cookie

We use cookies to improve your browsing experience. By clicking «Accept all», you agree to the use of cookies.

avatar

Беларусы Замежжа

Супольнасць беларускіх дыяспар «Беларусы Замежжа» Прапанаваць навіну: @belarusy_zarubezhja_bot Вышук актываў Лу і яго прыгажуноў: @ReturnWhatStolen_bot Далучыцца да супольнасці / чат-бот зваротнай сувязі: @bz_support_bot

Show more
Advertising posts
1 716
Subscribers
-224 hours
-77 days
-2430 days
Posting time distributions

Data loading in progress...

Find out who reads your channel

This graph will show you who besides your subscribers reads your channel and learn about other sources of traffic.
Views Sources
Publication analysis
PostsViews
Shares
Views dynamics
01
Запрашаем ментараў і ментарак далучыцца да Стартап–школы беларускіх сацыяльных праектаў! Хочаш падзяліцца сваім досведам і натхніць новае пакаленне сацыяльных прадпрымальнікаў? Далучайся да Стартап-школы беларускіх сацыяльных праектаў у якасці ментар_кі! Дзяліся досведам і стварай будучых лідэраў. Разам мы ствараем будучыню! Што трэба рабіць? ✅ Дзяліцца досведам і кансультаваць удзельнікаў і ўдзельніц па асноўным аспектам іх праектаў анлайн. ✅ Дапамагчы ўдзельні_цам паглыбіць іх веды. ✅ Даць зваротную сувязь для развіцця кожнага з праектаў. Падрабязная інфармацыя: https://school.imaguru.net/ 👉 Каб стаць ментарам або ментаркай запоўні заяўку Стартап-школа пройдзе ў межах праекта Imagine Y, які рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза #БЗ_адукацыя Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
1271Loading...
02
⚡Падпісаны Ліст аб намеры супрацоўніцтва паміж беларускім дэмакратычным рухам і Еўрапейскім парламентам Гэта першы дакумент, які замацоўвае супрацоўніцтва дэмакратычных сіл Беларусі з афіцыйным замежным палітычным органам. Ліст аб намеры супрацоўніцтва падпісаны сёння на Мальце кіраўніцай Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Святланай Ціханоўскай і старшынёй Еўрапейскага парламента Рабертай Метсола. У дакуменце адзначаецца, што Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі і Каардынацыйная рада павінны разглядацца міжнароднай супольнасцю як прадстаўнікі народа Беларусі. Таксама дэкларуецца падтрымка дзейнасці асноўных палітычных структур дэмакратычнага руху Беларусі ў напрамку еўрапейскага выбару: Святланы Ціханоўскай, Каардынацыйнай рады, Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі і палітычных партый Беларусі аб еўрапейскіх памкненнях беларусаў. Падпісаны дакумент акрэслівае практычныя напрамкі дзейнасці беларускіх дэмакратычных сіл і Еўрапарламента: 1️⃣ узаемадзеянне і падтрымка ціску на рэжым; 2️⃣ падтрымка дэмакратычнага руху Беларусі ў абароне суверэнітэту, незалежнасці і нацыянальнай ідэнтычнасці ад пагроз з боку Расіі; 3️⃣ садзейнічанне ў вырашэнні міграцыйных праблем беларусаў, якія былі вымушаны пакінуць Беларусь па палітычных прычынах; 4️⃣ намаганні для прыцягнення прадстаўнікоў рэжыму да адказнасці за злачынствы супраць чалавечнасці ў Беларусі, а таксама за саўдзел у вайсковых злачынствах і злачыннай агрэсіі супраць Украіны. Праца над дакументам вялася прадстаўніком па замежных справах Кабінета Валерам Кавалеўскім разам з дарадцам Святланы Ціханоўскай Анатолем Лябедзькам і кіраўніком Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Бруселі Уладзімірам Астапенкам. @CabinetBelarus
1091Loading...
03
Навіна для тых, хто жадае падтрымаць беларускіх ваяроў ня толькі данатамі на зброю, але і добрымі словамі: цяпер у Рэфорум Будва прымаюць лісты нашым героям на фронт. Першыя лісты ад чальцоў дыяспары Беларусаў у Чарнагорыі ўжо паляцелі адрасатам. Калі вы ня маеце знаёмых сярод беларускіх дабраахвотнікаў, у вас усё роўна ёсць шанец падзякваць ім асабіста - вашыя лісты будуць перададзеныя адмысловай поштай каліноўцам. Хлопцы на “нулі” зараз бароняць ня толькі Свабоду Ўкраіны, але і добрае імя беларусаў ад ганьбы. І ім трэба ведаць, што не дарэмна. Далучайцеся да акцыі! Калі вы маеце што прапанаваць альбо спытаць пра акцыю, пагрукайцеся да арганізатара @Crnaart з Дыяспары беларусаў у Чарнагорыі. Пабачымся!
