абставінамі, як мяне скрадзе КГБ і я зноў апынуся ў турме. [...] Я баяўся надыходу кожнай ночы», — распавёў Уладзь Лабковіч.
Нягледзячы на перажытае, Уладзь працягвае займацца праваабарончай дзейнасцю і верыць, што правы чалавека стануць прынцыпам жыцця беларускага грамадства.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121086
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка | 69 |
| 4 | No text... | 93 |
| 5 | 💸 Рэклама крымскай нерухомасці знікла з янаўскай (іванаўскай) раёнкі. Але наўрад ці з-за розгаласу
2 верасня 20:45 у тэлеграм-канале янаўскай раёнкі з'явілася спрэчная рэклама нерухомасці у акупаваным Крыме. І, як мы заўважылі, 4 верасня 18:45 рэклама знікла.
То бок пост быў выдалены роўна праз 46 гадзін. Іншыя рэкламныя пасты, якія масава з'яўляюцца ў тэлеграм-канале янаўскай раёнкі, таксама знікаюць менавіта праз 46 гадзін.
💸 Ды й рэкламы азартных ставак, якія былі ў іншых раёнках вобласці, таксама выдаляліся раўнютка праз 46 гадзін. У прынцыпе, як і ўсе рэкламы ў гэтых раёнках апошняга часу.
💸 Найверагодней, рэклама аўтаматычна выдаляецца, бо ўсё роўна праз 2 дні ўжо амаль не збірае праглядаў.
💸 Але, як мы падазраем, рэклама і ствараецца цалкам аўтаматычна. І нават не правяраецца рэдакцыямі раёнак. Бо, да прыкладу, часам раёнкі публікуюць рэкламу віда "Заголовок объявления. Текст объявления". І гэта нікога не засмучае з дзяржгазет.
💸 Але ж нягледзячы на часам дзіўны фармат, рэклама збірае тысячы праглядаў. Нават па такіх спрэчных тэмах, як рэклама "ставак на спорт" — ці нерухомасці ў небяспечным, акупаваным Крыме. Значыць, раёнкі атрымоўваюць грошы не толькі з нашых падаткаў, але і з прасоўвання вось такіх тэм. | 103 |
| 6 | Участковы з Горадні заявіў, што калі дзіцё прагульвае школу — яго бацькоў могуць аштрафаваць па артыкуле КоАП "невыкананне абавязкаў па выхаванні дзяцей". Але гэта няпраўда
Учора Гарадзенская абласная міліцыя размясціла публікацыю. Там са спасылкай на словы ўчастковага з Горадні Яўгена Тарасава заяўлялася: калі дзеці прагульваюць школу, то іх бацькоў могуць прыцягнуць да адказнасці па арт.10.3 КоАП. То бок, тлумачыў участковы, пропуск школьных заняткаў без уважлівых прычын можа прывесці да штрафа памерам да 10 б.в. (450 рублёў).
Гэта распаўсюдзілі без праверкі шматлікія медыі (ў тым ліку Наша Ніва, Зеркало, Салідарнасць).
🔹 Мы праверылі, ці сапраўды гэты артыкул дазваляе штрафаваць у згаданых сітуацыях. Аказалася, што не.
🔹 ч.1 арт.10.3 КоАП прадугледжвае адказнасць для бацькоў, калі іх дзіця зрабіла нешта, што цягне на адмініcтратыўную ці крымінальную адказнасць. Прагулы школьных заняткаў не з'яўляюцца ні адміністратыўным правапарушэннем, ні крымінальным злачынствам. Значыць, па ч.1 арт.10.3 бацькоў прагульшчыка нельга аштрафаваць.
🔹 А ч.2 арт.10.3 КоАП гаворыць пра адказнасць бацькоў, калі іх дзіця з'явіцца без суправаджэння ў перыяд з 23:00 да 6:00. Гэта таксама зусім не пра школьныя прагулы.
