Historyja
Open in Telegram
4 427
Subscribers
No data24 hours
-57 days
-1730 days
Posts Archive
4 427
Repost from Твая Гісторыя
🏛Надмагілле гетмана Канстанціна Астрожскага, знішчанае дыверсантамі НКВД 3 лістапада 1941 году
Яго падарвалі разам з Успенскім Саборам Кіева-Пячэрскай Лаўры. Рацыянальных прычын тут няма, ёсць толькі іррацыянальныя (бо - п***сы).
👉🏻Ініцыятыва па аднаўленні надгробка гетмана паўстала ў 2014. Адноўлены варыянт з чырвонага мармуру ўрачыста адкрылі ва Успенскім саборы ў Кіеве 24 жніўня 2021 - роўна за паў гады да 22.02.22...
4 427
Repost from Historyja
+4
Бітва пад Воршай (8 верасня 1514) — найбуйнейшая бітва вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім 1512—1522 гадоў.
Пра гэтую бітву паведамлялася нават у інфармацыйнай улётцы, выдадзенай у Нюрнбергу ў 1514 года. Гэта была адна з многіх, слаўных старонак нашай гераічнай гісторыі.
4 427
Цяпер – не адаб’ёмся. Яго светласць Паскевіч-Эрыванскі-Варшаўскі чыгуннай нагой стане на мяжы з Украінай, дэманструючы, што ўжо беларускую зямлю Пецярбург не аддасць.
І ўсё гэта – з імперска-бандыцкай помпай, з урачыстасцю! Толькі вось унука генералісімуса Суворава не хапае, каб адправіць у крамлёўскія падвалы з адпаведнай рэляцыяй. Не Грызлова ж пасылаць. Ён жа – не Сувораў, а, хутчэй, Навасільцаў, прыстаўлены глядзець і дакладваць.
Але ёсць яшчэ адзін цуд: бясконцая спроба беларускіх кіраўнічых эліт наступаць на граблі ўласнай памяці, робячы выгляд, што яны не ведаюць, што чыняць. Саступаючы гісторыю (пядзя за пядзяй, пастамент за пастаментам), перапісваючы гісторыю дзеля імгненнай кан’юнктуры, яны аддаюць тое самае, што ставяць сабе ў заслугу. Суверэнітэт. Незалежнасць. Ад каго – незалежнасць? Ад Паскевіча? Не, спадарства, так яно не атрымліваецца. Цень фельдмаршала будзе з’яўляцца ў снах вашым унукам. Як ёсць, у эпалетах. Нават калі яны не ведаюць, кім быў Паскевіч.https://penbelarus.org/2026/09/07/akupaczyya-pomnikami-autarskaya-kalonka-alyaksandra-fyaduty.html Помнікі гэта не "какая разница".