1960Loading...
04
😒 "ШПИОНЫ" КГБ — желающие сотрудничать со спецслужбами РБ из разных стран Публикуем заявки тех, кто хотел пойти на службу в КГБ, выдавать секреты своих стран и данные из беларуской диаспоры. "Шестерок" насобиралось со всего света. Чекистам иногда даже вербовать не приходится. 🤔 🔔 Не пропустите новые материалы на @cpartisans_by. Будет еще много интересного 😉
1820Loading...
05
🤍❤️🤍 Беларусы Масквы падпісалі  паштоўкі беларускім палітвязням! Палітвязні - нашы героі! Гэтым разам лісты і паштоўкі з віншаваннямі з Днём Народзінаў, а таксама словы падтрымкі, павінны атрымаць беларускія палітвязні: Злобіна Ірына, Падрэз Дзмітрый, Кузіна Таццяна, Цыгановіч Уладзімір, Казлоў Дзмітрый, Пацукевіч Сяргей, Старажэнка Мікіта,  Мачынскі Тарас, Брэдзеляў Мікалай, Гунько Рыгор. Гісторыю кожнага палітвязня, а таксама адрасы для лістоў і паштовак, глядзіце на сайтах: ПЦ «Вясна» politzek.me Dissidentby.com Жыве Беларусь! 🤍❤️🤍 #палітвязні Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
2461Loading...
06
📖 На фестывалі “Слова і кнігі”, які прайшоў з 26 па 28 красавіка у бібліятэкі Лёвенскага Універсітэта у Бельгіі у дэбатах “Перажыве Еўропа 21 стагоддзя?” прыняў удзел вядомы беларускі пісьменнік Саша Філіпенка, кнігі якога перакладзены на 20 моў. Яго кніга “Чырвоны Крыж” выйшла на нідэрландскай мове. Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
1950Loading...
07
🇵🇱 Нядзельная акцыя беларусаў Варшавы "Ёсць шмат дат у жыцці беларусаў, калі мы выходзім разам на вуліцу. Гэта і святы, і сумныя даты... Дзень Волі, Дзень Палітвязняў, Дзень Герояў, Чарнобыльскі шлях... Мы выходзім... Каб разам парадавацца, разам узгадаць тое, што было, i абмеркаваць тое, што хвалюе нас, беларусаў. Таму ў гэтую нядзелю, як заўсёды, мы выйшлі на плошчу ў цэнтры Варшавы, бо мы ёсць, мы не здаліся i мы будзем заўсёды! Жыве Беларусь!" Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
1962Loading...
08
Ствараецца Міжнародны гуманітарны фонд для падтрымкі беларускіх палітзняволеных Першы ўнёсак у фонд у памеры 10 мільёнаў нарвежскіх крон (850 тысяч еўра) робіць Нарвегія. Стварэнне фонду ініцыявала Святлана Ціханоўская, якая зараз знаходзіцца з працоўным візітам у Осла. Пытанні функцыянавання фонду кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета абмеркавала сёння падчас працоўнай сустрэчы з прэм’ер-міністрам Нарвегіі Ёнасам Гарам Стэрэ: 1️⃣ Фонд будзе прызначаны для падтрымкі сем’яў рэпрэсіраваных і былых палітзняволеных. 2️⃣ Падтрымка будзе ўключаць у тым ліку медыцынскую дапамогу і рэабілітацыю, матэрыяльную і псіхалагічную дапамогу вызваленым палітвязням і асобам, якія зазналі палітычныя рэпрэсіі. 3️⃣ Прэм’ер-міністр Нарвегіі адзначыў, што распараджацца фондам будуць беларускія арганізацыі і ініцыятывы, якія дапамагаюць палітзняволеным. 4️⃣ Міністэрства замежных спраў Нарвегіі працуе над фармалізацыяй працы фонду. Унесці сродкі ў фонд змогуць урады, міжнародныя арганізацыі і іншыя патэнцыйныя донары. Нагадаем, з ініцыятывай стварыць фонд Святлана Ціханоўская выступіла ў мінулым годзе, пасля ганаравання Алеся Бяляцкага Нобелеўскай прэміяй міру. Міністр замежных спраў Нарвегіі Эспен Барт Эйдэ падтрымаў ідэю стварэння міжнароднага гуманітарнага фонду: «Сітуацыя з палітвязнямі ў Беларусі вельмі трывожная. Такая дапамога вельмі патрэбная для рэабілітацыі былых палітвязняў і іх сем'яў». @CabinetBelarus
1783Loading...