Адпаведна, ўчастковы заявіў няпраўду, што калі дзіцё прагульвае школу — яго бацькоў могуць аштрафаваць па артыкуле 10.3 КоАП.
І што сумна, гэта без аніякай праверкі распаўсюдзілі іншыя міліцыянты, а таксама медыі (ў тым ліку незалежныя). | 113 |
| 7 | Районная газета Янава (Іванава) вырашыла рэкламаваць нерухомасць у акупаваным, небяспечным Крыме
Як заўважыла @BGazeta, янаўская раёнка ў сваім тэлеграм-канале 2 верасня апублікавала рэкламу "нумароў у курортным комплексе Ялты".
Нідзе ні згадкі пра тое, што Ялта, як і ўвесь Крым ужо шмат гадоў ад акупацыяй РФ. Як і няма згадак пра тое, што сённяшняя вайна РФ супраць Украіны праходзіць і на тэрыторыі Крыма. Так, БПЛА рэгулярна атакуюць паўвыспу. Мясцовыя жыхары з-за гэтага ў ліпені скардзіліся на перабоі з электрычнасцю, вадой, сувяззю, бензінам і нават харчовымі прадуктамі.
На дадзены момант рэклама ўсё яшчэ застаецца ў тэлеграм-канале янаўскай раёнкі, сабраўшы ўжо тысячу праглядаў.
📍Выглядае, што парад сумнеўнай рэкламы раёнкамі працягваецца. Нагадаем, раней лунінецкая, драгічынская, столінская ды пінская раёнкі рэкламавалі ў сваіх тэлеграм-канал азартныя стаўкі. | 190 |
| 8 | No text... | 166 |
| 9 | 💛 Збор на BySOL для экс-палітзняволенай, якую выслалі з краіны ў снежні
Таццяна Шымко з Пінска ў 2024 годзе атрымала 2.5 гады калоніі. Гэта быў прысуд па палітычнай справе. А праз паўтары гады за кратамі яе раптоўна вывезлі з калоніі — і фактычна выслалі за мяжу, ва Украіну.
На дадзены момант Таццяна ў Польшчы, але мае вялікую праблему з зубамі. Жанчына амаль не можа жаваць, і ёй патрэбнае цяжкае пратэзаванне, ў тым ліку аднаўленне касцей сківіцы. Менавіта на вырашэнне зубной праблемы (а дакладна на першы этап лекавання) і распачаты збор.
💛 Падтрымаць жанчыну можна праз сайт BySOL:
https://bysol.org/be/private/tatsiana_shimko/ | 172 |
| 10 | No text... | 161 |
| 11 | 📉 Колькасць настаўнікаў у Берасцейскай вобласці зніжаецца. Мінус паўтысячы толькі за год
За апошні год, за якія ёсць дадзеныя, настаўнікаў паменела на паўтысячы. Гэта параўнальна з тым, колькі сышло настаўнікаў за папярэднія тры гады.
Ва ўсякім разе, такія высновы вынікаюць з дадзеных Белстата. | 137 |
| 12 | 📉 За тры гады знізілася на 20% колькасць першакласнікаў у Берасцейскай вобласці
Учора школьнікі былі на ўрачыстых лінейках. Упершыню за парты селі 13.7 тысяч першакласнікаў, спадзяецца Пётр Пархомчык (старшыня аблвыканкама). Але рэальная лічба можа аказацца нашмат ніжэй.
🔸Бо мы праверылі, як змянялася лічба першакласнікаў вобласці за апошнія гады. Яшчэ ў 2022/2023 навучальным годзе першакласнікаў было 17.9 тысяч (паводле Белстата). У наступным годзе іх аказалася 16.3 тысяч (аблвыканкам спадзяваўся на 17.1 тыс). А ў 2024/2025 навучальным годзе першакласнікаў было 15 тысяч (хаця аблвыканкам чакаў 16.5 тысяч).
