cookie

We use cookies to improve your browsing experience. By clicking «Accept all», you agree to the use of cookies.

avatar

«Краіна для Жыцця»

Псіхалагічная дапамога: @stranafund_psy_Bot Юрыдычныя дапамога: @stranafundyd_YD_bot Дапамога палітзняволеным: @StranafundPZ Падтрымаць: 👉🏻 https://by.stranafund.org/article/donate

Show more
Advertising posts
1 557
Subscribers
-424 hours
-247 days
-6230 days

Data loading in progress...

Subscriber growth rate

Data loading in progress...

🙏🏻92 дзіцяці з сем'яў палітвязняў маюць патрэбу ў вашай падтрымцы Наша каманда ўжо атрымала і апрацавала 148 заявак ў рамках акцыі “Падорым дзецям палітзняволеных летнія вакацыі!” Дапамога ў памеры 100 еўра на дадзены момант выплачана 56 дзецям. Аднак яшчэ 92 маюць патрэбу ў вашай падтрымцы. Пры гэтым, пакуль вы чытаеце гэты тэкст, іх колькасць магла павялічыцца. Заяўкі працягваюць паступаць. Падорым лета дзецям палітвязняў разам! Просім вас падтрымаць збор па спасылцы: 👉🏻 https://bysol.org/be/bs/childrenofpoliticalprisoners/ Увага! Не выкарыстоўвайце BY/RU метады аплаты.
Show all...
4🥰 1👏 1
«Трэба падтрымліваць палітвязняў дзеля сябе і тых, у каго апускаюцца рукі» Аляксандр Ждановіч, Вітаўт Сіўчык, Вадзім Мажэйка – вядомыя беларусы, якія сталі апекунамі палітвязняў праз удзел у інфармацыйнай кампаніі «Пакуль усе не будуць вольныя». У яе межах чалавек абараняе інтарэсы падапечнага на розных медыя-пляцоўках, агучвае праблемы канкрэтнага палітвязня ды яго сям'і. Чытайце на нашым сайце гісторыі палітвязняў ды іх апекуноў: 👉🏻 https://by.stranafund.org/blog/news А таксама станавіцеся апекунамі і вы. Гэта проста, але вельмі важна! Па ўсіх пытаннях на гэты конт звяртайцеся ў наш Telegram-bot 👉🏻 @StranafundPZ
Show all...
6👍 1🔥 1💩 1
❗️ПРАЕКТ ПСІХАЛАГІЧНАЙ ДАПАМОГІ «ПСІХОЛАГ ПОБАЧ» Фонд «Краіна для Жыцця» створаны для дапамогі палітвязням, іх семʼям, прававой і іншай падтрымкі актывістаў унутры Беларусі. Адным са спосабаў падтрымкі зʼяўляецца бясплатны праект псіхалагічнай дапамогі «Псіхолаг побач». Праблемы, з якімі да нас звярталіся часцей за ўсё👇🏻 - дэпрэсіўны стан - моцны стрэс - падвышаная трывожнасць - бессань - праблемная адаптацыя ў новым асяроддзі - эмацыйныя арэлі, зрывы - панічныя атакі - прастрацыя, неразуменне што рабіць далей - іншыя праблемы Калі вы заўважаеце прыкметы гэтых ці іншых праблем у сябе ці ў вашых родных – звярніцеся за дапамогай праз наш тэлеграм бот 👉🏻 @stranafund_psy_Bot Мы не збіраем ніякія вашыя асабістыя дадзеныя, не прапануем ніякія формы-заяўкі. Ваш зварот можа быць ананімным, калі вы гэтага захочаце. Мы лічым, што сёння вельмі важна звяртацца па дапамогу, каб заставаліся сілы працягваць змагацца за нашу свабоду і надалей!
Show all...
9👍 3
📣 Акция солидарности с  Сергеем Тихановским 29 мая 2024 года исполнится 1461 день или 4 года с момента задержания Сергея Тихановского. 447 дней инкоммуникадо. Больше года к Сергею не пускают адвоката, он не получает передач, прервалась переписка с родными. На сегодня нам известно только местонахождение Сергея Тихановского, поэтому мы обращаемся ко всем беларусам зарубежья с призывом писать ему письма солидарности, а перед отправкой письма - выслать его фото в Банк Писем. Подробнее про банк писем по ссылке: 👉🏻 https://dissidentby.com/letter/bank Отвечаем на самые очевидные вопросы: 1️⃣ Зачем писать, если письма не доходят? Письма доходят по местонахождению политзаключенных, а значит, есть вероятность, что их точно прочтут цензоры. Давайте покажем, что политзаключенные не забыты, и что режиму не под силу сломать нашу содидарность! Адрес: Следственная тюрьма №8, 222163, г. Жодино, ул. Советская 22А Сергей Леонидович Тихановский 2️⃣ Зачем отправлять в банк писем? Есть несколько причин: 1. После выхода на свободу, Сергей обязательно прочтет письма и увидит нашу поддержку. 2. Это нужно не только политаключенным, но и нам. Мы увидим, что нас по-прежнему много. 3️⃣ Писать письма безопасно? Мы призываем писать письма тех, для кого это безопасно. То есть - беларусов зарубежья и всех людей доброй воли, где бы они ни жили. Написать письмо - не занимает много времени, для этого не нужно жить на какой-то определенной территории, это может сделать каждый и совершенно неважно, на каком языке будет написано ваше письмо! Сегодня 1 мая, у нас есть 29 дней, значит, нужно писать в среднем 50 писем в день. Давайте сделаем это! Собирайтесь с друзьями, встречайтесь семьями, организовывайте дни написания писем Сергею Тихановскому и выкладывайте в соцсетях с хештегом #1461письмосергею И пусть стены рухнут!
Show all...