09
Media files
2760Loading...
10
🇩🇪 Каля амбасады Вольнай і Дэмакратычнай Беларусі (Арт-праект) у Бэрліне адбылася чарговая акцыя ўшанавання знакамітых беларусаў з нагоды іх дзён народзінаў: Мікола Ермаловіч (29.04.1921-5.03.2000) - беларускі гісторык, публіцыст, пісьменьнік і паэт. Паводле палітычных матываў галоўныя канцэптуальныя працы Ермаловіча ляжалі неапублікаванымі ў рэдакцыях часопісаў, і пашыраліся ў 1970—1980-х ў вялікай колькасьці самвыдавецкім чынам. Пад псэўданімам Сымон Беларус з’явілася праца «Па слядах аднаго міфа: Ці было літоўскае заваяванне Беларусі» (1968), нелегальна былі выдадзены 4 выпуска часопіса «Падснежнік» (1964), каля 50-ці выпускаў часопісаў «Гутаркі» (1975), «Дарагое беларусам імя» (1970), дасьледаваньне «Старажытная Беларусь: Полацкі і Новагародскі перыяды» (1990), «Старажытная Беларусь: Віленскі перыяд» (1994), «Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае» (2000). Працы Ермаловіча ў значнай ступені паўплывалі на фармаваньне сучаснай грамадзкай думкі й гістарыяграфіі Беларусі. Мікола Ермаловіч быў сябрам Беларускага Народнага Фронту (БНФ) (з 1989), сустаршынёй Нацыянальна-дэмакратычнай партыі (НДПБ) (з 1990), дзе зрабіў найбольшы ўнёсак у дзейнасьць як ідэоляг. Да Ермаловіча некалькі разоў на кватэру прыходзілі супрацоўнікі КДБ з патрабаваньнем зьявіцца й разабрацца з «извечной самостоятельностью белорусов». Толькі ад часу «перабудовы» пабачылі сьвет некалькі працаў Ермаловіча, а ў 2010м выйшаў першы збор яго твораў «Выбранае». Кнігі Міколы Ермаловіча «вярнулі нам гісторыю» (А.Астапенка), якой мы можам па праву ганарыцца! Жыве вольная Беларусь! Слава Ўкраіне! Ізраіль пераможа! ⚪️❤️⚪️💙💛🇮🇱 Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
3050Loading...
11
Святлана Ціханоўская і беларусы Вільні ўшанавалі памяць ахвяраў аварыі на ЧАЭС. 2024’04’26 У чарговую гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС лідарка беларускай апазіцыі Святлана Ціханоўская ўсклала кветкі да віленскага помніка «Маці Чарнобыля», які знаходзіцца ў парку Сапегаў, дзе па заканчэнні афіцыйнай часткі паразмаўляла з беларусамі Вільні і адказала на пытанні журналістаў. Відэа: YouTube-канал "DAPAMOGA" Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
2751Loading...
12
Media files
2653Loading...
13
26 красавіка- Беларуская дыяспара Беластока арганізавала акцыю пратэста з нагоды 38 гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС і СУПРАЦЬ размяшчэння расейскай ЯДЗЕРНАЙ ЗБРОІ ў Беларусі. ⬜🟥⬜ ‼️Беларусы Беластока памятаюць наступствы жудаснай аварыі на Чарнобыльскай АЭС і яго ахвяры і ні ў якім разе не хочуць новых ахвяраў. Мы супраць размяшчэння расейскай ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі! Размяшчэнне расейскай ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі гэта: ⛔канчатковая адмова Беларусі ад суверэнітэту ⛔прамая пагроза жыццю і бяспецы насельніцтва Беларусі ⛔доказ акупацыі краіны Расеяй ⛔Акт агрэсіі супраць незалежнай Беларусі 🔥 Больш за 50 чалавек прынялі актыўны ўдзел ў акцыі каля Генеральнага Консульства РБ ў Беластоку. Прысутныя трымалі украінскія і бел-чырвона-белыя сцягі , плакаты “Чарнобыль. Беларусь памятае. Lukashenka nuclear maniak!”, “Чарнобыль 1986, Фукусіма 2011, Астравецкая ???”, ”Астравец-другі Чарнобыль”, “Не акупацыі Беларусі”, “Расейская ядзерная бомба б’е па суверэнітэце Беларусі!”, “Цяпер ты на 100% марыянетка крамля”, “Беларусь- не Расея!”, “Расея-агрэсар, акупант і вораг!”, “Расея рукі прэч ад Беларусі!” і іншыя. На акцыі выступілі прадстаўнікі беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы, беларускай і ўкраінскай дыяспары. Слава Украіне❗ 💙💛 Жыве Беларусь❗ 🤍❤️🤍 Салідарнасць - наша сіла. ❤️ ✊✌️ Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
2121Loading...