🔸У папярэднім, 2025/2026 навучальным годзе ўпершыню за парты селі 14.2 тысяч школьнікаў (аблвыканкам разлічваў на 15 тысяч).
🔸Такім чынам, чаканні аблвыканкама па колькасці першакласнікаў апошнія гады разыходзіліся з фактычнымі лічбамі то прыблізна на 800, то 1500 дзяцей.
Дадзеных Белстата за гэты год яшчэ няма — так што няма з чым параўнаць спадзевы на 13.7 тысяч першакласнікаў за бягучы, 2026/2027 навучальны год.
А калі ж аналізаваць дадзеныя Белстата, то з цягам часу першакласнікаў у Берасцейскай вобласці робіцца ўсё меней: ў 2025 годзе іх прыйшло на 20,7% менш, чым у 2022 годзе. | 148 |
| 13 | 🥀 Памёр грэка-каталіцкі святар Ігар Кандрацьеў з Берасця. Ён у 2020 годзе ўдзельнічаў у вызваленні затрыманых
Як паведаміла грэка-каталіцкая супольнасць, 26 жніўня 2026 сканаў Ігар Кандрацьеў. Гэта адбылося пасля цяжкай хваробы, выкліканай анкалогіяй.
🔹 Вернікі распавялі жыццёвую гісторыю айца Ігара. Так, ён нарадзіўся ў Сібіры ў сям'і рэпрэсаваных. Таксама меў продкаў, якія ў XIX стагоддзі ўдзельнічалі ў паўстанні. Скончыў Ленінградзкую духоўную семінарыю, служыў у Расеі. А ў Берасце прыехаў у 1995 годзе — і вывучыў беларускую мову. Спрычыніўся да стварэння грэка-каталіцкіх асяродкаў у Берасці, Івацэвічах, Баранавічах, Пінску, Слоніме і Астраўцы.
🔹 Адзначым, што айцец Ігар у жніўні 2020 года размаўляў на вуліцах Берасця з усімі, ў тым ліку з міліцыянтамі і амапаўцамі. А калі 16 жніўня 2020 адбыўся найвялікшы пасвявыбарны мітынг у Берасці, быў адным з тых, хто выступіў з патрабаваннямі вызваліць затрыманых. І мясцовыя ўлады потым сапраўды вызвалілі людзей з СІЗА-7, а айцец Ігар правёў пад ізалятарам усю ноч (пакуль не вызвалілі ўсіх).
🔹У 2022 годзе святара арыштавалі. Сілавікі прыехалі дзеля гэтага проста ў царкву. Айцу тады далі 12 содняў арышту, а таксама правялі ператрус. Пасля чаго Кандрацьеў з'ехаў за мяжу. Там і памёр.
Выказваем шчырыя спачуванні родным і блізкім айца Ігара, а таксама грэка-каталіцкай супольнасці.
📸 Фота Радыё Свабоды | 159 |
| 14 | Учора ў Варшаве адбылася акцыя беларусаў. Тэмы: сапраўдны Дзень незалежнасці, палітвязні і беларускія героі
Акцыю распачаў Васіль Плешкуноў. Ён распавёў пра тое, што Дзень Незалежнасці 25 жніўня 1991 года было зацверджаны ў Канстытуцыі РБ дэпутатамі Вярхоўнага Савета 12 склікання. Потым адменены Лукашэнкам і перанесены на 3 ліпеня — Дзень вызвалення Мінска. Што выклікае шок: як можна лічыць Днём Незалежнасці дзень, калі частка Беларусі яшчэ была пад немцамі.
Таксама была выказана салідарнасць з беларускімі палітвязнямі, якія захоплены рэжымам. Ушанавалі хвілінай маўчання забітых у Беларусі і ва Украіне беларусаў. Адправілі пасланне падтрымкі цяжка параненаму ў баях за Украіну Аляксандру Лахвічу.