👍 12🔥 1💩 1
🔥 НАВІНЫ З НАРВЕГІІ Спадзяемся што ініцыятыва Офіса Святланы Ціханоўскай і нарвежскага ўрада па стварэнні адмысловага фонда падтрымкі мабілізуе і іншыя краіны-удзельніцы. Справа дапамогі беларускім палітвязням - агульная справа ўсяго цывілізаванага міжнароднага грамадства і рэсурсаў на гэтыя мэты патрэбна шмат. Нашая Служба хуткай гуманітарнай дапамогі, што аб'ядноўвае высілкі асноўных арганізацый дапамогі палітвязням BYSOL, BY_help, КДЖ, Dissidentby, далучыцца да міжнароднай праграмы дапамогі.
Show all...
🔥 13 4👏 2👍 1💩 1
Валадарка: 200 год турме, якая зачыняецца Тут утрымлівалі людзей царскія, потым савецкія і нарэшце лукашэнкаўскія ўлады. Сярод вядомых вязняў - бацька беларускай драматургіі Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, класік айчыннай літаратуры Якуб Колас, беларускія палітыкі часоў незалежнасці - Мікалай Статкевіч, Павел Севярынец, блогер Сяргей Ціханоўскі, журналістка Марына Золатава і многія іншыя. У нашым артыкуле пра тое, чым менавіта знакамітае месца ў цэнтры сталіцы, дзе вось ужо цягам амаль 200 гадоў ўтрымліваюць зняволеных: 👉🏻 https://by.stranafund.org/blog/news/valadarka-200-gadou-turmy-jakaja-zachyniaecca
Show all...
🔥 5👍 2😱 1
❗️ Падтрымайма дзяцей палітвязняў разам Яшчэ дзве арганізацыі далучыліся да акцыі падтрымкі дзяцей палітвязняў, прымеркаванай да 1 чэрвеня - сусветнага дня абароны дзяцей. Гэта «Асацыяцыя беларусаў Амерыкі» а таксама арганізацыя «Талака». Нагадаем, акцыя дапамогі дзецям палітычных зняволеных праходзіць ужо чацвёрты раз. Традыцыйная дзіцячая акцыя арганізавана сёлета праектам «Хуткая гуманітарная дапамога». У яго ўваходзяць Фонды BYSOL і «Краіна для Жыцця», грамадская кампанія ByHelp, праваабарончая ініцыятыва Dissidentby, а таксама Association of Belarusian Business Abroad. Мэта акцыі - нагадаць грамадскасці, з якімі выклікамі і цяжкасцямі сутыкаюцца такія семʼі з дзецьмі. У многіх з іх хапае сродкаў толькі на тое, каб закрыць базавыя патрэбнасці. Сабраныя падчас акцыі сродкі пойдуць на: 🔺 экскурсіі, паездкі, падарожжы, летнія дзіцячыя лагеры; 🔺 адукацыйныя гурткі па шахматах, маляванні і інш.; 🔺 спартовыя секцыі: басейн, тэніс, футбол; 🔺 рыштунак для гульняў: мячы, красоўкі, самакаты, веласіпеды, ролікі, пэндзлі, ватманы. На кожнае дзіця да 16 гадоў уключна будзе выплачана дапамога ў памеры 100 еўра. Давайце разам зробім незабыўнымі летнія вакацыі для дзяцей палітвязняў! Абавязкова падтрымайце гэты збор, калі вы знаходзіцеся ў бяспецы: 👉🏻 https://bysol.org/ru/bs/childrenofpoliticalprisoners/
Show all...

16🔥 2🥰 1
«Письма героям» - рубрика о людях, которые пожертвовали свободой ради нашего с вами будущего. Новый выпуск уже на YouTube-канале 👉🏻 https://youtu.be/dDsSVgpceRo В сегодняшнем видео блогер Илья Соленков расскажет о политзаключенных- представителях анархистского движения и рельсовых партизанах. Это люди, которые за свои взгляды получили по 12, 15, 20 лет заключения. ❗️Поддерживайте политзаключенных и их семьи: 🔺Безопасно отправить письмо политзаключенному 👉🏻 https://t.me/stranafund/11214 🔺Сделать донат на поддержку семей политзаключенных 👉🏻 https://ru.stranafund.org/article/donate
Show all...
9👍 1🔥 1💩 1
26 красавіка - 38-ая гадавіна Чарнобыльскай катастрофы У гэты дзень адбылася жудасная аварыя, у выніку якой быў знішчаны цэлы рэактар атамнай станцыі, што месцілася на мяжы Украінскай і Беларускай СССР. У нашым матэрыяле ўзгадваем наступствы катастрофы ды распавядаем пра сённяшнія акцыі, прымеркаваныя да гадавіны страшнай падзеі: 👉🏻 https://by.stranafund.org/blog/news/38-gadawina-charnobylskay-katastrofy
Show all...
👍 4 2
❗️Да Сяргея Ерамеева нарэшце дапусцілі незалежнага адваката Сяргей Ерамееў, якога вінавацяць у падрыве цягнікоў на БАМе, атрымаў магчымасць сустрэцца з адвакатам. Цяпер у яго ёсць магчымасць бараніць сябе перад расейскай судовай сістэмай. Больш інфармацыі на гэты конт будзе ў суботу, калі адбудзецца паседжанне адносна падаўжэння тэрміну арышту. Яно пачнецца а 14-й гадзіне ў Басманным судзе Масквы. Калі ласка, падтрымайце беларуса Сяргея Віктаравіча Ерамеева ў зняволенні. Ён вельмі чакае нашай салідарнасці! Пішыце лісты па адрасе👇🏻 111020, г. Масква, вул. Лефортаўскі вал, д. 5, СІЗА № 2.
Show all...
9🔥 3👏 1