14
🤔 Як падтрымаць беларускія арганізацыі ў Літве і Польшчы пералічыўшы адсотак з падаткаў? Гайд! Да 2 траўня кожны беларус і беларуска, якія працуюць у Літве і Польшчы мусяць падаць падатковую дэкларацыю і адпаведна заплаціць падаткі за 2023 год. Але падаткі гэта не толькі рэзкае пагаршэнне фінансавага становішча вашага гаманца і 🥲 «цудоўны» настрой на дзень, АЛЕ і добрая магчымаcць падтрымаць сваіх! Бо беларусы, якія жывуць у гэтых краінах, могуць пералічыць 1,5% (у Польшчы) ці 1,2% (у Літве) са сваіх падаткаў у любую беларускую арганізацыю і тым самым падтрымаць іншых беларусаў. І так, гэта не дадатковы адсотак да вашых падаткаў, а частка ад падатку, які вы і так плаціце. ⚫️Як гэта працуе ў Літве? Усе вельмі проста і вам спатрэбіцца літаральна 5 хвілін. Вось падрабязная інструкцыя, дзе ўсяго 10 крокаў ⚫️А як у Польшчы? Таксама проста. Адзінае, што ў Польшчы спосаб пераводу часткі вашых падаткаў будзе залежыць ад абранай формы падаткаабкладання.  Але і тут ё падрабязная інструкцыя Такім чынам можна патрымаць любую беларускую арганізацыю ў гэтых краінах. У тым ліку, можна далучыцца да праекту «Будуй сваё» ад платформы «Новая Беларусь», і пасля разам вырашыць на што менавіта пойдуць вашыя падаткі. Дарэчы, гэтаму праекту ўжо другі год, і летась у ім узялі ўдзел больш за 265 беларусаў і беларусак, якія разам сабралі каля €47 000. На гэтыя грошы ўжо адкрылі беларускую бібліятэку ў Вільні, а ў Польшчы — ствараюць і сайт па сапраўднай гісторыі Беларусі. Таму падтрымлівайце сваіх! ❤️ @motolkohelp
2030Loading...
15
✍️ Просьба перагледзець рашэнне аб выключэнні Аліны Коўшык са спісу кандыдатаў і скарэктаваць правілы рэгістрацыі кандыдатаў Змест звароту Мы, ніжэйпадпісаныя выбаршчыкі, выказваем глыбокае абурэнне і здзіўленне з нагоды выключэння Аліны Коўшык са спісу кандыдатаў у новы склад Каардынацыйнай рады ад "Еўрапейскага выбару". Лічым гэта рашэнне несправядлівым і надуманым, грунтуючыся на фармальнай неадпаведнасці імя і прозвішча ў пашпарце з публічна выкарыстоўваемым імем. Аліна Коўшык з'яўляецца вядомым і паважаным палітыкам, які актыўна займаецца пытаннямі нацыянальнага адраджэння і мае шырокую падтрымку сярод насельніцтва. Мы перакананыя, што яе ўдзел у выбарах робіць значны ўнёсак у дэмакратычны працэс і прадстаўляе інтарэсы многіх беларусаў. Грунтуючыся на выкладзеным вышэй, мы настойліва просім: 1. Перагледзець рашэнне аб выключэнні Аліны Коўшык са спісу кандыдатаў і аднавіць яе права ўдзельнічаць у выбарах у Каардынацыйную раду. 2. Адкарэктаваць правілы рэгістрацыі кандыдатаў, каб у будучыні пазбегнуць падобных сітуацый. Аднаго сапраўднага прозвішча, пад якім кандыдат вядомы грамадскасці і актыўна ўдзельнічае ў палітычным жыцці краіны, павінна быць дастаткова для рэгістрацыі. Больш падрабязна азнаёміцца з петыцыяй і падпісаць яе можна 👉 па спасылцы. Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
4287Loading...