Выступоўцы выказалі спадзяванні на візіт амерыканскага пасланніка Джона Коўла ў Беларусь з тым, каб убачыць на волі ўсіх нашых палонных рэжыму. | 156 |
| 15 | 🔨Улады хочуць прадаць новую маёмасць ксяндза Акалатовіча
На аўкцыёне упершыню з'явіўся мінівэн, уладальнікам якога з'яўляецца былы палітвязень Акалатовіч. Гэта заўважыла Хрысціянская Візія.
Гаворка пра аўтамабіль Volkswagen Transporter 2007 года на нумарах берасцейскага рэгіёна. Аўкцыён па яго продажы прызначаны на 15 верасня.
Раней улады ўжо аналагічным чынам зарабілі на іншай маёмасці Акалатовіча: легкавы аўтамабіль, 4 царкоўных абразы. Усё гэта ўжо было прададзена з аналагічных аўкцыёнаў.
📍Нагадаем, што валожынскі ксёндз Генрых Акалатовіч быў затрыманы напрыканцы 2023 года. Яго абвінавацілі ажно ў "здрадзе дзяржаве" і далі 11 гадоў калоніі — але ксёндз апынуўся на волі ў лістападзе 2025 года. Акалатовіча "памілавалі" і, хаця ён грамадзянін Беларусі, выслалі за мяжу. І беларускія ўлады выстаўляюць усё новую і новую маёмасць Акалатовіча на аўкцыёны, спадзяючыся на ёй зарабіць. | 173 |
| 16 | 🧑🏫 Баранавіцкая школа ў інстаграме размясціла ў суботу патрабаванні да фрызур шкаляроў. Пасля хвалі ўвагі і хейту патрабаванні зніклі з сацсетак школы
Днём суботы ў інстаграме СШ №1 Баранавічаў з'явіўся пост, дзе размяшчаліся "патрабаванні да знешняга выгляду і фрызур школьнікаў". Там змяшчалася тэкставае апісанне, што трапіла пад забарону, 3 варыянты дазволеных фрызур і 3 прыклада забароненых.
Людзі ў сацсетках масава пачалі параўноваць гэта з Паўночнай Карэяй (дзе журналісты ў 2014 годзе паведамлялі, што існуе 18 дазволеных фрызур для жанчын і 10 дазволеных фрызур для мужчын).
🧑🏫 Таксама ў сацсетках людзі задаваліся пытаннем, навошта такія патрабаванні для беларускіх школ, ці не мае быць якасць адукацыі важнейшым інтарэсам вучняў (а не іх знешні выгляд).
🧑🏫 Да таго ж некаторыя заўважылі, што напярэдадні вельмі падобны пост з'явіўся у казахстанскіх школах (амаль тая ж выява, згенераваная Штучным Інтэлектам, толькі рысы твараў больш азіяцкія). Была высунута гіпотэза, што баранавіцкая школа проста змяніла арыгінальную (казахстанскую) выяву з дапамогай ШІ.