Photo unavailableShow in Telegram
Запрашаем ментараў і ментарак далучыцца да Стартап–школы беларускіх сацыяльных праектаў! Хочаш падзяліцца сваім досведам і натхніць новае пакаленне сацыяльных прадпрымальнікаў? Далучайся да Стартап-школы беларускіх сацыяльных праектаў у якасці ментар_кі! Дзяліся досведам і стварай будучых лідэраў. Разам мы ствараем будучыню! Што трэба рабіць? ✅ Дзяліцца досведам і кансультаваць удзельнікаў і ўдзельніц па асноўным аспектам іх праектаў анлайн. ✅ Дапамагчы ўдзельні_цам паглыбіць іх веды. ✅ Даць зваротную сувязь для развіцця кожнага з праектаў. Падрабязная інфармацыя: https://school.imaguru.net/ 👉 Каб стаць ментарам або ментаркай запоўні заяўку Стартап-школа пройдзе ў межах праекта Imagine Y, які рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза #БЗ_адукацыя Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
Show all...
4👍 3
⚡Падпісаны Ліст аб намеры супрацоўніцтва паміж беларускім дэмакратычным рухам і Еўрапейскім парламентам Гэта першы дакумент, які замацоўвае супрацоўніцтва дэмакратычных сіл Беларусі з афіцыйным замежным палітычным органам. Ліст аб намеры супрацоўніцтва падпісаны сёння на Мальце кіраўніцай Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Святланай Ціханоўскай і старшынёй Еўрапейскага парламента Рабертай Метсола. У дакуменце адзначаецца, што Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі і Каардынацыйная рада павінны разглядацца міжнароднай супольнасцю як прадстаўнікі народа Беларусі. Таксама дэкларуецца падтрымка дзейнасці асноўных палітычных структур дэмакратычнага руху Беларусі ў напрамку еўрапейскага выбару: Святланы Ціханоўскай, Каардынацыйнай рады, Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі і палітычных партый Беларусі аб еўрапейскіх памкненнях беларусаў. Падпісаны дакумент акрэслівае практычныя напрамкі дзейнасці беларускіх дэмакратычных сіл і Еўрапарламента: 1️⃣ узаемадзеянне і падтрымка ціску на рэжым; 2️⃣ падтрымка дэмакратычнага руху Беларусі ў абароне суверэнітэту, незалежнасці і нацыянальнай ідэнтычнасці ад пагроз з боку Расіі; 3️⃣ садзейнічанне ў вырашэнні міграцыйных праблем беларусаў, якія былі вымушаны пакінуць Беларусь па палітычных прычынах; 4️⃣ намаганні для прыцягнення прадстаўнікоў рэжыму да адказнасці за злачынствы супраць чалавечнасці ў Беларусі, а таксама за саўдзел у вайсковых злачынствах і злачыннай агрэсіі супраць Украіны. Праца над дакументам вялася прадстаўніком па замежных справах Кабінета Валерам Кавалеўскім разам з дарадцам Святланы Ціханоўскай Анатолем Лябедзькам і кіраўніком Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Бруселі Уладзімірам Астапенкам. @CabinetBelarus
Show all...
5👍 2🔥 1👏 1
Навіна для тых, хто жадае падтрымаць беларускіх ваяроў ня толькі данатамі на зброю, але і добрымі словамі: цяпер у Рэфорум Будва прымаюць лісты нашым героям на фронт. Першыя лісты ад чальцоў дыяспары Беларусаў у Чарнагорыі ўжо паляцелі адрасатам. Калі вы ня маеце знаёмых сярод беларускіх дабраахвотнікаў, у вас усё роўна ёсць шанец падзякваць ім асабіста - вашыя лісты будуць перададзеныя адмысловай поштай каліноўцам. Хлопцы на “нулі” зараз бароняць ня толькі Свабоду Ўкраіны, але і добрае імя беларусаў ад ганьбы. І ім трэба ведаць, што не дарэмна. Далучайцеся да акцыі! Калі вы маеце што прапанаваць альбо спытаць пра акцыю, пагрукайцеся да арганізатара @Crnaart з Дыяспары беларусаў у Чарнагорыі. Пабачымся!
Show all...