Нам невядома, якая з заўваг у выніку прымусіла беларускую школу перадумаць. Але па стане на вечар нядзелі пост з Instagram СШ №1 Баранавічаў ужо быў выдалены. | 173 |
| 17 | Важнае за 2 тыдні у Берасцейскай вобласці
Станам на 30.08.2026, у вобласці 188 палітвязняў
🎰 Некалькі раёнак вобласці былі заўважаны за рэкламай "ставак на спорт". Чаму гэта праблема — і дзе шукаць дапамогі, калі азартныя сэрвісы ўжо зацягнулі ў сваю пастку
🏅Лаўрэаткай прэміі "Голас пакалення свабоды 2026" стала журналістка з Бярозаўскага раёна Тамара Шчапёткіна
✝️ Яшчэ аднаго каталіцкага святара-замежніка пазбавіліся вернікі ў Берасцейскай вобласці. Ізноў праз рашэнне ўладаў
🔍 Заводам у Івацэвічах кіруе Раман Вяпрыцкі. Як аказалася, ва Украіне з 2022 года ён у вышуку па карупцыйных артыкулах
Рэпрэсіі праз межы: Вадзіма Дубойскага ды Аляксандра Свірскага збіраюцца судзіць завочна
⛓️ Пракурор Дзярабін правёў прыём у калоніі "Воўчыя норы" пад Івацэвічамі. Нібы не атрымаў ніякіх скарг — хаця скардзіцца было на што | 137 |
| 18 | Двух мужчын у Берасцейскай вобласці збіраюцца судзіць завочна
На гэтым тыдні СК распачаў "спецвытворчасць" у адносінах да 2 чалавек з Берасцейскай вобласці. Гаворка пра Вадзіма Дубойскага ды Аляксандра Свірскага.
Пра Дубойскага вядома, што ў жніўні 2020 года яго затрымлівалі ў Берасці і моцна збілі. Потым ён здолеў выехаць з Беларусі, але па запыце беларускіх уладаў змешчаны ў СІЗА ў Расеі. Яго хацелі экстрадаваць, але да гэтага не дайшло. Урэшце рэшт мужчыну адпусцілі з-пад варты, і ён здолеў трапіць у бяспечную краіну. Але сама крымінальная справа ў Беларусі нікуды не знікла, як відаць — і менавіта за берасцейскія пратэсты (па арт.293 КК) яго хочуць асудзіць у Беларусі завочна (ў яго адсутнасць).
Пра Свірскага вядома, што яго хочуць судзіць за "падрыхтоўку" ды "быццё памагатым" у фінансаванні "тэрарыстычнай дзейнасці". Таксама за "распальванне варожасці". Абодва артыкула сустракаліся ў рэпрэсіўных справах. Так, нібы "фінансаванне тэрарызма" было ў палітвязня Цімура Лозка з-за данатаў тэлеграм-каналу NEXTA. Верагодна, Свірскага таксама хочуць пакараць за данаты, а яшчэ крытычныя каментары.
Нагадаем, пачатак працэдуры спецвытворчасць сведчыць, што супраць чалавека рыхтуюць завочны суд.
📍Завочныя суды з'явіліся ў Беларусі ў 2022 годзе. Яны сталі адной з форм транснацыянальных рэпрэсій — калі ўлады Беларусі пераследуюць па палітычных матывах сваіх грамадзян нават за межамі краіны. Па ацэнках праваабаронцаў, сама завочная форма судовых паседжанняў у беларускай практыцы парушае права тых, каго судзяць (яе мінімум права на справядлівае судовае разбіральніцтва). | 149 |
| 19 | No text... | 141 |
| 20 | 💡Адукацыйная магчымасць: праграма для беларускай моладзі 18–35 гадоў
Праграма "Разабрацца ў складаным свеце" для беларускай моладзі. Удзельнікі могуць жыць як у Беларусі, так і за мяжой.
🗓 Першая сесія: 2 верасня — 7 кастрычніка 2026 (анлайн)
🗓 Другая сесія: 21—25 кастрычніка 2026 (афлайн ў Літве або Польшчы)
Што чакае:
✔️Як заставацца чалавекам у час палярызацыі і канфліктаў і весці складаныя размовы;
✔️Ці могуць правы чалавека быць апорай для разумення таго, што адбываецца з намі і вакол нас;
✔️Як мінулае і каланіяльная спадчына ўплываюць на тое, кім мы сябе бачым сёння;
✔️Як насамрэч выглядаюць роўныя магчымасці;
і шмат што іншае
Арганізатар_кі забяспечваюць праезд, харчаванне, візавую падтрымку.
👉 Падрабязнасці і рэгістрацыя 👈
⚡️ Дэдлайн падачы заявак: 30 жніўня | 137 |