8👍 2👏 1
😒 "ШПИОНЫ" КГБ — желающие сотрудничать со спецслужбами РБ из разных стран Публикуем заявки тех, кто хотел пойти на службу в КГБ, выдавать секреты своих стран и данные из беларуской диаспоры. "Шестерок" насобиралось со всего света. Чекистам иногда даже вербовать не приходится. 🤔 🔔 Не пропустите новые материалы на @cpartisans_by. Будет еще много интересного 😉
Show all...
🔥 8👍 4😁 1
🤍❤️🤍 Беларусы Масквы падпісалі  паштоўкі беларускім палітвязням! Палітвязні - нашы героі! Гэтым разам лісты і паштоўкі з віншаваннямі з Днём Народзінаў, а таксама словы падтрымкі, павінны атрымаць беларускія палітвязні: Злобіна Ірына, Падрэз Дзмітрый, Кузіна Таццяна, Цыгановіч Уладзімір, Казлоў Дзмітрый, Пацукевіч Сяргей, Старажэнка Мікіта,  Мачынскі Тарас, Брэдзеляў Мікалай, Гунько Рыгор. Гісторыю кожнага палітвязня, а таксама адрасы для лістоў і паштовак, глядзіце на сайтах: ПЦ «Вясна» politzek.me Dissidentby.com Жыве Беларусь! 🤍❤️🤍 #палітвязні Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
Show all...
15
📖 На фестывалі “Слова і кнігі”, які прайшоў з 26 па 28 красавіка у бібліятэкі Лёвенскага Універсітэта у Бельгіі у дэбатах “Перажыве Еўропа 21 стагоддзя?” прыняў удзел вядомы беларускі пісьменнік Саша Філіпенка, кнігі якога перакладзены на 20 моў. Яго кніга “Чырвоны Крыж” выйшла на нідэрландскай мове. Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
Show all...
8👍 1
🇵🇱 Нядзельная акцыя беларусаў Варшавы "Ёсць шмат дат у жыцці беларусаў, калі мы выходзім разам на вуліцу. Гэта і святы, і сумныя даты... Дзень Волі, Дзень Палітвязняў, Дзень Герояў, Чарнобыльскі шлях... Мы выходзім... Каб разам парадавацца, разам узгадаць тое, што было, i абмеркаваць тое, што хвалюе нас, беларусаў. Таму ў гэтую нядзелю, як заўсёды, мы выйшлі на плошчу ў цэнтры Варшавы, бо мы ёсць, мы не здаліся i мы будзем заўсёды! Жыве Беларусь!" Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
Show all...
9👍 1
Photo unavailableShow in Telegram
Ствараецца Міжнародны гуманітарны фонд для падтрымкі беларускіх палітзняволеных Першы ўнёсак у фонд у памеры 10 мільёнаў нарвежскіх крон (850 тысяч еўра) робіць Нарвегія. Стварэнне фонду ініцыявала Святлана Ціханоўская, якая зараз знаходзіцца з працоўным візітам у Осла. Пытанні функцыянавання фонду кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета абмеркавала сёння падчас працоўнай сустрэчы з прэм’ер-міністрам Нарвегіі Ёнасам Гарам Стэрэ: 1️⃣ Фонд будзе прызначаны для падтрымкі сем’яў рэпрэсіраваных і былых палітзняволеных. 2️⃣ Падтрымка будзе ўключаць у тым ліку медыцынскую дапамогу і рэабілітацыю, матэрыяльную і псіхалагічную дапамогу вызваленым палітвязням і асобам, якія зазналі палітычныя рэпрэсіі. 3️⃣ Прэм’ер-міністр Нарвегіі адзначыў, што распараджацца фондам будуць беларускія арганізацыі і ініцыятывы, якія дапамагаюць палітзняволеным. 4️⃣ Міністэрства замежных спраў Нарвегіі працуе над фармалізацыяй працы фонду. Унесці сродкі ў фонд змогуць урады, міжнародныя арганізацыі і іншыя патэнцыйныя донары. Нагадаем, з ініцыятывай стварыць фонд Святлана Ціханоўская выступіла ў мінулым годзе, пасля ганаравання Алеся Бяляцкага Нобелеўскай прэміяй міру. Міністр замежных спраў Нарвегіі Эспен Барт Эйдэ падтрымаў ідэю стварэння міжнароднага гуманітарнага фонду: «Сітуацыя з палітвязнямі ў Беларусі вельмі трывожная. Такая дапамога вельмі патрэбная для рэабілітацыі былых палітвязняў і іх сем'яў». @CabinetBelarus
Show all...
👍 8 5
05:17
Video unavailableShow in Telegram
10👍 2

7👍 4👏 1